Студопедия — Без споведзі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Без споведзі






- Бабулька памірае!

- Бабулька памірае! – шапталі перапуджаныя дзеткі, ёрзаючыся на высокім тапчане над загарадкай, дзе авечкі зімавалі.

- Бабулька памірае! – і паказвалі ценькімі пальчыкамі на цёмны пяколак. А ў гэты самы момант варушылася на пяколку нешта ў шэрых брудных анучах – гэта была хворая бабулька; стагнаць яна ўжо не мела сілы, толькі час ад часу высоўвала сваю пахудалую і пажоўклую руку з-пад ануч, быццам сухі яловы сук.

Гаспадар запрог гнядую кабылу і паехаў за дзесяць вёрст у ясэчка да пана. Маці спала, не раздзеўшыся, на ложку толькі дзеткі ціха шапталіся. Газніца кідала слабыя праменні святла на цёмныя, закураныя сцены і столь убогай хаты.

Цяжка было бабульцы і ўздыхнуць, не тое што крануць рукой альбо нагой. Затое, у момант супакойнага і доўгага канання, думкі яе вельмі акуратна працавалі:

- Што? Трэ-э памерці, не выкруцішся, і хочацца нават, бо нямашака чаго шкадаваць… Але бадай ці прыедзе поп… А трэба ж было б, каб ён стаяў пры мне!.. Трэ-э было б выспавядацца… трэ-э было б!..

Не грахі толькі свае хацела яна высказаць на гэты раз, але ўсё жыццё сваё…

- Не грахі? – пытаецца бабулькаў самае сябе. – Ай-ай-ай! Калі ўсё жыццё маё грэшнае… уся я грэшная і паміж грахоў жыву я!..

Не можа бабулька аддзяліць сваіх грахоў ад тых, што чужыя людзі грашылі рознымі здзекамі над ёй. Палохаецца бабулька чагосьці невядомага, аграмаднага… Не ведае яна, ці скананне скорае пужае яе, ці дагэтуль пройдзены шлях жыцця. Нібы паміж нейкіх няясных рамак малюецца перад ёй уся яе нецікавая, сумная мінуўшчына… Стаіць перад вачамі яе той час, калі яна маленькай сіроткай жыла ў аднаго сярдзітага-сярдзітага пана… Разумеецца малыя здзекваліся над ёй – і вярхом ездзілі, і шчыпалі, і рвалі, і чаго толькі не выраблялі! Памятае яна і маладога паніча, каторы мучаў яе на выгане, як пасля выдалі яе гвалтам замуж за бязносага п’яніцу, фурмана Мікіту, каторы ёй бязлітасна заўсёды косці ламаў… Памятае яна добра і холад, і голад, і ўсё…

- Ай, ай, ай! Каб жа цяпер поп! – яна б тут усе грахі выказала яму.

І думала яна, што ўсё жыццё яе было ёй вялікім грэхам, бо цярпела яна шмат: ночы недасыпала, днём недаядала, у крывавай працы яна дзяцей сваіх чуць выхавала…

- Доўгі грэшны шлях жыцця… Жудасна!.. Ай, каб поп быў!.. – І нешата цёмнае, слізкае, пустое ахапіла яе. Быццам паляцела яна ўніз, у нейкую глыбокую бяздонную яміну…

- Ціха зрабілася ў хаце. Цені ад газніцы дрыжэлі па закураных сценах. Дзеткі, перапуджаныя мяцеліцай, каторая гудзела на двары, сціснуліся ў адну кучку і нават шаптацца перасталі. Высунатая пажоўклая рука бабулькі ўжо не дрыжэла, бо бабулька, не дачакаўшыся папа, памерла без споведзі…

…………………………………………………………………………………………………

Ёсць розныя героі ў жыцці. Ёсць гэтакія, якія паміраюць за свайго далёкага бога ў небе, з верай, што яны там, у раю, будуць весяліцца. Ёсць гэтакія, што канчаюць жыццё на вайне з уцехай, што ўся краіна будзе іх шкадаваць ды гэткія высокія помнікі паставіць ім, што ўсялякі ўбачыць бліскучыя медалі і крыжыкі на шырокіх грудзях. Ёсць гэткія, што з безгранічным фанатызмам гінуць за сваю ідэю на шыбеніцы пад тысячу лаянак ворагаў, але сваімі вылупленымі ад болю вачамі пазіраюць яны ў вочы сваіх блізкіх таварышаў, каторыя моц дадаюць, тлумачачы: не пужайцеся, вы будзеце жыць у сэрцах нашых, будзеце ахвярамі ідэй нашых… зробім вас багамі…

Усе гэткія героі маюць яшчэ пры жыцці сваю адплату, якая аблягчае іх апошнія хвілі, нібы цень шырокай пальмы путнікаў у пустыні. Але самы найтрагічнейшы гераізм – гэта адвечнае цярпенне, калі чалавек у гэткім запудзе знаходзіцца, што ён – прыгнечаны, пакрыўджаны, - пераканаецца, быццам, напэўна, самы горшы ў жыцці… У іх то, напэўна, нямашака агульнай карыснай смагі ўяўленне свайго “я”, як першых герояў. У натуры простага сына пануе толькі адна кароткая філасофія: “Гэтак трэба!”

………………………………………………………………………………………………

- Ну! – буркнуў гаспадар, як сеў у сані і выехаў на вуліцу праз вароты. – Ну-у-у-у! – крыкнуў ён шчырэй, сцебануўшы раз-другі гнядую сваю, каторая – праўду кажучы – мала ўвагі звяртала на гэта. Але ён сцябаў яе толькі дзеля храбрасці, бо агледзеў, што мяцеліца пачынаецца.

- Эт, яшчэ папалам з бядою! – мармытаў ён, азіраючыся па баках, - дарога невядомая!

Праехаў вёску. На чыстым полі мяцеліца маней загудзела. Але не без споведзі ж выпраўляць старую маці на той свет!.. Трэба папа прывезці!.. Праехаў ён вярсту, другую паміж хмызнякоў і бярознікаў і нічагусенькі! Толькі вось дарога накіравалася на ўзгорак, потым уніз, у чыстае поле і, божухна ты мой, - як завярнула, як загудзела, ажно цёмна ў вачах зрабілася!..

-Або-о-о!

-Гэй! – раптам крыкнуў ён моцна, хаця і сам не чуў свайго голасу, бо вецер моцна гудзеў у вушах. Гнядая чуць ногі выцягвала з глыбокага снегу. Выскачыў ён з саней, каб гнядой лягчэй было, але ўсё роўна не ведаў ён, куды павярнуцца, давай церабіць патыліцу… - Хоць ты тут гінь – ані туды, ані сюды! Што тутака рабіць?

Кабыла спынілася; павіслая ніжняя губа яе яшчэ ніжэй апусцілася і яна нават сапці ўжо не магла. Толькі бачыў гаспадар, пара добрых слязлівых вачэй кабылы пазірае на яго з нейкім смуткам…

Папробаваў за павадок пацягнуць – не ідзе! Біць ён яе ўжо не мог, - проста сумленне не дазваляла.

- Матачка боская!..Цёмна-цёмна, а снегу верне без канца!

Не ведае ён, што ўжо рабіць. Некалькі хвілін азіраўся па баках, убачыў, што гнядая яго ўся белая зрабілася і ён сам увесь пад тоўстым пластам снегу і стаіць па калені ў снягу… Тут ён ужо крыху збіўся з панталыку, але не спужаўся, як яму здавалася, толькі прахапіла яго гарачка нейкая. Здавалася яму, быццам шапка на галаве падымаецца, быццам ён нейкі цяжкі зрабіўся… Рвануўся ён з гарачкі ў санкі, наваленыя снегам, аслабеў да лёг.

- Мусіць, памру тут, - падумаў ён, - нічога не зробіш; без споведзі, няхай яго немач!

Зірнуў ён на гнядую сваю – ужо амаль уся ў снягу… І ўспомнілася яму, калі гадоў пятнаццаць таму назад кабыла яшчэ зусім маладая была. Гу-у-у! якая гэта была рухавая кабыла. Вёз ён на ёй раз дровы з лесу, ажно тыц! – едзе пан на чацвёрцы. Дарога быда вузкая, размінуцца не было як, дык фурман панскі перш-наперш сцебануў яму пугай у вока, ажно вока пакалечыў, на барыш воз абярнуў у канаву, і хоць ты тут згінь!.. Успомніў ён яшчэ шмат здарэнняў з жыцця свайго, дык усё жыццё чорнае гэткае, няхай яго немач!.. Здаецца яму, што нешта хацеў бы сказаць каму-небудзь хоць зараз …

- Ой, грахі, грахі! – перарваў ён думкі свае і ўспомніў ён карчму, шынкара, сваю галодную заўсёды смейку, пабітую жонку. Вось галава робіцца яшчэ цяжэйшай, рукі і ногі млеюць, спаць хочацца. Перад тым яшчэ, як ён заснуў, вочы яго пазіралі на хрыбет кабылы.

- Напэўна, гнядая ўжо адубела, - падумаў ён: - без споведзі і мне памерці прыдзецца… - і заснуў навекі…

……………………………………………………………………………………………

Гэтаксама канчае жыццё сваё дзікая кветка на страшэннай дрыгве сваёй, ніколі не ўбачыўшы сонейка…

…………………………………………………………………………………………………

Завіруха ўгаманілася. Выпнуў з-пад хмары ясны месяц, і гладкая бесканечная паляна выглядала, быццам асыпаная дыяментамі…

 

 







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 562. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Этапы трансляции и их характеристика Трансляция (от лат. translatio — перевод) — процесс синтеза белка из аминокислот на матрице информационной (матричной) РНК (иРНК...

Условия, необходимые для появления жизни История жизни и история Земли неотделимы друг от друга, так как именно в процессах развития нашей планеты как космического тела закладывались определенные физические и химические условия, необходимые для появления и развития жизни...

Метод архитекторов Этот метод является наиболее часто используемым и может применяться в трех модификациях: способ с двумя точками схода, способ с одной точкой схода, способ вертикальной плоскости и опущенного плана...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия