Студопедия — Кузьма Чорны-апавядальнік: тэматыка, праблематыка.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Кузьма Чорны-апавядальнік: тэматыка, праблематыка.






Кузьма Чорны, прадаўжаючы і развіваючы гуманістычныя традыцыі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, аказаў значны ўплыў на развіццё беларускай аналітычнай прозы і яе эпічных жанраў. Ён з'яўляецца адным з пачынальнікаў псіхалагічнай прозы.

Пачынаў пісьменнік свой творчы шлях на пачатку 20-х гадоў з лірычных і надзвычай эмацыянальных апавяданняў, якія па форме нагадвалі навелы ці імпрэсіі. Напісаныя на матэрыялах з жыцця вёскі і горада, яны паказвалі духоўнае абуджэнне народа. У пачатку 30-х гадоў К. Чорны прыходзіць да гістарычна-канкрэтнага разумення новай рэчаіснасці. Яго ўвагу прыцягвае жыццё народа на вялікім адрэзку часу. У рамане "Бацькаўшчына" пісьменнік імкнуўся асэнсаваць і абагульніць змены ў жыцці грамадства, выкліканыя Кастрычніцкай рэвалюцыяй. Падзеі, апісаныя ў творы, ахопліваюць некалькі дзесяткаў гадоў.

На працягу 30-х гг. К. Чорны напісаў нямала твораў, у якіх, нягледзячы на кампраміс з часам, здолеў паказаць важныя праблемы новага часу. У аповесці "Люба Лук'янская" пісьменнік імкнуўся раскрыць працэс фарміравання моцнага характару жанчыны, паказаць, як узнімаўся прыгнечаны, зняважаны і абяздолены чалавек з "дна" на высокія жыццёвыя вяршыні.

Лес чалавека працы, фармiраванне i станауленне сацыялiстычнага светапогляду у працэсе абнаулення рэвалюцыi у нашай краiне -- асноуная тэма творчасцi Кузьмы Чорнага (К. Ч.). На усiм працягу творчага шляху пiсьменнiка цiкавiу чалавек, якi сваiм розумам, энергiяй, працавiтымi рукамi ператварау жыцце, упрыгожвау родную зямлю. У творах К. Ч. развенчваецца эгаiзм, людская абасобленасць, жаднасць, усе тое, што калечыць жыцце людзей. К. Ч. прыйшоу у лiтаратуру як аутар глыбокапсiха-лагiчных творау, у якiх даецца мастацкi аналiз духоунага жыцця чалавека, стыль пiсьменнiка вызначаецца эпiчнасцю, глыбокай народнасцю, драматызмам. Шырока выкарыстоуваючы жывую мову народа, яго багатую сiнанiмiку, фразеалогiю, пiсьменнiк дасягае надзвычайнай выразнасцi мовы сваiх творау.

Раман " Трэцяе пакаленне " (1935) - адзiн з найбольш вядомых творау К.Чорнага. Ен напiсаны у неспрыяльных умовах 30-х гг. (напярэданнi масавых рэпрэсiй). К.Чорны хацеу паказаць згубны уплыу, разбуральнае уздзеянне на чалавека уласнiцкай маралi, раскрыць працэс пакутлiвага вызвалення чалавека ад iндывiдуалiстычнай псiхалогii, выявiць рэальныя цяжкасцi складання новых узаемаатносiн памiж людзьмi, новых поглядау на працу, сям'ю. У канфлiкце людзей трох пакаленняу К.Чорны адлюстравау розныя погляды на жыцце, на уласнасць, працу, сям'ю, мараль. Прадстаунiкi першага пакалення, якiя выраслi пры старым ладзе, па-свойму, у адпаведнасцi з класавай прынадлежнасцю i сваей жыццевай фiласофiяй аднеслiся да рэвалюцыi. Адны сталi заклятымi яе ворагамi, другiя узнялiся на барацьбу за свае канчатковае вызваленне. Другое пакаленне, што вырасла ва умовах рэвалюцыi, грамадзянскай вайны i новага ладу, таксама не было адзiным, маналiтным. Некаторыя яго прадстаунiкi ажыццявiлi задуманае, у працы знайшлi свае шчасце. Iншыя ж, наадварот, з трывогай i неразуменнем успрынялi сацыялiстычныя пераутварэннi. Трэцяе пакаленне на думку пiсьменнiка, - перадавыя людзi з новымi поглядпмi на свет i шчаслiвай будучыняй. Праз узаемаадносiны галоуных герояу твора К.Чорны паказвае складаны працэс перавыхавання чалавека згубны уплыу на яго уласнiцкай фiласофii, духоунь рост цемных i забiтых у мiнулым людзей, дабратворнь уплыу на iх калектыву. Аутар развенчвае згаiзм, людскую адасобленасць, сквапнасць - усе тое, што нявечыць душы, калечыць жыцце людзей. Тыя жыццевыя iдэалы, погляды на чалавечае шчасце, якiя не мелi пад сабой грунтоунай асновы, былi абвергнуты жыццем, пацярпелi крах. Пранiкаючы у свядомасць герояу, раскрываючы iх супярэчлiвасць на крутых паваротах гiсторыi К.Чорны ставiць пытанне аб адказнасцi самога чалавека за выбар свайго шляху, аб сэнсе i сапраудных вартасцях жыцця.

 

 

  1. Паэзія М. Танка: праблематыка ідэйна-мастацкі змест

Паэзія Максіма Танка, народнага паэта Веларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі, сагрэта дабрынёй і даверам да чалавека. Для паэта вершы — гэта і прызванне, і праклён, і шчасце, і мука, і свяшчэНны абавязак.

Максім Танк — прынцыповы гуманіст. Для яго вялікая барацьба за лепшыя ідэалы чалавецтва — гэта барацьба не толькі за сацыяльную справядлівасць, але і за паэзію супраць антыпаэзіі, за гармонію супраць дэструктыўнасці, за розум супраць бясплоднага самагубнага крыўляння.

Сэнс сваёй паэзіі М. Танк бачыць у цеснай еднасці з жыццём людзей працы, з сённяшнім жыццём, трывожным і неспакойным.

Сваю першую кніжку, якая была надрукавана ў 1936 г., паэт-падпольшчык назваў «На этапах». У ёй адлюстраваны падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі. Мастацкай пераканаўчасцю вылучаецца верш «Спатканне», у аснову якога леглі рэальныя факты з жыцця палітычных зняволеных. Стары селяяін прыходзіць да сына (палітычнага вязня) на спатканне. Замест сына-пакутніка бацька ўбачыў мужнага байца, чалавека, моцнага духам, якога не палохае асабістая няволя.

Верш «Паслухайце, вясна ідзе» прадаўжае тэму, вызначаную ў «Спатканні». Палітвязень, устаўшы вясновай раніцай, не пазнаў куста бэзу: ён «расцвіў, агнём гарыць, такім пахучым, мяккім, сінім». Цвіценне бэзу для нявольніка — надзея на хуткае вызваленне, квітнеючае полымя вольнага, свабоднага жыцця, а свабода — найвялікшае хараство. I таму вельмі зразумелае жаданне героя верша вырвацца з-за кратаў на свабоду:

 

У вершах М. Танка ёсць прастата, высокая духоўнасць і неаслабная ўвага да людзей, да свету, да таго, пра што ён піша. Верш «Рукі маці» — гімн працавітым матчыным рукам, якія ніколі не ведалі адпачынку.

Паэзія Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, паэтычнай традыцыяй і наватар-ствам. Галоўная тэма — Радзіма: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, родная мова. На раннюю паэзію налажыла адбітак палітычная сітуацыя ў Зах.Беларусі,актыўны ўдзел у рэв.дзейнасці, арышты, турмы. Як сапраўдны патрыёт, нац. свядомы беларус ўключыўся ў барацьбу з накупацыйным рэжымам панскай Полышчы. Творчасць прысвечана рэв. барацьбе. Шэрыя змрочныя хаты бел. сялян, вузкія палоскі зямлі, цяжкая праца, якая не прыносіць ні радасці, ні здабытку, бо плёнам яе карыстаюцца польскія ўлады. У вершы «На пероне» аўтар апісвае сцэну, не раз бачаную ім на чыгунцы: польскія паны вывозяць з Беларусі ўсё, што толькі можна. Прыроднае ба-гацце Беларусі яны прадаюць за мяжу, усё, што адымаюць у беларусаў, імкнуцца хутчэй перавесці ў грошы: На захад ідуць цягнікі — Лён,Жыта,Сасна і бяроза...Пералік таго, што вывозяць, аўтар дае не у адным радку, а выдзяляе. Гэта падкрэсл-е значнасць страт і горыч ад рабавання Радзімы. I раптам — нечаканы асацыятыўны вобраз: Гляджу і гляджу з-пад рукі, Як маладосць нашу вывозяць.У сваіх вершах увасобіў дух. воблік прафесійнага рэвал-ра, перадаў свет яго пачуццяў, думак. Танк паказвае непарыўную сувязь рэвалюцыянераў з народам. У вершы «Паслухайце, вясна ідзе...» нават з'явы прыроды паэт бачыць вачыма арышт-га рэвал-ра, для якога кожны глыток свежага паветра — туга па волі. Апісваецца турма, краты, цяжкія дзверы камер і жалезныя замкі на іх, няспынныя крокі стражніка ля сцен турмы. А за яе вузкімі вокнамі квітнее вясна, што падкрэслівае ненатуральнасць знаходжання людзей за кратамі, адарванасць іх ад жыцця. Малады вязень убачыў зранку ў акне незвьгаайны, поўны жыцця, маляўнічы куст бэзу.Пасля 1939 года, калі збыліся мары паэта аб аб'яднанні Заходняй Беларусі з усёй краінай, па-эзія Танка напоўнілася новымі тэмамі і вобразамі. Але ўслаўляць стваральную працу савецкага на-рода доўга не давялося: пачалася вайна. Танк балюча перажываў расстанне з Радзімай. У вершы «Хмары з захаду» ўсё нагадвае паэту боль і пакуты Бацькаўшчыны: і заходнія вятры, якія быццам скардзяцца на напаткаўшае Беларусь гора, і журавы, якія шукаюць выратавання ад пажараў родных вёсак пералётам на ўсход. У пасляваенны час тэмамі паэзіі Максіма Танка становяцца прырода, праца, унутраны свет чалавека, гісторыя і сучаснасць. Белы верш. Верш «Гравюры Скарыны» напіса-ны верлібрам. Ён невялікі па памеры, але па змесце не ўступае паэме. Паказваецца і дра-матычны лёс першадрукара, і яго творчасць, і любоў да Бацькаўшчыны. Верш напісаны высокім стылем, вельмі эмацыянальны. У ім спалучаюцца прадметы матэрыяльнага свету з абстрактнымі паняццямі: «дрэва гісторыі», «любоў да народа».Да якіх бы тэм ні звяртаўся паэт: мір паміж народамі, Радзіма, мова, маці, экалогія, ства-ральная праца — усе яны прасякнуты любоўю да сваёй роднай Беларусі.

  1. Жанр балады ў творчасці. А. Куляшова

Беларуская балада ХХ ст. адлюстроўвала рэальнае жыццё чалавека, яна стала важным сродкам паказу яго гераічных учынкаў. Асаблівага росквіту дасягнула балада падчас Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці А. Куляшова («Балада аб чатырох заложніках», «Маці», «Камсамольскі білет»).

У першыя пасляваенныя гады А. К. піша пра аднаўленне і будаўніцтва, як на руіны зноў вяртаецца жыцце. Паэт часцей звяртаецца да жанру балады, якая дае магчымасць рабіць вялікія філасофскія абагульненні. Няма такой сілы, якая магла б адолець чалавечую мару пра шчасце на зямлі — галоўная думка "Балады пра вока". А. К. адкрывае новыя магчымасці сваей паэзіі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшоў стварыў цэлы баладны цыкл пра подзвіг беларускага народа ў гады ліхалецця, у рамках якога вылучаюцца вершы-балады «Млынар«, «Над брацкай магілай», «Ліст з палону», «Маці», «Балада аб чатырох заложніках», «Балада аб знойдзенай падкове» і інш. Яны грунтуюцца на пэўных выпадках, эпізодах, здарэннях і з'яўляюцца адбіткам суровай біяграфіі ваеннага пакалення.

У вершах А. Куляшова ваеннага часу гучыць светлы, пранікнёны, узнёсла-балючы голас чалавека, грамадзяніна, байца. Героі твораў А. Куляшова — фігуры рэальныя і легендарныя, драматычныя і бессмяротныя. Яны аддаюць сваё жыццё за маральныя каштоўнасці ўсяго чалавецтва.

У пасляваенны час творчасць А. Куляшова вызначаецца сталасцю, глыбокім філасофскім зместам, пільнай увагай да духоўнага свету чалавека.

 

6. Раман К. Чорнага “Пошукі будучыні”

Раман «Пошукі будучыні» ўпершыню надрукаваны ў часопісе «Полымя» за 1950 год.

Можна з упэўненасцю сказаць, што Кузьма Чорны — летапісец свайго часу. Грандыёзную задуму паставіў перад сабой пісьменнік: паказаць жыццё беларускага сялянства ад часоў прыгону да сучаснасці. Пісьменнік імкнуўся прасачыць асноўныя тэндэнцыі развіцця грамадства, выступаў як філосаф і мастак.

Асноўная праблематыка рамана «Пошукі будучыні» непасрэдна выцякае з задумы твора: вытлумачыць, дзе і як знайсці шчаслівую будучыню для шматпакутнага беларускага народа і радзімы. Натуральна, аўтар не дае гатовых рэцэптаў, ён разважае і прапануе чытачу паразважаць разам з ім.

Дзея ў рамане распачынаецца ў час першай сусветнай вайны 1914—1918 гг. і завяршаецца ў час другой сусветнай вайны. Такім чынам, адрэзак часу вызначаны. Зразумела, што за гэты перыяд адбылося шмат эпахальных падзей.

Места дзеяння — беларускае мястэчка Сумлічы, дзе аднойчы спыняліся хворы палонны немец і канвойны рускі салдат. Ужо ў пачатку рамана аўтар знаёміць чытача з Вольгай Нявадай, у той час дзяўчынкай Волечкай, Кастусём Лукашэвічам, яшчэ хлопчыкам, і немцам Густавам Шрэдэрам. Пройдзе час, і на гэтым самым месцы зноў сустрэнуцца героі. Густаў Шрэдэр жахнецца: «Божа! Ён ужо два разы бачыў яго! Ці гэта сон, ці гэта страшная сапраўднасць?! Калісьці ён упаў тут хворы, і канвойны рускі салдат узяў яго над руку і павёў далей, дзе иры да розе стаяла ў полі адзінокая хвоя». Ідзе другая сусветная вайна, немцы зноў на беларускай зямлі. Што шукаюць і што знаходзяць яны тут? Шукаюць, пэўна, будучыню на чужой зямлі, а знаходзяць толькі смерць.

Густаў Шрэдэр узгадаў дом Вольгі Нявады і Кастуся Лукашэвіча. Аднак сардэчнай сустрэчы не атрымалася:

♦ — Стой, фашыст, — сказаў чалавек.

Шрэдэр стаў і штосьці шпарка пачаў гаварыць, перамешваючы нямецкія словы з рускімі. Чалавек не слухаў, прыцэліўся і стрэліў. Шрэдэр упаў і сканаў, лежачы, праз хвілін паўтары».

А як жа тыя, хто нарадзіўся і вырас на гэтай шматпакутнай зямлі? Як і дзе яны шукаюць будучыню? Яны жывуць надзеяй. Скончылася крывавая імперыялістычная вайна і адбылася рэвалюцыя. 3 нямецкага палону вярнуўся на радзіму бацька Волечкі. Шмат зменаў адбылося ў Сумлічах, якія ўвасабляюць у творы Беларусь. Вельмі паказальны расказ пра пана Паліводскага і яго збавіцеля. Ролі памяняліся: гаспадаром стаў той, каго лічылі хамам. Жыццё наладжвалася: раслі дзеці, будаваліся дамы. Сымон Ракуцька таксама паверыў у шчасце на роднай зямлі, але зямля, дзе стаяла яго хата, «падпала пад Полыігчу», і зноў пачалася трывога за будучыню. Хутка з'явіўся разгневаны Паліводскі, які выгнаў Ракуцьку з яго хаты. Цяпер Сымон ні ў якую будучыню для сябе і сваіх дзяцей больш не верыў: «Лягчэй памерці, чым астацца навек без надзеі і веры!»

Нарэшце прыйшоў 1939 год. Выраслі дзеці, Сымон Ракуцька сустрэўся з сынам Тамашом. Але радасці ад гэтай сустрэчы мала: перад Сымонам стаяў чужы салдат чужой арміі: «Абкрадзены, ён стаяў перад салдатам чужога яму войска і сумаваў па худым хлопчыку Тамашу, маленства якога ўкраў страшны злодзей».

Беларусь... Вялікае скрыжаванне дарог, па якім бясконца ішлі заваёўнікі. А як жыць паабапал гэтых дарог? Пэўна, надзеяй. Спадзяецца на лепшую будучыню Сымон Ракуцька, спадзяецца стары Нявада. Але толькі ў чарговы раз пачынае наладжвацца жыццё, як зноў вайна, зноў чужынцы ходзяць і гаспадараць на зямлі. А людзі, што нарадзіліся тут, жывуць толькі марай аб шчасці.

Такім чынам, праблематыка рамана К. Чорнага «Пошукі будучыні» шматгранная. Праблема пошуку Бацькаўшчыны з'яднана ў творы з праблемай пошуку шчасця. Узнікае пытанне: чаму так і ходзяць па крузе ў пошуках будучыні для сябе і сваіх дзяцей героі твора? Чаму так і не знаходзяць шчасце і долю?

Адказ ёсць у рамане: Беларусь раз'яднана, раз'яднанынават бацькі і дзеці, якія могуць быць грамадзянамі розных дзяржаў. А значыць, будучыня народа і Радзімы ў яднанні, у адзінстве, без якога ніколі не будзе шчасця на гэтай шматпакутнай зямлі.

7. Бел. Літ перыяду ВАВ: умовы развіцця, жанравыя разнастайнасці, тэматычная адметнасць. (?)

Антываенны пафас і вызваленчыя матывы ў паэзіі і публіцыстыкі. Тэма Радзімы, яе будучыні. Паказ суровай праўды вайны, услаўленне мужнасці і гераізму народа-змагара, асуджэнне здрады Радзіме. Выкрыццё ідэалогіі фашызму. Перавага лірыкі, публіцыстыкі, сатыры.

Пятрусь Броўка. Вершы «Будзем сеяць, беларусы!», «Надзя-Надзейка», «Родныя словы», «Александрына», «Вось і лета сышло…»

. Патрыятычны, вызваленчы пафас твораў паэта перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Народна-песенная аснова вершаў П. Броўкі, іх мілагучнасць.

Кузьма Чорны. «Пошукі будучыні». Паказ трагізму вайны і цяжкіх жыццёвых выпрабаванняў у часы фашысцкай акупацыі. Глыбокі маральна-этычны сэнс тэмы «ўкрадзенага дзяцінства». Выкрыццё фашызму як вялікай пагрозы чала­вецтву.

Аркадзь Куляшоў. Ваенная лірыка А. Куляшова. Суровая праўда і гуманізм у паказе народнага подзвігу. Трагічнае і лірычнае, фальклорныя матывы ў баладзе «Над брацкай магілай».

Максім Танк. Пашы­рэнне тэматыкі ў пасляваеннай паэзіі. Філасофскі роздум пра чалавека, яго жыццёвае прызначэнне.

  1. Раман М. Зарэцкага “Вязьмо”: глыбіня ў показе трагізму масавай калектывізацыі і гуманістычнае гучанне твора.

У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём.
Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне.
Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

 

Раман Міхася Зарэцкага «Вязьмо» — гэта твор пра нялёгкія шляхі будаўніцтва новага жыцця, пра лес людзей у час вялікіх гістарычных зменаў. Гэта кніга пра чалавечае шчасце, якое дасягаецца ў складанай і напружанай барацьбе. У аснову сюжэта рамана пакладзены падзеі калектывізацыі ў беларускай вёсцы, якія аўтар імкнецца паслядоўна раскрыць праз лес персанажаў. Асноўная сюжэтна-псіхалагічная лінія рамана «Вязьмо» звязана з вобразамі Зеленюка, Сымона Карызны і Пацяроба. У аснову твора легла барацьба за арганізацыю калгаса ў мястэчку Сівец. Зелянюк — станоўчы герой рамана. Менавіта ў гэтым вобразе аўтар пазначыў пэўныя тыповыя рысы станоўчага героя часу: зацікаўленасць у паляпшэнні долі хлебароба, адданасць ідэалам сацыялізму, актыўнасць у барацьбе за іх здзяйсненне. Зелянюк — прынцыповы і чэсны чалавек, валодае вялікай вытрымкай, цвёрдасцю духу. М. Зарэцкі лічыў, што толькі такія людзі здольны ўплываць на падзеі. Яны маюць нейкую сілу. Ужо на першым сходзе герой здолеў знайсці простыя словы пра сэнс калгаснага будаўніцтва, разварушыў сялянскую беднату. Зелянюк разумев, што адным ударам нельга ажыццявіць калектывізацыю, што трэба «... спакваля раскалупваць каржакаватую Глебу сялянскай псіхікі», што шлях пераканання ў адносінах да селяніна — найболып прымальны і перепектыўны. Сіла Зеленюка ў тым, што ён своечасова можа заўважыць і падтрымаць народную ініцыятыву, як гэта было пры арганізацыі калгаса ў Сівалапах. Паказ арганічнай блізкасці і еднасці Зеленюка з народам, яго клапатлівых і чулых адносінаў да людзей з'яўляецца адным з асноўных сродкаў стварэння вобраза. Ён стаіць у цэнтры падзей, да яго прыкавана ўвага ўсёй вясковай грамадскасці. Адны — Віктар, Аўгінька, Тацяна — глядзяць на яго з надзеяй і верай, другія — Карызна, Пацяроб — з недаверам, трэція — Гвардыян, Сахацкі — з адкрытай злосцю. Карызна і Пацяроб думалі, што дастаткова ўсіх сялян аб'явіць калгаснікамі, — і калгас створаны. Але гэта было не так. Праз вобраз дырэктара вясковай сямігодкі Сымона Карызны М. Зарэцкі імкнуўся высветліць, як, чаму адказны работнік нечакана для самога сябе апынууся ў тупіку, страціў блізкіх і дарагіх яму людзей, пайшоў на кампраміс з уласным сумленнем і стаў прыстасаванцам. М. Зарэцкі паставіў перад сабой цяжкую задачу: паказаць праз вобраз Карызны неабходнасць, абавязковасць маральнай чысціні як рэгулятара паводзінаў кіраўніка ў яго рабоце з народам. Карызна — чалавек энергічны, з практычным падыходам да справы. Спачатку ён паўстае перад чытачом як сумленны і адданы партыец, акрылены вялікай і высакароднай мэтай. Пасля пленума райкома партыі Карызна з вялікім жаданнем і шчырасцю бярэцца за нялёгкую справу калектывізацыі. Яго захапляе перш за ўсё грандыёзнасць і важнасць задачы. Але на гэтым шляху героя чакаюць немалыя цяжкасці. Хвалюючая сцэна, калі гаспадар з плачам развітваецца ноччу са сваім канем, узрушыла Карызну. Бадай, толькі цяпер ён па-сапраўднаму адчуў, ацаніў і зразумеў сэнс і грандыёзнасць задачы будаўніцтва новага жыцця. Цяжкасць і складанасць будучай работы пачынае непакоiць, нават палохаць Карызну. Ён вырашае быць жорсткім да сябе і ў дачыненні да сялян, правесці калектывізацыю «рашучым рэвалюцыйным ударам». Пiсьмо ад бацькоў, у якім тыя паведамлялі, што іх збіраюцца раскулачыць, яшчэ больш умацавала Карызну ў прынятым рашэнні. Такім чынам, ён стаў на падтрымку Пацяроба, для якога наган і пагроза высялення былі адным з самых пераканаўчых аргументаў. Увогуле, калектывізацыя ўспрымалася М. Зарэцкім як грамадская з'ява, жаданым вынікам якой будзе карэнная змена жыцця сялянства. Але ж ён лічыў, што ўсеагульная калектывізацыя не патрэбна. Зразумела, што адкрыта пісьменнік аб гэтым гаварыць не мог, таму сваю думку ён выказаў праз сюжэт, лес герояў рамана «Вязьмо», Праз вобразы Пацяробаі Карызны аўтар паказвае сваю нязгоду з суцэльнай калектывізацыяй, а праз вобраз Зеленюка М. Зарэцкі тлумачыць, што, на яго думку, калектывізацыя павінна ажыццяўляцца на строга добраахвотных пачатках, што народу неабходна растлумачваць сутнасць гэтага працэсу, а не прымушаць сялян супраць іх волі ўступаць у калгасы. Такім чынам, раман Міхася Зарэцкага «Вязьмо» з'явіўся найболын глыбокім творам, у якім апісваюцца падзеі калектывізацыі.

 

  1. Асаблівасці ранняга перыяду творчасці А. Куляшова: тэматыка, праблематыка.

У 1930 г. выходзіць з друку першы зборнік А. Куляшова «Росквіт зямлі». У цэнтры ўвагі паэта — праца, імкненні, мары моладзі, якая шукае сваю дарогу ў жыцці. Жыццёвыя падзеі, з'явы, якія даследаваў паэт, неабсяжныя па шырыні ахопу. Пакуты людзей, пагнаных на імперыялістычную вайну, класавая барацьба на вёсцы, гераізм грамадзянскай вайны, калектывізацыя, Вялікая Айчынная вайна, пасляваеннае аднаўленне, космас і думы пра будучыню — гэта нават няпоўны пералік тых вялікіх падзей нашага жыцця, да якіх дакраналася пяро А. Куляшова. Можна смела сказаць, што паэзія А. Куляшова з'яўляецца духоўнай энцыклапедыяй яго пакалення.

Разам з тым увагу Аркадзя Куляшова прыцягваюць і трагічныя падзеі нядаўняга мінулага. Пра лес інвалідаў першай сусветнай вайны А. Куляшоў расказаў у паэме «Крыўда».

Пачатак 30-х гг. быў надзвычай складаным у літаратурным жыцці. У гэты час некаторыя крытыкі перакрэслівалі значэнне культурнай спадчыны, ставіліся з пагардай да выдатных твораў нашых класікаў. Аркадзь Куляшоў, нягледзячы на сваю маладосць, заставаўся цвердым у сваіх поглядах на літаратуру. Ен ведаў, што фармальнае штукарства збядняе літаратуру, што творчасць Купалы і Коласа з'яўляецца вялікай школай для маладога пісьменніка. «Усе часцей і часцей,— пісаў пазней А. Куляшоў пра гэты перыяд свайго творчага жыцця,— звяртаюся да крыніц народнай творчасці, да твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пушкіна і Някрасава». Вялікую ролю ў творчым лесе А. Куляшова адыграла паэма «Краіна Муравія» А. Твардоўскага. «Я ніколькі не перабольшу, калі скажу, што, як паэт, сваім нараджэннем абавязаны менавіта гэтаму твору», — так пісаў А. Куляшоў у 1962 г.

У другой палове 30-гг. А. Куляшоў напісаў шэраг твораў пра маладое пакаленне савецкіх людзей, шчырых у сваім імкненні аддаць сілы Бацькаўшчыне, верных у сяброўстве і дружбе. Да ліку такіх твораў адносяцца паэма-песня «У зяленай дуброве», аб'яднаныя ў цыкл «Юнацкі свет».

 

 

  1. Творчасць А. Куляшова перыяду ВАВ: тэматыка, праблематыка, пафас, жанравыя адметнасці.

У вершах гэтага часу сапраўды «ранай крывавай родныя сёлы дыміліся і гарады». Вершы ваеннага часу складаюць цэлы баладны цыкл пра подзвіг беларускага народа ў гады ліхалецця. Маладым жоравам паўстае герой верша «Крылы», які пакідае «маленства край», жоравам, што сабраўся «ў далёкі і цяжкі», але радасны вырай. Але гэта быў не бесклапотны палёт. Прыйшлося пераадолець шмат перашкод і выпрабаванняў, асабліва ваенных: «Свіст кулі чуў я на вайне, штык не здымаў з вінтоўкі». Вернасць свайму грамадзянскаму абавязку дала яму сілы выстаяць. Верш мае абагульняльны сэнс. Аўтарскае «я» сімвалізуе маладосць, якая трымала цяжкія іспыты і прынесла нямала ахвяраў, але не склала крылы, поўная палкай і непахіснай волі ляцець да нябёсаў.

Ва ўмовах франтавога жыцця А. Куляшоў здолеў напісаць выдатныя мастацкія творы за незвычайна кароткі час. У жніўні 1942 г. ен напісаў паэму «Сцяг брыгады» — кнігу пра байца, які зведаў горыч разгрому брыгады, страту баявых сяброў, але выйшаў з варожага акружэння разам з параніным камісарам. У паэме «Дом №24», напісанай таксама ў гады вайны, А. Куляшоў расказаў пра абуджэнне жыцця на папялішчах вайны, пра вяртанне да жыцця чалавечых душ, спапяленых вайной. Назаўжды ў народнай памяці застануцца героі напісаных А. Куляшовым у гады вайны балад — дзеці і сястра камандзіра партызанскай брыгады Міная Шмырова, расстраляныя фашыстамі, камсамолец, абліты на марозе ледзяной вадой мужныя беларускія дзяўчаты, якіх фашысты вывезлі ў Германію,але не змаглі зламаць духоўна. Пра гэта Аркадзь Куляшоў расказаў у такіх творах, як «Балада аб чатырох заложніках», «Камсамольскі білет», «Ліст з палону», «Над брацкай магілай». Гэтыя творы ў гады вайны не толькі гаварылі суровую праўду пра пакуты і мужнасць нашага народа — яны былі і застаюцца крыніцай духоўнай сілы чалавека.

Мужна вырашалася А. Куляшовым лірычная тэма кахання. У аснове верша «Ліст з палону» (1942) ляжыць гісторыя лесу беларускай дзяўчыны, якую ворагі адарвалі ад роднай зямлі, ад дарагіх ёй людзей і асудзілі на здзекі. Верш напісаны ад імя жанчын-паланянак, якіх вораг вывез у нямецкую няволю. Дзяўчына разумев, якія пакуты яе чакаюць, але яна паводзіць сябе мужна, стала скупою на слёзы. Свайму любаму яна раскрывав свае жаданне закончыць жыццё самагубствам, але паланянка і гэтага пазбаўлена. Рака Дняпро нагадвае ёй малюнкі шчаслівага мінулага са'сваім каханым і, адначасова, яны перамяжоўваюцца з жахлівай рэчаіснасцю. Васількі за акном не прарочаць радасці, а нагадваюць гераіні аб пакутлівым лёсе паланянкі. У канцы верша гучыць своеасаблівы зварот — наказ воіну адпомсціць за ўсе яе пакуты.

У вершы «Крылы» (1945) паўстае вобраз крылатага птаха, якому выпала зведаць цяжкія выпрабаванні. «Крыды» — лірычны аўтапартрэт маладосці.

А. Куляшоў — паэт глыбока лірычны, ён стварыў свой непаўторны паэтычны свет. Творы А. Куляшова не старэюць, бо яны таленавіта ўвасобілі ў сабе канкрэтныя адзнакі нашага часу.

  1. Творчасць П. Броўкі: асноўныя тэндэнцыі развіцця лірыкі.

Першы верш П. Броўкі «Ой, не шапчы, мая бярозка» быў надрукаваны ў газеце «Чырвоная Полаччына» ў 1926 г. 3 першых крокаў у літаратуры аўтар заяўляе, што ён не будзе «стаяць на раздарожжы, вачамі сумнымі глядзець удалячынь», а будзе ісці ў нагу з часам, апяваючы поступ новага жыцця. Паэзія П. Броўкі ўвабрала ў сябе жыватворныя сокі роднай зямлі, пераняла яе красу, напоўнілася самымі рознымі чалавечымі пачуццямі — радасцю, эамілаваннем, пачуццём аптымізму. Дружба, каханне, радасць сумеснаЙ працы — увесь добры свет людскіх узаемаадносін, чалавечых пачуццяў зрабіўся невычарпальнай крыніцай для паэзіі П. Броўкі.

Значнае месца ў творчасці Петруся Броўкі займае тэма Вллікай Айчыннай вайны. Героі яго твораў — воіны-франтавікі, партызаны, іх сёстры, бацькі, каханыя, простыя людзі, якім не сорамна глядзець у вочы маці-Радзіме, бо ўсе яны «сэрцам і душою» былі з ёй у цяжкую гадзіну, мужна абаранялі яе.

У вершы «Рана» расказваецца пра цяжкі шлях воіна да роднай зямлі. Аб вялікіх выпрабаваннях, якія выпалі на яго долю, сведчаць восем ран на целе. Зажылі раны салдата, але не можа загаіцца душэўны боль ад таго, што Беларусь яшчэ стогне пад ботам акупантаў. Суняць гэты боль можа толькі поўнае вызваленне роднага краю.

У беларускай літаратуры многа твораў напісана на партызанскую тэматыку, і сярод іх верш П. Броўкі «Кастусь Каліноўскі» (1943). Героем яго з'яўляецца калгасны трактарыст Каліна. Калі пачалася вайна, юнак з блакітнымі вачыма і льнянымі валасамі становіцца камандаірам партызанскага атрада. «Сілай магутны, душою агністы», ён спапяляе ворагаў-пачвар, выклікаючы ў іх смяртэльны жах. Яго кулі даганяюць варожую варту за сотні кіламетраў і вызваляюць дзяўчат з фашысцкага палону. Мужнага і валявога камандзіра партызанскага атрада, нястомнага барацьбіта за свабоду народа Каліну народ назваў Кастусём Калівоўскім. Параўнанне звычайнага вясковага хлопца з кіраўніком паўстання 1863 г., правадыром нацыянальна-вызваленчага руху невыпадковае: у вобразах абодвух увасоблены мужнасць і свабодалюбства беларускага народа. Каліна з'яўляецца абаронцам як беларускіх маці (яны «праз доўгія сумныя вёсны ткуць пояс квяцісты герою на кроснах»), дзяўчат (яны «збіраюць яму васількі на кашулю»), так і беларускай прыроды, Радзімы наогул.

У гады Вялікай Айчыннай вайны П. Броўкам была напісана паэма «Беларусь» — пазтычны маналог аб Радзіме, усхваляваны аварот да яе. Пачынаецца паэма з апісання прыгажосці беларускай зямлі, яе бароў і дуброў, азёр і рэк, жытнёвых палёў і стужак дарог. Перад намі паўстаюць падзеі і людзі далёкага мінулага (бітвы пад Грунвальдам і на Чудскім возеры, вайна з Напалеонам, подзвігі Вашчылы, Хвясько і Каліноўскага, асветніцкая дзейнасць Ф. Скарыны). Шмат пакут, войнаў, чужынцаў зведала беларуская зямля, але яе шляхамі «вярнулася ворагаў мала дамоў», бо на працягу ўсёй гісторыі не стаў на калені, не скарыўся народ Беларусі. Паэт упэўнены, што як некалі былі пераможаны псы-рыцары і французскія ваякі, так і ў гады Вялікай Айчыннай вайны будуць пераможаны фашысцкія захопнікі.

Творы П. Броўкі пасляваеннага часу (паэма «Паланянка», вершы «Парк Перамогі», «Смерць героя») яшчэ звязаны з франтавой тэматыкай, але пафас творчасці паэта вызначае тэма мірнай працы, размах аднаўленчага будаўніцтва (паэма «Хлеб», вершы «Архітэктар», «Бондар»).

Лірычнай цеплынёй вызначаецца інтымная лірыка П. Броўкі («Маладзіком», «Пра вочы», «Косы», «Ты, мая пчолка», «Пахне чабор»). Паэт праўдзіва паказвае складанасць і супярэчлівасць пачуццяў лірычнага героя, псіхалагічна тонка перадае самыя патаемныя рухі душы. Каханне, як сцвярджае паэт, гэта не ціхая плынь спакойнай ракі, а бурлівае, успененае мора, якое «сэрца то ў бездань, то ў неба кідае». Вобраз дзяўчыны «ў белай іскрыстай хусцінцы» кліча і вабіць яго, як само юнацтва, бо па-маладому ярка ўспрымае ён усю прыгажосць нашага жыцця і ў сталыя гады.

 







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 10263. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Метод Фольгарда (роданометрия или тиоцианатометрия) Метод Фольгарда основан на применении в качестве осадителя титрованного раствора, содержащего роданид-ионы SCN...

Потенциометрия. Потенциометрическое определение рН растворов Потенциометрия - это электрохимический метод иссле­дования и анализа веществ, основанный на зависимости равновесного электродного потенциала Е от активности (концентрации) определяемого вещества в исследуемом рас­творе...

Гальванического элемента При контакте двух любых фаз на границе их раздела возникает двойной электрический слой (ДЭС), состоящий из равных по величине, но противоположных по знаку электрических зарядов...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Деятельность сестер милосердия общин Красного Креста ярко проявилась в период Тритоны – интервалы, в которых содержится три тона. К тритонам относятся увеличенная кварта (ув.4) и уменьшенная квинта (ум.5). Их можно построить на ступенях натурального и гармонического мажора и минора.  ...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия