Студопедия — Гістарыяграфія. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду знаходжання беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай.Гісторыя Беларусі ХVII-ХVII стст
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Гістарыяграфія. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду знаходжання беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай.Гісторыя Беларусі ХVII-ХVII стст






Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду знаходжання беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. Гісторыя Беларусі ХVII-ХVII стст. звязана з росквітам і заняпадам Рэчы Паспалітай, канец існавання якой быў пакладзены падзеламі 1772, 1793 і 1795 гг. Гэты час выклікаў і працягвае выклікаць пільную ўвагу гісторыкаў, найперш польскіх, расійскіх, бела-рускіх, літоўскнх і ўкраінскіх. Упершышо да разгляду пытанняў палітыч-най, сацыяльна-эканамічнай і царкоўна-рэлігійнай гісторыі Рэчы Пас-палітай ХVІІ-ХVШ стст. звярнуліся польскія даследчыкі другой паловы ХVШ-ХІХ ст. - А.Нарушэвіч, Я.Лялевель, В.Калінка, К.Барташэвіч, Т.Корзан і інш. Іх працы вызначаліся польскацэнтрычным падыходам, у якім была адлюстравана кіруючая, асветніцкая і цывілізатарская роля Польшчы ў эканамічным, дзяржаўна-прававым і культурным развіцці зя-мель, што ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Псторыі ўласна беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага як часткі "дзяржавы двух народаў" надавалася мала ўвагі.

Важнае месца ў даследаванні мінулага Рэчы Паспалітай належыць прафесару Віленскага універсітэта Я.Лялевелю, які ў выкладанні гісторыі ад-водзіў асноўную ролю гісторыі дзяржаў і сацыяльных адносін.

У другой палове XVIII ст. гісторыя Рэчы Паспалітай пачынае прыцягваць увагу і расійскіх гісторыкаў, з якіх адным з найбольш аўтарытэтных

 

 

з'яўляўся В.Тацішчаў. У процівагу польскім гісторыкам, якія абсалютыза-валі цывілізатарскую ролю Польшчы на землях Вялікага княства Літоўска-га, расійскія даследчыкі выступалі з вялікадзяржаўных пазіцый, заснава-ных на палажэннях тэорыі афіцыйнай народнасці, сфарміраванай у XIX ст., і на прызнанні "спрадвечных" правоў Расіі на беларускія і ўкраінскія землі. Адным з найбольш паслядоўных прапагандыстаў гэтага кірунку быў М.Устралаў, які даваў надзвычай негатыўную ацэнку ўтварэнню Рэчы Пас-палітай і ролі гэтай дзяржавы ў гісторыі Уаходняй Еўропы.

Асобныя пытанні гісторыі беларускіх зямель, галоўным чынам звяза-ныя з войнамі паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, закраналі ў сярэдзіне XIX ст. С.Салаўёў, В.Ключэўскі, М.Кастамараў. Больш увагі мінуламу ўласна Бе-ларусі надаваў А.Турчыновіч, які выдаў у 1857 г. працу "Агляд гісторыі Бе-ларусі са старажытнейшых часоў". Ён прыйшоў да высновы, што на працягу сваёй гісторыі Беларусь была цесна звязана з гісторыяй іншых народаў, а яе тэрыторыя выступала толькі як арэна сутыкнення інтарэсаў больш магут-ных суседзяў, што прыводзіла да яе аслаблення. У рэчышчы супрацьстаян-ня "дзвюх галоўных сіл - рускай і польскай" разглядаў гісторыю Беларусі, Украіны і Літвы М.Каяловіч.

Паралельна з велікапольскай і велікарускай гістарыяграфічнымі канцэпцыямі, якія адмаўлялі самастойнасць беларускага этнасу і разглядалі землі Беларусі толькі ў якасці часткі Польшчы або Расіі, адбывалася станаўленне ўласна беларускай гістарыяграфічнай канцэпцыі. Пачатак гэтага працэсу звязаны з дзейнасцю ў 1810-1820-я гг. групы прафесараў славістыкі, гісторыі і права Віленскага універсітэта - М.Баброўскага, І.Даніловіча, Т.Нарбута, Я.Ярашэвіча, якія разглядалі гісторыю Вялікага княства Літоўскага з пазіцый беларускага і літоўскага народаў. Вялікая ўвага, якая надавалася гісторыі і народнай культуры Беларусі шэрагам дас-ледчыкаў - Я.Чачотам, З.Даленга-Хадакоўскім, А.Кіркорам, П.Баброўскім і іншымі, спрыяла ўзрастанню ў сярэдзіне XIX ст. цікавасці да беларуска-га народа, які разглядаўся тады пакуль яшчэ ў цеснай сувязі з літоўскім народам.

У канцы XIX - пачатку XX ст. уяўленне аб беларусах як аб асобным эт-насе са сваёй уласнай гісторыяй выходзіць на якасна новы ўзровень. Выдат-ная роля ў наданні гістарыяграфіі Беларусі выразнай нацыянальнай афарбоўкі належыць М.Доўнар-Запольскаму, у сферу навуковых інтарэсаў яко-га ўваходзіла і вывучэнне айчыннай гісторыі ў складзе Рэчы Паспалітай. Значнай з'явай у станаўленні нацыянальнай гістарыяграфіі стала "Карот-кая гісторыя Беларусі" В.Ластоўскага, якая пубікавалася на старонках газе-ты "Наша ніва", а ў 1910 г. выйшла ў Вільні асобным выданнем.

Новая хваля ўвагі да гісторыі Беларусі была звязана з абвяшчэннем БНР і БССР. Сярод прац па гісторыі Беларусі абагульняючага характару неабходна назваць "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі" У.Ігнатоўскага, які ў 20-я гг. з'яўляўся падручнікам па айчыннай гісторыі ў школах.

Марксісцка-ленінская метадалогія, якая лягла ў аснову беларускай гістарычнай навукі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, абумовіла тое, што найбольшы прыярытэт у савецкія часы аддаваўся вывучэнню праблем са-цыяльна-эканамічнай гісторыі беларускіх зямель. Прычым перыяд XVII -XVIII стст. цікавіў даследчыкаў значна менш, чым папярэднія. Пытанні палітычнай гісторыі калі і закраналіся, то з мэтай падкрэсліць прыгнечанае становішча беларускага народа ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Пас-

 

 

палітай і спрадвечнае імкненне беларусаў да ўз'яднання з Расіяй. Падобная трактоўка знайшла адлюстраванне, між іншым, у "Тэзісах аб асноўных пы-таннях гісторыі БССР", выдадзеных у 1948 г., дзе перыяд знаходжання Бе-ларусі пад уладай Літвы і Польшчы называўся "найболын змрочным... у яе гістарычным развіцці".

Для беларускай гістарыяграфіі гэтага часу характэрна спалучэнне марксісцкага падыходу пры разглядзе пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця з велікарускай традыцыяй дарэвалюцыйнай расійскай гістарыя-графіі. У адпаведнасці са згаданымі "Тэзісамі" беларуская гісторыя зводзілася да "імкнення народных мас Беларусі да Маскоўскай дзяржавы". Гэты падыход знайшоў таксама адлюстраванне ў першым томе "Истории Белорусской ССР" (1954), перавыдадзеным у дапоўненым выглядзе ў 1961 г., а таксама ў першым томе пяцітомнай "Гісторыі Беларускай ССР" (1972-1975). Адначасова класавы падыход да выбару тэматыкі гістарычных даследаванняў абмяжоўваў вывучэнне гісторыі дзяржавы і права, шляхец-кага саслоўя, рэлігіі і царквы.

Пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця з'яўляліся прыярытэтнымі ў беларускай гістарыяграфіі пры даследаванні гісторыі Беларусі XVII-XVIII стст. да канца 80-х гг. XX ст. У далейшым рэзка ўзрасла ўвага да праблем палітычнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Павысілася цікавасць да пытанняў, звязаных з рэлігійным і культурным развіццём беларускіх зямель, у тым ліку і ў складзе Рэчы Паспалітай. Важ-ным момантам, характэрным для беларускай гістарыяграфіі апошняй чвэрці XX ст., стала ўзрастанне ўвагі даследчыкаў да археалагічных крыніц, якія раней пры вывучэнні гісторыі Беларусі XV-XVIII стст. практычна не выкарыстоўваліся.

Аслабленне ўплыву ідэалагічных догмаў, якія панавалі ў савецкай гіста-рыяграфіі, назапашванне і ўвядзенне ў навуковы ўжытак вялікай колькасці матэрыялу, правядзенне навуковых даследаванняў па праблемах, слаба вы-вучаных ці не вывучаных наогул, зрабіла магчымым стварэнне новых абагульня-ючых прац па гісторыі Беларусі, у якіх перыяд Х^П-ХУПІ стст. быў бы асвет-лены на ўзроўні сучасных дасягненняу гістарычнай навукі. Адным з пер-шых крокау у гэтым кірунку стала напісанне адпаведных раздзелаў у пер-шай частцы ' Нарысаў гісторыі Беларусі" (1994), пасля выдання якіх паба-чыў свет шэраг абагульняючых прац па айчыннай гісторыі.

Палітычная гісторыя. Праблемы палітычнай гісторыі беларускіх зя-мель у Х^П-Х^ІП стст. да нядаўняга часу не з'яўляліся прадметам спецы-яльнага разгляду. Прадстаўнікі як расійскай, так і польскай гістарыяграфіі вывучалі яе ў межах палітычнай гісторыі Рэчы Паспалітай і супрацьстаяння гэтай дзяржавы з суседнімі краінамі, найперш Расіяй. Асабліва гэта тычыц-ца пытанняў унутрыпалітычнага развіцця, што тлумачыцца стварэннем у выніку Люблінскай уніі 1569 г. агульнай палітычнай прасторы на абшарах Рэчы Паспалітай і цесным палітычным збліжэннем шляхты Вялікага княст-ва Літоўскага і Кароны Польскай. Варта дадаць, што такія польскія даслед-чыкі, як Я.Тазбір, Я.Мацішэўскі, В.Крэгзайзэн, Э.Апалінскі, В.Чаплінскі, X. Альшэўскі і іншыя, пры аналізе палітычнага развіцця Рэчы Паспалітай у асноўным акцэнтуюць увагу на польскіх землях1. Да ліку польскіх даслед-

____________

 

1 Czaplinski W. Rola magnaterii I szlachty w pierwszych latach wojny szwedzkiej // Polska w okresie drugiej polnocnej 1655-1660: W 2 t. Warszawa, 1957. T. 1; Olszewski H. Ustroj polityczny Rzeczypospolitej // Polska XVII wieku: Panstwo. Spoleczenstwo. Kultura. Warszawa, 1969; Tazbir J. Kultura szlachecka w Polsce. Rozkwit – upadek – relikty. Warszawa, 1979; Maciszewski J. Szlachta Polska I jej panstwo. Warszawa, 1991; Krigseisen W. Sejmiki Rzeczypospolitej szlacheckiej w XVII I XVIII wieku. Warszawa, 1991; Opalinski E. Kultura polityczna Polskiej w latach 1587-1652. Warszawa, 1995.

 

 

чыкаў, якія звяртаюцца да ўнутрыпалітычнага становішча зямель Вялікага княства Літоўскага, можна аднесці Ю.Бардаха, Х.Візнера, А.Закшэўскага, А.Рахубу, Х.Люлевіча і інш.1 Дэталёва распрацаваны ў польскай гістарыяграфіі пытанні знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай у ХУІІ-ХУШ стст., гісторыі войнаў і вайсковай арганізацыі.

Расійскіх гісторыкаў цікавілі найперш пытанні знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай, асабліва яе ўзаемаадносіны з Расійскай дзяржавай. У сувязі з гэтым у расійскай гістарыяграфіі існуе значная колькасць прац, у якіх дэ-талёва разгледжаны падзеі "Смутнага часу", войны сярэдзіны XVII ст., Паўночная вайна і падзелы Рэчы Паспалітай2.

Д а нядаўняга часу айчынная гістарыяграфія разглядала Рэч Паспал ітую як дзяржаўнае ўтварэнне, варожае інтарэсам беларускага народа, таму ў ёй праблемы палітычнай гісторыі беларускіх зямель у складзе Рэчы Пас-палітай зводзіліся да імкнення насельніцтва Беларусі да ўз'яднання з Расіяй. Менавіта такі кантэкст прасочваецца ў працах Л.Абецэдарскага, А.Ігнаценкі і шэрагу іншых аўтараў, якія не маглі цалкам абысці ўвагай палітычнае развіццё Рэчы Паспалітай, прынамсі пры стварэнні абагульняю-чых прац3.

Зварот беларускіх даследчыкаў да пытанняў палітычнай гісторыі бела-рускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай актывізаваўся ў 80-х гг. XX ст. Першымі ўвагу айчынных гісторыкаў прыцягнулі праблемы знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай, асабліва вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1654 -1667 гг. і падзелы Рэчы Паспалітай. Да асвятлення трагічных для белару-скага народа падзей сярэдзіны XVII ст. звярнуўся Г.Сагановіч. Яго даследаванне "Невядомая вайна: 1654-1667" можа разглядацца як адзін з найбольш яскравых прыкладаў змянення акцэнтаў пры разглядзе палітыч-най гісторыі Рэчы Паспалітай і ўвасаблення "канцэпцыі нацыянальнай гісторыі Беларусі". Аспрэчваючы фундаментальны тэзіс расійскай і савецкай гістарыяграфій аб шматвяковым імкненні беларусаў да ўз'яднання з Расіяй і рэальным увасабленні гэтага імкнення ў падтрымцы царскіх вой-скаў у вайне 1654-1667 гг., аўтар акцэнтуе асноўную ўвагу на цяжкіх умо-вах, у якіх апынулася насельніцтва Беларусі з пачаткам вайны, і разгорт-

_____________

 

1 Bardach J. Studia z ustroju I prawa Wielkiego Ksiestwa Litewskiego XIV-XVII w. Warszawa, 1970; Wisnier H. Sejmiki litewskie I kwestie wyznaniowe. 1611-1648 // Odrodzenie I reformacja w Polsce 1978. R.XXIII; Ен жа. Naprawa panstwa w uchwalach sejmikyw Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w pierwszei polowie XVII w. // Studia polsko-litewsko-bialoruskie. Warszawa,1986; Ен жа. Unia: Sceny z przeszlosci Polski I Litwy. Warszawa, 1988; Zakrzewski A. B. Sejmiki Wielkiego Ksiestwa Litewskiego (polowa XVI – koniec XVIII w.) // Parlamenturyzm w Polsce we wspolczesnej historiografii. Warszawa, 1995; Zakrzewski A. B. Sejmiki Wielkiego Ksiestwa Litewskiego XVI-XVIII w. Usoryj I funkcjonowanie: sejmik trocki. Warszawa, 2000.

2 Костомаров Н. Последние годы Речи Посполитой. СПб., 1870; Соловьев С. История падення Полши. М., 1863; ЛюбавскийМ.К. Русская история XVII п первой половины XVIII в. М., 1913; Кафегнауз Б.Б. Северная война и Ништадский мир (1700-1721). М.; Л., 1944; КоролюкВД. из истории польско-русских отношений в эпоху Петра Первого (1697-1704) // известия АН СССР. Сер. ист. и филос. 1949. Т.6, № 3; Ён жа. Русская дипломатия и подготовка вступления Речи Посполитой в Северную войну // Ученые записки Института славяноведения АН СССР. М., 1953. Т.7; Галактыонов М.В. Йз истории русско-польского сближенния 50-60 годахXVII в. Саратов, 1960; МальцевА.Н. Россия и Белоруссия в середине XVII века. М., 1974; Артамонов В.А. Россия и Речь Посполитая после Полтавской победы (1709-1714). М., 1990.

3 Анішэвіч Л. Казацтва на Беларусі // Полымя. 1927, № 1; П'янкоў А Л. Паўстанне Дзяніса Мурашкі // Весці АН БССР. 1949. № 1; Игнатенко А.П. Борьба белорусского народа за воссоединенне с Россией (вторая пол. ХУП-ХУПІ в.). Мн., 1974; Абецедарсшй Л.С. Белоруссия н Россия: Очерки русско-белорусскнх связей второй половины ХУІ-ХУІІ в. Мн., 1978.

 

 

ванні антымаскоўскага руху на беларускіх землях. Даследчык паказвае ка-тастрафічныя вынікі вайны для Беларусі і ацэньвае яе як самую трагічную старонку беларускай гісторыі1. У апошні час Г.Сагановіч пашырыў кола сваіх навуковых інтарэсаў і на пытанні знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай першай паловы XVII ст.

Падзеі 1654-1667 гг. асвятлялі таксама В.Мялешка і М.Ткачоў2. Для В.Мялешкі характэрны больш стрыманы падыход да ацэнкі ўдзелу на-сельніцтва Беларусі ў вайне. Ён выдзеляе некалькі этапаў, на працягу якіх мянялася стаўленне беларусаў да расійскіх войскаў - ад прамаскоўскіх ілюзій і падтрымкі царскіх войскаў да паступовага расчаравання, расколу грамадства на прыхільнікаў і праціўнікаў расійскага пратэктарату, грама-дзянскай вайны і нарэшце да ўсенароднага антымаскоўскага руху на бела-рускіх землях. М.Ткачоў як даследчык вайсковасці Вялікага княства Літоўскага больш увагі акцэнтаваў на ходзе баявых дзеянняў на працягу вайны. Разам з тым для ўсіх гэтых гісторыкаў характэрна адлюстраванне страшэнных спусташэнняў беларускіх зямель, прычым пры ацэнцы людскіх страт яны ў значнай ступені абапіраюцца.на працы айчынных і замежных аўтараў, якія пабачылі свет яшчэ ў 1960-х гг.3 Праблемы, звязаныя з палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчам беларускіх зямель у часы Паўночнай вайны, у тым ліку і яе негатыўныя вынікі для эканомікі Беларусі, вывучае У.Пашкевіч.

Значную ўвагу беларускіх даследчыкаў прыцягвае палітычнае ста-новішча Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. Пытаннямі, звязанымі з падзеламі Рэчы Паспалітай і ўваходжаннем беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі, плённа займаецца Я.Анішчанка4. На праблемы, звязаныя з палітычнай сітуацыяй у Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст., звяртаў ўвагу У.Емельянчык. Асабліва значныя яго працы, прысвечаныя паўстанню 1794 г. пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі5.

1990-я гг. азнаменаваліся таксама ўзрастаннем цікавасці айчынных гісторыкаў да ўнутрыпалітычнага жыцця беларускіх зямель XVII-XVIII стст. Адной з першых прац, у якіх грунтоўна аналізаваўся дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай менавіта ў кантэксце гісторыі дзяржавы і права Беларусі, стала праца Я.Юхо6. Барацьба магнацкіх груповак у Вялікім княстве Літоўскім у сярэдзіне XVII ст. стала прадметам спецыяльнага даследавання Г.Пры-быткі7. Палітычнай дзейнасцю шляхты беларускіх зямель у XVI- XVII стст. займаецца П.Лойка. У кірунку даследавання мясцовых прадстаўнічых орга-наў Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XVI - пачатку XVII ст.

______________

 

1 Сагановіч Г.М. Невядомая вайна: 1654-1667. Мн., 1995.

2 Мялешка В.І. Войны сярэдзіны XVII ст. // Нарысы гісторыі Беларусі. 4.1. Мн., 1994; Ткачоў М.А. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн„ 1994. Т. 2.

3 Morzy J. Kryzys demograficzny na Litwie I Bialorusi w drugiej polowie XVII wieku. Poznan, 1965; Карпачев А.М., Козловский П.Г. Динамика численности населения Белоруссии во второй половине ХVІІ-ХVІІІ в. // Тез. докл. и сообщ. по аграрной истории Восточной Европы. М., 1968.

4 Анішчанка Я.К Беларусь у часы Кацярыны II. Мн., 1998.

5 Емельянчык У.Л. Паланез для касінераў. 3 падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі на Беларусі. Мн., 1994; Юхо Я.А., Емельянчык У.П. Нарадзіўся я літвінам. Мн., 1994.

6 Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.

7 Прыбытпка Г.В. Барацьба магнацкіх груповак у Вялікім княстве Літоўскім у сярэдзіне XVII ст. (1655-1668 гг.): Аўтарэф. дыс.... канд. гіст. навук. Мн., 2000.

 

 

працуе А.Радаман. Такім чынам, амаль поўнае ігнараванне беларускай са-вецкай гістарыяграфіяй пытанняў палітычнага развіцця беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай дзякуючы намаганням гісторыкаў Беларусі ў апошні час пачынае пераадольвацца.

Спецыфічнае месца, ускосна звязанае з пытаннямі ўнутры- і знешне-палітычнага развіцця беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай, займае разгляд гісторыі войска Вялікага княства Літоўскага ў ХУП-ХУІІІ стст. Даследаванні, прысвечаныя гэтай тэматыцы, у айчыннай гістарыяграфіі з'яўляюцца выключнай рэдкасцю. У гэтым кірунку больш-менш мэта-накіравана спрабавалі працаваць толькі М.Ткачоў і Г.Сагановіч1. Заслу-гоўвае ўвагі і спроба асвятліць развіццё войска Вялікага княства Літоўскага на працягу XVIII ст., зробленая М.Грыгор'евым2.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Пэўныя звесткі аб эканамічным развіцці беларускіх зямель ХУІІ-ХУШ стст. утрымліваліся яшчэ ў працах прадстаўнікоў расійскай і польскай гістарыяграфіі XIX ст. На мяжы XIX і XX стст. пачалося фундаментальнае вывучэнне беларускіх гарадоў і рамя-ства эпохі феадалізму. Сярод прац, прысвечаных гэтым тэмам, варта адзна-чыць даследаванні В.Стукаліча "Беларусь і Літва. Нарысы з гісторыі гара-доў Беларусі" (Віцебск, 1894), Ф.Кліменкі "Заходне-рускія цэхі XVI-XVIII стст."(Кіеў, 1914).

Вывучэнне эканамічнай гісторыі Беларусі ў Х^ІІ-Х^Ш стст. пра-водзілася гісторыкамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта амаль з мо-манту яго стварэння. На стан панскай і сялянскай гаспадарак звяртаў увагу Т.Забела ў артыкуле "Панская гаспадарка на Беларусі і оыт падданага ся-лянстваўдругой палове XVIII ст." (1928). Характарыстыцы фальварковай і сельскай гаспад арак у дзяржаўных улад аннях на бел арускіх землях у другой палове XVIII ст. былі прысвечаны працы К.Кернажыцкага3.

У пасляваенны перыяд выйшлі грунтоўныя працы ўкраінскага даслед-чыка Д.Пахілевіча, у якіх разглядаліся аграрныя адносіны і гісторыя бела-рускага сялянства ў часы Рэчы Паспалітай4. Што тычыцца айчыннай гіста-рыяграфіі, то ў вывучэнні пытанняў сацыяльна-эканамічнай гісторыі Бела-русі прыярытэт аддаваўся гарадской тэматыцы. Прычым калі ў 1950-1960-я гг. найбольшая ўвага звярталася на эканамічнае развіццё гарадоў, то ў 1970-1980 гг. узрасла цікавасць беларускіх даследчыкаў да іх сацыяльна-палітычнага становішча. У далейшым у вывучэнні сацыяльна-эка-намічнага становішча беларускіх зямель у Х^ІІ-ХЎШ стст. большае месца пачало адводзіцца аграрнай тэматыцы. Пытанні разлажэння феадальна-прыгонніцкага ладу і зараджэння капіталістычных адносін у Беларусі (канец XVII - першая палова XVIII ст.)закраналі А.П'янкоў, Е.Карнейчыкі М.Фрыдман5. Даследаваннем рамесніцкай вытворчасці ў гарадах Бела-русі Х^ІІ-ХУіП стст. займаўся А.Ігнаценка, які прысвяціў гэтай тэме

______________

 

1 Ткачоў М.А. "Зброя" гарадскіх жыхароў Беларусі ў часы сярэдневякоўя // Нз нсторнн наукннтехннкн Белорусснн. Мн., 1988;Ёнжа. Замкіілюдзі. Мн„ 1991; СагановічГ.М. Войска Вялікага княства Літоўскага ў ХУІ-ХУІІ стст. Мн., 1994.

2 Грыгор'еў М. Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі. Мн., 1994.

3Кернажыцкі К.І. Гаспадарка старостваў на Беларусі і эканамічны стан іх насельніцтва ў другой палове XVIII ст. // Запіскі Аддзелу гуманітарных навук: У 3 кн. Працы клясы гісторыі. Мн., 1928. Т.2; Ён жа. Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII і першай палове XIX ст. (да праблемы разлажэння феадалізму ў Беларусі). Мн., 1935.

4 Похилевич Д.Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы в ХУІ-ХУІН вв. Львов, 1957; Ён жа. Крестьяне Белоруссии и Литвы во второй половине XVIII в. Вильнюс, 1966.

5 Пьянков А.П., Корнейчик Е.Н., Фридман М.Б. Белоруссия в период разложения феодально-крепостнического строя и зарождения капиталистических отношений (конец XVIII – первая половина ХІХ в.) // Ученые записки БГУ. Сер. истории. Мн., 1954. Вып. 17.

 

 

спецыяльную працу, выдадзеную ў 1963 г.1 Плённа працаваў у галіне выву-чэння эканамічнага і сацыяльна-палітычнага развіцця гарадоў Беларусі XVI - першай паловы XVII ст. З.Капыскі2. Класічнымі ў плане вывучэння гарадской тэматыкі можна лічыць таксама працы А.Грыцкевіча. Найболып значнымі ў гэтым сэнсе з'яўляюцца яго работы, прысвечаныя сацыяльнай барацьбе гараджан Беларусі і прыватнаўласніцкім беларускім гарадам Х'УІ-Х^Ш стст.3 Вывучэнню Магілёва прысвечана адна з манаграфій В.Мялешкі4. Даследаваннем беларускіх гарадоў надзвычай складанага пе-рыяду другой паловы ХVІІ-ХVШ ст. займаўся Е.Карпачоў5. Сацыяль-на-эканамічнае развіццё гарадоў і генезіс капіталізму ў прамысловасці Бе-ларусі ў другой палове XVIII - першай палове XIX ст. разглядаў А.Люты6. У выніку на працягу 1960-1980-х гг. гарадская тэматыка стала адной з най-больш даследаваных у айчыннай гістарыяграфіі па перыяду Х^ІІ-Х^Ш стст. У 1990-х гг. да праблемы беларускіх мястэчак ХV-ХVІІІ стст. звяртаўся Ю.Бохан7. Пытанні арганізацыі гарадскога самакіравання разглядаліся С. Стрэнкоўскім8.

Адначасова з беларускімі даследчыкамі да пытанняў урбаністычнага развіцця беларускіх зямель у перыяд феадалізму звярталіся замежныя гісторыкі. Сярод іх варта асобна вылучыць працы польскага навукоўца С.Александровіча, які займаўся вывучэннем мястэчак Беларусі і Літвы ў XVI - першай палове XVII ст. Яго працы, прысвечаныя генезісу і развіццю мястэчак, іх засяленню, местачковаму рамяству, гандлю і іншым аспектам гісторыі дробных гарадскіх пасяленняў, паспелі стаць класічнымі9.

У 1970-1980-я гг. актывізавалася вывучэнне аграрнай гісторыі Бела-русі. У гэты час былі выдадзены грунтоўныя працы В.Мялешкі, З.Капыскага, П.Казлоўскага, для якіх характэрна грунтоўная крыніцазнаўчая база,

_____________

 

1 Игнатенко А.П. Ремесленное производство в городах Белоруссии в ХУІІ-ХУШ вв. Мн., 1963.

2 Копысский З.Ю. Экономическое развитие городов Белоруссии (XVI - XVII вв.). Мн., 1966; Ён жа. Социально-политическое развитне городов Белоруссии в XVI – первой половине XVII в. Мн„ 1975.

3Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии в Х^І-Х^Ш вв. Мн., 1975; Ён жа. Соцнальная борьба горожан Белорусснн ХУі-ХVШ вв. Мн., 1979.

4Мелешко В.И. Могилев в XVI - середине XVII в. Мн., 1988.

5 Карпачев А.М. Мануфактура с принудительным трудом и ее значение в развнтии капитализма // Вопросы истории. 1962. № 8; Ён жа. Феодальные юридики в королевских городах Белоруссии ХУІІ-ХЎШ вв. // Советское славяноведение. 1968. № 9; Ён жа. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии во второй половине XVII - XVIII в.: Дис.... д-ра ист. наук. Мн., 1969.

6 ЛютыйА.М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII -первой половине XIX века. Мн., 1987; Ён жа. Генезис капитализма в промышленности Белорусснн (вторая половина XVIII - первая половина XIX вв.). Мн., 1991.

7 Бохан Ю.М. Аб месцы мястэчка ў структуры гарадскіх пасяленняў Х^-Х^ІІІ стст. (па матэрыялах мястэчак вярхоўяў Віліі і нёманскай Бярэзіны) // Гістарычна-археалагічны зборнік. Памяці Міхася Ткачова. Мн., 1993. 4.1; Ён жа. Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Бярэзіны ў XV- XVIII стст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах); Аўтарэф. дыс.... канд. гіст. навук. Мн., 1994.

8 Стрэнкоўскі С.П. Гарадское самакіраванне ў вялікакняжацкіх уладаннях заходняй часткі ВКЛ у XV - XVIII стагоддзях: Аўтарэф. дыс.... канд. гіст. навук. Мн., 1999.

9 Alexandrowicz St. Miasteczka Bialorusi I Litwy jako osrodki handlu w XVI I w 1 polowie XVII wieku // Rocznik Bialostok, 1961; Ен жа. Kierunki produkcji rzemieslniczej I przemyslowej w miasteczkach Bialorusi I Litwy (XVI do polowy XVII w.) // Zeszyty Naukowe Uniwersitetu im. A. Mickiewicza. Historia – Zeszyt 6. Poznan, 1964; Ен жа. Zaludnienie miasteczek Litwy I Bialorusi w XVI I pierwszej polowie XVII wieku // Rocznik dziejow spolecznych I gospodarczych. Poznan, 1965. T.XXVII; Ен жа. Geneza I rozwoj sieci miasteczka Bialorusi I Litwy do polowy XVII w. // Akta Baltico-Slawica. Bialystok; 1970. T.III.

 

 

што дазволіла паспяхова выкарыстаць статыстычны метад даследавання і дасягнуць высокай аргументаванасці высноў і палажэнняў. Некаторыя з іх абвяргалі стэрэатыпы, якія трывала замацаваліся ў літаратуры папярэдняга часу. Так, у манаграфіі "Нарысы аграрнай гісторыі Усходняй Беларусі" В.Мялешка аспрэчыў тэзіс аб паступальным заняпадзе эканомікі Беларусі на працягу ХУІІ-ХУШ стст. Ён адзначыў тэндэнцыю па стабілізацыі і аднаўленню беларускай гаспадаркі ў 20-70-я гг. XVIII ст. Гэтыя палажэнні знайшлі працяг і ў шэрагу іншых прац аўтара1.

Комплексная характарыстыка магнацкай гаспадаркі Беларусі (цэнт-ральнай і заходняй яе частак) у другой палове XVIII ст. прыведзена ў мана-графіі П.Казлоўскага "Магнацкая гаспадарка Беларусі ў другой палове XVIII ст."2 Аўтар разгледзеў ўсе галіны гаспадарання - земляробства, жывёлагадоўлю, птушкаводства, агародніцтва, садаводства, пчалярства, рыбалоўства, промыслы, будаўніцтва, вотчынную прамысловасць і адзна-чыў пэўную ролю магнацкіх гаспадарак у развіцці сельскагаспадарчай і пра-мысловай вытворчасці Беларусі.

Пытанням аграрнай гісторыі Беларусі прысвечана таксама манаграфія П.Казлоўскага "Землеўладанне і землекарыстанне ў Беларусі ў XVIII - першай палове XIX стагоддзя"3. Структура даследавання дазваляе прасачыць эвалюцыю феадальнага землеўладання і сялянскага землекарыстання на працягу перыяду разлажэння прыгонніцкай сістэмы і фарміравання капіталістычнага ўкладу.

У 1978 г. выдадзена праца З.Капыскага "Крыніцазнаўства аграрнай гісторыі Беларусі"4. У даследаванні разглядаюцца дакументы двух фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (694 і КМФ-5), у якіх адлюст-равана становішча беларускага сялянства ў XVI - першай палове XVII ст. Кніга стала першай у беларускай гістарыяграфіі сур'ёзнай крыніцазнаўчай працай па аграрнай тэматыцы.

Калі для 60-70-х гг. XX ст. быў характэрны вузкагеаграфічны пады-ход у вывучэнні аграрнай тэматыкі, бо яна абмяжоўвалася пэўнымі катэ-горыямі ўладанняў, то ў 80-я гг. разгарнулася даследаванне пытанняў гас-падарчага развіцця вёскі ў рамках усёй тэрыторыі Беларусі. Да аналізу са-цыяльна-эканамічнага становішча беларускага сялянства ў канцы XVI -першай палове XVII ст. звяртаўся З.Капыскі. Праблеме эвалюцыі феа-дальнай рэнты ў прыватнаўласніцкіх маёнтках у другой палове XVI-XVIII ст. прысвечана манаграфія П.Лойкі5. Спецыфічныя пытанні сацы-яльнага пратэсту сялянства разгледзеў В.Мялешка ў кнізе "Класавая ба-рацьба ў беларускай вёсцы ў другой палове палове ХVП-ХVШ ст." (Мн.,

___________

 

1 Мелешко В.И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина XVII - XVIII ст.). Мн., 1975; Ён жа. К вопросу о состоянии экономики Белоруссии и Литвы в конце XVIII в. // Советское славяноведение. 1961. № 2; Mieleszko W. Handel I stosunki handlowe Bialorusi wshodniej z miastami nadbaltyckimi w koncu XVII I w XVIII wieku // Zapiski Historyczne. Torun, 1968. T.XXXIII. Zeszyt 4.

2 Козловский П.Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. Мн., 1974.

3 Козловский П.Г. Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII – первой половине XIX в. Мн„ 1982.

4 Копысский З.Ю. Источниковедение аграрной истории Белоруссии. Мн., 1978.

5 Лойка П.А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI - XVIII ст. Мн., 1991.

 

 

1982). У.Сосна даследаваў фарміраванне саслоўя дзяржаўных сялян у канцы XVIII - першай палове XIX ст.1 Землеўладанне і землекарыстанне сялян усіх відаў уладанняў і ўсіх рэгіёнаў Беларусі ў другой палове XVI -XVIII ст. вывучаў В.Голубеў2. На зямельныя адносіны на ўсходзе Бела-русі ў другой палове XVIII - пачатку XIX ст. звяртаў увагу Я. Анішчанка3.

Шматгадовыя напрацоўкі айчыннай гістарыяграфіі па пытаннях аграр-най гісторыі Беларусі, у тым ліку XVII - XVIII стст., знайшлі адлюстраван-не ў першым томе калектыўнай працы "Псторыя беларускага сялянства"4. Перыяд знаходжання беларускіх зямель асвятляецца ў главах 2 і 3 другога раздзела, якія адпаведна маюць назвы "Сяляне Беларусі ў канцы XVI - пер-шай палове XVII ст" і "Антыфеадальны рух у канцы XVI - сярэдзіне XVII ст.", а таксама ў раздзелах 3 ("Сялянства ў другой палове XVII - першай трэці XVIII ст.") і 4 ("Сялянства ў другой трэці - канцы XVIII ст). Аўтары грун-тоўна разглядаюць сялянскую гаспадарку, землеўладанне і землекарыстан-не, павіннасці і падаткі сялян, асобныя напрамкі іх дзейнасці, формы і прая-вы сацыяльнага пратэсту і г.д.

Царкоўныя і этнаканфесійныя адносіны. Праблема царкоўных і этнакан-фесійных адносін на беларускіх землях у складзе Рэчы Паспалітай належыць да шэрагу найбольш вострых у айчыннай і замежнай гістарыяграфіі. Най-больш вострыя дыскусіі выклікаюць тэмы, звязаныя з уніяй і ўзаемадачынен-нем праваслаўнай і каталіцкай канфесій. Яны сягаюць сваімі каранямі ў канец XVI - першую палову XVII ст., калі літаратура па рэлігійным пытанні разгля-далася як сродак міжканфесійнай барацьбы. Прыхільнікі уніі перыяду да кан-ца XVIII ст. (І.Пацей, І.Руцкі, Л.Крэўза, Я.Суша, Л.Кішка, Ц.Жахоўскі, І.Кульчынскі і інш.) разглядалі яе як дзейсны крок у кірунку выхаду правас-лаўя з крызісу, які, паводле іх меркаванняў, стаў вынікам адступніцтва ўсход-няй царквы ад рымскага касцёла. Праціўнікі рашэнняў Берасцейскага сабору 1596 г. (А.Вішэнскі, К.Астрожскі, З.Капысценскі, Х.Філалет, М.Сматрыцкі, А.Філіповіч, Г.Каніскі і інш.) абвінавачвалі уніятаў у адступленні ад веры і традыцый продкаў, а прычыны заключэння уніі бачылі ў імкненні лідэраў да набыцця месцаў у сенаце Рэчы Паспалітай.

Чарговы ўсплеск цікавасці да міжканфесійных праблем прыпадае на ка-нец XVIII ст., калі змена знешнепалітычнай сітуацыі ў рэгіёне і падзелы Рэчы Паспалітай востра паставілі пытанне аб пошуку ідэалагічнага абгрун-тавання ліквідацыі гэтай дзяржавы. У расійскай гістарыяграфіі зацікаўле-насць рэлігійнай гісторыяй Рэчы Паспалітай найперш выявілася ў вострай крытыцы уніі і каталіцызму. Адным з першых, хто звярнуўся да гэтага пы-тання, быў М.Бантыш-Каменскі, праца якога мусіла паказаць прыгнечанае становішча рускага праваслаўнага насельніцтва дзяржавы "двух народаў" пад каталіцка-уніяцкім ярмом і адпаведна апраўдаць выратавальніцкую ролю царскага ўрада па вызваленню сваіх аднаверцаў5.

_____________

 

1 Сосна УЛ. Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII -першай палове XIX ст. Мн., 2000.

2Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі: XVI - XVIII ст ст, Мн., 1990.

3Анішчанка Я.К. Генеральнае межаванне на Беларусі. Мн., 1996.

4 Гісторыя сялянства Беларусі: У 3 т. Т. 1. Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытнасці да 1861г. Мн., 1997.

5 Бантыш-Каменскш Н.Н. Историческое известие о возникшей в Полше унии, с показанием начала и важнейших, в продолжении оной через два века, приключений, паче же о бывшем от римлян и униатов на благочестивых тамошних жителей гонении. М., 1805.

 

 

Адваротнага разумення уніі прытрымліваліся прафесары Віленскага універсітэта М.Баброўскі, І.Даніловіч, І.Анацэвіч, П.Сасноўскі, Я.Ярашэвіч і Т.Нарбут1. У іх працах, напісаных ужо ў першай палове XIX ст., знайшла адлюстраванне трактоўка уніі як рэлігіі, што спрыяла захаванню беларускім народам рыс самабытнасці ў параўнанні з Польшчай і Расіяй. Блізкія пазіцыі па пытанню разумення значэння уніі для ніжэйшых слаёў белару-скага і ўкраінскага народаў займаў З.Даленга-Хадакоўскі2.

Два падыходы ў трактоўцы рэлігійнага становішча ў Рэчы Паспалітай былі ўласцівы і для гістарыяграфіі сярэдзіны XIX - пачатку XX ст., для якой падобная тэматыка робіцца звыклай. Антыкаталіцкая і антыуніяцкая скіра-ванасць выразна прасочваецца ў працах І.Чыстовіча, Г.Кіпрыяновіча, П.Ізвекава, мітрапаліта Макарыя, хоць сачыненне апошняга выгадна вылу-чаецца грунтоўнасцю і імкненнем да аб'ектыўнага аналізу прычын аслаб-лення праваслаўнай царквы на землях Беларусі і Украіны3. Адмоўна ацэнь-валі ролю для Заходняй Русі каталіцтва і уніі, якія прыўносілі сюды элемен-ты заходняй культуры, славянафілы І.Кірыеўскі, С.Салаўёў, прадстаўнікі "заходнерусізма" М.Каяловіч, К.Гаворскі, А.ІПчарбіцкі, прадстаўнікі гіста-рычнай навукі Ю.Крачкоўскі, П.Жуковіч, І.Малышэўскі, А.Сапуноў і інш.4

Сваё бачанне ролі каталіцтва і уніі ў гістарычным лёсе Рэчы Паспалітай выкладалі польскія гісторыкі другой паловы XIX - пачатку XX ст. Э.Лікоўскі, М.Бабжыньскі, В.Калінка, А.Прахаска5. Для іх прац характэрна неадназначная трактоўка пазіцый каталіцкага епіскапата, урада Рэчы Пас-палітай і вярхушкі "рускай" царквы гэтай дзяржавы ў працэсе рэалізацыі ра-шэнняў Берасцейскага сабору 1596 г., якія ў рэшце рэшт прывялі да расколу грамадства па канфесійнай прыкмеце і аслаблення краіны.

3 пачаткам станаўлення беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі да пытанняў царкоўных і этнаканфесійных адносін звярталіся М.Доўнар-За-польскі, В.Ластоўскі, А.Станкевіч, А.Цвікевіч, У.Ігнатоўскі і інш. Для іх ха-

_____________

 

1 Бобровский П.О. Михаил Кириллович Бобровский (1785-1848), ученый, славист-ориенталист. СПб, 1889;Jaroszewicz J. Obraz Litwy pod wzglodem jej cywilizacji, od czasow najdawniejszych do konca wieku XVIII. Wilno, 1844-1845. Cz.1 – III; Narbutt T. Dzieje starozytne narodu Litewskiego. T.9: Panowanie Zygmuntew. Wilno 1841.

2Аксамітаў А.С., Малаш Л.А. 3 душой славяніна: Жыццё і дзейнасць З.Я.Даленгі-Хадакоўскага. Мн., 1991.

3 ЧыстовычМ. Очерк истории западнорусской церкви. СПб., 1882. 4.1-2; Киприяновнч Г. Исторнческнй очерк православия, католичества и унии в Белоруссии и Литве с древнейшего и до настоягцего времени. Вильна, 1899; Извеков ПД. Исторический очерк состояния православной церкви в Литовской епархии за время с 1839 - 1889 г. М., 1899; Макарий. Исторня русской церкви. СПб., 1881. Т.10. Кн.1: Период самостоятельности русской церкви. Патриаршество в России. 1589-1654.

4 КояловичМ.О. Литовская церковная уния: Исследования. СПб., 1859-1861.Т.1-2 інш.; Ён жа. История воссоедниения западнорусских униатов старых времен. СПб., 1873; Ён жа. История русского самосознания по историческим памятникам и научным сочинениям. СПб., 1884; Крачковсшй Ю.Ф. Очерки униатской церкви // Оттиск из "Чтения в императорском обшестве истории и древностей российских при Московском университете". М., 1871; Щербицкий О. Судьбы православия и русской народности в бывшем Литовском государстве, и в частности в г.Вильне. Вильна, 1892; Ён жа. Русскнй язык и православная вера в бывшем Литовском государстве. Вильна, 1906; Малышевский М.М. Западная Русь в борьбе за веру и народность. СПб., 1897 - 1899. 4.1-2; Сапунов А. Историческне судьбы Полоцкой епархии с древнейншх времен до половины XIX в. // Извлеч. из 5 т. "Витебской старины". Витебск, 1889; Жукович П.Н. Сеймовая борьба православного западнорусского дворянства с церковной унией (до 1609 г.). СПб., 1901; Ён жа. Сеймовая борьба православного западнорусского дворянства с церковной унией (с 1609 г.): В 6 вып. СПб., 1903-1912.

5 Бобржынсшй М. Очерк истории Польши. СПб., 1891; Kalinka W. Schizma I unia. Dwie Konferencje powidziane w kosciele P. Maryi w Krakowie 16 I 17 marca 1883 r. Lwow, 1883; Prochaska A. Z. dziejow Unii Brzesiej // Kwartalnik Historyczny. Lwow, 1896. T.X.

 

 

рактэрна разуменне трансфармацыі уніі ад спробы акаталічвання правас-лаўнага насельніцтва да інстытута, які спрыяў захаванню самабытнасці бе-ларускага народа. Даволі супярэчлівае стаўленне да уніяцкай царквы пры-сутнічае ў працах У.Пічэты, М.Нікольскага, Д.Даўгялы1.

У савецкі час вывучэнне пытанняў царкоўных і этнаканфесійных ад-носін не належала да шэрагу прыярытэтных у айчыннай гістарыяграфіі. Рэлігійная сітуацыя на беларускіх землях у складзе Рэчы Паспалітай раз-глядалася праз прызму агульнага тэзіса аб "польска-каталіцкай агрэсіі" су-праць беларускага народа, які бачыў сваё выратаванне ад яе ва ўз'яднанні з рускім народам. Менавіта такую антыкаталіцкую афарбоўку носяць прыс-вечаныя рэлігійнай тэматыцы працы Я.Мараша, што знайшло адлюстраван-не нават у іх назвах2. Антыпапская скіраванасць відавочна прасочваецца ў работах А.Ігнаценкі, Л.Абецэдарскага і інш.3

Значная роля ў вывучэнні праблем царкоўнай гісторыі на беларускіх землях Рэчы Паспалітай належыць польскім даследчыкам. Да пытанняў узаемадачыненняў розных хрысціянскіх канфесій у Рэчы Паспалітай звярталіся А.Халецкі, Ф.Канечны, Э.Старчэўскі, В.Піятровіч, К.Ха-дыніцкі і інш.

Змены ў грамадстве, якія мелі месца ў 80-х гг. XX ст., абумовілі актывіза-цыю ў вывучэнні царкоўных і этнаканфесійных адносін беларускімі даслед-чыкамі, прычым большасць даследчыкаў імкнецца ў той ці іншай ступені пазбегнуць ідэалагічнай афарбоўкі і да ўзважанага падыходу ў ацэнцы асоб-ных канфесій. Большая ўвага звяртаецца і на культурна-асветніцкую ролю розных хрысціянскіх цэркваў. Дзейнасці каталіцкага ордэна езуітаў пры-свечана праца Т.Бліновай, у якой, няг







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1407. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Основные разделы работы участкового врача-педиатра Ведущей фигурой в организации внебольничной помощи детям является участковый врач-педиатр детской городской поликлиники...

Ученые, внесшие большой вклад в развитие науки биологии Краткая история развития биологии. Чарльз Дарвин (1809 -1882)- основной труд « О происхождении видов путем естественного отбора или Сохранение благоприятствующих пород в борьбе за жизнь»...

Этапы трансляции и их характеристика Трансляция (от лат. translatio — перевод) — процесс синтеза белка из аминокислот на матрице информационной (матричной) РНК (иРНК...

Конституционно-правовые нормы, их особенности и виды Характеристика отрасли права немыслима без уяснения особенностей составляющих ее норм...

Толкование Конституции Российской Федерации: виды, способы, юридическое значение Толкование права – это специальный вид юридической деятельности по раскрытию смыслового содержания правовых норм, необходимый в процессе как законотворчества, так и реализации права...

Значення творчості Г.Сковороди для розвитку української культури Важливий внесок в історію всієї духовної культури українського народу та її барокової літературно-філософської традиції зробив, зокрема, Григорій Савич Сковорода (1722—1794 pp...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия