Студопедия — Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Канцэпцыі беларускага этнагенезу.

1. Каковы были основные тенденции развития государств в начале хх в.?

2. С чем связано «пробуждение Азии»? Какие события свидетельствуют об этом?

3. Дайте характеристику уровня развития, внутренней и внешней политики России в начале ХХ в.

4. Каковы причины и ход революции 1905 - 1906 гг. в России? Какие она имела последствия?

5. В чем суть аграрной реформы п. А. Столыпина? Каковы ее ход и результаты?

6. Что такое «серебряный век» русской культуры? Перечислите его основные достижения.

7. Какие события стали предпосылками Первой мировой войны? Ка­ков ее ход и результаты? Как война повлияла на внутреннее состояние воюющих стран, на развитие военной техники?

8. В чем причины падения самодержавия в России? Расскажите об основных событиях февраля - октября 1917 г.

9. Каковы причины Октябрьской революции 1917 г.? Какие первые мероприятия провели большевики?

10. Раскройте суть новых явлений в жизни стран Европы после Пер­вой мировой войны.

11. Дайте характеристику развития передовых капиталистических стран между двумя мировыми войнами.

12. Что такое тоталитарные и авторитарные режимы? В чем причины прихода нацистов к власти в Германии? Каковы были главные направ­ления их политики?

13. Расскажите о международных отношениях между двумя мировыми войнами.

14. В чем состояли особенности развития культуры в первой половине ХХ в.?

15. В чем причины Гражданской войны в России? Какие она имела последствия? Расскажите о политике, которую проводили в те годы боль­шевики?

16. Что такое нэп, каковы его причины и результаты? Расскажите об образовании СССР.

17. С чем связан курс на ускоренную индустриализацию и коллекти­визацию в СССР? Какие социальные процессы происходил и в стране? Проанализируйте итоги развития СССР в 30-е гг. ХХ в.

18. Каковы достижения советской культуры 20 - 30-х гг. ХХ в.?

19.Как страны Азии боролись за независимость и свободу в 20­30-е гг. ХХ в.?

20. В чем причины Второй мировой войны?

21. Опишите основные военные операции Второй мировой войны.

Почему советский фронт был главным в войне?

22. Каковы итоги Второй мировой войны? Как изменилось положе­ние ведущих держав после войны?

23. Назовите причины «холодной войны». В чем выражалось противо­стояние США и СССР в период «холодной войны»?

24. Охарактеризуйте развитие ведущих капиталистических стран во второй половине ХХ в.

25. Как происходило восстановление хозяйства в Советском Союзе в первые послевоенные годы?

26. Какие изменения в стране произошли после смерти и. В. Сталина?

27. Какие реформы проводились в СССР в 50-60-е гг. ХХ в.?

28. Каковы итоги развития СССР к началу 80-х п. ХХ в.?

29.Какие процессы в социальной жизни происходил и в СССР в 50­70-е п. ХХ в.?

30. Перечислите достижения СССР в сфере культуры.

31. Что такое перестройка? Каковы ее направления? К чему она привела?

32. Дайте характеристику развития стран Восточной Европы во второй половине ХХ в.

33. Расскажите о крушении колониальной системы. Как развивались

освободившиеся страны во второй половине ХХ в.?

34. Охарактеризуйте основные события истории Индии и Китая во

второй половине ХХ в.

35. В чем особенности развития стран Латинской Америки?

36.Какую эволюцию претерпели международные отношения во вто­рой половине ХХ в.? Перечислите главные события в этой сфере.

37. Какие реформы проводились в России после 1991 г.? Каковы их результаты?

38. Дайте характеристику современного этапа развития России.

39. Назовите главные явления культуры второй половины ХХ в.

Канцэпцыі беларускага этнагенезу.

 

Паходжанне беларусаў – вельмі дыскусійная і

занадта палітызаваная праблема айчыннай гісторыі. Каб гэта праілюстраваць – разгледзім канцэпцыібеларускага этнагенезу ў храналагічнай паслядоўнасці іх узнікнення

 

 

Вялікаруская і вялікапольская канцэпцыі.

Гэтыя канцэпцыі ўстойліва панавалі ў гістарычнай літаратуры ХІХ ст. У 1795 г. у выніку апошняга падзелу Рэчы Паспалітай Беларусь была ўключана ў склад Расійскай імперыі. Па загаду Кацярыны ІІ у гонар гэтай падзеі быў выбіты медаль “Оторженыя возвратих». На Беларусь палітыкі і навукоўцы Расіі пачыналі глядзець як на “спрадвечна рускія землі”. Беларусы, паводле іх словаў, тыя ж самыя рускія, хіба што “сапсаваныя” польскім этнічным уплывам у часы Рэчы Паспалітай, а іх “гаворка” (як асобнаямова не прызнавалася) – тая ж расейская, толькі з шэрагам непатрэбных польскіх запазычанняў. Царскі ўрад лічыў, што ён мае гістарычную місію – вярнуць беларусаў да спрадвечных рускіх каранёў, пазбавіўшы іх мясцовых адметнасцей у моўным “дыялекце” і культуры. Гэтым мэтам служыла адмысловая палітыка русіфікацыі.

Вялікаруская канцэпцыя служыла задачам палітыкі – з дапамогай навукі яна абгрунтоўвала заканамернасць існавання беларусаў пад расійскай уладай і тым самым, адмаўляла ім у праве на нацыянальнае і дзяржаўнае адраджэнне.

У ХІХ ст. на акупіраваных царызмам землях праходзілі паўстанні за аддзяленне ад Расійскай імперыі. Паўстанні пачыналіся у Польшчы і затым распаўсюджаваліся на землі Літвы і Беларусі. Пад час паўстання 1863 г. група яго удзельнікаў на чале з Каліноўскім вылучыла ідэю асобнай дзяржаўнасці для Беларусі і Літвы. Насуперак ім польскія палітычныя колы бачылі беларускі край часткай этнічнай тэрыторыі палякаў і, як след, часткай будучай Польскай дзяржавы. Паводле польскіх навукоўцаў ХІХ ст., беларусы – тыя ж самыя палякі, хіба што пад моцным уплывам расійскай культуры, а іх гаворка – дыялект польскай мовы з шэрагам непатрэбных запазычанняў з расійскай мовы.

Мы бачым, што ў ХІХ – пачатку ХХ ст. адбывалася змаганне Расіі і Польшчы за Беларусь, якое вялося не толькі палітычнымі, але і навуковымі сродкамі. У дачыненні да статуса беларусаў абодва варожыя бакі дэманстравалі відавочнае падабенства. Паводле тых і другіх: беларусаў не было, няма і быць не можа. А значыць, не можа быць і асобнага ад Польшчы ці Расіі дзяржаўнага існавання Беларусі. Сумеснае палітычнае вырашэнне гэтыя канцэпцыі знойдуць у 1921 г., калі палякі і рускія падзеляць Беларусь напапалам.

 

Крывіцкая і крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая канцэпцыі.

У пачатку ХХ ст. Вацлаў Ластоўскі выступіў супраць вялікадзяржаўных паймкненняў навукоўцаў Расіі і Польшчы. Галоўнае, што сцвердзіў Ластоўскі ад імя беларусаў – гэта, што яны існуюць, і існуюць асобна ад палякаў і рускіх. Пытанне незалежнага паходжання беларусаў ён выклаў праз т.зв. крывіцкую канцэпцыю. Ластоўскі лічыў, што ў ІХ-ХІІІ ст.ст. крывічы валодалі незалежнай дзяржавай у выглядзе Полацкага княства. Паводле Ластоўскага, яны як раз і з’яўляюцца прамымі продкамі беларусаў. Атрымлівалася, што беларусы мелі тысячагадовыя традыцыі незалежнага дзяржаўнага кіравання. Адраджэнне гэтых традыцый Ластоўскі бачыў задачай сучаснага яму пакалення (гэтай ідэяй прасякнуты ягоны “Лабірынт” – першае фантастычнае апавяданне ў гісторыі беларускай літаратуры). Свае навуковыя погляды Ластоўскі прапагандаваў шляхам стварэння першага падручніка айчыннай гісторыі – “Кароткай гісторыі Беларусі.” Характэрна, што галоўнай сферай яго дзенасці была не навука, а палітыка. У пач. ХХст. В.Ластоўскі – адзін з стваральнікаў першай беларускай нацыянальнай партыі Беларуская Сацыялістычная Грамада, а у будучыні – старшыня ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.

Да поглядаў Ластоўскага блізкая крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая канцэпцыя, якая дадаткова пашырала тэрыторыю ўзнікнення беларусаў да арэялу рассялення радзімічаў і дрыгавічоў. Разам з В.Ластоўскім прыхільнікі крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкай канцэпцыі будуць рэпрэсіраваны Сталінам, а іх кнігі схаваюць

 

11:45:35

 

у спецсховішчах.

 

 

Канцэпцыя старажытнарускага адзінства.

Створаная ў 50-я гг. ХХ ст., яна ўяўляла афіцыйны погляд савецкай навукі на паходжанне трох брацкіх усходнеславянскіх народаў.

У УІ – Х ст.ст. землі Расіі, Украіны, Беларусі каланізуюць славянскія плямёны. На гэтых вялізных абшарах яны ствараюць моцную цэнтралізаваную дзяржаву – Кіеўскую Русь. У падпарадкаванні Кіеву знаходзяцца іншыя ўсходнеславянскія гарады. У межах Кіеўскай Русі існуе адзіная культура, і на яе аснове ўтварыўся адзіны этнас (народ) – названы “старажытнарускі народ” ці “старажытнаруская народнасць”. У будучым ён стаў агульнай “калыскай трох брацкіх славянскіх народаў”. У ХІІ ст. Кіеўская Русь распадаецца на мноства дробных княстваў. У выніку гэтага і адзіны старажытнарускі народ распадаецца на рускі, украінскі і беларускі этнасы, якія тым не менш, нават на генетычным узроўні праз усю сваю гісторыю захавалі імкненне да ўз’яднання ў новай супольнай дзяржаве, якой стаў, нарэшце, Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

 

 

Балцкая канцэпцыя.

Паводле яе, продкамі беларусаў (у пераважнай ступені) з’яўляюцца славяне, а таксама (у меншай ступені) балты, якія жылі тут каля двух тысячагоддзяў перад славянскай каланізацыяй. Калі ў УІ-Х ст. н.э. славяне прыходзілі на тэрыторыі Усходняй Еўропы, яны змешваліся з колькасна дамініруючым мясцовым насельніцтвам: ў Беларусі з балтамі (так утварыліся беларусы), на Украіне – з сарматамі (утварыліся украінцы), а ў Заходняй Расіі – з фіна-уграмі (у выніку гэта з’явіліся рускія). Менавіта рознае даславянскае насельніцтва Беларусі, Украіны, Расіі і прадвызначыла рознасць трох усходнеславянскіх народаў. Ніякай “агульнай калыскі” пры гэтым у іх ніколі не існавала, як не існавала і агульнай дзяржавы Кіеўская Русь. (у гэтай сувязі прыхільнікі балцкай канцэпцыі нагадваюць, што большая частка Беларусі была ў складзе незалежнага Полацкага княства і Кіеву не падпарадкоўсвалася). Апалагеты балцкай канцэпцыі прызнаюць беларусаў пераважна славянскай культурай, але пры гэтым зазначаюць пранікненне ў яе безлічы балцкіх элементаў. Аўтарам гэтай канцэпцыі лічыцца маскоўскі даследчык В. Сядоў. У 1970 г. у Маскве ён публікуе кнігу, дзе ўпершыню абгрунтавана ідэя балцкай этнічнай падасновы ў паходжанні беларусаў. У сталіцы БССР узніклая канцэпцыя выклікала паніку і адным з аўтарытэтных мінскіх гісторыкаў упэўнена абвешчана справай рук “прыхільнікаў амерыканскага імперыялізму”. Планаваная канферэнцыя па праблемах беларускага этнагенэзу была забаронена па асабістаму загаду П.Машэрава (першы сакратар КПБ). З часоў перабудовы (1986-1991) балцкая канцэпцыя пачала актыўна папулярызавацца ў грамадстве праз навукоўцаў і журналістаў.

Сёння дыскусія пра этнагенэз беларусаў з’яўляецца ў роўнай ступені прадметам як навукі, так і палітыкі. Калі вы бачыце, што навуковыя погляды гісторыка знаходзяцца ў рамках канцэпцыі старажытнарускага адзінства, у большасці выпадкаў гэта азначае, што ён схільны падтрымліваць палітыку сённяшняга кіраўніцтва Беларусі, накіраваную на дзяржаўнае збліжэнне з Расіяй.Адпаведна, навукоўцы, якія падтрымліваюць балцкую ці крывіцка-радзіміцка-дрыгавіцкую канцэпцыі, найчасцей па сваім палітычным поглядам з’яўляюцца прыхільнікамі празаходняга “еўрапейскага выбару” для сённяшняй Беларусі.




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
 | Исторические условия возникновения и общая характеристика меркантилизма.

Дата добавления: 2015-09-19; просмотров: 1230. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Тема: Кинематика поступательного и вращательного движения. 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью, проекция которой изменяется со временем 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью...

Условия приобретения статуса индивидуального предпринимателя. В соответствии с п. 1 ст. 23 ГК РФ гражданин вправе заниматься предпринимательской деятельностью без образования юридического лица с момента государственной регистрации в качестве индивидуального предпринимателя. Каковы же условия такой регистрации и...

Седалищно-прямокишечная ямка Седалищно-прямокишечная (анальная) ямка, fossa ischiorectalis (ischioanalis) – это парное углубление в области промежности, находящееся по бокам от конечного отдела прямой кишки и седалищных бугров, заполненное жировой клетчаткой, сосудами, нервами и...

Реформы П.А.Столыпина Сегодня уже никто не сомневается в том, что экономическая политика П...

Виды нарушений опорно-двигательного аппарата у детей В общеупотребительном значении нарушение опорно-двигательного аппарата (ОДА) идентифицируется с нарушениями двигательных функций и определенными органическими поражениями (дефектами)...

Особенности массовой коммуникации Развитие средств связи и информации привело к возникновению явления массовой коммуникации...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия