Студопедия — Ля вапеннай гары.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Ля вапеннай гары.






У дзікія горы пайду я, дзе гаротнікі ўвесь доўгі гарачы дзень без аддухі вапну капаюць…

Шпарка рухаюцца іх чорныя мазолістыя рукі. Не выпростваючы спіны свае на колькі гадзін, яны рыдлёўкамі падкідаюць цяжкое каменне, нібы пярынкі…

Простыя вельмі людзі яны: вераць нават у нячыстую сілу ды, шчыра молячыся, незвычайнага цуда чакаюць… Адзін лахматы сівы вапеннік жудасныя казкі баіць перад сном, ажно палохаецца грамада ўся і туліцца бліжэй адзін к аднаму…

Добрыя людзі яны! Апошні кавалак хлеба аддаюць жабраку на дарозе…

Іду я да іх шэрай гадзінай, калі ля вялікай печы ў яме, дзе вапна паліцца, сядзіць дачка сівога вапельніка і гатуе вячэру. Цямней робіцца навокал, сумней становіцца расцяроб, ахоплены цёмнымі ценямі…

……………………………………………………………………………………………………………

Чаму я палюбіў гэтую вясковую дзяўчыну? А яна, - нібы тая бярозка сярод поля, - як тая крынічка пад узгоркам, чыст яе сэрца… Быццам лічаныя, з’яўляюцца зоркі… падобныя да вачэй дзяўчыны…

 

Пяюць начлежнікі.

…Пяюць начлежнікі…

Слоў не разбярэш – надта закацістая песня, але зірнеш, адкуль плыве яна, і ўбачыш чырвоны слуп з чорнай каронай над лесам – гэта вогнішча начлежнікаў…

…Пяюць начлежнікі…

Зычная маркотная песня лунае да неба, аж да зорак… Гэта стогн загнанага жыцця, жальбы крывавай працы, споведзь доўгай нядолі, кананне веры пад ударамі цяжкай крыўды…

…Пяюць начлежнікі…

Якая моцная падмога ідзе ад цябе, шчырая святая пенся!.. Нудным і вясёлым часам ты заглядаеш у нашы душы! Ты лечыш наша беспатольнае гора, ты аблягчаеш нашу працу, ты абціраеш кроў і пот, даеш надзею і моц і, малюючы шэрае жыццё, цешыш надзеяй на лепшае. Чуе цябе душа наша, і радуецца, ілунае разам за табой да светлага неба…

…Пяюць начлежнікі…

Шчыры напевы іх і поўны задумы, як цёмнае неба, каторае навісла над імі; як белыя туманы над рэчкай атуляюць яны душу тваю, і на клік гэтай песні звіняць струны твайго сэрца, а ў вачах слёзы блішчаць…

…Пяюць начлежнікі…

Бяссоннасць.

Маці ўжо вугалле выгранула з ямкі на чалеснік, раздзьмухала, запаліла лучыну і села за прасніцу, а я яшчэ нават не заснуў. Цёмна была доўгая восеньская ноч. У млыне за возерам блішчэў агонь, і чуваць было, як ў канцы вёскі шумела малатарня. Я накінуў кажух на плечы і выйшаў з хаты. У блізкім фальварку загаўкалі сабакі, як пачулі мяне. Брыў я па вуліцы, чапляўся часта за мокрыя кусты. Гэтак дабраўся я да манежа, дзе жыта малацілі; спрытна і складна ішла праца ў таку, вясёлымі і здаровымі выглядалі твары…

У гэты самы час ўспомніліся мне словы: “У поце твару твайго будзеш ты есці хлеб свой!”.

Во калі толькі чалавек можа быць шчаслівым на зямлі!..







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 511. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Трамадол (Маброн, Плазадол, Трамал, Трамалин) Групповая принадлежность · Наркотический анальгетик со смешанным механизмом действия, агонист опиоидных рецепторов...

Мелоксикам (Мовалис) Групповая принадлежность · Нестероидное противовоспалительное средство, преимущественно селективный обратимый ингибитор циклооксигеназы (ЦОГ-2)...

Менадиона натрия бисульфит (Викасол) Групповая принадлежность •Синтетический аналог витамина K, жирорастворимый, коагулянт...

Значення творчості Г.Сковороди для розвитку української культури Важливий внесок в історію всієї духовної культури українського народу та її барокової літературно-філософської традиції зробив, зокрема, Григорій Савич Сковорода (1722—1794 pp...

Постинъекционные осложнения, оказать необходимую помощь пациенту I.ОСЛОЖНЕНИЕ: Инфильтрат (уплотнение). II.ПРИЗНАКИ ОСЛОЖНЕНИЯ: Уплотнение...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия