Студопедия — Рэалізацыя першага правіла можа ажыццяўляцца наступным чынам.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Рэалізацыя першага правіла можа ажыццяўляцца наступным чынам.






1. Глыбокае разуменне зместу кнігі заўсёды пачынаецца з вылучэ-

ння ў ім галоўнага, істотнага. А гэта тое, што найбольш поўна характарызуе матэрыял з пункту гледжання яго тэарэтычнай і прак-тычнай значнасці для вывучаемай дысцыпліны і спецыяльнасці.

2. Наступным крокам на шляху да глыбокага разумення прачытанага з’яўляецца выяўленне лагічных сувязяў паміж галоўнымі палажэннямі, якія ўтрымліваюцца ў тым або іншым раздзеле выдання. Да іх адносяцца, напрыклад, прычынна-выніковыя сувязі.

3. Аднак неабходна выяўляць і іншыя лагічныя сувязі – па пада-бенстве і адрозненнях, па супрацьлегласцях і ўзаемазалежнасцях і г. д. Параўноўваючы розныя з’явы, выяўляючы ў іх агульныя і спецы-фічныя рысы і заканамернасці, можна глыбей унікнуць у сутнасць вывучаемага матэрыялу. Трэба разумець, што паміж тым матэрыялам, што вывучаецца сёння, і тым, што вывучаўся ўчора, могуць і павінны існаваць нейкія сувязі. Выяўленне гэтых сувязяў якраз і дазваляе ўключаць новыя веды ў лагічную сістэму ўжо існуючых і тым самым забяспечваць трывалае і надзейнае разуменне новага матэрыялу.

Рэалізацыя другога правіла – запамінання, як і разумення, – вельмі працаёмкі працэс, таму важна навучыцца карыстацца прыёмамі прадукцыйнага запамінання. Вось некаторыя з іх.

1. Важнае значэнне для больш трывалага запамінання тэксту мае так званая паўната ўспрыняцця. Калі чытаеш тэкст пра сябе, паўната ўспрыняцця будзе адной, калі чытаеш яго ўслых ды яшчэ робіш вы-піскі найбольш важных навуковых палажэнняў, паўната ўспрыняцця будзе іншай, большай.

2. Адным з важнейшых прыёмаў запамінання з’яўляецца паўтор вучэбнага матэрыялу. Існуюць тры спосабы паўтарэння: а) канцэнтраваны (не размеркаваны па часе), б) размеркаваны па часе і в) камбінаваны.

Сутнасць канцэнтраванага спосабу ў тым, што паўторы ідуць адзін за другім, пакуль вучэбны матэрыял не запомніцца. Гэты спосаб прымяняецца тады, калі матэрыял невялікі.

Паўтор з размеркаваннем па часе прымяняецца ў тым выпадку, калі трэба запомніць дастаткова вялікі матэрыял. Сутнасць яго ў тым, што спачатку чытаецца поўны тэкст, пасля змест яго разбіваецца на лагічныя часткі, вядзецца запамінанне кожнай з гэтых частак. Калі ўсе часткі замацоўваюцца ў памяці, тэкст пераказваецца цалкам.

Камбінаваны спосаб запамінання сумяшчае ў сабе першыя два спосабы. Ен прымяняецца тады, калі тэкст кнігі вялікі і складаны па змесце.

Трэба ўзяць за правіла весці запісы пры чытанні любой навуковай і спецыяльнай літаратуры. Гэта садзейнічае лепшаму засваенню прачытанага, дае магчымасць захоўваць неабходныя матэрыялы ў зручным для карыстання выглядзе, скарачае час на пошук дадзенай крыніцы пры паўторным звароце да яе.

Аднак запісы могуць быць рацыянальнымі толькі ў тым выпадку, калі выконваюцца агульнапрынятыя патрабаванні па іх вядзенні. Існуе шэраг практычных прыёмаў, накіраваных на тое, каб запісы ў працэсе чытання займалі як мага менш часу, і на тое, каб імі ў далейшым можна было лёгка карыстацца. Для гэтага трэба імкнуцца, па-першае, да лаканічнасці, па-другое, да выкарыстання розных скарачэнняў і, па-трэцяе, да нагляднасці запісаў. Яны павінны быць размешчаны так, каб з іх дапамогай выяўляліся лагічныя сувязі і іерархія паняццяў. Рабіць гэта можна з дапамогай сістэмы загалоўкаў, падзагалоўкаў, а таксама шляхам падзелу тэксту на абзацы, падкрэсліванняў, нумарацыі і г. д. І нарэшце, практычная рэкамендацыя – запісы звычайна вядуцца на адной старонцы ліста. Пры гэтым паскараецца пошук і сістэматызацыя матэрыялаў, захоўваецца магчымасць рабіць устаўкі ў тэкст.

Наколькі існуюць розныя мэты і ўмовы чытання навуковай, вучэбнай і спецыяльнай літаратуры, настолькі могуць быць рознымі і віды тых запісаў, якімі гэта чытанне суправаджаецца. Асноўныя з іх – гэта план, канспект, тэзісы, рабочыя запісы.

План – самы кароткі від запісаў. У ім толькі пералічваюцца пытанні, адлюстраваныя ў кнізе. Складанне плана – важны этап самастойнай працы над кнігай, які дапамагае чытачу выявіць кола пытанняў, закранутых у ёй, устанавіць сувязь паміж часткамі, прывесці ў стройную сістэму прачытанае і трывала засвоіць яго. Складанню плана, як правіла, папярэднічае аналіз тэксту, вылучэнне ў ім складаных частак. У практыцы самастойнай работы з кнігай выкарыстоўваюцца розныя тыпы планаў. Просты – гэта структурны план. Ён адпавядае структуры вывучаемага твора. За аснову такога плана бярэцца пералік асноўных раздзелаў і параграфаў. Найбольш складаны – гэта план-канспект, які ўключае ў сябе, акрамя плана тэмы, пісьмовы пераказ прачытанага з доказамі і асабістымі рэмаркамі. Карыстаючыся планамі, можна лёгка аднаўляць у памяці змест любога твора.

Самай разгорнутай формай запісаў з’яўляецца канспект. У ім у скарочаным выглядзе адлюстроўваецца сутнасць твора. Канспек-таванне дапаможнікаў, навуковых кніг і артыкулаў – неабходная ўмова правільнай арганізацыі самастойнай вучэбнай працы. Яно дапамагае выпрацоўваць навыкі стройнага, лагічнага выкладання думак у пісьмовай форме, вучыць аналізаваць змест вывучаемай кнігі, вылучаць галоўнае. Без навыкаў канспектавання немагчыма перайсці да стварэння ўласных навуковых тэкстаў.

Канспект павінен быць добра аформлены. Запісы ў ім пажадана рабіць чарніламі і разборліва. У тэксце канспекта абавязкова павінны быць спасылкі на крыніцы. Гэта неабходна для таго, каб у любы час можна было праверыць адпаведнасць тэксту першакрыніцам. Трэба падкрэсліваць найбольш важныя палажэнні, вылучаць розныя па змесце раздзелы. Для падкрэслівання выкарыстоўваюцца каляровыя алоўкі, фламастары, маркёры. Мэтазгодна рабіць абзацы і запісы так званымі ўступамі, калі важныя меркаванні запісваюцца з вызваленнем больш шырокага поля злева або справа.

Найбольш распаўсюджанымі прыёмамі канспектавання лічацца наступныя:

- тэкстуальнае – скарочаны даслоўны запіс усіх галоўных пала-жэнняў, высноў і абагульненняў з мінімумам доказаў, выкладзеных у творы;

- свабоднае – сціслы запіс найбольш істотных палажэнняў твора, выкладзеных сваімі словамі;

- комплекснае – больш шырокая форма запісу, у якой выка-рыстоўваецца некалькі відаў запісаў (план, тэзісы, ілюстрацыі, прыклады, доказы, цытаты і інш.), а таксама даецца аналіз прачытанага матэрыялу з улікам выкарыстання асноўнай і дадатковай літаратуры.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 487. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Примеры задач для самостоятельного решения. 1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P   1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P...

Дизартрии у детей Выделение клинических форм дизартрии у детей является в большой степени условным, так как у них крайне редко бывают локальные поражения мозга, с которыми связаны четко определенные синдромы двигательных нарушений...

Педагогическая структура процесса социализации Характеризуя социализацию как педагогический процессе, следует рассмотреть ее основные компоненты: цель, содержание, средства, функции субъекта и объекта...

ФАКТОРЫ, ВЛИЯЮЩИЕ НА ИЗНОС ДЕТАЛЕЙ, И МЕТОДЫ СНИЖЕНИИ СКОРОСТИ ИЗНАШИВАНИЯ Кроме названных причин разрушений и износов, знание которых можно использовать в системе технического обслуживания и ремонта машин для повышения их долговечности, немаловажное значение имеют знания о причинах разрушения деталей в результате старения...

Различие эмпиризма и рационализма Родоначальником эмпиризма стал английский философ Ф. Бэкон. Основной тезис эмпиризма гласит: в разуме нет ничего такого...

Индекс гингивита (PMA) (Schour, Massler, 1948) Для оценки тяжести гингивита (а в последующем и ре­гистрации динамики процесса) используют папиллярно-маргинально-альвеолярный индекс (РМА)...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия