Студопедия — Сатырычнае выкрыцце абывацельшчыны і правінчыялізму ў рамане “Запіскі Самсона Самасуя” А. Мрыя.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сатырычнае выкрыцце абывацельшчыны і правінчыялізму ў рамане “Запіскі Самсона Самасуя” А. Мрыя.






«3aпіскі Самсона Самасуя» 1929 была добра принята чытачамі i крытыкай. Хутка Сістэма адчула небяспеку, што хаваў у сабе іранічна-выкрывальніцкі смех аўтара: раман падпаў пад прэсінг разноснай крыткі. Асобнай кнігай ён не выйшаў. Не трапіла ў друк напісаная к гэтаму часу трэцяя частка «Запісак...» (трэцці скрутак, як называе часткі А. Мрый). Пісьменнік пад уздзеяннем грамадска-паліт.падзей вымушаны быў развітацца са cваім героем. Аўтар пайшоў на свядомую дэфармацыю рэчаіснасці, звярнуўся да парадаксальных, часам нават абсурдных сітуацый i канфліктаў. Можна пазнаць час, эпоху, месца дзеяння. Раман створаны на «гарачым» матэрыяле сучаснага пісьменніку жыцця - тыповыя для рэчаіснасці канца 20-х пачатку 30-х гадоў рэаліі. «Культурная рэвалюцыя», якую праводзіцць у Шапялёўцы Самсон Самасуй, - многiя паслякастрычніцкія навацыі, звязаныя з так званым культурным будаўніцтвам (актыўнае перайменаванне гарадоў, населеных пунктаў, вуліц; прадпрыем ствам, установам, калгасам прысвойваліся імены правады роў i дзеячаў партыі) Шапялёўка і Caмасуй, як ініцыятар i арганізатар культ. змен у мястэчку, проста ідуць у нагу з часам. З жыцця - антырэлігійная прапаганда i барацьба з перажыткамі мiнyлагa, безліч таварыстваў і грамадскіх арганізацый, сябрам якіх павінен быць савецкі працоўны чалавек. Творы шапялёўскага паэта Гарачага-Пушкінзона — пародыя на літаратурныя практыкаванні маладнякоўцаў, якія прэтэндавалі на авангардную ролю ў савецкім мастацтве.Як сведчыць у лісце «Другу працоўных Ioсіфу Вісарыёнавічу Сталіну» сам аўтар, вобраз Самсона. Самасуя «спіса ны» з аднаго савецкага кіраўніка. Прататыпаў мелi i нека торыя іншыя персанажы рамана. Сярод герояў няма станоўчых. Усё падаецца аўтарам у камічнай форме. Смех афарбаваны па-рознаму: спрэчка бацькі з сынам, выступленіі сялян супраць бязглуздых Самасуевых пачынанняў - пісьменнік ўсміхаецца. Сялянскі практыцызм, пачуццё здаровага сэнсу, клопат пра гаспадарку не маглі быць прадметам з'едлівага смеху. Тыя, хто стаяў над народам, прэтэндаваў на ролю яго кіраў нікоў i настаўнікаў, смех, найчасцей, востры, выкры вальніцкі. Такую рэакцыю выклікае, напрыклад, справаздача начальніка міліцыі:«...Неабходна забараніць каровам хадзщь па тратуварах. У мястэчку каля 30 штук такіх інтэлігентных кароў, якія лічуць ніжэй свайго гонару ісці па вулі цы. Мы думаем аслухлых штрафаваць i першы раз браць у каровы 1 p., дpyгi раз 2 p. i трэці раз 3 р». Часта нават карціны прыроды ў рамане далучаны да смеху: «Ніякае дрэва не магло быць хаўруснікам у нашым змаганні з нябесным самагонным апаратам...» Патрэбнага эфекту аўтар дасягае моўнымі сродкамі. Рознастылёвая мова рамана, здаецца, сама сабой выпраменьвае смех: Мова iгpae істотную ролю ў характарыстыцы га лоўнага героя, выяўляючы яго малаадукаванасць, самазадаволенаснь, прымітыўнасць. Твор уяўляе сабой запіскі - апісанне персанажам уласнай дзейнасці. Самасуй не толькі га ворыць, але i думае газетна-канцылярскімі штампамі. Шапялёўка не 1-ae месца яго працы (тут - 4-5месяцаў). Аднак проста зволіць яго на гэты раз не змаглі, таму рэкамендавалі на працу ў воласць. Герой твора не толькі здолеў прыстасавацца да сістэмы, але i выкарыстаў яе ў cвaix інтарэсах. Самасуй ніколі не прызнае свайго паражэння, ён здольны спрабаваць сябе ў новай poлi i справе зноў і зноў.

 

20. Тэма ВАВ у творчасці М. Лынькова: ідэйна-тэматычныя асаблівасці, праблематыка. (?)

Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны эборнік апавяданняў М. Лынькова «Астап» (1944). У ім пісьменнік расказвае пра гераічнае змаганне беларускага народа супраць фашысцкай навалы на часова акупіраванай тэрыторыі. На барацьбу супраць фашыстаў узнімаюцца ўсе жыхары рэспублікі, для якіх лепш загінуць, чым жыць у няволі. Стары ляснік Астап паўтарае подзвіг Івана Сусаніна (апавяданне «Астап»). Трынаццацігадовы хлопчык Міколка, помсцячы за смерць маці і хворай сястрычкі, кідае супрацьтанкавую гранату ў аўтобус з эсэсаўцамі і сам гіне ад фашысцкай кулі (апавяданне «Васількі»). Юнак Алёша за смерць сваёй каханай ператварае ў магілу памяшканне, дзе фашысты наладзілі баль (апавяданне «Салют»). Льнаводка ірына ўзрывае цягнік з салдатамі і боепрыпасамі і гіне сама, помсцячы за смерць свайго маленькага сына (апавяданне «Ірына»). Ідзе на смерць і звычайная вясковая жанчына Аксіння, што выхавала дзяцей і ўнукаў, якія ўключыліся ў партызанскую барацьбу супраць ворагаў (апавяданне «Пацалунак»). Партызанскі кулямётчык Усціныч па лае лютай нянавісцю да ворагаў, якія бязлітасна абарвалі жыццё яго дзяцей, «абарвалі дзіцячыя песні» (апавяданне «Недапетыя песні»). М. Лынькоў паказвае, што героі яго пры выкананні небяспечных заданняў кіраваліся не толькі жаданнем помсціць за асабістае гора, але і пачуццём агульнай адказнасці перад Радзімай, якую топча вораг.

Усенародную партызанскую барацьбу паказвае М. Лынькоў у рамане-эпапеі «Векапомныя дні» (1948—1958). Гэта самы маштабны ў беларускай літаратуры твор аб партызанскай вайне на тэрыторыі Беларусі. Пісьменнік стварыў эпічныя вобразы радавых байцоў і кіраўнікоў партызанскага руху і падполля Канстанціна Заслонава, Платона Капушы, Мірона Пакрэпы, Арцёма Ляшчэні, Паўла Дубка, Васіля Саколіча, Вадзіма Слышэні, Надзі Канапелькі, многія з якіх маюць сваіх прататыпаў (К. Заслонаў, Бацька Мінай, Саколіч — В. I. Казлоў, Слышэня — I. Д. Варвашэня, Галя — А. Р. Мазанік). Разам узятыя, героі рамана ствараюць калектыўны вобраз народа-змагара, які не зламаўся, не стаў на калені перад ворагам.

21. Тэма і праблематыка, ідэйна-мастацкі змест цыкла вершаў П. Панчанкі “Іранскі дзённік”. (?)

 

«Іранскі дзённік»—выдатная з'ява ў беларускай літаратуры. Загадкавы Усход здзівіў беларускага паэта сваімі сацыяльнымі кантрастамі. З Іранам (Персіяй) ён быў знаёмы да гэтага толькі па кнігах, казках «Тысячы і адной ночы», вершах С. Ясеніна (які, дарэчы, у Іране і не быў), перакладах М. Багдановіча. Паездка ў Іран абвастрыла патрыятычныя і інтэрнацыянальныя пачуцці. Заслуга П. Панчанкі ў тым, што ён убачыў Іран такім, якім ён ёсць — з яго экзотыкай, старажытнай культурай, даўнімі звычаямі і страшэннай галечай.

«Іранскія» вершы насычаны арыгінальнай, сакавітай вобразнасцю, гумарам і іроніяй, як, напрыклад, верш «Бутэлька Цынандалі», у якім перад чытачом разгортваецца стракатая карціна усходняга базара. Чаго толькі тут няма: «Дываны персідскія, пярсцёнкі», копія з Гагена, ром і бром, абразы армянскія і тонкі звонкага Саадзі вершаў том, пацеркі, вясёлкавыя шалі, дарагіх гадзіннікаў гара...» Аднак усё гэта па праўдзе мала цікавіць паэта.

Перамога, якая заспела яго ў Іране, адгукнулася ў яго творчасці шэрагам цудоўных вершаў, якія да гэтага часу здзіўляюць перажываннем незвычайнасці моманту, адчуваннем цішыні, спакою палёгкі ў жыцці салдата: «Першы раз на маім мінамёце мірна свецяцца тры дажджынкі».
Фанфарны «Сон пра апошні залп», таксама напісаны ў Іране, хвалюе высокім ідэйна-эмацыянальным уздымам, патэтыкай мірных, жыццесцвярджальных пачуццяў.

 

 







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 1787. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Эндоскопическая диагностика язвенной болезни желудка, гастрита, опухоли Хронический гастрит - понятие клинико-анатомическое, характеризующееся определенными патоморфологическими изменениями слизистой оболочки желудка - неспецифическим воспалительным процессом...

Признаки классификации безопасности Можно выделить следующие признаки классификации безопасности. 1. По признаку масштабности принято различать следующие относительно самостоятельные геополитические уровни и виды безопасности. 1.1. Международная безопасность (глобальная и...

Прием и регистрация больных Пути госпитализации больных в стационар могут быть различны. В цен­тральное приемное отделение больные могут быть доставлены: 1) машиной скорой медицинской помощи в случае возникновения остро­го или обострения хронического заболевания...

Дезинфекция предметов ухода, инструментов однократного и многократного использования   Дезинфекция изделий медицинского назначения проводится с целью уничтожения патогенных и условно-патогенных микроорганизмов - вирусов (в т...

Машины и механизмы для нарезки овощей В зависимости от назначения овощерезательные машины подразделяются на две группы: машины для нарезки сырых и вареных овощей...

Классификация и основные элементы конструкций теплового оборудования Многообразие способов тепловой обработки продуктов предопределяет широкую номенклатуру тепловых аппаратов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия