Студопедия — Што такое "этнас", якія яго важнейшыя прыкметы? Як адбываўся працэс фарміравання беларускага этнасу? 5 страница
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Што такое "этнас", якія яго важнейшыя прыкметы? Як адбываўся працэс фарміравання беларускага этнасу? 5 страница






3 прадстаўнікоў кніжнай асветы старажытнага перыяду нашай гісторыі трэба адзначыць: у Смаленску - Клімента Смаляціча, у Ту-раве - Кірылу Тураўскага, у Полацку - князёўну Прадславу-Ефрасінню.

Клімент Смаляціч жыў у першай палове XII ст. Як паведамляе летапіс, гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, чым манахам. У яго келлі побач з кнігамі Святога Пісання можна было знайсці і кнігі айцоў царквы (так звалі багасловаў, якія сфармулявалі дагматыку, правілы богаслу-жэння, законы ўнутраяага жыцця). 3 іх ён даведваўся пра антычных аўтараў: Гамера, Платона, Арыстоцеля. Паводле звестак, якія дайшлі да нас, Клімент быў вельмі працавітым аўтарам: ён напісаў шмат кніг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. 3 усіх гэтых матэ-рыялаў да нашага часу дайшло толькі адно пасланне, напісанае

Кліментам смаленскаму святару фаме. Гэта пасланне мае вялікую всаштоўнасць, таму што яно сведчыць пра накірунак думак Кяімента і яго сучаснікаў. Мы бачым, што грамадства таго часу цікавілася навукова-рэлігійнымі пытаннямі Святога Пісання. Адны казалі, што разумець Біблію трэба так, як яна напісана, г. зн. літаральна, другія не задавальняліся такім тлумачэннем і даводзілі, што зразумець свяшчэнныя кнігі маг-чыма толькі з дапамогай свецкай навукі. Сам Клімент (з 1147 па 1154 г. з'яўляўся мітрапалітам кіеўскім), як гэта бачна па накірунку яго думкі, прьггрымліваўся апошняга пункту гледжання.

Кірыла Тураўскі — другі прадстаўнік асветы XII ст. — паходзіў з сям'і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. По-

тым ён стаў манахам-пустэльнікам. Калі вызвалілася епіскапская кафедра ў Тураве, яго абралі епіскапам. Праваслаўная царква прылучыла Кірылу Тураўскага да ліку святых. Гэта быў не столькі кабінетны вучоны, колькі выдатны царкоўны аратар. Імя яго суст-ракаем у агульных курсах рускай літаратуры старажытнага перыя-ду. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красаэйоўства таго часу. Яго казанні і павучанні створаны на асновах візантыйскай рыторыкі. Сучаснікі далі яму назву Златавуста (задоўга да Кірылы жыў выдатны царкоўны аратар, адзін з айцоў усходняй (праваслаў-най) царквы Іаан (каля 350 - 407), якога за красамоўства назвалі

Златавустам).

Прадслава-Ефрасіння, князёўна полацкая, таксама жыла ў XII ст.

Яна была ўнучкай полацкага князя-чарадзея Усяслава. Як апавядаюць паданні, яна сваёй прыгажосцю і розумам стаяла вышэй за ўсіх сваіх сучасніц. Жаніхі прасілі рукі князёўны, але яна адмаўлялася ісці за'муж. Бацькі.хацелі аддаць яе замуж прымусам. Дазнаўшыся пра гэта, яна цішком пакінула родную сям'ю і ўцякла ў жаночы манастыр, на чале якога стаяла яе цётка. Бацькі прасілі яе вярнуцца дадому. Прадслава ж засталася ў манастыры і праз не-каторы час прыняла пострыг. Яшчэ ў доме бацькоў Прадслава любіла ў час адпачынку чытаць кнігі, што ў тыя часы было рэдкай з'явай у грамадстве. Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над ерапісваннем кніг. Вакол яе аб'ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі

асветы і кніжнасці. Манастыр, у якім жыла і працавала Прадслава-Ефрасіння, паступова стаў буйным рэлігійным і культурным цэнтрам, адкуль кнігі разыходзіліся па ўсіх заходніх землях Русі. У сталым узросце Прадслава здзейсніла паломніцтва ў Палесціну і Іерусалім. Там яна і памерла ў 1173 г. Мошчы Ефрасінні Полацкай знаходзяцца цяпер у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры, пабудаваным ёю (часткова захаваўся да нашых дзён).

Шырокае развіццё на беларускіх землях атрымала прыкладное ма-стацтва. Нават звычайныя прадметы з дрэва, косці, гліны, металу ўпрыгожваліся разьбой, інкрустацыяй. Своеасаблівая ў гэтым сэнсе прыгажосць керамікі XI - XIII стст. У ёй мы не знойдзем яскравасці маляўнічых спалучэнняў эмалі, пераліваў сонечнага спектра шкла. Яе прыгажосць выяўлялася ў строгасці і стрыманасці каляровых гучанняў, у шурпатасці, аксамітнасці груба зробленай фактуры.

Трохі іншы характар мелі прадметы, прызначаныя для феадаль-най арыстакратыі, заможных гараджан. Яны часта ўпрыгожваліся выявамі фантастычных звяроў і птушак, выкананымі ў асаблівай манеры — "звярыным стылі". Любімымі сюжэтамі старажытнарускага прыкладнога мастацтва былі геральдычныя львы. Узорамі тонкай

разьбы па каменю і косці з'яўляюцца шахматныя фігуркі, знойдзеныя ў Гродне і Ваўкавыску.

Пра высокае мастацкае майстэрства тагачасных умельцаў гавораць прадметы хрысціянскага культу. Сярод іх вылучаюцца найтанчэйшай мастацкай разьбой каменныя абразкі з шэрага шыферу, знойдзеныя ў час раскопак на гарадзішчы Мінска ў 1957 г. Адзін з гэтых абразкоў выяўляе ўшанаваных у старажытнасці святых у поўны рост з фігурай Хрыста ў верхняй частцы. Што да характарыстыкі выяўленых асоб, спосабу разьбы па каменю, выразу твараў, дык ва ўсіх выразна пра-яўляюцца асаблівасці народнага мастацтва з яго непасрэднай перада-чай навакольнага свету. Твары і аблічча святых у многім нагадваюць нам беларускіх сялян. Каштоўнасць абразкоў абумоўлена тым, што ў дадзеным выпадку мы маем своеасаблівае зліццё майстэрства стварэння абразоў, запазычанага з Візантыі і паўднёваславянскіх краін, з пры-звычаенасцю і вопытам апрацоўкі дрэва і каменя, якая спрадвеку існавала сярод народа і паходзіла ад перыяду першабытнага грамадства.

Для стварэння прадметаў хатняга побыту, зброі, прылад працы і ўпрыгажэнняў выкарыстоўваліся розныя металы: жалеза, бронза, медзь, срэбра, золата. Тэхніка іх апрацоўкі ў XI - XIII стст. дасяг-нула высокага ўзроўню. У беларускіх гарадах былі распаўсюджаны амаль усе вядомыя ў Еўропе тэхнічныя спосабы апрацоўкі металаў:

плаўка, ліццё, коўка, залачэнне дроту, гравіраванне, упрыгожванне металічных вырабаў эмаллю, чарненнем.

Помнікі прыкладнога мастацтва нешматлікія. Але і тое невялікае, што захавалася да нашага часу, сведчыць пра высокі ўзровень гэтага віду мастацтва ў нашых продкаў. Мы маем на ўвазе найперш крыж Ефрасінні Полацкай, створаны мясцовым майстрам Лазарам Богшам у

4161 г. Крыж выконваў ролю каўчэга для захавання хрысціянскіх рэліквій. Яго асновай з'яўлялася кіпарысавае дрэва. Зверху і знізу дрэва закрывалі залатыя пласціны (усяго 21), аздобленыя каштоўнымі камянямі, арнаментальнымі кампазіцыямі і абразкамі, якія былі выка-наны ў тэхніцы перагародкавай эмалі. Па майстэрстве выканання твор Лазара Богшы не саступаў лепшым візантыйскім узорам, вырабленым у гэтай найтанчэйшай тэхніцы. Шасціканцовы крыж меў вышыню каля 52 см, пасярэдзіяе ў 5 квадратных падпісаных гнёздах знаходзіліся рэліквіі. Яго бакі былі абкладзены срэбнымі з пазалотаю пласцінамі, выкананымі ў тэхніцы ціснення. Крыж быў абведзены шнурком перлаў.

Крыж Ефрасінні Полацкай з'яўляецца не толькі выдатным творам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, але і каштоўным помнікам ста-ражытнабеларускага пісьменства. Зробленыя на крыжы надпісы ўмоўна падзяляюць на дзве часткі. У першай частцы паведамляецца аб годзе стварэння святыні, кошце матэрыялаў і працы, у другой жа запісаны праклён таму, хто знясе крыж са Спаскай царквы, якой падаравала яго Ефрасіння.

Няпросты лёс напаткаў крыж Ефрасінні Полацкай, шмат разоў змяняў ён уладальнікаў і месцазнаходжанне. Ужо на мяжы XII -XIII стст. яго вывезлі з Полацка смаленскія князі, у XVI ст. крыж ненадоўга трапіў у рукі маскоўскіх князёў, а затым захоўваўся ў Сафійскім саборы, які належаў уніятам. Пасля скасавання уніі ён быў вернуты ў Спаса-Ефрасіннеўскую царкву. 3 1929 г. крыж знаходзіўся ў Магілёўскім краязнаўчым музеі. У гады Вялікай Ай-чыннай вайны крыж знік, і яго месцазнаходжанне невядома. У 90-я гады брэсцкім майстрам М.Кузьмічом была зроблена дакладная копія гэтага крыжа.

Такім чынам, багатая, яскравая і шматгранная культура Беларусі ў IX — XIII стст. стаяла ў шэрагу перадавых культур свайго часу, была часткай усходнеславянскай культуры. Яна заняла пануючае Месца ў Вялікім княстве Літоўскім.

ВЫВАДЫ

1. Этнічная гісторыя Беларусі бярэ пачатак з эпохі старажытнака-меннага веку, з часу. засялення яе тэрыторыі чалавекам (40 тыс. гг. назад). Гэта пачатак' даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі. Вызначыць этнічную прыналежнасць насельніцтва, яго культуру, мову ў гэты час немагчыма.

2. Этнічны склад насельніцтва поўнасцю змяніўся ў эпоху ранняга металу. У III — II тысячагоддзі да н.э. на тэрыторыі Беларусі рассяліліся індаеўрапейскія плямёны. Змяшэнне гэтых плямён са старажытным неалітычным насельніцтвам прывяло да ўзнікнення новага этнасу - балтаў. Пачаўся новы, індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі этап.

3. Наступны, славянскі этап у этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім сярэднявеччы. Яго характэрная рыса - шырокае рассяленне

славян, асіміляцыя мясцовага даславянскага (балцкага) насельніцтва і фарміраванне першапачатковых усходнеславянскіх этнічных суполь-насцей - дрыгавічоў, радзімічаў, крывічоў. Змяшэнне, зрошчванне гэтых і іншых славянскіх супольнасцей прывяло да ўзнікнення но-вай, агульнаўсходнеславянскай старажытнай этнічнай супольнасці з агульнай тэрыторыяй, якая атрымала назву "Русь".

4. 3 самага пачатку свайго фарміравання і існавання этнічная тэры-торыя "Русь" дзялілася на рэгіёны, якія не супадалі з ранейшымі этнічнымі тэрыторыямі першапачатковых усходнеславянскіх этнічных супольнасцей. Тэрыторыя сучаснай Беларусі паводле мясцовых асаблівасцей мовы і культуры ўваходзіла ў дзве дыялектна-этнаграфічныя зоны - па-прыпяцкую і падзвінска-дняпроўскую. У выніку інтэнсіўных этнічных уза-емадзеянняў паміж гэтымі зонамі, з аднаго боку, і ўзае&іадзеянняў з асобнымі групамі неўсходнеславянскага насельніцтва, з другога, на шырокай тэрыторыі, размешчанай паміж Прыпяццю на поўдні і Заходняй Дзвіной на поўначы, Нёманам на захадзе і Дняпром на ўсходе, сфарміравалася новая этнічная тэрыторыя, якая атрьмала назву "Белая Русь".

5. Фарміраванне феадальных адносін прывяло да ўзнікнення ў IX ст. ва ўсходніх славян першай у іх гісторыі Старажытнарускай дзяржавы з цэнтрам у Кіеве. Заходнія яе землі складалі тэрыторыю сучаснай Беларусі. Кіеўская Русь была раннефеадальнай манархіяй. Для беларускіх зямель гэта быў перыяд далейшага развіцця прадукцыйных сіл, умацавання раннефеадальных княстваў, асабліва Полацкага, па-шырэння гандлю, развіцця культуры, узнікнення гарадоў.

6. Некаторыя беларускія гісторыкі адмаўляюць існаванне трыва-лай Старажытнарускай дзяржавы. Сцвярджаецца, што ў гэтай дзяр-жаве не было адзінства ўсходніх славян, агульнай пісьмовай мовы, культуры, агульных дасягненняў у гаспадарчай дзейнасці, горадабудаўніцтве, духоўным жыцці. Пры гэтым яны спасылаюцца на незалежнасць Полацкага княства ад Кіева. Кіеўская Русь - выдумка гісторыкаў.

3 гэтым нельга пагадзіцца.

Па-першае, любое феадальнае княства, у тым ліку і Полацкае, з'яўлялася своеасаблівай дзяржавай, бо мела ўсе атрыбуты ўлады — заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Толькі на беларускай зямлі кня-стваў можна налічыць больш дзесяці, і кожнае з іх у пэўным сэнсе было незалежным. Міжкняжацкая барацьба з'яўлялася агульнай заканамернасцю развіцця дзяржаў Еўропы ранняга сярэднявечча. Аднак, нягледзячы на гэта, усе княствы Кіеўскай Русі, як унутры яе, так і яе суседзямі, успрымаліся як адзіная Русь. Насельніцтва гэтай Русі ў суседніх краінах называлі русамі, русінамі, русічамі, а самі русіны зваліся людзьмі рускай веры ці мясцовымі назвамі-этнонімамі — "кіяўлянін", "палачанін", "туравец", "пінянін", "наўгародзец" і г.д. Значыць, усходнеславянскае адзінства, адзіная дзяржава існавалі.

Па-другое, пасля ўвядзення хрысціянства ў Х ст. у Кіеўскай Русі функцыяніравала адзіная праваслаўная вера, якая і сёння часткай беларусаў завецца як "руская".

Па-трэцяе, практычна адзінымі былі агульны тып горада, яго планіроўка, знешні і ўнутраны выгляд, лад жыцця. Адзінай для ўсіх княстваў была і старажытнаруская пісьмовая мова. Дастаткова па-раўнаць пісьмовыя помнікі Кіева, Полацка, Турава, Ноўгарада часоў Ефрасінні Полацкай, каб упэўніцца, што не існавала мовы крывічоў і дрыгавічоў, палачан і тураўцаў, а Ііанавала адзіная старажытнаруская мова. А хіба тры храмы Сафіі ў Кіеве, Полацку і Ноўгарадзе не сведчаць пра гэтую акалічнасць? Пералік агульнасцей можна прадоўжыць.

7. Далейшае ўмацаванне сістэмы феадальных адносін, узнікненне магутных мясцовых феадальных цэнтраў, сепаратызм мясцовых феа-далаў прывялі да заняпаду Кіеўскай Русі. У пачатку XII ст. яна распа-лася на мноства асобных княстваў і феадальных рэспублік.

8. Адмоўна паўплывала на далейшую гісторыю Беларусі нямецкая агрэсія. Полацкае княства было адсечана ад Балтыйскага мора. Важ-ным фактарам у арганізацыі адпору нямецкім рыцарам было ўмаца^ ванне сувязей Полацкай зямлі з балцка-літоўскімі, а таксама і з суседнімі рускімі землямі, і ў першую чаргу з Наўгародскай і Пскоўскай. Гэта было важнай умовай перамогі над нямецкімі агрэсарамі на Чудскім возеры ў 1242 г., што ў далейшым паспрыяла абароне беларускіх зя-мель ад крыжакоў. Нельга адмаўляць пагрозы татарскага нашэсця на беларускія землі. Але нельга яе і пераболыпваць. Беларусь, за выключэн-нем яе крайніх паўднёвых мясцін, не ведала татара-мангольскага нашэсця.

9. Вялікае значэнне ў лёсе Старажытнай Русі, у тым ліку і яе заходніх зямель, мела прыняцце ў Х ст. хрысціянства. Яно спрыяла ўмацаванню болып развітых грамадскіх адносін, чым першабытнааб-шчынныя, дапамагала пераадолець перажыткі племянной адасобленасці, садзейнічала ўздыму культуры, пісьменнасці, умаца-ванню міжнародных сувязей.

10. Пры ўсёй агульнасці культуры Кіеўскай Русі (мова, вера і інш.) на тэрыторыі сучаснай Беларусі яна мела сваю спецыфіку, свае адметныя асаблівасці. Найболып яскрава яны выявіліся ў культуры Полацкай зямлі, дзе ўжо ў пачатку XII ст. склаліся самабытныя школы дойлідства, жывапісу, пластыкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія не маюць аналагаў у іншых землях Старажытнай Русі.

11. Старажытныя беларускія землі мелі цесныя эканамічныя і куль-турныя сувязі з Паўднёвай Руссю, Візантыяй, Арабскім Усходам, Прыбалтыкай, Скандынавіяй, а таксама з Захадам. Арыгінальнае спалучэнне мясцовых, візантыйскіх і раманскіх форм з'яўляецца адной з характэрных асаблівасцей культуры старажытных беларускіх зя-мель. Аднак засваенне сусветных мастацкіх стыляў не было механічным працэсам. Мясцовыя майстры творча пераасэнсоўвалі лепшыя дасягненні сусветнага мастацтва, стваралі спрыяльныя ўмовы для развіцця самабытных рыс, якія пазней, у перыяд фарміравання беларускай народнасці, выявіліся асабліва выразна. Багатая, яскравая і шматгранная культура Беларусі ў IX - XIII стст. стаяла ў шэрагу перадавых культур свайго часу.

Літаратура

Белоруссня в эпоху феодалнзма: Сб. док. н матерналов: В 4 т. Мн., 1959. Т. 1.

Памятннкн русского права. М., 1952. Вып. 1,2.

Повестн Древней Русн. Л., 1983.

Полное собранне русскнх летопнсей. М., 1962. Т. 2.

Алексеев В.П„ Першчц А.Н. Нсторня первобытного обіцества. М., 1990.

Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IX ^ XIII вв.: Очеркн нсторнн Северной Белорусснн. М., 1996.

Арлоў У.А. Еўфрасіння Полацкая. Мн., 1992.

Артеменко Н.Н. Племена Верхнего н Среднего Поднепровья в эпоху бронзы. М., 1967.

Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклаледыя. М., 1993.

Гамкрелцдзе Т.В„ Нванов В.В. Древняя Передняя Азня н нндоевропейская проблема // Вестннк древней нсторнн. 1980. № 3.

Гісторыя беларускага мастацтва: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. Мн., 1987. Т.1.

Гісторыя беларускай дакастрьічніцкай літаратуры. Мн., 1968, Т. 1.

Псторыя Беларускай ССР. Мн„ 1972. Т. 1.

Греков &Д. Кневская Русь. М., 1953.

Гріінблат М.Я. Белорусы: Очеркн пронсхождення н этннческой нсторнн. Мн., 1968.

Гурееііч ФД. Древнне города Белорусского Понемонья. Мн., 1982.

Дучыц Л.Ў. Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў. Мн., 1993.

Ермалоеіч М.І. Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды. Мн., 1990.

Загорульскіій Э.М. Древннй Мннск. Мн., 1963.

Загорульскнй Э.М. Древняя нсторня Белорусснн: Очеркн этннческой нсторнн матерн-альной культуры (до IX в.). Мн., 1977.

Зееруго Я.Г. Верхнее Понемонье в IX - Х вв. Мн., 1989.

Нсторня Белорусской ССР. Мн., 1977.

Нсторня БССР: Учеб. пособ. для студ. вузов республнкн. Мн., 1981. Ч. 1.

Калечнц Е.Г. Первоначальное заселенне террнторнн Белорусснн. Мн., 1984.

Карскнй Е.Ф. Белорусы. Внльно, 1904. Т. 1.

Кацер М.С. К вопросу о развнтнн белорусского нскусства пернода феодалнзма. Мн., 1957.

Кнев н западные землн Русн в IX - XIII вв. Мн., 1982.

Ксензов В.П. Палеолнт н мезолнт Белорусского Поднепровья. Мн., 1988.

Ліс А.С. Валачобныя песні. Мн., 1989.

Лысенко П.Ф. Города Туровской землн. Мн., 1974.

Лысенко П.Ф. Открытне Берестья. Мн., 1989.

Міітрофанов А.Г. Железный век средней Белорусснн (VII - VI вв. до н. э - VIII в. н. э.). Мн„ 1978.

Народно-прнкладное нскусство Белорусснн: От первобытного обіцества до 1917 г. Мн., 1972.

Нарысы гісторыі Веларусі: У 2 ч. Мн., 1994. Ч. 1.

Оргііш В.П. Древняя Русь: Образованне Кневского государства н введенне хрнстнанства. Мн., 1988.

Поболь Л.Д. Славянскне древностн Белорусснн. Мн., 1971.

Пцлч.пенко М.Ф. Возннкновенне Белорусснн: Новая концепцня. Мн., 1991.

Поліікарповііч К.М. Палеолнт Верхнего Поднепровья. Мн., 1968.

Рыбаков Б.А. Кневская Русь н русскне княжества XII - XIII вв. М., 1982.

Сапунов А. Полоцкнй Софнйскнй собор. Внтебск, 1888.

Седое В.В. Восточные славяне в VI - XIII вв. М., 1982.

Тарасаў К. Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны. Мн., 1990.

Третьякое П.Н. Фннно-угры, балты н славяне на Днепре н Волге. М.; Л., 1966.

Чантуріія Б.А. Архнтектурные памятннкн Белорусснн. Мн., 1982.

Чаропка В. Імя ў летапісе. Мн., 1994.

Чарняўскі М.М. Неаліт Беларускага Панямоння. Мн., 1979.

Чарняўскі М.М. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. Мн., 1981.

Шадыро В.Н. Ранннй железный век северной Белорусснн. Мн., 1985.

Шгуіыхов Г.В. Города Полоцкой землн (IX - XIII вв.). Мн., 1978.

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ І РОЛЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ЯГО ПАЛІТЫЧНЫМ, САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНЫМ

І КУЛЬТУРНЫМ РАЗВІЦЦІ

(другая палова XIII - першая палова XVI ст.)

ГЛАВД 1

УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА:

РОЗНЫЯ ПАДЫХОДЫ 1 КАНЦЭПЦЫІ

§ 1. Перадумовы і працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага: розныя тэарэтычныя падыходы

Разгляд гісторыі Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) заканамерна пачаць з праблемы яго ўзнікнення. У гісторыі даследавання гэтага складанага пытання можна выдзеліць тры розныя падыходы.. Першы падыход прадстаўлены ў традыцыйнай гістарыяграфіі, у старой вучэбнай і навуковай літаратуры. Сутнасць яго ў тым, што

ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага падавалася выключна як вынік захопу літоўцамі заходнерускіх зямель і іх гвалтоўнага далучэння да Літоўскай дзяржавы. Фактар знешняй літоўскай агрэсіі ў гэтым пра-цэсе абсалютызаваўся. Літва выступала ў якасці варожай дзяржавы, якая сілай зброі захапіла рускія землі.

Ролю аб'яднальнага цэнтра рускіх княстваў традыцыйная гістарыяграфія замацоўвала за Маскоўскім княствам, якое знаходзілася ў складзе Уладзімірскага. Тут была "сапраўдная" Русь, якая, памацнеўшы, уступіць у барацьбу з варожай Літвойза стара-жытную спадчыну.

Далучэнне дробных княстваў да маскоўскіх уладанняў заўсёды лічылася з'явай выключна прагрэсіўнай, своеасаблівай праявай гістарычнай заканамернасці, перавагі цэнтралізацыі над феадальнай раздробленасцю. Рост тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага звы-чайна даследчыкаў засмучаў, таму што тым самым аддалялася здзяй-сненне Масквой яе гістарычнай місіі. Маскоўскія князі падаваліся "збіральнікамі", а літоўскія — чужынцамі-захопнікамі, спусташальнікамі Рускай зямлі.

Гэты падыход адлюстроўваў навуковы погляд, стан гістарычных крыніц і ведаў і быў агульнапрынятым. Таму шмат хто і сёння здзівіцца, калі дазнаецца, што для праваслаўных жыхароў Вялікага княства Літоўскага рускімі былі перш за ўсё яны самі і ўся Русь, паводле іх меркаванняў, аб'ядноўвалася менавіта ў Літоўска-Рускай дзяржаве. Аб гэтым сведчаць шматлікія помнікі і летапісы. На-прыклад, у "Летапісе Рачынскага" зазначана, што ў 1512 г. "князь велікіе московскіе Васілій, забывші переміря і прісягі свое, до паньства Русского войско свое высылал і шкоды непрыятельскім обычаем чыніл" (гаворка ішла пра паход князя Васілія ў Вялікае княства Літоўскае, на Смаленск). Жыхароў паўночнага ўсходу, аб'яднаных вакол Масквы, прадстаўнікі рускіх зямель Вялікага княства Літоўскага называлі няйнакш як пскавічамі, маскавітамі, цверычамі, але не рускімі. Гэта, праўда, не перашкаджала ім памятаць аб былым адзінстве Русі.

Такое становішча тлумачыцца тым, што ў перыяд свайго росквіту Вялікае княства Літоўскае распасціралася ад Балтыі да Чорнага мора і ад межаў Польшчы і Венгрыі да Падмаскоўя. Яўнымі былі і рэальныя суадносіны ў ім літоўскага і славянскага элементаў. Уласна Літва займала ў ім усяго 1/12 краіны, 3/4 насельніцтва складала тая частка старажытнарускай народнасці, якая ўжо ў ВКЛ паступова трансфар-мавалася ў беларускую, рускую і ўкраінскую народнасці. Літоўцы з'яўляліся ў гэтай дзяржаве нацыянальнай меншасцю.

Такія суадносіны тэрытарыяльнага і этнічнага кампанентаў у Вялікім княстве Літоўскім далі падставу некаторым аўтарам для рэзкай ломкі традыцыйнай канцэпцыі. У процілегласць традыцый-най, якую сёння часта называюць літоўскай, узнікла зваротная кан-цэпцыя ўтварэння ВКЛ, прапагандуемая ў творах М.Ермаловіча,

якога падтрымліваюць некаторыя іншыя даследчыкі. Яна выступае супраць пераважнай ролі літоўскага кампанента ў працэсе заснавання Вялікага княства Літоўскага. Асноўная яе ідэя заключаецца ў тым, што не літоўская знаць захапіла рускія землі, як сцвярджалі літоўскія храністы, а, наадварот, заходнерускія княствы далучылі да сябе Літву і заснавалі ВКЛ. Гэта тэорыя была папулярнай сярод літаратурнай і мастацкай нацыянальнай інтэлігенцыі, некаторых палітыкаў з мо-манту атрымання Беларуссю дзяржаўнай незалежнасці. Але большасць вучоных-спецыялістаў не згодны з ёй.

Па-першае, гэта канцэпцыя ў асноўным грунтуецца на летапісах. А яны не з'яўляюцца дакладнай гістарычнай крыніцай. Яны ўсе болып позняга паходжання, і адны і тыя ж падзеі трактуюцца імі па-рознаму.

Праблемы ранняй гісторыі вырашаюцца не толькі па пісьмовых крыніцах. Больш дакладнымі з'яўляюцца археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя даследаванні, асабліва калі яны ўсе даюць прыблізна аднолькавыя вынікі. Праблемай утварэння Вялікага княства Літоўскага займаліся і займаюцца не толькі даследчыкі розных спецыяльнасцей на Беларусі, але і ў Літве, і ў Полыпчы, і ў Расіі. Даўно вырашана пытанне аб месцазнаходжанні старажытнай Літвы з дапамогай археалагічных даследаванняў, якія лёгка пра-сочваюць межы распаўсюджання балцкіх і славянскіх культур. Тэ-рыторыя Верхняга Панямоння, якую М.Ермаловіч лічыць месцам знаходжання летапіснай Літвы, была не. балцкай, а славянскай. Літоўская галіна балтаў займала асноўную тэрыторыю сучаснай Літвы — правабярэжную частку Панямоння, выключаючы невялікі рэгіён ніжняга цячэння Нёмана, дзе жылі скалвы (Фннно-угры н балты в эпоху средневековья / Под ред. докт. нст. наук В.В.Седова. М., 1987. С. 7 - 9, 381 - 382). Тапонім "Літва", вакол якога грунтуецца канцэпцыя аб знаходжанні старажытнай Літвы ў Верхнім Панямонні (паміж Мінскам і Новагародкам з усходу на захад і паміж Маладзеч-нам і Слонімам з поўначы на поўдзень), з'явіўся тут, калі Чорная Русь, ці Новагародчына, ужо ўвайшла ў Вялікае княства Літоўскае. Яны позняга паходжання.

Па-другое, канцэпцыя М.Ермаловіча аб захопе Літвы заходнерускімі княствамі ставіць шмат пытанняў. Чаму створаная славянамі дзяржава была названа Вялікім княствам Літоўскім, калі сама Літва займала ў ёй усяго 1/12 тэрыторыі? Чаму пры гэтым раскладзе не заходнерускія князі пашыралі свой інстытут намесніцтва, а літоўскія? Як растлумачыць тое, што рускія феадалы будуць весці доўгую барацьбу за аднолькавыя правы з феадаламі-літоўцамі, супраць каталіцкай экспансіі, якая зрабілася моцнай зброяй пашырэння літоўскага ўплыву? (Больш падрабязна аб гэтай канцэпцыі ў § 2.)

Вучоныя-даследчыкі лічаць гэтыя процілеглыя канцэпцыі некалькі спрошчанымі. Гістарычны працэс болып складаны і шматмерны. Навуковы падыход патрабуе болып дэталёвага і глыбокага аналізу.

Для таго каб зразумець, як ішоў працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага, трэба пачаць з разгляду таго, што сабой уяўлялі заходнерускія і літоўскія землі ў XIII ст.

Для заходюх зямель Русі XII — XIII стст. былі перыядам феадаль-най раздробленасці. Феадальная раздробленасць — заканамерная з'ява ў працэсе сцвярджэння феадальнага ладу. У гісторыі працэсы цэнтралізацыі і дэцэнтралізацыі мяняюць адзін аднаго. Тыя фактары, што прымусілі калісьці князёў аб'яднацца ў Старажытнарускую дзяр-жаву (знешняя небяспека і неабходнасць стварэння прававога рэгуля-вання ўзнікаючых феадальных адносін), выканалі сваю місію. Наступіў новы этап - паглыблення і развіцця феадальных адносін. Умацаван-не класа феадалаў дазволіла ажыццяўляць уладу над феадальна за-лежным насельніцтвам без дапамогі кіеўскага князя і яго дружыны. На месцах узніклі моцныя эканамічныя і палітычныя цэнтры, здольныя ўладарыць самастойна, што адпавядала патрабаванням часу. Аднак працэс феадальнага раздраблення не спыніўся на вылучэнні буйных самастойных цэнтраў, якімі былі Полацкае, Турава-Пінскае, Галіцка-Валынскае і іншыя княствы. Ён пайшоў далей. Княствы сталі драбіцца на ўдзелы. Толькі на Полацкай зямлі вылучаліся Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае і Лагойскае княствы, якія таксама прэтэндавалі на пашырэнне свайго эканамічнага, палітычнага і тэры-тарыяльнага ўплыву. Таму XII - XIII стст. прайшлі ў бесперапынных міжусобных войнах. Полацкія князі ваявалі адзін з адным, прымалі ўдзел у барацьбе паміж кіеўскімі і смаленскімі князямі. У выніку,-страцілі шэраг гарадоў. Так, да Смаленскага княства адышлі Друцк і Орша.

Аднак, страціўшы некаторыя землі на ўсходзе, полацкія князі ўсё ж такі пашырылі свае ўладанні на паўночным захадзе за кошт суседніх прыбалтыйскіх зямель. У ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны яны заснавалі гарады-крэпасці Кукенойс і Герцыке. Плямёны ліваў, што жылі на ўзбярэжжы Рыжскага заліва, абавязаны былі плаціць полацкім князям даніну. Калі ў першай палове XIII ст. аўтарытэт Полацкага княства быў дастаткова высокім, то ў сярэдзіне XIII ст. становішча мяняецца. Знясіленае бясконцымі войнамі і міжусобіцамі, яно ўсё болыл аслаблялася, што адразу ж выкарысталі знешнія ворагі.

3 XIII ст. заходнім і паўночна-заходнім землям Русі пачала пагражаць сур'ёзная небяспека — агрэсія нямецкіх феадалаў. У XII ст. яны пачалі пранікаць у Прыбалтыку, плямёны якой не паспелі яшчэ стварыць сваю дзяржаўнасць. За каталіцкімі місіянерамі ішлі нямецкія рыцары. Пасля абарачэння мясцовага язычніцкага насельніцтва ў хрысціянскую веру яны сталі пашыраць сваё пана-ванне на ўсё болыпую тэрыторыю і стварылі ў Прыбалтыцы моцную феадальна-рэлігійную арганізацыю - ордэн мечаносцаў. Планамерны захоп Прыбалтыкі быў звязаны з імем епіскапа Альберта Буксгаў-дэна, які пабудаваў у вусці Заходняй Дзвіны моцную крэпасць - Рыгу (1201). Невялікія, добра ўмацаваныя замкі, узведзеныя па ўсёй

Прыбалтыцы, сталі апорай іх улады. Поспеху рыцараў спрыялі германскі імператар і рымскі папа, а таксама кіраўнікі іншых краін феадальнай Еўропы. Захопленыя землі ордэн мечаносцаў назваў Лівоніяй.

Не толькі балцкім плямёнам, але і заходнерускім княствам даводзілася ўступаць у барацьбу з ордэнам. Прыбалтыка, праз якую праходзіў шлях па Заходняй Дзвіне ў Балтыйскае мора, з даўніх часоў цікавіла Полацкае княства. Не вытрымалі націску ордэна заснаваныя там Полацкам гарады Кукенойс і Герцыке і трапілі ў васальную за-лежнасць ад рыжскага епіскапа. Ордэн перахапіў у Полацка права кантролю і збору даніны з воднага шляху ў Балтыйскае мора. Нават перад пагрозай вялікай небяспекі полацкія князі не спынілі міжусобіц, не аб'ядналіся, каб даць адпор нямецкім рыцарам.

Яшчэ большая небяспека навісла над княствам, калі на пачатку XIII ст. у Прывіслінні быў заснаваны Тэўтонскі ордэн. У 1230 г. крыжакі пабудавалі каля Віслы невялікі замак і пачалі пашыраць свой уплыў на суседнія народы. Усе землі балцкага племені прусаў крыжакам па-дараваў германскі імператар. Іх засталося толькі захаліць. На працягу 50 гадоў барацьбы ордэн захапіў усе прускія землі. На іх узводзіліся мураваныя замкі крыжакоў, будаваліся гарады, вёскі, куды перасяляліся жыхары з Нямеччыны. Сталіцай дзяржавы стаў Марыенбург. Тэўтонскі ордэн марыў аб новых захопах на ўсходзе. Каб узмацніць уціск на літоўскія і славянскія землі, у 1237 г. ордэн мечаносцаў і Тэўтонскі ордэн аб'ядналіся пад назвай Лівонскага. Над заходнерускімі землямі навісла падвоеная небяспека. Доўгі час яны сумесна з літоўцамі стрымлівалі ваенны і дыпламатычны націск нямецкіх рыцараў. У 1242 г. Аляксандр Неўскі нанёс ім паражэнне на Чудскім возеры. Але ў другой палове XIII ст. аб'яднаным дружынам заходнерускіх зямель давялося стрымліваць націск крыжакоў на землі Літвы і Чорнай Русі. На пачатку XIV ст. у залежнасць ад рыжскага архіепіскапа часова трапіў Полацк. Крыжакі ўпарта спрабавалі захапіць Панямонне. Іхнія набегі на Гародню рабіліся ўсё болып частымі і спусташальнымі. Хаця сумеснымі намаганнямі літоўскіх і заходнерускіх княстваў і ўдалося адкінуць немцаў ад Літвы, перапыніць рух крыжакоў на Русь, упартая барацьба з ордэнам працягвалася і далей.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 683. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Философские школы эпохи эллинизма (неоплатонизм, эпикуреизм, стоицизм, скептицизм). Эпоха эллинизма со времени походов Александра Македонского, в результате которых была образована гигантская империя от Индии на востоке до Греции и Македонии на западе...

Демографияда "Демографиялық жарылыс" дегеніміз не? Демография (грекше демос — халық) — халықтың құрылымын...

Субъективные признаки контрабанды огнестрельного оружия или его основных частей   Переходя к рассмотрению субъективной стороны контрабанды, остановимся на теоретическом понятии субъективной стороны состава преступления...

Машины и механизмы для нарезки овощей В зависимости от назначения овощерезательные машины подразделяются на две группы: машины для нарезки сырых и вареных овощей...

Классификация и основные элементы конструкций теплового оборудования Многообразие способов тепловой обработки продуктов предопределяет широкую номенклатуру тепловых аппаратов...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия