Студопедия — Пазнавальны аспект мастацтва. Пазнанне праз творы мастацтва пазамастацкай рэальнасці (прыроды, акаляючага асяроддзя, унутранага свету чалавека
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Пазнавальны аспект мастацтва. Пазнанне праз творы мастацтва пазамастацкай рэальнасці (прыроды, акаляючага асяроддзя, унутранага свету чалавека






 

Пазнанне праз творы мастацтва пазамастацкай рэальнасці (прыроды, акаляючага асяроддзя, унутранага свету чалавека, грамадскіх адносін) — адна з немалаважных функцый мастацтва.

Пазнавальны аспект мастацтва быў намі часткова закрануты пры разглядзе спецыфікі і структуры мастацкага вобраза. Зараз жа на самых значных момантах гэтага боку мастацтва мы спынімся больш падрабязна.

Пазнавальны аспект мастацтва выяўляецца непасрэдна ў тэматыцы, якая складае неад’емны і пры гэтым фундаментальны пачатак мастацкіх твораў.

Па паходжанню слова «тэма» («тэматыка») старажытнагрэчаскае (thema) і абазначае літаральна «тое, што пакладзена ў аснову». У мастацтвазнаўстве і літаратуразнаўстве яно выкарыстоўваецца ў розных значэннях. Аднак сярод іх можна вылучыць два асноўныя.

Па-першае, тэмамі імянуюць найбольш істотныя кампа­ненты мастацкай структуры, аспекты формы, апорныя прыёмы. У літаратуры — гэта значэнне ключавых слоў, тое, што імі фіксуецца. Так, напрыклад, для рамантыкаў з’яўляецца характэр­ным выкарыстанне слоў «воля», «свабода», «барацьба» і г. д. Му­зыказнаўства таксама выкарыстоўвае тэрмін «тэма» менавіта ў такім значэнні: гэта найбольш яркі музычны фрагмент, які дае ха­рактарыстыку ўсяму твору. У дадзенай тэрміналагічнай традыцыі тэма збліжаецца (калі не атаясамліваецца) з матывам.

Другое значэнне тэрміна «тэма», найбольш традыцыйнае, якое ідзе ад тэарэтычных вопытаў мінулага стагоддзя, абазначае непасрэдна ўсё тое, што стала прадметам аўтарскага адлюстравання, асэнсавання і ацэнкі. І менавіта ў такім значэнні мы будзем яго ўжываць далей.

Мастацкая тэматыка надзвычай складаная і шматпланавая. Ідучы ўслед за В. Халізевым, мы будзем разглядаць яе «як сукупнасць трох пачаткаў. Гэта, па-першае, анталагічныя і антрапалагічныя універсаліі, па-другое — лакальныя (часам даволі маштабныя) культурна-гістарычныя з’явы, па-трэцяе — феномены індывідуальнага жыцця (перш за ўсё — аўтарскага) у іх самакаштоўнасці»[40].

У мастацкіх творах увесь час адлюстроўваюцца (хоча таго аўтар ці не) г. зв. канстанты быцця, яго фундаментальныя ўласцівасці. Гэта перш за ўсё такія важнейшыя быційныя і прыродныя пачаткі (універсаліі), як хаос і космас, рух і нерухомасць, жыццё і смерць, свет і цемень, агонь і вада, і г. д. Усё пералічанае складае комплекс г. зв. анталагічных тэм мастацтва.

Шматстайны таксама і антрапалагічны аспект мастацкай тэматыкі. Ён уключае ў сябе, па-першае, уласна духоўныя пачаткі чалавечага быцця з іх антыноміямі (адчужанасць і прыналежнасць, гордасць і пакорлівасць, грахоўнасць і праведнасць, жаданне ствараць ці разбураць, і г. д.); па-другое, сферу інстынктаў, звязаных з душэўна-цялеснымі памкненнямі чалавека, куды адносяць лібіда, імкненне да ўлады, матэрыяльных благ, прэстыжных рэчаў, камфорту і г. д.; па-трэцяе, тое ў людзях, што вызначаецца іх палавой прыналежнасцю (мужнасць, жаноцкасць) і ўзростам (дзяцінства, юнацтва, сталасць, старасць); і, нарэшце, па-чацвёртае, гэта надэпахальныя сітуацыі чалавечага жыцця, гістарычна ўстойлівыя формы існавання людзей (праца і адпачынак, будні і святы, канфліктныя і гарманічныя пачаткі рэальнасці, мірнае жыццё і войны ці рэвалюцыі, жыццё ў сваёй краіне ці на чужыне, і г. д.).

Пералічаныя, а таксама некат. інш. быційныя пачаткі, прыходзячы ў мастацтва, складаюць багаты і шматпланавы комплекс г. зв. вечных тэм, многія з якіх архетыпічныя і бяруць свае пачаткі ў міфалагічнай архаіцы. Гэтая грань мастацкай творчасці з’яўляецца здабыткам усіх краін і эпох. Яна выступае альбо ў якасці яўнага цэнтру твора, альбо прысутнічае ў ім падспудна. А можа нават і не ўсведамляцца аўтарам (г. зв. «міфалагічны падтэкст»).

У сваім звароце да «вечных тэм» мастацтва крыху родніцца з анталагічна арыентаванай філасофіяй і вучэннем аб прыродзе чалавека (антрапалогіяй). Зазначым таксама, што праламленне ў мастацтве быційных канстант стала прадметам асаблівай увагі прадстаўнікоў шэрагу літаратуразнаўчых школ (міфалагічнай, неаміфалагічнай, псіхааналітычнай).

Побач з універсаліямі ўсяленскага, прыроднага і чалавечага быцця (і ў непарыўнай сувязі з імі) мастацтва ўвасабляе таксама культурна-гістарычную рэальнасць у яе шматпланавасці і багацці.

Так, мастацтвам спасцігаюцца і перадаюцца рысы плямёнаў, народаў, нацый, рэлігійных канфесій, уласцівасці дзяржаўных утварэнняў і буйных геаграфічных рэгіёнаў, якія маюць пэўную культурна-гістарычную спецыфіку (напрыклад, Заходняя і Усходняя Еўропа, Далёкі і Блізкі Усход, лацінаамерыканскі свет і г. д.). Рэцыпіенты мастацтва даведваюцца пры гэтым аб асаблівасцях свядомасці (менталітэту) таго альбо іншага народа, нацыі, іх культурных традыцый, формах зносін, бытавым укладзе, рытуальна-абрадавых дзействах, этыкеце і г. д.

У сувязі з толькі што адзначаным паўстае даволі цікавае і вельмі важнае, асабліва для нас, беларусаў, пытанне аб важнасці звароту мастакоў менавіта да сваёй роднай, нацыянальнай тэматыкі. Па-першае, ніхто не скажа лепш і грунтоўней пра пэўную краіну, народ, як гэта зробіць прадстаўнік менавіта дадзенай краіны, народа. Па-другое, шэдэўры сусветнага мастацтва маюць канкрэтную нацыянальную прывязку. Яны менавіта і моцныя гэтым. Наднацыянальнага мастацтва не існуе. Гэта аксіёма.

Істотным звяном мастацкай тэматыкі становяцца таксама з’явы гістарычнага часу. Мастацтва ўсё больш і больш засвойвае жыццё народаў, рэгіёнаў і ўсяго чалавецтва ў яго дынаміцы. Яно праяўляе цікавасць да мінулага, часам вельмі далёкага. Сюды можна аднесці быліны, эпічныя песні, балады, гістарычную драматургію і раманістыку. Прадметам мастацкага пазнання становіцца таксама і будучае (жанры утопіі і антыутопіі). Але найбольш важнай для мастацтва з’яўляецца сучаснасць. Яна для мастака павінна выступаць у якасці першачарговай тэмы, нават, можна сказаць, своеасаблівай «звыштэмы». Без сучаснасці няма сапраўднага і паўнацэннага мастацтва.

Побач з тэмамі «вечнымі» (універсальнымі) і нацыянальна-гістарычнымі (лакальнымі, але ў той жа час надасабовымі) ў мастацтве адлюстроўваецца таксама і непаўторны, надзвычай індывідуальны духоўна-біяграфічны вопыт саміх аўтараў. Пры гэтым мастацкая творчасць выступае як самапазнанне. Дадзены бок тэматыкі мастацтва В. Халізеў прапануе імянаваць «экзістэнцыяльным»[41]. Асабліва моцна эззістэнцыяльны пачатак выяўляецца ў творах спавядальна-аўтабіяграфічнага характару. Мастацкае самапазнанне і адлюстраванне аўтарскіх экзістэнцый, безумоўна, дамінуе ў лірыцы, якая з’яўляецца пераважна аўтапсіхалагічнай. Асабісты і аўтабіяграфічны пласты мастацкай тэматыкі з’яўляліся аб’ектам асаблівай увагі прадстаўнікоў біяграфічнага метаду (Ш. Сент-Бёў і інш.). На іх таксама рабілі пэўную стаўку прадстаўнікі імпрэсіяністычнай крытыкі ў асобах Р. дэ Гурмона, І. Аненскага, Ю. Айхенвальда і інш.

Ёсць у складзе мастацкай тэматыкі яшчэ адзін бок. Мастацтва часам засяроджваецца на самім сабе. Аб гэтым сведчаць, па-першае, літаратурныя творы аб мастаках і іх тварэннях, такія, напрыклад, як «Пакуты маладога Вертэра» І. Гётэ, «Егіпецкія ночы» А. Пушкіна, «Партрэт» М. Гогаля, «Майстар і Маргарыта» М. Булгакава, «Доктар Фаустус» Т. Мана і інш. Па-другое, у шэрагу твораў стылізацыйнага і парадыйнага характару ўвага аўтараў засяроджваецца на папярэдніх славесна-мастацкіх формах. Унутрымастацкія тэмы хоць і не з’яўляюцца рэдкасцю, але цэнтр і дамінанту мастацкай тэматыкі складае ўсё-такі звычайная, жывая рэальнасць. Мастацкая творчасць у яе высокіх узорах, як правіла, не замыкаецца на самой сабе.

Абазначаныя намі аспекты мастацкай тэматыкі не ізаляваны адзін ад аднаго. Яны актыўна ўзаемадзейнічаюць і здольныя складаць цэлыя тэматычныя «сплавы».

Тэматыка з яе шматлікімі гранямі можа ўвасабляцца ў творы адкрыта, напрамую, праграмна, экспліцытна альбо апасродкавана, ускосна, падтэкстава, імпліцытна (абодва тэрміны — «экспліцытна» і «імпліцытна» — належаць В. Халізеву[42]). Другі, імпліцытны від увасаблення тэматыкі, даволі часта выкарыстоўваецца паэтамі.

Як бы падсумоўваючы, зазначым, што важнейшую тэму, нават, можна сказаць, «звыштэму» мастацтва складае чалавек у самых розных праявах яго быцця. Тут і універсальныя (антрапалагічныя) уласцівасці і якасці чалавека; і рысы, сфарміраваныя культурнай традыцыяй і акаляючым асяроддзем; і непаўторныя індывідуальныя пачаткі. Спасцігаючы «чалавечую рэальнасць» і ўвасабляючы эстэтычную сутнасць быцця, мастацтва настойліва пазбягае абстракцый, якімі карыстаюцца навука і філасофія.

Завяршыць размову пра пазнавальны аспект мастацтва хацелася б сцверджаннем І. Волкава: «<...> пры ўсім аграмадным значэнні пазнавальнай функцыі мастацтва яна не вычэрпвае яго сутнасці. Больш таго, будучы ў той альбо іншай меры заўсёды характэрным для мастацкай творчасці пазнанне не з’яўляецца разам з тым яго самамэтай. Яно падначалена ў мастацтве больш агульнай яго мэце — ажыццяўленню пашыраных канкрэтна-пачуццёвых зносін людзей са светам і яго духоўна-асабоваму засваенню»[43].

 







Дата добавления: 2015-08-27; просмотров: 608. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

РЕВМАТИЧЕСКИЕ БОЛЕЗНИ Ревматические болезни(или диффузные болезни соединительно ткани(ДБСТ))— это группа заболеваний, характеризующихся первичным системным поражением соединительной ткани в связи с нарушением иммунного гомеостаза...

Решение Постоянные издержки (FC) не зависят от изменения объёма производства, существуют постоянно...

ТРАНСПОРТНАЯ ИММОБИЛИЗАЦИЯ   Под транспортной иммобилизацией понимают мероприятия, направленные на обеспечение покоя в поврежденном участке тела и близлежащих к нему суставах на период перевозки пострадавшего в лечебное учреждение...

ЛЕЧЕБНО-ПРОФИЛАКТИЧЕСКОЙ ПОМОЩИ НАСЕЛЕНИЮ В УСЛОВИЯХ ОМС 001. Основными путями развития поликлинической помощи взрослому населению в новых экономических условиях являются все...

МЕТОДИКА ИЗУЧЕНИЯ МОРФЕМНОГО СОСТАВА СЛОВА В НАЧАЛЬНЫХ КЛАССАХ В практике речевого общения широко известен следующий факт: как взрослые...

СИНТАКСИЧЕСКАЯ РАБОТА В СИСТЕМЕ РАЗВИТИЯ РЕЧИ УЧАЩИХСЯ В языке различаются уровни — уровень слова (лексический), уровень словосочетания и предложения (синтаксический) и уровень Словосочетание в этом смысле может рассматриваться как переходное звено от лексического уровня к синтаксическому...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.014 сек.) русская версия | украинская версия