Студопедия — Што такое "этнас", якія яго важнейшыя прыкметы? Як адбываўся працэс фарміравання беларускага этнасу? 2 страница
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Што такое "этнас", якія яго важнейшыя прыкметы? Як адбываўся працэс фарміравання беларускага этнасу? 2 страница






Што датычыць заходніх славян (сёння гэта - палякі, чэхі, славакі і сербы-лужычане), то яны засталіся на сваёй прарадзіме, нікуды не мігрыравалі і ні з кім не змешваліся. Да фарміравання беларускага этнасу заходнія славяне прамога дачынення не мелі.

Адначасова з пашырэннем славянскага арэала ішоў працэс утва-рэння ваенна-племянных саюзаў антаў і склавінаў (славян). Звесткі пра гэтыя плямёны ёсць у аўтараў VI ст. Іардана, Іаана Эфескага, Пракопія Кесарыйскага і інш., якія адзначалі генетычную роднасць славянскай супольнасці або лічылі славян асобнымі адгалінаваннямі венедаў (упершыню гэта назва сустракаецца ў антычных аўтараў 1 -II стст. Плінія Старэйшага, Тацыта, Пталамея). У VI — VIII стст. "склавіны", "склавены" паступова трансфармаваліся ў агульную на-зву "славяне", якая стала іх саманазвай.

Паступова абшчынна-племянная і ваенна-палітычная арганізацыя славян пачала замяняцца дзяржаўна-класавай, што садзейнічала складванню раннефеадальных славянскіх дзяржаў. Такімі дзяржавамі ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе былі княствы Само ў Чэхіі, Пер-шае Балгарскае царства, Велікамараўская, Польская і Сербская дзяржавы і інш. У межах гэтых дзяржаў пачалі фарміравацца славянскія народнасці: палякаў - з плямён і племянных саюзаў па-лян, віслян, мазаўшан, памаран; чэхаў - з чэхаў, дулебаў, лучан, дзячан. Утварыліся таксама са славянскіх плямён сербская, чарна-горская, баснійская, македонская, харвацкая, балгарская і іншыя славянскія народнасці.

Аднак такія працэсы адбываліся не ва ўсіх еўрапейскіх рэгіёнах. Там, дзе славяне складалі меншасць насельніцтва, яны самі паступова асіміляваліся. У Заходняй і Паўднёвай Еўропе славяне былі асіміляваны грэкамі, італьянцамі, венграмі, румынамі, немцамі. Акрамя таго, не ўсе славянскія плямёны змаглі захавацца і сфарміравацца ў народнасці. Напрыклад, палабскія і паморскія славянскія плямёны - люцічы, вялеты, абадрыты і інш. - у выніку нямецкай агрэсіі былі часткова знішчаны, а часткова анямечаны. Выключэнне складаюць лужыцкія сербы (сорбы), якія на тэрыторыі сучаснай Германіі захавалі сваю славянскую культуру, мову і самасвядомасць.

Гістарычны шлях славян Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы быў вельмі складаны. У Х ст. пад уладай венгерскіх феадалаў апынуліся землі славакаў. У другой палове XIV— XVI стст. сербы, балгары, ма-кедонцы, чарнагорцы былі заняволены туркамі. Харваты, чэхі і сла-венцы былі ўключаны ў імперыю Габсбургаў. Спатрэбілася шмат часу, каб вызваліцца гэтым славянскім народам і стаць на шлях сама-стойнага развіцця.

Ва Усходняй Еўропе, г.зн. на тэрыторыі сучаснай Беларусі, Расіі і Украіны, славяне асімілявалі мясцовае, адпаведна балцкае, фіна-угор-скае і цюркскае, насельніцтва. Рассяліўшыся, усходнія славяне ўяўлялі сабой адзіны народ, мелі агульную культуру, мову, а сваю назву атрымалі па месцы пражывання. У летапісах называюцца каля

15 усходнеславянскіх супольнасцей - дрыгавічы, радзімічы, крывічы, вяцічы, бужане, паляне, драўляне, валыняне і інш. Пазней яны ўвайшлі ва ўсходнеславянскае дзяржаўнае аб'яднанне — Кіеўскую Русь.

Калі адбылося засяленне славянамі беларускіх зямель?

Раней адзначалася, што да VI — VII стст. на болыпай частцы тэрыторыі Беларусі пераважала балцкае насельніцтва. Славяне ў гэты час жылі кампактна, суцэльным масівам толькі ў басейне Прыпяці, галоўным чынам на поўдзень ад яе. Асноўным тыпам славянскіх па-сяленняў былі селішчы (неўмацаваныя населеныя пункты), а тыпам жылля — паўзямлянка.

У VI — VII стст. пачалося пранікненне славян у балцкі арэал. У балтаў з'яўляюцца паўзямлянкі з пячамі-каменкамі, каменныя жорны, жалезныя нажы і іншыя славянскія рэчы, прылады працы.

У VIII — IX стст. адбываецца масавае рассяленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі - спачатку ў верхнім цячэнні рэк Случ і Арэса, на правым беразе Дняпра, потым на Бярэзіне. У курганах зной-дзены пахаванні па славянскаму абраду шляхам трупаспалення, а так-сама славянская кераміка. Засяленне ішло з паўднёвай часткі Пры-пяцкага басейна. Славяне праніклі ў Падняпроўе і Падзвінне ў IX ст., а да Х ст. яны рассяліліся ў Верхнім Панямонні. Большая частка балцкага насельніцтва была асімілявана, другая — знішчана ці выціснута на паў-ночны захад, у Прыбалтыку, дзе прыняла ўдзел у фарміраванні этнічных літоўцаў і латышоў. Трэцяя частка балцкага насельніцтва працягвала жыць на сваіх бьілых месцах. Асіміляцыя гэтай часткі балтаў славянамі на тэрыторыі Беларусі працягвалася да XII — XIII стст. і нават пазней.

У выніку славяна-балцкага сінтэзу ў VIII - Х стст. узніклі новыя этнічныя славянскія супольнасці, якія часта ўпамінаюцца ў сярэдне-вяковых пісьмовых крыніцах. Гэта - дрыгавічы, радзімічы, крывічы.

Дрыгавічы займалі большую часткў Паўднёвай і значную частку Сярэдняй Беларусі. У "Аповесці мінулых гадоў" адзначаецца, што яны жылі паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. У іх культуры пераважалі славянскія элементы. Мова была славянскай. Аднак у іх тагачаснай культуры зафіксаваны і балцкія элементы — спіральныя пярсцёнкі, змеегаловыя бранзалеты, падковападобныя спражкі. Да

балцкіх вытокаў адносіцца звычай пахавання нябожчыкаў у драўляных дамавінах-церамах.

Змешанае паходжанне дрыгавічоў у выніку славяна-балцкага сінтэзу зафіксавана і ў назве гэтай супольнасці. Корань яе, відаць, балцкі. У літоўскай мове ёсць шмат слоў з гэтым коранем (сігё^пав — сыры, вільготны), якія адлюстроўваюць адну з асаблівасцей

мясцовасці, дзе аселі дрыгавічы, а менавіта вільготнасць, забалоча-насць зямлі ў парэччы Прыпяці.

Пазней да былой асновы было дададзона славянскае "-ічы". Такім чынам, тэрмін "дрыгавічы" ўяўляе сабой славянізаваную назву былой, даславянскай формы, якая азначала групу балцкага насельніцтва ў адпаведнасці з асаблівасцю тэрыторыі пражывання. 3 геаграфічнай асаблівасцю тэрыторыі дрыгавічоў звязана і паходжанне слова "дрыгва" ў беларускай мове, што ў перакладзе на рускую азначае "тряснна".

Радзімічы, паводле звестак з "Аповесці мінулых гадоў", зайіуіалі землі паміж Дняпром і Дзясной. Асноўны арэал іх рассялення - басейн р. Сож. Як і дрыгавічы, радзімічы сфарміраваліся ў выніку змяшэння славянскага і балцкага насельніцтва^ асіміляцыі апошняга. У куль-туры пераважалі славянскія элементы. Мова была славянская. Разам з тым ў археалагічных помніках адзначаны і балцкія элементы:

шыйныя грыўны, бранзалеты са стылізаванымі змяінымі галовамі, прамянёвыя спражкі.

Летапісная легенда аб паходжанні радзімічаў ад міфічнай асобы Радзіма адлюстроўвае, на наш погляд, хутчэй за ўсё біблейскі света-погляд аўтара гэтай легенды, чым існаванне сапраўднага чалавека. Тут мы сустракаемся з прыкладам міфатворчасці. На думку шэрага аўтараў (М.Піліпенка, Г.Хабургаеў), тэрмін "радзімічы" выяўляе блізкасць з балцкім тэрмінам "знаходжанне".

Крывічы займалі поўнач Беларусі і суседнія раёны Падзвіння і Па-дняпроўя (Пскоўшчыну і Смаленшчыну). Яны жылі ў вярхоўях рэк -Заходняй Дзвіны, Дняпра і Ловаці - і былі найбольш шматлікім усходнеславянскім насельніцтвам. Культура крывічоў дзялілася на дзве вялікія групы: полацка-смаленскую і пскоўскую.

У этнічным абліччы пераважалі славянскія рысы. Мова была сла-вянскай. Да балцкіх элементаў у культуры крывічоў трэба аднесці

бранзалеты са змяінымі галовамі, спіральныя пярсцёнкі, грыўны балцкага тыпу і г.д.

Што да назвы "крывічы", дык існуе некалькі гіпотэз. Адны вучоныя (гісторык В.Ластоўскі) выводзяць назву "крывічы" ад слова "кроў";

тады яе можна разумець як "сваякі па крыві", "крэўныя". Вядомы гісторык С.М.Салаўёў сцвярджаў, што назва "крывічы" звязана з характарам мясцовасці, якую займала гэта супольнасць (узгоркаватая, няроўная - крывізна). Вялікая група вучоных (археолаг П.М.Траццякоў, гісторык Б.А.Рыбакоў, беларускі філолаг і гісторык М.І.Ермаловіч) сцвярджаюць, што ў назве "крывічы" захавалася імя язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва-Крывейты.

Такім чынам, звесткі археалогіі, мовазнаўства, антрапалогіі сведчаць пра тое, што раннесярэдневяковыя этнічныя супольнасці дрыгавічоў, радзімічаў, крывічоў сфарміраваліся ў выніку змяшэння, сінтэзу славянскіх і балцкіх груп насельніцтва. У іх культуры і мове перапляліся славянскія і балцкія элементы з перавагай славянскіх рыс. Менавіта крывічы, дрыгавічы, радзімічы, а не наступныя этнічныя супольнасці ўтрымлівалі ў сабе балцкі субстрат.

Для характарыстыкі дрыгавічоў, радзімічаў, крывічоў важнае зна-чэнне мае высвятленне тыпу гэтых этнічных супольнасцей. Неправа-мерна называць іх плямёнамі таму, што ў іх асяроддзі ўжо не было сацыяльнай роўнасці, аднолькавага становішча ўсіх членаў этнічнай супольнасці, знік родаплемянны падзел, з'явілася палітычнае кіраванне, утварыліся "княжанні", на чале якіх стаялі князі. Звесткі з археалогіі, пісьмовых крыніц сведчаць, што дрыгавічы, крывічы і радзімічы пераступілі мяжу абшчынна-радавога ладу і ўвайшлі ў па-чатковы этап раннякласавага грамадства. Гэта пацвярджае і ўзро-вень развіцця іх эканомікі, які характарызуецца пачаткам грамадскага падзелу працы.

Дрыгавічы, крывічы, радзімічы з'яўляліся тэрытарыяльнымі куль-турна-этнічнымі супольнасцямі і не сфарміраваліся ў народнасці. Яны ўяўлялі сабой не плямёны, як у раннім жалезным веку, а протанароднасці ("народцы") і адначасова пачатковыя дзяржаўныя ўтварэнні, ці протадзяржавы.

Дрыгавічы, крывічы-палачане, радзімічы паступова ўцягваліся ў працэс фарміравання беларускай народнасці. Прычым трэба адзначыць, што паміж славянамі і балтамі мелі месца і мірнае суіснаванне, і ваенныя сутыкненні, і асіміляцыйныя працэсы. Асімілявалі не толькі славяне балтаў, але ў шэрагу выпадкаў славяне былі асіміляваныя балтамі. Мелі месца істотныя адрозненні гэтых працэсаў на ўсходзе і захадзе Беларусі. На ўсходзе былі вельмі моцныя сувязі славянскай, балцкай і суседняй фіна-угорскай культуры, якія доўга ажыццяўляліся ў межах шырокай паласы, і працягласць іх была вельмі вялікай. У заходніх рэгіёнах Беларусі ўсходнеславянскія супольнасці дрыгавічоў, валынян, крывічоў суседнічалі і суіснавалі з усходнебалцкімі (літоўскімі), заходнеславянскімі (мазавецкімі), заходнебалцкімі (яцвяжскімі) плямёнамі. У адрозненне ад балтаў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Смаленшчыны і былі

асіміляваны славянамі, балцкія плямёны Паўднёва-Усходняй Прыбалтыкі сталі асновай, на якой склаліся народнасці: літоўцы, латышы, прусы, яцвягі. Па мове балты гэтага рэгіёна падзяляліся на заходніх (прусы, яцвягі) і ўсходніх (літоўцы, латышы, куршы і інш.).

Тэрыторыю паміж Нёманам і вярхоўямі р.Нараў насяляла група яцвяжскіх плямён — судзінаў, дайновы, паляксянаў і ўласна яцвягаў. Іх мова была пераходнай паміж балцкімі і славянскімі мовамі. Некаторыя даследчыкі лічаць, што яцвягі займалі болып шырокую тэрыторыю, уключаючы Нёманска-Бугскае міжрэчча (У.Сядоў). У першай палове XIII ст. зямля яцвягаў была часткова падпарадкавана галіцка-валынскімі і мазавецкімі князямі. У другой палове XIII ст. пасля кровапралітнай барацьбы яцвягі, як і суседнія роднасныя ім прусы, былі канчаткова заваяваны крыжакамі. Нейкая іх колькасць перасялілася ў суседнія землі — Літву, Полыпчу, Беларусь. Менавіта гэтым тлумачыцца тое, што ў за-ходніх раёнах Беларусі з'явіліся назвы населеных пунктаў Яцвязь, Ядзьвінкі, Прусы, Прусікі. Сляды знаходжання дайновы захаваліся ў тапонімах Дзейнава, Дайнова, Дайноўка, якія лакалізаваны ў раёнах Валожына, Гродна, Слоніма, Івянца. Такім чынам, ёсць усе падставы сцвярджаць, што яцвягі былі адным з кампанентаў у фарміраванні беларускай народнасці.

У заходнім рэгіёне Беларусі доўга пражывалі асобныя балцкія і змешаныя балцка-славянскія групы насельніцтва. У IX — XI стст. балцка-славянская мяжа праходзіла па лініі Гродна — Ліда — Іўе — Вілейка - Мядзель - Браслаў. У XII — XIII стст. яна адсунулася далей на захад і паўночны захад да сучаснай Літвы і Латвіі. Важна таксама адзначыць, што змяшэнне балтаў са славянамі адбывалася не толькі на тэрыторыі Беларусі, але ў нейкай ступені і на тэрыторыі Літвы і Латвіі. Аб гэтым сведчаць наступныя прыклады: у XII — ХПІ стст. на тэрыторыі Латвіі існавалі княствы Кукенойс і Герцыке, якія знаходзіліся ў залежнасці ад Полацка; старажытная частка г.Вільні была заснавана крывічамі ў XI — XII стст. Невыпадкова ў складзе аўкштайтаў выдзяляецца лакальная група дзукаў, у якой шмат агульнага з беларусамі.

У той жа час сярод славянскага насельніцтва працягвалі існаваць групы балтаў. Аб існаванні на заходняй частцы ўсходнеславянскай этнічнай тэрыторыі ўсходнебалцкіх груп літоўцаў сведчаць назвы на-селеных пунктаў — Літва, Літоўцы, Літоўка, якія і сёння сустракаюцца на Маладзечаншчыне, Слонімшчыне, Стаўбцоўшчыне і ў іншых мяс-цовасцях. Набегі нямецкіх рыцараў былі галоўнай прычынай пера-сялення невялікіх груп заходніх балтаў - жамойтаў на ўсход. Гэта пацвярджаюць назвы населеных пунктаў: Жамойцішкі (Воранаўскі р-н), Жамойдзі (Лідскі р-н), Жамойск (Докшыцкі р-н) і інш. Пад ціскам Лівонскага ордэна ў падзвінска-дняпроўскі рэгіён перасялілася і частка ўсходнебалцкага насельніцтва — латыголаў. На Віцебшчыне налічваецца каля 30 населеных пунктаў з назвай Латыголь, Латы-

голічы, Латыголава і інш. Наогул балцкіх назваў населеных пунктаў на тэрыторыі Беларусі сёння налічваецца болып за 200. Пераважная іх колькасць знаходзіцца ў заходніх раёнах.

Акрамя балцкага насельніцтва на фарміраванне беларускага этна-су аказалі пэўны ўплыў асобныя групы цюркскага насельніцтва (татары), якія пасяліліся на тэрыторыі Беларусі ў канцы XIV — па-чатку XV ст. Аднак гэты ўплыў быў нязначны.

§ 2. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі. Паходжанне назваў "Белая Русь", "Чорная Русь"

Адным з самых складаных у гісторыі Беларусі з'яўляецца пытан-не: як і калі з раней названых славянскіх, славяна-балцкіх суполь-насцей і іншых груп насельніцтва сфарміравалася беларуская народ-насць, як узнікла Беларусь? Адказаць на гэтыя пытанні адназначна нельга. Справа ў тым, што ў навуцы няма адзінай думкі наконт гэтых праблем. Адны даследчыкі сцвярджаюць, што беларусы як этнас ужо існавалі ў XIII ст., а працэс фарміравання беларускай народнасці па-чаўся яшчэ ў VII - VIII стст. (Г.Штыхаў, М.Ермаловіч, М.Ткачоў і інш.). Паводле У.Сядова, беларуская этнічная супольнасць склалася ў XIII - XIV стст. М.Грынблат.лічыць, што фарміраванне беларусаў адбывалася ў XIV — XVI стст. Ёсць іншыя меркаванні.

Няма адзінага погляду і на пытанні аб продках беларусаў. Узнікла мноства канцэпцый, якія ўзаемавыключаюць адна адну. У XIX ст. з'явіліся польская і велікаруская канцэпцыі, якія адмаўлялі існаванне самастойнага беларускага этнасу на тон падставе, што ў насельніцтва Беларусі быццам не было самастойнай славянскай мовы. Прыхільнікі польскай канцэпцыі (Л.Галембоўскі, А.Рыпінскі і інш.) лічылі беларускую мову дыялектам польскай мовы, а беларусаў — часткай польскага этнасу. Творцы велікарускай канцэпцыі (А.Сабалеўскі, І.Сразнеўскі і інш.) сцвярджалі, што Беларусь — частка велікарускай этнічнай тэрыторыі, а беларуская мова - дыялект рус-кай мовы.

Памылковасць гэтых канцэпцый выяўлена даследаваннямі па бела-рускай мове. Яшчэ ў пачатку XX ст. выдатны беларускі славіст Я.Карскі ў фундаментальнай працы "Беларусы" (Варшава;

Петраград.1903 — 1922. Т.1 — 3) пераканаўча даказаў, што беларуская мова з'яўляецца самастойнай славянскай мовай, якая паводле свайго лексічнага складу, сінтаксісу, фанетыкі і марфалогіі ўваходзіць у групу ўсходнеславянскіх моў нароўні з велікарускай і ўкраінскай.

У пачатку XX ст. з'явілася крывіцкая канцэпцыя. Яе аўтарамі былі М.Пагодзін, В.Ластоўскі і інш. Яна заснавана на памылковым уяўленні аб тым, што продкамі беларусаў з'яўляюцца крывічы. Аўтары канцэпцыі атаясамлівалі беларусаў і крывічоў і прапаноўвалі называць

беларусаў крывічамі, а Беларусь - Крывіяй. Памылковасць гэтай канцэпцыі заключаецца ў тым, што крывічы займалі толькі паўноч-ную і цэнтральную частку тэрыторыі сучаснай Беларусі. А як жа ўзнікла паўднёвабеларускае насельніцтва? На гэта пытанне крывіцкая канцэпцыя адказу не дае. Няма ў данай канцэпцыі тлумачэння і таго, чаму на частцы тэрыторыі, якую займалі крывічы, пазней сфарміравалася велікаруская народнасць. Аднак самая вялікая па-мылка крывіцкай канцэпцыі выяўляецца ў храналагічнай неадпа-веднасці знікнення крывічоў і з'яўлення беларускага этнасу. Крывічы зніклі да сярэдзіны XII ст., а беларусы як этнас да гэтага часу яшчэ не сфарміраваліся.

Аднабаковасць крывіцкай канцэпцыі вырашылі пераадолець вядомы беларусазнаўца Я.Карскі, гісторык-славіст У.Пічэта, даслед-чык этнічнай гісторыі Беларусі М.Грынблат, вядомы гісторык М.Доўнар-Запольскі. Яны ўключылі ў склад продкаў беларусаў не толькі крывічоў, але таксама дрыгавічоў і радзімічаў. Адсюль і назва канцэпцыі - крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая. Аднак і гэта кан-цэпцыя, як і папярэдняя, не ўлічвае таго факта, што дрыгавічы і радзімічы, як і крывічы, зніклі да сярэдзіны XII ст., калі агульнабеларускі этнічны комплекс яшчэ не сфарміраваўся.

Асаблівую папулярнасць набыла балцкая тэорыя этнагенезу бела-русаў. Паводле гэтай тэорыі, змяшэнне славян з даславянскім насельніцтвам — балтамі - прывяло да з'яўлення беларускага этнасу. Балты, такім чынам, адыгралі ролю субстрату (падасновы) у этнаге-незе беларусаў. Аўтар гэтай тэорыі археолаг У.Сядоў робіць выснову на падставе таго, што шмат элементаў беларускай культуры і мовы маюць балцкае паходжанне. Аднак У.Сядоў не ўлічыў таго, што гэтыя элементы ўласцівы як славянам, так і балтам. Яны індаеўрапейскага паходжання. Балты з'явіліся продкам, субстратам не непасрэдна бела-русаў, а ўсходнеславянскіх супольнасцей — крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў.

Існуе і фінская канцэпцыя паходжання беларусаў. Яе аўтарам з'яўляецца пісьменнік І.Ласкоў. На падставе таго, што на тэрыторыі Беларусі ёсць назвы рэчак і азёраў фінскага паходжання (Дзвіна, Свір і інш.), ён лічыць, што продкамі беларусаў маглі быць і фіны. Для такой высновы няма навуковых падстаў. Фінамоўнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі жыло ў глыбокай старажытнасці і было асімілявана не славянамі, а старажытнымі балтамі, якія рассяліліся ў Панямонні, Падзвінні і Падняпроўі ў бронзавым веку. Фіны на тэрыторыі Беларусі з'явіліся субстратам не беларусаў, а старажытных балтаў.

У 50-я гады XX ст. савецкі этнограф С.Токараў абгрунтаваў новую канцэпцыю. Яе сутнасць заключаецца ў наступным.

У канцы IX - пачатку Х ст. узмацніліся працэсы нівеліроўкі этна-культурных асаблівасцей усходніх славян. Гэта было абумоўлена эканамічнай, палітычнай, культурнай і канфесійнай інтэграцыяй.

Пачалося далейшае развіццё феадальных адносін, класаў і гарадоў, распаўсюджванне хрысціянства. Стала складвацца агульная тэрыторыя ўсходніх славян. Цэнтрам збірання ўсходніх славян было Сярэдняе Падняпроўе, дзе знаходзіўся г.Кіеў, які стаў сталіцай новай дзяржавы -Кіеўскай Русі. У выніку змешвання розных супольнасцей — крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, драўлян, палян, вяцічаў і іншых - у Сярэднім Падняпроўі ў IX — Х стст. сфарміравалася новая, усходнеславянская этнічная супольнасць — старажытнаруская народнасць. У другой па-лове Х ст. зацвердзілася і агульная назва гэтай тэрыторыі — Русь. Сярэдняе Падняпроўе стала звацца Рускай зямлёй, кіеўскія князі — рускімі князямі. 'Згодна з гэтай канцэпцыяй, моцная Старажытна-руская дзяржава абараняла ўсходнеславянскія землі ад нападаў іншаземных рабаўнікоў, вызваліла іх жыхароў ад уплаты даніны хазарам і варагам. У гэтай дзяржаве існавала адзіная культура і мова. Затым у выніку палітычнага раз'яднання, распаду Кіеўскай Русі раз'ядналася і старажытная народнасць. У выніку ўтварыліся тры роднасныя народы: рускі, беларускі і ўкраінскі.

Аднак у гэтай канцэпцыі з'явілася шмат апанентаў (Г.Штыхаў, М.Ермаловіч, М.Ткачоў і інш.). Яны поўнасцю адмаўляюць сам факт існавання старажытнарускай народнасці і фарміравання на яе аснове беларусаў, украінцаў і рускіх. Згодна са сцвярджэннямі М.Ермаловіча, ніякай старажытнарускай народнасці не існавала. А калі гэта так, дык і не магло быць ніякага падзелу неіснуючай агульнарускай народнасці на тры галіны - рускую, украінскую і беларускую. Гэткая выснова робіцца на той падставе, што Кіеўская Русь, куды ўваходзілі ўсходнеславянскія землі, не з'яўлялася та-кой дзяржавай, як яе апісваюць у нашай гістарычнай і вучэбнай літаратуры. Яна, на думку Ермаловіча, зусім не з'яўлялася збіральнікам славянскіх народаў. Пры гэтым ён нават спасылаецца на К.Маркса. Апошні назваў Кіеўскую Русь імперыяй, якая была недарэчнай, няскладнай, скараспелай, "шматковай". Гэта дзяржава, дапаўняе Ермаловіч, была штучным і таму нетрывалым ваенна-адміністрацыйным аб'яднаннем. У ёй паспешліва і насуперак волі і інтарэсам народаў аб'ядноўваліся племянныя землі, і таму яна не мела агульнай эканамічнай базы. Галоўная мэта дзяржавы — здзяйсняць ваенныя паходы на Візантыю. Для гэтага і збіралася з заваяваных тэрыторый шматлікае і рознаплемянное войска. А калі гэта так, дык, піша Ермаловіч, становіцца праблематычным узнікненне старажытнарускай народнасці ў такой дзяржаве, як Кіеўская Русь. Аб неіснаванні старажытнарускай народнасці сведчыць і той факт, што Кіеўская дзяржава ў XII ст. распалася на часткі, якія адпавядалі першапачатковым племянным тэрыто-рыям.

У сувязі з такімі развагамі ўзнікае і яшчэ адно пытанне: калі не было агульнарускай народнасці, як тады, на думку аўтараў гэтай канцэпцыі, адбылося фарміраванне беларускага, рускага і ўкраінскага

этнасаў, а потым і адпаведных народнасцей. Ермаловіч мяркуе, што справа ўся ў тым, на якой тэрыторыі пасяліліся плямёны і з якім карэнным насельніцтвам (субстратам) адбылося змяшэнне. Так, рускі этнас фарміраваўся на аснове фіна-угорскага субстрату, украінскі — цюркскага, беларускі — балцкага.

Ермаловіч лічыць, што доля балцкага субстрату ў фарміраванні беларусаў была значна меншая, чым угра-фінскага ў этнасе велікарусаў. Тлумачыцца гэта тым, што Беларусь з прычыны яе геаграфічнага становішча была месцам, дзе асабліва інтэнсіўна кан-цэнтраваўся славянскі элемент, таму ён мог лёгка перамагаць балцкі. Асобныя рэгіёны Беларусі наогул не былі заселены балтамі (поўдзень Міншчыны, міжрэчча Віліі і Гайны, поўдзень Полаччыны). Ермаловіч адзначае яшчэ адну асаблівасць фарміравання беларускага этнасу. Гэта тое, што на тэрыторыі Беларусі адбываліся велыді інтэнсіўныя працэсы змяшэння, зрошчваяня славянскіх этнічных супольнасцей — крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў. Вынікам гэтага было ўзмацненне славянскага элемента, што спрыяла хутчэйшай асіміляцыі балтаў.

Вось такая канцэпцыя фарміравання беларускага этнасу, якой прытрымліваецца М.Ермаловіч. Трэба дадаць, што яна знаходзіць сабе прыхільнікаў і сярод іншых гісторыкаў. Яе, вядома, нельга прыняць цалкам, але нельга і адхіліць, таму што ідзе навуковы пошук і розныя пункты погляду маюць права на жыццё.

Як вынікае з вышэйадзначанага, паводле тэарэтычнага падыходу кан-цэпцыі паходжання, беларусаў можна падзяліць на дзве групы. Пер-шую складаюць погляды вучоных на беларускі этнагенез як на спрош-чаную эвалюцыю, другую - погляды даследчыкаў, якія тлумачаць па-ходжанне беларускага народа выключна міграцыяй славян на тэры-торыю сучаснай Беларусі і змешваннем іх з мясцовым даславянскім насельніцтвам. Выразна бачна супрацьпастаўленне эвалюцыі (змен) і дыфузіі (пашырэння) з'яў культуры, рознае тлумачэнне іх ролі ў этна-генетычным працэсе. Першыя даследчыкі галоўным спосабам утварэння беларусаў лічаць эвалюцыю мовы і культуры, другія - міграцыю і змеш-ванне розных этнічных груп.

У пачатку 90-х гадоў новую канцэпцыю ўзнікнення беларусаў распрацаваў гісторык-этнограф М.Піліпенка (Піілііпенко М.Ф. Воз-ннкновенне Белорусснн: новая концепцня. Мн., 1991). Аўтар гэтай канцэпцыі адмовіўся ад уяўлення аб беларускім этнагенезе як спрош-чанай эвалюцыі, а таксама ад тлумачэння яго толькі вялікай міграцыяй. Даследчык лічыць, што ў фарміраванні беларускага этнасу мелі месца як эвалюцыя, так і дыфузія, якія цесна ўзаемадзейнічалі і дапаўнялі адна другую ў гэтым працяглым і складаным працэсе... Піліпенка па-новаму падышоў да пытання аб продках беларусаў. Ен лічыць, што ў выніку шырокага рассялення славян і змешвання іх з усходнімі балтамі ўтварыліся не беларусы, а першапачатковыя ўсходнеславянскія этнічныя супольнасці крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Гэта адбылося ў IX - Х стст. Затым у канцы Х - пачатку

XI ст. разам з іншымі ўсходнеславянскімі супольнасцямі крывічы, дрыгавічы і радзімічы кансалідаваліся ў новую агульнаславянскую этнічную супольнасць. Для яе былі характэрны агульнаўсходнесла-вянская мова, агульная матэрыяльная і духоўная культура. 3 транс-фармацыяй гэтых першапачатковых этнічных славянскіх супольнас^ цей у агульнаславянскую старажытную супольнасць іх тэрыторыі сталі агульнай этнічнай тэрыторыяй, якая атрымала назву "Русь". Менавіта з гэтага часу ў дачыненні да тэрыторыі Беларусі, як і да суседніх усходнеславянскіх зямель, пачала ўжывацца назва "Русь", а насельніцтва стала называцца русамі, русічамі, русінамі, рускімі.

3 часу свайго фарміравання этнічная тэрыторыя "Русь" не была адаа- стайнай. Яна падзялялася на рэгіёны, якія не супадалі з ранейшымі этнічнымі тэрыторыямі першапачатковых усходнеславянскіх этнічных сулольнасцей. Тэрыторыя сучаснай Беларусі па лакальных асаблівасцях мовы і культуры ўваходзіла ў дзве дыялектна-этнаграфічныя зоны агуль-наўсходнеславянскай этнічнай супольнасці — палескую і падзвінска^-дняпроўскую. Акрамя агульнай назвы "Русь", за паўднёвай часткай тэрыторыі Беларусі замацавалася назва "Палессе", за цэнтральнай і паўночнай - "Белая Русь". У паўднёвай папрыпяцкай зоне на аснове трансфармацыі дрыгавічоў, драўлян і паўднёвай часткі радзімічаўішоў працэс складвання новай этнічнай супольнасці - палешукоў, у паўноч-ным (падзвінска-дняпроўскім) рэгіёне ў выніку трансфармацыі крывічоў, вяцічаў і паўночных радзімічаў - старажытных беларусаў. Піліпенка лічыць, што менавіта яны і сталі непасрэднымі продкамі беларусаў.

3 цягам часу, адзначае М.Піліпенка, у выніку інтэнсіўных этнічных працэсаў на аснове ўзаемадзеяння, згуртавання дзвюх значных груп (папрыпяцкай і падзвінска-дняпроўскай) усходнеславянскага насельніцтва, з аднаго боку, і кансалідацыі іх з асобнымі групамі неўсходнеславянскага населыгіцтва — заходнеславянскага (польскага), балцкага і цюркскага (та-тарскага), з другога, на шырокай тэрыторыі, размешчанай паміж Прыпяццю на поўдні і Заходняй Дзвіной на поўначы, Нёманам на захадзе і Дняпром на ўсходзе, да сярэдзіны XVI ст. сфарміраваліся новы комплекс культуры і звязаная з ім сістэма мовы. Усё гэта сведчыла аб з'яўленні новай, усход-неславянскай этнічнай тэрыторыі, якая атрымала з таго часу сваю назву "Белая Русь".

Якое паходжанне гэтай назвы? У розныя часы яе тлумачылі па-рознаму. Яе звязвалі з прыгажосцю зямлі (Макарый, XVI ст.), мно-ствам снегу (С.Герберштэйн, XVI ст.), вольнасцю (В.Тацішчаў, XVIII ст.), незалежнасцю ад татара-манголаў (М.Любаўскі, XIX ст.), са светлапігментаваным і светлавокім антрапалагічным тыпам жыха-роў (М.Янчук, пачатак XX ст.). У наш час з'явіліся іншыя тлумачэнні:

назва "Белая Русь" звязваецца з болып раннім прыняццем хрысціянства ў параўнанні з Чорнай Руссю (Я.Юхо), з шырокім распаў-сюджваннем у тапаніміцы назваў са словам "белая" (П.Крапівін).

У гістарычных дакументах XII ст. тэрмін "Белая Русь" ужываўся ў дачыненні да Уладзіміра-Суздальскага княства, а ў XIII - XIV стст. -

да Маскоўскіх, Смаленскіх і Пскоўскіх зямель. На італьянскіх, нямецкіх, шведскіх картах і ў хроніках XV — XVI стст. многія замежныя аўтары Белай Руссю называлі ўсходнебеларускія землі, а таксама ўжывалі гэту назву ў дачыненні да Наўгародскіх, Пскоўскіх, Кіеўскіх, Чарнігаўскіх зямель, часам пашыралі на Валынь, Задоншчыну, Падмаскоўе. У дачыненні да Беларусі гэты тэрмін спачатку адносіўся толькі да падзвінска-дняпроўскага рэгіёна. 3 сярэдзіны XVI ст. ім сталі абазначаць таксама тэрыторыю Міншчыны, Гродзеншчыны, а потым і паўднёвую зону палрыпяцкага рэгіёна аж да р. Прыпяць. У XVII — сярэдзіне XVIII ст. назва "Белая Русь" усталявалася і замацавалася пераважна за землямі Полацкага, Віцебскага, Мсціслаўскага, часткова Мінскага і Смаленскага ваяводстваў. Адначасова з XVII ст. у гістарычных дакументах у дачыненні да ўсходняй часткі этнаграфічнай Беларусі ўжываецца і назва "Беларусь", якая ў канцы XIX ст. распаўсюдзілася на ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі.

Ад назвы падзвінска-дняпроўскага рэгіёна "Белая Русь" паходзіць і назва яго жыхароў - "беларусы" ці "беларусцы". Услед за пераменай значэння назвы "Белая Русь" змяняецца і сэнс вытворнага ад яе тэрміна "беларусцы", які з другой паловы XVII — пачатку XVIII ст. стаў абазначаць тых, хто адносіўся ўжо да новага, усходнеславянскага этна-су — беларускага. Ім пачалі называць усходнеславянскае насельніцтва, якое жыло ў арэале распаўсюджвання беларускай мовы і комплексу традыцыйнай беларускай культуры. Побач з формай "беларусцы" з сярэдзіны XVI ст. сустракаецца і сучасная назва беларускага этнасу - беларусы. (Падрабязйей аб паходжанні назвы "Беларусь" гл.: Імя тваё Белая Русь. Мн., 1991.)

Заходнюю частку беларускай этнічнай тэрыторыі доўгі час называлі "Чорная Русь". Паводле звестак В.М.Тацішчава, граніца Чорнай Русі на поўначы даходзіла да р.Віліі, на ўсходзе — прыкладна да Бярэзіны, на поўдні — да Прыпяці, на захадзе - да Буга. Назва "Чорная Русь" у айчынных крыніцах упамінаецца не раней апошняй чвэрці XIII ст. (1284). Першапачаткова гэта назва не адносілася да заходняй часткі тэрыторыі сучаснай Беларусі. Так называлася паўднёва-заходняя частка тэрыторыі сучаснай Украіны, тагачасная Галіцкая зямля. У заходнееўралейскіх пісьмовых помніках назва "Чорная Русь" сустра-каецца не раней XIV — XV стст. і ўжываецца для абазначэння самых заходніх зямель Русі, якія гранічылі з Лівоніяй, Літвой і Полыпчай. Як назва заходняй часткі беларускай этнічнай тэрыторыі (у прыватнасці, Беларускага Панямоння) тэрмін "Чорная Русь" пачы-нае замацоўвацца ў канцы XVI — XVII ст. Як сцвярджае В.М.Тацішчаў, назва "Чорная Русь" для абазначэння заходняй часткі сучаснай Беларусі сустракаецца ў граматах цара Аляксея Міхайлавіча пасля таго, як ён авалодаў часткай Рэчы Паспалітай. У граматах Аляксей







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 719. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Выработка навыка зеркального письма (динамический стереотип) Цель работы: Проследить особенности образования любого навыка (динамического стереотипа) на примере выработки навыка зеркального письма...

Словарная работа в детском саду Словарная работа в детском саду — это планомерное расширение активного словаря детей за счет незнакомых или трудных слов, которое идет одновременно с ознакомлением с окружающей действительностью, воспитанием правильного отношения к окружающему...

Правила наложения мягкой бинтовой повязки 1. Во время наложения повязки больному (раненому) следует придать удобное положение: он должен удобно сидеть или лежать...

Плейотропное действие генов. Примеры. Плейотропное действие генов - это зависимость нескольких признаков от одного гена, то есть множественное действие одного гена...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Классификация холодных блюд и закусок. Урок №2 Тема: Холодные блюда и закуски. Значение холодных блюд и закусок. Классификация холодных блюд и закусок. Кулинарная обработка продуктов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.014 сек.) русская версия | украинская версия