Студопедия — Тэхнізаваным свеце
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Тэхнізаваным свеце






 

Як ужо неаднаразова адзначалася, літаратура з’яўляецца надзвычай важным відам мастацтва. Яна хоць і адносіцца да г. зв. простых альбо аднасастаўных мастацтваў, але надзвычай цесна звязана з мастацтвамі сінтэтычнымі ці шматсастаўнымі, якія спалучаюць у сабе некалькі розных носьбітаў вобразнасці (такімі з’яўляюцца архітэктурныя ансамблі, якія «ўбіраюць» у сябе скульптуру і жывапіс; тэатр і кінамастацтва ў іх вядучых разнавіднасцях; вакальная музыка; і г. д.). Мастацкая літаратура выступае ў якасці надзвычай важнага кампанента сінтэтычных мастацтваў. У найбольшай ступені гэта адносіцца да драматычнага пісьменства, якое нават з улікам г. зв. драм для чытання (ням. Lesedrame) па сваёй сутнасці прызначана для тэатра. Ды і творы іншых родаў літаратуры ўдзельнічаюць у сінтэзе мастацтваў: лірыка ўступае ў кантакт з музыкай (песня, раманс), а таксама можа выкарыстоўвацца акцёрамі-чытальнікамі і рэжысёрамі (пры стварэнні сцэнічных кампазіцый). Апавядальная проза таксама даволі часта знаходзіць сабе шлях на сцэну і экран.

Пры ўсёй значнасці літаратуры яе роля і месца ў агульнай мастацкай сям’і не заўсёды правільна і поўнасцю ўсведамляліся. У розныя эпохі перавага аддавалася тым альбо іншым відам мастацтва. У антычнасці найбольш уплывовай з’яўлялася скульптура; у складзе эстэтыкі Адраджэння і ХVІІ ст. дамінаваў вопыт жывапісу. І толькі ў ХVІІІ ст. (а яшчэ больш — у ХІХ) на авансцэну мастацтва выйшла літаратура. Адпаведна, адбыліся і змены ў эстэтычнай тэорыі. Так, ужо Лесінг у «Лаакаоне» рабіў акцэнт на перавазе паэзіі над жывапісам і скульптурай. Крыху пазней Кант вёў гаворку аб першынстве паэзіі над іншымі мастацтвамі. З надзвычайнай энергіяй узвышаў літаратуру над іншымі мастацтвамі, лічыў яе «вышэйшым родам мастацтва» В. Бялінскі.

Аднак, і гэта заканамерна, такой думкі прытрымліваліся не ўсе. Так, многія рамантыкі (а пазней і сімвалісты) вышэйшай формай мастацкай дзейнасці і наогул культуры лічылі музыку.

Зазначым і падкрэслім, што падобныя меркаванні (як літаратурацэнтрысцкія, так і музыкацэнтрысцкія), адлюстроўваючы змены і прыярытэты ў мастацкай культуры ХІХ — пачатку ХХ стст., аднабаковыя і не вытрымліваюць сур’ёзнай крытыкі. У супрацьлегласць іерархічнаму ўзвышэнню якога-небудзь аднаго віду мастацтва над ўсімі астатнімі пераважнай большасцю сучасных тэарэтыкаў падкрэсліваецца раўнапраўе форм мастацкай дзейнасці. Не выпадкова шырока бытуе выраз «сям’я муз».

ХХ ст. (асабліва яго другая палова) азнаменавалася сур’ёзнымі зрухамі ў суадносінах паміж відамі мастацтва. Узніклі, умацаваліся і набылі значны ўплыў мастацкія формы, якія грунтуюцца на новых сродках масавай камунікацыі: з пісьмовым і друкарскім словам сталі паспяхова спаборнічаць вусная мова, што гучыць па радыё, і, галоўнае, візуальная вобразнасць кінематографа і тэлеэкрана.

У сувязі з гэтым з’явіліся канцэпцыі, якія ў дачыненні да першай паловы ХХ ст. правамерна называць кінацэнтрысцкімі, а да другой — тэлецэнтрысцкімі. Практыкі і тэарэтыкі кінамастацтва неаднаразова сцвярджалі, што ў мінулым слова мела гіпертрафіраванае значэнне; а зараз людзі, дзякуючы кінафільмам, вучацца па-іншаму бачыць свет; што чалавецтва пераходзіць ад паняційна-славеснай да візуальнай, відовішчнай культуры. Адзін з тэарэтыкаў тэлебачання, канадскі вучоны М. Маклюэн, напрыклад, сцвярджае, што ў ХХ ст. адбылася другая камунікатыўная рэвалюцыя (першай з’яўлялася вынаходніцтва друкарскага станка): дзякуючы тэлебачанню, якое валодае велізарнай інфарматыўнай сілай, планета ператвараецца ў свайго роду вялікую вёску. Але гэта не самае важнае. Галоўнае, што тэлебачанне набывае велізарны ідэалагічны аўтарытэт: тэлеэкран уладарна навязвае глядацкай масе той альбо іншы погляд на рэальнасць. Калі раней пазіцыя людзей вызначалася традыцыяй і іх індывідуальнымі ўласцівасцямі, а па гэтай прычыне была ўстойлівай, дык у эпоху тэлебачання асабістая самасвядомасць практычна губляецца. Чалавецтва расстаецца з культурай індывідуальнай самасвядомасці і вяртаецца да племянной «калектыўнай бессвядомасці». Пры такой сітуацыі, сцвярджае М. Маклюэн, у кнігі няма будучага, бо занятак з ёю надзвычай інтэлектуальны; прасцей сесці каля экрана тэлевізара і чэрпаць адтуль інфармацыю, сузіраць творы мастацтва, нават тыя ж кнігі, толькі, вядома, пераведзеныя, няхай сабе і з пэўнымі стратамі, на мову кінамастацтва.

Як зазначае В. Халізеў, разглядаючы канцэпцыю канадскага прыхільніка тэлебачання, «у меркаваннях Маклюэна шмат аднабаковага, павярхоўнага і яўна памылковага (жыццё паказвае, што слова, у тым ліку і пісьмовае, зусім не адцясняецца на другі план, тым больш — не ліквідоўваецца па меры распаўсюджання і ўзбагачэння тэлекамунікацыі). Але праблемы, пастаўленыя канадскім вучоным, з’яўляюцца надзвычай сур’ёзнымі: суадносіны паміж візуальнай і слоўна-пісьмовай камунікацыяй складаныя, а часам і канфліктныя»[57].

Пры ўсіх нюансах бытавання і функцыянавання літаратуры, нават у сучасную тэхнічную і не надта спрыяльную для яе эпоху, нельга як прыніжаць, так і перабольшваць значэнне дадзенага віду мастацтва для жыцця прыватнага індывіда і грамадства ў цэлым.

Наогул жа, на думку В. Халізева, «ні ў якім разе не прэтэндуючы на тое, каб паўстаць над іншымі відамі мастацтва і тым больш іх замяніць, мастацкая літаратура, такім чынам, займае ў культуры грамадства і чалавецтва асаблівае месца як нейкае адзінства ўласна мастацтва і інтэлектуальнай дзейнасці, блізкай да прац філосафаў, вучоных-гуманітарыяў, публіцыстаў»[58].

 







Дата добавления: 2015-08-27; просмотров: 485. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Тема: Изучение приспособленности организмов к среде обитания Цель:выяснить механизм образования приспособлений к среде обитания и их относительный характер, сделать вывод о том, что приспособленность – результат действия естественного отбора...

Тема: Изучение фенотипов местных сортов растений Цель: расширить знания о задачах современной селекции. Оборудование:пакетики семян различных сортов томатов...

Тема: Составление цепи питания Цель: расширить знания о биотических факторах среды. Оборудование:гербарные растения...

Принципы, критерии и методы оценки и аттестации персонала   Аттестация персонала является одной их важнейших функций управления персоналом...

Пункты решения командира взвода на организацию боя. уяснение полученной задачи; оценка обстановки; принятие решения; проведение рекогносцировки; отдача боевого приказа; организация взаимодействия...

Что такое пропорции? Это соотношение частей целого между собой. Что может являться частями в образе или в луке...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия