Студопедия — ТЭМА 9 ЯЎГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ТЭМА 9 ЯЎГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ






(1948—1988)

Асоба і лёс Я. Янішчыц. Вучоба ў БДУ. Творчы дэбют паэтэсы і ўваходзіны ў літаратуру. Нізка вершаў у калектыўным зборніку студэнтаў “Натхненне” (1967). Першая кніжка “Снежныя грамніцы” (1970) і яе ацэнка ў тагачаснай крытыцы (Н. Гілевіч, Д. Бугаёў, Р. Бярозкін і інш.). Я. Янішчыц і яе літаратурныя раўналеткі. Далейшая творчая эвалюцыя паэтэсы, выхад кніг “Дзень вечаровы” (1974), “Ясельда” (1978), “На беразе пляча” (1980), “Пара любові і жалю” (1983), “Каліна зімы” (1987). Уганараванне Я. Янішчыц Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1986). Кнігі творчай спадчыны паэтэсы “У шуме жытняга святла” (1988) і “Выбранае” (2000).

Лірызм, меладыйнасць і пластычнасць паэтычнай мовы. Я. Янішчыц як прадаўжальнік нацыянальных мастацкіх традыцый — лірызму, духоўнасці, псіхалагізму і інш. Рэалістычна-зямная аснова яе паэзіі. Архетыпы і топасы ў паэзіі Я. Янішчыц (балота, лес, поле, Ясельда і інш.). Паэтызацыя родных краявідаў і палескага краю (“Прыедзь у край мой ціхі…”, “Старана мая азёрная” і інш.). Вясковы свет як сфера ідэальнага, прыгожага, гарманічнага быцця. Увага да жыццёвай канкрэтыкі і дэталяў вяскова-сялянскага побыту. Імкненне Я. Янішчыц прымірыць у сваім сэрцы вёску і горад (“Я вас люблю”). Трывога за будучыню беларускай вёскі. Выяўленне ў творах філасофіі еднасці чалавека і прыроды. Уплыў прыроды на паэтычнае светаўспрыманне і светаадчуванне, пранікнёны, мяккі, задушэўны

Народ у разуменні Я. Янішчыц. Пачуццё еднасці з духоўнымі традыцыямі і маральнымі ідэаламі народнага жыцця. Вобразы землякоў, працавітых людзей беларускага Палесся (“Дзед Сымон”, “Зінька”, “Усціння”, “Насця”, “Дзед”, “Павел і Нікан”, “Марыя”, “Ахрымчыха”, “Дуня”, “Сава і Марыя” і інш.). Жыццёвая напоўненасць, псіхалагічная пераканальнасць, індывідуальная адметнасць гэтых вобразаў. Захапленне ўнутранай цэласнасцю, духоўным багаццем вясковых людзей, услаўленне іх працавітасці, таленавітасці, жыццёвай моцы, бескарыслівасці, мудрасці, дабрыні і іншых лепшых чалавечых якасцей. Драматычны лёс палескіх жанчын, спачуванне салдацкім удовам і аднавяскоўкам, якія рана аўдавелі, абдзелены чалавечым шчасцем (“У бабулі Паланеі”, “Сустрэча”, “Удовін дождж”, “Салдаткі” і інш.). Вобраз маці як апірышча духоўнага свету Я. Янішчыц (“Мама Марыя”, “Мама і птушкі”, “Мамчына сіла”, “Што за восень доўгая…”, “Мама падрэзала косы”, “Ля ложка хворай маці” і інш.). Аднавяскоўцы паэтэсы як ахвяры часу, пакутнікі, людзі трагічнай эпохі. Адбітак вайны на чалавечых лёсах. Знакі і сімвалы народнай бяды ў творах, іх антываенны пафас. Абвостранае гуманістычнае разуменне чарнобыльскай трагедыі (“Праз туман”, “Чаша”, “Хоць і адсюль, але йшла я не ўпрочкі…” і інш.). Паэтычная малітва аб выратаванні роднай зямлі і яе люду. Рэальныя праблемы часу ў адлюстраванні Я. Янішчыц, цесная спалучанасць з жыццём.

Музычна-песенная прасодыя верша Я. Янішчыц. Мілагучнасць мовы, маляўнічасць слова і яго асацыятыўная глыбіня. Зварот да народнай культуры, арганічнае выкарыстанне фальклору сваёй мясцовасці (песні, побытавыя гісторыі, прымаўкі, народныя прыкметы, параўнанні і інш.), палескай дыялектнай лексікі, імёнаў, тапонімаў.

Інтымная лірыка Я. Янішчыц. Каханне і любоў — эмацыянальна-сэнсавы цэнтр духоўнага свету паэтэсы (“Ты пакліч мяне. Пазаві…” і інш.). Рамантычна-ўзвышаная паэтызацыя саду кахання — сімвала чалавечага шчасця, красы і вясновай радасці жыцця (“Кахання сад і ластаўка вясны”, “Такой прысні, як яблыневы сад…”і інш.). Паэзія кахання Я. Янішчыц як лірычны дзённік інтымнага зместу, камернага гучання. Розныя душэўныя станы закаханага чалавека ў выяўленні паэтэсы. Любоўныя споведзі, элегіі, вершы-роздумы. Характар лірычнай гераіні, шматграннасць яе пачуццяў і перажыванняў. Адчай і трывога, радасць і смутак, іх з’яднанасць высокім напалам эмоцый. Элегічныя і драматычныя матывы, выкліканыя стратай кахання, сямейнай неўладкаванасцю (“Далёка — як! І праз нямую пространь…”, “Мы” і інш.). Творы Я. Янішчыц пра нешчаслівае каханне — песні-плачы, лірычныя вершы-драмы.

Псіхалагічна складаны ўнутраны свет жанчыны ў раскрыцці паэтэсы. Традыцыйныя вобразы дарогі, вясны, зімы, яблыні, бярозы, вішні, каліны, цішыні, травы, зорак і іх паэтычнае пераасэнсаванне, сімвалічная семантыка і інтымна-псіхалагічная напоўненасць у вершах Я. Янішчыц. Горка-аптымістычная, сумна-радасная інтанацыя асобных твораў (“Менее святла на схіле восені…” і інш.). Ускладненне жыцця паэтэсы, паглыбленне драматызму яе паэзіі. Зварот да алегарычнай формы выказвання, падтэксту (“Маналог вавёркі” і інш.). Лірыка-філасофскі роздум пра сэнс жыцця. Глыбінны гуманістычны пачатак паэзіі Я. Янішчыц, выяўленне пачуццяў дабрыні, шкадавання, чуласці, спагады, міласэрнасці. Перажытасць і прачуласць выказанага слова. Спавядальнасць аўтарскай інтанацыі.

Духоўна-творчая эвалюцыя Я. Янішчыц. Рамантычны характар светаўспрымання. Набліжанасць паэзіі Я. Янішчыц да экзістэнцыялізму. Творчасць паэтэсы ў кантэксце нацыянальнай (Цётка, К. Буйло, Е. Лось, І. Мележ, І. Пташнікаў і інш.) і сусветнай (Г. Ахматава, М. Цвятаева, П. Верлен, А. Блок, С. Ясенін, М. Рубцоў, Р. Казакова, Л. Кастэнка і інш.) літаратур.

Паэмныя творы Я. Янішчыц, іх жанравая спецыфіка, вобразны свет, сюжэтна-кампазіцыйная адметнасць. Спалучэнне сілаба-танічнага верша і рыфмаванай прозы ў паэме “Ягадны Хутар”. Лірыка-драматычны пачатак, эмацыянальная экспрэсія і псіхааналіз у паэмах “Акно ў дождж” і “Прызнанне вачамі”. Грамадзянскасць пафасу “Зорнай паэмы”.

Набыткі Я. Янішчыц у жанры апавядання. Непасрэднасць, даверлівасць аповеду, паэтычнасць і гумар як вызначальныя стылёвыя асаблівасці яе прозы.

Асоба і творчасць Я. Янішчыц у ацэнках вядомых пісьменнікаў і крытыкаў. Паэтэса як перакладчыца твораў С. Ясеніна і Л. Кастэнкі.







Дата добавления: 2015-08-27; просмотров: 2364. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Влияние первой русской революции 1905-1907 гг. на Казахстан. Революция в России (1905-1907 гг.), дала первый толчок политическому пробуждению трудящихся Казахстана, развитию национально-освободительного рабочего движения против гнета. В Казахстане, находившемся далеко от политических центров Российской империи...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Классификация холодных блюд и закусок. Урок №2 Тема: Холодные блюда и закуски. Значение холодных блюд и закусок. Классификация холодных блюд и закусок. Кулинарная обработка продуктов...

ТЕРМОДИНАМИКА БИОЛОГИЧЕСКИХ СИСТЕМ. 1. Особенности термодинамического метода изучения биологических систем. Основные понятия термодинамики. Термодинамикой называется раздел физики...

Травматическая окклюзия и ее клинические признаки При пародонтите и парадонтозе резистентность тканей пародонта падает...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия