Студопедия — Беларусь ў Паўночнай вайне і паглыбленне палітычнага крызісу ў першай палове XVIII ст.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Беларусь ў Паўночнай вайне і паглыбленне палітычнага крызісу ў першай палове XVIII ст.






 

Перадумовы Паўночнай вайны і яе пачатак. Пачатак XVIII ст. для Б ларусі быў звязаны з падзеямі Паўночнай вайны (1700-1721 гг.). Яна вяла ся кааліцыяй еўрапейскіх дзяржаў - Расіяй, Саксоніяй, Даніяй (так зван' Паўночны саюз) супраць Швецыі. У розныя гады ў вайне са Швецыяй пр малі ўдзел іншыя еўрапейскія краіны - Рэч Паспалітая з 1704 г., Прусія і Г новер з 1715 г. У ходзе вайны Расія імкнулася забяспечыць сабе выхад Балтыйскага мора, прэтэндуючы на тэрыторыі Карэліі і Інгрыі. У план Даніі было вярнуць пад свой кантроль Галынтынію. Аўгуст II разлічваў д лучыць да сваіх уладанняў Эстляндыю і Ліфляндыю і тым самым умацавац сваё становішча ў Рэчы Паспалітай, каралём якой ён быў абраны ў 1697 г. Першымі ваенныя дзеянні пачалі Саксонія і Данія. У пачатку 1700 саксонскія войскі ўвайшлі ў Ліфляндыю і пачалі аблогу Рыгі. У сакавіку г тага ж года дацкія войскі разгарнулі наступленне на тэрыторыі Галынтыні саюзніка Швецыі. У значнай ступені ўдзельнікі антышведскай кааліц разлічвалі скарыстаць фактар раптоўнасці. Пэўныя спадзяванні звязвалі з адсутнасцю ваеннага і палітычнага вопыту ў маладога шведскага кара Карла XII, якому было ўсяго 18 гадоў.

Аднак разлікі саюзнікаў не спраўдзіліся. Ужо ў чэрвені 1700 г. Карл X высадзіў дэсант каля Капенгагена і прымусіў дацкага караля падпісаць капіт ляцыю. 30 лістапада 1700 г. у бітве пад Нарваю шведы разграмілі 35-тысячн; расійскую армію. Пасля гэтага Карл XII выступіў супраць Аўгуста II, яко лічыў сваім асноўным праціўнікам, і ў бітве каля Рыгі 20 ліпеня 1701 г. пер мог яго. У канцы 1701 г. шведскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Рэчы Па палітай, у маі 1702 г. занялі Варшаву. Затым шведы перамаглі саксонцаў бітвахкаляКлішаваІЭ ліпеня1702г.іПултуска2 мая1703г.,аднакдасягнут сваёй галоўнай на той час мэты - прымусіць Аўгуста II адмовіцца ад карон Рэчы Паспалітай - Карлу XII так і не ўдалося. Вайна пачала прымаць заця ~ ны характар, што было небяспечна для шведаў.

Абвастрэнне ўнутрыпалітычнага супрацьстаяння ў ВКЛ. 3 пачатк Паўночнай вайны значна пагоршылася ўнутрыпалітычнае становішча Вялікім княстве Літоўскім. На гэты час прыпадае абвастрэнне барацьбы першынство паміж магнацкімі групоўкамі. Паражэнне прыхільнікаў Сап гаў у бітве каля Алькенікаў 18 лістапада 1700 г. не спрыяла міру ў ВКЛ. Д прадаўжэння барацьбы супраць канфедэратаў Сапегі пайшлі на стварэн казацка-сялянскіх атрадаў, аснову якіх складалі сяляне з разрабаваных спустошаных шляхтаю маёнткаў. У той жа час Сапегі змаглі схіліць на свой

_______________

 

1 ПСРЛ. Т. 35: Летописи белорусско-литовские. Приложение I, Могилевская хроника С. 252; НГАБ, ф. 694. воп. 1, спр. 148, арк. 152.

 

 

оок і частку казакаў наказнога гетмана Абідоўскага, якія раней знаходзіліся на службе ў расійскага цара Пятра I. Най-болын актыўныя баявыя дзеянні супраць шдяхты гэтыя атрады вялі на ўсходзе Бе-ларусі. У міжусобнуго барацьбу ўнутры ВКЛ умяшаліся краіны - удзельніцы Паўночнай вайны. Швецыя аказала пад-трымку Сапегам, а расійскі ўрад знайшоў паразуменне з канфедэратамі.

Уступленне шведаў на тэрыторыю Рэчы Паспалітай значна пагоршыла ад-носіны Аўгуста II з тымі магнатамі і шлях-таю, якія з самага пачатку былі супраць вайны са Швецыяй. Апошнія ў пачатку 1704 г. абвясцілі стварэнне Варшаўскай канфедэрацыі і ўжо ў красавіку таго ж года пазбавілі Аўгуста II кароны. Пад націскам шведаў 12 ліпеня 1704 г. новым каралём Рэчы Паспалітай быў абраны пазнанскі ваявода Станіслаў Ляшчынскі. У сваю чаргу прыхільнікі Аўгуста II у маі 1704 г. аб'ядналіся ў Сандамірскую канфедэра-цыю на чале з літоўскім лоўчым Станіславам Дэнгафам. Яны абвінавацілі шведскага караля ў парушэнні канстыту-цыі краіны, рашуча асудзілі ўсе дзеянні варшаўскіх канфедэратаў, абвясцілі іх здраднікамі радзімы і заклікалі да ўзброенай барацьбы супраць Швецыі. Прытрымлівацца Сандамірскай канфедэрацыі і "да страты жыцця" адстой-ваць годнасць караля Аўгуста II вырашыла і "ўсё рыцарства як польскіх, так і чужаземных наёмных войскаў", якія падпарадкоўваліся новаму найвы-шэйшаму гетману ВКЛ Міхалу Вішнявецкаму.

30 жніўня 1704 г. каля Нарвы прадстаўнікі Сандамірскай канфедэрацыі (хелмінскі ваявода Томаш Дзялынскі, падканцлер ВКЛ Станіслаў Шчука, мазырскі харунжы Аляксандр Пшаздзецкі) падпісалі з Расіяй саюзны трак-тат, паводле якога Рэч Паспалітая на чале з Аўгустам II уступала ў вайну су-праць Швецыі, а расійскі ўрад браў абавязак аказаць шляхецкай рэспубліцы неабходную ваенную і фінансавую дапамогу. Ужо на другі дзень Пётр I зага-даў накіраваць у Беларусь расійскія войскі.

Баявыя дзеянні ў Беларусі. У пачатку 1706 г. каля Гародні шведы блакіравалі і ледзь не знішчылі 60-тысячную расійскую армію фельдмарша-ла Г.Агільві. Толькі недахоп правіянту прымусіў Карла XII зняць блакаду і адвесці войскі ад горада ў раён м.Жалудок. Асобныя шведскія атрады пера-ходзілі на левы бераг Нёмана і рабілі глыбокія рэйды па тылах расійскай арміі, перашкаджаючы падвозу прадуктаў харчавання да Гародні. Гарады і маёнткі прыхільнікаў Аўгуста II мэтанакіравана разбураліся і спусташаліся. Найболын пацярпелі ўладанні канцлера ВКЛ Караля Станіслава Радзівіла і князёў Вішнявецкіх. Былі спалены Карэлічы, Нягневічы, Мір, Свержань, Клецк. Шведы разрабавалі Наваградак і канчаткова разбурылі яго замак, са Слуцка спагналі значную кантрыбуцыю. Пасля кароткіх аблог захапілі і зруйнавалі Ляхавічы і Нясвіж. У красавіку 1706 г. у бітве каля Клецка шве-ды разграмілі 5-тысячны расійскі атрад Няплюева.

У канцы сакавіка 1706 г. расійская армія пакінула Гародню і, не ўступаючы ў сутычкі са шведамі, пачала адыходзіць да Берасця, а потым па поўначы

 

 

Украіны да Кіева. Каб адрэзаць шляхі адыходу Агільві, шведскі каро асноўнымі сіламі рушыў праз Палессе ў напрамку да Пінска. Аднак, нягле чы на фарсіраваны марш, Карл XII не змог дагнаць расійскую армію.

Не здолеўшы знішчыць расійскую армію, Карл XII усе свае с1 накіраваў супраць Аўгуста II і прымусіў яго ў верасні 1706 г. заключ мірны дагавор (падпісаны ў замку Альтранштат, недалёка ад Лейпцы Паводле яго ўмоў Аўгуст II адмаўляўся ад кароны Рэчы Паспалітай на рысць Ст.Ляшчынскага, разрываў саюз з Расіяй і браў абавязак выпла шведам значную кантрыбуцыю.

Праз год, у 1708 г., на тэрыторыі Беларусі зноў разгарнуліся актыўныя явыя дзеянні. Сюды былі сцягнуты асноўныя сілы расійскай арміі (70 тыс. чалавек). 3 захаду ў Беларусь увайшлі шведскія войскі (амаль 35 т Яны занялі Гародню і пачалі прасоўвацца ў напрамку Ліда - Смаргон Вілейка- Менск. 14 ліпеня 1708 г. каля м.Галаўчын на Магілёўшчыне адб ся бітва, у якой шведы атрымалі апошнюю значную перамогу ў вайне з Рас: Агульныя страты расіян склалі больш за 1,7 тыс. чалавек. Шведы зах~ 10 гармат і вялікую колькасць баявых прыпасаў. Расійская армія адышл Днепр і сканцэнтравалася ў раёне м.Горкі. 18 ліпеня 1708 г. шведы за Магілёў. Тут яны затрымаліся амаль на месяц. Шведскі кароль спадзява сустрэць корпус Левенгаўпта, які рухаўся з Ліфляндыі з вялікім абозам, і самым значна папоўніць свае сілы перад будучым наступленнем. Аднак рэмна змарнаваўшы час, Карл XII так і не дачакаўся падмацавання. 15 жні 1708 г. шведская армія пераправілася праз Днепр і рушыла на ўсход.

Недалёка ад Мсціслава адбыліся дзве бітвы паміж шведамі і расійс войскам - 10 верасня 1708 г. каля в.Добрае і 20 верасня 1708 г. каля в.Рае" Яны не аказалі значнага ўплыву на агульны ход ваенных падзей, таму што на

 

 

той момант расійскае камандаванне лічыла немэтазгодным уступаць са шведамі ў рашаючую бітву і працягвала адвод сваіх войскаў. 21 верасня 1708 г. шведская армія выйшла да межаў Расіі. Аднак для паспяховага на-ступлення далей у Карла XII не было дастаткова сіл. Шведскі кароль заручыўся падтрымкай украінскага гетмана І.Мазепы і ў канцы верасня павяр-нуў на Украіну. Услед за шведамі рушыла і расійская армія пад камандаван-нем фельдмаршала Б.Шарамецьева.

На злучэнне з Карлам XII летам 1708 г. з Рыгі выступіў корпус Левен-гаўпта. Ён уключаў 16 тыс. чалавек, 17 гармат і абоз у 7тыс. павозак з бое-прыпасамі і харчаваннем. У канцы верасня 1708 г. корпус прайшоў Чарэю і накіраваўся да Дняпра. Расійскае камандаванне вырашыла нанесці галоўны ўдар па войсках Левенгаўпта, каб не дапусціць яго злучэння з сіламі Кар-ла XII. Гэта задача аблягчалася няўзгодненасцю дзеянняў саміх шведаў у крытычны для іх час. Калі Левенгаўпт меў вельмі цьмянае ўяўленне аб на-прамку, у якім рухаўся яго кароль, дык апошні зусім нічога не ведаў адносна месцазнаходжання корпуса Левенгаўпта. Пасля таго як Карл XII павярнуў на Украіну, абедзве часткі шведскай арміі рухаліся паралельна адна другой на адлегласці 130-150 км. У той час калі шведскі кароль пераправіўся праз р.Сож ля Крычава (29 верасня) і рушыў на поўдзень, корпус Левенгаўпта падыходзіў да Дняпра каля Шклова.

Для нанясення ўдару па Левенгаўпту быў сфарміраваны спецыяльны рухомы корпус, які ўзначаліў асабіста Пётр I. У яго склад былі ўключаны лепшыя сілы расійскай арміі, у тым ліку Сямёнаўскі і Праабражэнскі палкі, усяго 12 тыс. чалавек (7 тыс. кавалерыі і 5 тыс. пяхоты) і 30 гармат. Расійскія войскі нагналі шведаў недалёка ад Прапойска. 9 кастрычніка 1708 г. у бітве каля в.Лясная Левенгаўпт пацярпеў паражэнне, страціў абоз і артылерыю. Толькі рэшткі шведскага корпуса (каля 7 тыс. чалавек) змаглі пераправіцца праз р.Сож ніжэй Прапойска і ў сярэдзіне кастрычніка злучыцца з галоўнымі сіламі Карла XII у раёне Старадуба. Бітва пры Лясной аказала істотны ўплыў на далейшы ход вайны. У значнай ступені дзякуючы поспеху на беларускай зямлі расійская армія змагла перамагчы шведаў і ў рашаючай бітве пад Палтавай 8 ліпеня 1709 г.

Пасля Палтавы і капітуляцыі галоўных шведскіх сіл каля Перавалочны 11 ліпеня 1709 г. Паўночная вайна праходзіла пры поўнай перавазе Расіі. Ст. Ляшчынскі пакінуў краіну і ўцёк у Памеранію, куды спешна адыходзілі рэшткі шведскай арміі. Са згоды расійскага двара і пры падтрымцы сак-сонскіх войскаў у канцы жніўня 1709 г. у Варшаву вярнуўся Аўгуст II. 3 гэ-тага часу Рэч Паспалітая фактычна не прымала ўдзелу ў Паўночнай вайне, яе працягваў Аўгуст II сіламі адной Саксоніі.

Бедствы насельніцтва Беларусі падчас ваеннага ліхалецця. Чарговая вайна прынесла жыхарам беларускіх зямель велізарныя страты. 3 аднаго боку, як адзначалі сучаснікі тых падзей, шведы рабілі "нязносныя спуста-шэнні, не шкадуючы нават і храмаў божых", з другога - мясцовыя жыхары пакутавалі ад "насілля і разбою", што чынілі расійскія вайскоўцы1. Утры-манне шматтысячных армій Расіі і Швецыі цалкам забяспечвалася за кошт пабораў з мясцовага насельніцтва. Пры несвоечасовай выплаце накіроўваліся ўзброеныя атрады для "экзекуцыі" - прымусовага спагнання. Масавыя рабаванні з боку расійскіх войскаў цярпелі ўладанні прыхільнікаў Варшаўскай канфедэрацыі і караля Ст.Ляшчынскага. Як і 50 гадоў назад, у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг., з гарадоў Беларусі

______________

 

1 Историко-юридические материалы (далей - ИЮМ). Вып. 18. Витебск, 1888. С. 191; АВАК. Вильна, 1874. Т. 7. С. 235.

 

 

пачаўся вываз высокакваліфікаваных рамеснікаў у Расію. Паводл падлікаў, толькі ў Маскве ў 1707 г. налічвалася каля 2 тыс. чалавек, гвал тоўна вывезеных з Рэчы Паспалітай1. Тысячы беларускіх сялян былі пры цягнуты да будаўніцтва абарончых збудаванняў. Гэта выклікала негатыўна стаўленне ў краіне да саюзнікаў. Нават вялікі гетман ВКЛ Міхал Вішня' вецкі скардзіўся на рабаванні расійскімі войскамі сваіх маёнткаў.

Насельніцтва рабавалі не толькі замежныя арміі, але і свае войск" Вельмі часта такім спосабам наёмныя салдаты атрымлівалі сродкі на сва існаванне. Так, у жніўні 1706 г. жаўнеры кароннага войска на чале ротмістрам Дзерабоўскім спустошылі маёнтак Ястрамбель Наваградска ваяводства2. У верасні таго ж года каронныя войскі, якія праходзілі праз Б расцейскае ваяводства, "зрабавалі, знішчылі, а потым запалілі вёску Куст якая згарэла, з пабудовамі, гумном, розным збожжам, быдлам рагатым і н рагатым, зруйнавалі агнём 12 халуп"3. У Гародзенскім павеце ў лістападз 1709 г. значна пацярпелі ад драгунаў гетманскай харугвы ўладанні пінска земскага суддзі І.Войны4. Летам 1710 г. харугва князя Агінскага разрабавал маёнтак Смілавічы Крыштафа Завішы5.

У час Паўночнай вайны пачасціліся шляхецкія наезды на суседнія ўла данні. У іх амаль заўсёды прымалі ўдзел як шведскія, так і расійскія вай скоўцы. У чэрвені 1708 г. ваўкавыскі гродскі суддзя Х.Дамаслоўскі, са^ раўшы "свавольных людзей са зброяй, са шведамі" разрабаваў маёнт Рэксці Лідскага павета, забраў прадукты харчавання, фураж і коней. У Аршанскім павеце ў сакавіку 1708 г. мясцовы шляхціц разам з "маскалямі зрабіў наезд на маёнтак Хадароўцы, прычыніўшы страту на суму 5 тыс. зло тых6. У Мсціслаўскім ваяводстве разам з расійскімі салдатамі была разраба вана вёска Быстрычы, у наездзе на вёску Бязводзічы ўдзельнічала некаль дзесяткаў салдат і афіцэраў аднаго з лепшых палкоў пятроўскай арміі Сямёнаўскага7. У тым жа ваяводстве ў кастрычніку 1708 г. некалькі дзеся каў чалавек "са стрэльбай агністай, мушкетамі, пісталетамі, рагаткамі, раз-з "маскалямі" напалі на маёнтак Іосіфа Кміта, двор спалілі, а лепшыя рэч пазабіралі8. У Наваградскім ваяводстве на працягу 1707 г. адміністраць: графства Мыш, якім валодаў каронны гетман Адам Сяняўскі, разам з "мас калямі" спустошыла суседнія шляхецкія маёнткі. У наступным, 1708 г адміністрацыя графства (на той час графства знаходзілася ў трыманні Ян Казіміра Сапегі) працягвала рабіць гэтую брудную справу, але ўжо сумесн са шведамі9.

Здараліся выпадкі, калі мясцовая шляхта ажыццяўляла рабункі пад вы глядам замежных вайскоўцаў. Так, ноччу 28 лістапада 1708 г. быў зроблен напад на двор мсціслаўскага шляхціца Канстанціна Асмалоўскага в.Пдрэвічы. Рабаўнікі жорстка збілі гаспадара і патрабавалі паказаць, д схавана збожжа, пры гэтым "языком маскоўскім размаўлялі паміж сабою"1 Як потым высветлілася, гэта былі Рамановічы, шляхціцы таго

______________

 

1 Deruga A. Piotr Wielki a unici I unija Koscielna 1700-1711. Wilno, 1936. S. 215.

2 НГАБ, ф. 694, влп. 4, спр. 1306, арк. 59 ад.

3 АР РДБ, ф. 61, кард. 2, спр. 16, арк. 1 ад.

4 АВАК. Т. 7. С. 463.

5 НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, арк. 212.

6 НГАБ, ф. 1731, воп. 1, спр. 5, арк. 34.

7 Там жа, ф. 1727, воп. 1, спр. 11, арк. 689.

8 Там жа, спр. 10, арк. 241-242.

9 Там жа, ф. 694, воп. 4, спр. 1306, арк. 60-61.

10 Там жа, ф. 1729, воп. 1, спр. 11, арк. 639.

 

 

Мсціслаўскага ваяводства. У канцы лютага 1709 г. у тым жа ваяводстве пан Маскевіч разам са сваімі сялянамі, апрануўшыся ў "камізэлі маскоўскія", са зброяй напалі на в.Мыслакоўшчына. Жорстка катавалі войта Пятра Мас-калёнка - "агнём палілі, жар за пазуху і за плечы сыпалі", каб даведацца, дзе знаходзяцца ямы са збожжам1.

Парушалі закон і прадстаўнікі ўлады. У 1707 г. камісары Я.Жукоўскі і А.Панятоўскі, якія ведалі зборам правіянту для расійскай арміі ў Кры-чаўскш старостве, сабраны правіянт прадалі ў Магілёве, а грошы забралі сабе. Пасля гэтага яны накіравалі ў староства маскоўскія войскі для паўтор-нага збору правіянту. У тым жа годзе войскі Гародзенскага павета Павел Стрыенскі на падставе падробленых квітанцый і пры садзейнічанні расійскіх вайскоўцаў вымагаў грошы ў гародзенскіх яўрэяў2. Зборшчыкі па-даткаў у Езярышчанскім старостве Віцебскага ваяводства ў 1712 г. завысілі колькасць дымоу у два разы і збіралі з іх падаткі на сваю карысць, "прычым з вялікім уціскам3.

 

1 НГАБ, ф. 1729, воп. 1, спр. 11, арк. 319.

2 АВАК. Т. 5. С. 283-284.

3 ИЮМ. Вып. 20.1890. С. 102-103.

 

 

У час Паўночнай вайны ў краіне значна ўскладніліся міжканфесійны адносіны. Гэта было звязана з тым, што варагуючыя дзяржавы шырока вь карыстоўвалі рэлігійнае пытанне ў сваіх мэтах. Шведы-пратэстант падтрымлівалі сваіх аднаверцаў і даволі варожа ставіліся да іншых веравыз нанняў. Ад іх аднолькава цярпелі як цэрквы і манастыры, так і касцёлы кляштары, аб чым сведчаць спаленыя і разрабаваныя шведамі храмы Лідзе, Вілейцы, Докшыцах, Магілёве. Усё гэта паслужыла прычынаю дл прыняцця сеймам 1717 г. пастаноў, якія значна абмяжоўвалі правы пратэ стантаў1. У гэтым жа годзе адзіны і апошні сеймавы пасол-пратэстант Пят роўскі быў сілаю выдалены з сейма ў Варшаве.

У сваю чаргу кіраўнікі Расіі - краіны, дзе панавала праваслаўная царкв~ выступалі ў якасці абаронцаў праваслаўных у процівагу прадстаўніка іншых канфесій, а уніятаў нават разглядалі як здраднікаў веры. Расійскі войскі спусташалі уніяцкія базыльянскія манастыры, манахаў гвалтоўн вывозілі ў Расію, разганялі свецкае уніяцкае духавенства, а на іх месца прыз началі праваслаўных святароў. Улетку 1705 г. у Полацкім Сафійскім сабор~ пры непасрэдным удзеле Пятра I было забіта некалькі манахаў базыльян скага ордэна. Па загаду цара целы забітых манахаў спалілі, а попел кінулі Дзвіну. Полацкі базыльянскі манастыр быў закрыты, а Сафійскі сабор пе ратвораны ў вайсковы склад. У 1710 г. у выніку выбуху пораху гэты сабо быў амаль цалкам знішчаны. У сярэдзіне 1710 г. адбыліся напады расійскі вайскоўцаў на уніяцкія манастыры ў Полацку (на гэты раз пацярпелі муж чынскі манастыр св.Барыса і Глеба і жаночы св.Сафіі), Беразвечы і Ушачах Былі разрабаваны манастырскія маёнткі Чарствяты, Судзіловічы, Бар каўшчызна, Ладосна, якія належалі полацкаму манастыру св.Сафіі, маёнта~ Турэц Барысаглебскай архімандрыі, вёска Залессе, уласнасць віленскаг манастыра св.Тройцы. У манастырах расіяне забіралі ўсю маёмасць, нава абразы і царкоўны посуд. У Чарствятах вывезлі ўсё збожжа, у Баркаўшчыз не спалілі ўсе жылыя і гаспадарчыя пабудовы, сад і 50 вулляў з пчоламі.

Завяршэнне Паўночнай вайны і яе палітычныя вынікі. У другой палов 1713 г. над Рэччу Паспалітай навісла пагроза турэцкай агрэсіі. Для Аўгуста I гэта стала зручнай падставай для ўвядзення на тэрыторыю шляхецкай рэс публікі саксонскіх войскаў. Адначасова ён звярнуўся па дапамогу да еўра пейскіх краін, у тым ліку да Францыі, якая знаходзілася ў добрых адносін" з Асманскай імперыяй. У сваю чаргу і французскі кароль Людовік XIV, як' пасля вайны за істанскую спадчыну (1701-1713) быў заклапочаны пошу кам новых саюзнікаў, павёў курс на збліжэнне з Аўгустам II і жада;' прымірыць яго з Карлам XII. Разгарнуліся інтэнсіўныя перагаворы з фран цузскім паслом у Рэчы Паспалітай Безенвалем. Ужо ў канцы 1713 г. оыл выпрацавана сумеснае пагадненне (у верасні 1714 г. падпісаны адпаведн^ трактат), паводле якога Францыя абавязвалася стрымліваць турак ад на падзення на Рэч Паспалітую і спрыяць заключэнню сепаратнага міру с~ ІІІвецыяй2. Між тым разлічваць на дапамогу Расіі Аўгуст II не мог. Пасл няўдалага Пруцкага паходу 1711 г. Расія была абцяжарана неабходнасц~ выканання мірных пагадненняў, якія яна заключыла з Асманскай імперыя на працягу 1711-1713 гг. Так, паводле Адрыянопал ьскага дагавора (чэрвен 1713 г.), знаходжанне расійскіх войскаў і нават самога Пятра I на тэрыторы шляхецкай рэспублікі без дазволу Порты забаранялася. Гэта часова пры пыніла рост расійскага ўплыву на ўнутрыпалітычнае жыццё Рэчы Пас палітай.

______________

 

1 Volumina legum. Petersburg, 1860. T. 6. S. 124.

2 Gierowski J. Traktat przyjazni Polski z Francja w roku 1714. Warszawa, 1965. S. 57-60.

 

 

Пасля выгнання шведаў і іх прыхільнікаў за межы шляхецкай рэс-публікі і нармалізацыі адносін з Асманскай імперыяй Аўгуст II, абапіраю-чыся на прысутнасць у краіне саксонскіх войскаў,.вырашыў скарыстаць зручны момант для ўмацавання каралеўскай улады. Ён разлічваў калі не на падтрымку, дык хоць на маўклівую згоду з боку свайго саюзніка па Паўноч-най вайне - Пятра I. Аднак перад пагрозай абсалютызму паўстала шляхта, якой былі створаны Тарнагрудская канфедэрацыя ў Кароне (1715) і Вілен-скаяўВКЛ(1716).

Палітыка Аўгуста II, накіраваная на ўзмацненне каралеўскай улады, выклікала незадаволенасць і расійскага ўрада. Палтаўская перамога 1709 г. паклала пачатак расійскаму вялікадзяржаўю і прадвызначыла праграму падтрымкі шляхецкіх "залатых вольнасцей", якая стала дамінуючай у расійскай палітыцы да канца XVIII ст. Расія ўмяшалася ў гэты канфлікт і ўдала скарыстала супярэчнасці паміж каралём і рэспублікай. Пётр I не па-гадзіўся з патрабаваннем часткі апазіцыі пазбавіць Аўгуста II Польскай Ка-роны, але і не падтрымаў абсалютысцкіх планаў саксонскага курфюрста. Расійскі пасол князь Г.Далгарукі прадыктаваў умовы прымірыцельнага трактата паміж каралём і канфедэратамі, які ў лютым 1717 г. быў зацверджа-ны на так званым "Нямым" сейме (пастановы прымаліся без абмеркавання).

Паводле яго ўмоў саксонскія войскі пакідалі тэрыторыю Рэчы Пас-палітай, улада гетманаў абмяжоўвалася, а колькасць войска скарачалася да 24 тыс. (Карона - 18 тыс, ВКЛ - 6 тыс). Адначасова пакідалася права "НЬе-гаш уеію" (аднагалосся) у сейме, што цалкам перашкаджала прыняццю лю-бога канструктыўнага рашэння'. Пачынаючы з гэтага часу сярод пэўных колаў шляхты Расія пачала разглядацца ў якасці гаранта захавання шля-хецкіх вольнасцей. Фіксаванае абмежаванне на мінімальным узроўні коль-касці войска на доўгі час замарудзіла развіццё ваеннай справы ў Рэчы Пас-палітай і ў далейшым значна аблегчыла ўмяшанне ва ўнутраныя справы краіны з боку драпежных суседзяў. У разглядаемы час суседнія дзяржавы мелі рэгулярныя арміі, якія налічвалі не адну сотню тысяч чалавек: Расія -350 тыс, Аўстрыя - 280 тыс, Прусія -каля 200 тыс

, Пасля гэтых падзей адносіны паміж былымі саюзнікамі рэзка змяніліся. Ідэальнымі яны ніколі не былі. У пачатку Паўночнай вайны агульныя інтарэсы і небяспека з боку Швецыі прымушалі іх трымацца разам, але калі шведская пагроза мінула, кожны з удзельнікаў вайны жадаў як мага хутчэй скончыць яе, прычым з максімальнаю выгадаю для сябе. Так, у 1718 г., падчас папярэдніх перагавораў са Швецыяй аб міры (Аландскі кангрэс), Пётр I прапанаваў шведам скінуць Аўгуста II з трону і вярнуць Польскую Карону Ст.Ляшчынскаму ў якасці кампенсацыі за захопленыя Расіяй тэрыторыі. Каб процістаяць планам Пятра I і абараніць суверэнітэт, Аўгуст II спрабаваў утва-

_____________

 

1 Volumina legum. T. 6. S. 113-133.

 

 

рыць саюз з Аўстрыяй і Англіяй, якія былі незадаволены ходам Паўночна вайны. У студзені 1719 г. Аўгуст II падпісаў з Аўстрыяй і Англіяй Венс трактат, у якім гаварылася пра абарону незалежнасці Рэчы Паспалітай. П водле яго ўмоў Аўстрыя і Англія абавязваліся гарантаваць тэрытарыяль ную цэласнасць і незалежнасць шляхецкай рэспублікі і бараніць яе а знешніх ворагаў. У традыцыях таго часу пагадненне было змацавана дын~ стычным шлюбам - сын Аўгуста II Фрыдрых-Аўгуст ажаніўся з пля менніцай аўстрыйскага імператара Карла VI. У хуткім часе са шведскай ка ралевай Ул ьрыкай- Элеанорай, якая замяніла на троне забітага ў 1718 г. Кар ла XII, Аўгуст II дасягнуў патаемнай дамоўленасці, паводле якой каралев пакідала Ст.Ляшчынскага без падтрымкі і абодва бакі абяцалі аб'яднац свае сілы, каб супрацьстаяць росту расійскай магутнасці. У адказ Расія 1720 г. заключыла дагавор з Прусіяй, паводле якога абедзве дзяржавы гаран тавалі захаванне існуючага ў Рэчы Паспалітай дзяржаўнага ладу. Адначас ва расійская дыпламатыя дамаглася зрыву сейма, на якім Аўгуст II спадзя ваўся ратыфікаваць Венскі трактат.

У 1721 г. пры падпісанні Ніштацкага мірнага дагавора, якім скончылас Паўночная вайна, Пётр I, акрамя значных тэрытарыяльных саступак, атры маў ад Швецыі згоду на расійскае пасрэдніцтва пры заключэнні міру з Рэчч^ Паспалітай. У выніку гэтага Аўгуст II доўгі час не мог урэгуляваць адносін са Швецыяй. Толькі ў 1729 г. быў заключаны мірны дагавор паміж Сак соніяй і Швецыяй. Адпаведны дагавор са Швецыяй Рэч Паспаліта' падпісала ў 1732 г., але з-за зрыву сеймаў ён так і не быў ратыфікаваны.

Не лепшым чынам на ўзаемаадносіны паміж Рэччу Паспалітай і Расія паўплывала і сітуацыя вакол Курляндыі. 3 часоў Люблінскай уніі (1569 Курляндскае герцагства з'яўлялася васалам Рэчы Паспалітай. Аднак з 1710 пасля шлюбу герцага Фрыдрыха-Вільгельма з пляменніцай Пятра I Ганн Іаанаўнай Курляндыя фактычна трапіла пад уплыў Расіі. Хуткая смерць ма ладога герцага паставіла пытанне аб магчымым прэтэндэнце на герцагску карону. У1726 г. сейм Курляндыі пад націскам Аўгуста II абраў герцагам яг пазашлюбнага сына графа Морыца Саксонскага (пазней ён стаў вядомы маршалам Францыі). Аднак расійскія войскі на чале з А.Меншыкавым, я~ таксама марыў стаць герцагам Курляндыі, сілаю прымусілі графа пакіну межы краіны.

Усталяванне расійскага кантролю над герцагствам выклікала незадав ленасць прускага караля Фрыдрыха-Вільгельма I, які таксама прэтэндава на Курляндыю, і часова сапсавала адносіны паміж Расіяй і Прусіяй. Супя рэчнасці, што нечакана ўзніклі паміж былымі саюзнікамі, паспрабаваў ска рыстаць Аўгуст II, які пайшоў на збліжэнне з Прусіяй. Двойчы, у 1728 1730 гг., Аўгуст II сустракаўся з Фрыдрыхам-Вільгельмам I. Мэтаю гэть сустрэч была падрыхтоўка саюза Саксоніі і Рэчы Паспалітай з Прусіяй. Ка заручыцца падтрымкай прускага манарха ў справе ўмацавання каралеўск улады ў Рэчы Паспалітай, Аўгуст II быў гатовы нават перадаць яму част тэрыторыі краіны - Курляндыю і Каронную Прусію. (Упершыню з плана падзелу Рэчы Паспалітай Прусія выступіла яшчэ ў 1709 г.1) Згоду Аўстрь на ўсталяванне ў Рэчы Паспалітай спадчыннай манархіі планавалася атры маць шляхам перадачы ёй часткі тэрыторыі на поўдні (Спіжскае староства' Аднак жорсткая пазіцыя Расіі, якая на той час была супраць падзелаў Рэч Паспалітай і жадала захаваць свой уплыў на ўсёй яе тэрыторыі, пер шкодзіла гэтым планам.

_______________

 

1 Артамонов В.А. Россия и Речь Посполитая после Полтавской победы (1709-1714 М., 1990. С. 77.

 

 

Залежнасць Рэчы Паспалітай ад Расіі, якая павялічвалася з кожным го-дам, выклікала ўсё большую незадаволенасць у краіне. Супрацьстаяць гэта-му ўплыву ваеннаю сілаю Рэч Паспалітая ўжо не магла і пратэст набываў іншыя формы. Напрыклад, імператарскі тытул за расійскімі манархамі (імператарам быў абвешчаны ў 1721 г. Пётр I) Рэч Паспалітая, нягледзячы на настойлівыя звароты Расіі, афіцыйна прызнала толькі ў 1764 г., значна пазней, чым гэта зрабілі іншыя еўрапейскія краіны - Прусія (1721), Галан-дыя (1722), Швецыя (1723), Аўстрыя (1747), Францыя (1757)1.

Каб прадухіліць вяртанне Ст.Ляшчынскага на трон Рэчы Паспалітай, Аўгуст II неаднаразова спрабаваў знішчыць яго рукамі наёмных забойцаў. Аднак замахі (1707, 1714, 1717, 1725 гг.)недалі выніхзў. У алошя/ягзды свайго жыцця Аўгуст II, баючыся за лёс кароны Рэчы Паспалітай, на-стойліва рыхтаваў глебу для абрання пасля сябе каралём свайго адзінага за-коннага сына - Фрыдрыха-Аўгуста. Але супраць выступілі ўплывовыя маг-нацкія роды Патоцкіх, Любамірскіх, Вішнявецкіх. Для подкупу зацікаўле-ных асоб расійскі ўрад выдаткаваў значную суму грошай. У выніку гэтага надзвычайныя сеймы, скліканыя каралём у Гародні (1730) і Варшаве (1732), апазіцыя сарвала, нават не дапусціўшы выбрання маршалка2. Пэўныя спа-дзяванні ў караля і яго прыхільнікаў звязваліся з надзвычайным сеймам, які быў прызначаны на пачатак 1733 г. Але хвароба і раптоўная смерць Аўгус-та II у лютым 1733 г. перашкодзіла гэтым планам.

Грамадска-палітычны крызіс і спробы яго пераадольвання. Палітыч-ная анархія і безуладдзе ахапілі Рэч Паспалітую ў разглядаемы ч-ас. Дзей-насць цэнтральных органаў улады была амаль цалкам паралізавана. Ра-шэнні сеймаў не выконваліся, а самі сеймы звычайна зрываліся. У дзяржавы не хапала сродкаў на ўтрыманне прыстойнага войска, а тыя нешматлікія вайсковыя аддзелы, што існавалі, своечасова не атрымлівалі грошай і ў по-шуках сродкаў часам займаліся звычайным рабаўніцтвам. Сапраўдным бед-ствам для краіны стала свавольства магнатаў і шляхты. Сканцэнтраваўшы ў сваіх руках буйныя зямельныя ўладанні, магнаты ператварыліся ў поўнаўладных гаспадароў у краіне. Звычайным для Рэчы Паспалітай сталі шляхецкія наезды, падчас якіх узброеныя атрады шляхты рабавалі маёнткі адзін аднаго. Спыніць ці абмежаваць разгул анархіі ўлады краіны былі не ў стане. Найболып дакладную характарыстыку тагачаснаму становішчу Рэчы Паспалітай дала сама шляхта ў прыказцы "Роізка піеггчіет зіоі", г. зн. "Польшча трымаецца на безуладдзі".

На ўсталяванне палітычнай анархіі ў значнай ступені паўплывала адсут-насць у краіне моцнай цэнтральный улады. Па сутнасці Рэч Паспалітая з'яўлялася шляхецкай рэспублікай з выбарным манархам на чале. Уся ўлада, якая была практычна неабмежаваная, належала толькі шляхецкаму саслоў'ю, што складала невялікую частку насельніцтва, хаця і адносна боль-шую, чым у іншых еўрапейскіх краінах. Аднак шляхта больш клапацілася аб уласных інтарэсах і ахове свайго прывілеяванага становішча, чым аб інтарэ- сах дзяржавы. Эфектыўнасць яе прадстаўнічага органа - сейма - была вельмі нізкай. Сеймавыя паслы ў сваёй дзейнасці павінны былі кіравацца інструкцыямі, якія прымаліся на павятовых сейміках і ўтрымлівалі наказы шляхты сваім паслам пры вырашэнні таго ці іншага пытання. Гэта значна аб-

_______________

 

1 Молчанов Н.Н. Дипломатия Петра Великого. М., 1990. С. 405.

2 Konopczynski W. Chronologia sejmow polskich 1493-1793. Krakow, 1948. S. 36.

 

 

мяжоўвала іх дзейнасць на сеймах і часам не дазваляла прымаць неабход-ныя пастановы, нават падчас войнаў.

Абавязковым патрабаваннем шляхты, якое заўсёды знаходзіла адлюст-раванне ў інструкцыях, была забарона ўвядзення новых падаткаў1. Такім чынам шляхта імкнулася перакласці ўвесь цяжар выдаткаў краіны на дзяр-жаўныя ўладанні. Гэта не Дазваляла на працягу многіх дзесяцігоддзяў па-вялічваць дзяржаўны бюджэт і ў сваю чаргу мець у краіне моцнае войска. У той жа час магнаты Радзівілы, Сапегі, Пацы, Агінскія і іншыя, дзякуючы велізарным зямельным уладанням, мелі магчымасць утрымліваць сваё ўласнае войска. Агульная колькасць прыватных войскаў перавышала ўсё войска краіны. 3 магутнасцю магнатаў вымушаны быў лічыцца нават сам кароль.

Прыняцце сеймам рашэнняў, якія хоць у малой ступені былі непажада-нымі для шляхты, лёгка адхіляліся ёю дзякуючы існаванню права "НЬегат уеСо" (свабодазабароны). Паводлеяго, наватадзіндэпутат,які прагаласаваў супраць, мог адхіліць любую пастанову і тым самым сарваць сейм. Гэта садзейнічала паглыбленню палітычнага бяссілля Рэчы Паспалітай. Краіна на працягу дзесяцігоддзяў заставалася без вышэйшага заканадаўчага орга-на. Пачынаючы з першага прымянення права "ІіЬегат уеіо" ў 1652 г., калі пасол Упіцкага павета Ул. Сіцынскі не згадзіўся з пастановаю сейма, і да ўвядзення абмежавання на ўжытак гэтага права на канвакацыйным сейме 1764 г., з 80 сеймаў Рэчы Паспалітай 42 скончыліся безвынікова, прычым амаль палова з іх была сарвана адным голасам. I гэта нягледзячы на тое, што пасол, які зрываў сейм, не карыстаўся ў грамадстве павагай і выклікаў агуль-ную агіду і пагарду2. То.яькі ў час праўлення Аўгуста 11(1697-1733) з 21 сей-ма 11 былі сарваны або распушчаны, не ўхваліўшы ніводнага рашэння. 3 1703 па 1710 г., падчас Паўночнай вайны, сеймы наогул не склікаліся. Свай-го росквіту палітычная анархія дасягнула пры Аўгусце III (1733-1763), калі на працягу 30 гадоў, нягледзячы на тое што кожныя два гады збіраўся сейм, усе сеймы, акрамя аднаго (сейма 1736 г.), скончыліся безвынікова-. Для да-сягнення сваіх інтарэсаў правам "НЬегат уеСо" шырока карысталіся як маг-нацкія групоўкі, так і асобныя прадстаўнікі пануючага класа і нават кароль. Так, са згоды Аўгуста II быў сарваны сейм 1712 г., каб прадухіліць прыняцце непажаданых для караля рашэнняў. Але дзейнічалі яны звычайна не сама-стойна, а праз сваіх прыхільнікаў у сейме.

У той час калі агульнадзяржаўны сейм страчваў сваю ролю, у палітыч-ным жыцці краіны ўзрастала вага мясцовых сеймікаў. Да іх кампетэнцыі пе-раходзіць рашэнне шэрагу пытанняў, якія раней разглядаліся на сеймах. У прыватнасці, шляхецкія сеймікі здабылі сабе права самастойнага рашэн-ня пытання аб падатках, што прапаноўваліся сеймам, і вынікам гэтага з'явілася ўзрастанне аўтаноміі ваяводстваў на працягу XVII - пачатку XVIII ст. Толькі пасля тагояк сейм 1717 г. ухваліў строгафіксаваны падатак з кожнага ваяводства на ўтрыманне войска, самастойнасць мясцовых сеймікаў была часткова абмежавана.

Разам з паўнатой палітычных правоў шляхта дамаглася незалежнасці ад караля і ў галіне судаводства. Гэта адбылося шляхам утварэння вышэйшых судоў - трыбуналаў, асобна для Кароны (1578) і ВКЛ (1581). Трыбунал

_____________

 

1 АВАК. Вильна, 1874. Т. 7. С. 280.

2 Кареев Н. Исторический очерк польского сейма. М., 1888. С. 78.

3 Konopczynski W. Chronologa sejmow polskich 1493-1793. S. 33-40.

 

 

складаўся з выбраных шляхтай дэпутатаў, да якіх перайшлі функцыі вы-шэйшага апеляцыйнага суда, што раней належалі самому манарху.

У Рэчы Паспалітай адсутнічала спадчынная каралеўскай ўлада. Пасля смерці ў 1572 г. апошнягаЯгайлавічаЖыгімонта III Аўгуста, які не пакінуў нашчадкаў, усталявалася традыцыя абрання кожнага наступнага манарха на агульнадзяржаўных сеймах прадстаўнікамі шляхты. Гэта вяло да паста-яннай барацьбы сярод магнацкіх груповак за ўладу падчас міжкаралеўя. Для ўзмацнення сваіх пазіцый яны звярталіся па дапамогу (ваенную і фінансавую) да суседніх краін. У выніку гэтага да сярэдзіны XVIII ст. уплыў суседніх дзяржаў на абранне караля стаў ужо вызначальным.

Улада новаабранага караля была абмежавана шэрагам абавязкаў, акрэс-леных у так званых "генрыхавых артыкулах". Акрамя таго, будучы кароль на элекцыйным сейме падпісваў персанальны дагавор (расіа сопуепіа) і пацвярджаў яго ўласнаю прысягаю. У тым выпадку, калі кароль парушаў прынятыя абавязкі, шляхта мела права аказваць супраціўленне, нават узб-роенае, шляхам стварэння канфедэрацый. Пры гэтым кароль Рэчы Пас-палітай не меў права самастойна прымаць пастановы (канстытуцыі), уводзіць новыя падаткі. Вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў краіне (маршал-каў, канцлераў, падскарбіяў, гетманаў, ваяводаў) займаліся пажыццёва. Без згоды сейма кароль не мог адхіліць каго-небудзь ад займаемай пасады. У рэшце рэшт усё гэта прывяло да таго, што дзейнасць цэнтральных органаў улады ў Рэчы Паспалітай была амаль цалкам паралізавана.

Адмоўна паўплывала на ўнутрыпалітычную сітуацыю ў краіне нявыра-шанасць рэлігійнага пытання. Афіцыйна ні адно з веравызнанняў, якія тут існавалі, не было забаронена. Аднак толькі прадстаўнікі каталіцкай шляхты і святарства мелі магчымасць займаць дзяржаўныя пасады. Толькі католік мог быць абраны каралём Рэчы Паспалітай. Аўгуст II, як і ўсе прадстаўнікі саксонскай дынастыі, па веравызнанню быў лютэранін, але, дамагаючыся польскай кароны, ён перш за ўсё перайшоў у каталіцызм. Гэтаксама зрабіў і яго сын Фрыдрых-Аўгуст, будучы кароль Аўгуст III. Пратэстанты, правас-лаўныя і уніяты былі фактычна адхілены ад удзелу ў грамадска-палітычным жыцці краіны. У 1717 г. з Варшаўскага сейма быў сілаю выдалены апошні пасол-некатолік, пратэстант Пятроўскі. Праваслаўнае духавенства за падтрымкай звярталася да расійскага цара. У час Паўночнай вайны Пётр I аднавіў у Рэчы Паспалітай праваслаўную іерархію, залежную ад рускай пра-васлаўнай царквы. Уніяцкая царква з-за пераходу большасці шляхты ў ка-таліцызм значнай ролі ў палітычным жыцці не адыгрывала.

Анархія і безуладдзе, ахапіўшыя Рэч Паспалітую ў канцы XVII - пер-шай палове XVIII ст., пагражалі самому існаванню краіны і таму неабход-насць яе рэфармавання стала патрабаваннем часу. Пачынаючы з 30-х гг. XVIII ст. пытанне аб рэформах у краіне неаднаразова ўздымалася ў публіцыстычных творах. Аўтарам найболын вядомых з іх быў Станіслаў Ка-нарскі. Асаблівую папулярнасць выклікала праграма рэформаў у галіне ва-еннай справы. Ва ўмовах хуткага ўзмацнення магутнасці суседніх дзяржаў такая рэформа была вельмі неабходна. Праекты павелічэння колькасці вой-ска разглядаліся на сеймах 1746,1748,1750,1752 і 1754 гг.1 Аднак з-за зрыву гэтых сеймаў пытанне аб ваеннай рэформе не было вырашана.

Паступова сярод пануючага класа, асабліва магнацтва, па пытанні аб да-лейшым лёсе краіны сфарміраваліся дзве плыні. Першая, якую прад-стаўляла так званая "гетманская", або "рэспубліканская", партыя, выступа-

______________

 

1 Кареев Н. Польские реформы XVIII в. С116., 1890. С. 32.

 

 

ла за захаванне існуючага становішча ў краіне і гуртавалася вакол найбуй-н







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1606. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Тема 5. Анализ количественного и качественного состава персонала Персонал является одним из важнейших факторов в организации. Его состояние и эффективное использование прямо влияет на конечные результаты хозяйственной деятельности организации.

Билет №7 (1 вопрос) Язык как средство общения и форма существования национальной культуры. Русский литературный язык как нормированная и обработанная форма общенародного языка Важнейшая функция языка - коммуникативная функция, т.е. функция общения Язык представлен в двух своих разновидностях...

Патристика и схоластика как этап в средневековой философии Основной задачей теологии является толкование Священного писания, доказательство существования Бога и формулировка догматов Церкви...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Законы Генри, Дальтона, Сеченова. Применение этих законов при лечении кессонной болезни, лечении в барокамере и исследовании электролитного состава крови Закон Генри: Количество газа, растворенного при данной температуре в определенном объеме жидкости, при равновесии прямо пропорциональны давлению газа...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.014 сек.) русская версия | украинская версия