Студопедия — Культура беларускага замежжа
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Культура беларускага замежжа






Янка Золак (сапр. — Антон Міхайлавіч Даніловіч; 1 лістапада 1912, в. Лучнікі, Слуцкі павет (цяпер — прыгарад Слуцка) — 30 сьнежня2000, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі) — беларускі паэт-эмігрант, празаік, выдавец. Брат Алеся Змагара.

Адзін з заснавальнікаў і першых рэдактараў часопіса «Беларуская думка». Колішні ўладальнік выдавецтва «Адгук» у Саўт-Рывэры.

Першыя паэтычныя спробы Я. Золака пачалі зьяўляцца ў рукапісным часопісе «Прамень» Лучнікоўскай сямігодцы[3]. Друкавацца пачаў у 1930 годзе. Першы друкаваны верш «На былым балоце» пад псэўданімам Антось Вірок (вірок — прылада для наматваньня нітак на клюбок) зьявіўся ў часопісе «Вясна» — літаратурным дадатку да бабруйскай газэты «Камуніст» Затым друкаваўся ў часопісах «Камуніст» і «Камунары Магілёўшчыны» пад сваім прозьвішчам.

У час вайны, калі вярнуўся на Случчыну, пачаў выдавацца разам з Уладзімерам Клішэвічам, Лявонам Случаніным і Арыстархам Кротам у «Газэце Случчыны» (менавіта тут упершыню апублікаваўся пад псэўданімам Янка Золак. У 1943 годзе выдаў калектыўны зборнік «Песьняры Случчыны» (у зборніку, акрамя названых чатырох аўтараў, было па некалькі вершаў В. Блакітнага, Леаніда Гая і Базыля Явара). Зьмест зборніка — нацыянальнае ўсьведамленьне беларусаў. Ваенны пэрыяд творчасьці паэта быў даволі плённым, ён напісаў больш за 80 вершаў, востранадзённых па тэматыцы. Вершы Золака друкаваліся ўва ўсёй беларускай пэрыёдыцы, якая выходзіла на акупаванай тэрыторыі з дазволу нямецкай адміністрацыі: «Голас вёскі», «Беларуская газэта», «Беларус на варце» (Менск), «Баранавіцкая газэта», «Слонімская газэта», «Новая дарога» (Беласток), «Новы шлях» (Рыга).

На эміграцыі ў Нямеччыне Я. Золак друкаваў свае творы ў газэце «Раніца» і «Беларускі работнік».

Жывучы на эміграцыі ў Злучаных штатах, друкаваўся ў розных эмігранцкіх выданьнях: «Шыпшына», «Напагатове», «Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі», «Божым шляхам», «Царкоўны сьветач», «Аб’яднаньне», «Прыйсьце», «Беларус у Амэрыцы», «Баявая Ускалось», «Беларуская думка»; газэтах «Незалежная Беларусь», «Беларускае слова», «Беларус» пад самымі рознымі псэўданімамі.

У час жыцьця ў Амэрыцы пашыраецца жанравы дыяпазон творчасьці Я. Золака. Ён спрабуе свае сілы ў прозе. Яшчэ раней у Нямеччыне апублікаваў сваё апавяданьне «Бывай, незваротная» (Шыпшына, 1946). Гэта празаічны абразок папярэднічаў невялічкай аповесьці «Т. Д. Ч.» («Напагатове»), паводле вызначэньня самога Я. Золака, «нешта накшталт аповесьці А. Гайдара „Цімур і яго каманда“. Ужо ў 1958 г. ва ўласным выдавецтве «Адгук» Золак надрукаваў кнігу празаічных гумарэсак «За чужы грэх» (новыя гумарэскі публікаваліся ў разьдзеле «Асот» часопіса «Беларуская думка», газэце «Беларус» 70-0-х гг.). Таксама напісаў казку для дзяцей «Бабок». У 1980-х гадах піша значныя празаічныя творы — фантастычную аповесьць «Віталія» (Віталія — зямля, якая знаходзіцца ў чацьвёртым вымярэньні, па-за абсягамі нашых ведаў); апавяданьне «Пацук у пастцы» і аповесьць «Ціхі Стаў» («Беларуская думка», 1987—1992). Сюжэтна гэтыя творы зьвязаныя пасьляваеннымі падзеямі ў Заходняй Беларусі, дзе актыўна дзейнічае падпольная арганізацыя «Чорныя Каты», за якой палююць супрацоўнікі савецкіх органаў бясьпекі. Таксама публікуе апавяданьне «Мясьнік» — яскравую замалёўку з жыцьця слуцкай дакалгаснай вёскі.

Пісаў Я. Золак успаміны («Мая сустрэча зь Якубам Коласам у 30-я гады», Беларус, 1982), крытычныя артыкулы пра творчасьць Масея Сяднёва, Міхася Кавыля, Уладзімера Клішэвіча, дасьледаваньне «На 500-годзьдзе з дня нараджэньня Міколы Гусоўскага» (друк. у час. «Беларуская думка»).

 

Каля дзясятка першых вершаў Антона Даніловіча 1930-х гадоў не вылучаліся з агульнай падцэнзурнай плыні савецкай літаратуры і адлюстроўвалі посьпехі «савецкага будаўніцтва», творы пісаліся з аглядкай на пагрозу рэпрэсіяў з боку камуністычнай улады (дзядзька Я. Золака ўжо быў сасланы на катаржныя работы на Беламорканал, бацька пісьменьніка быў пад пагрозай раскулачваньня як «цьвёрдазаданьнік»).

Творчасьць Я. Золака ваеннага пэрыяду працягвае нацыянальна-патрыятычную тэму, шырока разгорнутую ў творчасьці Янкі Купалы (як адзначае Л. Савік, многія вершы паэта маюць тыя ж назвы, што і Купалавы, блізкія ім тэматычна, ідэйна і сэнсава-зьмястоўна). Насьледаваньне нацыянальным традыцыям выразна адчуваецца як у інтымнай, настраёвай, так і ў пэйзажнай лірыцы Золака. Патас творчасьці ваеннага пэрыяду прасякнуты разуменьнем, што пасьля дыктатарскай улады, якая вынішчыла цьвет нацыі (верш «Тодару Лебядзе — адказ на сібірскія лісты»), трэба паміраць беларусам не за Сталіна і змагацца за яго вяртаньне, а будаваць, адстойваць свабоду сваёй Бацькаўшчыны. У 1944 годзе, прадчуваючы растаньне з радзімай, паэт напісаў два вызначальныя вершы: «Мой адказ» і «Матулі», у якіх сьцьвердзіў сваёй паэтычнае і чалавечае крэда.

Пэрыяд знаходжаньня ў Нямеччыне (1944—1951) быў даволі плённым: паэт напісаў столькі ж вершаў, як і ў ваенныя гады на Бацькаўшчыне (больш за 80). Да ранейшай праблематыкі дадаліся настальгічныя матывы, адчуваньні выгнанца зь яго бяздомнасьцю, адзінотай, бясконцымі думкамі, успамінамі пра родных, блізкіх людзей.

Як адзначае Л. Савік, за паўстагодзьдзе актыўнага творчага жыцьця ў Амэрыцы паэт напісаў шмат вершаў, якія можна аб’яднаць у некалькі адпаведных цыкляў паводле тэматычна-філязофскага кірунку: духоўнае жыцьцё паэта і атмасфэра, якая яго атачала, роздум над пражытым і перажытым (50-60-я гады), гісторыя, родная мова, Бацькаўшчына (70-80-я гады), асэнсаваньне таго, што ўабчыў на Беларусі пасьля прыезду на радзіму праз паўвека (90-я гады).







Дата добавления: 2015-09-15; просмотров: 887. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Гносеологический оптимизм, скептицизм, агностицизм.разновидности агностицизма Позицию Агностицизм защищает и критический реализм. Один из главных представителей этого направления...

Функциональные обязанности медсестры отделения реанимации · Медсестра отделения реанимации обязана осуществлять лечебно-профилактический и гигиенический уход за пациентами...

Ведение учета результатов боевой подготовки в роте и во взводе Содержание журнала учета боевой подготовки во взводе. Учет результатов боевой подготовки - есть отражение количественных и качественных показателей выполнения планов подготовки соединений...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия