Студопедия — Характэрныя тэрміны, паняцці. Агіяграфічная літаратура («Жыціі») – апісанні жыцця і подзвігаў людзей, прылічаных хрысціянскай царквой да ліку святых
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Характэрныя тэрміны, паняцці. Агіяграфічная літаратура («Жыціі») – апісанні жыцця і подзвігаў людзей, прылічаных хрысціянскай царквой да ліку святых






Агіяграфічная літаратура ( «Жыціі» ) – апісанні жыцця і подзвігаў людзей, прылічаных хрысціянскай царквой да ліку святых. Падзя-лялася на біясы (непасрэдныя апісанні жыцця), марцірыі (пакут-ніцтвы), у каталікоў таксама вылучаліся транслатэоны (апісанні пера-носу рэшткаў святых).

«Аповесць мінулых часоў», «Аповесць мінулых гадоў» (стар.-рус. «Повесть временных лет») – помнік усходнеславянскага лета-пісання, створаны людзьмі блізкімі да кіеўскіх князёў. Меў тры рэдак-цыі, у якіх пададзена гісторыя Русі ад 852 року да 1110 уключна. Збярогся ў розных летапісных зводах (найбольш поўная рэдакцыя ў Іпацьеўскім і Лаўрэнцеўскім спісах). «Аповесць мінулых часоў» значна паўплывала на развіццё ўсходнеславянскага летапісання. У наступны час яна ўключалася амаль ва ўсе мясцовыя летапісы ў якасці своеасаблівых уводзінаў.

Балты – група індаеўрапейскіх плямён і народаў, якія гавораць ці гаварылі на балтыйскіх мовах або іх дыялектах, умоўная гістарычная назва продкаў сучасных літоўцаў і латышоў. Да прыходу славян пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

«Балцкая канцэпцыя» – тэорыя паходжання беларускага этнасу, распрацаваная расійскім навукоўцам В. Сядовым. Сцвярджае, што змяшэнне славянаў з балтамі прывяло да з’яўлення беларускай народ-насці. З’яўляецца адной з альтэрнатыўных канцэпцый побач з фіна-ўгорскай (І. Ласкоў), крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкай (Я. Карскі) і старажытнарускай (Я. Карнейчык).

Варагі – назва скандынаваў у Візантыйскай Імперыі, пазней на Русі.

Веча – народны сход у старажытнай і сярэдневяковай Русі і на Беларусі, орган дзяржаўнай улады (разам з князем) у асобных княст-вах. Найбольш звестак пра веча на Беларусі захавалася ў Полацкай зямлі. У перыяд феадальнай раздробленасці (канец ХІ–ХІІ стст.) роля веча значна ўзрасла. На ім вырашаліся пытанні вайны і міру, заканадаўства, заключэння дагавароў. Веча магло запрашаць і выга-няць князёў. Збіралі па меры неабходнасці, па ініцыятыве князя, пасад-нікаў ці гарадскога насельніцтва. Правам удзелу ў вечы карысталіся паўнапраўныя вольныя мужчыны, што мелі нерухомую маёмасць у горадзе.

Воласць – 1) сукупнасць зямельных уладанняў, якія належылі ад-ной асобе, на Русі і ў ВКЛ; 2) адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзін-ка на Русі і ў ВКЛ, населеная сялянамі-даннікамі.

Дружына – ваенная арганізацыя на чале з князем.

Дрыгавічы – адно з племянных аб’яднанняў усходніх славян, якое лакалізавалася на тэрыторыі сучаснай паўднёвай Беларусі і пражывала там на працягу ІХ–ХІІ ст.На тэрыторыі, заселенай дрыгавічамі, узнік-ла Тураўскае княства. Характэрныя племянныя адзнакі: вялікія медныя або сярэбраныя пацеркі, аздобленыя зерню – напаяныя на паверхню пацерак дробныя сярэбраныя шарыкі; скроневыя кольцы-завушніцы з круглага дроту, на якіх замацаваны па тры металічныя пацеркі не-вялікіх памераў.

Дынастыя – рад правячых манархаў з аднаго роду (напрыклад, Рурыкавічы, Рагвалодавічы).

Евангелле – раннехрысціянскі твор, у якім расказваецца аб жыцці Іісуса Хрыста.

Канцэпцыя – (лац. conceptio – разуменне, сістэма) – пэўны спосаб разумення, трактоўкі якіх-небудзь з’яў, асноўны пункт гледжання, кіруючая ідэя для іх асвятлення; сістэма поглядаў на з’явы ў свеце, у прыродзе, у грамадстве; канструктыўны прынцып у навуковай, мастацкай, тэхнічнай, палітычнай і іншых відах дзейнасці; комплекс поглядаў, звязаных паміж сабой, і якія вынікаюць адзін з другога, сістэма шляхоў вырашэння абранай задачы.

Кіеўская Русь – раннефеадальная старажытнаруская дзяржава ўсходніх славян. Склалася ў 2-й пал. ІХ – 1-й пал. Х ст. Сталіца – Кіеў. Існавала як адносна адзіная дзяржава да пач. ХІІ ст. Займала тэры-торыю ад Прычарнаморскіх стэпаў да Паўночнай Дзвіны, ад Днястра і Заходняга Буга да Волга-Окскага міжрэчча.

Князь – кіраўнік дзяржаўнага ўтварэння (у славян – княства, зем-лі). На Русі старэйшы з князёў называўся вялікім князем, а астатнія – удзельнымі князямі.

Крывічы – адно з племянных аб’яднанняў усходніх славян, якое пражывала ў басейне Верхняга Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскага возера. У канцы І тыс. да н. э. распалася на тры групы: полацкую, смаленскую і пскоўскую. У канцы Х ст. на тэрыторыі рассялення полацкіх крывічоў склалася Полацкае княства. Характэрныя племянныя адзнакі: бранзалетападобныя драцяныя скроневыя кольцы з завязанымі канцамі і шкляныя залачоныя пацеркі, пярсцёнкі, шыйныя грыўні.

Монатэізм (грэч. monos – адзін + theos – бог) – сістэма рэлігійных вераванняў, заснаваная на ўяўленні пра адзінага Бога (адзінабожжа) у адрозненне ад політэізму (многабожжа). Монатэізм – характэрная асаблівасць хрысціянства, іудаізму і ісламу.

Натуральны ўклад – гаспадарка, у якой усё неабходнае выраб-ляецца і спажываецца самім уладальнікам. Пры ім грамадства склада-лася з патрыярхальных сялянскіх сем’яў, сельскіх абшчын, феадаль-ных памесцяў, якія выконвалі ўсе віды гаспадарчых работ. Існавала пераважна ў першабытнаабшчынным грамадстве, пры рабаўладальніц-тве і феадалізме, калі грамадскі падзел працы быў слаба развіты. У ся-лянскай гаспадарцы Беларусі панаваў да сярэдзіны ХІХ ст.

Павіннасць – прымусовыя асабістыя і маёмасныя абавязкі насель-ніцтва на карысць дзяржавы, феадалаў і царквы. Падатковай адзінкай у сельскай мясцовасці была абшчына. Унутры яе павіннасці размяр-коўваліся па дворышчах, дымах (назва сялянскай гаспадаркі на Русі).

Пагост – тэрмін, распаўсюджаны ў старажытнарускіх крыніцах, які на працягу Х–ХVІІІ стст. меў рознае значэнне. Першапачаткова па-гостам называлі цэнтр сельскай абшчыны і месца збору даніны. Пас-тупова ім сталі называцца адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія складаліся з некалькіх паселішчаў, а таксама цэнтральнае пасе-лішча гэтай акругі. З распаўсюджваннем на Русі хрысціянства ў па-гостах будаваліся цэрквы, пры якіх знаходзіліся могілкі.

Політэізм (грэч. poli – мноства + theos – бог) – многабожжа, вера ў некалькіх або многіх багоў. Узнік у перыяд распаду першабытнай аб-шчыны на аснове адухаўлення і персаніфікацыі стыхійных сіл і розных з’яў прыроды, шанавання разрозненных духаў родаплемянных рэлігій. Політэістычнымі былі рэлігіі старажытных егіпцян, грэкаў, рымлян і іншых народаў, у тым ліку і славян.

Радзімічы – адно з племянных аб’яднанняў усходніх славян, якое пражывала ў міжрэччы Дняпра і Дзясны па цячэнні Сожа і яго прыто-ках. Характэрныя племянныя адзнакі: бронзавыя або сярэбраныя скро-невыя кольцы (7-прамянёвыя і 7-лапчатыя), у жаночым касцюме выка-рыстоўвалі дробны бісер, золаташкляныя пацеркі і падвескі, якія сім-валізавалі нябесныя свяцілы.

Раннефеадальная дзяржава – дзяржава, якая ўтварылася на пачат-ковай стадыі развіцця феадалізму і характарызуецца несфарміраванымі інстытутамі дзяржаўнай улады.

Славяне – індаеўрапейская група народаў, найбуйнейшая ў Еўро-пе. У сярэдзіне І тыс. да н. э. пачынаецца працэс рассялення славян са сваёй гістарычнай «прарадзімы» (хутчэй за ўсё басейна Одэра і Дняп-ра) на прасторах Еўропы, на якіх жыло рознае мясцовае насельніцтва. У выніку этнічная і моўная супольнасць славян паступова падзяляецца на тры групы: усходнія (беларусы, рускія, украінцы), заходнія (палякі, чэхі, славакі, лужычане) і паўднёвыя (балгары, сербы, харваты, македонцы, чарнагорцы, баснійцы-мусульмане). Масавае славянскае засяленне Беларусі распачалося ў VІ ст. і доўжылася да X–XІ стст. Асноўны масіў славянства тут склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.

Сярэднія вякі, Сярэднявечча – назва эпохі паміж старажытнасцю (антычнасцю) і Адраджэннем. Храналагічныя межы – ад канца IV–V да сярэдзіны XV – пачатку XVI стст. У межах гэтай эпохі вылучаюць тры перыяды: раннія сярэднія вякі – канец IV–XI стст.; высокія сярэднія вякі – XI – першая палова XIII стст. і познія сярэднія вякі – другая палова XIII – пачатак XVI стст. Асноўныя прыкметы Сярэднявечча: перавага аграрнага сектара над гандлёвым і прамысловым; панаванне натуральнай гаспадаркі, нязначная роля гарадоў; моцная роля царквы і высокая ступень ідэалагізацыі грамадства (рэлігійнасць); іерархічная структура грамадства і сістэма васалітэту; панаванне буйнай зямельнай уласнасці, якая знаходзілася ў руках класа феадалаў, умоўны характар феадальнай уласнасці на зямлю; своеасаблівы статус сялян, якія не з’яўляліся ўласнікамі зямлі, а былі яе трымальнікамі на розных умовах.

Феадалізм (лац. feodum – уладанне) – грамадскі лад, які заснаваны на прыватнай уласнасці на зямлю і эксплуатацыі асабіста залежных ся-лян. На тэрыторыі Беларусі, Расіі і Украіны існаваў на працягу ІХ–ХІХ стст.

Фіна-угры – фіна-ўгорскія народы – група народаў, якія размаў-ляюць на фіна-ўгорскіх мовах і жывуць у Заходняй Сібіры, Цэнтраль-най, Паўночнай і Усходняй Еўропе. Да пачатку сярэднявечча падзяля-ліся на мноства плямёнаў і племянных груповак (эстонцы, фіна-суомі, лівы, карэлы і г. д.)

Фрэска (іт. affresco – свежы) – жывапіс па сырой тынкоўцы, адна з тэхнік сценных роспісаў. Пры высыханні вапны, што ўтрымліваецца ў тынкоўцы, утвараецца тонкая празрыстая кальцыевая плёна, якая робiць фрэску даўгавечнай. У цяперашні час тэрмінам «фрэска» могуць называць любы сцянны жывапіс, незалежна ад яе тэхнікі.

Хрысціянства – адна з сусветных рэлігій. Узнікла ў I ст. н. э. ва ўс-ходніх правінцыях Рымскай імперыі. Асноўныя напрамкі хрысці-янства: праваслаўе, каталіцызм, пратэстантызм.

Шлях «з вараг у грэкі» – водны (марскі і рачны) шлях у сярэдня-веччы са Скандынавіі праз Усходнюю Еўропу ў Візантыю. Ён ішоў з Варажскага (Балтыйскага) мора па рацэ Няве і Ладажскім возеры, затым па рацэ Волхаў у Ільменскае возера, далей па рацэ Ловаць, затым волакам у Днепр. Найбольшае значэнне меў у X – першай трэці XI стст.

Эпіграфіка – спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая займаец-ца даследаваннем старажытных надпісаў.

Этнас (грэч. ethnos – племя, народ) – устойлівая супольнасть лю-дзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі і характарызуецца агульнасцю мовы, культуры, побыту, рыс псіхікі і самасвядомасці, адлюстраванай у адзінай назве (этноніме).

Язычніцтва (паганства, лац. paganus – язычнік) – агульны тэрмін для абазначэння старажытных вераванняў і культаў. Для яго ха-рактэрна: вера ў шматлікіх багоў, абагаўленне розных прыродных сіл і стыхій, перакананне ў рэальным існаванні душы, добрых і злых духаў (анімізм), вера ў цудадзеную сілу асобных матэрыяльных прадметаў (фетышызм), уяўленні пра роднасць паміж людзьмі і пэўным відам жывёл, раслін (татэмізм) і магічныя дзеянні. Найбольш паважанымі язычніцкімі багамі славянскіх плямён былі Пярун (бог грому і маланкі), Вялес (бог жывёлагадоўлі), Сварог (бог неба) і яго сын Дажбог (бог сонца).







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 590. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Гносеологический оптимизм, скептицизм, агностицизм.разновидности агностицизма Позицию Агностицизм защищает и критический реализм. Один из главных представителей этого направления...

Функциональные обязанности медсестры отделения реанимации · Медсестра отделения реанимации обязана осуществлять лечебно-профилактический и гигиенический уход за пациентами...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

Опухоли яичников в детском и подростковом возрасте Опухоли яичников занимают первое место в структуре опухолей половой системы у девочек и встречаются в возрасте 10 – 16 лет и в период полового созревания...

Способы тактических действий при проведении специальных операций Специальные операции проводятся с применением следующих основных тактических способов действий: охрана...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия