Студопедия — Барацьбы. 11 страница
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Барацьбы. 11 страница






У 1892 г. было зацверджана новае Гарадское палажэнне, якое рэзка павышала маёмасны цэнз пры выбарах органаў гарадскога самакіраванйя і ўзмацняла кантроль над ім з боку ўрадавай адміністрацыі. Права ўдзелу ў выбарах гарадской думы пазбаўляліся не толькі немаёмныя пласты гарадскога насельніцтва, але і дробная буржуазія - дробныя гандляры, прыказчыкі і інш. Перавага аддавалася дваранам-домаўладальнікам, буйной гандлёвай, прамыс-ловай і фінансавай буржуазіі, вынікам чаго стала рэзкае скарачэнне колькасці выбаршчыкаў. Напрыклад, у Мінску ў 1893 г. яны склалі ўсяго 1 % насельніцтва горада (памяншэнне ў 14 разоў у параўнанні з выбарамі паводле закону 1870 г.). Паколькі ў гарадах Беларусі знач-ную частку насельніцтва складалі яўрэі (у сярэднім больш за 50 %), пераважная болыпасць якіх паводле свайго маёмаснага стану адносіліся да беднякоў і таму не ўдзельнічалі ў выбарах органаў гарадскога самакіравання, выкананне Гарадскога палажэння 1892 г. прымала на Беларусі форму нацыянальнага прыгнёту.

Увогуле становішча на Беларусі ўскладнялася рознымі абмежаваннямі ў дачыненні да польскага (каталіцкага) і яўрэйскага насельніцтва. У сувязі з паўстаннем 1863 - 1864 гг. палякам з 1865 г. забаранялася набываць маёнткі інакш як па спадчыне. Польскія памешчыкі былі пазбаўлены магчымасці карыстацца льготнымі пазыкамі Дваранскага банка. Беларускія сяляне-католікі маглі мець не болып за 60 дзесяцін зямлі на сям'ю. Яшчэ з канца XVIII ст. Беларусь уваходзіла ў мяжу яўрэйскай аселасці. А ў 1882 г. яўрэям было забаронена сяліцца за межамі гарадоў і мястэчак, арандаваць і купляць зямлю. У пачатку 90-х гадоў на Беларусь была выселена значная колькасць яўрэяў з гарадоў Цэнтральнай Расіі, у выніку чаго стварылася штучная перанаселенасць беларускіх гарадоў. Яўрэяў не прымалі на работу ў дзяржаўныя ўстановы, паліцыю, на афіцэрскія пасады ў арміі, на чыгуначны транспарт. Існавала пра-цэнтная норма прыёму яўрэяў у сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Талоўнай задачай, якую ўрад ставіў перад сабой, праводзячы серыю контррэформ у сялянскім пытанні, галіне народнай адукацыі^і друку, мясцовага самакіравання, было ўмацаванне сваёй сацыяльнай базы — класа памешчыкаў, пазіцыі якога аказаліся значна падарванымі аб'ектыўнымі ўмовамі сацыяльна-эканамічнага развіцця парэформен-най Расіі. Іншай апоры сваёй улады царызм не бачыў і не жадаў бачыць. Тым не менш ураду не ўдалося ў поўным аб'ёме ажыццявіць праграму контррэформ. Гэты працэс быў спынены новым уздымам рэвалюцыйнйга руху ў краіне.

§ 3. Парэформеннае развіццё беларускіх губерняў. Сацыяльна-эканамічнае становішча на рубяжы XIX - XX стст.

Рэформа 1861 г., праведзеная ў інтарэсах памешчыкаў, абумовіла "прускі шлях" развіцця аграрнага капіталізму ў Расіі. На Беларусі яго рысы былі яшчэ болып выразныя. Тут пераважала памешчыцкае землеўладанне. Паводле даных 1877 г., памепічыкам належала 50,3 % зямлі, сялянам - 33,4, казне, царкве, розным установам - 11,2 %. Буржуазнае землеўладанне складала ўсяго 5,1 % ад агульнай зямель-най плошчы. Памешчыцкае землеўладанне на Беларусі мела выразны латыфундыяльны характар. Буйныя памешчыкі валодалі дзесяткамі і сотнямі тысяч дзесяцін зямлі. Граф Чарнышоў-Круглікаў меў 74,5 тыс. дзесяцін зямлі, князь Паскевіч — 83,5 тыс., граф Патоцкі — 121,6 тыс., князь Радзівіл — 150 тыс., а князь Вітгенштэйн — амаль 1 млн дзесяцін. У той жа час сялянскія надзелы складалі ў сярэднім ад 2 да 5 дзесяцін.

Пераход да капіталістычнага гаспадарання на Беларусі адбываўся паступова. На змену прыгонніцтву спачатку прыйшла змешаная сістэма гаспадаркі. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўляліся ў выглядзе адпрацовак. Адпрацовачная сістэма была найбольш распаўсюджана ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлі інвентаром навакольных сялян, якія атрымлівалі за сваю працу ад памешчыка зямельныя плошчы ў арэнду. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях памешчыкі ш;ырока выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых (гадавых, тэрміновых, падзённых), якія апрацоўвалі зямлю інвентаром памешчыка, гэта была ўжо капіталістычная форма гаспадарання. Аднак і тут адпрацоўкі займалі значнае месца.

Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка ўсё шырэй уцягва-лася ў рыначныя сувязі. Развіццё капіталізму ў Беларусі адбывалася пад непасрэдным уплывам агульнарасійскага рынку. У параўнанні з цэнтральнымі прамысловымі губернямі, значнай часткай Украіны,

Польшчай і Прыбалтыкай Беларусь адставала ў прамысловым развіцці і заставалася галоўным чынам сельскагаспадарчым раёнам. Аднак па ўзроўні развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы яна ішла наперадзе многіх раёнаў Расіі. Гэтаму спрыяла, у прыватнасці, геаграфічнае становішча Беларусі, праз тэрыторыю якой праходзілі стратэгічныя і гандлёвыя шляхі ў Полыпчу, Прыбалтыку, За-ходнюю Еўропу.

Хутчэй складваліся капіталістычныя адносіны ў Віленскай, Гро-дзенскай і Мінскай губернях, дзе пасля рэформы засталося менш пе-ражыткаў прыгонніцтва і пераважала падворнае землекарыстанне. Гэтыя губерні знаходзіліся і ў болып спрыяльным становішчы ў параўнанні з Віцебскай і Магілёўскай адносна рынку збыту сельска-гаспадарчай прадукцыі. Перш за ўсё прадпрымальніцкі характар на-бывала памешчыцкая гаспадарка. У выніку малазямелля сялян та-варная вытворчасць іх гаспадарак была вельмі нізкай, таму асноўнымі пастаўшчыкамі таварнай прадукцыі на Беларусі былі памешчыкі.

Калі памешчыкі цэнтральных губерняў Расіі з 1877 па 1905 г. страцілі 27,2 % сваёй зямлі, то на Беларусі толькі 10,8 %. Многія памешчыцкія гаспадаркі, асабліва на захадзе і ў цэнтры Беларусі, сталі на капіталістычны шлях развіцця. У сваіх маёнтках памешчыкі адкрывалі вінакурныя, цагельныя, смалакурныя заводы, млыны, лесапільні. Разам з тым многія памешчыкі самі не вялі гаспадарку, а здавалі зямлю ў арэнду.

Аб развіцці капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі можа сведчыць паступовая спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. У першыя два дзесяцігоддзі пасля рэформы важнейшай галіной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць зерня. Аднак у выніку сусветнага аграрнага крызісу 80 - 90-х гадоў цэны на збожжа рэзка знізіліся (толькі за 80-я гады больш чым у 2 разы). Збожжавыя гаспадаркі Беларусі не былі здольны канкурыраваць на рынках За-ходняй Еўропы з вытворцамі таннага і высакаякаснага хлеба з ЗША, Аргенціны, Аўстраліі. Гэта прымусіла беларускіх памешчыкаў пераходзіць на вытворчасць такіх прадуктаў, якія давалі большы прыбытак. Паступова на Беларусі складваліся пэўныя раёны, дзе пе-раважную ролю адыгрывала тая ці іншая гандлёвая галіна сельска-гаспадарчай вытворчасці і да яе прыстасоўваліся ўсе іншыя.

У 90-я гады галоўнай спецыялізаванай галіной у сельскай гаспадарцы Беларусі стала малочная жывёлагадоўля. 3 1883 па 1900 г. колькасць буйной рагатай жывёлы ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі вырасла з 505,2 тыс. да 994,8 тыс. галоў, а ў Мінскай і Віцебскай губернях — у 2,2 раза. Дзякуючы высокаму попыту ма-лочныя прадукты мелі пастаянны збыт у Цэнтральнай Расіі, Польшчы, Прыбалтыцы. Важным відам гандлёвага прадпрымальніцтва ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі было вінакурэнне. Ад продажу спірту памешчыкі атрымлівалі буйныя даходы. 3 сярэдзіны 60-х гадоў у памешчыцкіх гаспадарках інтэнсіўна развівалася свінагадоўля.

У Мінскай і Гродзенскай губернях значнага развіцця дасягнула тан-

карунная авечкагадоўля.

Спецыялізацыя памешчыцкай гаспадаркі і павелічэнне яе

рыначных сувязей асабліва ярка праявіліся ў пашырэнні вытворчасці тэхнічных культур. Сярод іх першае месца займала бульба. Плошча пад бульбу за 1881 — 1899 гг. узрасла ў 2,5 раза. Другое месца пасля бульбы ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі належала лёну. Яго вытворчасць, асабліва ў Віцебскай губерні, мела пераважна таварны характар. За апошнія два дзесяцігоддзі XIX ст. плошча пад лён павялічылася на 48,5 %. Значнае месца ў канцы XIX ст. у беларускіх губернях займала прамысловае

садоўніцтва і агародніцтва.

Капіталізацыя памешчыцкай гаспадаркі Беларусі выклікала неаб-

ходнасць выкарыстання машын. У сярэдзіне 90-х гадоў па распаўсюджванні розных сельскагаспадарчых прылад Беларусь знаходзілася на другім месцы ў Расіі пасля Новарасійскага раёна. Лепш былі забяспечаны машынамі памешчыцкія гаспадаркі Мінскай і Гродзенскай губерняў. Тут даволі шырока выкарыстоўвалі малатарні, веялкі, жняяркі, сеялкі. Менш іх было ў Магілёўскай і Віцебскай губернях. Але ўсё ж у памешчыцкіх гаспадарках Беларусі прымянялі

ў асноўным адсталую ручную тэхніку.

Да пачатку XX ст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на

капіталістычны лад яшчэ далёка не завяршылася. Адпрацовачная сістэма не была канчаткова адменена нават у перадавых гаспадарках. Таксама захаваліся і іншыя перажыткі прыгонніцтва. На Беларусі пераважала буйное памешчыцкае землеўладанне, а сяляне цярпелі ад малазямелля. Апроч таго, за памешчыкамі засталіся сервітутныя землі—лясы, сенажаці, выганы, за карыстанне якімі яны бралі з ся-лян грашовую плату або прымушалі працаваць на панскім полі. У дадатак да цяжкіх эканамічных умоў свайго існавання сяляне ў прававых адносінах заставаліся ніжэйшым саслоўем у дзяржаве. У адрозненне ад дваранства, духавенства і купецтва, яны плацілі дзяр-жаве падушны падатак, выкупныя плацяжы, пазямельны падатак, выконвалі падводную, дарожную, паліцэйскую павіннасці. Да іх

прымяняліся цялесныя пакаранні.

Феадальныя перажыткі стрымлівалі развіццё капіталістычнага бессаслоўнага землеўладання, якое нават у пачатку XX ст. на Беларусі складала толькі 16,5% агульнай зямельнай плошчы. Працэс распаду дваранскай зямельнай уласнасці на Беларусі ішоў значна марудней, чым у Цэнтральнай Расіі. Да пачатку XX ст. сельская гаспадарка Беларусі ўсё яшчэ заставалася напаўпрыгонніцкай-

напаўкапіталістычнай.

Прамысловасць Беларусі развівалася ў цеснай сувязі з

агульнарасійскай, але мела і свае асаблівасці. Характэрнай рысай" прамысловага развіцця Беларусі ў другой палове XIX ст., разам з адносна хуткім ростам фабрычнай індустрыі, было пашырэнне дроб-

най вытворчасці і мануфактур, пераважна невялікіх фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў.

У 60-я гады XIX ст. у прамысловасці Беларусі пераважалі дробныя рамесныя прадпрыемствы і мануфактуры. На іх выкарыстоўвалася ручная праца. Перш за ўсё гэта промыслы па перапрацоўцы мясцо-вай сыравіны: дрэва (сталярны), гліны (ганчарны), скуры (кушнерскі, шавецкі), шэрсці і льну (ткацкі). Рамесніцкая вытворчасць канцэнт-равалася ў гарадах і шматлікіх мястэчках. Да канца стагоддзя назіраўся рост колькасці дробных рамесных прадпрыемстваў, павялічваўся аб'ём іх прадукцыі. У канцы 90-х гадоў рамесніцтва давала 34,5% прадукцыі ад усёй прамысловасці Беларусі.

Пасля рэформы 1861 г. паскорыўся рост мануфактурнай вытворчасці. Тут выкарыстоўвалася ручная праца, але існаваў яе па-дзел па спецыяльнасцях. Мануфактуры ўзнікалі з сялянскіх промыс-лаў і гарадскога рамяства. У канцы XIX ст. мануфактуры пераважалі ў гарбарнай, ганчарнай, цагельнай, суконнай, шкляной і тытунёвай вытворчасці і давалі 32,5% валавой прамысловай прадукцыі Беларусі.

Нягледзячы на вялікую долю рамеснай і мануфактурнай вытворчасці, на Беларусі на працягу другой паловы XIX ст. ішоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. Рамяство і мануфактуру паступова выцясняла капіталістычная фабрыка. Калі ў 1860 г. на Беларусі дзейнічала толькі 30 фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў, то ў 1900 г. іх было ўжо 799 (рост у 27 разоў). За гэты ж час колькасць рабочых узрасла з 2,9 да 31,1 тыс. (у 10,7 раза), У канцы стагоддзя фабрычна-заводская прамысловасць давала 33% валавога прадукту.

Значна адставала Беларусь ад Расіі па ўзроўні канцэнтрацыі вытворчасці. Дробныя прадпрыемствы (да 50 рабочых) складалі ў нас 85,5% ад усіх фабрык і заводаў. Калі прадпрыемствы, якія мелі болып за 500 рабочых, у расійскай прамысловасці займалі 3,5 %, то ў бела-рускай — толькі 1,2 %. Сярэдні памер прадпрыемстваў Беларусі быў у 2,3 раза меншы, чым увогуле па Расіі. У той час нетры Беларусі не былі вывучаны. Адсутнічала сыравіна для цяжкай прамысловасці, таму на Беларусі гэта прамысловасць развівалася вельмі марудна. Пераважнае значэнне тут атрымалі галіны вытворчасці, звязаныя з перапрацоўкай мясцовай сыравіны. Сярод іх вядучая роля належала вінакурэнню і лясной прамысловасці.

Беларусь з'яўлялася адным з галоўных раёнаў вінакурэння ў Расіі. Тут у 1890 г. дзейнічала 18% ад усіх вінакурных заводаў краіны. У 1900 г. на вінакурных заводах Беларусі працавала 470 паравых рухавікоў, валавая прадукцыя складала 23,5% ад усёй прадукцыі прамысловасці Беларугі. Лесапільная прамысловасць па колькасці занятых рабочых стаяла на другім месцы пасля вінакурэння. Аднак фабрычна-заводскія прадпрыемствы занялі ў галіне пануючае становішча толькі ў 90-х гадах.

Значнае развіццё на Беларўсі атрымалі запалкавыя і папярова-кардонныя прадпрыемствы. Напрыклад, у Мінскай губерні ў 1900 г.

дзейнічалі чатыры запалкавыя фабрыкі: Барысаўская (759 рабочых), Мазырская (616), Пінская (590) і Койданаўская (208 рабочых). Па колькасці працуючых на іх гэтыя фабрыкі былі найбуйнейшыя ў губерні. Сярод папяровых фабрык буйнейшай з'яўлялася Добрушская (900 рабочых і гадавая сума вытворчасці 1,6 млн рублёў). Да таго ж яна была абсталявана навейшымі па тым часе машынамі.

Вельмі шмат было на Беларусі прадпрыемстваў, звязаных з пера-працоўкай сельскагаспадарчай сыравіны: мукамольна-крупяныя, крухмальна-патачныя, маслабойныя, піваварныя, тэкстыльныя, ільно-і пенькаапрацоўчыя, гарбарныя. Значнае развіццё атрымала тытунёвая прамысловасць, якая працавала на завознай сыравіне. Буйнейшай з'яўлялася тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне. У 1900 г. на ёй працавала 1445 рабочых. У другой палове XIX ст. хуткі рост гарадоў і развіццё прамысловага будаўніцтва выклікалі патрэбу ў вялікай колькасці будаўнічых матэрыялаў. На Беларусі атрымала развіццё ў першую чаргу вытворчасць цэглы. Існавалі таксама шклозаводы і прадпрыемствы па вытворчасці кафлі.

Прамысловасць Беларусі пасля рэформы 1861 г. развівалася не-раўнамерна. Калі ў першыя два дзесяцігоддзі ўдзельная вага ўсіх прадпрыемстваў Беларусі, якія ўзніклі ў гэты час, складала 18,5%, а ў Расіі — 23,4%, то ў 80 - 90-я гады на Беларусі ўведзена ў дзеянне фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у 4 разы болып, чым за папярэднія 20 гадоў (у Расіі толькі ў 2,6 раза). Значнаму павелічэнню тэмпаў развіцця прамысловасці Беларусі спрыяла стварэнне густой

сеткі чыгуначных дарог, а таксама інвестыцыі капіталу і арганізацыя крэдытных устаноў. Развіццё капіталізму ў эканоміцы Беларусі не магло абыходзіцца без дзейнасці развітай сістэмы транспарту. Асабліва важным для прамысловасці, узмацнення таварнасці сельскай гаспадаркі, гандлёвых сувязей і фарміравання рынку быў чыгуначны транспарт.

Першай чыгункай, якая пракладзена па тэрыторыі Беларусі, стала Пецярбургска-Варшаўская, пабудаваная ў 1862 г. Яна прайшла праз Гродна. У 1866 г. адкрыта Рыга-Арлоўская чыгунка праз Дзвінск -Полацк — Віцебск. Асабліва інтэнсіўна чыгуначныя магістралі будаваліся ў 70 — 90-х гадах. У 1871 г. пачала дзейнічаць Маскоўска-Брэсцкая магістраль (Смаленск — Орша — Баранавічы — Брэст); у 1871 - 1874 рг. - Лібава-Роменская (Вільня - Маладзечна - Мінск -Асіповічы — Бабруйск — Жлобін); у 1873 г. - Брэст - Ковель; у 1882 г. -Пінск - Жабінка; у 1886 г. — Лунінец - Гомель і Беласток — Баранавічы.-Чыгуначнае будаўніцтва працягвалася і ў наступныя гады. Чыгунка звязала Беларусь з цэнтральнымі губернямі Расіі, буйнымі эканамічнымі цэнтрамі краіны — Пецярбургам, Масквой, Кіевам, прыбалтыйскімі портамі.

 

Значную ролю адыгрываў рачны транспарт. Водныя шляхі праходзілі па Прыпяці, Бярэзіне, Сожы. Водны транспарт у 1900 г.

налічваў 310 непаравых і 23 паравых судны.

Працягваўся рост гарадоў. Мінск, Віцебск, Гомель, Жлобін, Лунінец, Брэст, Баранавічы ў выніку развіцця чыгункі сталі буйнымі чыгуначнымі вузламі і гандлёва-прамысловымі цэнтрамі.

Пашырыўся гандаль. Пераважаў вываз сельскагаспадарчай сыравіны, лясных матэрыялаў, такіх прамысловых тавараў, як запалкі, папера і кардон, цэгла, кафля і аконнае шкло, вяроўкі і канаты, спірт, малочныя прадукты, жытняя і бульбяная мука і г.д. Прывозілі ж на Беларусь метал, мануфактурныя тавары, соль, збожжа.

Беларусь на мяжы XIX - XX стст. заставалася, як і раней, адным з тых эканамічных раёнаў, характар прамысловага развіцця якіх вызначаўся спецыялізацыяй на апрацоўцы мінеральнай сыравіны, сельскагаспадарчай прадукцыі. Як і раней, развіваліся харчовая, тэк-стыльная, гарбарная, сілікатна-цагельная і іншыя галіны прамысловасці. Болыпасць фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў былі невялікімі, з колькасцю рабочых да 50 чалавек. Развіццё капіталізму ў прамысловасці выявілася ў паступовым выцясненні дробнай вытворчасці і мануфактуры заводскай вытворчасцю. Аднак працягвалі расці дробная і мануфактурная вытворчасці, прычым на працягу ўся-

го названага перыяду яны пераважалі.

У пачатку XX ст. узмацніўся працэс канцэнтрацыі прамысловасці. Да 1900 г. на 50 прамысловых прадпрыемствах з колькасцю рабочых

болып за 100 чалавёк працавала 24% ад усіх рабочых. Да буйных прадпрыемстваў адносіліся льнопрадзільная фабрыка "Дзвіна" ў Віцебску (каля 1000 рабочых), папяровая фабрыка ў Добрушы, фаб-рыка "Нёман" у Лідскім павеце па вырабу крышталёвага шкла, ты-тунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне, запалкавыя фабрыкі "Праг-рэс-Вулкан" у Пінску, "Вікторыя",ў Барысаве і інш.

Канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу прывяла да стварэння ў Беларусі манапалістычных аб'яднанняў, якія выцеснілі дробную вытворчасць. 3 1900 па 1907 г. перастала існаваць каля 4650 сама-тужна-рамесных майстэрняў. Колькасць рамеснікаў і саматужнікаў зменшылася на 4,6 тыс. чалавек. У Мінску дзейнічалі акцыянерныя таварыствы залалкавай фабрыкі "Маланка" і крухмала-патачнага завода "Сокал", у Гродне — акцыянернае таварыства тытунёвай фабрыкі Шарашэўскага. У 1905 г. у Копысі Магілёўскай губерні ўзнік сіндыкат уладальнікаў кафельных заводаў, а ў 1906 г. у Оршы — сіндыкат діваварных заводчыкаў Паўночна-Заходняга краю. Усё ж манапалізацыя прамысловасці была параўнальна невялікая, да 50% прамысловай вытворчасці працягвалі складаць саматужна-рамесныя цэхі. Таму асноўныя рысы, характ&рныя для манапалістычнай стадыі развіцця капіталізму, у Беларусі праявіліся не так выразна, як у прамыслова развітых раёнах Расіі.

Разам з тым неабходна падкрэсліць, што дробная вытворчасць па-ступова трапляла пад уплыў і залежнасць ад буйнога капіталу.

У сельскай гаспадарцы капіталізм праяўляўся ў першую чаргу ў развіцці таварнай вытворчасці. У гаспадарках памешчыкаў, а так-сама заможных сялян галоўнай галіной заставалася вытворчасць збожжа. Пачынаючы з 80 — 90-х гадоў XIX ст. усталёўвалася спецыялізацыя на малочнай жывёлагадоўлі і свінаводстве, развівалася танкарунная авечкагадоўля, як і раней, было развіта вінакурэнне.

Вядучую ролю ў эканоміцы пачалі адыгрываць банкі. Акрамя аддзя-ленняў цэнтральных банкаў імперыі (у Мінску, Магілёве, Віцебску, Гомелі, Пінску, Бабруйску і іншых гарадах) былі і мясцовыя — Магілёўскі і Мінскі камерцыйныя банкі.

У цэлым эканоміка беларускіх губерняў, як і ўсёй краіны, на па-чатку XX ст. перажыла эканамічны крызіс.

Капіталізм у Беларусі пранікаў як у памешчыцкую, так і ў сялян-скую гаспадарку, уцягваў іх у арбіту рыначных адносін. Беларускія губерні адносіліся да раёнаў з самым высокім узроўнем памешчыцкага землеўладання. Дваране складалі 2,8% насельніцтва і распараджаліся болыпай часткай ворнай зямлі, а таксама ад 80 да 90 % усёй зямлі, у той час як сяляне (75,3% насельніцтва) валодалі 34,4% ворыва. У сельскай гаспадарцы працягвалася спецыялізацыя на мясамалоч-най жывёлагадоўлі і вінакурэнні.

Нягледзячы на развіццё капіталізму, у вёсцы захоўваўся ўвесь без выключэння набор прыгонных метадаў гаспадарання і эксплуатацыі працы. 3-за ўціску сялян, галоўным чынам з боку памешчыцкай

гаспадаркі, на Беларусі не склалася развітая кулацкая гаспадарка. На пачатку XX ст. беднякоў было прыкладна 61% ад усёй колькасці сялян, сераднякоў - 28, заможных сялян — 11%.

Дваранства на Беларусі налічвала 175 тыс. чалавек. Рускія памешчыкі (пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай і паўстання 1863-18 64 гг. царызм актыўна насаджаў тут рускае буйнапамеснае землеўладанне, узнагароджваў зямлёй і прывілеямі перш-наперш самых адданых прастолу людзей) займалі пазіцыю захавання сама-дзяржаўнай улады, афарбаванай у вялікадзяржаўны шавіністычны колер. Польскія памешчыкі, эканамічная магутнасць якіх была абме-жавана, але не знішчана, у палітычным плане стаялі на пазіцыі адраджэння самастойнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Такая іх апазіцыйнасць царызму пры першых прыкметах пагрозы з боку ўрада ператваралася ў вернападданніцкую пазіцыю.

Побач з буйнымі землеўладальнікамі-памешчыкамі склаўся вельмі своеасаблівы пласт дваран-фальваркоўцаў і засцянковай шляхты (па-водле нацыянальнага складу часткова апалячанай, у эканамічным плане землеўласніцкай, беззямельнай і з чыноўніцкага асяроддзя). У палітычных адносінах землеўласніцкая шляхта ўсё болып актыўна станавілася на шлях капіталістычнага гаспадарання, арыентавалася на адраджэнне польскай дзяржавы і нярэдка выступала супраць бела-рускага нацыянальна-вызваленчага руху. Дробнай і сярэдняй шлях-це ў значнай меры была ўласціва беларуская нацыянальная свядо-масць. Гэта праслойка шляхты прыхільна ставілася да нацыянальна-

вызваленчага руху.

Такім чынам, сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі абазна-

чанага перыяду характарызуецца развіццём капіталізму ў эканоміцы, фарміраваннем элементаў імперыялізму ў прамысловасці, паступовымі змяненнямі ў сацыяльнай структуры грамадства. Аднак беларускія губерні ў цэлым заставаліся сельскагаспадарчым рэгіёнам, а ў галіновай структуры прамысловасці па-ранейшаму вядучымі былі апрацоўка мясцовай сыравіны, харчовая і лёгкая прамысловасць.

§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы

У 1908 г. завяршыўся перыяд эканамічнай дэпрэсіі, якая ахапіла ўсю Расію, і пачаўся прамысловы ўздым. Ён працягваўся да пачатку

першай сусветнай вайны.

На Беларусі з 1908 г. назіралася павелічэнне колькасці прамыс-

ловых прадпрыемстваў і рост прадукцыі. За тры перадваенныя гады пабудавана каля 200 прамысловых прадпрыемстваў (столькі ж, колькі за 1900 — 1908 гг.). Прырост колькасці рабочых у 1913 — 1915 гг.

быў удвая большы, чым у 1900 - 1908 гг., а прамысловай прадукцыі -у 1,9 раза. Тэмпы росту валавой прадукцыі аказаліся нават вышэйшымі, чым па краіне ў цэлым. Аднак дробная вытворчасць захавалася тут у большых памерах (53,5% валавой прадукцыі ў параўнанні з 31,4% па краіне).

Увогуле ў 1900 — 1913 гг. прамысловае развіццё на Беларусі зрабіла значны крок наперад.

1900 г. 1913 г. Колькасць цэнзавых прадпрыемстваў 799 1282 Колькасць дробных прадпрыемстваў

(менш як 16 рабочых) 100 129 Удзельная вага ў агульнай вытворчасці, %:

прамысловай 33 46,5 рамеснай 57,8 67,3

Змяняліся і якасныя характарыстыкі вытворчасці: магутнасць рухавікоў у 1908 - 1913 гг. павялічылася з 27,3 да 44,9 тыс. к.с., а энергаўзброенасць аднаго рабочага ўзрасла з 0,71 да 0,82 к.с.

За 1900 - 1913 гг. колькасць рабочых на прадпрыемствах цэнза-вай прамысловасці павялічылася з 31 да 57 тыс. (на 76,6 %), аднак на дробных і рамесна-саматужных прадпрыемствах іх было ў 3 разы болып.

Да 1914 г. у асноўным захавалася галіновая структура прамысловасці, якая склалася на пачатку XX ст. Дамінуючае становішча ў прамысловасці занялі галіны, якія базіраваліся на мяс-цовай сыравіне: дрэваапрацоўчая, харчовая, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. У 1911 - 1913 гг. на Беларусі ўзнікла 77 новых дрэваапра-цоўчых прадпрыемстваў. Аб'ём дрэваапрацоўкі ўзрос у параўнанні з 1900 г. у 3,8 раза, выраб фанеры павялічыўся ў 5 разоў. Доля лесана-рыхтоўчай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі ў лесаэкспар-це Расіі складала 27,4 %. Беларускія прадпрыемствы давалі 24,4 % агульнарасійскай вытворчасці дубовых шпал, 23,5 % фанеры, 44,8 % запалкавай саломкі.

Беларусі належала значная доля ў вытворчасці абліцовачных ма-тэрыялаў. Яна складала ў 1912 г. 32,2 % ад вырабленай у Расіі пяч-ной аднаколеравай кафлі і каля паловы карнізаў для ўпрыгожвання будынкаў і пакояў, 55,7 % аконнага шкла. Гэтыя вырабы вывозіліся на рынкі Расіі.

Высокай была і доля агульнарасійскай вытворчасці спірту - каля 10 % яго гналі вінакурныя заводы Беларусі.

Хаця ў агульнарасійскай металаапрацоўчай прамысловасці беларускія прадпрыемствы давалі толькі 0,9 % прадукцыі, металаап-рацоўчая галіна набыла пэўную спецыялізацыю. На долю Беларусі ў 1912 г. прыпадала 7 % вырабленых у Расіі лесапільных станкоў і 7,2 % вадзяных турбін.

У гэтыя гады ў Мінску ўзнікла фабрычная вытворчасць шпалераў. У 1912 г. тут выраблялася 14,5 % усёй колькасці шпалераў у Расіі.

Развіваўся транспарт. Агульная працягласць чыгуначных пуцей складала ў 1914 г. 3,9 тыс. км.

Да 1913 г. на Беларусі выраслі буйныя фабрычна-заводскія цэнтры. Найбуйнейшым з іх быў Мінск, другім па значэнні - Віцебск, трэцім -Гродна, потым ішлі Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца.

У сельскай гаспадарцы Беларусі ў асноўным захоўвалася спецыялізацыя, якая склалася на працягу папярэдніх дзесяцігоддзяў^. Болып выразна праявілася жывёлагадоўчая спецыялізацыя сельскай гаспадаркі - вытворчасць малака і мяса, а таксама кармавых і тэхнічных культур - павялічыліся плошчы пад бульбай і травамі. Значна вырасла выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі (малатарні, веялкі, сеялкі, жняяркі, сенакасілкі і інш.) у асноўным у гаспадарках памешчыкаў і заможных сялян. Капіталізм пранікаў як у памеш-чыцкую, так і ў сялянскую гаспадарку, уцягваў іх у арбіту рыначных адносін. Малазямелле, галеча прымушалі сялян шукаць заробак у іншых месцах, перасяляцца ў гарады. Вастрыня супярэчнасцей у вёсцы падштурхоўвала іх да актыўных дзеянняў.

Паскарэнню развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і сацы-яльнаму расслаенню вёскі садзейнічала сталыпінская рэформа. Яе мятя - умацаваннесацьіяльнай апоры самадзяржаўнага ладу і ства-рэнне ўм^^ля^арм1^авдшгя^рар5а^^

што яна 'будз^'дасягнута* шляхам ліквідацыГсялянсЬай абшчыны з уласцівай ёй сістэмай земляробства і землеўладання і стварэння шырокай праслойкі сялян-уласнікаў, арыентаваных на прадпрымальніцкую рыначную гаспадарку.

Пачатак аграрнай рэформе быў пакладзены ўказам ад 9 лістапада 1906 г., паводле якога кожны гаспадар, уладальнік надзельнай зямлі па абшчыннаму праву, мог у любы час патрабаваць замаца-вання яе ў асабістую ўласнасць. Рэформа атрымала развіццё ў шэрагу законаў буржуазнага характару, якія былі прыняты на працягу 1906 - 1912 гг.

Ажыццяўленне рэформы ішло па некалькіх напрамках: разбурэн-не абшчыны, насаджэнне хутароў і адрубоў, перасяленне "лішніх" сялян у Сібір і на Далёкі Усход, Паўночны Каўказ і ў Сярэднюю Азію.

На Беларусі рэформа мела шэраг асаблівасцей. У заходніх раёнах (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) сялянская абшчына была ліквідавана ўжо даўно. Падворна-спадчыннае сялянскае землеўладан-не, якое тут пераважала, у значнай ступені аблегчыла рэформу, спры-яла замацаванню зямлі ў асабістай уласнасці.

Узмоцненае разбурэнне абшчыны ажыццяўлялася ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе было пашырана абшчыннае землеўладанне і супярэчнасці паміж патрэбнасцямі капіталістычнага развіцця і ўста-

рэлай абшчыннай формай землеўладання існавалі больш значныя. Сяляне ў асноўным ахвотна выходзілі з абшчыны, імкнуліся вызваліцца ад поўнай залежнасці ад "міру", а малазямельныя сяляне разлічвалі прадаць свае заняпалыя ўчасткі. У сувязі з гэтым Бела-русь па колькасці двароў, якія выйшлі з абшчыны і замацавалі зямлю ўасіабістай уласнасці, займала першае месца сярод многіх раёнаў Расіі.

Разбурэнне абшчыны адбывалася найболып інтэнсіўна ў 1908 -1909 гг., прычым асабліва высокімі тэмпамі гэты працэс ішоў у Магілёўскай губерні, якая займала другое месца ў Расіі па колькасці домаўладальнікаў, што замацавалі зямлю ў асабістую ўласнасць, і ўступала толькі Саратаўскай губерні. Да 1915 г. у Магілёўскай губерні былі замацаваны ў асабістую ўласнасць 702 409 дзесяцін зямлі (54,8 % абшчыннага землеўладання), у Віцебскай - 154 824 дзесяціны (21,8 %).

Выдзяленне сялянскіх гаспадарак на хутары на Беларусі праводзілася задоўга да рэформы. Гэты працэс разгортваўся пад уп-лывам перасяленцаў з Прыбалтыкі. У канцы XIX - пачатку XX ст. хутарскія гаспадаркі ствараліся на купчай зямлі заможнымі сялянамі. Асноўнай прычынай росту хутарызацыі было развіццё капіталізму, разлажэнне старых абшчынна-патрыярхальных адносін на вёсцы. Хутары ўяўлялі сабой найбольш прыстасаваную да капіталістычнай вытворчасці форму гаспадаркі. У 1907 - 1916 гг. у пяці заходніх губернях было створана 128 187 хутарскіх і адрубных гаспадарак. Гэта склала каля 12 % ад усіх сялянскіх двароў. Агульная колькасць адрубоў і хутароў: у Віцебскай губерні 48 431 (25,1 %), Магілеўскай — 32 585 (13,1 %), Віленскай - 14 948 (8,1 %). Найменшы поспех хута-рызацыя мела ў Мінскай і Гродзенскай губернях (адпаведна 5,8 % і 7,1 %). На гэта ўплывала малазямельнасць сялян, высокая кан-цэнтрацыя зямельных плошчаў у велізарных латыфундыях. У той жа час падворна-спадчыннае землеўладанне і адсутнасць абшчыны на захадзе і ў цэнтры Беларусі стваралі ўмовы для развіцця каліталізму і пазбаўлялі стымулаў, якія б заахвочвалі сялян на перасяленне на хутары і адрубы.

Замацаванне зямлі ў асабістую ўласнасць фактычна азначала вызва-ленне ад зямлі значнай часткі сялян, у першую чаргу збяднелых яе пластоў. Малазямельныя сяляне прадавалі замацаваную зямлю, а заможныя - куплялі яе. На працягу 1907 - 1914 гг. на пяці заходніх губернях прадалі зямлю 40 820 домаўладальнікаў, альбо 35,8 % усіх хутарскіх і адрубных двароў, што склала 16,3 % хутарской і адруб-ной зямлі.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 699. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Билет №7 (1 вопрос) Язык как средство общения и форма существования национальной культуры. Русский литературный язык как нормированная и обработанная форма общенародного языка Важнейшая функция языка - коммуникативная функция, т.е. функция общения Язык представлен в двух своих разновидностях...

Патристика и схоластика как этап в средневековой философии Основной задачей теологии является толкование Священного писания, доказательство существования Бога и формулировка догматов Церкви...

Основные симптомы при заболеваниях органов кровообращения При болезнях органов кровообращения больные могут предъявлять различные жалобы: боли в области сердца и за грудиной, одышка, сердцебиение, перебои в сердце, удушье, отеки, цианоз головная боль, увеличение печени, слабость...

Ведение учета результатов боевой подготовки в роте и во взводе Содержание журнала учета боевой подготовки во взводе. Учет результатов боевой подготовки - есть отражение количественных и качественных показателей выполнения планов подготовки соединений...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия