Студопедия — Беларусь у інтэрвенцыйнай вайне Рэчы Паспалітай
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Беларусь у інтэрвенцыйнай вайне Рэчы Паспалітай






Гг.

З'яўленне самазванца і планы караля. У 1604 г. пры двары князёў Вішнявецкіх на Украіне з'явіўся Грышка Атрэп'еў, які разам са сваімі прыхільнікамі пачаў распаўсюджваць чуткі, што ён - малодшы сьга мас-коўскага цара Івана IV, цудам ацалелы Дзмітрый. У Вялікім княстве Літоўскім спачатку не надавалі гэтаму ўвагі, але, калі самазванец заняўся вярбоўкай войска, шляхта Рэчы Паспалітай занепакоілася. Ніхто з сената-раў не наладжваў з ім кантакты, ніхто, відаць, і не ўспрымаў сур'ёзна версію аб яго царскім паходжанні. Вялікі канцлер каронны Ян Замойскі раіў кара-лю прыбраць фальшывага Дзмітрыя з памежжа, схаваць яго дзе-небудзь,

_____________

 

1 Копысский Б.З. Рыночные связн крестьянского хозяйства в конце XVI - первой лоловнне XVII в.// Сельское хозяйство: нсторня, современный опыт н перестройка. Мн., 1988. С. 32-33.

2Мелешко В.И. Новые белорусские таможенные книги первой половины XVII в.// Псторнческнй архнв. 1960. № 4. С. 202-203.

3Тамжа. С. 203.

4МелешкоВ.И. К вопросу о состоянгш экономнкн Белоруссии н Литвы в конце XVIII в.// Советское славяноведение. 1969. X» 2. С. 73; Белоруссия в эпоху феодализма. Т.1. С. 313-328.

5Мелешко В.И. Новые белорусскне таможенные кннга первой половнны XVII в.// Псторнческнй архнв. 1960. № 4. С. 203.

 

 

каб не дайшло да канфлікту з Масквой. Аднак Жыгімонт Ваза звязаў са з'яўленнем са-мазванца свае палітычныя планы.

У тыя гады польскі ка-роль Жыгімонт III вёў ба-рацьбу за страчаную карону Швецыі. Пры адчувальным недахопе сіл і саюзнікаў ён ваяваў у Лівоніі, саюзнікаў не меў, нават Данія і ган-зейскія гарады ўхіліліся ад гэтага. Яшчэ больш усклад-няла сітуацыю збліжэнне Швецыі з Маскоўскім царст-вам. Урад цара Барыса Гаду-нова не прыняў прапанову аб заключэнні саюза з Рэччу Паспалітай. Менавіта ў са-мазванцы як альтэрнатыве Гадунову кароль бачыў па-тэнцыяльнага саюзніка. З'явіўся план каранаваць Дзмітрыя ў Маскве з умовай, што пасля гэтага той пачне вайну разам з Расіяй супраць Швецыі. Трэцім членам альянсу меўся быць брандэнбургскі курфюрст Фрыдрых, якому Жыгімонт III паабяцаў прускі лен. Кароль задумаў аб'яднаць Рэч Пас-палітую і Швецыю ў руках аднаго законнага і сапраўднага ўладара, якім лічыў сябе. Так на самым пачатку гісторыі з самазванцамі вырашальным фактарам сталі ўласныя інтарэсы манарха, яго непамерныя амбіцыі.

Найперш кароль вырашыў высветліць, які настрой у шляхты. У 1604 г. ён выказаў думку аб тым, што як саюзнік самазванец мог бы прынесці ка-рысць Рэчы Паспалітай, дапамог бы адваяваць землі ў Лівоніі. Аднак у пад-трымку актыўнай маскоўскай палітыкі не прагучала ніводнага голасу. У 1604 г. ні ў Кароне, ні ў Княстве ніхто не падтрымаў ідэю экспансіі. Наад-варот, супраць яе выступілі як сенатары, так і шляхта. Галоўны з'езд шляхты ВКЛ у Дзевяткавічах пастанавіў ва ўсім захоўваць мір з Масквой. Нягле-дзячы на гэта, манарх вясной 1604 г. запрасіў самазванага цара на аўдыен-цыю ў Кракаў. Там з Атрэп'евым, які таемна прыняў каталіцтва, размаўляў і папскі нунцый Рангоні. 3 таго моманту ваўсёй "дзмітрыядзе" прасочваюцца закулісныя інспірацыі езуітаў.

У кастрычніку 1604 г. Дзмітрый I з войскам увайшоў з Украіны на тэры-торыю Маскоўскага царства. Перад гэтым украінскі магнат Януш Аст-рожскі пагражаў сілай спыніць рух самазванца, сабраў каля Дняпра войска, аднак пабаяўся праліваць кроў, бо ў абозе самазванца быў сенатар Юрый Мнішак. Ні каронная армія, ні войска ВКЛ у пачынаннях Дзмітрыя I не ўдзельнічалі. Пры дапамозе Мнішка і пад апекай караля той навербаваў каля 2 тыс. наймітаў, сярод якіх апынуўся і нязначны аддзел шляхты з Бела-русі. У цэлым задума была чыста прыватнай справай асоб, набліжаных да двара. Яе не прымалі ў шырэйшых дзяржаўных колах. У студзені 1605 г. на варшаўскім сейме сенатары ясна выказаліся за мір з Масквой. Асабліва рэз-

_____________

 

1Maciszewski J. Polska a Moskwa: 1603-1618. Warszawa, 1968. S.63.

 

 

ка крытыкаваў караля каронны канцлер Ян Замойскі. Яго падтрымаў і Леў Сапега, які папракаў Мнішка і гаварыў, што не верыць у паходжанне Атрэп'-ева', а князь Януш Астрожскі ўжо тады патрабаваў, каб сейм пакараў вінаватых.

Пазіцыі беларускай шляхты. Тым часам беларуска-літоўская шляхта баялася нападу з Масквы. Уварванне з усходумагло быць адказам на ўдзел ахвотнікаў у авантуры Дзмітрыя I. Не выключана таксама, што ў Вялікім Княстве стала вядома пра планы цара Гадунова, які ў жніўні 1604 г. праз аустрыйскага пасла перадаў у Вену грамату з праектам супольнай барацьбы Маскоўскай дзяржавы, Габсбургаў, Малдавіі і Сямігароддзя супраць Рэчы Паспалітай2. Планавалася разам пасадзіць у Варшаве эксгерцага Максімільяна, які меў намер потым ажаніцца з дачкой Гадунова, а ВКЛ інкарпараваць у склад Маскоўскага царства. Увосень 1604 г. пры двары Га-дунова актыўна рыхтаваліся да вайны: ісці ў "літоўскі паход" было прапана-вана нагайскім татарам, супольныя ваенныя дзеянні абмяркоўваліся з Кры-мам, а ў Еўропе маскоўскі дыпламат ужо тлумачыў, што цар не вінаваты ў парушэнні мірнай дамовы, што адказнасць за вайну кладзецца на Жыгімон-та Вазу.

Адчуванне небяспекі ў ВКЛ было настолькі значным, што ў 1605 г. Крыштаф Радзівіл заклікаў хутчэй сабраць паспалітае рушанне: маўляў, не-прыяцель не будзе такі смелы, "калі пачуе пра гатоўнасць нашу". Шляхта паспела прыняць ужо і ўхвалу аб мабілізацыі, але збіраць войска не спат-рэбілася: пасля смерці Гадунова Дзмітрый I увайшоў у Маскву і стаў царом. Наступіла пэўнае супакаенне, спадзяванне на стабілізацыю ўсходняй мяжы. Пасля ад ВКЛ і Кароны ў лютым 1606 г. павезлі да новага маскоўскага цара праект "вечнагазлучэння" Расіі і Рэчы Паспалітай, усе асноўныя ўмовы яко-га былі запазычаны з вядомага праекта 1600 г., з якім ездзіў у Маскву Леў Сапега.

На вальным сейме ў Варшаве ў 1606 г. ніводзін павет не выказаў анексійных пастулатаў, ідэя саюзу з Масквой не выклікала сумнення. Леў Сапега, дарэчы, гаварыў пра магчымую небяспеку і з боку Маскоўскага цар-ства, а не толькі ад Швецыі. Аднак ніякіх планаў заваявання ці хоць бы экс-пансіі ў шырокіх колах шляхты не існавала. Праблему самазванца зноў абва-стрыла майскае паўстанне ў Маскве ў 1606 г., у час якога цар Дзмітрый і сотні яго наймітаў загінулі, многа палякаў трапіла ў палон. У Рэчы Пас-палітай гэта падштурхнула да актыўнасці і прыхільнікаў палітыкі караля, якія загаварылі празнешнюю пагрозу для Польшчы, і апазіцыю, што крыты-кавала ўлады за ўдзел у авантуры. Кароль жа са снежня 1606 г. адкрыта вы-ступаў з антымаскоўскай агітацыяй, хоць і не знаходзіў падтрымкі з боку шляхты.

Ад агітацыі да інтэрвенцыі. Да сур'ёзных зрухаў у настроях шляхты дай-шло ў 1607 г., калі каралю Жыгімонту III удалося разграміць галоўны лагер апазіцыі - рокаш Зебжыдоўскага. Пасля прайгранай ракашанамі бітвы пад Гузавам у Рэчы Паспалітай засталося мноства груп неаплачаных, непадпа-радкаваных дзяржаве жаўнераў. Амаль усе сеймікі ў 1607-1608 гг. ставілі праблему "свавольнага жаўнера", што зваліўся на галовы шляхты. Узброе-ных і галодных людзей трэба было кудысьці ўладкаваць. I тут выправа бачы-лася выйсцем. Пэўную ролю адыграў таксама распрапагандаваны дваром лозунг прэвентыўнай вайны. Прыхільнікі караля (рэгалісты) спадзяваліся

____________

 

1 Strzelecki A. Sejm z roku 1605. Rrakow, 1921. S.19.

2 Leitsch W. Moskau und die Politik des Kaiserhofs im XVII. Jahrhundert. Bd.1. 1604-1654. Graz-Koln, 1960. S. 26-27.

 

 

эфектыўнай вайной кансалідаваць расколатую шляхту вакол Жыгімонта Вазы. Да таго ж у 1606-1607 гг. у Рэч Паспалітую пачалі прыходзіць звесткі, што частка маскоўскіх баяр жадае ўзвесці на царскі трон прад-стаўніка польскай каралеўскай сям'і1. У прыватнасці, Іван Безабразаў яшчэ ў студзені 1606 г. перадаў у Кракаве, што баяры прагнуць, каб на пасад сеў каралевіч Уладзіслаў.

На вальным сейме 1607 г. Частка сенатараў ужо прыняла план вайны, але з найвышэйшых ураднікаў ВКЛ яго падтрымаў бадай адзін маршалак Крыштаф Дарагастайскі. 3 іншага боку, прынятая канстытуцыя ВКЛ абавязвала ваявод, стараст і ўсю
шляхту не дапускаць ваенных выпраў свавольных людзей на тэрыторыю Маскоўскай дзяржавы, пагражаючы суровай карай арганізатарам такіх акцый2. Тады і актуалізавалася справа Самазванца II, новага "цудам уратава-нага" цара Дзмітрыя, які перайшоў мяжу і з'явіўся ў Старадубе ў чэрвені 1607 г. У Маскоўскай дзяржаве яшчэ палыхала сялянская вайна Балотні-кава. Пасля паражэння пад Масквой паўстанцы ўсё больш спадзяваліся на дапамогу Рэчы Паспалітай. Нават пасла да караля накіравалі, каб разам вы-ступіць супраць урада цара Васіля Шуйскага.

Не атрымаўшы дапамогі афіцыйна, яны шукалі яе прыватным чынам. Асабліва настойліва запрашалі шляхту з Беларусі. 3 канца 1606 г. да восені 1607 г. ад імя цара Дзмітрыя з просьбай прыслаць "людзей рыцарскіх" праціўнікі Шуйскага звярнуліся да ўлад Мсціслава, Оршы, Крычава, Мен-ска і іншых беларускіх гарадоў. Абяцалася высокая плата - "велнкое жало-ванье, чего у вас н на разуме нет". Дзмітрый II таксама рассылаў лісты "да ротмістраў зямлі літоўскай і таварышаў іх", абяцаючы ў тры разы большую плату, чым у ВКЛ і Кароне. Да лета 1608 г. у яго сабралася 5 тыс. жаўнераў і намнога болыная колькасць казакаў. Але наймітаў у лагеры Дзмітрыя II, які знаходзіўся ў Тушына каля Масквы, было значна менш, чым самой "маск-вы"3. Шляхта не выяўляла асаблівага жадання ваяваць. Так, Ян Пётр Сапега, які прывёў да самазванца свой аддзел, пісаў, што ў Беларусі вярбоўка ах-вотнікаў давалася цяжка, а на Берасцейшчыне яму наогул перашкаджалі. Лідэр дысідэнтаў Януш Радзівіл выказваўся, што з ракашанаў наўрад ці хто пайшоў да самазванца. Паказальнымі да тагачаснага ўспрыняцця ўсёй вы-правы на Маскву можна лічыць словы беларускага летапісца, які адзначыў, што да самазванца збіраецца "люд гуляшнй, люд свовольный..., то н молод-цы: якнйсь наймнт з Мстнславля до него прншол"4.

____________

1 Флоря Б.Н. Русско-польскне отношення н полнтнческое развнтне Восточной Европы
во второй половнне XVI - начале XVII в. М., 1978. С. 273-274
.

2 Volumina Legum. T.4. S.1629-1630.

3 Скрынников Р.Г. Смута в Росснн в начале XVII в. Л., 1988. С. 208.

4 Баркула6овская летопнсь//ПСРЛ. Т. 32. М., 1975. С. 192.

 

У канцы 1608 г., падчас сеймікавай кампаніі, кароль імкнуўся дамагчыся калі не прыхільнасці шляхты да планаў экспансіі, дык хоць бы яе нейтраль-насці. У разасланай інструкцыі ён абяцаў, што без згоды сейма не распачне ніякіх дзеянняў. Але з наказаў, атрыманых на сейміках пасламі, вынікала, што яго ідэі ўспрыняла нязначная частка шляхты, і то пераважна ў Кароне. У ВКЛ большасць выказалася супраць. 3 уплывовых асоб прапагандыстам вайны стаў бадай адзін віленскі біскуп Бенядзікт Война. Таму Жыгімонт Ваза не адважыўся вынесці сваю задуму навальны сейм 1609 г. Справа была вырашана на тайнай нарадзе сената. Леў Сапега потым трапна адзначыў, што менавіта "ціхія каморныя нарады... нарадзілі гэтую вайну".

Першы паход і вяртанне Смаленска. Ваенныя зборы адразу сутык-нуліся з крытыкай самой праграмы інтэрвенцыі. Істотна, што з крытыкай выступалі прадстаўнікі розных палітычных лагераў - Станіслаў Жулкеўскі, Ян Хадкевіч, Януш Радзівіл. Але, не спяшаючыся, быццам яшчэ ўзважваю-чы. Жыгімонт Ваза ў жніўні 1609 г. з войскам перайшоў маскоўскую мяжу. Пры гэтым ён дэклараваў, што ідзе дзеля таго, каб прадухіліць "небяспеку ад Масквы і Швецыі, між сабою звязаных". Ці гэта нешта значыла, ці было простай дэмагогіяй дзеля апраўдання інтэрвенцыі? Яшчэ ў сакавіку 1609 г. цар Васіль Шуйскі падпісаў у Выбаргу трактат аб вечным міры з Карлам IX, у якім фармулявалася праграма ваеннага саюзу супраць Рэчы Паспалітай. Шуйскі ўжыў тады тытул князя Полацкага, выявіўшы план барацьбы за зе.млі, якія па Ям-Запольскаму міру адышлі да ВКЛ. Швецыя паабяцала ва-

 

 

енную дапамогу - 5 тыс. жаўнераў. Выглядае, што кароль фармальна меў падставу гаварыць пра небяспеку для Рэчы Паспалітай.

Без належнай падрыхтоўкі, без дастатковых сіл (бо пад Смаленск прый-шоў з 15 тыс), без яснай стратэгіі дзеянняў (праграмы не меў, праўдападоб-на - проста імкнуўся ператварыць варожую дзяржаву ў патэнцыяльнага са-юзніка), у парушэнне законаў сваёй дзяржавы, каралём была развязана афіцыйная (раней яна мела прыватны характар) вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскім царствам. Калі войска Жыгімонта Вазы падышло да Смаленска і аблажыла яго, узнікла супрацьстаянне паміж абозам караля і тушынскім лагерам самазванца. Доўга вяліся напружаныя перагаворы. Дзмітрый II прасіў не зрываць "жніва" тушынцам, помніць пра маладых шляхціцаў і іх старых бацькоў, якія "сядзяць на адным загоне" і чакаюць высланых да Масквы дзяцей, спадзеючыся хоць неяк паправіць сваё эканамічнае ста-новішча'.

Аблога Смаленска моцна зацягнулася, і калі нават кароль і гетман засум-няваліся ў поспеху, з Масквы на іх рушыла 35-тысячная армія Дзмітрыя Шуйскага. Але дзівосная перамога Жулкеўскага пад Клушынам радыкаль-на змяніла сітуацыю. Як прыхільнік уніі, а не анексіі, каронны гетман знай-шоў разуменне з баярскай думай і пад Царовам паміж імі была падпісана да-мова. Баяры самі дамагліся, каб Жулкеўскі ўвёў у Маскву свой гарнізон і ліквідаваў тушынскі лагер. У жніўні 1610 г. баярскі ўрад, дваранскае войска

і маскоўскі пасад падпісалі з Жулкеўскім другое папярэдняе пагадненне аб злу-чэнні дзяржаў2. Дзякуючы яго ваенным і дыпламатычным поспехам каралевіч Уладзіслаў быў абраны на маскоўскі трон3. Гетман заклікаў караля і сенат ад-мовіцца ад праграмы анексіі і не здабы-ваць сілай Смаленск, аднак Жыгімонт III застаўся пры сваіх планах. Таму, калі ў Маскве ўспыхнула паўстанне, Жул-кеўскі адмовіўся ісці туды па загаду кара-ля і пакінуў смаленскі лагер.

У чэрвені 1611 г. пасля амаль двухгадовай аблогі Смаленск быў узяты штурмам. На хвалі трыумфу манарх патрабаў Рэчы Паспалітай новых сродкаў, каб скончыць вайну пераможна. Але з усіх сеймікаў ВКЛ толькі віленскі захапіўся поспехам караля. Астатнія ў інструкцыях паслам выказвалі вострыя перасцярогі і заўвагі. У дні трыумфатар-скага сейма 1611 г. у пасольскай "ізбе" паслы амаль усіх сеймікаў выказалі зане-пакоенасць тым, што вайна была распача-та без згоды станаў (хоць пры гэтым і дзя-

______________

 

1 Maciszewski J. Polska a Moskwa 1603-1618. S. 192-197.

2 Prochaska A. Hetmana Zolkiewskiego traktat pod Moskwa 1610 r. // Kwartalnik Historyczny. T.13 (1911). S.153-166, 285-300

3 Zolkiewskiewski S. Poczatek I progress wojny moskiewskiej. Oprac. J. Maciszewski. Warszawa, 1966. S.141 і далей.

 

 

кавалі каралю за тэрытарыяльны набытак). Ухвалу (пастанову) аб падатках паставілі на галасаванне ў момант, калі ў пасольскай "ізбе" не было і паловы дэпутатаў, - і яна прайшла. У выніку былі ўхвалены два паборы на працяг вайны, хоць пры гэтым адзначалася, што прыярытэтным спосабам дзеянняў павінны быць перагаворы1.

Аднак ухваліць падаткі яшчэ не значыла іх сабраць. Да 1643 г. 11 па-ветаў з тэрыторыі сучаснай Беларусі так і не выплацілі спецыяльнага па-бору.

У канцы 1611 г. у Варшаве з'явіліся паслы з Масквы, якія прасілі выдаць і.м каралевіча Уладзіслава, у выніку чаго магла быць скончана вайна і акупа-цыя, але кароль не прыняў прапановы, бо хацеў сам заняць маскоўскі пасад. Праз год пад Смаленскам упаўнаважаныя баярскай думы выставілі ўжо не-прымальныя для Рэчы Паспалітай умовы. Цяпер каралевіч Уладзіслаў павінен быў прыняць праваслаўе, а Маскоўскае царства мусіла захаваць тэ-рытарыяльную цэласнасць, г.зн. застацца са Смаленскам і Севершчынай.

Другі паход і страта ініцыятывы. Польскі гарнізон у Маскве неўзабаве апынуўся ў аблозе і цярпеў страшэнны голад2. Сенатары пачалі гаварыць ка-ралю, што адзіны выхад з гэтай сітуацыі - выдаць Маскве каралевіча. Толькі тады Жыгімонт III прыняў гэты план і летам 1612 г. на чале двух палкоў ра-зам з сынам Уладзіславам рушыў у другі паход да Масквы. Леў Сапега на гэты конт адзначыў: "Не ведаю, дзеля чаго... Цяпер трэба больш рупіцца, як Полынчу захаваць, а не як Маскву здабываць". Па дарозе пасольствы многіх расійскіх гарадоў прысягалі Уладзіславу як абранаму цару. Аднак да сталіцы кароль дайсці не паспеў - 6 лістапада 1612 г. крамлёўскі гарнізон капітуляваў. Частка жаўнераў трапіла ў вязніцы, частка пайшла ў Рэч Пас-палітую, прыхапіўшы маскоўскія скарбы. Павярнула назад і каралеўскае войска, якое яшчэ даганялі пасланцы маскоўскай апазіцыі. Яны прасілі ка-ралевіча Уладзіслава хутчэй вяртацца і задаволіць толькі дзве ўмовы - пе-райсці ў праваслаўе і пакінуць непарушнымі межы царства. Але кароль і ка-ралевіч, адчуваючы паражэнне, праз Беларусь вярталіся ў Польшчу.

Тым часам край запаланілі каманды неаплачаных жаўнераў, якія ства-рал і канфедэрацыі, каб сілай вымагаць грошы ў дзяржавы ці адбіраць іх у на-сельніцтва. Асабліва цяжкім для Беларусі быў 1613 г. Пра настроі канфедэ-ратаў сведчыць такі выпадак: аднойчы, пабачыўшы маляваную выяву кара-ля, раззлаваныя жаўнеры прастрэлілі яму вочы. Сеймавыя кампаніі пра-ходзілі пад дыктат канфедэратаў. Іх было чатыры групоўкі: "сталічныя" (полк Збароўскага), "сапежынцы" з войска Яна Сапегі, ад якіх і цярпела галоўным чынам Беларусь, "смаленскія" і былая лівонская дывізія Хад-кевіча, якая знаходзілася пад Менскам і пагражала паходам на Вільню. У лютым 1613 г. на вальным сейме, крытыкуючы палітыку ўлад, усе паслы ад ВКЛ патрабавалі выкрыць прозвішчы арганізатараў вайны і прыцягнуць іх да адказнасці. Аднак не адобрыць новых падаткаў было нельга, бо дайшло б да грамадзянскай вайны і поўнага хаосу. Большасць сеймікаў ВКЛ прыняла меншую колькасць пабораў, чым патрабавалі рэгалісты (прыхільнікі кара-ля). Паслы ад ВКЛ дамагаліся ўмацавання замкаў Беларусі, найперш Цо-лацка, які знаходзіўся ў асаблівай небяспецы, але адказ быў адмоўны. Ка-

_____________

 

1 Bylinski J. Sejm z roku 1611. Wroclaw, 1970. S.142 і далей.

2 Budzillo J. Wojna moskiewska wzniecona I prowadzona z okazji falszywych Dymitrow od 1603 do 1612 r. Oprac. J. Bylinski I J. Dlugosz. Wroclaw, 1995. S.144-146 і далей.

 

 

ронны падканцлер Фелікс Крыцкі тлумачыў, што ў такой цяжкай сітуацыі для дзяржавы "лепш няхай загіне адзін павет, чым маем загінуць усе"1.

Становішча Рэчы Паспалітай было сапраўды настолькі цяжкім, што на-ват прызначаныя падаткі немагчыма было сабраць, бо рэквізіцыяй зай-маліся каманды свавольных жаўнераў. Хутка стала зразумела, што трэба рабіць новыя паборы. Спецыяльна дзеля гэтага, каб вывесці краіну з тупіка, у снежні 1613 г. у Варшаве быў скліканы першы ў гісторыі Рэчы Паспалітай надзвычайны сейм, які займаўся толькі пытаннямі фінансаў.

"Русь панесла страты, якіх не ведалаўжо 200 гадоў", - было адзначана на гэтым сейме2. Тым часам асабліва цярпелі ўсходнія землі ВКЛ. Атрады каза-каў, што ўрываліся на тэрыторыю Беларусі, колькасна дасягалі 20 тыс. Сма-ленск быў атакаваны маскоўскім войскам, і яго гарнізон мусіў абараняцца без належных сіл і зусім без правіянту. У край прыйшло яшчэ 4 тыс. галод-ныхі прагных канфедэратаў, якія рабавалі ўсё, што бачылі. У пачатку 1614 г. у Паўночную Беларусь уварвалася войска новаабранага маскоўскага цара. Шляхта патрабавала склікаць у Вільні з'езд (канвакацыю), каб ладзіць аба-рону і самастойна шукаць нейкага паратунку. Асабліва характэрны па на-строі ліст шляхты Аршанскага павета, падпісаны 30 асобамі, сярод якіх Ян, Геранім і Аляксандр Хадкевічы, Аляксандр Сапега, Мікалай Глябовіч і іншыя вядомыя асобы. Яны сцвярджалі, што пад уладай Жыгімонта III Вялікае княства Літоўскае было цалкам разбурана, і нават невядома, ці мож-на разлічваць на дапамогу і абарону манарха. Аршанскія шляхціцы спраўна плацілі падаткі на абарону межаў дзяржавы са сваіх уладанняў, але гэта не гарантавал а іх бяспекі. Прычынай усіх бед трэба лічыць паход караля на Ма-скоўскае царства - адзначалася ў іх пасланні, бо межы дзяржавы адкрытыя і "вораг можа беспакарана паліць вёскі і гарады, забіваць і вывозіць у палон

_____________

 

1 Bylinski J. Dwa sejmy z roku 1613. Wroclaw, 1984. S. 76.

2 Там жа. S. 202.

 

 

людзей". У гэтым незвычайным пасланні аршанская шляхта апелявала да абавязкаў манарха ў дачыненні да сваіх падданых і патрабавала арганізаваць абарону. Яна таксама папракала польскую шляхту, якая, маўляў, трымае рыцарства ВКЛ "не за братоў, а за нейкіх даннікаў" і нават не думае прыйсці на дапамогу1.

Падобнымі настроямі была прасякнута ўся публічная карэспандэнцыя 1614 г. Іншым выразным акцэнтам грамадскай думкі тых гадоў стала апеляцыя да закона: патрабаванне спыніць незаконна распачатую вайну і пакараць яе арганізатараў. У лістах шляхта прасіла караля, каб той хутчэй скончыў вайну і ўмацаваў усходнюю мяжу.

Апошні паход дзеля замірэння. На 1615 г. урад склікаў чарговы сейм, які мусіў вырашыць пытанні з заканчэннем вайны, аднак ён быў сарваны. У перадсеймавай кампаніі сеймікі яшчэ вастрэй заклікалі пакараць арганізатараў інтэрвенцыі. Толькі ў 1616 г. удалося атрымаць згоду станаў на падаткі з мэтай выправы каралевіча Уладзіслава на Маскву. Але такая згода азначала зусім не падтрымку палітыкі караля: шляхта пайшла на гэта, каб скончыць вайну. Болын таго, як вынікае з дакументаў, шляхта Беларусі і Літвы так і не пагадзілася фінансаваць паход - на яго прызначаліся толькі грошы Кароны2 Характэрны прыклад: Януш Радзівіл даў сваіх 200 лепшых воінаў, але з абавязковай умовай, што яны не будуць выкарыстаны ў дзеяннях супраць Масквы.

Вясной 1617 г. галоўны з'езд шляхты ВКЛ ухваліў падаткі для Уладзіслава, але адзначыў пры гэтым, што "ўжо далей ВКЛ такога цяжару вайны Маскоўскай цярпець не зможа". Гэта быў трэці і апошні паход. Да вы-правы каралевіча Уладзіслава і гет-мана Яна Хадкевіча далучыўся гет-ман Сагайдачны з 20 тыс. запа-рожскіх казакаў, а таксама полк "лісоўчыкаў" (лёгкая конніца, ар-ганізаваная Аляксандрам Лісоўскім (1575-1616)). Увосень 1618 г. яшчэ была спроба штурмаваць Маскву, але дарэмна. Дэманстрацыя сілы падштурхнула царскі ўрад да замірэння. Масква не пажадала прымаць каралевіча Уладзіслава на трон, але на мір пайшла. У студзені 1619 г. гэта было зафіксавана Дэ-вулінскім пагадненнем, якое пра-дугледжвала замірэнне да 1633 г.

Трэба яшчэ раз падкрэсліць, што інтэрвенцыя ў Маскоўскую дзяржаву ад пачатку была аванту-рай вузкага кола асоб каралеўскага двара, а найперш самога Жыгімонта III і ваяводы Мнішка. Яна ніколі не прымалася абсалютнай болыдасцю шляхты і магнатаў Вялікага Княст-

_____________

 

1 Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwillow. Dz. II. Nr.607.

2 Filipczak-Kocur A. Skarb litewski za pierwszych dwu Wazow,!587-1648. Wroclaw, 1994. S.72.

 

 

ва. У пастанове многіх шляхецкіх сеймікаў беларускіх паветаў у 1618 г. гава-рылася, што яна "нам і айчыне нашай усялякае зло прынесла, з дастаткаў яго злупіла і да чужых народаў у ганьбу ўправіла"1.

У цэлым супраць вайны быў палітычны народ усёй Рэчы Паспалітай. У XVII ст. гэта дзяржава не мела ніякіх намераў экспансіі на ўсход, а хутчэй дамагалася захаваць статус-кво. Нават кароль Жыгімонт III Ваза як галоўны ініцыятар інтэрвенцыі не выношваў планаў ліквідацыі Маскоўска-га царства як дзяржавы. Распачатая ім вайна нарадзіла новыя глабальныя праблемы Рэчы Паспалітай: свавольнага жаўнера, дэцэнтралістычныя тэн-дэнцыі (стварэнне ваяводскіх скарбаў і павятовага войска), глыбокі недавер шляхты да цэнтральных улад і яе супраціўленне ўсялякім спробам рэфар-маваць дзяржаўны лад2.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 763. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

ТЕРМОДИНАМИКА БИОЛОГИЧЕСКИХ СИСТЕМ. 1. Особенности термодинамического метода изучения биологических систем. Основные понятия термодинамики. Термодинамикой называется раздел физики...

Травматическая окклюзия и ее клинические признаки При пародонтите и парадонтозе резистентность тканей пародонта падает...

Подкожное введение сывороток по методу Безредки. С целью предупреждения развития анафилактического шока и других аллергических реак­ций при введении иммунных сывороток используют метод Безредки для определения реакции больного на введение сыворотки...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Философские школы эпохи эллинизма (неоплатонизм, эпикуреизм, стоицизм, скептицизм). Эпоха эллинизма со времени походов Александра Македонского, в результате которых была образована гигантская империя от Индии на востоке до Греции и Македонии на западе...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия