Студопедия — Сялянскія выступленні
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сялянскія выступленні






 

Формы антыфеадальнай барацьбы. Трагічныя для Рэчы Паспалітай, у тым ліку Вялікага княства Літоўскага, беларускіх зямель, другая палова XVII - пачатак XVIII ст. былі часамі, якія не толькі разбуралі эканоміку краіны, вынішчалі насельніцтва, але і да самай высокай кропкі ўзнялі міжсаслоўныя супярэчнасці. Менавіта гэты час адметны шырокім рас-паўсюджаннем на беларускіх землях узброеных выступленняў сялянства супраць уладальнікаў, арандатараў, адміністрацыі маёнткаў, а таксама ваен-ных фарміраванняў. З'ява гэта вытлумачальная. У часы пасляваеннага аднаўлення сілы сялянскіх гаспадарак былі напружаны да апошняй мяжы. Любы звышуціск гаспадароў маёнткаў ці вайсковых харугваў, якія часта ў ваенныя ліхалецці кватаравалі па вёсках, мястэчках Беларусі, разбалан-

 

 

соўваў гаспадарку селяніна, даводзіў да галечы, што, у сваю чаргу, прыму-шала яго абараняць свой дабрабыт і жыццё. Праяўлялася ўсё гэта ў розных формах: скаргах, уцёках, адмовах ад выканання павіннасцей, нарэшце, у ад-крытых выступленнях. Размах сялянскага руху залежаў ад узроўню эксплу-атацыі ці, дакладней, ад узроўню перавышэння той гранічнай планкі, за якой сялянская гаспадарка не магла самаўзнаўляцца. Фактычны матэрыял сведчыць аб паўсюдным пашырэнні на беларускіх землях менавіта ў гэты час сацыяльных канфліктаў, якія месцамі выліваліся ў буйныя сялянскія выступленні.

Сяляне нападалі на панскія маёнткі, падпальвалі фальварковыя забудо-вы, самавольна высякалі панскі лес, хадзілі туды на паляванне, хоць гэта было строга забаронена. Такія стыхійныя выступленні нярэдка заканч-валіся збіццём, а часам і забойствамі ненавіснага шляхціца, панскага памага-тага ці ненажэрнага адміністратара. 1661 год стаў годам бунту падданых ва ўладаннях езуіцкай калегіі, якія размяшчаліся ў Берасцейскім ваяводстве. У лютым прыгонныя сяляне ўчынілі напад на маёнтак Шчытнікі, спалілі ўсе фальварковыя забудовы, высеклі ў панскім заказніку лес і звезлі яго да сваіх хат. Пры гэтым оыў забіты шчытнікаўскі войт, які, напэўна, спрабаваў спыніць сялянскае выступленне. У ліпені таго ж года езуіцкія падданыя аб-лажылі маёнтак Блоты, збілі войта і забралі з двара коней і авечак. Прыгон-ныя в.Лісоўчыцы спалілі двор свайго пана, ксяндза Звежа, і рэквізавалі маёнткавае збожжа і жывёлу1.

На Гародзеншчыне, як вынікае з дакументаў каралеўскай канцылярыі, падобныя дзеянні дзяржаўных сялян набылі такі шырокі размах, што над-звычайны Варшаўскі сейм 1662 г. прыняў спецыяльную пастанову, дзе ад-значалася: "Паколькі розныя паны-шляхта не толькі Гародзенскага, але і іншых паветаў спасылаюцца на вялікія страты, што прынесены ім падчас маскоўскага нашэсця, а таксама нашымі падданымі з Гародзенскай эканоміі, якія ўчынялі злачынства, забівалі шляхту... нападалі на касцёлы, цэрквы, шляхецкія двары і рабавалі, мы ставіму абавязактым жакамісарам, каб яны, дамовіўшыся паміж сабою наконт месца і часу..., сцвердзілі правасуддзе і злачынцаў, пры наяўнасці пераканаўчых доказаў, прыгаворвалі да смяротнай кары на падставе законаў, спасылаючыся на пастановы аб рабаўніках 1652 і 1659 гадоў"2.

Але гэта не дапамагала. Усе 60-70-я гг. XVII ст. напоўнены фактамі ба-рацьбы беларускага сялянства супраць феадальнага ўціску. Вось толькі не-каторыя з іх. У 1667 г. шляхціц Полацкага ваяводства Гаўрыіл Прускі скардзіўся, што з яго маёнтка Гарадчавічы сяляне ўсіх вёсак, "узбунта-ваўшыся супраць яго, разрабаваўшы маёнтак да апошняга, разбегліся ва ўсе бакі".

У 70-я гг. XVII ст. з Полаччыны сялянскія хваляванні перакінуліся на суседнія Віцебшчыну і Аршаншчыну. Так, у адным з допісаў 1679 г. князя Друцкага-Сакалінскага адзначалася, што падняліся сяляне яго ўласнай вёскі Крывы Канец і іншых суседніх. Яны забілі адміністратара Яна Жылінскага, разрабавалі панскі двор, спалілі свае сялібы і накіраваліся ў су-седні Смаленскі павет3.

______________

1 Мелешко В.И. Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине ХУІІ-ХУШ в. С. 43-44.

2 Белоруссия в эпоху феодализма. Т. 2. С. 374.

3 Мелешко В.М. Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине ХУІІ-ХУШв.С. 145-146.

 

 

Не сцішвалася, а хутчэй нарастала хваля сялянскіх выступленняў і ў на-ступным XVIII ст. Пік барацьбы прыгонных за свае правы прыпадае на 10-40-я гг. гэтага стагоддзя - зноў жа час аднаўлення пасля спусташэнняў Паўночнай вайны.

У кастрычніку 1716 г. у вёсках Саволікі, Завадзічы і Зыдымль Гародзен-скай эканоміі мела месца адкрытае выступленне сялян. 3 косамі, сякерамі і іншай агнястрэльнай зброяй яны ўзняліся супраць чыноўнікаў і манахаў ор-дэна камедулаў, якія прыехалі кіраваць імі.

У 1732 г. супраць сваіх прыгнятальнікаў выступілі жыхары Казадаўскай воласці Полацкага ваяводства1.

Значныя сялянскія хваляванні ў першай палове XVIII ст. адбыліся ў Глускім графстве, якое належала Радзівілам. Ад кіраўніка мясцовай адміністрацыі да князя пайшоў допіс, што сяляне Пагосцкага войтаўства яго глускага маёнтка "выйшлі з пакорнасці, учыняюць разбойныя дзеянні, на бунт і паўстанне падымаюцца". У адказ ад імя магната адміністратару была дадзёна прапанова "ўціхамірыць бунты, прывесці падданых да пакорнасці, строга караць свавольнікаў"2.

У 40-я гг. XVIII ст. з найбольш рашучых дзеянняў сялян супраць сваіх прыгнятальнікаў неабходна адзначыць выступленне сялян в.Дамашаны Менскага ваяводства ў 1748 г.3

Найболын жа неспакойным у 40-х гг. XVIII ст. быў усход і паўднёвы ўсход Беларусі. У 1745 г. сялянскія хваляванні пачаліся ва ўладанні вілен-скага капітула4 Горваль. Для ўціхамірвання сялян туды былі накіраваны дзве вайсковыя харугвы. Даныя аб тым, як развіваліся горвальскія падзеі, у дакументах адсутнічаюць. Можна толькі канстатаваць, што за кароткі

_____________

 

1 Мелешко В.И. Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине XVII-XVIII в. С. 149; Козловский П.Г. Крестьяне Белоруссии во второй половине ХУІІ-ХУІП в. Мн., 1969. С. 174.

2 Козловский Я.Г. Крестьяне Белоруссии во второй половине ХУП-ХУІП в. С. 174-175.

3 Белоруссия в эпоху феодализма. Т. 2. С. 394-396.

4 У каталіцкай царкве калегія канонікаў кафедральнага сабора, якая стварае пры біскупе раду па кіраванні дыяцэзіяй (епархіяй).

 

 

тэрмін спыніць хваляванні не ўдалося, бо яшчэ ў красавіку 1746 г. адна ха-ругва знаходзілася ў згаданым уладанні.

У снежні 1747 г. са зброяй у руках супраць сваіх прыгнятальнікаў вы-ступілі сяляне Гомельскага староства. Радзівіл у спешным парадку накіраваў туды харугву "пярэдняй стражы" і адначасова аддаў загад пры не-абходнасці даслаць у староства дадатковую колькасць войска. Каб заду-шыць сялянскія хваляванні ў Чачэрскім старостве ў жніўні 1748 г., таксама былі кінуты войскі1.

Гаворачы пра выступленні сялян супраць сваіх уладальнікаў, арандата-раў, адміністрацыі, нельга забываць і пра тое, што нярэдка прыгонныя пады-маліся на барацьбу для абароны сваёй сям'і, хаты, гаспадаркі ад шляхецкага войска.

Асабліва жорсткія сутычкі адбываліся ў канцы XVII ст. на Крычаўшчы-не. У 1690 г. узброенае выступленне мела месца ў дзвюх вёсках Крычаўскага староства - Дубейцы і Крывой Ніве. Сяляне выступілі на барацьбу супраць жаўнераў харугвы гетмана Вялікага княства Літоўскага. Гетманская харуг-ва была добра вядома на Крычаўшчыне сваім ліхадзействам. Таму, як толькі жаўнеры з'явіліся ў Дубейцах, сяляне адразу адмовіліся прыняць іх на пас-той. Аднак самаўпэўненыя ўзброеныя вайскоўцы не звярнулі ніякай увагі на настроі падданых і сілай уварваліся ў вёску. Узброеныя стрэльбамі і ра-гацінамі сяляне ноччу напалі на салдат, якія спалі ў пуні. Кіраваў атрадам дубейцаўскіх прыгонных жыхар гэтай вёскі Макар Арцюхоў. Як адзначаец-ца ў архіўных крыніцах, падданыя лупілі жаўнераў дубовымі каламі, ручніцамі, прыгаворваючы пры гэтым: "Навошта да нас прыехалі, хопіць кроў нашу піць". Справа скончылася тым, што прыгонныя звязалі сал-дат-рабаўнікоў і зачынілі на ноч у лазні. Раніцай яны вызвалілі жаўнераў і з ганьбаю гналі з Дубейцаў, папярэдзіўшы пры гэтым: "Ведайце, што здары-лася з вамі, тое ж будзе і з вашым панам. А зараз ідзіце адсюль прэч і болып тут не з'яўляйцеся. I пану свайму тое ж самае скажыце".

Праз два дні зняслаўленыя жаўнеры пешшу дабраліся да Крычава. Там яны далажылі аб усім свайму старэйшаму - пану Канажэўскаму. Той зараз жа накіраваў у Дубейцы конны атрад для ўціхамірвання бунтаўшчыкоў. Але дубейцаўскія сяляне, якія ўжо займелі вопыт барацьбы з жаўнерамі, аб'яд-наліся з прыгоннымі суседняй вёскі Крывая Ніва і належна сустрэлі няпро-шаных гасцей. Яны разбілі асноўную частку атрада Канажэўскага і нал адзілі пагоню за адступаючымі жаўнерамі. Сялянская пагоня на сваім шляху суст-рэла самога Канажэўскага, які, не дачакаўшыся вестак ад накіраванага атра-да, сабраў чэлядзь і вырашыў асабіста ўдзельнічаць у расправе над падда-нымі, якія не хацелі скарыцца. На месцы сустрэчы адбылася сутычка. Пачаўся рукапашны бой, у якім ніхто не перамог. Сяляне, адчуўшы, што сілы іх на зыходзе, адышлі, а збітага пана Канажэўскага чэлядзь даставіла ў Крычаў. Жаўнеры, якія паспрабавалі на сабе моц мазолістай сялянскай рукі, не пасмелі больш наведвацца ў Дубейцы і Крывую Ніву2.

Больш значнае выступленне ў Крычаўскім старостве адбылося ў ліста-падзе 1696 г. Яно таксама было выклікана вымаганнямі і свавольствам з боку жаўнераў.

Харугва Рыгора Агінскага рабавала Крычаўскае староства каля двух ме-сяцаў. Нарэшце, даведзеныя да адчаю мяшчане і сяляне 8 лістапада 1696 г. са

_______________

1 Мелешко В.И. Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине ХУІІ-ХУШ в. С. 162-163.

2 Мялешка В.І., Лойка П.А. I ўзняўся люд просты. Мн., 1992. С. 43-44.

 

 

зброяй у руках выйшлі на барацьбу супраць салдат-ліхадзеяў. Выступл енне, у якім удзельнічала некалькі тысяч чалавек, адбылося ў самім Крычаве, куды на той час было сцягнута феадальнае войска, што кватаравала ў старо-стве. Штуршком да масавага выступлення жыхароў была адмова каманда-вання харугвы спыніць свавольства ваўладанні і пакінуцьяго межы. На гэту прапанову афіцэры адказалі, што ў выпадку, калі "хлопы" будуць ім ставіць умовы, яны агнём і мячом спустошаць Крычаўшчыну. У адказ на нахабную заяву ўзброеныя мяшчане і сяляне, якія спецыяльна прыбылі ў Крычаў, выйшлі на вуліцы горада, каб выгнаць са староства ненавіснае войска. Сал-даты харугвы, як адзначаецца ў дакументах, "паселі на коней, узброеныя як да бітвы з непрыяцелем стрэльбамі, дзідамі, шаблямі, сагайдакамі. Па вуліцах людзей стралялі, секлі, забівалі. Іншых з дамоў выцягвалі і на смерць збівалі. Жанчын-мяшчанак і дзяцей больш дзесяці чалавек коньмі пакалечылі, ледзь не пазадушвалі".

Па ўсім горадзе пачалася перастрэлка. На цэнтральнай плошчы і каля замка, дзе размяшчаліся асноўныя сілы харугвы, разгарнулася сапраўдная бітва. Пасля яе засталіся дзесяткі забітых і параненых з абодвух бакоў. Вялікія страты панесла харугва. У скарзе паручніка Яна Паломскага адзна-чалася: "Некалькі тысяч людзей, узброеных мушкетамі, атакавалі харугву, з замкавых гарматаў і гакаўніц адкрылі агонь. У выніку нямала рыцарскіх людзей было забіта, у рэчцы Сож патоплена і пакалечана. Іншыя ж паўця-калі з горада"1.

Усё гэта сведчанні вострай і ўпартай барацьбы беларускага сялянства супраць узмацнення эксплуатацыі, свавольстваў і здзекаў з боку пануючага класа, апагеем якой стала паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы ў Крычаўскім старостве ў 1740-1744 гг.

Крычаўскае паўстанне. У другой палове XVII ст. Крычаўскае староства было падаравана князю Каралю Станіславу Радзівілу. Пасля яго смерці ў 1692 г. яно было перададзена ў спадчыннае карыстанне жонцы магната -Ганне Радзівіл. Пасля староства доўгі час знаходзілася ў руках яе сына Ге-раніма Фларыяна і іншых прадстаўнікоў буйнейшага ў Рэчы Паспалітай роду князёў Радзівілаў. Тыя ў сваю чаргу здавалі Крычаўшчыну на пэўны тэрмін у арэнду іншым трымальнікам. Арандатараў - гэтых часовых гаспа-дароў - асабліва не цікавіла, як і ці ўвогуле развіваецца сялянская гаспадар-ка. Перш за ўсё яны клапаціліся аб атрыманні максімальных прыбыткаў для сябе. За кароткатэрміновую арэнду трымальнікі староства імкнуліся выбіць з сялян як мага больш грошай. Для гэтага яны спаганялі большы чынш, чым прадугледжвалася інвентарамі, абкладвалі сялян рознымі грашовымі пабо-рамі ("метамі"), прымушалі працаваць без аплаты на будах* ці ў прыватнай гаспадарцы, патрабавалі натуральнае дзякла3 звыш інвентару, чынілі пе-рашкоды сялянскаму гандлю, рабавалі 4-знявечвалі сялян. Так, толькі за адзін год свайго "гаспадарання" ў Крычаўскім старостве (з 24 чэрвеня 1719 г. да 24 чэрвеня 1720 г.) арандатар Уладзімір Пятровіч выбраў чыншу ў сялян звыш інвентарных нормаў на 3500 талераў. Акрамя таго, ён забіваў прыгон-ных да смерці, накладваў на іх розныя штрафы.

_______________

 

1 Мялешка В.І., Лойка П.А. I ўзняўся люд просты. С. 44-45.

2 Прадпрыемства са спецыяльна абсталяванай печчу для смалакурэння, гонкі дзёгцю, выпальвання драўлянага вугалю, вытворчасці паташу.

3 Прадуктовая рэнта (натуральны аброк) за зямельны надзел, якая збіралася на карысць землеўладальніка з сялян ВКЛ.

 

 

Асабліва цяжкае, невыноснае для сялян становішча склалася ў 30-х гг. XVIII ст., калі староства арандавалі браты Гдаль і Шмуйла Іцкавічы. Жорсткасцю ў адносінах да прыгонных гэтыя арандатары намного пераўзышлі сваіх папярэднікаў. Наколькі вялікімі былі іх вымаганні, можна ўявіць па наступных лічбах: толькі зачатыры гады (з 1736 па 1740) Іцкавічы выбралі ў насельніцтва Крычаўскага староства звыш устаноўленых нормаў каля 700 тыс.злотых,азаўвесьчасіхдзевяцігадовайарэнды(1731-1740)зсялян і гараджан было спагнана звыш належнага 1 298 909 злотых, 120 270 пудоў пянькі, 39 вазоў мёду1.

Свавольства арандатараў прывяло да таго, што ўвосень 1739 г. у сувязі з нястачай насення, якое са свірнаў выбралі слугі часовага гаспадара, боль-шасць сялянскіх гаспадарак азімыя не засеяла. У той жа час трымал ьнік пра-цягваў спусташаць двары прыгонных. 3 гэтай мэтай вясной 1740 г. у Кры-чаўскае староства ім было сцягнута некалькі соцень конных наймітаў, якія пагражалі падданым шыбеніцамі, спаленнем, поўным вынішчэннем. Стра-шэнная жорсткасць арандатараў і іх прыслужнікаў у адносінах да на-сельніцтва Крычаўшчыны прывяла ў самы разгар палявых работ да масавых уцёкаў сялян у лясы. У старостве склалася катастрафічнае для яго жыхароў становішча. У супліках (скаргах), якія бясконца ішлі да Радзівілаў, земля-робы і рамеснікі пісалі, што ім нічога не застаецца рабіць, "як ўзяцца за рукі і выступіць, каб абараніць сябе ад пагібелі"2.

У пачатку мая 1740 г. у Крычаўскім старостве з'явіўся першы ўзброены атрад, які налічваў некалькі соцень чалавек. На чале яго стаяў Васіль Ваш-чыла, войт в.Селішчы. У самога Вашчылы зямельны надзел быў невялікі -недзе 0,1 валокі (прыблізна 2 гектары). Наяўнасць двух коней у яго гаспа-дарцы пры невялікім зямельным надзеле наводзіць на думку, што ён, апрача земляробства, займаўся таксама звозніцтвам. Але, напэўна ж, не за гаспадар-чую прадпрымальнасць, хоць і гэта немалаважна, ён быў абраны селіцкім войтам. Яго папулярнасць сярод аднавяскоўцаў засноўвалася ў першую чаргу на рашучасці і смеласці ў выступленнях супраць злоўжыванняў з боку арандатараў і адміністрацыі Крычаўскага староства. Вядома, што Вашчыла складаў і дастаўляў сялянскія скаргі нават у Варшаву. Відаць, гэтымі якас-цямі ён і заваяваў сімпатыі і давер да сябе з боку сялянства. Нездарма ж, калі даведзеныя да голаду і галечы прыгонныя падняліся на барацьбу супраць часовых уладальнікаў староства і іх наймітаў, Васіль Вашчыла апынуўся на чале паўстанцаў.

Спачатку ўзбунтаваныя сяляне вырашылі спыніць працу на будах. У маі 1740 г. атрад Васіля Вашчылы зрабіў напад на буду каля в.Самацеевічы, ра-загнаў усіх буднікаў3 і службовых асоб. У адказ на гэта пан Пжылэнцкі -старшыня адміністрацыі ўладання - сабраў і ўзброіў буднікаў і з іх дапамо-гай паспрабаваў прывесці падданых да пакорнасці. Так, у раёне Хоцімска ат-рад буднікаў на чале з адміністратарам узяў у палон частку паўстанцаў. Да-знаўшыся пра тое, Васіль Вашчыла са сваімі людзьмі накіраваўся да в.Ка-лодзеск, куды быў пасланы адміністрацыяй староства атрад пушкароў на чале з панам Янкоўскім. Гэта паліцэйскае злучэнне павінна было правесці ў названай вёсцы экзекуцыі за падтрымку яе жыхарамі свавольных учынкаў

______________

 

1 Мелешко ВМ. Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине ХУІІ-ХУІІІ в. С. 176-178.

2 Там жа С. 178.

3 Катэгорыя работнікаў у Беларусі ў ХУ-сярэдзіне XIX ст., якія працавалі галоўным чынам на вольным найме на будах.

 

 

бунтаўшчыкоў. Аднак выканаць адміністратарскі загад Янкоўскаму не ўда-лося. Непадалёк ад Калодзеска Вашчыла сустрэў злучэнне і разагнаў яго.

Гэты поспех акрыліў паўстанцаў. Сялянскія хваляванні пашыраліся. Радзівілу даносілі, што на Крычаўшчыне "сапраўдная казаччына - немаг-чыма з'яўляцца ў вёсках, бо сяляне пагражаюць забойствам"1. У ліпені 1740 г. сялянскія хваляванні ператварыліся ў сапраўдны масавы народны рух. Прыгонныя не толькі адмаўляліся выконваць павіннасці, але і са зброяй у руках даказвалі сваё права на лепшае жыццё. Узброенае выступленне сялян адбылося ў Лучыцкім войтаўстве, але было хутка падаўлена конным атра-дам Пжылэнцкага. Уціхамірыўшы бунт лучыцкіх падданых, ён з адміністра-цыяй староства, слугамі і атрадам конных копыскіх зямян 17 ліпеня прые-хаў у мястэчка Міхалёва, дзе даведаўся, "што сяляне зноў пачалі збірацца ў купы". Да адной з іх быў пасланы старац, г. зн. старшы войт, з прапановай скласці зброю і ва ўсім падпарадкавацца адміністрацыі. У адказ на гэта Васіль Вашчыла цераз таго ж "старца" перадаў:" А ні мы да вас, а ні вы да нас, панове, не асмельвайцеся ехаць".

Аднак гэта быў толькі тактычны крок Вашчылы. На другі дзень ён са сваім атрадам напаў на прысланы атрад, які стаяў у мястэчку. Некалькі со-цень узброеных стрэльбамі, дзідамі, косамі сялян смела кінуліся ў атаку і прагналі няпрошаных "гасцей"2. Усё гэта так напалохала княжацкіх чыноўнікаў у старостве, што тыя больш нават не спрабавалі самастойна вы-ступаць супраць непакорлівых сялян.

Галоўны арандатар Крычаўскага староства Іцкавіч, калі зразумеў, што сялянскі рух набірае моц, уцёк з Крычава ў Копысь, а затым у Слуцк. Гэта не магло не напалохаць яго прыслужнікаў і дробных арандатараў, якія, у сваю чаргу, трымалі ў арэндзе ад галоўнага арандатара корчмы, млыны, буды. Большасць з іх - хто раней, хто пазней - па прыкладу свайго гаспадара пакінулі межы староства. Уцёкі часовых паноў вызвалілі сялян ды і ўсё на-сельніцтва Крычаўіпчыны ад звыш інвентарных грашовых падаткаў, пад-воднай павіннасці, прымусовых работ на будах і наогул ад свавольстваў і эк-зекуцый. Некаторыя арандатары, якія спрабавалі пакінуць староства падчас хваляванняў, былі затрыманы і пакараны. Іх маёмасць была канфіскавана прыгоннымі. Тыя ж арандатары, што не прычынялі крыўды насельніцтву, працягвалі гаспадарыць на сваіх ранейшых месцах.

Такім чынам, жыхары Крычаўскага староства прагналі найбольш жорсткіх арандатараў-прыгнятальнікаў. Унікальнасць Крычаўскага паўстання менавіта ў тым, што на працягу чатырох гадоў на даволі значнай тэрыторыі трымаў уладу просты люд. Многія пытанні кіравання староствам Васіль Вашчыла вырашаў са сваімі паплечнікамі. Яны здавалі ў арэнду, як і раней, прамысловыя прадпрыемствы і корчмы. Новых арандатараў шукалі сярод гараджан, дробнай шляхты, заможных сялян. Захавалася звыш 20 арэндных дагавораў, падпісаных Вашчылам і яго паплечнікамі. Кіраўнікі паўстання стараліся абмяжоўваць эксплуатацыю сялян арандатарамі. Апошнім прадпісвалася пад пагрозай пакарання (канфіскацыі тавараў, штрафу) не займацца вымаганнем.

Таксама былі прадугледжаны меры і супраць ліхвярства, што раней шы-рока практыкавалася ва ўладанні. Каб прыгонныя не трапілі ў поўную за-

______________

 

1 Мялешка В.І., Лойка П.А. Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы. Мн., 1988. С. 43-47.

2 Там жа. С. 47.

 

 

лежнасць ад арандатараў, сялянам забаранялася пазычаць вялікія сумы гро-шай і многа збожжа. Пры малых пазыках, якія таксама не заўсёды дазва-ляліся, быў устаноўлены невялікі працэнт. Пад пагрозай штрафу яго забара-нялася перавышаць.

Такім чынам, кіраўнікі сялянскага руху спрабавалі паслабіць павіннас-ны ўціск, аберагчы падданых ад вымаганняў з боку сквапных арандатараў, абмежаваць ліхвярства, якое давяло да галечы не адну гаспадарку. Аднак гэ-тыя захады былі відавочна накіраваны не супраць грамадска-палітычнай сістэмы, што стварала ўмовы для эксплуатацыі, а супраць яе асобных носьбітаў і самых агідных форм рабавання народа. Аб тым, па-першае, свед-чыць дзейнасць Вашчылы па адшуканню новых арандатараў на месца ста-рых, па-другое, прыгонныя нават уявіць сабе не маглі, каб выступіць су-праць уладальніка Крычаўшчыны. Сяляне акуратна па "старыне" працяг-валі выплачваць Радзівілам усе падаткі. Грошы ад арэнды таксама перада-валіся гаспадару. У тэксце аднаго з арэндных дагавораў у сувязі з гэтым ад-значалася: "Мы, войты і мужы, непакоімся, каб да канца не была спустошана княжацкая казна"1.

Рамантычна-наіўныя ўяўленні беларускага сялянства аб "добрых" па-нах і іх прыстойных слугах разбіваліся г.6 крывадушша рэчаіснасці. Новыя арандатары, на сумленнасць якіх разлічваў Вашчыла, аказваліся таксама жорсткімі прыгнятальнікамі працоўнага люду. Радзівіл жа, які, здавалася, непасрэдна не эксплуатаваў крычаўскіх падданых і таму ў іх вачах паўставаў нейкім панам-дабрадзеем, заставаўся адным з буйнейшых магнатаў Рэчы Паспалітай - спажыўцом дармовай сялянскай працы. Менавіта ён лічыў сябе гаспадаром у дзяржаве і раздзяляць уладу з кімсьці, а тым больш з "ха-лопамі", не збіраўся.

I гэта стала відавочным, калі сялянскі рух пачаў пашырацца, і колькасць паўстанцаў дасягнула 2 тыс. чалавек, Радзівіл адчуў, што губляе кантроль над сітуацыяй і ўладу ў старостве. Каб задушыць паўстанне, ён накіраваў на Крычаўшчыну войска са сваёй слуцкай рэзідэнцыі. 15 студзеня 1744 г. не-

______________

 

1 Мялешка В.І., Лойка П.А. Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы. С. 54.

 

 

калькі соцень салдат разам з гарматамі і некалькі соцень казацкай конніцы увайшлі ў Крычаў.

Надышоў час рашаючай бітвы. Савет кіраўнікоў сялянскага руху пры-няў рашэнне даць бой карнікам, пакуль ім на дапамогу не падаспелі ўзброе-ныя гарматамі конныя атрады з Себежа і Невеля. Узброеныя сяляне начале з Вашчылам рушылі ў напрамку Крычава. 18 студзеня горад быў атакаваны паўстанцамі. На баку княжацкіх воінаў-наймітаў, акрамя самай сучаснай на той час агнястрэльнай зброі, былі вопыт вядзення ваенных дзеянняў і га-радскія ўмацаванні. Галоўная ж сялянская зброя - нянавісць да прыгня-тальнікаў - была вельмі слаба падмацавана баявой зброяй. I таму няма нічога дзіўнага, што радзівілаўскае войска змагло без відавочных страт адбіць атаку паўстанцаў, а потым і адкінуць іх ад Крычава за р.Сож.

Але Вашчыла не лічыў сябе пераможаным. Прыгонныя не склалі зброі і не скарыліся. Зрабіўшы месцам дыслакацыі в.Царковішча, яны збіралі сілы і рыхтаваліся да новых бітваў. Васіль Вашчыла і яго бліжэйшыя паплечнікі -Іван Карпач, Стэсь Бачко, Васіль Вецер выпрацавалі план будучых баявых аперацый. Паўстанцы, якіх налічвалася некалькі тысяч, вырашылі ў другі раз атакаваць Крычаў, захапіць яго, блакіраваць замак і прымусіць княжацкае войсказдацца. Пачаць наступленне планавалася 26 студзеня 1744 г.

Пра такія намеры нейкім чынам дазналіся карнікі. Атрымаўшы да таго часу доўгачаканае падмацаванне ў гарматах і жывой сіле, кіраўніцтва радзівілаўскага войска вырашыла першым нанесці ўдар па паўстанцах. У ноч на 26 студзеня, на той дзень, калі сяляне планавалі зрабіць другую спро-бу захапіць Крычаў і адпачывалі перад атакай, радзівілаўскія злучэнні ру-шылі ў напрамку Царковішча.

Асцярожна, пад покрывам цемнаты княжацкі атрад набліжаўся да лаге-ра паўстанцаў. Калі пачало віднець, радзівілаўскае войска навалілася на ся-лян, якія і не падазравалі аб нападзенні. Яны нават не змаглі арганізаваць хоць якую-небудзь абарону. Адзінкавыя групы паўстанцаў адыходзілі да лесу, каля 200 сялян загінула на полі бою, 176 прыгонных трапілі ў палон.

Камандуючы радзівілаўскім войскам адразу загадаў 30 паўстанцаў па-весіць, яшчэ 30 - пасадзіць жывымі на палі і падвесіць за рэбры на круках. Уся маёмасць актыўных удзельнікаў паўстання канфіскоўвалася. Па сут-насці вёскі Крычаўскага староства былі аддадзены ваякам князя на разраба-ванне ў якасці "ўзнагароды". Пётр Чалоўскі, які меў прыход у Крычаўскім старостве, сведчыў: "Памястэчках, вёсках і сяльцах разаслана была каманда жаўнераў і гусараў, якія драўляныя спіцы ў серу абмачвалі і за пазногці забівалі, а потым падпальвалі. Ды іншымі невыноснымі мукамі катавалі, ра-буючы грошы і жывёлу, і хлеб, у каго што было"1.

Пасля прыбыцця ў першай палове лютага 1744 г. у Крычаў гаспадара ўладання Гераніма Фларыяна Радзівіла адбыўся суд над кіраўнікамі паўстання. Іх абвінавачвалі ў тым, што яны арганізоўвалі бунты на працягу чатырох гадоў, падчас якіх не хацелі прызнаваць загадаў Радзівіла, лічылі іх выдуманымі, не прымалі ў староства губернатараў, камісараў і падстаро-стаў, некаторых з іх збівалі, забіралі ў іх маёмасць, забівалі арандатараў, куп-цоў і іншых мяшчан, у якіх канфіскоўвалі багацце, нарэшце, са зброяй у ру-ках двойчы выступілі супраць войска Радзівіла. За гэтыя цяжкія, з пункту гледжання землеўладальнікаў, злачынствы бунтаўшчыкі заслугоўвалі са-мага суровага прысуду. I ён быў вынесены. 16 паўстанцкіх кіраўнікоў пры-гаварылі да пакарання смерцю. Але сярод гэтых 16 чалавек прозвішча Ваш-чылы не значылася.

________________

 

1 Мялешка В.І., Лойка П.А. I ўзняўся люд просты. С. 63-67.

 

 

Пасля паражэння пад Царковішчамі, калі Вашчыла зразумеў, што не зможа больш сабраць сялянскія атрады, каб супрацьстаяць радзівілаўскім наймітам, ён вырашыў уцячы ў Расію. Яму ўдалося вырвацца з Крычаўскага староства і дабрацца да Латакоўскага фарпоста на тэрыторыі Расійскай імперыі. Услед доўга гналіся дзве харугвы жаўнераў, якія даскакалі аж да фарпоста, але схапіць Вашчылу не змаглі. На той час кіраўніка паўстання пераправілі з Латакоўскага фарпоста на Цімошынскую пагранічную заста-ву, а потым і далей - у Старадуб, у Кіеў. Радзівіл накіраваў ліст у Кіеўскую губернскую канцылярыю з патрабаваннем выдаць яму важака прыгонных бунтаўшчыкоў. Але адразу гэта нельга было зрабіць. Спачатку патрабавала-ся вызначыць паходжанне Васіля Вашчылы. Калі б кіраўніка Крычаўскага паўстання палічылі падданым Расійскай дзяржавы - маларасіянінам, яго б не выдалі Рэчы Паспалітай згодна з Вечным мірам 1686 г. паміж суседнімі дзяржавамі. Калі ж аказалася б, што ён беларус, ураджэнец Крычаўшчыны, падданы Рэчы Паспалітай, то рускія ўлады мусілі б выдаць Вашчылу паля-кам як уцекача. Паходжанне Васіля Вашчылы царскія чыноўнікі расследа-валі вельмі старанна і доўга. Допыты Васіля Вашчылы, яго родных, папяро-вая цяганіна паміж Старадубам, Кіевам, Пецярбургам працягваліся з люта-га аж да верасня 1744 г. Пакуль перасылаліся лісты, указы, загады, Васіль Вашчыла, якога трымалі пад аховай у Старадубскай крэпасці, цяжка захва-рэў, а 28 жніўня 1744 г. яго не стала1.

Аднак пагалосак Крычаўскага паўстання доўгім рэхам аддаваўся па ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Праз чатыры гады пасля гэтых падзей адзін з радзівілаўскіх слуг пісаў свайму пану: "Гэта ж ва ўсёй Кароне (гэта зна-чыць - Польшчы) і Літве (гэтазначыць - Вялікім княстве Літоўскім) вядо-ма Крычаўскае выступленне"2. Вынікам мужнай барацьбы прыгонных стала паслабленне феадальнага прыгнёту ў старостве. Уладальнік Крычаўшчыны замяніў цяжкія работы на будах грашовым паборам, зняў шэраг абмежаван-няў на сялянскі гандаль, адмовіўся ад здачы староства ў арэнду.

Паўстанне на Каменшчыне. Буйное ўзброенае выступленне сялян у 50-я гг. XVIII ст. адбылося на паўднёвым усходзе Беларусі, ва ўладанні віленскага капітула Каменшчына (Мазырскі павет). Хваляванні тут па-чаліся яшчэ ў 1736 г. і працягваліся з перапынкамі больш за два дзе-сяцігоддзі. Прычынай іх быў непасільны прыгнёт, які доўгі час цярпелі ся-ляне ад адміністрацыі капітула.

У 1754 г. сялянскія хваляванні перараслі ва ўзброенае выступленне. Не-малую ролю ў гэтым адыграў гайдамацкі рух. У 1754 г. паўстанне гайдама-каў адбылося на Жытоміршчыне, якая непасрэдна мяжуе з Каменшчынай. Трэба думаць, што невыпадкова ў гэты ж час супраць сваіх прыгнятальнікаў са зброяй у руках выступілі сяляне Камянецкай воласці.

Самыя раннія звесткі аб камянецкім выступленні адносяцца да верасня 1754 г. Пад гэтай датай значыцца загад гетмана аб накіраванні ва ўладанне дзвюх харугваў для падаўлення сялянскага выступлення. Напэўна, гэта ім удалося, бо ў снежні салдаты былі адазваны на папярэдняе месца дыс-лакацыі.

Аднак барацьба ва ўладанні не спынілася. У кастрычніку 1755 г. сяляне зноў узяліся за зброю і тым жа дзвюм харугвам, як і год назад, прыйшлося зноў выпраўляцца ва ўладанне капітула. На гэты раз такой сілы для ўціхамірвання падданых не хапіла, бо Радзівіл праз месяц накіраваў на Ка-

________________

 

1 Мялешка В.І., Лойка П.А. I ўзняўся люд просты. С. 69-78.

2 Белоруссия в эпоху феодализма. Т. 2. С. 392.

 

 

меншчыну яшчэ чатыры харугвы колькасцю 70 коннікаў на чале са шляхціцам Панятоўскім. Аднак і такой сілы для падаўлення выступлення было яўна недастаткова. У лісце Радзівілу 8 студзеня 1756 г. ён паведамляў, што паўстала ўся Камянецкая воласць, у якой налічваецца звыш 700 ся-лянскіх двароў.

Сяляне пры падыходзе харугваў да ўладання пакідалі свае вёскі і накіроўваліся да мястэчка Славечна, дзе мелі намер згуртавацца і аказаць узброенае супраціўленне войску. Так і адбылося. Сялянскі атрад пераняў карнікаў яшчэ перад Славечнам. Нечакана для шляхецкага атрада прыгон-ныя пасля абстрэлу коннікаў перайшлі ў атаку. Невялікае злучэнне Паня-тоўскага не здолела вытрымаць націску і пачало адступаць. Спачатку ад-ступленне мела арганізаваны характар. Адыходзячы, харугвы аказвалі нека-торае супраціўленне, але затым кінуліся ва ўцёкі. Ім прыйшлося адысці да Убарці, мястэчка, якое размяшчалася на адлегласці 10 міль ад Каменшчы-ны. Тут яны вырашылі затрымацца да таго часу, пакуль не падыдзе дапамога ад Радзівіла, бо ўжо не мелі ахвоты з наяўнай сілай ісці супраць паўстаўшых сялян.

Да сустрэчы радзівілаўскага войска рыхтаваліся і паўстанцы. Яны пра-цягвалі падыходзіць да Славечна і стваралі там умацаваны лагер. Іх налічва-лася некалькі тысяч. Усёй воласцю яны далі клятву "змагацца да апошняга, хоць і галовы прыйшлося б пакласці".

У лютым 1756 г. да карнага атрада прыбыло 55 коннікаў, а ў сакавіку з Нясвіжа падышла пяхота з гарматамі. Акра-мя таго, да Оўруча па загаду Радзівіла была накіравана гетманская міліцыя.

Панятоўскі са сваімі людзьмі выступіў з Убарці, каб злучыцца пад Оўручам з міліцыяй, а потым атакаваць лагер паўстанцаў. Пасля аб'яднання пад яго камандаваннем налічвала-ся ўжо каля 400 чалавек. Гэта былі і гусары, і лёгкая конніца, і пяхота з артылерыяй. 3 гэтай сілай ён мог разлічваць на поспех у сутычцы з сялянскім атрадам, таму адразу накіраваўся да Славечна.

Паўстанцам была прапанавана капітуля-цыя. Але тыя адзінадушна пацвердзілі сваё рашэнне змагацца да апошняга. Пасля такога адказу камандуючы шляхецкага атрада аддаў загад на прыступ замка. Вайскоўцы падпалілі гумны, у якіх паўстанцы зрабілі засады. Ата-ка была імгненнай і сяляне не вытрымалі націску. Замак быў захоплены, прычым без страт з боку нападаючых. Паўстанцы ж згубілі 60 чалавек. Больш таго, некалькі дзе-сяткаў сялян патанулі ў балотах, якія су-седнічалі з лагерам. Каля 60 раненых былі ўзяты ў палон. Аднаго з палонных карнікі ад-разу пасадзілі на палю.

Гэта быў пачатак жорсткай расправы, якую ўчынілі пераможцы над паўстанцамі. Потым на месца экзекуцыі яны сагналі ўсё

 

 

дарослае насельніцтва Камянецкай воласці і пачалі выконваць прыгаворы: адных удзельнікаў сялянскага руху каралі смерцю, іншых - білі бізунамі. Перад адыходам з мястэчка Панятоўскі загадаў чатырох кіраўнікоў паўстання пасадзіць на палі, а 10 сялянскіх важакоў прывязаць да гармат і адправіць у Нясвіж на суд да Радзівіла1.

Такім чынам, паўстанне на Каменшчыне, якое мела лакальны характар,. пацярпела паражэнне. У ім, як і ў паўстанні сялян Крычаўскага староства, а таксама ў іншых узброеных выступленнях прыгонных, праявіліся тыповыя для феадальнай эпохі рысы - раз'яднанасць сялянскага руху, яго непасля-доўнасць, якая вынікала з рознасці інтарэсаў асобных катэгорый сялянскага саслоўя.

Але разам з тым безвыніковымі сялянскія выступленні назваць нельга, бо пасля іх становішча сялян на некаторы час паляпшалася і ліквідаваліся найболын жорсткія праявы феадальнага прыгнёту. Так здарылася і на Ка-меншчыне, калі капітул быў вымушаны пайсці на паслабленне павіннасцей.

 

ГЛАВА 3







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1295. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Приложение Г: Особенности заполнение справки формы ву-45   После выполнения полного опробования тормозов, а так же после сокращенного, если предварительно на станции было произведено полное опробование тормозов состава от стационарной установки с автоматической регистрацией параметров или без...

Измерение следующих дефектов: ползун, выщербина, неравномерный прокат, равномерный прокат, кольцевая выработка, откол обода колеса, тонкий гребень, протёртость средней части оси Величину проката определяют с помощью вертикального движка 2 сухаря 3 шаблона 1 по кругу катания...

Неисправности автосцепки, с которыми запрещается постановка вагонов в поезд. Причины саморасцепов ЗАПРЕЩАЕТСЯ: постановка в поезда и следование в них вагонов, у которых автосцепное устройство имеет хотя бы одну из следующих неисправностей: - трещину в корпусе автосцепки, излом деталей механизма...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия