Студопедия — Пачатак барока
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Пачатак барока






Агульныя рысы барока. Грамадска-палітычныя, культурныя і ідэа-лагічныя працэсы, якія на працягу XVI ст. адбываліся ў краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, спрыялі ўзнікненню новага мастацкага стылю. Мас-тацтва барока нарадзілася ў другой палове XVI ст. у Італіі і ў пачатку свайго станаўлення было па сутнасці працягам культурных традыцый позняга Рэ-несансу. Як і ў рэнесансным стылі, асноўныя элементы барока запазычаны з антычнасці, але яго вызначальнымі рысамі былі дэкаратыўная пышнасць і пампезнасць форм, складанасць і вытанчанасць ліній, дынамізм, павышаная экспрэсія, часам нават экзальтаванасць, багацце яркіх колераў, шырокае вы-карыстоўванне эфекту светлацені, стварэнне ілюзорнай прасторы. У адроз-ненне ад поўных рэлігійнай пашаны, амаль містычных пачуццяў, якія выклікала сярэднявечнае мастацтва, барока ўздзейнічала на людскія эмо-цыі і фантазіі. Эстэтычныя канцэпцыі барока адпавядалі светапогляду чала-века, які існаваў у складанай атмасферы супярэчнасці ў сацыяльным, гра-мадскім і царкоўна-рэлігійным жыцці, узрушэнняў, якія прыносілі шматлікія войны.

Вызначаюць наступныя перыяды развіцця барока: маньерызм, ранняе барока, сталае барока, ракако.

У часы фарміравання абсалютысцкіх дзяржаў і арганізацыі посттрыдэнц-кага рэфармаванага каталіцкага касцёла мастацкія сродкі барока выкары-стоўваліся для праслаўлення манархіі і ўзвышэння каталіцкай царквы. Не-здарма найболыны росквіт мастацтва барока мы назіраем у традыцыйна ка-таліцкіх краінах - Італіі, Іспаніі, Полынчы. Аднак барока як агульнаеўра-пейскі мастацкі стыль пранікае і ў мастацтва некаталіцкіх краін - Англіі, Германіі, Нідэрландаў, Расіі, дзе развіваецца з мясцовымі асаблівасцямі. Польскі даследчык Раман Поляк адзначае, што характэрнай рысай гэтага вельмі экспансіўнага стылю з'яўляецца надзвычайная лёгкасць асіміляцыі мясцовых, айчынных элементаў, арнаментальных матываў1.

У адрозненне ад готыкі і рэнесанснага стылю, якія з'явіліся ў Беларусі з вялікім спазненнем і мелі даволі неакрэсленыя формы (так званы готы-ка-рэнесансны стыль), развіццё стылю барока ішло амаль адначасова з краінамі Заходняй Еўропы. Гэтаму працэсу садзейнічалі развіццё гарадоў, пашырэнне палітычных, эканамічных і культурных кантактаў з Захадам, па-дарожжы за мяжу, навучанне ў замежных універсітэтах, успрыняцце еўра-пейскай культуры, адраджэнне на новай аснове мецэнацтва.

_______________

 

1 Роllак Rотап. Od Renesansu do Baroku. Warszawa, 1969. S.18.

 

 

Асаблівую ролю ў развіцці духоўнай культуры Вялікага княства Літоўскага і Польшчы ў XVI ст. адыгрывала Італія. Менавіта з Італіі прый-шло на беларускія землі барока. Кантакты і сувязі з гэтай краінай былі ў значнай ступені абмоўлены яе роллю ва ўсталяванні еўрапейскай рэнесанс-най і пострэнесанснай культуры, а таксама пэўнай царкоўна-канфесійнай супольнасцю Рэчы Паспалітай з еўрапейскім каталіцкім светам. У ХУІ-ХУІІ стст. гэтыя сувязі былі значна пашыраны і секулярызаваны. Італія вабіла беларускіх і літоўскіх спадарожнікаў сваім дынамічным духоўным жыццём, развітай гарадской культурай, міжнародным прэсты-жам яе універсітэцкай адукацыі. Паводле падлікаў даследчыкаў, у зна-камітым Падуанскім універсітэце з 1592 г. да сярэдзіны XVII ст. вучылася каля 170 "літвінаў".

На своеасаблівую творчую адаптацыю агульнаеўрапейскіх культурных тэндэнцый, безумоўна, уплывалі пэўнае палітычнае і культурнае збліжэнне з Польшчай пасля Люблінскай уніі 1569 г., умацаванне пазіцый каталіцкай царквы ва ўсім гэтым арэале, заключэнне Берасцейскай царкоўнай уніі 1595 г. Своеасаблівыя рысы духоўнай культуры шмат у чым вызначаліся гістарычнай спадчынай Беларусі, узроўнем гаспадарчага і палітычнага развіцця, этнаканфесійнай разнастайнасцю, эмансіпацыяй шляхецкага ста-ну, эвалюцыяй яго канфесійных, грамадскіх і культурных прыярытэтаў. У духоўнай культуры Беларусі выразна ўвасобіўся своеасаблівы сінтэз но-вых заходнееўрапейскіх павеваў з візантыйскай культурнай традыцыяй, што ў сукупнасці надало творам беларускага барока непаўторнае аблічча1.

Барока ў архітэктуры. Беларусь першай з усходнеславянскіх тэрыто-рый успрыняла новы стыль, які спачатку ўвасобіўся ў архітэктуры. Езуіцкі касцёл Божага цела, пабудаваны ў Нясвіжы ў 1584-1593 гг. (архітэктар Я.М.Бернардоні), быў першым помнікам барока ў Рэчы Паспалітай і адным з першых у Еўропе. Архітэктурнай асновай для нясвіжскага храма быў пабу-даваны ў пачатку 80-х гг. XVI ст. рымскі касцёл Іль Джэзу. Знаходка так зва-

_______________

 

1 Габрусь Т.В. Мураваныя харалы. Сакральная архітэктура беларускага барока. Мн., 2001.

 

 

нага"Альбома Бернардоні" з чарцяжамі, сярод якіх ёсць і план нясвіжскага касцёла Божага цела, дазваляе больш поўна і дакладна асвятліць працэс ста-наўлення барока ў Вялікім княстве Літоўскім. Даследчыкі тлумачаць з'яўленне першага езуіцкага касцёла не на землях Кароны, а ў невялікім мяс-тэчку Вялікага княства Літоўскага, радавым гняздзе Радзівілаў, некалькімі прычынамі. Па-першае, больш моцнымі пазіцыямі каталіцызму ў Польшчы, чым у Вялікім княстве Літоўскім, дзе значная большасць насельніцтва вы-знавала праваслаўе і даволі стабільным было становішча пратэстантаў. Таму і актыўнасць ордэна езуітаў - галоўнага правадніка ідэй контррэфар-мацыі - праяўлялася тут мацней. Па-другое, асабістай ініцыятывай фунда-тара езуіцкага касцёла і калегіума ў Нясвіжы Мікалая Радзівіла Сіроткі, які дэманстраваў адмаўленне ад палітычных і філасофска-рэлігійных поглядаў свайго бацькі - пратэстанта Мікалая Радзівіла Чорнага1.

Спалучэнне заходнееўрапейскага барока з мясцовымі асаблівасцямі дазволіла выявіцца ў мастацкай культуры Беларусі першай паловы XVII ст. двум тыпам гэтага стылю - заходнееўрапейскаму (лацінская літаратура, касцёльная архітэктура) і ўсходнеславянскаму (драўлянае дойлідства, гра-вюра, арнамент). У стылі барока ўзведзены многія мураваныя збудаванні, але некаторыя яго рысы праяўляліся і ў драўляным дойлідстве. Культавая архітэктура першай паловы XVII ст., хаця і захоўвала некаторыя абарончыя рысы, неакрэсленыя стылявыя формы, з'явілася асноўнай базай для развіцця беларускага барока2.

Базілікавы тып храма з двухвежавым галоўным фасадам становіцца найбольш характэрным для архітэктуры беларускага барока (касцёлы езуітаў у Гародні, дамініканцаў у Стоўбцах, бернардзінак і езуітаў у Мінску, дамініканцаў у Княжыцах пад Магілёвам і інш.). Барочная двухвежавасць працягвала традыцыі абарончых збудаванняў беларускай готыкі.

Пад уплывам барока фарміруецца тып самабытнага беларускага правас-лаўнага храма (Багаяўленскі сабор і Мікалаеўская царква ў Магілёве, Успенскі сабор Куцеінскага манастыра). Тып апошняга храма праз бела-рускіх эмігрантаў паўплываў на фарміраванне цэркваў так званага "на-рышкінскага барока" і сярод іх - на сусветна вядомы шэдэўр маскоўскага дойлідства - Пакроўскую царкву ў Філях3.

Творча перапрацоўваючы дасягненні заходнееўрапейскай архітэктуры барока (у прыватнасці італьянскага), мясцовыя майстры стваралі арыгінальныя пабудовы, у якіх народныя традыцыі часцей за ўсё праяўляліся ў іх мастацкім вырашэнні, аздабленні фасадаў і інтэр'ераў. Вуч-нем запрошанага Радзівілам Сіроткай італьянскага архітэктара Бернардоні быў ураджэнец Менска, гарбар па прафесіі Ян Франкевіч. У 1592 г. ён уступіўу ордэн езуітаў, з 1594 г. працаваўу Нясвіжы спачатку кухарам, а по-тым памочнікам Бернардоні. Як самастойны архітэктар кіраваў будаў-ніцтвам часткі езуіцкага калегіума ў Нясвіжы, у Вільні на Ратушнай плош-чы збудаваў касцёл Святога Казіміра".

Даследчыкі вылучаюць тры перыяды развіцця беларускага барока ў ма-нументальнай мураванай архітэктуры: ранняе (канец XVI — першая палова

_____________

 

1 Gabrus T., Galenczanka G., G. M. Bernardoniego projekty kosciolow na Bialorusi // Kultura artystyczna Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w epoce baroku. Warszawa, 1995. S. 164.

2 Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Мн., 1988. Т. 2. С. 23.

3 Габрусь Т.В. Сьведкі з XVII стагодзьдзя. // Мастацтва. 1993. № 5. С. 66.

4 Jan Poplatek-Jerzy Paszenda. Slownik jezuitow artystow, 1972. S. 111.

 

 

XVII ст.), сталае (другая палова XVII - 1730-я гг.) і позняе (1730-1780-я гг. XVIII ст.). Позняе барока ў архітэктуры атрымала назву віленскага1, для якога характэрны "вытанчанасць і вертыкалізм прапорцый, скульптурная пластычнасць фасадаў і інтэр'ераў, маляўнічасць сілуэта, утворанага шмат' яруснымі вежамі і фігурнымі атыкавымі франтонамі, у стварэнні якіх дойліды гэтай школы праявілі шмат самастойнасці ў рамках агульнаеўра-
пейскай мастацкай канцэпцыі барока"2. У стылі віленскага барока пабудаваны царква ў Беразвечы пад Глыбокім, касцёл кармел ітаў у Гл ыбокім, уніяцкі Полацкі Сафійскі сабор, Андрэеўскі касцёл у Слоніме і інш.

Барока ў выяўленчым мастацтве. У выяўленчым мастацтве рысы баро-ка мы назіраем пазней, чым у архітэктуры, - з сярэдзіны XVII ст. Найболыд яскрава і самабытна тэндэнцыі стылю праявіліся ў скульптуры (інтэр'ер касцёла аўгусцінцаў у в. Міхалішкі Астравецкага раёна, скультурны ан-самбль касцёла францысканцаў ў Пінску, скульптуры евангелістаў з в. Няг-невічы Навагрудскага раёна) і роспісах культавых збудаванняў.

У манументальным і станковым жывапісе назіраецца ўзаемадзеянне дзвюх мастацкіх традыцый: візантыйска-старажытнарускай (права-слаўнай) і заходнееўрапейскай (каталіцкай). Творам гэтага часу ўласцівы дынамізм, маляўнічасць, жыццёвая дакладнасць і пачуццёвасць.

Манументальны жывапіс праваслаўных храмаў (помнікі Віцебскай і Магілёўскай абласцей) адзначаны графічнасцю, выкарыстоўваннем перс-пектывы, укарочанымі прапорцыямі постацей, перавагай панарамных кам-пазіцый. Перад каталіцкім мастацтвам Беларусі XVIII ст. стаяла задача -"не проціпаставіць сябе існуючай праваслаўнай традыцыі і ў той жа час за-своіць мастацтва мінулага і свайго часу"3.

У жывапісе евангельскія і біблейскія сюжэты набываюць жанравасць. Разам з тым у абразах захоўваецца іканапісны канон з яго высокай узнёслас-цю, натхнёнасцю, кампазіцыйнай і каларыстычнай гармоніяй, асабліваў вы-явах Маці Боскай... Дарэчы, у гэты час складаецца шэраг мясцовых зводаў -"Маці Боская Тупічэўская", "Каложская", "Бялыніцкая" і інш. Аднак многія мастакі, што працавалі ў Беларусі ў XVII ст., вядомы нам толькі па іх імёнах і прозвішчах'4.

3 XVII ст. значна пашыраецца тэматыка свецкага выяўленчага мастацт-ва (партрэтны, гістарычны, батальны жывапіс, нацюрморты і інш.). Вяду-чым жанрам свецкага жывапісу барока быў партрэт. Захапленне шляхецкім саслоўем сваімі генеалагічнымі каранямі (сапраўднымі і міфічнымі) прывя-ло да распаўсюджвання так званага "сармацкага партрэта".

Хаця ў асобных творах партрэтнага мастацтва адчуваецца ўплыў іспан-скага і фламандскага мастацтва, яны былі адзначаны "працаю і густам бела-рускіх партрэтыстаў, чыё майстэрства склалася ў выніку дынамічнага ўзае-мадзеяння элементаў розных мастацкіх традыцый"5.\

____________

1 Барока // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1993. Т. 1.

2 Габрусь Т.В. Стылістычныя аспекты архітэктуры віленскага барока // Барока ў беларускай культуры і мастацтве. Мн., 1998. С. 142.

3 Гаршкавоз В. Дз. Беларускі сценапіс XVIII ст. // Барока ў беларускай культуры і мастацтве. Мн., 1998. С. 205.

4 Высоцкая Н. Ф. Мастакі і малярскія цэхі ў Беларусі XVI - XVI11 стст. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1976. № 2.

5 Хадыка А.Ю., Хадыка Ю.В. Непаўторныя рысы. 3 гісторыі беларускага партрэта. Мн., 1992. С. 135.

 

 

Барока ў літаратуры. Амаль не захавалася беларускіх літаратурных твораў перыяду барока. XVII ст. увогуле называюць "векам рукапісаў" (найболын вострыя і цікавыя творы не былі надрукаваны), векам ананімных твораў. Асобныя рысы барока сустракаюцца ў палемічных і па-негірычных творах XVII ст., вершах Сімяона Полацкага. Аднак найбольш яскрава яны праявіліся ў рэлігійна-філасофскай паэзіі і школьнай драме пачатку XVIII ст.

У літаратурным жыцці шляхты, асабліва з сярэдзіны XVII ст., пераважа-ла мастацтва жывога слова над словам напісаным - "мастацтва вымовы"1. У шматмоўнай літаратуры Беларусі даследчыкі вызначаюць тры ідэйныя і фармальна-стылявыя тэндэнцыі, тры барочныя "шцілі". Для "высокага", шляхецка-арыстакратычнага барока, творы якога напісаны на польскай, лацінскай ці стараславянскай мовах, характэрны рытарычная прыўзня-тасць, ускладненасць формы, сімвалічнасць. Творы "сярэдняга" стылю вы-значаліся сузіральнасцю, ідылічнасцю і задавальнялі эстэтычныя запатра-баванні сярэдняй і дробнай шляхты, гараджан. 3 гэтым стылем звязана развіццё беларускай філасофскай і інтымнай-песеннай лірыкі. "Нізкае", ці "народнае", барокабыло прадстаўлена парадыйнымі калядкамі, інтэрмеды-ямі, батлеечнымі драмамі. Паміж трыма стылямі існавала ўзаемапранікнен-не ідэй і мастацкіх форм2.

Барока было сінтэтычным стылем. У ім заходнееўрапейскія тэндэнцыі ўзаемадзейнічалі з мясцовымі самабытнымі асаблівасцямі, перапляталіся з рэнесанснай і класічнай традыцыяй, ствараючы непаўторныя рысы белару-скага барока.

____________

 

1 Pollak R. Od Renesansu do Baroku. S.24.

2 МальдзісА.1. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 49-51.


РАЗДЗЕЛ 2

БЕЛАРУСЬ У СЯРЭДЗШЕ XVII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVIII ст.

 

ГЛАВА 1

ВОЙНЫ СЯРЭДЗШЫ XVII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XVIII ст.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1382. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Сосудистый шов (ручной Карреля, механический шов). Операции при ранениях крупных сосудов 1912 г., Каррель – впервые предложил методику сосудистого шва. Сосудистый шов применяется для восстановления магистрального кровотока при лечении...

Трамадол (Маброн, Плазадол, Трамал, Трамалин) Групповая принадлежность · Наркотический анальгетик со смешанным механизмом действия, агонист опиоидных рецепторов...

Мелоксикам (Мовалис) Групповая принадлежность · Нестероидное противовоспалительное средство, преимущественно селективный обратимый ингибитор циклооксигеназы (ЦОГ-2)...

Решение Постоянные издержки (FC) не зависят от изменения объёма производства, существуют постоянно...

ТРАНСПОРТНАЯ ИММОБИЛИЗАЦИЯ   Под транспортной иммобилизацией понимают мероприятия, направленные на обеспечение покоя в поврежденном участке тела и близлежащих к нему суставах на период перевозки пострадавшего в лечебное учреждение...

Кишечный шов (Ламбера, Альберта, Шмидена, Матешука) Кишечный шов– это способ соединения кишечной стенки. В основе кишечного шва лежит принцип футлярного строения кишечной стенки...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия