Студопедия — Азначэнне мастацтва
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Азначэнне мастацтва






 

Слова «мастацтва» шматзначнае. У асноўным ім імянуюцца вынікі і прадукты спецыфічнай дзейнасці, накіраванай на стварэнне каштоўнасцей, якія ўздзейнічаюць у першую чаргу на пачуцці чалавека. Часам сюды ўключаюць і сам працэс стварэння мастацкіх каштоўнасцей.

Пад мастацтвам разумеюць спецыфічную грамадскую з’яву, складаную сістэму якасцей і каштоўнасцей, у якой арганічна ўзаемазвязаны наступныя моманты: адлюстраванне і стварэнне рэчаіснасці, ці, дакладней, яе перастварэнне, а таксама пазнанне і ацэнка.

Дадзенай дэфініцыяй акрэслена практычна самае сутнаснае і вызначальнае ў мастацтве, а менавіта тое, што яно, па-першае, не проста адлюстроўвае рэчаіснасць, а перарабляе, перастварае яе, надаючы ёй нейкія новыя якасці і рысы; па-другое, і, па-трэцяе, побач з пазнаннем рэчаіснасці ў працэсе яе новага ўзнаўлення абавязкова мае месца аўтарская ацэнка гэтай рэчаіснасці.

Менавіта так, як пададзена вышэй, ацэньвае самую асноўную сутнасць і спецыфіку мастацтва пераважная большасць сучасных айчынных (у шырокім сэнсе, а не толькі беларускіх) эстэтыкаў, мастацтвазнаўцаў і літаратуразнаўцаў. Адзінай жа і агульнапрынятай канцэпцыі мастацтва на сённяшні дзень ні ў нашай айчыннай навуцы, ні ў замежнай пакуль што не выпрацавана.

Каб лепш зразумець сутнасць праблемы, пройдземся па гісторыі ўзнікнення і станаўлення поглядаў на мастацтва, на яго прыроду, спецыфіку, эвалюцыйныя змены ў складзе гэтай галіны дзейнасці людзей і формы грамадскай свядомасці.

Так, яшчэ ў старажытнай Грэцыі ўзнікла тэорыя мімезісу, г. зн. падражання, наследавання мастацтва прыродзе. У афіцыйнай эстэтыцы хрысціянскага сярэднявечча мастацтва ўспрымалася як «боскае адкрыццё», а ў эпоху Адраджэння — як віртуозная імітацыя натуры чалавека. Тэарэтыкі класіцызму трактавалі сутнасць мастацтва як увасабленне «зграбнага» ў мастацкіх вобразах. Мастацтвам, паводле І. Канта, з’яўляецца «мэтаз­годная дзейнасць без мэты». Гегель глядзеў на мастацтва як на з’яву, у якой увасабляецца ў адэкватнай пачуццёвай форме яго славутая «абсалютная ідэя» («абсалютны дух»). Л. Талстой разу­меў мастацтва як «заражэнне» маральнымі ідэямі і думкамі, якое ажыццяўляецца праз пачуцці.

Сутнасць мастацтва па-рознаму (нават часам самым процілеглым чынам) трактуецца шматлікімі плынямі замежнай эстэтыкі ХХ ст. Суб’ектывісцкія школы інтуітывісцка-ірацыянальнага накірунку (заснавальнікі Б. Крочэ, А. Бергсан і інш.) пад мастацтвам разумеюць «стыхійнае, неўсвядомленае са­мавыяўленне мастака»; у эстэтыцы неатамізму (Марытэн) мас­тацтва лічыцца ўвасабленнем боскай «духоўнай субстанцыі»; экзістэнцыялізм (Сартр) інтэрпрэтуе мастацтва як выяўленне мас­тацкімі сродкамі сутнасці індывіда ў «пагранічнай сітуацыі» паміж «быццём і небыццём»; фрэйдысцкая эстэтыка разглядае мастацтва як своеасаблівае выяўленне (альбо хаванне) у мас­тацка-пачуццёвай форме сексуальных памкненняў асобы; фена­меналогія трактуе мастацтва як феномен, які раскрываецца ў пра­цэсе суб’ектыўнага перажывання; і г. д.

Прыведзеныя вышэй, а таксама некат. інш. канцэпцыі мастацтва і мастацкай творчасці аўтар аднаго з новых (выдадзеных у постсавецкі час) расійскіх падручнікаў па тэорыі літаратуры І. Волкаў дзеліць на тры асноўныя групы: 1) канцэпцыі сутнасці мастацтва як падражання жыццю (канцэпцыі Арыстоцеля, «бацькі царквы» Аўгусціна Блажэннага, французскага і еўрапейскага класіцызму і Асветніцтва); 2) канцэпцыі сутнасці мастацтва як суб’ектыўнай творчай здольнасці (канцэпцыі І. Канта, А. Шапэнгауэра, прадстаўнікоў псіхалагічнай школы, З. Фрэйда, А. Бергсана, Б. Крочэ, еўрапейскіх фенаменолагаў, экзістэнцыялістаў, «неакрытыкаў», структуралістаў, прадстаўнікоў фармальнай школы); 3) аб’ектыўна-гістарычныя канцэпцыі мастацтва (канцэпцыі Гегеля, М. Чарнышэўскага, М. Дабралюбава, прадстаўнікоў культурна-гістарычнай школы, параўнальна-гістарычнага метаду альбо кампаратывістыкі, К. Маркса, Ф. Энгельса і іх паслядоўнікаў[28]). Крытычна адштурхоўваючыся ад распаўсюджанай сярод айчынных вучоных у 1930–1950-я гг. тэорыі «вобразнай сутнасці мастацтва», І. Волкаў разглядае тут жа (таксама пад пэўным крытычным «прыцэлам») дзве сучасныя канцэпцыі мастацтва, А. Бурава[29] і Г. Паспелава[30], якія, калі так можна сказаць, бліжэй стаяць да спасціжэння ісціны ў сутнасці мастацтва і мастацкай творчасці[31]. Асноўная думка, якую праводзіць І. Волкаў услед за гэтымі вучонымі, і асабліва ўслед за Г. Паспелавым, — гэта наяўнасць у мастацтва свайго спецыфічнага прадмета пазнання і ідэйна-эмацыянальнай ацэнкі: «Мастак, з пункту гледжання Паспелава, пазнае грамадскую характэрнасць жыцця дзеля таго, каб выразіць да яе свае грамадска-зацікаўленыя, ідэалагічныя адносіны. Але не ў сэнсе тэарэтычных форм ідэалогіі (філасофіі, палітычных дактрын і г. д.), а ў тым сэнсе, як гэта людзі робяць у паўсядзённым жыцці, — непасрэдна. Таму ў цэлым ён бачыць сутнасць мастацтва ў непасрэдным ідэалагічным пазнанні сацыяльнай характэрнасці чалавечага жыцця і звязанай з ёй звычайнай прыроды»[32].

Зазначым, што І. Волкаву хоць і імпануе канцэпцыя мастацтва і мастацкай творчасці Г. Паспелава, але яе вучоны таксама лічыць не зусім дасканалай.

У сваім падручніку «Тэорыя літаратуры» І. Волкаў прыводзіць і даволі крытычна ацэньвае яшчэ адну сучасную айчынную канцэпцыю мастацтва і мастацкай творчасці, якая склалася ў значнай ступені пад уплывам фармальнай школы 1920-х гг., а таксама пад уплывам сучаснага фармальна-структурнага літаратуразнаўства, — канцэпцыю Ю. Лотмана, выкладзеную ім у кнізе «Аналіз паэтычнага тэксту».

Канцэпцыі сутнасці мастацтва Г. Паспелава і Ю. Лотмана недаацэньваюць, па І. Волкаву, «прамежкавае звяно паміж зы­ходным пазнавальна-ацэначным зместам і гатовым мастацкім тэкстам, г. зн. уласна творчы працэс, той самы працэс, які <...> пакладзены ў аснову «суб’ектыўна-творчых» канцэпцый мастац­тва. Але апошнія абсалютызуюць значэнне гэтага звяна ў мастац­кай творчасці, разглядаюць мастацтва як праяўленне чыста суб’ектыўнай творчай здольнасці мастака і на гэтай аснове адры­ваюць мастацтва ад рэчаіснасці і супрацьпастаўляюць ёй.

Таму, задача сучаснай тэорыі літаратуры заключаецца ў тым, — лічыць вучоны, — каб пераадолець усе гэтыя аднабако­васці і даць цэласнае ўяўленне аб сутнасці мастацкай творчасці, прасачыць, як з рэальнага аб’ектыўнага і суб’ектыўнага жыццё­вага зместу творыцца ўласна мастацкі змест. Як ён набывае адпа­ведную форму і ператвараецца ў тэкст, як функцыянуе ўжо га­товы твор у рэальнай рэчаіснасці, у жыцці асобнага чалавека і ўсяго грамадства»[33].







Дата добавления: 2015-08-27; просмотров: 508. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

ЛЕКАРСТВЕННЫЕ ФОРМЫ ДЛЯ ИНЪЕКЦИЙ К лекарственным формам для инъекций относятся водные, спиртовые и масляные растворы, суспензии, эмульсии, ново­галеновые препараты, жидкие органопрепараты и жидкие экс­тракты, а также порошки и таблетки для имплантации...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Йодометрия. Характеристика метода Метод йодометрии основан на ОВ-реакциях, связанных с превращением I2 в ионы I- и обратно...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.035 сек.) русская версия | украинская версия