Студопедия — Царкоўна-рэлігійная палеміка
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Царкоўна-рэлігійная палеміка






Асноўныя рысы і напрамкі палемікі. У XVII ст. працягвалася так зва-ная "вайна пер'яў". Калі ў XVI ст. яна адлюстроўвала ідэалагічныя спрэчкі ў асноўным паміж католікамі, кальвіністамі і арыянамі, то пасля заключэння Берасцейскай уніі 1596 г. да царкоўна-рэлігійнай палемікі актыўна далу-чыліся праваслаўныя і уніяты. Пётр Скарга ў пачатку XVII ст. выказваў шкадаванне, што ў Вільні, акрамя ўжо вядомых ерэтыкоў (лютэран, кальвіністаў, арыян), з'явіліся ерэтыкі-схізматыкі, якія вядуць бурную рэлігійную палеміку.

Каталіцкія і уніяцкія палемісты (Пётр Скарга, Іпацій Пацей, Вельямін Руцкі, Антоній Сялява і інш.) адстойвалі тэзіс аб старадаўнім канфесійным адзінстве славянскіх народаў з Рымам, а ўзнікненне "схізмы" (адшчапенст-ва) праваслаўнай царквы тлумачылі адыходам грэка-візантыйскага свету ад "сапраўднай" веры, заняпадам яе культурна-гістарычных і рэлігійных тра-дыцый пад уплывам Атаманскай Порты і мусульманства. Яны распаўсюдж-валі тэзіс аб тым, што канстанцінопальскі патрыярх пасля захопу ў 1453 г. Канстанцінопаля туркамі-асманамі з'яўляецца падданым турэцкага султа-на і адстойвае яго інтарэсы.

Варта адзначыць, што каталіцка-уніяцкая публіцыстыка рэальна ацэнь-вала ўстойлівасць праваслаўнай рэлігійнай традыцыі і пастаянна заклікала "рускіх" далучыцца да уніі і ўзнавіць старадаўняе адзінства славянскіх і

 

 

іншых еўрапейскіх народаў, згадвала аб Фларэнтыйскай уніі 1439 г. Амаль усе галоўныя творы царкоўна-рэлігійнай публіцыстыкі канца XVI - пер-шай паловы XVII ст. заканчваюцца зваротам да "рускага" народа Рэчы Паспалітай.

У часы ажыўлення рэлігійнай палемікі адной з асноўных мэт яе ўдзельнікаў было як мага хутчэй надрукаваць свой твор з прапагандай свай-го веравызнання і крытыкай іншых канфесій. Таму разам з грунтоўнымі па-лемічнымі творамі выходзілі невялікія брашуры для масавага чытача, якія маглі прадавацца нават на кірмашах. Характэрнымі рысамі палемікі былі бескампраміснасць, заангажаванасць аўтараў, часам - імкненне збянтэ-жыць, асмяяць праціўніка. Гэта вяло да пэўнай абмежаванасці доказаў і ар-гументаў. Асноўнымі пытаннямі царкоўнай дагматыкі ў рэлігійнай па-леміцы былі прымат папы рымскага, чысцец і зыходжанне Св. Духа (лац. Filioque - і ад сына; грэка-візантыйская царква прызнавала пастулат аб зыхо-джанні Св. Духа толькі ад Бога-Айца, што з'явілася адной з прычын расколу хрысціянскай царквы ў 1054 г.). Пратэстанты выступалі з вострай крытыкай інстытута папства (бачылі ў папе рымскім антыхрыста), адстойвалі ідэю рэлігійнай талерантнасці. Дарэчы, тэзіс аб папе-антыхрысце ўспрынялі і не-каторыя праваслаўныя палемісты (І.Вішанскі, С.Зізаній). У ка-таліцка-уніяцкіх творах праваслаўных папракалі сувязямі з пратэстантамі, пратэстантаў абвінавачвалі ў парушэнні грамадскага спакою, у падабенстве іх дактрыны (на думку апанентаў) да іудаізму і ісламу. Праваслаўная брац-кая публіцыстыка нярэдка выкарыстоўвала ідэі "рускага" і славянскага адзінства ў інтарэсах пашырэння беларуска-ўкраінскай апазіцыі, якая дабівалася забеспячэння прававой і рэальнай роўнасці праваслаўнага на-сельніцтва ва ўсіх сферах яго дзейнасці і для ўсіх станаў (шляхта, мяшчанст-ва, сялянства).

Як адзначаў даследчык культуры Польшчы і ВКЛ А.Брукнер1, палеміка пратэстантаў была спаборніцтвам некалькіх правадыроў без войска, яна па-рушала спакой нешматлікіх суполак, у той чак як у спрэчках аб уніі бралі ўдзел натоўпы, да іх далучыліся казакі і мяшчане. Рэлігійная палеміка спа-лучалася з нацыянальнымі і грамадскімі пытаннямі.

Кальвіністы, лютэране і праваслаўныя вялі палеміку з католікамі і арыя-намі, апошнія праводзілі тэалагічныя дыскусіі з кальвіністамі і католікамі. Альянс католікаў і уніятаў выступаў супраць усіх. Трэба адзначыць, што прадстаўнікі праваслаўя амаль ніколі не згаджаліся ўдзельнічаць у публічных дыспутах, нягледзячы на неаднаразовыя запрашэнні апанентаў. Можна меркаваць, што яны адчувалі сваю пэўную непадрыхтаванасць да падобных акцый у адрозненне ад пратэстантаў і католікаў, якія набылі бага-ты палемічны вопыт у другой палове XVI ст. Адсутнасцю спецыяльнай пад-рыхтоўкі і агульнымі недахопамі праваслаўнай адукацыі можна растлума-чыць выкарыстоўванне праваслаўнымі метадаў і форм, уласцівых палеміцы католікаў і пратэстантаў. Разам з тым трэба адзначыць высокі ўзровень літа-ратурнай палемікі праваслаўных, бліскучымі прадстаўнікамі якіх былі Мя-лецій Сматрыцкі, Стэфан Зізаній, Зіновій Капысценскі, Іван Вішэнскі і інш. У пэўнай ступені Берасцейская царкоўная унія садзейнічала развіццю па-лемічнага жанру ў праваслаўным асяроддзі.

Большасць палемічных твораў былі ананімнымі ці імя аўтара хавалася пад псеўданімам. Такім чынам аўтары не толькі імкнуліся пазбегнуць прас-ледаванняў, але і падкрэсліць значнасць і аб'ектыўнасць сваіх аргументаў. Большасць палемічных твораў напісана па-польску, аднак для распаўсюдж-

______________

 

1 Bruckner A. Spory o unie w dawnej literaturze // Kwartalnik Historyczny. Rocz. X.Zecz. III. Lwow, 1896. S. 582.

 

 

вання сярод шырокіх слаёў насельніцтва найболып важныя з ix выдаваліся адначасова на польскай i "рускай" мовах.

Праблема Берасцейскай царкоўнай уніі ў палеміцы. Берасцейская унія выклікала бурную палеміку паміж католікамі i праваслаўнымі. Адзін з актыўных ініцыятараў i прыхільнікаў уніі, ідэолаг контррэфармацыі Пётр Скарга прысвяціў праблеме уніі некалькі твораў. У 1577 г. у віленскай дру-карні Мікалая Радзівіла Сіроткі выйшла кніга П.Скаргі "Аб адзінстве царк-вы Божай пад адным пастарам..."1, у якой аўтар прапанаваў гістарычнае i дактрынальнае абгрунтаванне ідэі царкоўна-рэлігійнай уніі i стварэнне адзінай царквы - "не цвінгліянскай, не лютэрскай, не новахрышчэнскай, не рускай, не грэчаскай, - a рымскай". Згадваючы аб гісторыі расколу ў хрысціянскай царкве, Скарга віну ўскладаў на праваслаўных: "руская царк­ва паўстала ў выніку адшчапенства" i адзначаў, што выдаць кнігу яго вы-мусіла спачуванне "да братоў нашых, суседствам i мовай, i адзінай Рэччу Паспалітай з намі з'яднанага рускага народа..."

Ен называў тры асноўныя прычыны, з-за якіх, на яго погляд, правас-лаўныя ніколі не дасягнуць сапраўднай духоўнай навукі, - гэта шлюб свята-роў, залежнасць духоўных асоб ад свецкіх i выкарыстанне царкоўнаславян-скай мовы. "Са славянскай мовай вашай, - адзначаў ён, - ніхто ніколі не ста­не вучоным. Яе i зараз ўжо амаль ніхто не разумее....Таму папы вашы, калі хочуць што-небудзь у мове славянскай зразумець, - да польскай звяртаюц-ца за перакладам i іншай школы, акрамя як для чытання, не маюць. Адсюль уся цемната i памылкі вынікаюць..." Наяго погляд, толькі каталіцкая царква захавала сапраўдную веру ў Хрыста. У з'яднанні цэркваў Скарга бачыў шлях духоунага выратавання "схізматыкаў", ix далучэння праз каталіцтва да еўрапейскай культуры.

Ён папракаў праваслаўных ВКЛ тым, што яны аглядваюцца на "мас-коўскія цэрквы i на маскоўскага князя, на людзей той мовы i набажэнства", бачыў у гэтым перашкоду уніі. Кніга "Аб адзінстве..." была прызначана для распаўсюджвання ў Беларусі, Літве, Украіне. Яна выклікала абурэнне ў праваслаўным асяроддзі. Паводле слоў аўтара, першае выданне кнігі было выкуплена "багатай Руссю" i знішчана. Наступныя выданні выйшлі ў 1590 i 1610 гг. Асноўныя тэзісы гэтай працы П.Скаргі былі вы-карыстаны ў пазнейшых творах ка-таліцка-уніяцкай палемічнай літара-туры.

Найбольш таленавітым уніяцкім палемістам быў Іпацій (Адам) Пацей (1541-1613), з 1593 г. - уладзіміра-берасцейскі праваслаўны епіскап, з 1599 г. - уніяцкі мітрапаліт. Ён па-

________________

 

1 Skarga Р. O iedności Kościoła Bożego pod iednym pasterzem. Y o Greckim od tey iedności odstępieniu. Z przestrogą у upominaniem do narodów Ruskich, przy Grekach stojących // Русская историческая библиотека (далей - РИБ). Т. 7.

 

 

ходзіў са шляхецкай праваслаўнай сям'і, некаторы час вызнаваў кальвінізм, у 1574 г. вярнуўся ў праваслаўе. Пацей быў прыхільнікам рэформаў у пра-васлаўнай царкве, выйсце з рэлігійнага і культурнага крызісу ён бачыў у уніі, стаў адным з актыўных яе арганізатараў. У 1595 г. у Рыме разам з Кіры-лам Тарлецкім Пацей падпісаў акт уніі. Незадоўга да Берасцейскага сабора ён выступіў у абарону уніі з творам "Унія, альбо Выклад преднейпгах арты-кулов ку зтюдноченыо греков с костелом рымскнм належагцых" (выйшаў ананімна ў Вільні ў 1595 г.), напісаным па-беларуску, з элементамі жывой народнай мовы. Аўтар імкнуўся паказаць чытачам, "людям простым н неве-домым", якія "кннг в Руском языку о том пнсаных у собе не мают", што разы-ходжанні паміж каталіцкім і праваслаўным веравызнаннямі зводзяцца да пяці традыцыйных "артнкулов" (1) зыходжанне Св.Духа; 2) чысцец; 3) "зверхность" папы; 4) каляндар; 5) тэзіс аб антыхрысце), а ў астатніх -"пакой і згода".

І.Пацей падкрэсліваў, што цяжкае становішча праваслаўнай царквы, за-нядбанне духавенствам сваіх пастырскіх абавязкаў вымусілі вернікаў шу-каць праўдзівай веры ў Лютэра, Кальвіна, Арыя: "Некоторые мовят, нж во-лнмо до арыянов, до новокрешенцев удатнся, аннжлн бытн под властню па-пежскою н згоднтнсе с папежннкамн"1. Ён перасцерагаў праваслаўных ад згоды з пратэстантамі, якія пагардліва называюць іх "нямым быдлам" і хо-чуць да свайго "хлява" загнаць:"Але ты, бедный простаку, не толко протнв-ннка облнчнть, але н сам себе обороннтн не можеш, кгды тебе простаком Ру-скнм, быдлом глупым, неуком пошывают"2.

Разам з тым Пацей наракаў на перайманне праваслаўнымі пратэ-станцкіх ерасей, у прыватнасці тэзіса аб папе-антыхрысце. Нават патрыярхі Усходняй царквы сцвярджаць гэта не смелі, "а нашы смеют то невстыдлнве на пнсме выдаватп, наследуючы в том не свонх старшнх, але геретыков яв-ных, которые о том розно пншучы н самн з собою не згоджаются"3. Асаблівае абурэнне І.Пацея як прадстаўніка шляхецкага стану выклікала тое, што су-праць уніі актыўна выступаў "...люд посполнтый, простый, ремесный, кото-рый, покннувшы ремесло свое (дратву, ножннцы н шнло) а прнвлашнвшн собе врад пастырскнй, пнсмом Божым шнрмуют, ннцуют, выворачают н на свое блюзнерскне н хвалшнвые потвары оборочают, пастырей свонх власных соромотят, безчестят и потваряют”4.

3 канца XVI ст. Віленскае Святатроіцкае (пазней – Святадухаўскае) праваслаўнае брацтва стала адным з галоўных цэнтраў супраціўлення уніі. У 1593 г. братчыкі запрасілі да сябе з Львова Стэфана Зізанія “на поратунак, як чоловека навчонаго”. У Вільні С.Зізаній узначаліў дзейнасць брацкай друкарні, выконваў абавязкі настаўніка (“дыдаскала”) віленскай брацкай школы і прапаведніка. Палемічныя выступленні С.Зізанія (“Кннжпца на Рнмскнй костел” (1595) не захавалася; “Казанне св.Кнрнлла патрнархн нерусалнмского. О антнхрнсте н знакох его з розшнреннем наукн протнв ересей розных” (1596, Вільня))5 выклікалі вострую рэакцыю як з боку ўлад і каталіцкіх колаў, так і праваслаўнай іерархіі. Яго творы змяшчалі не толькі крытыку уніяцтва і каталіцтва, але і выявілі разыходжанні аўтара з ка-

 

1РИБ.Т. 7. Стлб. 117.

2Там жа. Стлб. 147.

3Там жа. Стлб. 119.

4Тамжа. Стлб. 116-117.

5 Памятки полемичного письменства кінця XVI і поч. XVII в. Видав Др. Кирило Студинський. Львів, 1906. Т. 1. С. 41-200.

 

 

нанічнай праваслаўнай дагматыкай. У “Казанні”, прысвечаным князю К.Астрожскаму і надрукаваным на польскай і “мове беларускай” (так напісаў Зізаній у прадмове да польскага тэксту), аўтар не спыняецца на пы-таннях царкоўнай дагматыкі, ён закранае праблемы ўзаемаадносін духоўнага і свецкага станаў, рэлігійнай верацярпімасці, дзейнасці брацтваў, выказвае ерэтычную на той час думку, што “чловечая натура з бозкою ровно ест”. Зізаній называе прыметы (“знакі”), якія сведчаць аб прышэсці анты-хрыста, атаясамленага ім з папай рымскім, і звязвае іх з сучаснымі яму гіста-рычнымі падзеямі – расколам усяленскай царквы: “папеж рнмскнй все со-боры зрупшл”; ерасямі, міжусобіцамі і войнамі, удзелам духавенства ў палітычнай барацьбе.

Наваградскі сабор 1596 г., адзначыўшы, што Зізаній у сваёй святарскай і кнігавыдавецкай дзейнасці “запусціўся ў вялікае ерэтыцтва”, асудзіў і па-збавіў яго духоўнага сану. 3 водпаведдзю на кнігі Зізанія выступіў езуіт Шчасны Жаброўскі (адзін з псеўданімаў Марціна Лашча). У сваіх па-лемічных брашурах “ Куколь, які рассявае Стэфан Зізаній у рускіх цэрквах у Вільні” і “Пустазелле Стэфана Зізанія, ерэтыка з царквы рускай выклятага”’ Жаброўскі абвінаваціў Зізанія ў ерэтычных памылках (10 памылак, ці “ку-коляў”), выступленнях супраць уніі, айцоў царквы і папы рымскага: “3 не-бам і з зямлёй ваюеш, ані Богу, ані людзям не спускаеш. Святых з неба вы-штурхіваеш. Д’яблаў у пекла не пушчаеш... Караля, пана нашага, ганебна ў казаннях сваіх згадваеш, мітрапалітаў лаеш, лаціннікаў праклінаеш. Русь да бунтаў і нязгоды падпальваеш, займаеш уладу д’ябла на зямлі”2. У вершы, падпісаным псеўданімам Якуб Пшаніца (Зізаній у перакладзе з грэчаскай мовы – куколь), езуіт, згадваючы аб пастанове наваградскага сабора, назы-вае Зізанія хлопам, які імкнецца прапаведаваць. Аднак папулярнасць Зізанія сярод праваслаўных прызнае нават Іпацій Пацей:”... новы тэолаг, а стары баламут Стэфан Зізаній... так сваю Русь адурманіў, што яго кніжкам баламутным лепей, ніж Евангеллю, вераць”. М.Сматрыцкі ў сваёй уніяцкай “Апалогіі” назваў Зізанія невукам, які “ў ерась упаў і нас аб’ерэтычыў”.

Пасля Берасцейскага сабора 1596 г., абвясціушага царкоўную унію, літа-ратурная палеміка ўспыхнула з новай сілай. Фактычна ў Берасці адбыліся два саборы – праваслаўны і уніяцкі. Непасрэдна гэтым саборам прысвечаны творы П.Скаргі – “Берасцейскі сінод” і ‘Абарона сіноду Берасцейскага” (яны выйшлі адной брашурай у Кракаве ў 1597 гЛ, І.Пацея “Справедлнвое оппсанье поступку н справы сынодовое” (1597), а таксама “Ектезіс” ананімнага праваслаўнага аўтара. Апошні твор уяўляе сабой дакладнае апісанне падзей на праваслауным саборы, змяшчае пералік духоўных асоб, паслоў ад шляхецкага і мяшчанскага станаў, брацтваў. Аўтар, які, верагодна, быў відавочцам, сведчыць, што на гэты сабор запрашаліся і уніяты, аднак яны адмовіліся прыйсці. Сход праходзіў у прыватным доме, яго ўдзельнікі па-цвердзілі сваю адданасць Усходняй царкве і абвясцілі аб пазбаўленні духоўнага стану “апостатов” (адступнікаў) – мітрапаліта і епіскапаў, якія прынялі унію4.

Супрацьлеглы бок асвятляе ход падзей на уніяцкім саборы, сцвярджае яго легітымнасць і адмаўляецца прызнаць правы гэтай супрацьуладавай

______________

 

1 Zebrowski Szczesny. Kakol, ktory rozsiewa Stepahanek Zizania w cerkwiach w Wilnie. Przytem wspomnienie krotkie do Unii Kosciola ruskiego z lacinskim. Wilno, 1595.

2 Памятники полемичного письменства кінца XVI і поч. XVII в. Видав Др. Кирило Студинський. Львів, 1906. Т. 1. С. 29.

З РНБ.Т. 7. Стлб. 181.

4 EKTHESIS, abo krotkie zebranie spraw, ktore sie dzialy na partykularnym, to jest pomiastnym synodzie w Brzesciu Litewskim // РИБ. Т. 19. Стлб. 329-376.

 

 

"схажкі", "гератыцкага сейміка" - сабора праваслаўных, на якім пры-сутнічала шмат свецкіх людзей, а "межп паны шляхтою мало не болшая часть розных геретнков, арыянов, новокрешенцов, а также н колька чужо-земцов". Каб паказаць, якую шкоду прыносіць праваслаўным пагадненне з пратэстантамі, П.Скарга ўжыў відавочнае пераболыданне, адзначыўшы, што ў Наваградскім ваяводстве пратэстанты больш за 650 цэркваў "і службу Божую ў іх спустошылі", а з 600 праваслаўных шляхецкіх сямей ледзьве 16 засталося, якія пазбеглі "гератыцкай нова- крашчэнскай заразы"1. У 1597 г. "Берасцейскі сабор і яго абарона" П.Скаргі выйшаў у Вільні ў перакладзе І.Пацея на "рускую" мову2.

У адказ на выступленне П.Скаргі быў выдадзены ананімны твор на поль-скай мове - "Апокрысіс" (Вільня, 1597)3. Аўтар (як мяркуюць, пратэстант Марцін Бранеўскі) падпісаўся псеўданімам Хрыстафор Філалет (Праўда-любец). На думку А.Брукнера, "Апокрысіс" - гэта для праваслаўных най-больш карысны вынік іх сувязей з пратэстантамі. У адрозненне ад іншых праваслаўных палемістаў, якія выказвалі свае негатыўныя адносіны да "ге-ратыкоў", Філалет ускосным чынам бараніў і іх, згадваючы аб Варшаўскай канфедэрацыі і пагроме Віленскага евангелічнага збору. Аўтар абвяргае абвінавачванні П.Скаргі аб выступленні праваслаўнага сабора супраць вяр-хоўнай улады, адзначае неправамоцтва прэтэнзій каталіцкай царквы на ролю духоўнага правадыра ў Беларусі і Літве (дзе, паводле яго слоў, больш праваслаўных, чым католікаў), карысталюбства каталіцкай іерархіі, нераўнапраўнае палітычнае становішча праваслаўнай царквы ў Рэчы Пас-палітай - "каб уладыка грэчаскай рэлігіі ў сенаце места меў, таго ў Польшчы, падобна, ніколі не дачакаешся". Ён перасцерагае ад гвалтоўнага ўвядзення уніі:"... У веры нікому не трэба гвалту чыніць", бо гэта можа прывесці да кро-вапралітнай унутранай вайны, а "... такая война над нные внутрнне войны як ядовнтшая бытн, так н должей трватн муснт", і звяртаецца да шляхецкага стану з заклікам сцерагчы свае правы.

"Апокрысіс" напісаны яркай і вобразнай мовай з выкарыстаннем вялікай колькасці літаратуры і дакументальных матэрыялаў; для яго харак-тэрны энцыклапедызм, спалучэнне мастацкіх якасцей і высокага навукова-га ўзроўню. Каля 1599 г. "Апокрысіс" быў выдадзены ў Астрогу кірыліцай.

Выдатным помнікам палемічнай літаратуры канца XVI ст. з'яўляецца уніяцкі твор "Антырызыс"4, напісаны І.Пацеем як водпаведзь Філалету. "Антырызыс", як і іншыя творы І.Пацея, вызначаецца лексічным і фразеа-лагічным багаццем, дасціпнымі выразамі, іранічнымі параўнаннямі, выка-рыстоўваннем прыказак і прымавак. Пацей з'едліва называе Філалета Філаплётам, Філапсеўдам, ерэтыком, які прыкрываецца "рускай верай" -"будучн геретнком, за Руснна удаешься", "Фнлялет не Руснн, бо не знает ключа пасхального". Ён адзначае, што распаўсюджанне Рэфармацыі яшчэ болыл аслабіла пазіцыі праваслаўнай царквы пры патуранні грамадства: "Хто на сеймах або на сеймнках о тое мовнл, колн церквн од геретыков, апос-татов на шопы, на стайнн оборочано? Хто за владыкп н за духовенство, за попы бедныя слово намнейшее промовнл..." На думку Пацея, залежнасць

______________

 

1РИБ.Т. 7.Стлб.951.

2Там жа. Стлб. 183-328.

3Там жа. Стлб. 1003-1820.

4 РИБ. Т. 19. Антиризис, или Апологіа против Христофора Филалета. Стлб. 477-982; Лист Ипатіа Потея к князю Острожскому. Стлб. 983-1040; Ответ Ипатіа Потея клирику Острожскому. Стлб. 1041-1122.

 

 

праваслаўных святароў ад свецкіх паноў прывяла іх да амаль халопскага існавання: "хочете, абы што поп, то просты хлоп был у вас". Аўтар "Антыры-зыса" імкнецца паказаць, што выйсце з цяжкага становішча для правас-лаўных можа быць толькі ў далучэнні да уніі, а не ў саюзе з пратэстантамі: "Але то нагоршая: нж нашы православннкове лепей верять геретнком, а ннж католнком, п волять ся з непрпятельмн веры н церымоней свонх явнымн згажатн, а нпж с тымн, которые н самых себе, п веры своее н Руское од гере-тнков боронят, п заставуются за нпх; а онп небожата того не вндят, але ослеп в пропасть лезут...".

Трэба адзначыць, што традыцыйнае для каталіцка-уніяцкіх аўтараў абвінавачванне праваслаўных у схільнасці да "ерасі" не мела дастатковых падстаў. Згода праваслаўных з пратэстантамі насіла не царкоўна-рэлігійны, а палітычны характар і была выклікана неабходнасцю сумеснай абароны сваіхправоў. Пацеймеўрацыю, каліадзначаўу"Антырызысе": "...гдебыдо власное н правоверное Русн геретнкове не прпмешпвалнся п оных не зво-днлп, п на Рымлян не подбурялн, давно бы тая светлая згода конец свой взела".

Да выдання "Антырызыса" былі далучаны ліст І.Пацея да князя Кан-станціна Астрожскага ад 3 чэрвеня 1598 г. і адказ І.Пацея клірыку Астрож-скаму. У лісце да Канстанціна Астрожскага Пацей згадвае аб Фларэнтый-скай уніі, якая не была рэалізавана "недбалостыо старшнх церковных", і заклікае князя далучыцца да справы хрысціянскага яднання. Аднак у І.Па-цея і К.Астрожскага розныя погляды на шляхі да гэтай згоды. І.Пацей лічыць ілюзорнымі планы ажыццявіць унію разам з Маскоўскай дзяржавай: "Бо н хто ж не ведает, яко велнкое грубнянство, упор н забобоны суть в наро-де Московском?" Не хавае І.Пацей сваіх негатыўных адносін і да грэ-ка-візантыйскай царквы, якая, на яго погляд, пад турэцкай уладай страціла сваю былую годнасць: "О бедная Грецня! Оная краса п светлость твоя первая вся нсчезла! Первей была есп Грецня, ныне же Турцпя зватпся муснш!".

У каталіцка-уніяцкай палеміцы канца XVI - пачатку XVII ст. шмат увагі надавалася пытанню гістарычнай пераемнасці Берасцейскай уніі ад Фла-рэнтыйскай. Аўтары твораў, прысвечаных гісторыі Фларэнтыйскай уніі (І.Пацей (?) "Абарона сабора Фларэнтыйскага, 1603,1604 г.; Л.Крэўза "Аба-рона царкоўнай еднасці", 1617 г.) імкнуліся даказаць, што ідэя уніі здаўна падтрымлівалася вярхамі праваслаўнага духавенства і свецкіх колаў. Вы-данне І.Пацеем у 1605 г. на "рускай" і польскай мовах знойдзенага, паводле яго слоў, у Крэўскай царкве паслання кіеўскага мітрапаліта Місаіла, падпісанага свецкай і духоўнай знаццю, да папы рымскага - "Пасольства да рымскага папы Сікста IV ад духавенства, паноў і князёў рускіх з Вільні року 1476" - павінна было пацвердзіць існаванне старадаўняй уніяцкай трады-цыі сярод праваслаўнай знаці ВКЛ. Да выдання быў далучаны выпіс з кніг віленскага магістрата, які сведчыць, што бурмістры і радцы "рымскай і рус-кай лавіц"азнаёміліся з гэтай старажытнай кнігай, напісанай пісьмом "рускім", але мовай "словенскай"1.

У пазнейшым творы І.Пацея "Гармоння, альбо согласие веры..."2 пра-
____________

 

1 Голенченко Г.Я. Идейные н культурные связи восточнославянских народов в XV - середине XV вв. Мн„ 1989. С. 185.

2 Потей Н. Гармония, альбо согласие веры, сакраментов и церемонией светое Восточное церкви с костелом Римским. Вильня, 1608, // РНБ. Т. 7. Стлб. 169-222.

 

 

водзіцца ідэя блізкасці, "гармоніі" прасваслаўнай і каталіцкай цэркваў: "Мзалп (хіба) вера Латннская не таяж, што п Греческая, которая вызнаваеть Бога во Тройцы еднного". Асуджаючы кантакты праваслаўных з пратэстан-тамі "у вере н набоженстве", ён дапускае іх магчымасць "в полнтыце, которая незаборонна".

У апошніх творах, якія прыпісваюцца І.Пацею, - "Ерасі, невуцтва і палітыка папоў і мяшчан віленскага брацтва" (1608) і "Рэляцыя і некаторыя ўчынкі каля рускіх віленскіх цэркваў" (1609) аўтар абвінавачвае Віленскае праваслаўнае святадухоўнае брацтва ў падбухторванні да бунтаў, замаху на жыццё мітрапаліта (самога Пацея), брацтва і братчыкі мянуюцца "налівай-каўскімі".

3 адказам на "Гармонію" і "Ерасі" ў віленскай брацкай друкарні выйшаў ананімны твор "Антыграфі"1 (1608), які прыпісваюць Мялецію Сматрыцка-му. Выданне было прысвечана сыну Канстанціна Астрожскага - Яну, які прыняў каталіцтва, "каб яго пад абаронай знатнага імені як пад прыкрыццём шчыта на свет выпусціць можна было". Аўтар не прымае абвінавачванні уніятаў супраць праваслаўнага духавенства і брацтваў і адзначае, што іх дзейнасць не супярэчыць законам "вольнай" Рэчы Паспалітай, якія заўсёды дазвалялі "бітаму плакаць, пакрыўджанаму скардзіцца, абвінавачанаму апраўдвацца".

3 першых твораў Мялецій (Максім) Сматрыцкі заявіў аб сабе як тале-навітым, высокаадукаваным публіцысце. Ён атрымаў пачатковую адука-цыю ў Астрожскай школе, дзе яго настаўнікамі былі бацька - вядомы пісьменнік-палеміст Герасім Сматрыцкі і грэк Кірыл Лукарыс, будучы кан-станцінопальскі патрыярх. Пасля заканчэння Віленскай езуіцкай акадэміі М.Сматрыцкі ў якасці настаўніка маладога Багдана Саламярэцкага навед-ваў еўрапейскія універсітэты. Як сведчыў сам Сматрыцкі ў "Апалогіі", ён правёў "свае маладыя гады ў Лейп-цыгскім і Вітэнбергскім універсітэтах, дзе вучыўся навукам, можна сказаць, пры грабніцы Лютэра". Яго працы насы-чаны спасылкамі не толькі на багас-лоўскія трактаты, але і творы пісьменнікаў і мысліцеляў-гуманістаў эпохі Адраджэння. Амаль усе творы М.Сматрыцкага напісаны на польскай мове.

Праграмным творам праваслаўных стаў "Трэнас" ("Плач", "Лямент") М.Сматрыцкага. "Трэнас" выйшаў у свет у 1610 г. пад псеўданімам Тэафіл Арталог (Багалюб Златавуст). Асноўнай часткай твора з'яўляецца знакаміты "Плач або нараканне святыя ўсходнія царквы на сваіх сыноў, якія ад яе адракліся". У але-гарычным вобразе плачучай маці-царк-вы аўтар імкнуўся паказаць трагічнае становішча праваслаўнай царквы. 3 го-рыччу і болем звяртаецца ён да князёў і

______________

 

1 РИБ. Т. 19. Стлб. 1149-1300.

 

 

паноў, якія пакінулі праваслаўе: "Дзе зараз той вельмі каштоўны камень-чык-карбункул, бліскучы, як свет, які я насіла ў сваёй кароне паміж іншымі перламі, як сонца паміж зорамі, - дом князёў Астрожскіх (Канстанцін Аст-рожскі памёр у 1608 г., а яго нашчадкі перайшлі ў каталіцтва. - Л.І.), які вылу-чаўся сярод іншых бляскам святла сваёй старажытнай веры? Дзе і іншыя да-рагія і вельмі каштоўныя каменні той самай кароны, слаўныя дамы рускіх князёў, неацэнныя сапфіры, надзвычай каштоўныя дыяменты: князі Слуцкія, Заслаўскія, Збаражскія, Вішнявецкія, Сангушкі, Чартарыскія, Пронскія, Ружынскія, Саламярэцкія, Галаўчынскія, Крошынскія, Ма-сальскія, Горскія, Сакалінскія, Лукомскія, Пузыны і іншыя многія... Дзе і другія вельмі каштоўныя мае скарбы, радавітыя, паўтараю, слаўныя, выса-кадумныя, моцныя і даўно па ўсяму свету праслаўленыя добрай славай, ма-гутнасцю і мужнасцю народа рускага дамы: Хадкевічаў, Глебавічаў, Кішак, Сапег, Дарагастайскіх, Войнаў, Валовічаў, Зяновічаў, Пацаў, Халецкіх, Тышкевічаў, Корсакаў, Храбтовічаў, Трызнаў, Гарнастайскіх, Бокіх, Мыш-каў, Гойскіх, Сямашак, Гулевічаў, Ярмалінскіх, Чалганскіх, Каліноўскіх, Кірдзяяў, Загароўскіх, Мялешкаў, Богавіцінаў, Паўловічаў, Сасноўскіх, Скумных, Пацеяў і іншых"1.

Аўтар асуджае біскупаў-адступнікаў і ад імя царквы заклікае І.Пацея вярнуцца ў яе лона. Асвятляючы ў "Трэнасе" асноўныя пытанні рэлігійнай дагматыкі, М.Сматрыцкі рэзка выступіў супраць вяршэнства папы рымска-га, параўнаў яго ўладу з турэцкай тыраніяй: "Турчын у свецкай палітыцы, а папеж у царкве Божай тыран. Турчын у Азіі толькі, а папеж усяго свету Ке-сарам над Кесарамі і Панам над Панамі быць хоча." Католікі і уніяты ў заня-воленні Грэцыі Атаманскай імперыяй бачылі "перст Божы", пакаранне Усходняй царквы за адступніцтва ад Рыма. На думку М.Сматрыцкага, збе-рагчы "душу вольную" лягчэй у турэцкай няволі, чым пад уладай папы. Гэты тэзіс паслужыў падставай для абвінавачванняў праваслаўных у сувязях з Турцыяй.

Дзейнасць брацкай друкарні ва ўмовах ваеннай напружанасці з Мас-коўскай дзяржавай выклікала вострую занепакоенасць правячых колаў. П.Скарга ў сваім творы "Перасцярога на Трэны і Лямант Тэафіла Арталога" (1610) адзначаў: "... асабліва цяпер, калі наш богабаязненны кароль ваюе з Масквой,... яна з-за чытання тых кніг будзе болын упартай, баючыся ўшчам-леннясвайгогрэчаскаганабажэнства". ГраматаЖыгімонтаІІІад7мая 1610 г. пад пагрозай штрафу забараняла распаўсюджванне выданняў Святаду-хаўскай друкарні, якія змяшчалі заклікі да бунтаў. Частка кніг была канфіскавана, кіраўнік друкарні Лявонцій Карповіч пасаджаны ў турму. Друкарню братчыкі перанеслі ў мястэчка Еўе каля Вільні, маёмасць князя Багдана Агінскага.

Асаблівае ажыўленне дыскусіі назіралася пасля 1620 г., калі зноў узнікла небяспечнасць з боку Турцыі і Маскоўскай дзяржавы, а патрыярхам Феафанам была адноўлена праваслаўная іерархія, так і не прызнаная вяр-хоўнай уладай. М.Сматрыцкі быў абраны архіепіскапам полацкім. Уз-навіліся абвінавачванні праваслаўных у іх здрадніцкіх сімпатыях да знеш-няга непрыяцеля. У адказ на абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе, шпіяна-жы, адстойваючы свае рэлігійныя правы, праваслаўныя сцвярджалі, што іх дзеянні не супярэчаць царкоўнаму праву і рэлігійнай традыцыі. Аргументы,

______________

 

1Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры / Склаў А.Ф.Коршунаў (пераклад яго ж). Мн„ 1959. С. 268-269.

 

 

якія сведчылі аб лаяльнасці праваслаўных да ўлады Рэчы Паспалітай, прь водзілі М.Сматрыцкі, З.Капысценскі.

М.Сматрыцкі выступіў з ідэяй адзінства "рускага" народа Рэчы Па палітай на этнічнай аснове:"... бо не адракаецца ад сваёй крыві той, хто вер мяняе.... Не вера русіна русінам, паляка палякам, літвіна літвінам робіць, нараджэнне і кроў руская, польская, літоўская"1.

Аўтары уніяцкага "Ліста да манахаў манастыра Св.Духа" з пагарда ставіліся да гэтай ідэі: "Як можа быць адзінай наша кроў шляхецкая з пл бейскай? Якая можа быць роднасць з хлопствам?"2 Адказваючы уніяцкі аўтарам, М.Сматрыцкі надае веравызнанню болын высокі сэнс, чым сацы яльным і этнічным адрозненням: "Мы, манахі, шляхта і плебеі - адно " Хрысце. I варвар у нас, і скіф, і грэк, і яўрэй, былі толькі верным хрысціянамі"3.

Уніяты лічылі праваслаўную веру "хлопскай", не шляхецкай. У пачатк; уніяцтва яна ўспрымалася як "панская" вера. Характэрна яе ўспрыманн простым чалавекам у інтэрмедыі XVII ст.:"... бо што лях, або уніят, то пано ^ а што схізматык, то мужык лядашчы". Нярэдка абыгрывалася ў твора~' уніяцкіх палемістаў і прыхільнасць простага люду да "старыны"." А люд пас паліты... як авечкі ідзе туды, куды вядзе павадыр духоўны, ці свецкі, абы царкве ўсё было па-старому", - пісаў у сваім творы "Двайная віна" уніяцк мітрапаліт Іосіф Вельямін Руцкі.

У некаторых уніяцкіх творах негатыўна ацэньвалася роля казацтва ў ба рацьбе за правы праваслаўных. Варшаўскі пісар К.Скупеньскі ў кніз "Русін, альбо выклад размовы двух русінаў, схізматыка з уніятам" пісаў. "Калі б кварцяное войска не пагражала б казакам і з Полынчы за імі не са чылі, тады б тыя абаронцы, вашы падданыя даўно б сталі вашымі панамі Няшмат веры ў іх душах"4.

3 другой чвэрці XVII ст. палеміка паміж уніятамі, католікамі і правас лаўнымі страціла былую вастрыню. Пераход ва уніяцтва М.Сматрыцкага ' канцы 30-х гг. пазбавіў праваслаўных таленавітага палеміста, аоаронцу і веры. Змены ў становішчы праваслаўнай царквы (аднаўленне Уладзіславам I іерархіі і часткова - правоў царквы), вычарпальнасць аргументаў і довадаў-абмежаваныя магчымасці выдавецкай дзейнасці праваслаўных брацтваў пэўная адаптацыя грамадства да уніі перанеслі цэнтр цяжкасці цар-коўна-рэлігійных супярэчнасцей у сферу грамадска-палітычнай барацьбы.

Аднак вядучыя беларускія і ўкраінскія брацтвы, якія ўзнікалі ў буйных гарадах ВКЛ і Польшчы, устанавілі паміж сабой пастаянныя культурныя, царкоўна-рэлігійныя і грамадска-палітычныя сувязі. Паводле сведчання уніяцкіх публіцыстаў, брацкія выданні адначасова распаўсюджваліся на тэрыторыі Беларусі і Украіны, састаўлялі агульны фонд брацкай правас-лаўнай літаратуры і пісьменнасці і карысталіся выключным прэстыжам ся-род "грубага паспольства ўсёй Русі".

Рэфармацыйная і контррэфармацыйная палеміка. Палеміка ка-таліцкіх аўтараў з праваслаўнымі не перашкаджала ім выступаць супраць пратэстантаў ВКЛ. У палемічных творах закраналіся як дактрынальныя, так і палітычныя праблемы. Каталіцкія палемісты адзначалі, што адзіная вера вядзе да росквіту дзяржавы, а "ерэтыцтва" яе губіць. На іх думку, Рэ-

______________

 

1 Verificatia Niewinnosci… Wilno, 1621 // Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России (далей - АЮЗР). Киев, 1887. Т. 7 Ч. 1. С. 279-344.

2 List do zakonnikow… // АЮЗР. Т. 8. Ч. 1. С. 737.

3 Elenchus pism vszczypliwych. Wilno, 1622 // АЮЗР. СПб., 1889. Т. 8. Ч. 1. С. 606.

4АЮЗР. Ч. 1.Т. 7. С. 721.

 

 

фармацыя разбуральна ўздзейнічала на грамадска-палітычны лад, паз-оаўляла пануючыя колы аўтарытэту. Адным з найбольш папулярных аргу-ментаў католікаў было абвінавачванне пратэстантаў у парушэнні грамад-скага парадку, падбухторванні падданых да бунтаў: "Ерэтыцкія міністры з'яўляюцца аўтарамі развалаў каралеўстваў, помсты Божай і нязгоды"1. Ка-таліцкія палемісты выступалі супраць ідэі рэлігійнай талерантнасці, якую яны атаясамлівалі з праявамі шляхецкай анархіі ў веравызнальных справах, уздымалі пытанне аб адмене акта Варшаўскай канфедэрацыі 1573 г. П.Скар-га ўсіх прыхільнікаў канфедэрацыі называў ерэтыкамі, лічыў, што яна супя-рэчыць папярэдняму заканадаўству.

У контррэфармацыйнай літаратуры XVII ст. атрымаў развіццё тэзіс аб Рэфармацыі як чужароднай з'яве на айчыннай глебе ("нямецкая вера"), пад-крэслівалася роля іншаземцаў у распаўсюджванні "ерасі" на землях Рэчы Паспалітай, пратэстанты аб'яўляліся ворагамі дзяржавы. Ананімны аўтар адказваў на гэтыя абвінавачванні: "О, як многа крыві сваёй евангелікі ў Інфлянтах і Прусах разам з католікамі пралілі за 30 гадоў, застаючыся вер-нымі свайму каралю і Рэчы Паспалітай".

Часам у палемічных творах замест аргументацыі выкарыстоўваліся плёткі пра асобных дзеячаў. Ва ўсіх смяротных грахах каталіцкія палемісты вінавацілі Лютэра і Кальвіна, нават Эразма Ратэрдамскага, які афіцыйна не далучыўся да Рэфармацыі, як і С.Буднага, змясцілі ў пекла. Асабліва абвіна-вачваліся пратэстанцкія святары, іх сацыяльнае і нацыянальнае паходжан-не, узровень адукацыі, маральнае аблічча.

Пратэстанты не ў стане былі адказваць на кожны палемічны твор. Яны мелі абмежаваныя сродкі для выданняў, акрамя таго, у XVII ст. ужо мала за-сталося вядомых пратэстанцкіх публіцыстаў. Да таго ж пратэстанты былі заняты спрэчкамі паміж рознымі плынямі сваёй канфесіі3.

Аб'ектам асабліва вострай крытыкі заставаліся арыяне. Іх веравызнанне параўноўвалі з ісламам і іудаізмам:"... вераць у адзінага Бога, без сына і Св. Луш", Аршллжлушт/ішржмі, шго яш не хочуць абараняць Рэч Паспалітую, таму што іх дактрына забараняла ім удзельнічаць у войнах. Аднак гістарычныя факты сведчаць, што арыяне служылі ў войску і абаранялі межы дзяржавы.

Арыянскія тэолагі лічылі, што кальвіністы і лютэране не асабліва адышлі ад каталіцкай дагматыкі. На іх думку, вызначальную ролю ў крыты-цы каталіцкай царквы адыграў Фауст Соцын: "Лютэр разабраў дах, Кальвін -сцены, аднак падмуркі - Соцын". Рэарганізаваная Ф.Соцынам арыянская супольнасць у пачатку XVII ст. актывізавала сваю прапагандысцкую дзей-насць, асабліва сярод кальвінісцкай шляхты. Аднак кальвіністы Беларусі і Літвы сцераглі сваю паству ад пранікнення "арыянскай атруты". Кальвінісцкі міністр з Ашмяны Мураванай Войцех Салінарыус у 1614 г. прадставіў Віленскаму сіноду вялікі трактат, у якім ён палемізаваў з "фальшывымі думкамі" Ф.Соцына аб Св. Тройцы, паходжанні Хрыста, рэлігійных таінствах5.

_____________

 

1 Marcin z Klecka. Proca na ministry I na wszystkie heretyki. Krakow. 1607. S. 98.

2 Цыт. па: Kosman M. Reformacja I kontrreformacja w Wielkim Ksiestwie Litewskim w swietle propagandy wyznanioniowej. Wroclaw, 1973. S.204-205.

3 Там жа. S. 195.

4 Urban W. Epizod reformacyjny. Krakow, 1988. S. 66.

5 Salinarius W. Censura albo rozsadek na confessia… Oszmiana, 1615.

 

У палемічных творах XVII ст. тэалагічныя пытанні займалі няшмат мес-ца. У контррэфармацыйнай літаратуры папулярнымі былі з'едлівыя саты-рычныя творы, у якіх праціўнік выглядаў недарэчным дурнем, пакараным за свае грахі. Такія сюжэты былі болын зразумелымі для асноўнай масы чы-тачоў, чым разважанні аб ідэалагічных праблемах веравызнання, якія патра-бавалі пэўнай падрыхтаванасці. Крызіс рэфармацыйнага руху і поспехі контррэфармацыі, несумненна, адбіліся на інтэлектуальным узроўні дыс-кусій.

Псторыка-канфесійныя аргументы рэлігійнай палемікі часам выкары-стоўваліся ў першай палове XVII ст. у дзейнасці вальных сеймаў Рэчы Пас-палітай, а таксама ў абгрунтаванні пастулатаў праваслаўнай і пратэстанцкай апазіцыі.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1172. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Понятие и структура педагогической техники Педагогическая техника представляет собой важнейший инструмент педагогической технологии, поскольку обеспечивает учителю и воспитателю возможность добиться гармонии между содержанием профессиональной деятельности и ее внешним проявлением...

Репродуктивное здоровье, как составляющая часть здоровья человека и общества   Репродуктивное здоровье – это состояние полного физического, умственного и социального благополучия при отсутствии заболеваний репродуктивной системы на всех этапах жизни человека...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Типология суицида. Феномен суицида (самоубийство или попытка самоубийства) чаще всего связывается с представлением о психологическом кризисе личности...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия