Студопедия — Што такое "этнас", якія яго важнейшыя прыкметы? Як адбываўся працэс фарміравання беларускага этнасу? 3 страница
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Што такое "этнас", якія яго важнейшыя прыкметы? Як адбываўся працэс фарміравання беларускага этнасу? 3 страница






Міхайлавіч называецца "гасударам усёй Вялікай, Белай, Чорнай і Чырвонай Русі".

Назва заходняй беларускай этнічнай тэрыторыі "Чорная Русь" тлумачыцца па-рознаму. Часцей за ўсё яе разглядалі як супрацьпастаў-

ленне назве "Белая Русь". Некаторыя вучоныя (С.Салаўёў) лічылі, што першапачаткова назва "Чорная Русь" абазначала залежную тэрыторыю. Чорны колер разглядаецца прыхільнікамі гэтай канцэпцыі як сімвал залежнасці, белы — як сімвал самастойнасці.

У адносінах да Беларускага Панямоння такое тлумачэнне нельга прызнаць унушальным. Назва гэтага краю "Чорная Русь" замацава-лася тады, калі ўся тэрыторыя сучаснай Беларусі ўжо знаходзілася ў складзе Вялікага княства Літоўскага, а затым і Рэчы Паспалітай, і з палітычнага пункту погляду значнай розніцы паміж заходняй і ўсход-няй часткамі гэтых тэрыторый не было.

Некаторыя даследчыкі лічаць, што з'яўленне назвы "Чорная Русь" выклікана тым, што для Верхняга Панямоння было характэрна язычніцтва, а для Падняпроўя — хрысціянства. Але і з такім пунктам погляду нельга поўнасцю пагадзіцца таму, што ў перыяд замацавання гэтага тэрміна амаль ўсё насельніцтва, як усходнеславянскае, так і балцкае, было ўжо хрысціянскім. Хрысціянскія цэрквы ў гарадах Верхняга Панямоння былі пабудаваны не пазней, чым у гарадах су-часнага Беларускага Падняпроўя. Што датычыцца некаторых груп нехрысціянскага, язычніцкага балцкага насельніцтва, якое пражывала ў Верхнім Панямонні, то яно Руссю не называлася. Для іх наймення ўжываўся іншы тэрмін — "Лнтва".

Заслугоўвае ўвагі наступнае тлумачэнне гэтай назвы. Назва "Чорная Русь" была дадзена балтамі. Згодна з балцкай традыцыяй, чорны колер сімвалізуе Захад, а белы - Усход. У сувязі з гэтай традыцыяй самую заходнюю частку Русі, г. зн. Верхняе Панямонне, сталі называць Чорнай Руссю, а ўсходнюю, г. зн. Падняпроўе, — Белай Руссю. Пер-шапачаткова гэтыя назвы абазначалі геаграфічныя напрамкі. 3 цягам часу яны сталі азначаць два арэалы беларускай этнічнай тэрыторыі і сімвалізаваць этнаграфічныя асаблівасці паміж яе заходняй і ўсход-няй часткамі. 3 канца XVIII ст. з распадам Вялікага княства Літоўскага і далучэннем беларускіх зямель да Расійскай імперыі назва "Чорная Русь" перастала ўжывацца, а "Белай Руссю" сталі называць усю беларускую этнічную тэрыторыю. Прычым гэта назва набыла ў рускай мове сваю заходнееўрапейскую форму — "Белоруссня". У бела-рускай мове захавалася старая ўсходнеславянская форма гэтай назвы. Яна стала вымаўляцца і пісацца разам — "Беларусь".

Як фарміравалася мова "Белай Русі", г. зн. беларуская мова? Яе ўзнікненне было вынікам змяшэння, перапляцення паўночных (падзвінска-дняпроўскіх) і паўднёвых (папрыпяцкіх) элементаў гутар-ковай мовы ўсходнеславянскага насельніцтва. Гэта мова многімі асаблівасцямі фанетычнай сістэмы, граматычнага ладу і слоўнікавага складу адрозніваецца ад рускай і ўкраінскай. Да гэтых асаблівасцей належыць спалучэнне такіх элементаў, як цвёрдае "р" і "ч", мяккае "д" (дзеканне), аканне. З'явіліся т. зв. сярэднебеларускія гаворкі, якія ўвабралі ў сябе паўночныя і паўднёвыя элементы. Што датычыцца мовы паўночнай зоны падзвінска-дняпроўскага рэгіёна (Пскоўшчына,

Цвярскі край, Смаленшчына), дык яна ў значнай ступені склалася пад уплывам суседніх паўночных і ўсходніх гаворак, распаўсюджаных у межах Маскоўскай дзяржавы. Тут у XV - XVI стст. пачалі фарміравацца гаворкі велікарускай мовы. Ва ўсходніх раёнах Беларусі разам з мяккім "д", з'явілася і цвёрдае "д", а дзе-нідзе і "оканне". У паўднёвай зоне вялікі ўплыў на беларускую мову зрабіла ўкраінская мова.

Такім чынам, у XV - XVI стст. у паўночнай частцы папрыпяцкага (палескага) рэгіёна, цэнтральным рэгіёне і паўднёвай зоне падзвінска-дняпроўскага рэгіёна аформілася сістэма новай, усходнеславянскай мовы, якая атрымала назву "беларуская", г. зн. узнікла адна з най-важнейшых рыс беларускага этнасу.

ГЛАВА 2

БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў IX - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХШ ст.

§ 1. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) -агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян. Палітычнае і эканамічнае становішча беларускіх зямель

Да сярэдзіны IX ст. на тэрыторыі, заселенай старажытнымі славянскімі супольнасцямі, пачалі фарміравацца раннефеадальныя княствы. У іх былі свае княжанні, якія складаліся з валасцей, былых радавых абшчын. У кожнай воласці мелася сваё веча і свой князь з дружынай. Заканадаўчая ўлада ў воласці належала вечу - народнаму сходу. Веча выбірала князя, абвяшчала вайну і заключала мір, прымала пастановы, якія рэгулявалі гаспадарчыя і грамадска-прававыя адносіны. Выканаўчую ўладу ў валасцях ажыццяўлялі валасныя князі. Разам з дружынамі яны абаранялі тэрыторыі валасцей ад знешніх ворагаў, ажыццяўлялі ваенныя паходы ў суседнія землі, чынілі суд над сваімі падданымі.

Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, гарадоў, рамяства і гандлю, а таксама неабходнасць аб'яднання для абароны славянскіх зямель ад набегаў хазараў, печанегаў, полаўцаў і іншых ваяўнічых качэўнікаў прывялі да ўтварэння вялікай і магутнай дзяржавы, якая называлася Кіеўскай Руссю. Летапісы сведчаць, што ўжо ў пачатку IX ст. існавалі два ўсходнеславянскія саюзы: паўночны - з цэнтрам у Ноўгарадзе і паўднёвы - з цэнтрам у Кіеве. Пазней гэтыя саюзы

аб'ядналіся і ўтварылі адну дзяржаву - Кіеўскую Русь. Землі дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў увайшлі ў склад гэтай дзяржавы. Радзімічы перасталі плаціць даніну хазарам, а крывічы — варагам. Яны апынуліся пад абаронай Русі.

Выклікае цікавасць пытанне аб паходжанні назвы "Русь". У навуковай літаратуры выказана нямала гіпотэз наконт гэтага. Так, у заходнееўрапейскіх гістарычных крыніцах Х — XII стст. (Гільдэсгеймскія, Магдэбургскія аналы, жыціі Адальберта, Атэна Гам-берскага і інш.) тэрмін "русіны" ўжываецца ў адносінах да паўднёвых і паўднёва-заходніх груп насельніцтва Старажытнай Русі (на памежжы з Польшчай і Прусіяй), усходнеславянскіх дружын і перасяленцаў з Германіі, Венгрыі і інш. Актывізацыя міжэтнічных кантактаў усходнеславянскага і заходнееўрапейскага насельніцтва ў XIII - XIV стст. садзейнічала распаўсюджанню назвы "русіны" на іншыя ўсходнеславянскія землі, дзе яна ўжывалася ў якасці экзаэтноніма (назвы з боку суседніх народаў) і існавала разам з мясцовымі і аднакарэннымі этнонімамі (саманазвамі) - "Русь", "русы", "руськія", "руоськія" і інш. Тэрмін "Русь" упершыню ўпамінаецца ў старажытных Візантыйскіх хроніках, дзе абазначае напрамак свету — "поўдзень". Так называлі і людзей новай этнічнай супольнасці, якія абаранялі межы Візантыйскай імперыі. Назву "Русь" звязваюць таксама са славянізаваным тэрмінам, якім фіны называлі сваіх заходніх суседзяў, часцей за ўсё ўсходніх скандынаваў. Паступова ў славянскай гаворцы ён набыў новае гучанне і з Х ст. стаў ужывацца як назва ўсёй тэрыторыі Сярэдняга Падняпроўя.

Кіеўская Русь - гэта раннефеадальная дзяржава-манархія. На чале яе стаяў вялікі князь. Пры ім мелася дума, куды ўваходзілі і найбольш знатныя князі, і старэйшыя дружыннікі (баяры). Вялікаму князю падпарадкоўваўся шматлікі кіраўнічы апарат, які распараджаўся зборам даніны, падаткаў, судаводствам, спагнаннем штрафаў і іншымі справамі. У падуладных вялікаму князю землях функцыі кіравання ажыццяўлялі княжацкія намеснікі - пасаднікі і іх бліжэйшыя памочнікі — тысяцкія. Яны ўзначальвалі ў час ваенных дзеянняў народнае апалчэнне - "тысячу". Пасаднікаў назначаў вялікі князь, тысяцкія выбіраліся са знатных баяр на вечы.

Вялікі князь меў моцнае войска. Яно складалася з дружыны вялікага князя, а таксама з войск васальных князёў. У асобных выпадках збіралася народнае апалчэнне. На рэках і на Чорным моры меўся вялікі ладзейны княжацкі флот.

Князі асобных зямель, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі, знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад вялікага князя. Яны абавязаны былі пастаўляць вялікаму князю воінаў, з'яўляцца па яго патрабаванню з дружынай, а іх падуладнае насельніцтва - плоціць даніну. У той жа час князі асобных зямель карысталіся неабмежаванай уладай у сваіх землях. Велікакняжацкія намеснікі не мелі права ўмешвацца ў іх унутраныя справы. Аднак, калі мясцовая знаць

імкнулася выйсці з падпарадкавання вялікаму князю, яе да паслушэнства прыводзілі сілай.

Якое ж было становішча беларускіх зямель у складзе Старажытнарускай дзяржавы?

На тэрыторыі Беларусі самымі значнымі былі Полацкае і Тураўскае княствы. Летапісы ўпамінаюць княствы з меншай тэрыторыяй:

Віцебскае, Аршанскае, Друцкае, Мсціслаўскае, Пінскае, Мазырскае, Мінскае, Новагародскае і інш.

Мяркуючы па летапісных крыніцах, Полацкае княства ўтварылася ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны ў IX — Х стст., займала ўсю Паўночную Беларусь і межавала на поўначы з Ноўгарадскай зямлёй, на ўсходзе — са Смаленскай, на поўдні — з Турава-Пінскай, на захадзе — з землямі літоўска-латышскіх плямён. Паводле сучаснага адміністрацыйнага падзелу, у Полацкую зямлю ўваходзілі цалкам

Віцебская вобласць, паўночная частка Мінскай і паўночна-заходняя частка Магілёўскай.

Полацкае княства было адным з буйнейшых дзяржаўных феадальных утварэнняў, якое не ўступала памерамі падобным утварэнням у Заходняй Еўропе - Баварскаму герцагству і Партугальскаму каралеўству. Яму не пагражала палавецкая небяспека, а вялікі гандлёвы шлях у Заходнюю Еўропу, які праходзіў праз яго тэрыторыю, спрыяў узбагачэнню баярства і росту тэндэнцый да незалежнасці. Разам з тым працяг славянізацыі краю і барацьба з варожымі нападамі патрабавалі ўзмацнення вайсковай сілы князя і яднання мясцовых феадалаў. 3 канца IX ст. у Полацкім княстве і ў іншых старажытных землях Беларусі адбываліся аб'яднальныя этнічныя працэсы. Насельніцтва гэтых зямель характарызавалася агульнай этнічнай самасвядомасцю, моўным адзінствам, падабенствам культуры.

Якім быў палітычны лад Полацкага княства?

Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу. Веча запрашала князя на княжанне, выдавала законы, выбірала ўраднікаў (урадцаў, службоўцаў), ухваляла аб'яўленне вайны ці міру. Улада веча распаўсюджвалася не толькі на горад, але і на ўсю воласць, раскіданыя па ўсяму княству весі. У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца XV ст. (1488), калі гораду было дадзена магдэбургскае права.

Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю. Часта князь з'яўляўся адным з родапачынальнікаў племені. Энергія і здольнасць, асабліва ў вайсковых справах, вылучалі яго з агульнай масы старшынь. У некаторых месцах, дзе жыццё было адносна спакойным, уладаром станавіўся князь як першы на падставе радавога старшынства па ўзросце. Акрамя мясцовых у Полацкім княстве былі і прышлыя князі. Яны вербаваліся з тых нармана-нарвежскіх элементаў1, якія часта праходзілі праз Русь з поўначы на поўдзень. Аб гэтым сведчыць летапіснае паданне аб запрашэнні князёў-варагаў - Рурыка, Сінявуса і Трувара. У Полацкім княстзе князі мелі выканаўчую ўладу, займаліся вайсковай справай, хадзілі ў паходы са сваёй дружынай у іншыя землі. Акрамя таго, князь быў заняты адміністрацыйнай справай, вяршыў суд, ахоўваў гандлёвыя шляхі і караваны ў сваім княстве.

Прыблізна ў той час, калі ў Наўгародскую Русь былі запрошаны варагі (862), Полацк меў сваіх мясцовых князёў, пра якіх успамінае адна са скандынаўскіх саг - Эймундава сага. Імёны іх не захаваліся, але пісьмовыя крыніцы адзначаюць асаблівасць Полацкага княства — існаванне тут дынастыі крывіцкіх князёў, правы якой захоўваліся на

працягу многіх пакаленняў. Полацкія князі, якія ў летапісах называюцца крывіцкімі, з'яўляліся сюзерэнамі тэрыторыі, дзе ажыццяўлялася іх улада, як гэта назіралася ў іншых сярэдневяковых дзяржавах.

Як сведчаць пісьмовыя крыніцы, ужо ў той час існавала пэўная напружанасць у адносінах паміж Полацкам і Кіевам. Кіеўскі князь Алег (879 — 912) пачаў аб'ядноўваць розныя землі вакол Кіева. У ліку падданых Кіева Іпацьеўскі летапіс называе і крывічоў, на якіх Алег наклаў даніну. У 907 г. ён правёў удалы паход на Візантыю, у якім таксама прынялі ўдзел крывічы і радзімічы. У дагаворы Алега з Візантыяй сярод іншых гарадоў, якія мелі права на даніну, упамінаецца і Полацк.

Пры пераемніках Алега - Ігары (912 - 945), Вользе (945 - 964), Святаславе (964 - 972) - залежнасць Полацка ад Кіева паступова слабее. Ігар і Святаслаў былі занятыя войнамі з Візантыяй і вандроўнымі плямёнамі. Святаслаў наогул хацеў перанесці сталіцу з Кіева ў Балгарыю. У гэты час Полацк як цэнтр збірання будучых беларускіх зямель замацаваў свае пазіцыі ў старажытных землях дрыгавічоў.

У апошняй чвэрці Х ст. у Полацку княжыў Рагвалод, які і стаў распаўсюджваць свой уплыў на поўнач, імкнучыся адарваць Наўгародскую зямлю ад аслаблай Кіеўскай зямлі. Акрамя таго, ён выкарыстоўваў барацьбу паміж сынамі Святаслава Кіеўскага - Яралолкам, Алегам і Уладзімірам. Рагвалод рыхтаваўся прыняць удзел у гэтай барацьбе на баку Яраполка. Абодва браты — Яраполк і Уладзімір — дамагаліся рукі дачкі Рагвалода Рагнеды. Маладыя князі паслалі сватоў да полацкай княжны. Летапіс паведамляе: Рагнеда, даведаўшыся, што Уладзімір быў сынам Святаслава і нявольніцы, не захацела стаць жонкай рабыніча і з пагардай адказала так: "Не хочу разуть рабыннча, я за Ярополка нду". Калі Уладзіміру перадалі адказ Рагнеды, ён у 980 г. пайшоў паходам на Полацк, разбіў полацкае войска, горад зруйнаваў, забіў Рагвалода і яго двух сыноў, а Рагнеду гвалтоўна забраў у Кіеў і прымусіў стаць яго жонкай.

Паданне гаворыць пра тое, што Рагнеда не магла забыць крыўды і аднойчы хацела забіць Уладзіміра. Ён схапіў меч, каб засекчы гордую палачанку, але малы Ізяслаў таксама стаў з мячом у абарону маці. Гэты маленькі абаронца так уразіў Уладзіміра, што князь пабудаваў каля Мінска новы горад Ізяслаў (цяпер — Заслаўе Мінскай вобл.) і паслаў яе туды на жыхарства. Ад Ізяслава і пачынаецца род гістарычных полацкіх князёў, якія завуцца Ізяславічамі. Разам з тым летапісы часта звалі полацкіх князёў Рагвалодавымі ўнукамі.

Другім буйным раннефеадальным княствам на тэрыторыі Беларусі было Тураўскае, якое ўтварылася ў канцы IX ст. Першы летапісны князь - Тур. У часы Рагвалода Тураўская воласць належала Полацку. Уладзімір Кіеўскі, перамогшы Рагвалода, прылучыў Тураў з яго землямі да Кіева як асобную воласць велікакняжацкага ўладання. Зразумела, што мясцовыя тураўскія князі згубілі сваю незалежнасць. Тураў меў шырокія гандлёвыя сувязі з Кіевам, Паўночным Прычарнамор'ем, Блізкім Усходам, Сярэдняй Азіяй, Прыбалтыкай і Валынню, быў адным з важнейшых культурна-рамесніцкіх цэнтраў, дзе паспяхова развіваліся жалезаапрацоўчае, ювелірнае, кастарэзнае, дрэваапрацоўчае, шавецкае, ганчарнае рамёствы. Тураў звяртаў на сябе ўвагу кіеўскіх князёў як былая воласць Палаччыны. Акрамя таго, Тураў размяшчаўся на Прыпяці, якая з'яўлялася водным шляхам на Захад, Заходні ўплыў адчуваўся ў Тураве дзякуючы такім рэкам, як Заходняя Дзвіна, Нёман і Прыпяць. Што да Кіеўшчыны, дык яна мела чыста візантыйскі напрамак культурнага і духоўнага развіцця. Аналізуючы заходні ўплыў на развіццё Тураўскага княства, мы разумеем, чаму кіеўскія князі трымалі на тураўскім прастоле намеснікамі сваіх старэйшых сыноў. Так было і ў часы Уладзіміра. Намеснікам тут сядзеў Святаполк Уладзіміравіч, ён павінен быў, паводле задумы бацькі, праводзіць у жыццё ў Тураве паўднёвавізантыйскі ўплыў. Але Святаполк, як сведчаць летапісы, не апраўдаў спадзяванняў бацькі. Ажаніўшыся з дачкой польскага караля Баляслава, каталічцы па веравызнанню, ён сам стаў падпадаць пад заходні ўплыў. Разам з ёй у Тураў прыехаў заходні епіскап Рэйнберг, які, зблізіўшыся са Святаполкам, стаў падбухторваць яго выступіць супраць Уладзіміра. Абапіраючыся на тураўцаў, якія добра памяталі пра незалежнасць Тураўскай зямлі ад Кіева, а таксама спадзеючыся на вайсковую дапамогу свайго цесця, караля польскага Баляслава, Святаполк задумаў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Уладзімір, даведаўшыся пра варожыя намеры свайго старэйшага сына, неспадзявана напаў на Святаполка, схапіў яго, яго жонку і епіскапа Рэйнберга і ўсіх кінуў у вязніцу. Пасля таго як у 1015 г. памёр Уладзімір, Святаполк як старэйшы ў родзе атрымаў права заняць кіеўскі велікакняжацкі пасад. Гэта не магло спадабацца яго братам, якія пачалі з ім барацьбу. Справа скончылася тым, што браты на чале з Яраславам перамаглі Святаполка. Ен пакінуў Русь і загінуў дзесь на чужыне.

Пасля княжання Святаполка Акаяннага (988 — 1015), як называлі яго летапісцы, Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскай Русі. У XII ст. Тураўская зямля разам з Кіевам пераходзіла то да суздальскіх, то да валынскіх князёў. Толькі ў другой палове XII ст. там усталявалася самастойная княжацкая дынастыя. У канцы XII - пачатку XIII ст. на тэрыторыі Тураўскага княства ўтварыўся шэраг дробных феадальных, "шматковых", княстваў — Тураўскае, Пінскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровіцкае.

Асновай гаспадаркі ўсіх княстваў былі земляробства і жывёлагадоўля. Старажытныя спосабы гаспадарання - паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва — мелі падначаленую ролю. Сяляне выраблялі ўсё неабходнае, хаця частку прылад працы, інструментаў, упрыгажэнняў яны набывалі ў рамеснікаў і дробных гандляроў.

Самастойныя сялянскія сем'і ў гаспадарчых адносінах групаваліся паводле тэрытарыяльнага прынцыпу. Яны сяліліся невялікімі сёламі (весямі). Адміністрацыйным і рэлігійным цэнтрам некалькіх весяў было вялікае сяло — пагост. Жыллём служылі невялікія зрубы ці паўзямлянкі з глінабітнымі печамі, у якіх палілася па-чорнаму. Земляробчае насельніцтва было арганізавана ў абшчыны — "верві" і "міры". Ва ўмовах развіцця феадальных адносін склад земляробчага насельніцтва паводле маёмаснага і прававога становішча быў неад-нолькавы. Дзе-нідзе, у глухіх, аддаленых ад вока феадала месцах яшчэ жылі вольныя сяляне, але асноўную масу складалі залежныя ад феадала сяляне-смерды, радовічы, ізгоі1 і інш.

На другім полюсе феадальнага грамадства знаходзіліся князі і баяры. Эканамічную аснову іх улады складала маёмасць на зямлю. Існавалі розныя формы феадальнага землеўладання: вотчыннае — вало-данне зямлёй, сядзібай і сялянамі з правам продажу зямлі, раздзелу яе і перадачы ў спадчыну; памеснае — перадача буйным феадалам зямлі ў часовае карыстанне за службу без права спадчыны. Буйнымі феадаламі-ўласнікамі былі царква і манастыры..

Клас феадалаў меў іерархію. На вяршыні піраміды знаходзіўся вялікі князь, ніжэй - князі-кіраўнікі асобных зямель, княстваў, яшчэ ніжэй - князі дробных удзельных княстваў - "отчын", затым — феа-далы-ўладальнікі маёнткаў.

У барацьбе супраць сялянства феадалы маглі захаваць сваё пана-ванне, толькі маючы ўладу і апарат прымусу - войска. Існавалі розныя рангі феадальнага войска. У войску князёў служылі феадалы, якія складалі бліжэйшае акружэнне сваіх уладароў - "старшую дружы-ну". Многія феадалы мелі ўласнае войска, якое складалася з васальных баяр і служылых людзей, рамеснікаў, што выйшлі з абшчыны сялян. Дружыннікі або баяры атрымлівалі ад князёў права збіраць даніну і "кармленні" (збор даходаў з воласці). Так узнікалі ва ўсходніх сла-вян прыкметы васальнай залежнасці, якая выглядала як права атры-мання даніны з пэўнай тэрыторыі дружыннікамі ў якасці васалаў вялікага князя. Дзяржаўная арганізацыя дапамагала князям, дружыннікам, баярам ажыццяўляць панаванне над працоўным насельніцтвам.

Поспехі, дасягнутыя ў сельскагаспадарчай вытворчасці, стварылі аб'ектыўныя эканамічныя перадумовы для аддзялення рамяства і гандлю ад земляробства. Месцам канцэнтрацыі гэтых відаў гаспадаркі з'яўляліся гарады. Рускія летапісы даюць толькі агульнае ўяўленне аб колькасці буйных населеных пунктаў на тэрыторыі заходніх аблас-цей Русі.

Пад 862 г. упамінаецца Полацк, з Х ст. вядомы Тураў. Апавядаючы пра падзеі XI ст., летапісы паведамляюць аб існаванні яшчэ 12 гарадоў: Брэста (Берасця), Віцебска, Копысі, Браслава, Луком'я, Пінска і інш. Да гэтай групы паселішчаў належыць аднесці і Заслаўе. Падзеі XII ст. пакінулі ў летапісах успаміны яшчэ пра 17 гарадоў: Слуцк, Барысаў, Гродна (Гародня), Мазыр, Бельчыцы, Гарадок.Чачэрск, Камянец і інш. У XIII ст., паводле пісьмовых крыніц, існавалі таксама Рэчыца, Нясвіж, Новагародак, Слонім, Ваўка-

выск, Турыйск, Капыль, Кобрын. Відавочна, што летапісныя даты першага ўспаміну нераўнацэнныя часу сапраўднага ўзнікнення горада.

Асноўныя спадзяванні ў даследаванні гісторыі гарадоў на тэрыторыі Беларусі ўскладаюцца на археалогію. За апошнія гады археалагічнаму вывучэнню беларускіх гарадоў была нададзена вялікая ўвага. Буйныя раскопкі ажыццяўлялі такія вядомыя археолагі, як Э.М.Загарульскі, Г.В.Штыхаў, А.Р.Мітрафанаў, М.К.Каргер, В.Р.Тарасенка і інш. Археалагічныя знаходкі ўнеслі значныя карэктывы ў пытанне аб часе з'яўлення летапісных гарадоў. У трох беларускіх гарадах - Полацку, Віцебску, Лукомлі знойдзены пасяленні VIII - IX стст.; Х - пачат-кам XI ст. датуюцца самыя раннія пласты ў Тураве, Новагародку, Ваўкавыску, Брэсцё, Браславе, Лагойску, Заслаўі; XI ст. можна датаваць узнікненне Мінска, Гродна, Друцка, Клецка, Копысі, Пінска, Слуцка, Рагачова, Оршы, Свіслачы; XI - XII стст. — Барысава, Мазыра, Гомеля, Слоніма, Чачэрска.

Хоць прычыны ўзнікнення гарадоў былі адны і тыя ж, іх з'яўлен-не адбывалася па-рознаму. Вельмі распаўсюджаным быў шлях узнікнення горада з феадальнага замка, які з'яўляўся цэнтрам адміністрацыйнага і гаспадарчага жыцця сярэдневяковага горада. 3 феадальнага замка вырас Ваўкавыск. У замак была пераўтворана "Шведская горка" - пасяленне з круглай пляцоўкай дыяметрам каля 50 м. У XI ст. пасяленне было ўмацавана 7-метровым валам. Раскопкі далі багаты рэчавы матэрыял, які пераканаўча сведчыць аб прыналежнасці "мяшканцаў" (насельнікаў) крэпасці да заможных фе-адальных вярхоў. На мяжы XI — XII стст. засяляецца суседняе ўзвышша - Замчышча. Да гарадоў, якія сваімі памерамі і | тапаграфічнымі рысамі нагадвалі феадальныя замкі, можна аднесці ^Браслэў, Клецк, Копысь, Рагачоў, Свіслач, Мсціслаў, Слонім, Ча-чэрск, Гомель.

Даволі вялікая група старажытных беларускіх гарадоў заснавана воляй князёў. Гэта - Браслаў, Барысаў, Заслаўе, Камянец, Гродна. Хутчэй за ўсё яны былі ваенна-адміністрацыйнымі ці пагранічнымі крэпасцямі.

Уяўляе інтарэс гісторыя.фарміравання Пінска, аднаго з буйнейшых гарадоў Тураўскай зямлі. Ён узнік у XI ст., а ўжо ў XII ст. дасягнуў вялікіх памераў, меў дакладнае дзяленне на дзядзінец і навакольны горад. Захаваліся абарончыя збудаванні, магутны культурны пласт. Развіццю горада спрыяла і выгаднае геаграфічнае становішча на ажыўленай воднай магістралі - Прыпяці, і шчыльнае сельскае акру-жэнне, што было звязана з урадлівымі глебамі гэтага рэгіёна.

Гісторыя старажытнага Полацка поўная легенд і паданняў. Раннія пісьмовыя крыніцы ("Аповесць мінулых гадоў", Лаўрэнцьеўскі,,Іпацьеўскі, Наўгародскі летапісы, "Хроніка Лівоніі" Г.Латвійскага і |інш.) гавораць пра Полацк канца IX - пачатку Х ст. як пра ўмаца-'ваны палітычны цэнтр са сваім вялікім князем, што прымаў удзел разам з іншымі князямі ў далёкіх паходах. Полацк заснаваны ў нізіне р.Палаты, ад якой і атрымаў сваю назву. Апроч старажытнага куль-

турнага пласта з ляпной керамікай маюцца напластаванні Х — XIII стст., якія ўяўляюць сабой рэшткі паселішча на пагорку пры ўпадзенні р. Палаты ў Заходнюю Дзвіну. Яно пазней стала звацца Верхнім зам-кам. Неўзабаве паселішча акружаецца магутнай сістэмай збудаван-няў, пачынаецца храмавае будаўніцтва, складваецца вельмі шчыльная, тыповая гарадская драўляная забудова, якая мела назву "вакольны горад". Сярод жыхароў гэтага раёна - кавалі, ювеліры, гарбары, ка-старэзы. Пераўтварэнне Полацка ў стольны горад буйнейшага феа-дальнага Полацкага княства ішло паралельна з перарастаннем яго ў важны цэнтр рамяства і гандлю. Гэтаму ў немалой ступені спрыяла выключна выгаднае геаграфічнае становішча горада на адным са шляхоў "з варагаў у грэкі".

Ранняя гісторыя Мінска ўяўляе не толькі навуковую, але і вялікую грамадскую цікавасць. Рускія летапісцы малююць Мінск горадам Полацкай зямлі, які адважыўся ў 1067 г. выступіць супраць войскаў ікіеўскага, чарнігаўскага і пераяслаўскага князёў моцнай крэпасцю, 'што зведала ў 1116 г. двухмесячную аблогу Уладзіміра Манамаха. Мінск — сталіца ўдзельнага княства, яго ўладары прымалі актыўны ўдзел у палітычным жыцці Полацкага княства. Змест летапіснага запісу 1068 г., а таксама назва горада — Менск, Менеск — сталі наго-дай выказаць у 30-х гадах нашага стагоддзя меркаванне, што горад спачатку знаходзіўся па-за межамі сучаснага Мінска і размяшчаўся па р.Менцы каля в.Гарадзішча ў 15 км на захад ад Мінска (тут захаваліся рэшткі вялікага замка феадальнага часу). Гэтай думкі і зараз прытрымліваюцца некаторыя даследчыкі.

Каб пагадзіцца з гэтым меркаваннем, неабходна было ўпэўніцца, што, па-першае, паселішча на Менцы існавала ў 60-х гадах XI ст.;

па-другое, што яно мела крапасныя збудаванні, пра якія ўпамінае летапіс, і было разбурана ў выніку ваенных дзеянняў у другой палове XI ст.; па-трэцяе, што Мінска на Свіслачы ў той час не было; па-чацвёртае, што існуе археалагічная пераемнасць паміж матэрыяламі з раскопак паселішчаў на Менцы і ў Мінску.

Комплексныя археалагічныя даследаванні, праведзеныя групай археолагаў (Э.М.Загарульскі, Г.В.Штыхаў і інш.), на ўсе гэтыя пытанні далі адмоўны адказ. У эпоху Старажытнай Русі на Менцы існавала вялікае паселішча, якое ўяўляла сабой пасёлак адкрытага тыпу. Ён быў забудаваны ў асноўным наземнымі драўлянымі пабудовамі. Ма-тэрыялы раскопак сведчаць аб пераважным існаванні земляробства. Значна слабей прадстаўлена рамяство. Раскопкі селішча на Менцы дазволілі аднавіць вобраз ранняга пасёлка IX - Х стст., які не адпа-вядае вядомым летапісным фактам з ранняй гісторыі Мінска.

Зусім іншы малюнак, іншы тып паселішча рэканструююць матэ-рыялы археалагічных раскопак Мінска. Гістарычным цэнтрам горада доўгі час заставалася старажытнае ўмацаванае месца на правым беразе Свіслачы каля сучаснай плошчы 8 Сакавіка - Замчышча. Такая назва замацавалася за ўзгоркам 75х45 м, выцягнутым уздоўж

р.Свіслач. На гістарычным плане Мінска ў XVIII - пачатку XIX ст. у гэтым раёне зафіксаваны стары вал, археалагічныя раскопкі якога паказалі, што ён узведзены ў XI ст. Значыць, Мінск узнік як умаца-ванае паселішча. Мінская крэпасць адпавядала ўсім патрабаванням фартыфікацыйнага майстэрства таго часу (мела магутны абарончы вал з драўлянай асновай). Сярод знаходак звяртае ўвагу вялікая коль-касць прадметаў, звязаных з ваенным побытам, - зброя блізкага і далёкага бою, прадметы ўзбраення коннага воіна і конская збруя. Усё гэта дазваляе зрабіць выснову, што Мінск узнік як паселішча ваеннага тыпу, якое выконвала функцыі крэпасці на паўднёвым па-межжы Полацкага княства. Феадальная раздробленасць і незалежная актыўная палітыка полацкіх князёў, якія імкнуліся зрабіць бяспечнымі паўднёвыя межы сваіх зямель, былі прычынай засна-вання крэпасці на Свіслачы. Хуткае пераўтварэнне Мінска ў цэнтр асобнага княства Мінскага, выгаднае размяшчэнне яго на стара-жытных шляхах спрыялі развіццю ў ім рамесніцка-гандлёвай дзейнасці і ўзрастанню яго значнасці як ваенна-адміністрацыйнага цэнтра паўднёвай часткі Полацкай зямлі.

§2. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці

На пачатку XII ст. Старажытнаруская дзяржава распалася на асобныя княствы і феадальныя рэспублікі. У гэты перыяд Кіеўская Русь ужо не ўяўляла сабой адзінага палітычнага цэлага і складалася з шэрага асобных зямель - княжанняў. Землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага кня-стваў.

Працэс палітычнага драблення на пачатку XIII ст. пайшоў яшчэ хутчэй. Адным з першых фактычна незалежных ад Кіева стала По-лацкае княства.

Свайго апагея барацьба паміж кіеўскімі Яраславічамі (нашчадкамі Яраслава Мудрага) і полацкімі Ізяславічамі (нашчадкамі Уладзіміра і Рагнеды, Рагвалодавымі ўнукамі) дасягнула ў перыяд княжання Усяслава (1044 - 1101). Летапісы паведамляюць, што князь шмат працаваў дзеля дабрабыту Полацкай зямлі, забываючыся пра сон і адпачынак. Пра яго ўжо пры жыцці складалася мноства легенд і паданняў. Летапісы апавядаюць пра тое, што Усяслаў быў чарадзеем і мог перабягаць шэрым ваўком сотні вёрстаў. Хадзіла паданне, што ён і нарадзіўся ад чарадзейства з асобнай радзімай адзнакай, ад якой быццам бы залежала ўся яго незвычайная сіла. Каб "чарадзейны знак" не кідаўся людзям у вочы, князь заўсёды насіў на галаве павязку. Чарадзеем малюе Усяслава і аўтар "Слова пра паход Ігаравы".

Пакуль быў яшчэ жывы Яраслаў Мудры, Усяслаў не думаў аб аддзяленні Полацкага княства ад Кіеўшчыны. Пасля яго смерці (1054) кіеўскі прастол заняў старэйшы сын Ізяслаў, тытулаваны на вялікага князя, чарнігаўскі - Святаслаў, пераяслаўскі - Усевалад. Напачатку і з імі Усяслаў жыў у згодзе, нават прымаў удзел у сумесных паходах паўднёвых князёў супраць полаўцаў, якія ўвесь час пагражалі Кіеву. Так доўжылася да 60-х гадоў XI ст. 3 гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава.

У 1065 г. Усяслаў аблажыў Пскоў, а ў наступным годзе ўзяў Ноўгарад, забраўшы як вайсковы здабытак царкоўную маёмасць з Сафійскага сабора. У адказ тры браты — Ізяслаў, Святаслаў і Усе-валад - аб'ядналіся і выступілі супраць Усяслава. Першым горадам, які апынуўся на іх шляху, быў Мінск. Горад быў абложаны і ўзяты. Кіеўскія князі павялі свае войскі далей па р.Нямізе і тут сустрэліся з войскамі Усяслава. Маленькая рэчка 3 сакавіка 1067 г. "бачыла" на сваіх берагах страшную бітву. Аўтар "Слова пра паход Ігаравы" пісаў: "На Немнзе снопы стелют головамн, молотят цепамн булатны-мн, на току жнзнь кладут, веют душу от тела. Немнгн кровавые брегн не жнтом былн посеяны, а костьмн сынов русскнх". Рэчкі Нямігі цяпер няма. Па яе рэчышчы праходзіць вуліца Няміга ў Мінску.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 439. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Сущность, виды и функции маркетинга персонала Перснал-маркетинг является новым понятием. В мировой практике маркетинга и управления персоналом он выделился в отдельное направление лишь в начале 90-х гг.XX века...

Разработка товарной и ценовой стратегии фирмы на российском рынке хлебопродуктов В начале 1994 г. английская фирма МОНО совместно с бельгийской ПЮРАТОС приняла решение о начале совместного проекта на российском рынке. Эти фирмы ведут деятельность в сопредельных сферах производства хлебопродуктов. МОНО – крупнейший в Великобритании...

ОПРЕДЕЛЕНИЕ ЦЕНТРА ТЯЖЕСТИ ПЛОСКОЙ ФИГУРЫ Сила, с которой тело притягивается к Земле, называется силой тяжести...

Типовые примеры и методы их решения. Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно. Какова должна быть годовая номинальная процентная ставка...

Выработка навыка зеркального письма (динамический стереотип) Цель работы: Проследить особенности образования любого навыка (динамического стереотипа) на примере выработки навыка зеркального письма...

Словарная работа в детском саду Словарная работа в детском саду — это планомерное расширение активного словаря детей за счет незнакомых или трудных слов, которое идет одновременно с ознакомлением с окружающей действительностью, воспитанием правильного отношения к окружающему...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия