Студопедия — І яе праблемнасць
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

І яе праблемнасць






 

Дыяпазон пазнавальных магчымасцей літаратуры вызначаецца двухпланавасцю слоўных вобразаў. Па-першае, з дапамогай мастацкай мовы абазначаюцца і характарызуюцца розныя бакі «пазаслоўнай» рэчаіснасці (зрокава бачныя паводзіны чалавека і акаляючыя яго прадметы, а таксама імпульсы, якія не атрымалі слоўнага ўвасаблення). Па-другое, у літаратурных творах шырока і канкрэтна ўзнаўляецца маўленчая дзейнасць людзей.

Чалавек у слоўным адлюстраванні (і толькі ў ім!) выступае ў якасці «носьбіта мовы». Гэта адносіцца ў першую чаргу да лірычных герояў, дзеючых асоб драматычных твораў і апавядальнікаў эпічных твораў. Характары персанажаў навел і апавяданняў, эпапей і раманаў раскрываюцца яшчэ і з дапамогай дыялогаў і маналогаў, якія вымаўляюцца ўслых альбо пра сябе. Тэкст літаратурнага твора — гэта заўсёды сукупнасць чыіхсьці выказванняў. Інакш кажучы, мова ў мастацкай літаратуры, будучы матэрыяльным сродкам стварэння вобразаў, выступае яшчэ і ў якасці важнейшага прадмета адлюстравання. Літаратура не толькі абазначае словамі жыццёвыя з’явы, але і ўзнаўляе самую моўную дзейнасць.

Выкарыстоўваючы мову ў якасці прадмета адлюстравання, пісьменнік пераадольвае тую схематычнасць слоўных карцін, якая звязана з іх «нярэчыўнасцю». Выказванні персанажаў уздзейнічаюць не толькі на ўяўленне чытача, але і на яго слыхавыя адчуванні: сінтаксічнымі канструкцыямі так ці інакш фіксуюцца інтанацыі таго, хто гаворыць. Літаратура, такім чынам, узнаўляе чалавечыя «галасы», хоць яны і не гучаць фізічна і ўспрымаюцца ўсяго толькі ўнутраным слыхам чытача.

Па-за мовай мысленне людзей, як вядома, ажыццявіцца ў поўнай меры не можа. Па гэтай прычыне літаратура з’яўляецца адзіным відам мастацтва, які прама і непасрэдна выкарыстоўвае чалавечую думку. Іншыя віды мастацтва робяць усё гэта толькі апасродкавана.

Узнаўленне літаратурай чалавечай думкі, мыслення адбываецца ў першую чаргу ў маналогах і дыялогах дзеючых асоб.

Нярэдкія ў літаратурных творах роздумы-развагі персанажаў альбо апавядальніка на філасофскія, сацыяльныя, маральна-этычныя, рэлігійныя, палітычныя, гістарычныя і іншыя тэмы. На працягу апошніх стагоддзяў узнік цэлы шэраг твораў літаратуры, у якіх інтэлектуальны бок жыцця чалавека вылучаны на першы план («Фауст» Гётэ, «Браты Карамазавы» Ф. Дастаеўскага, драмы Б. Шоу і М. Горкага, вершы і паэмы М. Багдановіча, А. Разанава і г. д.).

Працэсы мыслення адлюстроўваюць складанае і напружанае духоўна-эмацыянальнае жыццё чалавека, што можа свабодна і смела перадаць літаратура. Яна актыўна засвойвае эмоцыі і валявыя памкненні, якія маюць, кажучы мовай псіхолагаў і філосафаў, светапоглядны характар. Прычым дзеля перадачы светапоглядных і наогул жыццёвых пошукаў герояў мастакам слова нярэдка прыходзіцца ўзнаўляць таксама і пачуцці заблытаныя, няясныя, ірацыянальныя.

У шляхах і спосабах спасціжэння эмацыянальнага свету літаратура якасна адрозніваецца ад іншых відаў мастацтва. Калі, напрыклад, жывапіс і скульптура раскрываюць чалавечыя намеры і пачуцці толькі ўскосна (праз жэсты, позы, міміку), дык у літаратуры побач з ускосным абазначэннем перажыванняў асобы шырока выкарыстоўваецца прамы паказ душэўных працэсаў з дапамогай аўтарскіх характарыстык і выказванняў саміх герояў, якія прамаўляюцца ўслых альбо пра сябе. Узнаўляючы выказванні людзей з усімі эмацыянальнымі адценнямі, пісьменнікі могуць пранікаць у самыя патаемныя глыбіні чалавечай душы.

І гэта дае магчымасць супаставіць літаратуру з мастацтвамі экспрэсіўнымі. Так, музыка і танец, спасцігаючы сферы чалавечай свядомасці, якія з’яўляюцца недаступнымі для іншых відаў мастацтва, разам з тым абмяжоўваюцца перадачай агульнага характару перажывання. Не тое ў літаратуры. Чалавечыя пачуцці і валявыя імпульсы даюцца тут у іх абумоўленасці жыццём і ў прамой накіраванасці на канкрэтныя з’явы рэчаіснасці.

Літаратуры, такім чынам, даступна прамое адлюстраванне працэсаў духоўнага жыцця ў яго сувязях з акаляючай рэчаіснасцю. Пры гэтым у літаратурных творах шырока і шматпланава ўзнаўляецца быццё як асобных людзей, так і цэлых грамадскіх груп. Ні адзін з відаў мастацтва не валодае здольнасцю такога шырокага і шматпланавага ахопу жыццёвых з’яў.

Зыходзячы з адзначанага вышэй, можна весці гаворку аб свайго роду універсальнасці літаратуры як віду мастацтва. З дапамогай мовы можна ўзнавіць любыя бакі рэчаіснасці, таму што выяўленчыя магчымасці слоўнага мастацтва практычна не маюць межаў.

Унікальнай якасцю мастацкай літаратуры з’яўляецца таксама яе ярка выражаная, адкрытая праблемнасць. Погляды пісьменніка, якія ўвасабляюцца перш за ўсё з дапамогай вобразаў, могуць выражацца ў яго творчасці і непасрэдна. Мастацкі тэкст нярэдка спалучае дэтальны паказ герояў, іх дзеянняў, узаемаадносін, перажыванняў з абагульняючымі характарыстыкамі жыцця і праблемнымі меркаваннямі, у выніку чаго аўтарскія пазіцыі ўвасабляюцца з надзвычайнай адкрытасцю і выразнасцю.

Многія літаратурныя творы, увасабляючы думкі аўтара напрамую, становяцца глыбока аналітычнымі, востра інтэлектуальнымі. Літаратурная форма з’яўляецца найбольш спрыяльнай для выражэння поглядаў аўтара. Маральна-этычныя, сацыяльна-палітычныя, гістарычныя, філасофскія, эстэтычныя погляды пісьменніка могуць непасрэдна выражацца і ў лірычных творах, і ў выказваннях дзеючых асоб, і ў мове апавядальніка.

Мастакі слова, асабліва паэты, нярэдка пішуць свайго роду праграмныя творы, у якіх фармулюецца іх пісьменніцкае «крэда». Такімі з’яўляюцца «Прарок» А. Пушкіна, «Паэт і грамадзянін» М. Някрасава, «Я не паэта…» Я. Купалы і інш. Таму ў многім паказальна, што ў пераважнай сваёй большасці ў сферы літаратурнай творчасці, найбольш інтэлектуальнай і праблемнай, фарміруюцца накірункі ў мастацтве: класіцызм, сентыменталізм, рамантызм і г. д.

І, нарэшце, у многіх шырока вядомых літаратурных творах мастацкім вобразам і карцінам папярэднічаюць (а часам ідуць побач з імі) уласна публіцыстычныя меркаванні і абагульненні. Як прыклад — «Вайна і мір» Л. Талстога, «Доктар Фаустус» Т. Мана, «Птушкі і гнёзды» Я. Брыля і інш. Разам з тым абагульняючыя меркаванні не павінны нагрувашчвацца, станавіцца самамэтай. У сапраўдных мастацкіх творах яны не падмяняюць вобразы і карціны, а дапаўняюць іх.







Дата добавления: 2015-08-27; просмотров: 433. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Разработка товарной и ценовой стратегии фирмы на российском рынке хлебопродуктов В начале 1994 г. английская фирма МОНО совместно с бельгийской ПЮРАТОС приняла решение о начале совместного проекта на российском рынке. Эти фирмы ведут деятельность в сопредельных сферах производства хлебопродуктов. МОНО – крупнейший в Великобритании...

ОПРЕДЕЛЕНИЕ ЦЕНТРА ТЯЖЕСТИ ПЛОСКОЙ ФИГУРЫ Сила, с которой тело притягивается к Земле, называется силой тяжести...

СПИД: морально-этические проблемы Среди тысяч заболеваний совершенно особое, даже исключительное, место занимает ВИЧ-инфекция...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Типология суицида. Феномен суицида (самоубийство или попытка самоубийства) чаще всего связывается с представлением о психологическом кризисе личности...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.007 сек.) русская версия | украинская версия