Студопедия — Канфесія – рэлігійнае аб’яднанне (накірунак), якое мае распраца-ваную дагматыку, культ і арганізацыйную структуру.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Канфесія – рэлігійнае аб’яднанне (накірунак), якое мае распраца-ваную дагматыку, культ і арганізацыйную структуру.






Кафля (ням.: кachel) – керамічныя пліткі прамавугольнай ці квад-

ратнай формы для абліцоўкі інтэр’еру (печы, каміну і інш.) і фасадаў будынкаў.

Класіцызм – стыль і напрамак у літаратуры і мастацтве XVII – пачатку XIX стст., заснаваны на перайманні антычных узораў. У канцы XVIII ст. у Гомелі ў гэтым стылі быў пабудаваны палацава-паркавы ансамбль П. Румянцава.

Кляштар (ад лац. сlaustrum – замак, закрытае месца) – каталіцкі манастыр. Кляштары належалі да пэўных манаскіх ордэнаў. Боль-шасць кляштараў заснавана ў перыяд Контррэфармацыі, іх фунда-тарамі былі каралі Рэчы Паспалітай і вялікія князі літоўскія, магнаты (Сапегі, Глябовічы, Радзівілы, Пацы і інш.), шляхта. Напрыканцы XVIII ст. на беларускіх землях дзейнічалікляштары і рэзыдэнцыі: аўгусцінцаў, бернардзінцаў, кармелітаў, францысканцаў і інш.

Контррэфармацыя – рэлігійна-палітычны рух у Еўропе ў другой палове ХVІ–ХVІІ стст., узначалены папствам і накіраваны супраць рэфармацыі. Мела на мэце рэстаўрацыю страчаных пазіцый каталі-цызмам. На Беларусі ўзмацнілася пасля падпісання Люблінскай уніі 1569 г.

Летапіс – гэта гістарычны жанр старажытнарускай літаратуры, які ўяўляе сабой пагадовы, больш ці менш падрабязны запіс гістарычных падзей. Запіс падзей кожнага года ў летапісах звычайна пачынаецца словамі: «у лета...» (гэта значыць «у годзе...»), адсюль назва – летапіс.

Літва – у ХІІІ ст. гістарычная назва тэрыторыі Верхняга Паня-моння. Балцкая тэрыторыя, але ў значнай ступені каланізаваная славянамі. Знаходзілася ў цэнтры фарміравання Вялікага Княства Літоўскага, да якога перайшла назва. Не блытаць з Літвой (дакладней – Летувай) этнічнай (у тыя часы – Жамойція).

Літоўская метрыка (скар. ад Метрыка Вялікага Княства Літоў-скага; ад лац. Matricula – канцылярская кніга) збор спецыфічных матэрыялаў (сшыткаў, кніг) канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага XV–XVIII стст. з копіямі дакументаў, якія выдаюцца ад імя вялікага князя, рады, соймаў і якія падлягаюць неабмежаванаму па часе захоўванню. Метрыка паслужыла асновай пачатку вялікакняскага, а пасля і галоўнага дзяржаўнага архіва Вялікага Княства Літоўскага.

Магілёўская хроніка, хроніка Сурты-Трубніцкіх – гарадская хроніка горада Магілёва, якая стваралася на працягу з XVII па XIX стст. і якая ахоплівае перыяд з 1526 да 1856 гг. З’яўляецца важнай крыніцай па гісторыі сацыяльна-палітычнага, эканамічнага і культур-нага жыцця Магілёва на працягу некалькіх стагоддзяў.

Магнаты – буйныя феадалы-землеўласнікі, прадстаўнікі радавітай знаці, найбольш уплывовая частка феадальнага саслоўя.

МаскваТрэці Рым – ідэялагічная формула, з дапамогай якой вялікія князі маскоўскія абгрунтоўвалі свае прэтэнзіі на землі ВКЛ, населеныя праваслаўнымі, якіх яны лічылі сваімі падданымі. Згодна з гэтай канцэпцыяй Масква з’яўляецца пераемніцай Рымскай імперыі і Візантыі (першага і другога Рыму) і адзінай праваслаўнай дзяржавай.

Матэрыяльная культура – вынікі вытворчай дзейнасці народа.

Мемуары (фр. mémoires – успаміны ) – запіскі сучаснікаў, якія апа-вядаюць пра падзеі, у якіх аўтар мемуараў прымаў удзел або вядомыя яму ад відавочцаў. Мемуары на старабеларускай мове з’явіліся ў канцы XVI – першай палове XVII ст. («Дзённік Ф. Еўлашоўскага», «Дыярыуш» А. Філіповіча).

Народнасць – форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і куль-турнай супольнасці людзей, якая ўтвараецца гістарычна ў выніку кан-салідацыі, зліцця плямён і папярэднічае ўтварэнню нацыі. Асноўнымі прыкметамі народнасці з’яўляюцца: адносная агульнасць мовы, агуль-насць тэрыторыі, культуры, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.

Нацыя – супольнасць людзей, што склалася гістарычна, для якіх характэрна сталае пражыванне на адной тэрыторыі, агульнасць гаспа-дарчага жыцця, адна літаратурная мова, агульныя рысы культуры і псіхалогіі, у тым ліку этнічная свядомасць. Другая палова XIX – пача-так XX стст. сталі вырашальным этапам працэсу фарміравання бела-рускай нацыі.

Нацыянальная самасвядомасць – гэта сукупнасць ідэй, уяўлен-няў, вераванняў, у якіх народ асэнсоўвае сябе як нацыянальную су-польнасць і ўсведамляе гістарычныя карані свайго паходжання.

Нацыянальная ідэя – уяўленні, у якіх прадстаўнікі інтэлігенцыі выражалі разуменне беларусаў як самастойнай і самабытнай суполь-насці людзей і іх жыццёва важных інтарэсаў. У межах нацыянальнай ідэі фармуляваліся мэты і задачы беларускага народа на розных этапах гістарычнага жыцця. Сутнасцю нацыянальнай ідэі з’яўлялася ўтва-рэнне беларускай дзяржаўнасці.

«Наша ніва» – легальная газета, якая выдавалася 1906–1915 гг. Яе выданнем кіравалі лідары БСГ браты Іван і Антон Луцкевічы. «Наша ніва» арыентавалася на сялянства, сельскую інтэлігенцыю, дробных служачых і рабочых. Газета была цэлай эпохай у беларускім адра-джэнні пачатку XX ст. і дала гэтаму перыяду гісторыі Беларусі сваю назву – «нашаніўскі». Для сялян выдаваліся «Беларускі каляндар» з 1910 г. і часопіс «Саха» з 1912 г., для моладзі – літаратурны месячнік «Лучынка». Рэдактарам газеты ў 1914–1915 гг. быў Янка Купала.

Пагоня – 1) усеагульны збор войска ў ВКЛ; 2) назва герба ВКЛ.

«Паўночныя Афіны» – паэтычная назва сядзібы Міхаіла Клеафаса Агінскага у в. Залессе на Смаргоншчыне.

Палацава-замкавыя комплексы – манументальная архітэктура. Мясцовыя асаблівасці спалучаліся з распаўсюджанымі ў тагачаснай Еўропе гатычнымі і рэнесанснымі рысамі. Велічнасцю і прыгажосцю адзначаліся палацава-замкавыя пабудовы ў Нясвіжы, Міры, Геранёнах, Смалянах. Мірскі і Нясвіжскі архітэктурна-культурныя комплексы па рашэнні ЮНЕСКА ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны.

Панегірык – пахвальная публічная прамова: 1) літаратурны жанр, які ўяўляе сабой прамову, напісаную з нагоды чыёй-небудзь смерці; 2) усякае ўсхваленне у літаратурным творы (напрыклад у одзе) або выступе.

Партрэт сармацкі – партрэтны жанр XVI – першай паловы XVII стст., які атрымаў назву «сармацкі» (рыцарскі) партрэт. У гэтым жанры мастакі адлюстроўвалі вобразы прадстаўнікоў знакамітых магнацкіх родаў. Чалавек у такім творы паказваўся па вызначальнай схеме – у парадным адзенні, у акружэнні прадметаў, якія падкрэслівалі высокае становішча асобы ў грамадстве.

Полацкі сшытак – помнік музычнай культуры, рукапісны зборнік старадаўняй музыкі XVI–XVII стст. Запісаны круглымі італьянскімі нотамі, якія ляглі ў аснову сучаснай нотнай граматы. Уключае больш за 60 вакальных і інструментальных твораў з выразнымі рысамі барока.

Пратэстантызм – адзін з асноўных (побач з каталіцтвам і правас-лаўем) напрамкаў у хрысціянстве. Аб’ядноўвае шэраг самастойных цэркваў і сект (лютэранства, кальвінізм, англіканская царква, бап-тысты, адвентысты і інш.), якія некалькі адрозніваюцца культам і арга-нізацыяй, але звязаны агульнасцю паходжання і дагматыкі. Асноўныя дагматычныя палажэнні пратэстантызму сфармуліраваны яго засна-вальнікамі М. Лютэрам, Ж. Кальвіным, У. Цвінглі.

Рэфармацыя – грамадска-палітычны рух у Заходняй Еўропе ў XVI ст., накіраваны супраць каталіцкай царквы і феадальных парадкаў. Паклала пачатак пратэстантызму, асабліва такім яго плыням, як лютэранства і кальвінізм.

Рэч Паспалітая – афіцыйная назва феадальнай федэратыўнай дзяржавы, у якую аб’ядналіся Польшча («Карона») і ВКЛ у выніку Люблінскай уніі 1569 г. У склад «Кароны» ўваходзілі польскія і ўкра-інскія ваяводствы, у ВКЛ – беларускія і літоўскія землі. Як сумеснае ўладанне ў Рэч Паспалітую ўваходзіла Інфлянцкае ваяводства, як васальная дзяржава – Курляндскае і Земгальскае герцагствы. Існавала Рэч Паспалітаяда 1795 г. і была ліквідавана ў выніку трэцяга падзелу яе тэрыторыі.

Сарматызм – шляхецкая ідэалогія, якая дамінавала ў Рэчы Паспа-літай у XVI–XIX стст. Сарматызм узводзіў шляхту да старажытных сарматаў, адлучаючы тым самым ад масы простага люду (славян і літоўцаў). Сарматызм прадвызначыў многія асаблівасці культуры шляхты Рэчы Паспалітай і яе адрозненне ад заходнееўрапейскай арыстакратыі: умоўна «ўсходні» стыль параднага адзення (жупан), асаблівыя манеры і гэтак далей. Ідэалогія сарматызму адбілася ў мастацтве: адпаведны стыль малюнка шляхціца атрымаў назву сармацкі партрэт. Для сармацкай архітэктуры характэрны знарочыста спрошчаныя, прымітыўныя формы.

Сацыніянства, антытрынітарызм, у Рэчы Паспалітайчаста называўся арыянствам – пратэстанская плынь, заснаваная ў канцы XVI–XVII стст. у Польшчы Фаўстам Сацынам. Галоўным цэнтрам сацыніянства Беларусі быў горад Ракоў. Сацыніянства адрознівалася крайнім радыкалізмам. Сацыніяне адмаўлялі дагмат аб Тройцы, бос-касць Хрыста, першародны грэх і адкупленне. Святое пісанне прызна-валася адзінай крыніцай веравучэння, але толькі тады, калі яно не супярэчыць розуму.

Скамарохі – усходне-славянскія сярэднявечныя акцёры, адна-часова спевакі, танцоры, дрэсіроўшчыкі жывёл, музыкі і аўтары боль-шасці выконваемых імі славесна-музычных і драматычных твораў.

Слуцкія паясы – вырабы ручнога шаўкаткацтва на Беларусі, назву атрымалі ад г. Слуцка, дзе вырабляліся з 40-х гг. ХVIII ст. да 1844 г. на Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў.

«Смаргонская акадэмія» – жартоўная назва школы дрэсіроўкі мядзведзяў, заснаванай князямі Радзівіламі ў XVII ст. у мястэчку Смаргонь (цяпер горад у Гродзенскай вобласці).

Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг. – зборы законаў феадальнага права. Асабліва сярод іх вылучаўся Статут 1588 г., які абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з якіх нават апярэджвалі свой час. Так, у Статуце 1588 г. (14 раздзелаў, 488 арты-кулаў) знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлад на заканадаўчую (сейм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды і інш.). Статут таксама абавязваў вярнуць адлучаныя ад княства землі, забараняў назначаць на дзяржаўныя пасады і надзяляць зямлёй «чужаземцаў», у тым ліку і падданых Польшчы, захаваў адасобленасць дзяржаўных устаноў ВКЛ, арміі, заканадаўства, эканомікі і фінансаў. Уладаром дзяржавы прызна-ваўся вялікі князь. Дзяржаўнай мовай ВКЛ абвяшчалася беларуская.

Татары – этнічная меншасць, якая ўзнікла на беларускіх землях ў першай палове XIV ст. з прадстаўнікоў залатаардынскіх і крымскіх та-тараў, якіх Гедымін неаднойчы выкарыстоўваў у барацьбе з Тэўтон-скім ордэнам. Другой крыніцай папаўнення татарскага насельніцтва ў Беларусі былі палонныя, захопленыя у час набегаў крымскіх татараў.

Уніяты – паслядоўнікі Берасцейскай уніі 1596 г.

Чорная Русь – гістарычная вобласць у басейне верхняга і сярэд-няга Нёмана. На мяжы І–ІІ тыс. н. э. заселена і каланізавана славянамі. На тэрыторыі Чорнай Русі ў ХІІ ст. узнікла Гарадзенскае княства, пазней – Новагародскае, Ваўкавыскае і г. д. Адыграла ролю цэнтраль-най часткі, вакол якой ішло ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Буйнейшы горад Чорнай Русі Наваградак быў першай сталіцай ВКЛ.

Шклоўскі тэатр графа С. Зорыча – самы вялікі прыгонны тэатр на ўсходзе Беларусі. Дзейнічаў у Шклове ў 1778–1800 гг.

Шляхта – прывілеяванае саслоўе на Беларусі, Літве, Польшчы і Украіне ў ХІІІ – пачатку ХХ стст. У ВКЛ і Рэчы Паспалітай займала пануючае становішча на падставе феадальнай уласнасці на зямлю. Адыгравала вялікую ролю ў палітычным, гаспадарчым і культурным жыцці да канца ХVІІІ ст. Была вайсковым саслоўем.

Этнагенез (грэч. ethnos – племя, народ + genesis – паходжанне) – працэс фарміравання этнічнай супольнасці. У шырокім сэнсе слова этнагенез ахоплівае вялікі гістарычны перыяд складвання і існавання этнасу ў розных этнасацыяльных формах (племя, народнасць, нацыя).

Яўрэі – этнічная супольнасць, якая пражывае ў многіх краінах свету. Пачалі сяліцца на беларускіх землях яшчэ ў VIII ст. У канцы XIV–XV стст. перасяленне яўрэяў з Заходняй Еўропы ў ВКЛ стала масавым у выніку рэлігійных праследаванняў з боку хрысціян.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 773. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Йодометрия. Характеристика метода Метод йодометрии основан на ОВ-реакциях, связанных с превращением I2 в ионы I- и обратно...

Броматометрия и бромометрия Броматометрический метод основан на окислении вос­становителей броматом калия в кислой среде...

Разновидности сальников для насосов и правильный уход за ними   Сальники, используемые в насосном оборудовании, служат для герметизации пространства образованного кожухом и рабочим валом, выходящим через корпус наружу...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Деятельность сестер милосердия общин Красного Креста ярко проявилась в период Тритоны – интервалы, в которых содержится три тона. К тритонам относятся увеличенная кварта (ув.4) и уменьшенная квинта (ум.5). Их можно построить на ступенях натурального и гармонического мажора и минора.  ...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия