Студопедия — Раман К. Крапівы “Мядзведзічы”: тэматыка, ідэйна-мастацкі змест, народныя тыпы.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Раман К. Крапівы “Мядзведзічы”: тэматыка, ідэйна-мастацкі змест, народныя тыпы.






Несумненным «лідэрам» празаічнага майстэрства К. Крапівы 30-х гадоў з'яўляецца раман «Мядзведзічы». Друкаваўся раман у часопісе «Полымя рэвалюцыі» (1932—1933). У канцы 1932 г. выйшаў асобным выданнем з паметкай «Кніга першая». Пісьменнік надаваў вялікае значэнне працы над гэтым творам, пра што ў артыкуле «Слова да малодшых» гаварыў наступнае: «Па лініі творчасці я працую цяпер над раманам «Мядзведзічы». Першая кніга гэтага рамана ўжо выйшла з друку. Яна ахапляе аднаўленчы перыяд, які супадае з першым перыядам маёй творчасці, і хоць часткова папаўняе прабел у адлюстраванні мною класавага змагання на вёсцы. Другая кніга будзе прысвечана арганізацыйнаму і гаспадарчаму ўмацаванню калгасаў. Матэрыял для гэтага ў мяне ёсць даволі багаты. Увесь клопат у тым, каб правільна адлюстраваць гэты найважнейшы момант у рэканструкцыі сельскай гаспадаркі, і разам з тым, каб твор выйшаў цікавы падзеямі і багаты яскравымі вобразамі». Час падказаў, што аўтару не давялося да канца спраўдзіць сваю несумненна цікавую і плённую задуму, сам ён у пазнейшыя гады вельмі неахвотна гаварыў пра рэальныя прычыны згортвання амаль цалкам перапрацаванага праекта другой часткі кнігі, аднак ніколі не пярэчыў, калі выказвалася меркаванне, што асноўнай прычынай гэтага стала ўзмацненне жорсткасці — аж да рэпрэсій — палітычнага клімату ў краіне. Трэба было выжываць, таму першая кніга рамана «Мядзведзічы» стала і кнігай апошняй. У рамане «Мядзведзічы» К. Крапіва паказаў сябе выдатным майстрам псіхалагічнай характарыстыкі вобразаў герояў, якая спалучалася з іх дакладнай партрэтнай абмалёўкай. Ніводнага безаблічнага персанажа ў творы няма, усе яны, не выключаючы і эпізадычных, маюць індывідуальны і жыццёва пераканальны, сацыяльна акрэслены воблік, для кожнага з іх вызначана пэўнае месца ў складаных повязях сюжэта, у выяўленні аўтарскай канцэпцыі жыцця. Стройнасці кампазіцыі буйных празаічных твораў садзейнічае — і не толькі ўскосна — наяўнасць галоўнага героя. Такога персанажа ў рамане «Мядзведзічы» няма, тым не менш ён вызначаецца несумненнай зладжанасцю, якая дасягаецца ўмелым нітаваннем асобных сюжэтных эпізодаў накшталт гарманізацыі пэўных матываў у цэласную сімфанічную партытуру. «Стыкі», вядома, відаць, але яны, як гэта ні парадаксальна, толькі падкрэсліваюць гэтую цэласнасць. У раман амаль цалкам і без асаблівых змен увайшло некалькі апавяданняў, якія друкаваліся ў зборніках «Апавяданні» і «Людзі-суседзі». I ўсё ж яго структуру назваць навелістычнай было б памылкай. Ствараючы калектыўны вобраз беларускага сялянства пярэдадня калектывізацыі, пісьменнік карыстаўся тэхнікай мастака-мазаічніка, калі паасобныя смальцінкі-элементы (хай сабе і вельмі яркія) важныя не самі па сабе, а ў агульнай кампазіцыі, у цэласнай карціне. К. Крапіва не быў першаадкрывальнікам сялянскай тэматыкі ў беларускай літаратуры, заснавальнікам яе «вясковай» прозы. Разам з тым не варта і прымяншаць яго ўклад у выпрацоўку мастацка-творчых традыцый адлюстравання сельскай рэчаіснасці. Не выпадкова ж незавершаныя «Мядзведзічы» падштурхнулі І. Мележа да напісання славутай «Палескай хронікі» (1962—1978), М. Лобана — да стварэнне трылогіі «Шэметы» (1964—1981). Адной з асноўных адметнасцей творчай манеры К. Крапівы з'яўляецца размаітасць, поліфанізм паказу жыцця. Раман «Мядзведзічы» проста ўражвае багаццем фактычнага матэрыялу. Гуманістычны пафас, мужная праўдзівасць адлюстравання рэалій жыцця, майстэрства псіхалагічнай характарыстыкі вобразаў герояў, багацце моўна-выяўленчых сродкаў — гэтыя і некаторыя іншыя мастацкія якасці забяспечылі раману «Мядзведзічы» прыкметнае месца ў гісторыі беларускай літаратуры.

25. Аповесць К. Чорнага “Люба Лук’янская” (?)

Спэцыфічную пазыцыю ў спадчыне Кузьмы Чорнага займае раман Люба Лук’янская, які выразна падзяляецца на дзьве –амаль што супрацьстаўныя – часткі. Першая частка, напісаная ў часе дамінацыі крытычна-рэалістычных упадабаньняў

пісьменьніка, заключае ў сабе мноства фактаў і праўды, пачэрпнутых з жыцьця галоўнай гераіні твора Любы Лук’янскай. І другая частка, інспіраваная дыктатам сацыялістычнага рэалізму, які прымусіў пісьменьніка адступіць ад ранейшай факталёгіі й верагоднасьці ды заступіць іх містыфікацыямі й прапагандысцкімі наіўнымі шаблёнамі, паводле якіх, савецкі чалавек павінен крочыць ад перамогі да перамогі, заангажаваўшыся сэрцам і душою ў рэалізацыю партыйных камуністычных ідэалаў. Раман гэты быў, несумненна, творчым паражэньнем пісьменьніка ды формай здрады самому сабе й праўдзе жыцьця.

У аповесці "Люба Лук'янская" пісьменнік імкнуўся раскрыць працэс фарміравання моцнага характару жанчыны, паказаць, як узнімаўся прыгнечаны, зняважаны і абяздолены чалавек з "дна" на высокія жыццёвыя вяршыні. Любе Лук'янскай, Валі Іваноўскай, братам Рыльскім у творы проціпастаўлены Сашка Стафанковіч і яго бацька, у вобразах якіх К. Чорны выкрыў дробнаўласніцкі ідэал жыцця чалавека, яго прыстасавальніцтва, чэрствасць, бяздушнасць і нікчэмнасць.

 

 







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 2506. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Классификация холодных блюд и закусок. Урок №2 Тема: Холодные блюда и закуски. Значение холодных блюд и закусок. Классификация холодных блюд и закусок. Кулинарная обработка продуктов...

ТЕРМОДИНАМИКА БИОЛОГИЧЕСКИХ СИСТЕМ. 1. Особенности термодинамического метода изучения биологических систем. Основные понятия термодинамики. Термодинамикой называется раздел физики...

Мотивационная сфера личности, ее структура. Потребности и мотивы. Потребности и мотивы, их роль в организации деятельности...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия