Студопедия — Праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці Я. Брыля “Птушкі і гнёзды”.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці Я. Брыля “Птушкі і гнёзды”.






Раману «Птушкі і гнёзды» у Брылёвым мастацкім летапісе другой сусветнай вайны належыць адметнае месца. Гэта твор вялікай эпічнай формы, у якім усе праяўленні фашызму паказаны менавіта знутры. Пісьменнік даследуе, як проста чалавек рабіўся звышчалавекам.

Раман нарадзіўся, як «горкая памяць ахвяр...», як «светлая памяць сяброў...», як «трывожная дума пра тое, што будзе..».

Калі дачытваем раман Янкі Брыля «Птушкі і гнёзды» да канца, то бачым даты: 1942—1944,1962—1964. Раман пісаўся доўга, з перапынкамі. Гэта, бадай, самы біяграфічны твор у гісторыі беларускай літаратуры, у ім вельмі шмат укладзена ад асабіста перажытага яго аўтарам. Сам Я. Брыль і не называе яго раманам, а «кнігаю адной маладосці». Гэтым самым як бы папярэджвае чытача, што гэта твор «не пра самога сябе — не!», а «пра народ, пра наш час, дзе меў і маю свае месца і я».

Нетрадыцыйнасць рамана яшчэ і ў тым, што ён паказвае вайну як трагедыю, што забірае ў чалавека ўсё, ператварае яго ў бежанца, у раба абставінаў, якім могуць пагарджаць арыйцы, заваёўнікі. Твор адкрываецца жудаснай сцэнай здзекаў з ваеннапалонных у стацыянарным лагеры. Ужо ў самым пачатку рамана сышліся жорсткасць і дабрыня, бессардэчнасць і замілаванасць тым, што было раней. I невыпадкова Брыль у загаловак рамана выносіць два словы — «Птушкі і гнёзды»: птушкі навідавоку ва ўсяго жывога, чалавека, пільнуюцца сваіх гнёздаў, на нейкі час здраджваюць ім, але вяртаюцца з выраю. Так і людзі, схопленыя злоснымі сіламі, кінутыя, будуць ляцець у свае гнёзды. Ляцець, падстаўляючы сэрца пад кулі, але дасягаць мэты — свайго гнязда, сваёй Радзімы.

У назве рамана — старадаўні вобраз-сімвал. Чатыры з паловай стагоддзі таму назад выдатны гуманіст Ф. Скарына ўвёў гэты вобраз у прадмову да першай беларускай кнігі: «Птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя... — тако ж и люде, и где зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають». Быццам рэха паўтарыла праз стагоддзі гэтую адвечную ісціну пра птушак і гнёзды ў рамане Я. Брыля: «Птушка і тая з чужых краін дамоў ляціць, а гэта ж чалавек!..». А ў чалавека сувязь з радзімай мацнейшая, чым птушыны інстыйкт.

Асноўныя праблемы рамана — гэта вайна і мір, чалавек і вайна, чалавек і радзіма.

Адметнасць таленту Янкі Брыля заключаецца ў тым, што ў сваіх творах ён ідзе ад уласна перажытага, ад таго, што з'яўляецца часткай біяграфіі яго самога. У прадмове да рамана «Птушкі і гнёзды» Янка Брыль пісаў: «Для гэтай кнігі я аддаў свайму герою многае з перажытага». Героі твора маюць сваіх прататыпаў, найперш гэта датычыцца сям'і Алеся Руневіча, сваякоў, сяброў даваеннай пары і ваеннага часу.

Раман задуманы як споведзь адной маладосці з заходнебеларускай вёскі. Герой у пошуках Бацькаўшчыны прайшоў праз суровее змаганне супраць заняволення радзімы Польшчаю, праз фашысцкі палон, праз партызанскае змаганне за вызваленне свайго народа ад «карычневай» чумы. Таму ў цэнтры ўвагі пісьменніка лес Алеся Руневіча. Менавіта праз успрыманне галоўнага героя перадаецца суровая праўда тых дзён, калі чалавецтва вяло змаганне супраць фашызму. Усе астатнія героі рамана эпізадычныя, але яны даюць мажлівасць паўней і глыбей раскрыць вобраз галоўнага героя, яго ідэалы і памкненні. Значнае месца адведзена ў рамане і другарадным вобразам, каб паказаць тое асяроддзе, якое фарміравала характар і светапогляд Алеся Руневіча — сына заходнебеларускай вёскі. Прырода надзяліла яго чулай, уражлівай душою, эмацыянальнасцю, здольнасцю адгукацца на хараство, захапляцца прыгажосцю прыроды і жанчыны. Герой хораша спявае, тонка ўспрымае музыку. Адметнасцю яго характару з'яўляецца любоў да радзімы. Апынуўшыся ўдалечыні ад яе, на чужыне, Алесь прагне жаданнем вярнуцца дадому, бо усведамляе значэнне Айчыны і роднага краю не проста як месца, дзе ён нарадзіўся, а як увасабленне духоўнага хараства, як сэнсу і мэты жыцця.

Алесь Руневіч — беларус не толькі па нацыянальнасці, а па духу, па сваёй сутнасці. У героя абвострана нацыянальнае пачуццё, бо яно ганьбавалася ў Заходняй Беларусі, высмейвалася і прыніжалася. Герой не толькі не хавае сваёй нацыянальнасці, а, наадварот, заўсёды падкрэслівае яе. Для яго характэрна абвостранае пачуццё справядлівасці, глыбокая вера ў перамогу чалавечнасці над дзікунствам, адчуванне сваёй годнасці. Пісьменнік паказвае, што Руневіч умее сябраваць, умее быць верным у дружбе. Галоўнае для яі-о ў сяброўстве — адзінстве ідэелеў, праве кожнага чалавека на сваю думку, на дыскусію ў пошуках ісціны.

Для Алеся характэрна стойкасць характару, ён адольвае ўсе выпрабаванні, каб застацца самім сабою. Яго ні зламілі ні штрафныя каманды, ні турма, ні першыя няўдалыя ўцёкі з палону.

Галоўны герой рамена Алесь Руневіч — вязень фашысцкага лагера, парабак у шматлікіх нямецкіх баўэраў, нядаўні салдат польскай арміі, сялянскі хлопец з заходнебеларускай вёскі, чалавек тонкай і чулай душы, вострага і дапытлівага розуму, сапраўдны інтэлігент. Герой змагаецца не толькі дома ў партызанах, але і на нябачным фронце свядомасці — гэта змаганне за сваю душу і душы сяброў, таварышаў. Скразною тэмай з'яўляецца барацьба на гэтым унутраным фронце змагання, таму і называе мастак сваю кнігу «біяграфіяй душы».

41. Сучаснасць у творах І. Шамякіна. (?)

У творах І. Шамякіна сучаснасць вымяраецца штодзённым жыццём, побытавымі клопатамі і турботамі. Ацэнкі таго, што адбываецца ў жыцці ў 1990-я г., публіцыстычна выкрывальныя: аповесці «Paradis auf Erden» (1992), «Вернісаж» (1993), «Слаўся, Марыя!», «Роздум на апошнім перагоне» (абедзве 1998). Пісьменнік, чыя творчасць у папярэднія гады была моцная вобразамі станоўчых герояў, носьбітаў перадавых для свайго часу грамадскіх ідэй, блізкіх яму самому, у жыцці станоўчага героя больш не бачыць: аповесці «Выкармак» (1996), «Звіхрэнне» (1998), раман «Губернатар» (2000). Па-сапраўднаму станоўчых герояў, людзей высокіх грамадскіх ідэалаў, сумленных, шчырых І. Шамякін знаходзіць у мінулым: у ваенных гадах («Зеніт») або сярод сваіх блізкіх («Слаўся, Марыя!»).

У рамане "Атланты і карыятыды" аўтар даследуе праблемы жыцця сучаснага горада. Галоўны архітэктар горада Максім Карнач — мастак, эстэт, неардынарны, мэтанакіраваны, адказны і сумленны чалавек — выступае супраць будаўніцтва на тэрыторыі горада хімічнага камбіната. У вобразах Карнача і яго ярых апанентаў Макаеда і Ігнатовіча паказваецца барацьба, супрацьстаянне архітэктурна-гарманічнага (комплекснага) і кансерватыўна-практычнага (абыякавага) поглядаў на забудову сучаснага горада. Раман "Злая зорка" — першы празаічны твор пра чарнобыльскую бяду ў беларускай літаратуры. Напісаны з сацыяльна-публіцыстычным і гуманістычным пафасам, ён раскрывае адну з драматычных старонак у жыцці нашага народа. Дзеянне ў рамане адбываецца ў адным з раёнаў Гомельскай вобласці. Пачынаецца твор са сцэны вяселля Глеба Пустахода і Ірыны Пыльчанка, якое, на жаль, прынесла не радасць, а бяду. Аўтар паказвае трагічны лёс людзей, якія, пражыўшы ўсё жыццё на гэтай зямлі, вымушаны ехаць на чужыну. Ахвярамі Чарнобыля становяцца Ліза Пустаход і Глеб Пыльчанка.Трагічнае гучанне ў рамане набываюць прыродаапісанні і пейзажныя вобразы. Туман, напрыклад, становіцца ўвасабленнем сілы зла. Сонца перастала несці людзям святло і жыццё, яно нібы адарвалася ад неба, спыніла свой ход і павісла: "I гэтак будзе вісець, І не здолее ўзысці, страціўшы сілу". Прырода як бы спыніла сваё развіццё, пратэстуючы супраць безгаспадарлівых адносін да ўсяго навакольнага, надбайнасці і бяздушнасці. Аўтар крытычна паказвае кіруючую, камандна-бюракратычную сістэму рэспублікі, на сумленні работнікаў якой перакрэсленыя чалавечыя жыцці, пакалечаныя лёсы, страчаныя надзеі (вобразы першага сакратара раённага камітэта партыі Сінякова і яго стрыечнага брата Лявонція Мікалаевіча). Увесь жа цяжар чарнобыльскай аварыі абрушваецца на плечы старшыні райвыканкама Уладзіміра Паўлавіча Пыльчанкі, які ў крытычных абставінах адчувае адказнасць за людзей, востра перажывае бяду роднай зямлі, кіруе высяленнем з атручанай зоны. Складаныя і супярэчлівыя змены ў грамадскім жыцці 80—90-х гг. аказалі значны ўплыў на творчасць многіх пісьменнікаў, у тым ліку і І. Шамякіна. Маэстра слова, застаючыся прыхільнікам "сацыяльна-справядлівага" сацыялізму, не ўсё прымае ў сённяшняй рэчаіснасці. У аповесцях "Сатанінскі тур", "Падзенне", "Без пакаяння", "Выкармак" ён выступае супраць усталявання ўлады долара і воўчых адносін паміж людзьмі, выкрывае новаспечаных "прадпрымальнікаў" і "дзелавых" людзей, якія спрабуюць стаць гаспадарамі жыцця, змагаецца з жорсткасцю, насіллем, бязладдзем, якія запанавалі ў грамадстве, нясе чытачам праўду пра трагізм сённяшняга жыцця, дзе на вачах пачынаюць абясцэньвацца самыя высокія маральныя і агульначалавечыя каштоўнасці.







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 2018. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Принципы, критерии и методы оценки и аттестации персонала   Аттестация персонала является одной их важнейших функций управления персоналом...

Пункты решения командира взвода на организацию боя. уяснение полученной задачи; оценка обстановки; принятие решения; проведение рекогносцировки; отдача боевого приказа; организация взаимодействия...

Что такое пропорции? Это соотношение частей целого между собой. Что может являться частями в образе или в луке...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия