Студопедия — Барацьбы. 1 страница
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Барацьбы. 1 страница






Другім напрамкам была парламенцкая барацьба. На сеймах і

сейміках паміж праваслаўнымі і уніятамі заўжды адбываліся вострыя

спрэчкі.

Трэцяй формай рэлігійнай барацьбы была адміністрацыйная

барацьба: закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача іх і манастыроў уніятам. На гэтым напрамку завіхаліся уніяцкія біскупы, феадалы, польскія каралі, канцлер Л.Сапега - прыхільнік уніятаў і ганіцель іх праціўнікаў. Калі жыхары Магілёва (19 кастрычніка 1618 г.) не пусцілі І.Кунцэвіча1 ў горад, Л.Сапега не толькі ўсклаў на гараджан велізарны грашовы штраф, але і загадаў перадаць усе праваслаўныя цэрквы разам с маёмасцю пад уладу Кунцэвіча. Карыстаючыся пад-трымкай канцлера, апошні праз нейкі час гвалтам зачыніў права-слаўныя цэрквы на тэрыторыі ўсёй велізарнай епархіі. Мабыць, пад уплывам Сапегі ў 1621 г. Жыгімонт III накіраваў грамату полацкаму магістрату, патрабуючы падпарадкавання праваслаўных Кунцэвічу. Праваслаўнае насельніцтва адказала непакорнасцю і паклікала на дапамогу казакаў. Гэта прымусіла Сапегу хутка змяніць тактыку і заклікаць Кунцэвіча адмовіцца ад гвалту.

Змена тактыкі канцлера ВКЛ была выклікана некаторымі новымі з'явамі на палітычным небасхіле Рэчы Паспалітай. 3 пачатку XVII ст. у грамадска-палітычным жыцці ўсё болыпую вагу сталі набываць казакі. Менавіта казакі пачынаюць бараніць пакрыўджаную царкву, яе святароў і прыхільнікаў са зброяй у руках. Пры непасрэдным удзеле казакаў і іх атамана Сагайдачнага ў 1620 г. была адноўлена іерусалімскім патрыярхам Феафанам праваслаўная іерархія Беларусі і Украіны. А ў 1623 г. яны дамагліся згоды караля на адмену ўсіх

каралеўскіх грамат, варожых праваслаўным, і недапушчэнне захопу маёмасці.

І.Кунцэвіч ці не разумеў, ці не жадаў разумець новых плыняў у грамадска-палітычным жыцці. Нягледзячы на перасцярогу канцлера, Кунцэвіч зачыняў храмы, пазбаўляў сану святароў, лічыў сябе воль-ным тапіць неуніятаў і секчы ім галовы. Канец такой нялітасці быў трагічным. 12 лістапада 1623 г. у г.Віцебску ўспыхнула паўстанне. Велізарны натоўп гараджан і сялян з навакольных вёсак, калі зазванілі ў цэрквах, кінуўся да дому Кунцэвіча. Яго забілі, труп кінулі ў Дзвіну, забілі і яго памагатых. Па патрабаванню палы рымскага Урбана VIII над насельніцтвам Віцебска была ўтворана крывавая расправа. Кара-леўскую камісію ўзначаліў Л.Сапега. Ен спяшаўся ўчыніць расправу, бо стала вядома, што праваслаўныя звярнуліся за дапамогай да каза-каў. 75 удзельнікаў паўстання былі прыгавораны да смерці, а астатнія да іншых мер пакарання. Маёмасць пакараных была канфіскавана. Віцебск пазбавілі магдэбургскага права, ратушу разбурылі, а званы знялі і адправілі на пераплаўку.

Пасля расправы над паўстаўшым насельніцтвам Віцебска нацыя-нальна-рэлігійны прыгнёт беларусаў і ўкраінцаў яшчэ больш узмацніўся. Барацьба народных мас хутка перарасла ў нацыянальна-вызваленчы рух. У 1637 -1647 гг. ён меў характар асобных стыхійных выступленняў. А ў 1648 г. на барацьбу з прыгнятальнікамі ўзнялося запарожскае казацтва на чале з Б.Хмяльніцкім. Паўстанне хутка перакінулася на Беларусь. Адзін за другім прыходзілі сюды казацкія загоны. Каля іх гуртаваліся паўстаўшае беларускае сялянства і нізы мяшчан. Паўстанцы знішчалі шляхціцаў, каталіцкае і уніяцкае духа-венства, руйнавалі шляхецкія маёнткі, касцёлы, манастыры. Успых-нуўшы адначасова ў розных месцах, паўстанне шырылася так хутка, што спробы ладавіць яго сіламі феадалаў не мелі поспеху. Барацьбу з паўстаўшым народам узначаліў польны гетман Вялікага княства Літоўскага Януш Радзівіл. Восенню 1648 г. у Беларусь было накіравана некалькі буйных атрадаў наёмнікаў і шляхты. Жорсткія баі разгарнуліся на паўднёвым захадзе Беларусі ў раёне Пінска, Нава-грудка, Слоніма, Брэста, Турава, Бабруйска. Літасці не было нікому. Параненых дабівалі, забівалі жанчын і дзяцей. Пінск быў амаль поў-насцю спалены. Па загаду Радзівіла ледзь не ўсё насельніцтва Турава, якое засталося ў горадзе, было знішчана, а горад спалены.

Новы ўздым барацьбы пачаўся з вясны 1649 г. Б.Хмяльніцкі накіраваў на Беларусь, нягледзячы на мірныя перагаворы з польскім урадам, трохтысячны атрад казакаў на чале з Ільёй Галотам. Да яго далучыліся сяляне, мяшчане, і хутка атрад павялічыўся да 30 тыс. чалавек. Радзівілу ўдалося расправіцца з атрадам Галоты. Хутка з Украіны зноў пр'ыйшлі атрады казакаў на чале з Пабадайлам, Гарку-шам, Крычэўскім. У чэрвені 1649 г. паміж атрадам Крычэўскага і войскам адбыўся працяглы бой. 1 хоць Радзівіл атрымаў перамогу, яна была піравай. Войска панесла такія страты, што прадаўжаць на-

стулальныя дзеянні яно больш не магло. А казакі і беларускія сяля-Яе пахаваліся ў навакольных 'лясах і перайшлі да партызанскай барацьбы.

Збораўскі мір, заключаны 8 жніўня 1649 г. паміж польскім ура-дам і Б.Хмяльніцкім, дазволіў панам утапіць у крыві паўстанне на Веларусі. Аднак у 1650 - 1651 гг. вызваленчы рух зноў ахапіў паўднёвыя раёны Беларусі. Атрады наёмнікаў і шляхты з лютай жор-сткасцю падаўлялі неарганізаваныя выступленні працоўных мас, якія зноў падымаліся на барацьбу. Гераічная барацьба беларускага народа за вызваленне ад феадальнага і нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту гіацярпела паражэнне, але ў гэтай барацьбе і Рэч Паспалітая страціла свой "залаты яблык". У 1654 г. Левабярэжная Украіна адышла да Расіі.

У XVII - XVIII стст. на Беларусі ўзмацнілася дзейнасць каталіцкіх манаскіх ордэнаў — францысканцаў, дамініканцаў, базыльян, бернардзінцаў, бенедыкцінцаў і інш. Па заданню Ватыкана, а так-сама польскіх магнатаў і духавенства яны праводзілі гвалтоўнае акаталічванне беларускага насельніцтва.

'францысканцы (мінірыты) — манахі аднаго з каталіцкіх ордэнаў, названага імем яго заснавальніка Францыска Азізскага. Ордэн фран-цысканцаў быў створаны ў 1209 г. у Італіі. Спачатку францысканцы былі вандроўныя, паходзілі з беднага насельніцтва і прапаведавалі рэлігійны аскетызм. Яны змагаліся з ерэтычным рухам пропаведзямі і насіллем, удзельнічалі ў інквізіцыі, пранікалі ў школы і універсітэты. Каля 1237 г. з'явіліся ў Полыпчы, адтуль пачалі місіянерскую дзей-насць у Вялікім княстве Літоўскім па акаталічванню насельніцтва. У час княжання Гедыміна (1316-1341) яны пабудавалі касцёлы ў На-вагрудку і Вільні. Кляштары францысканцаў існавалі ў Галыпанах, Гродне, Дзісне, Драгічыне, Ашмянах, Івянцы, Лукомлі, Мінску, На-вагрудку, Паставах, Пінску, Полацку, Оршы, Сянне і іншых мясцінах.

Дамініканцы (назва ад імя заснавальніка іспанца Дамініка дэ Гус-мана) — манахі каталіцкага ордэна, створанага ў пачатку XIII ст. Галоўным накірункам дзейнасці ордэна з'яўлялася прапагандысцка-місіянерская. Папства выкарыстоўвала ордэн у барацьбе з ерасямі, свецкімі ўладамі, у далейшым — з рэфармацыйным рухам. Дамініканцам была даручана інквізіцыя. Яны апраналіся ў белую сутану з белым капюшонам, на вуліцы накідвалі зверху чорную мантыю з чорным капюшонам. Герб ордэна ўяўляў выяву сабакі, які нясе паходню (адсюль яшчэ адно тлумачэнне назвы ордэна - гасподнія сабакі). На чале ордэна стаяў генерал (генеральны магістр), рэзідэнцыя якога знаходзілася ў Рыме. Вышэйшы калегіяльны орган — капітул. На Беларусі і ў Літве дамініканцы замацаваліся з пачатку XVI ст. Іх кляштары былі ў Астраўцы, Ашмянах, Васілішках, Віцебску, Грод-не, Дзярэчыне, Друі, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Полацку, Слоніме, Ушачах, Халопенічах, Брэсце, Заслаўі, Зембіне, Клецку, Мінску, Мсціславе, Пінску, Ракаве, Рэчыцы, Смалянах, Стоўбцах, Чашніках, Шклове і іншых мясцінах. Існавала і жаночая галіна ордэна. На

Беларусі быў вядомы адзін жаночы кляштар у Навагрудку. Акрамя кляштараў на Беларусі мелася каля 10 рэзідэнцый дамініканцаў. Ім належалі бібліятэкі, гімназіі і павятовыя школы, калегіум пры Віленскім кляштары.

Базыльяне - супольнасць манахаў, якія жылі па правілах, распра-цаваных святым Васілём (Базылём - адсюль і назва) Вялікім (IV ст.);

пазней (з XVII ст.) - каталіцка-уніяцкі манаскі ордэн. Пасля абвяшчэння Брэсцкай уніі 1596 г. базыльяне набываюць ордэнскую арганізацыю на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У 1617 г. у Навагрудку адбылася першая кангрэгацыя новага ордэна базыльян. Пастановы кангрэгацыі былі законам для іх. На чале ордэна.стаяў протаархімандрыт (генерал), рэзідэнцыяй якога з'яўляўся кляштар у Тараканях (Кобрынскі павет). Кангрэгацыі праходзілі звычайна ў Жыровічах (каля Слоніма), Навагрудку і Вільні. На Беларусі існавала 55 кляштараў базыльян. Найбуйнейшыя з іх — Полацкі, Жыровіцкі, Мінскі, Віцебскі, Беразвецкі, Барунскі, Быценскі, Антопальскі. У 1826 г. базыльяне Беларускай і Літоўскай правінцый мелі 60 кляш-тараў, 430 манахаў і 7370 прыгонных сялян.Іх маёмасць скла-дала 404 570 рублёў.

Для падрыхтоўкі манахаў з паслушнікаў існавалі навіцыяты і студыі пры кляштарах у Антопалі, Беразвеччы, Віцебску, Замосці, Лаўрышаве, Лядах, Полацку, Жыровічах і інш. Вучыліся ў іх 2 -4 гады, існавалі тры спецыялізацыі: тэалогія, філасофія, рыторыка. Працавалі базыльянскія школы, развівалася выдавецкая дзейнасць. Друкарні базыльян былі ў Вільні, Супраслі, Мінску і іншых мясцінах. 3 1628 па 1800 г. у іх выдадзена каля 1080 кніг у асноўным на польскай, лацінскай, царкоўнаславянскай мовах, каля 40 % скла-дала свецкая літаратура. Дзейнічалі і жаночыя кляштары базыль-янак, але іх было няшмат. Базыльянкі трымалі прытулкі і пансіёны, у якіх вучыліся дзяўчынкі.

Бернардзінцы - манахі рэфармаванай галіны манаскага ордэна францысканцаў на Беларусі, у Літве і Полыпчы (назва паходзіць ад імя францысканскага прапаведніка Бярнарда Сіенскага, які ста-яў ля вытокаў ордэна). Канчатковы разрыў бернардзінцаў з ордэ-нам францысканцаў адбыўся ў 1517 г. Апраналіся бернардзінцы ў сутану цёмна-шэрага колеру з капюшонам, плашч, насілі пояс з белай воўны. Галоўнай мэтай бернардзінцаў на Беларусі былі місіянерская праца сярод праваслаўнага насельніцтва і пастырская дзейнасць. На Беларусі дзейнічалі 4 жаночыя кляштары бернардзінак: у Брэсце, Гродне, Мінску і Слоніме. Мужчынскіх кляштараў бернардзінцаў налічвалася некалькі дзесяткаў. Пры кляштарах бернардзінцаў дзейнічалі школы (у тым ліку ў Будслаўскім кляштары — музычная школа); амаль кожны кляштар меў бібліятэку; брэсцкія бернардзінцы трымалі аптэку.

Бенедыкцінцы — манахі найстарэйшага ў Еўропе каталіцкага манаскага ордэна Святога Бенядзікта. Заснаваны ў 530 г. Бенядзіктам

Нурсійскім (ён быў і аўтарам статута) у г. Монтэкасіна (Італія). Ста-тут патрабаваў ад бенедыкцінцаў сталага жыхарства ў кляштары (кляўзуры), паслушэнства, устрымання і беднасці. Мэта ордэна (харызмат) - кантэмпляцыя (прывядзенне псіхікі ў стан глыбокай засяроджанасці), фізічная і разумовая праца, выхаванне моладзі^. Адным з абавязкаў бенедыкцінцаў было выконванне ўрачыстан літургіі. Кляштары бенедыкцінцаў мелі свае школы, буйныя бібліятэкі з рэдкімі зборамі, скрыпторыі, дзе перапісваліся кнігі і летапісы. У XIII ст. бенедыкцінцы страцілі першынство, саступіўшы яго дамініканцам і францысканцам. На Беларусі бенедыкцінцы мелі кляштары ў Гарадзішчы каля Пінска, Мінску, Нясвіжы, жаночыя кляштары бенедыкцінак дзейнічалі ў Мінску, Оршы, Нясвіжы, Слоніме, пры якіх існавалі школы для дзяўчынак са шляхецкіх

сем'яў1.

Такім чынам, каталіцкая экспансія Ватыкана, польскіх магнатаў і духавенства, спробы гвалтоўнага акаталічвання беларускага народа паглыблялі рэлігійнае процістаянне, якое перарастала ва ўзброеную барацьбу. Адным з галоўных патрабаванняў паўстання 1648 г. была ліквідацыя уніяцкай царквы.

Сучасныя палітызаваныя гісторыкі імкнуцца падаць уніяцкую царкву як нацыянальную, не залежную ад Рыма і Масквы, якая нібыта спрыяла захаванню беларускай нацыі. Такая трактоўка гістарычнай ролі уніяцкай царквы, мякка кажучы, не адпавядае гістарычным фактам.

Па-першае, як падкрэслівалася вышэй, уніяцкая царква была ство-рана намаганнямі езуітаў, касцёла, польскага караля Жыгімонта III Вазы і часткі іерархаў праваслаўнай царквы насуперак волі бела-рускага і ўкраінскага народаў праваслаўнага веравызнання і падпа-радкоўвалася Рыму. Іншая справа, што ва ўмовах непрыязнасці з боку народных мас уніяты вымушаны былі захоўваць праваслаўны культ, каб народ не зразумеў, у якую царкву ён прыйшоў. Аб непрыхільнасці знаці да уніяцкай царквы сведчыць і такі факт. Пасля смерці шчырага прыхільніка праваслаўя князя К.К.Астрожскага (1608) многія праваслаўныя магнаты і шляхціцы пераходзяць у каталіцызм. Заўважым: у каталіцызм, а не ва уніяцтва. Гэтай падзеі прысвечаны таленавіты твор Мялеція Сматрыцкага "Фрынас" (1610), у якім ён адлюстроўвае крызіс праваслаўнай царквы і пераход пра-васлаўных князёў у каталіцызм.

Па-другое, уніяцкая царква стваралася шляхам гвалту і падма-ну народа, адміністравання. Польскія каралі перадавалі уніятам лепшыя манастыры і прыходы, дзяржаўныя пасады. Шчырыя пра-васлаўныя цярпелі ўціск ва ўсіх правах, абражаліся, святары з

ганьбай выганяліся з прыходаў, па хлуслівых даносах аддаваліся пад суд. Цэлыя паветы і ваяводствы заставаліся без святароў, цэрквы былі зачынены альбо разбураны, некаторыя ператвараліся ў шынкі ці канюшні. А праваслаўныя ў Вялікім княстве Літоўскім — гэта і былі якраз беларусы: сяляне і нізы гарадскога насельніцтва. Супраць іх, палітычна бяспраўных і амаль пагалоўна непісьменных, і быў развя-заны сапраўдны генацыд уласнай шляхтай, што перайшла ў каталіцызм разам з польскімі феадаламі, ксяндзамі і уніятамі. Дык якая ж гэта "нацыянальная", прабачце, царква, якая рабуе і прыгня-тае ўласна беларускі народ?

Уніятам дапамагалі касцёлы, шматлікія каталіцкія ордэны (бернардзінцы, кармеліты, дамініканцы), але больш за ўсіх — езуіты, якія наогул не клапаціліся наконт сродкаў дасягнення мэты. Свой уклад у барацьбу супраць праваслаўнага насельніцтва ўнеслі папы рымскія і польскія каралі. Папа Бенядзікт XIII прапанаваў польска-му каралю любымі сродкамі знішчыць уцалелае пакуль што адзінае праваслаўнае епіскапства ў Магілёве. Ян Сабескі (1692) патрабаваў ад мяшчан Магілёва "добровольно" перайсці ў унію, у адваротным выпадку пагражаў ім, што "будут в уннн поневоле" (Внтебская ста-рнна. Т.5. 4.1. С. 268). Хутка праваслаўнай шляхце быў закрыты доступ не толькі ў сенатары, але і ў дэпутаты сейма, а праваслаўным мяшчанам - на магістрацкія пасады (Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 2. С. 358, 362, 364; Внтебская старнна. Т.5. 4.1. С.335 - 336). У 1712 г. сейм забараніў службовым асобам прыкладаць пячаткі да даку-ментаў, у якіх прадугледжваліся выгоды для асоб некаталіцкага вера-вызнання.

Лепшыя сыны Рэчы Паспалітай хутка зразумелі небяспеку, якую несла фанатычная палітыка езуітаў. Яны не толькі своечасова (па-куль пухліна езуіцкага фанатызму не дала сваіх вынікаў) перасцерагалі ўрад і грамадскасць, але і патрабавалі ад караля і сената адхіліць езуітаў ад усіх спраў пры двары, выгнаць іншаземцаў, а з некаторых гарадоў і тутэйшых езуітаў за межы краіны. У 1623 г. Юрый Збаражскі (канюшы Вялікага княства Літоўскага) папярэджваў, што каталіцкая экспансія на Беларусі нясе пагібель будучыні дзяржавы. У прамове на сейме ён казаў: "Тыя раны, якія мы атрымалі ад жаўнераў, вялікія, падобныя на рану ад рукі, але не прыносяць яшчэ смерці параненаму... Але той, хто знішчае права, хто разры-вае згоду паміж народамі, з якіх складаецца польская Рэч Паспалітая, той раніць Айчыну ў самае сэрца. Такая тая сварка, якую пачалі з рускім народам, нашымі братамі. Гэта рана, хаця б яна была і невялікай, прынясе смерць... Ведаю я добра, што па-чынаючы з Брэсцкага сабору (1596) робяць з імі... Але чаго яны хочуць ад такога паважанага народа, гэтага я ніякім чынам зразу-мець не магу, таму што калі хочуць, каб у Русі не было Русі, - то гэта справа немагчымая..." (Журн. М-ва нар. просвеіцення. Ноябрь 1871 г. С. 53). Па-трэцяе, ні на імгненне народ не прыпыняў змагання за сва-боду веравызнання. Сродкі барацьбы былі самыя разнастайныя. Экспансія каталіцызму і ўціск уніятаў вялі да кансалідацыі пра-васлаўных насельнікаў. Звычайна ў час бескаралеўя гуртаваліся праваслаўныя святары, брацтвы, казакі, ставіліся перад кандыда^-там у каралі патрабаванні. Напрыклад, у час вайны з Масквой агульнымі намаганнямі яны дамагліся права мець праваслаўнага мітрапаліта, праваслаўных епіскапаў у Полацку і Магілёве, зваро-ту некалькіх захопленых уніятамі цэркваў і манастыроў. Былі і іншыя дзяржаўныя акты, якія абвяшчалі роўныя правы права-слаўных жыхароў з уніятамі і католікамі. Але трэба мець на ўва-зе, што ў краіне з бязмежным шляхецкім самавольствам ніякія законы не абаранялі і не маглі абараніць праваслаўную царкву і яе прыхільнікаў.

Уніяцкая царква, навязаная праваслаўнаму насельніцтву адміністрацыйным шляхам, яшчэ больш паглыбіла этнічна-рэлігійную барацьбу, а езуіты надалі ёй характар рэлігійнага фа-натызму. Тайная ідэя езуітаў паціху перавесці праз уніяцкую царкву праваслаўнае насельніцтва Рэчы Паспалітай у каталіцызм ажыццяўлялася. Ужо на кангрэгацыі ў Брэсце ў 1666 г. адзнача-лася, што базыльяне (уніяцкі манаскі ордэн) змянілі шмат у абрадах Святой Усходняй царквы і Боскай літургіі і так пераблыталі ўсё ва уніяцкай царкве, што уніяцкія абрады нельга назваць ні грэчаскімі, ні рымскімі.

У 1720 г. пытанне аб збліжэнні уніяцкай царквы з касцёлам разглядалася на Замойскім саборы. Некаторыя дагматы і абрады праваслаўнай царквы змяняліся на каталіцкія. Так, сабор пры-знаў лацінскія дагматы аб зыходзе Святога Духа не толькі ад Бога-Айца, але і ад Бога-Сына, аб чысцілішчы, індульгенцыях, перша-родным граху, беспамылковасці рымскіх пап у справах веры. Было шмат і другарадных лацінскіх новаўвядзенняў: памінаць пры богаслужэнні папу рымскага, пасвячаць у свяшчэннікі нежанатых асоб, насіць сутану, галіць бароды, прыняць кнігі рымскага друку, зняць у цэрквах іканастасы, завесці арганы, званочкі і г. д.

Шматгадовая каталіцкая экспансія на Беларусі суправаджа-лася атаясамленнем рэлігійнай і этнічнай прыналежнасці. Побач са стэрэатыпам "католік-паляк" пачынае выкрысталізоўвацца ў грамадскай свядомасці стэрэатып "праваслаўны - рускі". У выніку гэтага рэлігійная барацьба набыла этнічную афарбоўку, пераўтварылася ў этнічна-рэлігійную, якая працягвалася да падзелаў Рэчы Паспалітай.

ГЛАВА 3

ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА. ВОЙНЫ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVI - XVIII ст.

Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай не магла весці самастойнай знешняй палітыкі. Але гэта не азначае, што насельніцтва Беларусі не ўздзейнічала на войны, якія вяла Рэч Паспалітая. Часцей за ўсё і тэрыторыя Беларусі з'яўлялася тэатрам ваенных дзеянняў.

Першай вайной Рэчы Паспалітай, атрыманай ёй у спадчыну ад Вялікага княства Літоўскага, была Лівонская. Пад Лівоніяй у той час разумелася тэрыторыя сучаснай Латвіі і Эстоніі, заселеная лівамі, латыголамі, эстамі і іншымі плямёнамі і захопленая крыжакамі ў XIII ст. Намінальна Лівонія была пад уладай папы рымскага і гер-манскага імператара.

3 сярэдзіны XIV да канца XV ст. бесперапынныя ўнутраныя смуты аслабілі крыжакоў, што ў нейкім сэнсе садзейнічала перамозе аб'яднаных славянскіх сіл у 1410 г. пры Грунвальдзе і прыпыненню крыжацкай агрэсіі на Усход. Другім важным паказчыкам унутранай слабасці крыжакоў з'явіўся пераход у васальную залежнасць ад Полыпчы ў 1466 г. прускага біскупства, залежнага раней ад Рыгі. У падзеле лівонскай спадчыны пачынаюць праяўляць зацікаўленасць яе суседзі: Швецыя, Польшча, Вялікае княства Літоўскае, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім ордэнам (1554), апошні абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай, захоўваць нейтралітэт у выпадку руска-польскай вайны, адрадзіць праваслаўныя храмы.

Ва ўнутрыпалітычным жыцці Лівоніі пачынаюць барацьбу прыхільнікі і праціўнікі збліжэння з Полыпчай. Прыйшоўшы да ўлады, магістр ордэна В.Фюрстэнберг як праціўнік польскага ўплы-ву раптоўна становіцца прыхільнікам польскай арыентацыі і заклю-чае з Польшчай абаронча-наступальны саюз супраць Масквы. Пару-шэнне папярэдняга пагаднення з Расіяй падштурхнула ўрад Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі. Руская армія захапіла Нарву, Дзерпт (Тарту), дасягнула Рэвеля (Таліна).

Зацікаўленыя ў падзеле лівонскай спадчыны дзяржавы ўцягваюцца ў канфлікт. Данія адарвала востраў Эзель (Сааремаа), а паўночная частка Лівоніі - Эстляндыя - перайшла пад патранат Швецыі. Па-чынаецца распад ордэна. У выніку вострых унутрыпалітычных спрэ-чак В.Фюрстэнберг быў заменены на пасадзе магістра Г.Кетлерам, які звярнуўся да Жыгімонта II Аўгуста за дапамогай. У 1561 г. Віленскі

сейм прыняў уладанні Лівонскага ордэна пад патранат. 3 гэтага часу праціўнікам Расіі ў Лівонскай вайне стала Вялікае княства Літоўскае.

Уцягненне ВКЛ у падзел лівонскай спадчыны было невыпадко-вым. Магнаты ВКЛ, асабліва ў заходняй яе частцы, дзе ажыццяўля-лася аграрная рэформа Жыгімонта II Аўгуста, былі зацікаўлены ў заходнееўрапейскім рынку для свайго збожжа, а выхад Расіі да Бал-тыйскага мора нараджаў небяспечнага канкурэнта. Таму ВКЛ у Лівонскай вайне мела на ўвазе адразу дзве мэты: 1) далучыць да сваіх уладанняў тэрыторыю Лівонскага ордэна; 2) не дапусціць Расію да Балтыйскага мора, г. зн. на заходнееўрапейскі рынак.

Пасля пераходу Лівонскага ордэна пад патранат ВКЛ Расія пера-несла ваенныя дзеянні на тэрыторыю Беларусі Г ў 1563 г. захапіла самую магутную крэпасць княства — Полацк, які адкрываў шляхі рускай арміі на Вільню і Рыгу.

Але ўжо ў наступным пасля полацкага паражэння 1564 г. фартуна павярнулася тварам да ВКЛ, якое атрымала перамогу на р.Уле і пад. Оршай.

Лівонская вайна патрабавала ад насельніцтва ВКЛ напружання ўсіх сіл. Яна прывяла да рэзкага павелічэння падаткаў, прынесла працоўным масам разбурэнне іх гаспадарак і смерць. Але самае галоў-нае заключалася ў тым, што вайна зусім не карысталася папуляр-насцю не толькі сярод працоўных, але і дробнай і нават сярэдняй шляхты, яшчэ слаба акаталічанай і паланізаванай. Папскі пасол, які быў сведкам падзей, пісаў, што насельніцтва Беларусі публічна моліцца Богу, каб ён дараваў маскавітам перамогу. Яскравым прыкладам непапулярнасці Лівонскай вайны сярод беларускага насельніцтва была няўдалая спроба склікаць апалчэнне і правесці ваенную аперацыю ў 1567 г.

Магчыма, паражэнні, а таксама выступленні крымскіх татар, уцёкі князя Курбскага ў Літву прывялі Івана Грознага да думкі аб баярскай здрадзе і паклалі пачатак апрычніне. Унутраныя справы адсунулі на нейкі час праблемы Лівонскай вайны.

Не здолела і Вялікае княства Літоўскае скарыстаць расійскія цяжкасці. Само княства апынулася перад яшчэ больш небяспечнымі праблемамі. 3 пачатку ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі Польскае каралеўства аднавіла свае інкарпаратарскія намаганні, палітыку, якую вяло ў адносінах да ВКЛ з часоў Крэўскай уніі. Розніца палітыкі Расіі і Полыпчы для ўрада ВКЛ была відавочнай: Расія імкнулася да выхаду да Балтыйскага мора і цікавілася тэрыторыяй не ВКЛ, а Лівоніі. Польскае каралеўства прэтэндавала на "мірную", без аб'яўлення вайны і ваенных дзеянняў анексію ўсяго Вялікага княства Літоўскага цалкам. Гэта падштурхнула палітыкаў ВКЛ шукаць пагаднення з Расіяй. У чэрвені 1566 г. у Маскву было накіравана пасольства ВКЛ у складзе Ю.Хадкевіча, Ю.Тышкевіча і М.Гарабурды, якое прапанавала Івану IV правесці падзел Лівоніі на падставе існуючага на той час становішча. Але цар не прыслухаўся

да парады. Мабыць, перакананы ворагамі Расіі і Вялікага княства Літоўскага, ён прыняў памылковае рашэнне працягваць вайну. Яго падтрымаў Земскі сабор 1566 г.

Такая пазіцыя Расіі паставіла ВКЛ у яшчэ болып цяжкае становішча ў выніку ўзмацнення інкарпаратарскай хвалі польскіх магнатаў. У такіх умовах дэлегацыя ВКЛ на Люблінскім сейме пасля анексіі болыпай часткі княства ў Польскае каралеўства мусіла падпісаць ганебную Люблінскую унію (1569). 3 гэтага часу вайна за Лівонію павінна была стаць вайной Рэчы Паспалітай.

Уступленне ў вайну Швецыі і крымскіх татар, а таксама апрычніна яшчэ болып знясілілі Расію і адкрылі Рэчы Паспалітай добрыя перс-пектывы ў вайне. Але зноў яна не змагла выкарыстаць спрыяльныя ўмовы, бо сама перажывала цяжкія гады бескаралеўя. Расія першая актывізавала свае ваенныя дзеянні ў Лівоніі і здолела захапіць нека-торыя крэпасці, у тым ліку Пернаў (Пярну). Гэтыя ваенныя поспехі дазволілі маскоўскаму ўраду пачаць перамовы з германскім імператарам Максімільянам аб прызнанні права Расіі на Прыбалты-ку. Атрымаўшы адмову, рускі ўрад пачаў новую ваенную кампанію. Ваенныя поспехі Расіі насцярожылі не толькі Рэч Паспалітую, але і Рым.

Абраны ў 1576 г. польскі кароль Стэфан Баторый фарміруе наёмнае войска (часткова аперацыю фінансуе Ватыкан) і пачынае контрнас-тупленне супраць расійскай арміі ў Лівоніі і на Беларусі. Пасля 20-дзённай асады цаной вялікіх страт адваёўваецца Полацк,. вызва-ляецца Лівонія, ваенныя дзеянні пераносяцца на ўласна рускую тэ-рыторыю. Заваяваўшы Вялікія Лукі і шэраг дробных крэпасцей, Стэ-фан Баторый распачынае аблогу Пскова і марыць аб паходзе на Ноўгарад і Маскву. Але гераічная абарона Пскова ў 1581 — 1582 гг. канчаткова вызначыла вынік вайны і прымусіла знясіленыя 25-гадовай барацьбой дзяржавы пачаць мірныя перамовы. Яны праходзілі ў в.Ківерава Гара паблізу Запольскага Яма (на поўдзень ад Пскова) пры пасрэдніцтве папскага прадстаўніка езуіта А.Пасевіна. Згодна з перамір'ем (на 10 гадоў), якое ўвайшло ў гісторыю як Ям-Заполь-скае, Рэч Паспалітая вяртала Расіі захопленыя рускія гарады — Вялікія Лукі, Холм, Завалочча, Ізборск, Апочку, Гдоў, Себеж і іншыя з усімі іх землямі, за выключэннем раёна г.Веліжа, дзе адраджалася мяжа, што існавала да 1514 г. Расія ў сваю чаргу адмаўлялася ад усіх зя-мель, захопленых у Лівоніі і на Беларусі. Мэта, якую ставіла Расія:

знайсці выхад да Балтыйскага мора, не была дасягнута.

У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна-ўсходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці. Венгерскія наёмнікі, якія ўварваліся першымі ў Полацк, рабавалі жыхароў, руйнавалі ўсё. Менавіта ў час рабавання горада наёмнікамі Стэфана Баторыя загінулі многія культурныя каштоўнасці, у тым ліку і Полацкі летапіс. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне

пазіцый польскіх феадалаў і каталіцкага ўплыву, яшчэ болып глыбокі раскол беларускага грамадства на рэлігійнай глебе.

Аднак адна мэта, якую ставіў Ватыкан у Лівонскан ванне, фінансуючы паход Стэфана Баторыя, засталася недасягнутай: распаў-сюджванне каталіцызму далей на Усход, падпарадкаванне Расіі папу рымскаму. Місія Пасевіна схіліць Івана Грознага да уніі праваслаў-най і каталіцкай цэркваў правалілася, але ідэя не памерла.

Хутка для рэалізацыі гэтай ідэі трапіўся зручны выпадак. На па-чатку XVII ст. Расію напаткала бяда-ліха. На працягу трох гадоў (1600 -1602) вясной і летам ішлі праліўныя дажджы, а ўвосень яны змяняліся раннімі замаразкамі. Неўраджай прывёў да страшэннага голаду. Каб не карміць халопаў, феадалы выганялі іх тысячаш са сваіх двароў. Дзесяткі тысяч халопаў, сялян, пасадскіх людзей пнулі ў тыя гады ад голаду. У адной Маскве за два гады і чатыры месяцы загінула болып за 120 тыс. чалавек. Мноства галодных і халодных людзей блукалі па дарогах Расіі. На тую бяду ў 1598 г. памёр апошні з дынастыі Рурыкавічаў - цар Фёдар Іванавіч. Барыс Гадуноў, яш прыйшоў да ўлады, а потым і Васіль Шуйскі ў вельмі складаных эканамічных і палітычных абставінах не здолелі прыпыніць "смуту" -барацьбу працоўных мас супраць феадалаў.

"Смута" ў Расіі падштурхнула польскіх і літоўскіх феадалаў да актыўнай рускай палітыкі, для якой склаліся спрыяльныя ўмовы. Справа ў тым, што яшчэ пры Фёдару Іванавічу 15 мая 1591 г. ва ўдзельным Углічы пры загадкавых абставінах памёр брат цара васьмігадовы царэвіч Дзмітрый - фактычны наследнік рускага пра-стола. Адразу пасля смерці царэвіча ўзніклі дзве версіі аб яе пры-чынах. Згодна з адной, Дзмітрый накалоўся на ножык ў час прыпад-ку падучай хваробы; паводле другой, ён быў забіты падасланымі Га-дуновым асобамі. Маці царэвіча сведчыла аб забойстве і адразу ж пасля смерці сына назвала імёны забойцаў, якія разам з некалькімі пасадскімі людзьмі былі забіты раз'юшаным натоўпам.

Камісія ў складзе В.Шуйскага, А.Клешніна і Е.Валузгіна прыншла да высновы, што царэвіч Дзмітрый па нядбайнасці маці закалоўся ножыкам у час падучкі. Па распараджэнні ўрада Барыса Гадунове маці Дзмітрыя сілком пастрыглі ў манашкі, а сотні углічан, удзельнікаў хваляванняў, былі сасланы ў Сібір.

У 1600 г. пачалі распаўсюджвацца чуткі, быццам царэвіч Дзмітрыь выратаваўся. Неўзабаве "царэвіч" слушна заявіў аб сваіх прэтэнзіяі на маскоўскі прастол. Паводле афіцыйнай версіі рускага ўрада, у рол:

самазванца выступіў Грыгорый (Грышка) Атрэп'еў, беглы манах, як перабраўся пасля блуканняў па Расіі ў Рэч Паспалітую.

Пасля пераходу мяжы Атрэп'еў са сваімі спадарожнікамі тры тыдн жыў у Кіева-Пячэрскім манастыры, а затым у Астрогу і Дзермане Пакінуўшы Дзерманскі манастыр, Атрэп'еў скінуў з сябе манаска» адзенне і падаўся да антытрынітарыяў. Ён стаў выконваць іх абрадь і здабыў іх прыхільнасць. Але антытрынітарый не мог разлічваць ні

маскоўскі прастол. Ад антытрынітарыяў Атрэп'еў накіроўваецца да казакаў, а потым шукае падтрымку ў прыхільніка праваслаўя і далёкага родзіча Івана Грознага Адама Вішнявецкага, які варагаваў з маскоўскім царом з-за зямель. Разам з тым частка ўплывовых і найболып дальнабачных палітыкаў, менавіта такіх як К.Астрожскі, каронны гетман Я.Замойскі, разглядалі падтрымку самазванца як небяспечную авантуру.

Арганізатарам паходу Лжэдзмітрыя ў Расію становіцца другарадны чыноўнік Рэчы Паспалітай сенатар Юрый Мнішак, які абапіраўся на падтрымку свайго ўплывовага родзіча біскупа Б.Маціеўскага. Мнішак дапамог самазванцу заручыцца падтрымкай літоўскага канцлера Льва Сапегі, а затым з дапамогай папскага нунцыя (пасла) Рангоні атры-маў аўдыенцыю ў Жыгімонта III і абяцанне падтрымкі пры адпа-ведных умовах: пераходу самазванца ў каталіцызм, дапамогі Жыгімонту III у яго барацьбе са шведамі за спадчынны прастол у Стакгольме. Ажыццяўленне гэтых планаў адкрыла б перспектывы контррэфармацыі ў ІЦвецыі, укаранення каталіцызму на Русі і, зра-зумела, зацікавіла б каталіцкія колы Кракава і Рыма.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 607. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Шов первичный, первично отсроченный, вторичный (показания) В зависимости от времени и условий наложения выделяют швы: 1) первичные...

Предпосылки, условия и движущие силы психического развития Предпосылки –это факторы. Факторы психического развития –это ведущие детерминанты развития чел. К ним относят: среду...

Анализ микросреды предприятия Анализ микросреды направлен на анализ состояния тех со­ставляющих внешней среды, с которыми предприятие нахо­дится в непосредственном взаимодействии...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Методы прогнозирования национальной экономики, их особенности, классификация В настоящее время по оценке специалистов насчитывается свыше 150 различных методов прогнозирования, но на практике, в качестве основных используется около 20 методов...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.014 сек.) русская версия | украинская версия