Студопедия — Дыягностыка сфарміраванасці кампетэнцый студэнта
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Дыягностыка сфарміраванасці кампетэнцый студэнта






1. Патрабаванні да ажыццяўлення дыягностыкі.

Адукацыйным стандартам першай ступені вышэйшай адукацыі па цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін вызначаецца наступная працэдура дыягностыкі сфарміраванасці кампетэнцый студэнта:

• вызначэнне аб'екта дыягностыкі;

• выяўленне факта вучэбных дасягненняў студэнта з дапамогай крытэрыяльна-арыентаваных тэстаў і іншых сродкаў дыягностыкі;

• вымярэнне ступені адпаведнасці вучэбных дасягненняў студэнта патрабаванням адукацыйнага стандарту;

• ацэньванне вынікаў выяўлення і вымярэння адпаведнасці вучэбных дасягненняў студэнта патрабаванням адукацыйнага стандарту (з дапамогай шкалы ацэнак).

2. Шкалы ацэнак:

• ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў на экзаменах па дысцыплінах сацыяльна-гуманітарнага цыкла праводзіцца па дзесяцібальнай шкале;

• ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў ажыццяўляецца паэтапна па канкрэтных модулях (раздзелах) вучэбнай дысцыпліны, здзяйсняецца кафедрай у адпаведнасці з абранай установай вышэйшай адукацыі шкалой ацэнак.

3. Крытэрыі ацэнак. Ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з зацверджанымі крытэрыямі.

4. Дыягнастычны інструментарый. Для дыягностыкі сфарміраванасці кампетэнцый студэнтаў «на выхадзе» з модуля і пры выніковым ацэньванні рэкамендуецца выкарыстоўваць педагагічныя тэсты і тэставыя заданні; рознаўзроўневыя кантрольныя працы і заданні; залік (экзамен).

У рамках курса самастойную працу студэнтаў можна арганізоўваць у наступных формах:

- напісанне рэферата. Пад рэфератам разумеецца творчая праца з элементамі даследавання, заснаваная, першым чынам, на вывучэнні значнай колькасці навуковай літаратуры па абранай тэме. Аб'ем рэферата можа складаць прыкладна 10-15 старонак друкаванага тэксту (А4). Прачытаўшы вызначаную колькасць кніг, брашур і артыкулаў, зрабіўшы выпісы і канспекты, склаўшы план рэферата, студэнт піша поўны тэкст, які ўключае: тытульны ліст, змест, сам тэкст рэферата, спіс крыніц і літаратуры, калі ёсць, то і дадатак. Тытульны ліст утрымоўвае назву вучэбнай установы, факультэта, назву тэмы, прозвішча і імя аўтара, нумар яго курсу і групы, год напісання працы. У змесце пералічваюцца структурныя элементы рэферата: уводзіны, раздзелы, зааключэнне, спіс крыніц і літаратуры.

- Сачыненне, эсэ. Тэма сачынення-разважання вызначаецца навуковай праблематыкай прадмета навукі. Работа над эсэ дазваляе студэнту самастойна разважаць над пэўнай праблемай, абапіраючыся на свае веды, свой пункт гледжання, светапогляд, выказваць свае думкі і меркаванні па абранаму пытанню. Аб’ём эсэ – 3 старонкі (А4), напісаныя ад рукі.

- Канспект артыкула не павінны падмяняцца планамі прац або цалкам перапісаным тэкстам: студэнт павінен навучыцца адбіраць асноўнае. Канспект пішацца ў сшытку з указаннем прозвішча ўладальніка. Абавязкова указываюся выходныя дадзеныя артыкулы: аўтар, назва артыкула, назва часопіса, год, месяц выдання, старонкі. На палях канспекта змяшчаюцца старонкі, дзе размешчаны канспектуемы тэкст.

- Прагляд кінафільмаў па тэме і іх абмеркаванне (вуснае ці ў пісьмовым выглядзе).

- Тэставанне – працэдура выкарыстання тэстаў з мэтай кантролю засваення ведаў па пэўнаму раздзелу курса. Прадугледжваюцца пісьмовыя тэсты.

- Праца з першакрыніцамі. Па пэўных тэмах практычных заняткаў і тэмах, вызначаных на КСР, выкладчыкам прапануюцца вытрымкі з крыніц (дакументаў), якія датычацца дадзенай праблематыкі. Студэнты самастойна працуюць з дакументам і пісьмова (ў сшытку) адказваюць на пытанні, змешчаныя пасля тэкстаў. Адказы здаюцца на праверку выкладчыку.

- Складанне мультымедыйнай прэзентацыі з’яўляеца адной з новых формаў самастойнай работы студэнтаў. Гэты від працы прадугледжвае глыбокія веды і добрае валоданне студэнтам матэрыялам вызначанай тэмы. Прыкладны аб’ём прэзентацыі – тэма, пытанні, якія выносяцца на абмеркаванне, асноўныя паняцці, 15 слайдаў (тэкставых) па кожнаму пытанню тэмы, ілюстрацыі, карты і г.д.

1.4. Патрабаванні да кампетэнтнасці (згодна адукацыйнага стандарта спецыяльнасці)

Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі, як вызначана ў адукацыйным стандарце "Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманітарных дысцыплін» РД РБ 02100.5.227-2006, выступаюць фарміраванне і развіццё сацыяльна-асобасных кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыянальна-каштоўнасным і сацыяльна-творчым вопыце, якія забяспечваюць рашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асобасных задач і функцый.

Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:

• гуманізацыі як прыярытэтнага прынцыпа адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую самарэалізацыю выпускніка;

• фундаменталізацыі, што садзейнічае арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыкла на выяўленне сутнасных асноў і сувязей паміж разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчымі і гуманітарнымі ведамі;

• кампетэнтнаснага падыходу, што вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў, мадэліруючага сацыяльна-прафесійныя праблемы і шляхі іх вырашэння, што забяспечвае фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых абставінах;

• сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, што забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэбаў і магчымасцей навучэнцаў;

• міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якога забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і яго ўзаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.

У адпаведнасці з вышэйазначанымі мэтамі і прынцыпамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік установы вышэйшай адукацыі пры падрыхтоўцы па адукацыйнай праграме першай ступені павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі:

САК-1. Валодаць якасцямі грамадзянскасці.

САК-2. Быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння.

САК-3. Валодаць здольнасцю да міжасобасных камунікацый.

САК-4. Быць здольным да крытыкі і самакрытыкі (крытычнае мысленне).

САК-5. Умець працаваць у камандзе.

У працэсе сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік установы вышэйшай адукацыі павінен развіць наступныя акадэмічныя кампетэнцыі:

АК-1. Валодаць і ўжываць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач.

АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам.

АК-3. Валодаць даследчымі навыкамі.

АК-4. Умець працаваць самастойна.

АК-5. Быць здольным інтэграваць новыя ідэі (крэатыўнасць).

АК-6. Валодаць міждысцыплінарным падыходам пры вырашэнні праблем.

АК-7. Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.

 

У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарту выпускнік павінен ведаць:

· асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый;

· асноўныя этапы складвання беларускага этнасу ў асобныя гістарычныя перыяды;

· гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства і дзяржавы, савецкі варыянт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага грамадства;

· асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа;

· асноўныя этапы развіцця дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, станаўлення дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

· месца і ролю беларускіх земляў у геапалітычных працэсах ў асобныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце;

 

умець:

· выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі для характарыстыкі асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага народа;

· характарызаваць умовы і вынікі складвання беларускага этнасу ў асобныя гістарычныя перыяды;

· ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі функцыянавання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

· тлумачыць уплыў асобных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі; выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну Беларусі ў сваёй прафесійнай дзейнасці і памнажаць яе;

· аналізаваць працэс складвання беларускай дзяржаўнасці, афармлення і замацоўвання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

· характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у асобныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сусветнай глабалізацыі.

  1. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

 

№ п/п   Назва раздзелаў (модуляў) і тэм Колькасць гадзін
Усяго аўдыторных З іх
Лекцыі Семінары
1. Уводзіны ў вучэбную дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі”      
2. Фарміраванне беларускага этнасу ў VIII – першая палова ХVI ст.      
3. Дзяржаўныя ўтварэнні і фарміраванні беларускага этнасу на беларускіх землях ў ХVI – XVIII ст.      
4. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай Дзяржавы (канец XVIII ст. – кастрычнік 1917г.)      
5. Савецкая грамадска-палітычная сістэма ў Беларусі (кастрычнік 1917г. – чэрвень 1941 г.)      
6. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны      
7. БССР: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа ў пасляваенны перыяд (1945-1991гг.)      
8. Рэспубліка Беларусь у канцы ХХ- пачатку ХХІ ст.      
  Усяго      

4. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

 

Нумар раздзела, тэмы, занятка Назва раздзелаў (модуляў) і тэм Колькасць аўдыторных гадзін Матэрыяльнае забеспячэнне заняткаў (наглядныя, метадычныя дапаможнікі і інш.) Літаратура Формы кантролю ведаў
лекцыі практычныя (семінарскія) заняткі лабараторныя заняткі кіруемая самастойная работа студэнтаўстудента
                 
  Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый” 1. Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. 2. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства. Тыпы цывілізацый: традыцыйная (аграрна-рамесная), індустрыяльная, постіндустрыяльная (інфармацыйная). 3. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце цывілізацыйнага рэгіянальнага развіцця як складовай часткі ўсходнеславянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі. Айчынныя гістарыяграфічныя школы. 4. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.         Мультымедыйная прэзентацыя   Кантрольная работа
  ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНАЯ СПАДЧЫНА СТАРАЖЫТНАГА СВЕТУ, СЯРЭДНІХ ВЯКОЎ І БЕЛАРУСЬ   1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства. Прысвойваючая і вытворчая гаспадаркі. Пачатак рассялення славян па тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць. 2. Сярэднявечча як асобны перыяд сусветнай гісторыі. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі. Грамадскі лад усходніх славян у VІІІ-ІХ стст. Развіццё адносін традыцыйнага аграрна-рамеснага грамадства ў Заходняй Еўропе і ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Гаспадарка, княжацкае і абшчыннае землеўладанне. Формы залежнасці сялянства. 3. Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і мангола-татарскай пагрозай. 4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ. Фарміраванне дзяржаўнай тэрыторыі. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская унія. Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. 5. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе ВКЛ. Сацыяльна-эканамічнае жыццё. Аграрная рэформа 1557 г. і яе асноўныя вынікі. Сацыяльна-палітычнае развіццё гарадоў. Магдэбургскае права. Рамяство і гандлёвыя сувязі. Мануфактурная вытворчасць. Фарміраванне саслоўяў. Юрыдычнае і эканамічнае становішча сялян. 6. Знешняя палітыка ВКЛ. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. 7. Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе. 8. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэння ВКЛ. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа, яго саманазвы. Фарміраванне беларускага этнасу і яго тэрыторыя ў ХІV – ХV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці).         Мультымедыйная прэзентацыя   тэст
3. ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНЫЯ ПРАЦЭСЫ НОВАГА ЧАСУ І БЕЛАРУСЬ 3.1. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай 1. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі ў Новы час. Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях пасля Люблінскай уніі. Змены ва ўнутранай палітыцы вярхоўнай улады. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI – ХVII стст. Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Брэсцкая царкоўная унія. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны XVII ст. і іх наступствы для Беларусі. Саперніцтва дзяржаў у Паўночнай вайне і Беларусь. 2. Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVII – XVIII ст. Узмацненне феадальнай анархii. Барацьба магнацкіх груповак. Замацаванне верхавенства каталiцкага касцёла. Паглыбленне крызісу і тры падзелы Рэчы Паспалітай. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. 3. Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў ХVІ – ХVІІІ стст. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпохі Адраджэння і Асветніцтва. Гiстарычныя ўмовы развiцця культуры беларускага народа ў XVII – XVIII стст. Стан школьнай асветы i выхавання. Свецкая i духоўная лiтаратура. Кнiгадрукаванне. Грамадска-палiтычная думка. Тэатр. Барока. Мастацтва. Роля і месца беларускай культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.   3.2. Беларусь у складзе Расійскай дзяржавы 1. Асаблівасці палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пасля ўключэння ў склад імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Беларусь у вайне 1812 г. Паўстанне 1830–1831 гг. і ўзмацненне вялікадзяржаўнага накірунку палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі. 2. Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60 – 70-х гг. XIX ст.: асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. Паўстанне 1863 – 1864 гг. і яго ўплыў на палітыку ўладаў Расійскай імперыі ў беларускіх губернях. 3. Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі. Месца эканомікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку. Сацыяльная палітыка расійскага самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства. 4. Ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратьгчны рухі ў Беларусі. Афармленне агульнарасійскіх палітычных партый. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе ў пачатку XX ст. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. Пачатак парламентарызму. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі. Першая сусветная вайна і Беларусь. 5. Барацьба палітычных партый за выбар шляхоў да грамадскага прагрэсу. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі. Праекты рашэння нацыянальнага пытання. Стратэгія і тактыка палітычных партый у адносінах да ўлады і выбары шляхоў грамадскага развіцця. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і ў Беларусі восенню 1917 г. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе і ў Беларусі. 6. Этнічная эмансіпацыя еўрапейскіх народаў у ХІХ ст. Фарміраванне самасвядомасці беларускага народа. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў XIX – пачатку XX ст. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў ідэалогіі народнікаў. Беларускі нацыянальна-культурны рух. 7. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Навука. Станаўленне новай беларускай мовы і літаратуры. Рамантызм. Пераход да рэалізму. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Мастацтва. Уклад выхадцаў з Беларусі ў развіццё навукі і культуры іншых народаў. Першыя праявы беларускай нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры і гісторыка-этнаграфічных даследаваннях. Газета “Наша Ніва” і беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку XX ст.           Мультымедыйная прэзентацыя   тэст
4. СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ. УСТАЛЯВАННЕ САВЕЦКАЙ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЙ СІСТЭМЫ Ў БЕЛАРУСІ   1. Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе беларускага народа. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд. Барацьба з германскімі інтэрвентамі. 2. Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэма-кратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновах. Пазіцыя бальшавікоў у нацыянальным пытанні. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Барацьба беларускага народа з польскімі інтэрвентамі. Роля і месца БССР у складзе СССР. 3. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі. Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы і кіруючай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-партыйнага апарата. Дэфармацыі ў грамадска-палітычным жыцці БССР. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. Вызначэнне грамадска-палітычнага ладу ў СССР як «дзяржаўнага сацыялізму». 4. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі. Асаблівасці ажыццяўлення нэпа ў БССР. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі. 5. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры. Палітыка беларусізацыі. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры. Стаўленне савецкай улады да рэлігіі і царквы. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. XX ст.           Мультымедыйная прэзентацыя   тэст
5. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ ПОЛЬСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ. ГЕАПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ Ў 20 – 30-я гг. ХХ ст. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. Рыжская мірная дамова ў гістарычным лёсе беларускага народа. Беларуская эміграцыя. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі.             Мультымедыйная прэзентацыя   тэст
  БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ   1. Прыход фашыстаў да ўлады ў Італіі і Германіі. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР. 2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Устанаўленне акупацыйнага рэжыму, яго мэты. Рабаванне гiтлераўцамi гаспадарчых i культурных каштоўнасцяў Беларусі. Масавае знiшчэнне ваеннапалонных i насельнiцтва, угон яго на прымусовыя работы ў Германiю. Карныя экспедыцыi. Калабаранцкiя арганiзацыi i iх дзейнасць. 3. Вызначальныя перамогі Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (бітва пад Масквой, Сталінградская і Курская бітвы), іх уплыў на ўздым партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў. Пачатак вызвалення Беларусi. Аперацыя «Баграціён». 4. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам. Беларусы на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў еўрапейскім руху Супраціўлення. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Статус БССР у садружнасці краін свету. Захаванне памяці аб вайне ў гарадах і вёсках Беларусі.           Мультымедыйная прэзентацыя   тэст
  САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ: ДАСЯГНЕННІ І ПРАБЛЕМЫ СТВАРАЛЬНАЙ ПРАЦЫ НАРОДА (1945 – 1991 гг.)   1. Пачатак “халоднай вайны”. Стварэнне блока НАТА і яго планы. Супрацьборства дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм. Гонка ўзбраенняў. Нарастанне пагрозы ядзернай вайны. Ваенна-палітычныя канфлікты 1950-1970 гг. Барацьба за мір і раззбраенне. Даговоры паміж ЗША і СССР у галіне бяспекі і раззбраення. Стварэнне АБСЕ. Крызіс сусветнай сацыялістычнай сістэмы. “Бархатныя” рэвалюцыі і ліквідацыя сацыялістычнай сістэмы. Заканчэнне “халоднай вайны”. 2. Аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў пасляваеннае пяцігоддзе. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі. Эканамічнае развіццё БССР ва ўмовах пачатку навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Курс на апераджальнае будаўніцтва цяжкай прамысловасці. Эканамічная рэформа 1965 г. і яе вынікі. Накірункі інтэнсіфікацыі эканомікі ў 1970-я – першай палове 1980-х гг., яе вынікі. Спецыялізацыя прамысловасці і сельскай гаспадаркі БССР ва ўмовах адзінага народнагаспадарчага комплекса СССР. Зніжэнне тэмпаў і нарастанне крызісных з’яў у эканоміцы. Харчавая праграма. Пачатак перабудовы. Курс на паскарэнне тэмпаў эканамічнага развіцця. Спробы рэфармавання эканомікі БССР на аснове гаспадарчага разліку. Чарнобыльская аварыя і яе наступствы. Эканамічны крызіс у СССР і БССР і яго праявы. 3.Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Барацьба з антысавецкімі ваенна-тэрарыстычнымі арганізацыямі і групамі. Ідэалагічныя кампаніі і неабгрунтаваныя рэпрэсіі па палітычных матывах другой паловы 1940-х – 1953 гг. Асуджэнне культа асобы І.В. Сталіна. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 1950-х – 1964 гг. Нарастанне кансерватызму ў грамадска-палітычным жыцці ў 1970-я – першай палове 1980-х гг. Бюракратызацыя партыйна-дзяржаўнага апарату. Узмацненне фармалізацыі ў жыцці і дзейнасці грамадскіх арганізацый. Спробы рэфармавання палітычнай сістэмы ў гады перабудовы. Нефармальныя грамадскія арганізацыі, пачатак пераходу да шматпартыйнасці. Змены выбарчай сістэмы. Выбары З’езда народных дэпутатаў СССР, выбары Вярхоўнага Савета БССР ХІІ склікання. Грамадска-палітычныя канфлікты ў саюзных рэспубліках, крызіс савецкага федэралізма, “парад суверэнітэтаў” і барацьба за суверэнітэт Беларусі. 4. Адукацыя, навука і культура ў БССР. Рэформы агульнаадукацыйнай і прафесійна-тэхнічнай школы. Змены ў сістэме вышэйшай адукацыі. Фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследавання ва ўмовах НТР. Асноўныя тэмы і жанры беларускай мастацкай літаратуры. Уздым у развіцці тэатральнага і выяўленчага мастацтва. Дзяржаўная рэлігійная палітыка і становішча канфесій.             Мультымедыйная прэзентацыя   тэст
  СУВЕРЭННАЯ РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ ВА ЎМОВАХ ГЛАБАЛІЗАЦЫІ Жнівеньскіе падзеі 1991 г. у СССР і БССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Пачатак фарміравання органаў улады і кіравання БССР на прынцыпах незалежнасці і суверэнітэту. Распад СССР і ўтварэнне СНД. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Беларускі парламентарызм ва ўмовах шматпартыйнасці. Савет Міністраў у сістэме дзяржаўнай улады. Фарміраванне незалежнай судовай улады. Канстытуцыйны працэс і прыняцце Канстытуцыі 1994 г. Выбары прэзідэнта і фарміраванне новай сістэмы ўлады. Палітычная барацьба і рэспубліканскі рэферэндум 1995 г. Канстытуцыйны крызіс і рэферэндум 1996 г., яго вынікі. Пераход да прэзідэнцкай рэспублікі. Эвалюцыя сістэмы дзяржаўнай улады і кіравання. Крызіснае становішча ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Стварэнне перадумоў пераходу да рыначнай эканомікі, напрацоўка прававой базы, вызначэнне метадаў і накірункаў рэфармавання эканомікі. Праграма прыватызацыі і яе ажыццяўленне. Прыярытэты эканамічнага развіцця, вызначаныя першым Усебеларускім народным сходам. Пераход да праграмна-мэтавага рэгулявання эканомікі. Асаблівасці рэфармавання аграрнага сектара. Распрацоўка і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага інавацыйнага развіцця краіны. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Міжнароднае прызнанне і змены ў знешнепалітычным механізме краіны. Станаўленне нацыянальнай дыпламатыі. Выпрацоўка стратэгіі і прынцыпаў знешняй палітыкі. Эканамічны прагматызм як фактар знешняй палітыкі. Беларуска-расійскія адносіны, стварэнне Саюза Беларусі і Расіі. Беларусь у СНД, стварэнне мытнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы. Беларусь у АБСЕ і еўрапейскіх рэгіянальных структурах. Шматвектарнасць знешняй палітыкі, адносіны з Кітаем, ЗША, Беларусь і ААН. Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь. Фарміраванне нацыянальнай сістэмы адукацыі, Балонскі працэс і спроба рэфармавання адукацыйнай сістэмы. Складанасці навуковага жыцця, страты і здабыткі беларускай навукі. Стан гісторыка-культурнай спадчыны. Асноўныя накірункі развіцця літаратуры і мастацтва. Узаемаадносіны дзяржавы і царквы, адраджэнне рэлігійна-канфесійнага жыцця.              







Дата добавления: 2015-09-19; просмотров: 647. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Мотивационная сфера личности, ее структура. Потребности и мотивы. Потребности и мотивы, их роль в организации деятельности...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Типовые ситуационные задачи. Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической   Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической нагрузке. Из медицинской книжки установлено, что он страдает врожденным пороком сердца....

Типовые ситуационные задачи. Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт. ст. Влияние психоэмоциональных факторов отсутствует. Колебаний АД практически нет. Головной боли нет. Нормализовать...

Эндоскопическая диагностика язвенной болезни желудка, гастрита, опухоли Хронический гастрит - понятие клинико-анатомическое, характеризующееся определенными патоморфологическими изменениями слизистой оболочки желудка - неспецифическим воспалительным процессом...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.015 сек.) русская версия | украинская версия