Студопедия — Культурна-гістарычная школа
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Культурна-гістарычная школа






 

Дадзены накірунак у літаратуразнаўстве склаўся к сярэдзіне ХІХ ст. Галоўныя імпульсы культурна-гістарычная школа атрымала ад культуралогіі позніх нямецкіх асветнікаў і рамантыкаў, ад французскай рамантычнай гістарыяграфіі (Ф. Гізо, О. Цьеры, Ж. Мішле), ад пазітывісцкай філасофіі А. Конта, а таксама часткова ад біяграфічнага метаду. У аснову ідэй культурна-гістарычнай школы быў пакладзены філасофскі пазітывізм, які ставіў сваёй мэтай сінтэз навуковых ведаў розных галін і перабудову ўсіх навук на асновах сацыялогіі. Важнейшымі перадумовамі ўзнікнення гэтай літаратуразнаўчай школы былі агульны ўздым навукі, поспехі прыродазнаўства і тэхнікі, развіццё філасофіі, і асабліва дыялектычнага метаду ў ёй. Лічылася, што прычынна-выніковыя сувязі павінны быць выяўлены не толькі паміж з’явамі прыроды, але і паміж грамадскімі працэсамі, паміж з’явамі і асяроддзем; філалогія, як і іншыя «сур’ёзныя» навукі, патрабуе доказнасці і дакладнасці.

Ля вытокаў культурна-гістарычнай школы стаяў вядомы французскі філосаф, эстэтык, тэарэтык літаратуры і мастацтва Іпаліт Тэн (1828–1893). Ён і сфармуляваў ва «Уводзінах да «Гісторыі англійскай літаратуры» (1863) важнейшы прынцып метадалогіі культурна-гістарычнай школы — трыяду «раса» – «асяроддзе» – «момант».

Пад «расай» Тэн разумеў «прыроджаныя і спадчынныя схільнасці, якія чалавек прыносіць з сабой у свет і якія звычайна суправаджаюцца розніцай у тэмпераменце і пабудове цела»[3]. На гэтай падставе вучоны выдзяляе германскія, раманскія і іншыя народы альбо «плямёны» з характэрнымі для кожнага з іх асаблівасцямі нораваў, псіхалогіі, побыту, сацыяльнай арганізацыі жыцця. Розніцу нацыянальнага жыцця пры агульных уласцівасцях, што былі выпрацаваны некалі адзіным племенем, Тэн тлумачыў з дапамогай паняцця «асяроддзе». Прычым сюды ён уключае і палітычныя абставіны, і стан розумаў з акаляючым асяроддзем, і г. зв. «маральную тэмпературу». Усё гэта вызначана мірным альбо ваенным часам, дэспатычнай манархіяй альбо дэмакратычнай рэспублікай, і г. д. І, урэшце, нацыянальны характар і акаляючыя абставіны ўздзейнічаюць, па Тэну, не на чыстую «дошку» (tabula rasa) мастацкай творчасці, а на «дошку», дзе ўжо штосьці ёсць. «Адзін мастак з’яўляецца папярэднікам, другі — пераемнікам, першы не мае ўзору, а другі мае ўзор, першы бачыць прадметы тварам да твару, а другі праз пасрэдніцтва першага»[4]. Менавіта так І. Тэнам удакладняецца паняцце «моманту», у якім у шырокім сэнсе прадстаўлена пэўная гістарычная эпоха, а таксама наяўнасць альбо адсутнасць традыцый.

З пазіцый трыяды «раса» – «асяроддзе» – «момант» павінны, на думку І. Тэна, ацэньвацца не толькі з’явы літаратуры і мастацтва мінулага, але і сучаснасці.

Прынцыповая рыса і важная навуковая заваёва культурна-гістарычнай школы — гэта яе гістарызм, свядома ўзведзены ў ранг метаду. У супрацьлегласць нарматыўным тэорыям ХVІІ–ХVІІІ стст., якія засноўваліся на пазачасавым супрацьпастаўленні мастацтва «правільнага», якое належыць цывілізаваным народам, і «няправільнага», «дзікага», «няспелага», культурна-гістарычная школа стала разглядаць мастацкі твор як арганічны адбітак «духу» народа ў розныя гістарычныя моманты яго жыцця. Як адзначаў І. Тэн, «мастацтвы з’яўляюцца і знікаюць адчасова з пэўнымі плынямі ў галіне думкі і нораваў, з якімі яны звязаны»[5]. Адсюль — сцвярд­жэнне раўнапраўя мастацтва любога народа, эпохі, стылю, а так­сама пераарыентацыя літаратуразнаўства на вывучэнне закана­мернасцей, якія кіруюць развіццём культурна-гістарычнага свету.

Прадстаўнікі культурна-гістарычнай школы лічылі асноўнымі прынцыпамі даследавання матэрыяльнай і духоўнай культуры «нейтральнасць», «аб’ектывізм» і «беспартыйнасць», а асноўнай задачай навукі — не столькі тлумачэнне фактаў, колькі збіранне і назапашванне іх. Вучонымі гэтай школы ўпершыню была зроблена спроба на аснове прынцыпаў пазітывізму гістарычна вытлумачыць з’явы грамадскага жыцця, літаратуры і мастацтва, а таксама сфармуляваць задачы новай метадалогіі вывучэння літаратуры.

Некаторыя з прадстаўнікоў культурна-гістарычнай школы (напрыклад, французскі вучоны Ф. Брунэцьер) спрабавалі нават, абапіраючыся на пазітывісцкую філасофію часу, праводзіць аналогію паміж мастацкім творам і біялагічным арганізмам.

Акрамя ўжо ўпамянутых вышэй французскіх вучоных І. Тэна і Ф. Брунэцьера, у традыцыях культурна-гістарычнай школы напісаў свае даследаванні (манаграфіі аб Буало, Карнэлі, Вальтэры; сінтэтычная праца «Гісторыя французскай літаратуры»; даследаванні па тэорыі літаратуры «Метад у гісторыі літаратуры», «Прынцыпы кампазіцыі і стылю» і інш.) іх суайчыннік, буйны вучоны-літаратуразнаўца Гюстаў Лансон (1857–1934).

Галоўным прадстаўніком культурна-гістарычнай школы ў Германіі стаў гісторык і мастацтвазнаўца Герман Гетнер (1821–1882). Асноўнай працай Гетнера з’яўляецца шасцітомная «Гісторыя ўсеагульнай літаратуры ХVІІІ стагоддзя» (1856–1870).

На аснове метадалогіі культурна-гістарычнай школы напісаны і найбольш значныя працы — «Гісторыя нямецкай літаратуры» (1880–1883) і «Паэтыка» (1888) — яшчэ аднаго нямецкага філолага Вільгельма Шэрэра (1841–1886). Будучы прыхільнікам пазітывізму, Шэрэр абгрунтоўваў прымяненне ў філалогіі метадаў прыродазнаўчых навук.

Аб’яднаў і сінтэзаваў у даследаваннях літаратурных з’яў культурна-гістарычную метадалогію і прынцыпы біяграфічнай школы знакаміты дацкі крытык і гісторык літаратуры Георг Брандэс (1842–1927). Ён удзяляў таксама ўвагу і параўнальнаму даследаванню еўрапейскіх літаратур. Крыху вышэй мы ўжо гаварылі аб біяграфістыцы дацкага вучонагга і крытыка. Брандэс з’яўляецца таксама аўтарам грунтоўнай тэарэтычнай працы «Галоўнейшыя плыні ў еўрапейскай літаратуры ХІХ стагоддзя».

Даволі моцна выявілася культурна-гістарычная школа і ў рускай літаратурнай навуцы.

Самым значным прадстаўніком культурна-гістарычнай школы ў Расіі быў акадэмік Аляксандр Пыпін — аўтар такіх грунтоўных прац, як «Характарыстыкі літаратурных меркаванняў ад дваццатых да пяцідзесятых гадоў» (1873), «Бялінскі. Яго жыццё і перапіска» (1876), чатырохтомная «Гісторыя рускай літаратуры» (1890–1892), «Гісторыя славянскіх літаратур» (1879) і інш.

На культурна-гістарычную метадалогію арыентаваўся ў асноўным і акадэмік Мікалай Ціханраваў (1832–1893). Асабліва многа М. Ціханраваў зрабіў для збору, сістэматызацыі і выдання старажытнай рускай летапіснай спадчыны, а таксама твораў рускага драматычнага пісьменства. М. Ціханраваў заснаваў цэлую школу даследчыкаў па вывучэнні старажытнай рускай літаратуры і гісторыі.

Акрамя А. Пыпіна і М. Ціханравава ідэі культурна-гістарычнай школы развівалі ў Расіі А. Шахаў, П. Коган, А. Кірпічнікаў і шэраг іншых вучоных.

З культурна-гістарычных даследаванняў пачаў працу буйнейшы рускі літаратуразнаўца ХІХ ст. Аляксандр Весялоўскі (1838–1906), пра дзейнасць якога будзе сказана крыху ніжэй, пры разглядзе параўнальна-гістарычнага метаду.

Да заслуг культурна-гістарычнай школы адносяцца: па-першае, уклад у распрацоўку гісторыка-генетычнай метадалогіі; па-другое, спроба стварэння гісторый нацыянальных літаратур; па-трэцяе, падрыхтоўка прынцыпаў параўнальна-гістарычнага літаратуразнаўства і псіхалагічнай школы; па-чацвёртае, назапашванне вялізнага гісторыка-культурнага матэрыялу, вопыту тэксталагічнага аналізу твораў і навуковага крыніцазнаўства. Наогул жа (і гэта, відаць, самае галоўнае) прадстаўнікі культурна-гістарычнай школы ўслед за міфолагамі ўнеслі метадалогію ў гісторыю літаратуры і тым самым развілі і падмацавалі навуковы характар гэтай галіны літаратуразнаўства.

У пачатку ХХ ст. культурна-гістарычная школа распалася, аднак яе метадалагічныя ўстаноўкі працягвалі аказваць сур’ёзны ўплыў на многіх буйных вучоных-літаратуразнаўцаў усяго свету.

Ідэі культурна-гістарычнай школы істотна паўплывалі на літаратурна-мастацкую крытыку і публіцыстыку Беларусі канца ХІХ — пачатку ХХ стст. (літаратурна-крытычныя матэрыялы на старонках газет «Минский листок», «Северо-Западный край», «Голос провинции», «Минский курьер» і інш.), на канцэпцыю нацыянальнай літаратуры ў газетах «Наша ніва» і «Гоман», на тагачасную беларускую фалькларыстыку і этнаграфію (А. Багдановіч, У. Дабравольскі, М. Доўнар-Запольскі). Многае ад культурна-гістарычнай школы ўзялі М. Багдановіч і М. Гарэцкі. Паслядоўнікам культурна-гістарычнай школы з’яўляўся таксама прафесар І. Замоцін.







Дата добавления: 2015-08-27; просмотров: 760. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Менадиона натрия бисульфит (Викасол) Групповая принадлежность •Синтетический аналог витамина K, жирорастворимый, коагулянт...

Разновидности сальников для насосов и правильный уход за ними   Сальники, используемые в насосном оборудовании, служат для герметизации пространства образованного кожухом и рабочим валом, выходящим через корпус наружу...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Расчет концентрации титрованных растворов с помощью поправочного коэффициента При выполнении серийных анализов ГОСТ или ведомственная инструкция обычно предусматривают применение раствора заданной концентрации или заданного титра...

Психолого-педагогическая характеристика студенческой группы   Характеристика группы составляется по 407 группе очного отделения зооинженерного факультета, бакалавриата по направлению «Биология» РГАУ-МСХА имени К...

Общая и профессиональная культура педагога: сущность, специфика, взаимосвязь Педагогическая культура- часть общечеловеческих культуры, в которой запечатлил духовные и материальные ценности образования и воспитания, осуществляя образовательно-воспитательный процесс...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия