Студопедия — ТЭМА 11 АСАБЛІВАСЦІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ПАЭЗІІ АПОШНІХ ДЗЕСЯЦІГОДДЗЯЎ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ТЭМА 11 АСАБЛІВАСЦІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ПАЭЗІІ АПОШНІХ ДЗЕСЯЦІГОДДЗЯЎ






Беларусь – край паэтаў і паэзіі. Трывожная сучаснасць, сівая мінуўшчына і анталагічныя праблемы ў творчасці М. Арочкі, А. Лойкі, В. Жуковіча, В. Макарэвіча, Ю. Голуба, В. Ярца, А. Салтука; Г. Каржанеўскай, Н. Загорскай, В. Коўтун і інш. Шматстайны свет лірыкі С. Законнікава. Чалавек, Радзіма, свет у зб. “Бяседа” (1973), “Устань да сонца” (1976), “Пакуль жыве мая бяроза” (1981), “Вера, надзея, любоў” (1983), “Прысак часу” (1986), “Сутнасць” (1987), “Заклінанне” (1991), “Святая воля” (1993), “Вячэра пад райскім дрэвам” (1996). Улюбёнасць у жыццё і навакольны свет. Вернасць бацькоўскаму краю. Філасофскі роздум над сутнасцю быцця. Дакументальная аснова паэмы ”Кульмінацыя”, пагроза паслячарнобыльскіх наступстваў. Боль і спагада да ўсяго жывога ў паэме “Чорная быль” (1989). Чарнобыльская бяда як імпульс для асэнсавання лёсу Беларусі ў паэме “Зязюля” (1996).

Непратораныя сцяжыны пісьменніка У. Някляева. Першароднасць слова і пачуцця ў зб. “Адкрыццё” (1976). Паэтызацыя чалавечай актыўнасці і вынаходцаў вятроў у паэме “Дарога дарог” (1978). Услаўленне майстроў вясны ў кн. “Знак аховы” (1983). Прага духоўнай вышыні ў зб. “Наскрозь” (1985). Форма балады ў мастацкай сістэме кнігі. Паэзія як адчуванне адказнасці за народ. Жаданне творцы стаць слыхам і зрокам народа ў зб. “Прошча” (1996). Трагедыя Беларусі ў паэме “Зона”. Хуткаплыннасць чалавечага жыцця і яе асэнсаванне ў паэме “Саракавіны”. Кн. паэзіі “Так” (2004) як “эпічная спроба позірку па той бок вечнасці” (Р. Барадулін), вынік напісанага за 5 год у Фінляндыі і Польшчы. Нястомнасць пошукаў “Дон Кіхота з мовай Янкі Купалы” (Л. Дранько-Майсюк).

Прыцягальнасць паэтычнага агменю Л. Галубовіча. Адбіткі духоўных блуканняў, пошукі свайго адметнага шляху ў зб. “Таемнасць агню” (1984) і “Споведзь бяссоннай душы” (1989). Майстэрства свабоднага верша ў кн. “Заложнік цемры” (1994). Пошукі новых форм. Смутак, сум і самота ў нізцы вершаў “Зжыві сябе – каб іншым жыць” (Крыніца. 1995. № 3, № 9). Адчуванне холаду смерці ў вершах апошніх гадоў (Полымя. 1998. № 6). Занатоўкі ў празаічнай эсэістычнай форме ў кн. “Зацемкі з левай кішэні” (1998). Плён выражэння паэтычнага таленту ў адкрыцці сапраўдных талентаў (М. Купрэеў, В. Гадулька і інш.). Творчыя здабыткі Галубовіча-крытыка.

Размова М. Мятліцкага з высокім небам і мёртвымі хатамі ў кн. “Бабчын” (1996) і іншых зборніках апошніх гадоў. Вершаваная аповесць “Замкнёны дом” (2005). Зона адчужэння як сімвал умоўна замкнёнай прасторы Зла.

“Чытаю зоры” (1988), “Планіда” (1994), “Вершы” (1997), “Журавель над студняй” (1998), “Думаць вершы…: Вершы, успаміны, эсэ” (2005) А. Пісьмянкова (1957 – 2004). Арыентацыя на сваю зорку і вера ў чалавечнасць. Незавершанасць сказа паэта з салодкаю лексікай лета, “з простаю мовай зязюлі”. Кн. для дзяцей “Заўзятары” (1993), “Ласуны-веселуны” (1997), “Мы з братам” (2003). Заўсёднае ашчаднае стаўленне да слова, мысленне паэзіяй.

Палымяна-адраджэнскае слова А. Сыса (1959 – 2005). Надрыўнасць сэрцаграмы творцы ў зб. “Агмень” (1988), “Пан Лес” (1989), “Сыс” (2002). Сацыяльна-грамадзянская актыўнасць і спавядальнасць аўтара ў кн. выбранага “Лён” (2006).

Шматпластовасць сучаснай паэзіі. Адметнасць галасоў Л. Дранько-Майсюка, А. Мінкіна, В. Шніпа і інш. Філасафічнасць І. Бабкова, Ю. Гуменюка, Ю. Пацюпы. Кветка любові і кветка нянавісці ў душы і паэзіі С. Адамовіча. Тэматыка зб. “Каханне пад акупацыяй” (1996), “Спіраль Бруна” (1997), “Плавільшчыкі расы” (1999). Лірычная пачуццёвасць і імпрэсіяністычная раскаванасць, экспрэсіўная напружанасць і філасофская рэфлексія ў непарыўным адзінстве ў паэзіі аўтара. Актывізацыя рамантычнага тыпу творчасці і класічных вершаваных форм. Імкненне да малых і рэдкіх жанраў, лаканічнай ёмістасці вобраза. Шырокі спектр тэм, матываў, сродкаў мастацкай вобразнасці, птушыны палёт пад “Пяшчотай ліўня” (1990) і “Крылом анёла” (1997) Э. Акуліна. Пошукі сваёй ракі і свайго берага ў зб. “Непрычалены човен” (2004). Я. Лайкоў: зб. “Логіка пасткі” (1998), “Акраец паветра” (2000), “Вогнепаклоннік” (2003). Міфалагічныя элементы, старая і сучасная Беларусь, душа і слова ў адметнай вобразна-паэтычнай сістэме аўтара.

А. Хадановіч – паэт, перакладчык, эсэіст, літаратуразнаўца. Аўтар зб. “Старыя вершы”(2003), “Лісты з-пад коўдры”(2004), аднайменнай, але зусім іншай кнігі вершаў “Листи з-під ковдри”(2002) на ўкраінскай мове. Адметнасць зб. “Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі” (2005): спалучэнне неўтаймоўнай фантазіі і захаванне ўстойлівых фармальных законаў. Зб. “Сто лі100ў на tut.by: паэзія” (2007).

Творчасць бумбамлітаўцаў З. Вішнёва, У. Гарачкі, А. Туровіча, І. Сіна і інш. Арыгінальнасць і самабытнасць кніг В. Жыбуля “Прыкры крык”, “Дыяфрагма”. Паэма-паліндром “Рогі гор”. “Вершnick” (2006) А. Івашчанкі: рыфмоўка на роўных з беларускімі іншамоўных фраз. Кн. “Мост: выбраныя вершы” (2007) Цемрыка Велета: дсутнасць вялікіх літар, знакаў прыпынку, ігнараванне законаў сінтаксісу. Наяўнасць “Заўваг і слоўнічка”. Пошукавы характар паэзіі С. Патаранскага, М. Адама і інш.

Адметнасць жаночай паэзіі. С. Шах: выяўленне паэтычнага “Я” ў зб. “І не пакіне спадзяванне”, “Пад высокай лагодай нябёс”, кн. вянкоў вянкоў санетаў “Прызначэнне”, “Увасабленне”, “Спасціжэнне”, зб. вянкоў санетаў “Прысвячэнне”, “Адказ” і інш. Хрысціянскія і анталагічныя матывы ў творчасці Г. Тварановіч, В. Аксак, Х. Лялько, А. Нікіпорчык і інш. Захапленне дасканаласцю свету, яго духоўнасцю і гісторыяй у творчасці І. Багдановіч. Зб. паэзіі Чаравікі маленства”, “Фрэскі”, “Вялікдзень”, “Сармацкі альбом”, “Прыватныя рымляне: Вершы і пераклады”. Мужная рамантычна-грамадзянская паэзія аўтаркі многіх вершаваных і празаічных зборнікаў Л. Рублеўскай. Кн. вершаў і эсэ “Шыпшына для Пані” як сапраўдная мастацкая з’ява ў літаратуры апошніх гадоў. Зб. В. Куртаніч “Птушыным шляхам”, “Начное сонца”. "Валавуд”. Л. Сільнова: пранізлівая тонкасць і пачуццёвая глыбіня, смеласць транслінгвістычнага эксперыменту з формамі і жанрамі. “Запіскі на кулінарнай фользе”, рысасловы., зб. ”Зеленавокія воі і іх прыгажуні: Вершы прысвячэннямі”, кн. “Крышталёвы сад” як “літаратура пра літаратуру” (П. Васючэнка). Зб. А. Данільчык “Абрыс Скарпіёна”, “IL MEZZOGIORNO. Поўдзень”, кн.. вершаў для дзяцей “Павуцінка на агрэсце”. Спеласць, вынашанасць зб. ”Імгненні” Н. Кучмель. Філасафічнасць верлібраў Л. Раманавай у зб. “Аддай асалоду Богу” і “Птушкі і рыбы”. Сінтэз устойліва традыцыйнага і пошукавага ў змесце і форме зб. ”Вершы ад А.”, “ЖываЯ” і публікацыях у перыёдыцы А. Спрынчан. Т. Будовіч і яе зб. “Дуэль паглядаў”. Творчасць Т. Барысюк. Т. Сівец (зб. “Ліпеньская навальніца”). Экзатычнасць рыфмаў у вершах апошняга часу. В. Кустава – “феномен, які трэба ахоўваць і акрыляць” (В. Жуковіч). У 1996 г. пад адной вокладкай са зб. “И пробил уж полночный час» Дз. Старавойтава-Юрчанкі выйшла яе кн. вершаў “Кроў Сусвету”. Арыгінальны зб. ”Каб неба сагрэць…”, “Тамсама”. Зб. паэзіі “Вышэй за паўночны вецер” М. Барадзіной: сінтэз уласнага інтэлектуальнага і пачуццёвага досведу маладой аўтаркі і засвоеных здабыткаў сусветнай літаратуры. Інтымная лірыка Н. Кудасавай, удалае выкарыстанне малых паэтычных форм у зб. “Лісьце маіх рук”. Выразная адметнасць манеры і пошукавы характар паэзіі В. Бурлак, В. Морт, В. Гапеевай, М. Можар, В. Трэнас і інш.

Анталогія паэзіі беларускай эміграцыі “Туга па Радзіме” (1992). Літаратура Беласточчыны і багатая бібліятэка БЛА “Белавежа”. Калектыўны зб. хоку беларускіх паэтаў “Круглы год” (1996). Падрыхтаваныя ўзлётаўцамі зб. “Вусны” (1985) і “Квадра” (1990). Паэзія маладых у зб. “Літаратурны квартал” (2003), кн. “Пуп неба: Анталёгія маладой беларускай паэзіі” (2006) і інш.

 

 







Дата добавления: 2015-08-27; просмотров: 1231. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

ОЧАГОВЫЕ ТЕНИ В ЛЕГКОМ Очаговыми легочными инфильтратами проявляют себя различные по этиологии заболевания, в основе которых лежит бронхо-нодулярный процесс, который при рентгенологическом исследовании дает очагового характера тень, размерами не более 1 см в диаметре...

Примеры решения типовых задач. Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2   Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2. Найдите константу диссоциации кислоты и значение рК. Решение. Подставим данные задачи в уравнение закона разбавления К = a2См/(1 –a) =...

Алгоритм выполнения манипуляции Приемы наружного акушерского исследования. Приемы Леопольда – Левицкого. Цель...

ИГРЫ НА ТАКТИЛЬНОЕ ВЗАИМОДЕЙСТВИЕ Методические рекомендации по проведению игр на тактильное взаимодействие...

Реформы П.А.Столыпина Сегодня уже никто не сомневается в том, что экономическая политика П...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия