Студопедия — Феадальная гаспадарка
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Феадальная гаспадарка






 

Фальварковая вытворчасць і промыслы. Агульная скіраванасць эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII ст. у бок пашырэння таварна-грашовых адносін спрыяла ўмацаванню і росту феадальнай гаспадаркі. Асноўнай яе формай з'яўляўся фальварак. У першую чаргу гэта было абумоўлена ростам цэн на зерне на знешнім рынку. У 1750—1795 гг. у Гданьску і Круляўцы (сучасн Калінінград) - галоўных гандлёвых цэнтрах, праз якія ішоў асноўны паток збожжавых культур з Рэчы Паспалітай, цэны на жыта ўзраслі ў 4,5—5 разоў пшаніцы - у 3—4 разы, на авёс і ячмень - у 2—2,5 раза1. Вытворчасць збожжа прыносіла землеўладальнікам значныя прыбыткі. Таму на нерушах, на землях, якія адбіраліся ў сялян, узнікалі новыя фальваркі, пашыралася плошчы панскай ворнай зямлі. У канцы XVIII ст. яна была ў 1,2-2 разы большай чым у пачатку стагоддзя2. Фальварак традыцыйна панаваў на прыватнаўласніцкіх землях, у феадальным землеўладанні гэта быў асноўны фонд.

______________

 

1 Гісторыя Беларускай ССР. Мн., 1972. Т.1. С.354, 355.

2 Козловский П.Г. Динамика урожайности и посевных площадей, изменения структуры посевов в крупных поместьях Белоруссии в ХУІІІ—первой половине XIX в./ /Ежегодник аграрной истории Восточной Европы 1964 г. Кишинев, 1966. С. 351.

 

 

У апошняй чвэрці XVI11 ст. удзельная вага прыватнага землеўладання складала амаль 80 %. Астатнія землі належалі царкве і дзяржаве, на якіх фальвар-ковае гаспадаранне таксама адыгрывала значную ролю. 3 60-х гг. XVIII ст. на землях сталовых эканомій намаганнямі надворнага падскарбія ВКЛ Ан-тонія Тызенгаўза аднаўляліся фальваркі, якія прыпынілі сваё функцы-яніраванне ў гады ваенных ліхалеццяў1.

Геаграфічна фальварковая гаспадарка ахоплівала ўсю тэрыторыю Бела-русі. Калі на захадзе і ў цэнтры беларускіх зямель фальварак дамінаваў яшчэ ў XVI ст., то на ўсходзе найбольшая распаўсюджанасць гэтай формы феадальнага гаспадарання прыпадала на другую палову XVIII ст. У гэты час удзельная вага ўладанняў, якія не мелі фальварковых засеваў, складала ўсяго каля 20 %2. Але фальварковая гаспадарка на ўсходзе Беларусі давала феадалу нязначны прыбытак і ў асноўным абслугоўвала яго ўнутраныя пат-рэбы ў сельскагаспадарчай прадукцыі. У гэтай зоне Беларусі ў гаспадарцы феадала галоўную ролю адыгрывалі разнастайныя промыслы. Важнейшай галіной сельскагаспадарчай вытворчасці ў феадальных уладаннях на боль-шасці беларускіх зямель было земляробства.

Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі пануючай сістэмай земляробства з'яўлялася трохполле. Аднак у асобных маёнтках (Шчорсы І.Храптовіча, Веляшковічы (Варшава Руская) А.Агінскага і некаторых іншых), дзе адбылася значная рэарганізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці, назіралася ўжо развітая сістэма шматпольных севазваротаў. Так, у інструкцыі да кіраўнікоў адміністрацыі сваіх маёнткаў А.Агінскі рэкамендаваў ужыванне чатырох-полля.3

Фальварковыя палеткі засяваліся зерневымі, бабовымі і тэхнічнымі культурамі. Больш за палову плошчы пасеваў на сярэдзіну XVIII ст. у за-ходніх і цэнтральных раёнах Беларусі займала азімае жыта. Але ў апошняй чвэрці гэтага ж стагоддзя ўдзельная вага дадзенай культуры ў структуры фальварковых высеваў знізілася. Яе пацяснілі яравыя - у першую чаргу авёс, які заняў чвэрць пасяўных плошчаў. На ўсходзе ж Беларусі авёс дамінаваў і займаў амаль палову фальварковых засеваў ужо ў сярэдзіне XVIII ст. Пэўнае месца ў структуры пасяўных плошчаў ва ўсіх рэгіснах Бе-ларусі адводзілася ячменю і грэчцы. У XVIII ст. гэтыя культуры займалі ў розных гаспадарках ад 5 да 20 %. Пасевы яравых жыта і пшаніцы паўсюдна былі нязначныя. Таксама малая ўдзельная вага ў фальварковым пасяўным фондзе належала працаёмкім культурам: ільну і каноплям4. Разам з тым жорсткай рэгламентацыі ў структуры пасеваў на фальварковых палетках не існавала. Прынцып мэтазгоднасці і прыбытковасці тут адыгрываў галоўную ролю. Аб гэтым сведчыць ужо згаданая інструкцыя сваім гаспадарнікам буйнога землеўладальніка А.Агінскага, які заўважаў: "Там, дзе родзіць аніс і

______________

 

1 Козловскый П.Г. Землевладение и землепользование в Белоруссгии в XVIII -первой половине XIX в. С. 78; ПохилевичД.Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы во второй половине XVIII в. Вильнюс, 1966. С.52-67.

2 Мелешко В.И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина XVII-XVIII вв.). С. 104.

3 Pawlik St. Polskie instruktarze ekonomiczne z konca XVII I z XVIII wieku. Krakow. 1915. S. 57.

4 Козловский П.Г. Динамика урожайности и посевных площадей, изменения структуры посевов в крупных поместьях Белоруссии в XVIII—первой половине XIX в. С. 353; Мелешко ВИ. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина ХVII-ХVIII в.). С. 100-101.

 

 

пшаніца, не трэба высяваць жыта, дзе расце ячмень - не сеяць аўса, там, дзе лён і каноплі з'яўляюцца ходкім таварам, высяваць як мага больш ільну і ка-ноплі"1.

Ураджайнасць збожжавых культур была неаднолькавай у розных рэгіёнах, дзе яна залежала ад якасці глебы і ў розныя гады ад неаднолькавых кліматычных умоў. У другой палове XVIII ст. яна вар'іравалася ў межах "сам-2—сам-5" і стабільнасцю не вызначалася2.

Другой важнейшай сельскагаспадарчай галіной фальварковай гаспа-даркі з'яўлялася жывёлагадоўля. Узровень яе развіцця ў другой палове XVIII ст. быў дастаткова высокі. У асноўным феадальная гаспадарка была забяспечана як працоўнай, так і прадукцыйнай жывёлай. Жывёлагадоўля мела высокую ўдзельную вагу ў зонах, дзе назіраліся лепшыя прырод-на-кліматычныя і эканамічныя ўмовы: паўднёва-заходняя Беларусь (Да-выд-Гарадок, Лахва, Манкевічы), сярэдняе Падзвінне (Друя). Больш жывёлы ўтрымлівалі таксама ў маёнтках з развітай зерневай вытворчасцю (маёнткі Клецк і Чарнаўчыцы Радзівілаў, Паставы Тызенгаўза, Высокае Сапегаў)3.

Найбольш вырошчвалі ў феадальных маёнтках буйную рагатую жывёлу, у першую чаргу кароў. У значнай колькасці ўтрымлівалі свіней, авечак, хатнюю птушку.

Асаблівая ўвага ў феадальных дварах звярталася на развядзенне рабо-чай жывёлы. Для заходніх і цэнтральных раёнаў Беларусі асноўнай цягла-вай сілай з'яўляліся валы, для ўсходніх - коні. Але ў другой палове XVIII ст. рабочыя коні сустракаюцца і ў магнацкіх маёнтках захаду Беларусі - у Нясвіжы, Ружанах, Дзярэчыне. Племянныя конныя заводы існавалі ў Няг-невічах, Карэлічах, Ліпічна, Цімкавічах, Смядыні, Высокім, Маладзечне, Залессі і інш.4

Неад'емнай часткай феадальнай гаспадаркі з'яўляліся агародніцтва, са-даводства, пчалярства, рыбаводства. У другой палове XVIII ст. асабліва інтэнсіўна развіваліся першыя дзве з пералічаных галін фальварковай вы-творчасці. У гэты час заметна пашыраўся асартымент агародных культур. Да традыцыйных капусты, морквы, цыбулі, агуркоў, буракоў дабавіліся фа-соля, сельдэрэй, пастарнак, мак, трускалкі. 3 80-х гг. XVIII ст. у агародах не-каторых магнацкіх уладанняў (Быцень, Высокае, Дзярэчын, Паставы і інш.) з'явілася бульба. За яе вырошчванне прызначаліся прэміі. Сялянам, якія на сваіх агародах высаджвалі гэтую экзатычную для таго часу культуру, зем-леўладальнікі выдавалі заахвочванні ў памеры да 20 злотых. Такім чынам, праз развіццё агародніцтва ў канцы XVIII ст. нацыянальная беларуская сельскагаспадарчая культура XX ст. паступова заваёўвала палеткі5.

Па меры пашырэння ў Беларусі палаца-паркавага будаўніцтва ў другой палове XVIII ст. усё большз'яўлялася дастатковазначных па плошчы садоў. Дакументы 1761 г. радзівілаўскага ўл адання Глыбокае ў Ашмянскім павеце называюць сад у гэтым маёнтку "вялізным". У садах можна было знайсці яб-лыні, грушы, вішні, слівы, чарэшні, кусты агрэсту, парэчак, нават персіка-

_______________

 

1 Pawlik St. Polskie instruktarze ekonomiczne z konca XVII I z XVIII wieku. Krakow. 1915. S. 251.

2 Там жа. С. 102, 354.

3 Козловсшй П.Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. С.52.

4 Тамжа. С.61,62.

5 Тамжа.С. 64-65.

 

 

выя і абрыкосавыя дрэўцы. Больш таго, у магнацкіх цяпліцах і аранжарэях вырошчвалі ананасы, дыні, фігі. Кветкі ў іх меліся круглы год1.

Калі аблічча феадальнай гаспадаркі на захадзе і ў цэнтры Беларусі вы-значала таварнае земляробства, то для ўсходу былі больш уласцівыя разна-стайныя прамысловыя заняткі. Першае месца сярод іх займалі промыслы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. Тут, безумоўна, лідзіравала вінакурэнне. Прычым вытворчасць моцных напояў, якая дазвалялася толькі землеўладальнікам, пашыралася на беларускіх землях у другой пало-ве XVIII ст. паўсюдна. Інвентары гэтага часу адзначаюць вінакурні (брова-ры) у кожным фальварку буйнога ўладання. Існавалі гэтыя прадпрыемствы пры корчмах у кожным горадзе і мястэчку. У Копыскім графстве, напрык-лад, колькасць корчмаў павялічылася ў 1724—1773 гг. з 7 да 39, у Кры-чаўскім старостве ў 1720 - 1747 гг. з 18 да 53, у Шклоўскім графстве ў 1693—1771 гг. з 10 да 25. У некаторых маёнтках звыш 60 % наяўнага зерня ішло на выраб гарэлкі і піва. Так, на Крычаўскім бровары на працягу сутак выраблялі 110 вёдзер гарэлкі, вінакурня ва Урэччы давала прыкладна 2700 л гарэлкі ў суткі. Натуральна, вінакурэнне з'яўлялася адным з найгалоўней-шых прыбытковых артыкулаў буйных землеўладальнікаў. Толькі арэнда корчмаў складала 37 % прыбытку вялікай Магілёўскай эканоміі, 26 % - Го-мельскага староства2.

Другім відам прадпрыемстваў па перапрацоўцы зерня з'яўляліся млы-ны. Правы на іх будаўніцтва і прыбытак ад дзейнасці, таксама як ад бровараў і корчмаў, належалі выключна землеўладальнікам. Таму яны імкнуліся максімальна павялічваць іх колькасць. У 1777 г., згодна перапісу скароовай камісіі ВКЛ, у Берасцейскім павеце налічвалася 178 вадзяных млыноў і 25 ветракоў. У 50—60-х гг. XVIII ст. у Магілёўскай эканоміі дзейнічаў 71 млын, V Гомельскім і Крычаўскім староствах - адпаведна 46, у Быхаўскім графст-ве-313.

_______________

 

1 Козловский П.Г, Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине ХУШ в. С. 66-68.

2Мелешко В.И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии. С. 107-115; Козловский П.Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. С. 76.

3Там жа.С. 71-72, 115-128.

 

 

Да прамысловых прадпрыемстваў, якія былі дастаткова распаўсюджаны ў феадальных гаспадарках і выкарыстоўвалі сельскагаспадарчую сыравіну, трэба аднесці алейні (маслабойні), фолюшы (сукнавальні).

Агромністыя лясныя масівы на беларускіх землях абумовілі шырокае распаўсюджанне ў буйных гаспадарках, галоўным чынам дзяржаўных і прыватнаўласніцкіх, лясных промыслаў. Вялікі попыт на лесаматэрыялы ў Заходняй Еўропе арыентаваў лясны промысел на знешні рынак. Да такога роду прамысловай дзейнасці адносілася нарыхтоўка таварнага лесу, лесама-тэрыялаў і прадуктаў перапрацоўкі дрэва. Сюды ж можна аднесці таксама будны ці паташны промысел. Паташ - гэта рэчыва ў выглядзе белага зярністага парашку са шчолачнымі ўласцівасцямі, якое атрымліваюць з по-пелу. Ён быў дастаткова дарагім на заходнім рынку. Буды засноўвалі ў буй-ных феадальных гаспадарках. У XVIII ст. прадпрыемствы па вытворчасці паташу змяшчаліся каля лясных масіваў. Вядомая была Грэская буда, па-ташні ў Крычаўскім, Чачэрскім, Прапойскім староствах, Быхаўскім, Лю-бавіцкім і Лоеўскім графствах, маёнтках Стрэшын і Горваль. Паташны про-мысел прыносіў землеўладальніку вялізны прыбытак - да 80-90 % ад укладзенага капіталу, таму ўвага гаспадароў маёнткаў да дзейнасці буд была самай пільнай1.

Дастаткова значныя запасы балотнай руды па ўсёй тэрыторыі Беларусі дазвалялі засноўваць рудні - прадпрыемствы па здабычы жалеза. Назвы на-селеных пунктаў з корнем "руд", раскіданых па ўсіх рэгіёнах у дастатковай колькасці (Рудня, Руда, Рудзенка, Рудаўшчына і інш.), сведчаць аб існа-ванні ў феадальных гаспадарках жалезарудных гут. Толькі ў Рэчыцкім паве-це дакументы фіксуюць у другой палове XVIII ст. наяўнасць 24 рудняў2. Дзейнічалі ў гаспадарках буйных землеўладальнікаў і на дзяржаўных зем-лях і прадпрыемствы па вытворчасці шкла, а таксама цагельні.

Для заоеспячэння функцыяніравання шматгаліновай феадальнай гас-падаркі землеўладальнікі практыкавалі інтэнсіўнае будаўніцтва ў сваіх маёнтках гаспадарчых і вытворчых збудаванняў. Іх маштабы можна праілю-

страваць на прыкладзе сапежскага ўладання Дзярэчын. Тут у 1793-1794 гг. будаваліся бровар, цагельня, дамба ля фолюша, дамба ля млына, галоўны склад у цэнтры маёнтка, "страхавы сялянскі магазін", гумно, стайня, карчма і шэраг іншых аб'ек-таў3.

Арганізацыя і вядзенне гаспадаркі. Прынцыпы кіравання як дзяржаўнымі, так і прыват-
наўласніцкімі ўладаннямі, што не здаваліся ў арэнду, былі аднатыпнымі з невялікімі асаблівасцямі. Сярод важнейшых прынцыпаў можна назваць дастаткова высокую ступень цэнтралізацыі. Буйныя магнацкія ўладанні дзяліліся на графствы цi княствы, дзяржаўныя ж эканоміі (напрыклад, Гародзенская) –

_______________

 

1 Мелешко В.И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии. С.144—162.

2 Там жа. С. 163.

3 Козловский П.Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. С. 89.

 

 

на губерні. На чале гэтых адзінак стаялі генеральныя аканомы ці губерната-ры. Пры гэтых начальніках ствараліся і дзейнічалі галоўныя канцылярыі, у склад якіх уваходзілі асноўныя спецыялісты розных галін гаспадарання і прадстаўнікі кантрольных органаў.

Вышэйназваныя буйныя адзінкі гаспадарання ў сваю чаргу дзяліліся на драбнейшыя, якія атрымалі назву "ключ". Ключ аб'ядноўваў ад аднаго да не-калькіх фальваркаў (на чале яго стаяў аканом). Аканомы ж узначальвалі фальваркі. Фальварковае кіраванне абапіралася на адказных асоб сельскай адміністрацыі: войта, падвойта, лаўнікаў, дзесятнікаў1.

Гаспадарчую дзейнасць уся кіруючая іерархія здзяйсняла згодна выда-дзеных і абавязковых да выканання інструкцый. Па зместу інструкцыі былі падобныя і акрэслівалі агульныя прынцыпы гаспадарання. Аўтары інструк-цый у першую чаргу звярталі ўвагу на неабходнасць укаранення і пашырэн-ня найноўшых і прадуктыўных метадаў вядзення гаспадаркі. Далей інструк-цыі акрэслівалі кола абавязкаў асобных ураднікаў, прынцыпы ўзаемаад-носін розных звенняў кіруючай іерархіі, парадак справаздачнасці, збору па-даткаў і г.д. Парушэнне прадпісанняў землеўладальнікаў магло прывесці да спагнання з парушальнікаў штрафаў, а то і да звальнення з займаемых пасад.

Кантралявалі выкананне інструкцый спецыяльныя рэвізоры (люстрата-ры, камісары), якія час ад часу аб'язджалі маёнткі. Пры гэтым яны ацэньвалі узровень гаспадарання, фармулявалі прапановы па яго паляпшэнню, зана-тоўвалі скаргі прыгонных падданых на адміністрацыю. Нярэдка дзейнасць рэвізораў станоўча адбівалася на эканамічным стане тых ці іншых уладан-няў. Бывалі выпадкі, калі кантралёрскія функцыі ўскладалі на сябе аванту-рысты, што вяло да драм у жыцці селяніна. Так, каб падарваць сярод пры-гонных давер да камісараў, арандатары ці адміністратары часам ішлі на пра-мое ашуканства. Напрыклад, у 1740 г. арандатар Крычаўскага староства Гдаль Іцкавіч абвесціў, што ва ўладанне прыбыў камісар Радзівілаў (фак-тычных гаспадароў) па прозвішчу Шыманскі. Ён, як запэўнівалася, меў на мэце выслухаць сялянскія крыўды і прапаноўваў падданым прад'явіць усе квітанцыі аб уплаце чыншу. Прыгонныя паверылі і аднеслі "княжацкаму рэвізору" звыш 200 тыс. квітанцый на ўжо выплачаны чынш. Калі ўся даку-ментацыя была сабрана, Шыманскі знік. Потым высветлілася, што на самай справе не камісарам Радзівіла быў так званы Шыманскі, а наймітам мясцо-вых часовых гаспадароў Крычаўскага староства. У выніку прыгонныя былі вымушаны ў другі раз плаціць грашовы падатак2.

Амаль усе земляробчыя і часткова прамысловыя работы ў гаспадарцы феадала выконвалі сяляне-паншчыннікі са сваім інвентаром. Наёмная пра-ца была з'явай эпізадычнай, а колькасць працаўнікоў-наёмнікаў мізэрнай. У другой палове XVIII ст. у фальварках у сярэднім звычайна працавала 6-7 работнікаў па найму. Але ўжо сам факт іх выкарыстання быў сімптаматыч-ны, бо азначаная колькасць наймітаў давала фальварку каля 2 тыс. дзён у год адносна высокай па сваёй вытворчасці працы. Гэта практычна прыраўніва-лася да адбывання двухдзённай паншчыны на працягу года 20 сялянскімі гаспадаркамі3. Так што эфектыўнасць наёмнай працы сведчыла сама за сябе.

________________

1 Козловский П.Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. С.99—101; Похилевич Д.Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы во второй половине XVIII в. С. 167-168.

2 Мялешка В.І., Лойка П.А. Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы. С. 24.

3 Похилевич Д.Л. КрестьянеБелоруссии и Литвы во второй половине XVIII в.С. 163-176.

 

 

Менавіта наёмная праца выступа-ла як вядучы прынцып у арганізацыі прамысловай вытворчасці. Аплата наёмнага работніка ажыццяўлялася ці грашыма, ці прадуктамі харчаван-ня. Пры гэтым улічваліся ступень кваліфікацыі работніка і аб'ём выкана-най працы. Паступова да канца XVIII ст. наёмная праца пачынае практыкавац-ца і ў земляробстве. У тых маёнтках, дзе дакументы рэгіструюць падобныя факты, прыкметна мяняецца і арсенал сельскагаспадарчай тэхнікі. На змену руцінным, часта драўляным баронам, сохам, косам прыходзяць бясколавыя плугі, жалезныя бароны, механічныя веялкі. Усё большая ўвага ў перада-вых гаспадарках звяртаецца на прымяненне найноўшых агратэхнічных прыёмаў1.

Рыначныя сувязі. Дакументаль-ныя крыніцы сведчаць аб даволі цес-най сувязі феадальнай гаспадаркі як з унутраным, так і са знешнім рынкамі. Пры гэтым геаграфічныя рэгіёны мелі свае асаблівасці. Заходнія і цэнтраль-ныя землі былі болын звязаныя непасрэдна са знешнімі рынкамі. На ўсходзе ж ва ўмовах адносна невялікіх плошчаў панскіх ворных зямель феадал не мог абысціся без унутранага рынку, пры гэтым не адмаўляючыся ад знешне-рыначнай дзейнасці.

У канкрэтных лічбах і прыкладах гэта выяўлялася наступным чынам. На долю буйных прыватнаўласніцкіх гаспадарак у 80—90-х гг. XVIII ст. прыходзілася 66,9 % усяго збожжавага экспарту ВКЛ2. Пераважная боль-шасць магнацкіх маёнткаў Заходняй Беларусі выкарыстоўвала нёманскі водны шлях для дастаўкі жыта ў Крулявец. Паўднёва-заходняя частка Бел а-русі (Берасцейшчына) мела адпрацаваны шлях для сплаву збожжа па Бугу і яго прытоку Нараву ў польскія гандлёвыя цэнтры Гданьск і Эльблонг. За-ходнедзвінскі гандлёвы шлях цераз Рыгу ў Заходнюю Еўропу больш выка-рыстоўваўся не для хлебнага, а для ляснога экспарту. Менавіта па ім з паўночна-заходніх раёнаў Беларусі ішлі на знешні рынак лес, прадукты ле-саперапрацоўкі, пянька, ільняное семя3.

3 захаду землеўладальнікі імпартавалі як рэчы асабістага карыстання, так і тавары масавага попыту і вытворчага прызначэння. Прычым апошнія артыкулы імпарту былі куды больш значныя, чым першы. Так, у магнацкія маёнткі дастаўляліся соль, жалеза, свінец, катлы, шкло і іншыя тавары4.

______________

 

1 Козловский П.Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. С. 40-41.

2 Там жа. С. 92.

3 Там жа. С. 92-93.

4 Там жа. С. 94.176

 

 

Безумоўна, феадальныя гаспадаркі заходніх і цэнтральных раёнаў Бела-русі не маглі абысціся без унутранага рынку, куды яны пастаўлялі прадук-цыю фальваркаў, прамысловых прадпрыемстваў і дзе ў сваю чаргу набывалі неабходныя для гаспадарання тавары (цэгла, вапна, шкло, лесаматэрыялы, жалеза, цукар і г.д.).

Аднак больш інтэнсіўна абмен таварамі на мясцовых рынках, у які былі ўцягнуты феадальныя гаспадаркі, ажыццяўляўся на ўсходніх беларускіх тэ-рыторыях. Там, на штотыднёвых таргах і кірмашах у гарадах і мястэчках, не-пасрэдна ў сваіх дварах феадалы рэалізоўвалі звыш 50 найменняў тавару. У іх лік уваходзілі жыта, пшаніца, ячмень, авёс, грэчка, агуркі,капуста, ка-ноплі, пянька, хмель, алей, жывёла, птушка, яйкі, мяса-малочныя прадукты, мёд, піва, гарэлка, селядцы, соль, жалеза, цэгла і г.д.1

Землеўладальнікі трымалі на асаблівым кантролі тыя галіны сваёй гас-падаркі, якія прыносілі значны прыбытак на ўнутраным рынку. Так, зерне-вая гаспадарка давала 80 % прыбытку ў маёнтках Марцыянава і Падбярэззе Віцебскага ваяводства. Тут адпаведна звярталася пільная ўвага на развіццё фальварка. У маёнтку Агінскіх Веляшковічы спецыялізаваліся на развя-дзенні і пастаўцы на мясцовы рынак прадукцыі жывёлагадоўлі, садаводства і агародніцтва2.

Нельга змяншаць значэнне і знешняга гандлю ў функцыяніраванні феа-дальнай гаспадаркі ўсходу Беларусі. Ён быў дастаткова насычаны і шмат-вектарны. Аналіз дакументальнага матэрыялу дазваляе канстатаваць факт актыўнасці знешнегандлёвай дзейнасці буйных землеўладальнікаў у роз-ных напрамках. Адным з іх быў гандаль з Расіяй. Тут беларускі феадал ці яго агент выступаў хутчэй за ўсё ў якасці перакугішчыка. На расійскім рынку скупаліся зерне, пянька, лён, каноплі. Болыпай часткай гэты тавар перапра-даваўся гандлярам у прыбалтыйскіх партах. Набытая на ўсходзе сыравіна ў нейкай ступені абслугоўвала прамысловыя прадпрыемствы Усходняй Бе-ларусі. Некаторыя рэчы на расійскіх рынках беларускія феадалы закуплялі для ўласнага ўжытку. Гэта футры, шаўковыя тканіны, вырабы з золата3.

Даволі стабільнымі былі гандлёвыя сувязі з паўднёвымі ўкраінскімі зем-лямі. На рынках Нежына, Старадуба, Кіева збывалася галоўным чынам пра-дукцыя лясных промыслаў і збожжа. 3 Украіны на беларускія землі дас-таўлялася звычайна соль і пераганялася жывёла4.

Пэўнае месца ў рыначных сувязях буйнапамеснай гаспадаркі Усходняй Беларусі займаў гандаль з Гданьскам. Высокія цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю ў гэтым буйнейшым балтыйскім гандлёвым цэнтры рабіў вы-гадным, нягледзячы на значныя транспартныя выдаткі, экспарт туды пянькі, паташу, алею. Асноўнымі пастаўшчыкамі таварных партый у гэтым напрамку выступалі буйныя землеўладальнікі - Сапегі, Радзівілы, Агінскія. Так, фактычныя ўладальнікі Гомельскага староства Радзівілы ў 1771 г. вы-везлі ў гданьскі порт 4192 кварты (2934 л) алею. 3 Гданьска феадалы імпар-тавалі розныя тканіны, вырабы з фарфору, зброю, прадметы раскошы.

Аднак найбольш развітымі былі гандлёвыя сувязі феадальных гаспада-рак Усходняй Беларусі з іншымі балтыйскімі цэнтрамі - Рыгай і Кру-

_______________

 

4 Там жа. С. 94.

1 Мелешко В.И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии. С. 180.

2 Там жа.С. 184-187.

3 Там жа.С. 193-194.

4 Там жа.С. 195-197.

 

 

ляўцом. У гэтыя парты адсюль экспартавалася не зерне, як з бужска-нёман-скага басейна, а пянька, каноплі, ільносемя, паташ, алей, лесаматэрыялы. Так, уладальнік Дубровенскага графства Сапега ў 1764 г. прадаў у Кру-ляўцы пянькі на суму 16 413 тынфаў (тынф - 1 злоты 8 грошаў), канапель -на4465 тынфаў. Гаспадар Шклоўскага графства Г.Сяняўскі за 6 гадоў збыў у Рызе 41 233 пуды пянькі і 9466 бочак канапель на агульную суму 294 900 злотых. Вялікімі партыямі ішлі вышэйзгаданыя тавары на рынкі Круляўца і Рыгі з Магілёўскай эканоміі, Быхаўскага і Копыскага графстваў, Чачэрска-га, Прапойскага, Крычаўскага старостваў і іншых буйных уладанняў Па-дняпроўя1.

Такім чынам, феадальная гаспадарка другой паловы XVIII ст. на бела-рускіх землях уяўляла сабой шматгаліновы гаспадарчы комплекс, дзе побач з сельгасвытворчасцю ўкараняліся перапрацоўчыя промыслы, развівалася мясцовая прамысловасць. Феадальная гаспадарка забяспечвала сваю пры-бытковасць і мела стымул для далейшага развіцця праз інтэнсіўныя гандлёвыя сувязі з мясцовым, а найбольш са знешнім рынкам.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1085. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Ученые, внесшие большой вклад в развитие науки биологии Краткая история развития биологии. Чарльз Дарвин (1809 -1882)- основной труд « О происхождении видов путем естественного отбора или Сохранение благоприятствующих пород в борьбе за жизнь»...

Этапы трансляции и их характеристика Трансляция (от лат. translatio — перевод) — процесс синтеза белка из аминокислот на матрице информационной (матричной) РНК (иРНК...

Условия, необходимые для появления жизни История жизни и история Земли неотделимы друг от друга, так как именно в процессах развития нашей планеты как космического тела закладывались определенные физические и химические условия, необходимые для появления и развития жизни...

Характерные черты немецкой классической философии 1. Особое понимание роли философии в истории человечества, в развитии мировой культуры. Классические немецкие философы полагали, что философия призвана быть критической совестью культуры, «душой» культуры. 2. Исследовались не только человеческая...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит...

Кран машиниста усл. № 394 – назначение и устройство Кран машиниста условный номер 394 предназначен для управления тормозами поезда...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия