Студопедия — Гістарычныя асобы. Агінскі Міхаіл Казімір – палітычны дзеяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Гістарычныя асобы. Агінскі Міхаіл Казімір – палітычны дзеяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай






Агінскі Міхаіл Казімір – палітычны дзеяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай. У Слоніме пабудаваў некалькі прадпрыемстваў, друкарню. Па яго ініцыятыве і на яго сродкі быў пабудаваны Агінскі канал. Заснаваў тэатр і капэлу, якія мелі еўрапейскую славу. Музыкант-віртуоз, аўтар музычных і літаратурных твораў.

Астрожскі Канстанцін – вялікі гетман ВКЛ, удзельнік войн ВКЛ з Масквою. Перамог войскі вялікага князя маскоўскага Васіля ІІІ пад г. Орша ў 1514 г. З’яўляўся мецэнатам і падтрымліваў праваслаўную царкву ў ВКЛ.

Бернардоні Я. М. – італьянскі архітэктар. Па яго праекце быў пабудаваны першы ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе касцёл у стылі барока ў Нясвіжы (канец XVI ст.). Таксама прымаў удзел у праектаванні Нясвіжскага мураванага палацава-замкавага комплексу, які ў пачатку XVII ст. атрымаў назву «маленькая Варшава» і нават «маленькі Парыж».

Будны С. – асветнік, гуманіст, рэлігійны рэфарматар, філосаф, кнігавыдавец. Паходзіў з сям’і дробнага шляхціца. Быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу, скончыў Кракаўскі ўніверсітэт. У 1562 г. заснаваў у Нясвіжы друкарню, пры якой была, дарэчы, і паперня. У Нясвіжскай друкарні С. Будны (разам з М. Кавячынскім і Л. Крышкоўскім) выдае кнігу «Катэхізіс». Потым Будны друкаваў творы ў Бярэсці, Лоску, Вільні. Там ён выказваў свае меркаванні па праблемах веры, аб «мірскім» прызначэнні чалавека, аб дзяржаўнай уладзе

Валовіч Я. Б. – дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ. Адзін з лідараў апазіцыі Люблінскай уніі 1569 г. Яго падтрымкай як мецэната ка-рысталіся вядомыя гуманісты-рэфарматары С. Будны, В. Цяпінскі. Пад яго і Л. Сапегі кіраўніцтвам быў падрыхтаваны Статут ВКЛ 1588 г.

Войшалк – старэйшы сын Міндоўга, князь Новагародка. Выдае сястру замуж за валынскага князя Шварна, а сам прымае праваслаўе і становіцца манахам. Пасля забойства Міндоўга пачаў барацьбу супраць змоўшчыкаў. Разам з новагародцамі і саюзнымі пінянамі заваяваў удзелы сваіх ворагаў і пачаў княжыць у Вялікім княстве Літоўскім. У 1267 г. годзе быў забіты галіцка-валынскімі князямі.

Гедымін – вялікі князь ВКЛ. У 1323 г. перанёс сталіцу ВКЛ у горад Вільню. Пачаў будаўніцтва каменных замкаў, абараняўшых землі ВКЛ ад крыжакоў. Пры Гедыміне ў склад ВКЛ увайшла большая частка зямель сучаснай Беларусі.

Гусоўскі М. – заснавальнік новалацінскай рэнесансавай паэзіі ВКЛ. У 1518 г. у складзе польска-літоўскай дыпламатычнай місіі трапіў у Рым, дзе стварыў свой лепшы твор – ліра-эпічную паэму «Песня пра зубра», якая была выдадзена ў 1523 г. у Кракаве.

Доўнар-Запольскі М. – гісторык, у канцы 1880-х гг. выступіў з ідэяй аб самабытнасці беларускага этнасу і яго праве на самастойную палітычную будучыню.

Капіевіч І. – ураджэнец Мсціслаўшчыны. Па даручэнні Пятра I у 1699 г. у Амстэрдаме падрыхтаваў і выдаў першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. У Маскве выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыцы і інш. Усяго ім напісана і надрукавана больш за 20 кніг.

Карскі Я. – першы сярод беларусаў атрымаў званне акадэміка Расійскай акадэміі навук. Сапраўдная «энцыклапедыя беларусазнаў-ства» яго трохтомнае выданне «Беларусы».

Кунцэвіч І. – уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Насаджаў уніяцтва на Беларусі гвалтоўнымі метадамі, за што быў забіты гараджанамі пад час Віцебскага паўстання 1623 г. За забойства архі-епіскапа 19 чалавек было прыгаворана да пакарання смерцю, а Віцебск пазбаўлены магдэбургскага права. Кунцэвіч быў кананізаваны ката-ліцкай царквой.

Ластоўскі В. – першы гісторык, які пісаў пра Беларусь і для бела-русаў на беларускай мове. У 1910 г. у Вільні выдадзена яго «Кароткая гісторыя Беларусі».

Лышчынскі К. – шляхціц з Берасцейшчыны, аўтар твора «Аб неіс-наванні Бога». Згодна з прысудам соймавага суда Рэчы Паспалітай быў абезгалоўлены і спалены на вогнішчы.

Макоўскі Т. – стварыў у пачатку XVII ст. першую карту ВКЛ, якая ўключала звесткі аб беларускіх землях.

Мамонічы Кузьма і Лукаш – грамадскія дзеячы і беларускія друкары. Заснавалі друкарню ў Вільні, якая працавала з сярэдзіны 1570-х па 1623 г. Тут быў выдадзены Статут 1588 г. на стара-беларускай мове, а ў 1614 г. – на польскай. Друкаваліся пастановы сой-маў і іншыя заканадаўчыя акты.

Намыслоўскі Я. Л. – дзеяч пратэстантызма ў Вялікім Княстве Лі-тоўскім, аўтар палемічных прац і педагог. У 1585 г. стаў рэктарам ары-янскай школы ў мястэчку Іўе.

Насовіч І. – мовазнаўца і этнограф, асноўнай яго працай стаў «Слоўнік беларускай гаворкі», выдадзены ў 1870 г., у выданні зме-шчаны больш 30 тыс. слоў, дадзены іх грунтоўныя тлумачэнні.

Нікіфароўскі М. – аўтар прац па этнаграфіі, фалькларыстыцы і гісторыі Віцебшчыны.

Пацей І. – царкоўны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоў-скага, пісьменнік-палеміст. 3 1599 г. уніяцкі Мітрапаліт Кіеўскі і Усяе Русі. Аўтар палемічных твораў на старабеларускай і польскай мовах у абарону царкоўнай уніі. І. Пацей адзін з першых у гісторыі нацыяналь-най публіцыстычнай літаратуры сфармуляваў ідэю роўнасці грама-дзянскіх і палітычных правоў для людзей свецкага і духоўнага станаў.

Пачобут-Адляніцкі М. – вядомы вучоны-прыродазнаўца, выха-дзец з гродзенскай шляхты. Быў рэктарам Галоўнай школы ВКЛ (з 1796 г. – галоўнай Віленскай школы). Вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор’е, вызначыў каардынаты многіх пунктаў у Беларусі і Літве.

Полацкі С. (Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч) – першы прафесійны пісьменнік і кнігадрукар, ураджэнец Полацка. У Кіеве былі напісаны яго першыя паэтычныя творы, што дайшлі да нашых дзён, пазначаны 1648 г. «Канон» і «Акафіст». Быў настаўнікам царскіх дзяцей у Маскве, у тым ліку будучага імператара Пятра I, для якога надрукаваў у 1679 г. «Буквар языка славенска». У 1680 г. выдаў «Псалтыр рыф-матворны». У канцы 70-х гг. ХVII ст. арганізаваў друкарню ў мас-коўскім Крамлі. Па яго ініцыятыве была адкрыта першая ў Маскве вышэйшая адукацыйная ўстанова – Славяна-грэкалацінская акадэмія. У 1672 г. стварыў першы ў Расіі тэатр.

Радзівіл Мікалай Чорны – дзяржаўны і рэлігійны дзеяч, мецэнат навукі і культуры. Мікалаем Радзівілам былі заснаваны друкарні ў Бе-расці і Нясвіжы. Пад яго апекай тварылі славутыя царкоўныя дзеячы, пісьменікі, паэты, кампазітары.

Радзівіл Міхаіл Казімір «Рыбанька» – гетман вялікі літоўскі з ро-ду Радзівілаў, уладальнік Нясвіжскага замка (і ардынацыі). Сын вялі-кага канцлера Караля Станіслава Радзівіла. Разам з жонкай Уршуляй арганізаваў тэатр, музычную, вакальную і балетную школы, а таксама аркестр народных інструментаў.

Радзівіл Францішка Уршуля – пісьменніца, першая жанчына-драматург ва Усходняй Еўропе, заснавальніца аднаго з найбольш вядо-мых прыгонных тэатраў Беларусі, дзе ставіла спектаклі паводле сваіх п’ес.

Раманаў Е. – этнограф, ажыццявіў некалькі экспедыцый, збіраў матэрыялы для свайго «Беларускага зборніка», дзе адлюстраваў побыт і культуру беларусаў.

Рымша А. – вялікалітоўскі-панегірыст паэт другой паловы XVI ст., пісаў на старабеларускай, польскай і лацінскай мовах. Быў адным з самых шматмоўных пісьменнікаў. Аўтар вершаў на старабеларускай мове – «Храналогіі» і трох эпіграм на гербы вялікалітоўскіх магнатаў.

Сапега Л. І. – палітычны і грамадскі дзеяч ВКЛ, канцлер (1589–1623), гетман (1623–1633), адзін з арганізатараў трыбунала ВКЛ 1581 г. і складальнікаў Статута ВКЛ 1588 г. У сваёй палітыцы адстой-ваў суверэнітэт ВКЛ у складзе федэратыўнай Рэчы Паспалітай, выступаў супраць права польскай шляхты набываць у княстве маёнткі і пасады.

Сапуноў А. – гісторык і краязнаўца, падрыхтаваў публікацыі старажытных актаў і дакументаў па гісторыі Віцебскага краю ў зборніках «Витебская старина».

Семяновіч К. – ураджэнец ВКЛ, вынаходнік многаступеньчатых ракет. З’яўляецца папярэднікам Э. Цыялкоўскага і С. Каралёва, дзя-куючы працам якіх чалавек пачаў асваенне космасу. У 1650 г. у Амстэрдаме выдаў кнігу «Вялікае мастацтва артылерыі», якая стала падручнікам для гарматчыкаў усяго свету.

Скарга (Павенскі) П. – царкоўна-рэлігійны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, у 1579–1584 гг. – першы рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі, ініцыятар і прапагандыст Берасцейскай уніі. Прыхільнік моц-най цэнтралізаванай дзяржавы. Палітычным ідэалам лічыў тэакратыю, пад якой разумеў кіраванне царкоўнай улады пры дапамозе караля.

Скарына Ф. – беларускі першадрукар. 6 жніўня 1517 г. выдаў у Празе «Біблію» на царкоўнаславянскай мове ў беларускай рэдакцыі. Усяго было выпушчана 23 ілюстраваныя біблейскія кнігі.

Сматрыцкі М. – вядомы грамадска-палітычны і праваслаўны дзеяч, пісьменнік. Аўтар «Граматыкі» (1619 г.), якая выкарыстоўвалася ў Польшчы, Літве і Расіі. Займаўся педагагічнай дзейнасцю ў права-слаўных брацкіх школах Вільні, Мінска, Кіева.

Смоліч А. – дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння, аўтар навукова-папулярнага геаграфічнага апісання беларускіх зямель, выда-дзенага ўпершыню ў 1919 г.

Собаль. С. – беларускі асветнік. Надрукаваў буквар у 1631 г. у Куцейне (цяпер у межах г. Орша) і ў 1636 г. у Магілёве.

Тызенгаўз А. – дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ, мецэнат, прад-стаўнік эпохі Асветніцтва. Заснаваў шэраг мануфактур, на якіх выка-рыстоўваліся новыя тэхналагічныя прыёмы. У прадмесцях Гродна дзейнічалі мануфактуры: суконная, баваўняная, палатняная, карун-кавая, панчошная, капялюшная, карэтная, жалезных і медных вырабаў і інш. Заснавальнік тэатра, тэатральна-музычнай школы, друкарні ў Гродне, ініцыятар выдання «Газеты Гродзеньскай» (1776 г.).

Храптовіч І. – актыўны дзеяч асветніцкага руху, рэфарматар. Арга-нізаваў у маёнтку Шчорсы ўзорную сельскагаспадарчую абшчыну, якая стала вядома далёка за межамі Беларусі, а таксама вялікую біблія-тэку, у якой змяшчалася звыш 10 тысяч кніг.

Цяпінскі В. – беларускі гуманіст, рэфармацыйны дзеяч, кнігавыда-вец, пісьменнік. Прадаўжальнік гуманістычных і патрыятычных тра-дыцый Ф. Скарыны і С. Буднага. У маёнтку Цяпіна заснаваў друкарню, дзе выдаў перакладзенае на беларускую мову «Евангелле» з уласнай прадмовай.

Шэйн П. – этнограф, аўтар працы «Матэрыялы да вывучэння по-быту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю».

Эпімах-Шыпіла Б. – беларускі выдавец і мовазнаўца, збіраў матэ-рыялы па гісторыі, этнаграфіі і фальклоры Беларусі. Па яго ініцыятыве ў 1906 г. была арганізавана выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» ў Пецярбургу.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 746. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Тема: Кинематика поступательного и вращательного движения. 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью, проекция которой изменяется со временем 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью...

Условия приобретения статуса индивидуального предпринимателя. В соответствии с п. 1 ст. 23 ГК РФ гражданин вправе заниматься предпринимательской деятельностью без образования юридического лица с момента государственной регистрации в качестве индивидуального предпринимателя. Каковы же условия такой регистрации и...

Седалищно-прямокишечная ямка Седалищно-прямокишечная (анальная) ямка, fossa ischiorectalis (ischioanalis) – это парное углубление в области промежности, находящееся по бокам от конечного отдела прямой кишки и седалищных бугров, заполненное жировой клетчаткой, сосудами, нервами и...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия