Студопедия — Чатырохгадовы (1788—1792) сейм і значэнне яго рашэнняў для Беларусі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Чатырохгадовы (1788—1792) сейм і значэнне яго рашэнняў для Беларусі






Уплыў міжнародных абставін на рэфарматарскую дзейнасць у Рэчы Паспалітай. Вяршыняй рэфарматарскіх працэсаў, якія разгарнуліся ў Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст., стала дзейнасць Чатырохгадовага сейма. У гісторыю дзяржавы ён увайшоў яшчэ і пад назвай "Вялікі": як з на-годы працяглага тэрміну сваёй працы, так, што больш верагодна, і з нагоды важнасці прынятых на ім рашэнняў. Яны акумулявалі ў сабе папярэднія здабыткі рэфарматарскай думкі і адначасова выйшлі на новыя рубяжы са-цыяльна-эканамічных і палітычных пераўтварэнняў.

На падзеі ў Рэчы Паспалітай у канцы 80-х гг. XVIII ст. непасрэдны ўплыў аказаламіжнародная сітуацыя ў Еўропе. Прыхільнікі змен у палітыч-ным ладзе краіны, якія выступалі за ліквідацыю яе залежнасці ад Расійскай імперыі, абапіраліся на прагрэсіўныя з'явы ў жыцці іншых дзяржаў (абвяш-чэнне залежнасці паўночна-амерыканскіх калоній і абсалютысцкая фран-цузская манархія вымушана была ў 1787 г. дазволіць скліканне "генераль-ных штатаў"). У Швейцарыі была ліквідавана ўлада алігархіі. Такім чынам, паступова, не без цяжкасцей, прабіваў сабе шлях рух свабоды і дэмакратыі як на Амерыканскім, так і на Еўрапейскім кантыненце.

У самой Рэчы Паспалітай усё болын упэўнена гучалі галасы публіцыс-таў і палітыкаў, якія адстойвалі ідэі рэформаў і незалежнасці. Сярод іх у пер-шую чаргу трэба назваць працу мешчаніна па паходжанню С.Сташыца "Увагі над жыццём Яна Замойскага" (1785). У 1788 г. з'яўляецца твор вядо-мага прыхільніка рэформаў Г.Калантая "Некалькі лістоў ананіма да Ст.Ма-лахоўскага", а таксама працы Ю.Паўлікоўскага "Аб падданых польскіх" і "Палітычныя думкі для Польшчы". У першую чаргу ўвага гэтых публіцыс-таў была накіравана на неабходнасць рэфармавання сейма, дапушчэння да ўдзелу ў ім багацейшых прадстаўнікоў мяшчанскага стану. 3 мэтай абмежа-вання свавольства магнатаў планавалася адхіліць ад удзелу ў рабоце сеймікаў залежную ад іх непасесійную шляхту. Адстойвалася ідэя надання сялянству асабістай свабоды, замена паншчыны чыншам. Прадстаўнікі рэ-фарматарскіх колаў выступалі таксама за павелічэнне колькасці рэгулярна-га войска.

Аднак было зразумела, што для правядзення рэформаў унутры дзяржа-вы патрэбна спрыяльная міжнародная сітуацыя. Яна якраз і ўзнікала ў кан-цы 80-х гг. У 1787 г. Расія, а потым і Аўстрыя ўступілі ў вайну супраць Тур-цыі. Акрамя гэтага, у 1788 г. пачалася расійска-шведская вайна. Швецыю падтрымалі Прусія, Англія і Галандыя. У такой сітуацыі ўраду Расійскай імперыі прыходзілася думаць у першую чаргу не аб працягу экс-пансіянісцкіх планаў, але аб захаванні ранейшага становішча. Істотным фак-тарам стала значнае пагаршэнне адносін паміж Расіяй і Прусіяй, удзельнікамі першага падзелу. Для Рэчы Паспалітай настаў спрыяльны момант, каб вы-зваліцца ад расійскага апякунства, фактычнай дзяржаўна-палітычнай за-лежнасці, распрацаваць і ажыццявіць рэформы. У атмасферы пагаршэнняў адносін паміж краінамі-падзельшчыцамі пачала крыху ўзрастаць роля Рэчы Паспалітай як самастойнага фактара ў еўрапейскай палітыцы. Падчас спат-кання Кацярыны II і Станіслава Аўгуста ў Канёве на Украіне (1787) расійская імператрыца выказалася супраць змен у палітычным ладзе сусед-няй дзяржавы. Аднак яна пагадзілася на заключэнне абарончага саюза ў плануемай вайне супраць Турцыі і скліканне ў 1788 г. сейма пад шырмай канфедэрацыі з мэтаю павелічэння колькасці войска.

 

 

Пачатак дзейнасці сейма. Сейм распачаў сваю работу 7 кастрычніка 1788 г. Паколькі большасць паслоў і ад Полылчы, і ад Вялікага княства Літоўскага жадалі, каб сейм прыняў рашэнне аб павелічэнні колькасці вой-ска, то перад яго адкрыццём была ўтворана канфедэрацыя, што дазваляла прымаць рашэнні большасцю галасоў. Было абвешчана, як звычайна, пра неабходнасць утрымаць панаванне каталіцкай веры, а таксама цэласнасць дзяржавы, шляхецкага "рэспубліканскага" ладу пры захаванні існуючых улад, павелічэнні войска, падаткаў і ўвядзенні змен, якія б палепшылі ўнут-ранае становішча дзяржавы. У "пасольскай ізбе" сейма ўтварылася шматлікая групоўка так званых "патрыётаў", якія перш за ўсё хацелі разар-ваць путы залежнасці ад Расіі і разам з тым ажыццявіць рэформы. Сярод яе кіраўнікоў былі Г.Калантай, І.Патоцкі, С.Малахоўскі і інш. У першую чаргу планавалася ліквідаваць "liberum veto", увесці спадчынны трон, адмяніць элекцыю (выбары) манарха. Важным патрабаваннем было ўстанаўленне так званага "гатовага сейма". Ён павінен быў выбірацца не на адну сесію, а на пэўны тэрмін (2 гады) і мог бы склікацца пры неабходнасці без адкладу і но-вых выбараў.

Перавага на сейме "патрыятычнай" ці "прагрэсіўнай" партыі ўзмацнілася пасля з'яўлення "прускай ноты". У ёй прускі пасланнік ад імя берлінскага двара заявіў пратэст супраць праекта саюза Рэчы Паспалітай з Расіяй і прапанаваў узамен заключэнне саюза з Прусіяй. Уражанне ад гэтай "ноты" было велізарным. Першы раз афіцыйна адна з суседак Рэчы Пас-палітай, удзельніца першага падзелу, так рашуча выказалася супраць Расійскай імперыі. Аднак сапраўдныя намеры Прусіі былі накіраваны на за-беспячэнне ўласных інтарэсаў коштам тэрытарыяльных саступак на сваю карысць з боку Рэчы Паспалітай.

У першай пастанове сейма было прызнана неабходным павялічыць колькасць рэгулярнага войска да 100 тыс. чалавек. У сувязі з гэтым па прапанове "патрыётаў" было прынята рашэнне і аб скасаванні "вайсковага дэпар-тамента" Пастаяннай Рады. "Патрыёты" запэўнівалі, што нельга перадаваць уладу над такім вялікім войскам дэпартаменту ўстановы, якая калісьці была навязана сілай звонку і дагэтуль заставалася пад знешнім уплывам. Замест "вайсковага дэпартамента" ўтваралася "вайсковая камісія", агульная для ВКЛ і Польшчы. За гэту прапанову прагаласавала 180з263удзельнікаў сейма, якія бралі ўдзел у галасаванні. Гэтабыў прамы выклік Расіі, яе гарантый-наму апякунству. Каб замацаваць антырасійскую накіраванасць у рабоце сейма, прускі кароль Фрыдрых Вільгельм накіраваў на імя сеймавых мар-шалкаў К.Н. Сапегі (ад ВКЛ) і К.Малахоўскага (ад Польшчы) спецыяльную дэкларацыю. У ёй было заяўлена, што Прусія лічыць сябе абавязанай гарантаваць незалежнасць Рэчы Паспалітай і не прызнае за сабою права ўмяшальніцтва ў яе ўнутраныя справы. Наадварот, Прусія лічыць сябе абавязанай абараняць поўную свабоду Рэчы Паспалітай у самастойным выра-шэнні сваіх унутраных праблем. Такім чынам, Прусія замацоўвала ініцыя-тыву краіны - гаранткі будучых рэформаў у суседняй дзяржаве. Пераарыентацыя на супрацоўніцтва з Прусіяй завяршылася тым, што 29 сакавіка 1790 г. сейм ухваліў падпісанне аоарончага саюза з ёю. Прычым у адрознен-не ад Расіі сама Прусія нібыта была зацікаўлена не ў захаванні старога, ад-жылага, а ў развіцці новага і перадавога ў жыцці Рэчы Паспалітай.

Гэта "пруская" дэкларацыя яшчэ больш упэўніла прыхільнікаў рэформаў у магчымасці іх ажыццяўлення і пазбаўлення ад усеахопнага расійскага апякунства. 19 студзеня 1789 г. сейм прыняў рашэнне аб скасаванні Пастаяннай Рады. Спачатку пецярбургскі двор досыць спакойна прарэагаваў на

 

 

гэта рашэнне, якое мела характар прамога выкліку інтарэсам Расіі. Аднак пазней расійскі віцэ-канцлер папярэдзіў пасла Рэчы Паспалітай у Пецяр-бургу Дэболі: "Калі вы адвернецеся ад нас, можаце быць упэўненымі, што з'явіцца другі том падзелу..."

Пасля прыняцця рашэння аб значным павелічэнні колькасці войска пе-рад сеймам паўстала пытанне: дзе ўзяць сродкі на яго ўтрыманне? Было прынята рашэнне аб павышэнні некаторых існуючых падаткаў і ўвядзенні новых. Так, павялічылася ў два разы арэндная плата ("кварта") з тры-мальнікаў старостваў, а з былых езуіцкіх уладанняў ("эмфітэз") - у 3,5 раза. Уводзіўся падатак у памеры 10 %, так званая "вечная ахвяра", з прыватных шляхецкіхуладанняў, а з духоўных - у памеры 20 % ад гадавога прыбытку. 3 запланаванай сумы ў 40 млн злотых, неабходных на ўтрыманне войска, у рэ-альнасці ўдалося сабраць толькі каля паловы. У сувязі з гэтым было выра-шана знізіць колькасць войска да 65 тыс. чалавек.

Адной з самых галоўных задач сейма стала рэформа дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. 3 гэтаю мэтаю на фоне пагаднення караля Станіслава Аўгуста з "патрыётамі" ў верасні 1789 г. на сейме вылучылі з ліку паслоў і се-натараў спецыяльную "дэпутацыю для рэформаў кіравання" пад старшын-ствам біскупа Красінскага. Адначасова ішоў распад кансерватыўнай маг-нацкай групоўкі на сейме. Некаторыя пакідалі Варшаву, а С.Жэвускі і Ш.Патоцкі ўвогуле выехалі за мяжу.

У хуткім часе была створана і "дэпутацыя" па абмеркаванні мяшчанска-га пытання. Штуршком для абмеркавання становішча мяшчан у дзяржаве з'явіўся з'езд упаўнаважаных ад мяшчанскага стану, арганізаваны прэзідэн-там Варшавы Дэкертам. Працэсія прадстаўнікоў 141 горада ВКЛ і Поль-

шчы, апранутых ў чорнае адзенне, накіравала ў каралеўскі замак, уручыла сейму спецыяль-ную петыцыю. У ёй прадстаўнікі заможнага мяшчанства дамагаліся права набыцця зя-мельных уладанняў, доступу да свецкіх і духоўных пасад, права накіравання сваіх прадстаўнікоў на сейм. "Чорная працэсія" выклікала вялікае ўражанне паслоў. Яна сведчыла аб пранікненні ў Рэч Паспалітую ідэй французскай рэвалюцыі і пачатку кан-салідацыі тут "трэцяга саслоўя".

Паколькі выпрацоўка некаторых рэфор-маў кіравання, асабліва мясцовага, была вельмі неабходнай, а ўвядзенне іх у дзеянне патрабавала часу, сейм, не дачакаўшыся ра-шэнняў "дэпутацыі", сам стварыў органы мясцовай адміністрацыі. Такімі органамі павінны былі стаць "парадкавыя цывільна-вайсковыя камісіі". Інстытут "цывільна-вайсковых камісій" як орган мяс-цовай адміністрацыі павінен быў замяніць анархічнае шляхецкае самакіраванне, якое на гаспадарчых павятовых сейміках дзейнічала па сутнасці ў інтарэсах магнацтва. Рэформа мясцовай адміністрацыі была вельмі неабходнай справай і ў сувязі з рашэннем аб павелічэнні войска, набраннем "рэкрутаў", збо-

 

 

рам падаткаў. У лістападзе 1789 г. праект аб стварэнні "цывільна-вайсковых камісій", спачатку толькі для ВКЛ, быў ухвалены сеймам. Аўтарамі яго былі літвінскія паслы Т.Ваўжэцкі і М.Бутрымовіч.

Згодна з пастановай сейма, кожнае ваяводства і павет павінны былі аб-раць на гаспадарскіх сейміках такія камісіі ў складзе не менш чым 15 асоб на два гады. 3 1791 г. у склад камісій акрамя прадстаўнікоў мясцовай шляхты ўваходзілі тры прадстаўнікі ад мяшчанства. "Цывільна-вайсковыя камісіі" павінны былі займацца справамі набору, кватаравання і харчовага забеспя-чэння войска. Адміністрацыйна-эканамічная функцыя гэтых устаноў за-ключалася ў зборы статыстычных даных аб мясцовым насельніцтве, збіранні і захаванні падаткаў, кантролі над будаўніцтвам дарог і мастоў, на-глядзе за асветай, дабрачыннымі ўстановамі і інш.

Абвастрэнне рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі і Украіне. Скліканне ў Пінску "генеральнай кангрэгацыі";.Падчас працы сейма набыла актуаль-насць рэлігійная праблема, звязаная з ураўнаваннем у правах католікаў і дысідэнтаў. 3 усходніх тэрыторый Беларусі і асабліва з Украіны пачалі рас-паўсюджвацца чуткі аб падрыхтоўцы там нейкага бунту сярод правас-лаўнага насельніцтва, накіраванага супраць каталіцкай шляхты і святарст-ва. У сувязі з гэтым сейм у 1789 г. стварыў "дэпутацыю ў справе абвінавачва-емых у бунтах". Яна не знайшла канкрэтных пацвярджэнняў інспірацыі ан-тыдзяржаўных ці антыкаталіцкіх настрояў сярод праваслаўнага на-сельніцтваз боку Расіі праз праваслаўнае святарства. Тым не менш пазагаду "дэпутацыі" быў арыштаваны і вывезены на тры гады ў Варшаву архіманд-рыт слуцкі В.Садкоўскі і некалькі іншых праваслаўных святароў. Справаз-дача "дэпутацыі" адбылася на таемным пасяджэнні сейма 26 і 27 сакавіка

1790 г. Галоўныя рэкамендацыі "дэпутацыі ў справе абвінавачваемых у бунтах" зводзіліся да ўстанаўлення ў Рэчы Паспалітай незалежнай ад пецярбургскага сінода праваслаўнай царкоўнай арганізацыі. Адначасова звярталася ўвага і на становішча уніяцкай царквы. "Дэпутацыя" прапаноўвала як мага хутчэй увесці ў склад сената яе мітрапаліта і епіскапаў. У сувязі з гэтым пятнаццаты уніяцкі мітрапал іт Т. Растоцкі 9 верасня 1790 г. увайшоў у скл ад сената.

Для вырашэння пытанняў праваслаўнай царквы сейм пастанавіў склікаць у Пінску "генеральную кангрэгацыю" праваслаўных. 15 чэрвеня 1791 г. у Пінск з'ехалася каля сотні дэлегатаў. "Генеральная кангрэгацыя" ў Пінску вырашыла пытанне аб часовым праваслаўным царкоўным кіраванні ў Рэчы Паспалітай да зацвярджэння сеймам праекта аб царкоўнай аўтакефаліі. На з'ездзе ў Пінску была абрана часовая "вышэйшая кансісторыя" ў складзе 12 чалавек на чале з ігуменам Бельскага манастыра С.Пальмоўскім. У абмеркаваным і прынятым праекце ўтварэння самастойнай праваслаўнай царквы планавалася мець на чале яе мітрапаліта з кафедрай у Бельску і трох епіскапстваў - Менскага, Наваградскага і Жытомірскага. У пытаннях веры праваслаўная царква ў Рэчы Паспалітай павінна была залежаць толькі ад Канстанцінопальскага патрыярха1. Аб прахалодным стаўленні да гэтага праекта большасці сеймавых паслоў сведчыць той факт, што ён быў зацверджаны пад самы канец работы сейма, калі ў маі 1792 г. распачалася вайна - інтэрвенцыя Расіі ў Рэч Паспалітую.

Атрымаўшы гарантыі падтрымкі ў справе рэформаў ад Прусіі, сейм пайшоў на далейшае абвастрэнне адносін з Расіяй. 5 жніўня 1790 г. "дэпутацыя"

_______________

 

1 Рункевич С. История Минской архиепископии (1793—1832 гт.). СПб., 1893. С. 133,135; Kalinka W. Sprawa ruska na sejmie czteroletnim. Lwow, 1884.

 

 

ў справе рэформаў кіравання вынесла на сеймавае абмеркаванне выпраца-ваны ёю новы праект "кардынальных правоў". Перш за ўсё сейм пастанавіў, што ў будучым ад дзяржавы не магла быць аддзелена ні адна частка. Гэта ад-разу ж прывяло да пагаршэння адносін з Прусіяй, якая спадзявалася ў пры-ватнасці атрымаць у якасці падзякі за сваю "гарантыю" Гданьск і Торунь. Услед за гэтым сейм абвясціў скасаванымі дамоўленасці аб расійскай "га-рантыі" за 1768 і 1773-1775 гг. Адпаведная пастанова аб гэтым была занесе-на ў "кардынальныя правы". Але па пытанню абрання манарха сейм ака-заўся не такім адзінадушным. Прапанова "дэлегацыі" аб увядзенні спадчын-нага трона ў "кардынальныя правы" не ўвайшла.

Падаўжэнне паўнамоцтваў сейма. Паміж тым восенню 1790 г. заканч-ваўся тэрмін пасяджэнняў надзвычайнага сейма. У сувязі з гэтым "пат-рыёты" ўнеслі прапанову не распускаць канфедэрацыю і сейм, па закону аб-раць на сейміках новы склад паслоў і далучыць яго да старога. Гэта прапано-ва была прынята і сейм быў прадоўжаны яшчэ на два гады, але ўжо з падвой-ным складам паслоў. 16 снежня 1790 г. "новыя" паслы злучыліся са "ста-рымі" і па прапанове Станіслава Аўгуста падпісалі акт канфедэрацыі. Такім чынам удалося захаваць пераемнасць у працы сейма, ліквідаваць пагрозу спынення працэсу рэформаў.

Аднымі з галоўных рашэнняў падвойнага сейма ў пачатку яго працы ста-ла прыняцце пастановы аб павятовых сейміках ад 24 сакавіка і аб кара-леўскіх гарадах ад 18 красавіка 1790 г.

Пастанова аб павятовых сейміках унесла пэўныя абмежаванні для ўдзе-лу ў шляхецкіх павятовых сейміках. Як вядома, сейм 1767—1768 гг., які пра-ходзіў пад націскам расійскага пасла М.Рэпніна, унёс у "кардынальныя пра-вы" пункт, згодна з якім уся шляхта, пасесійная і непасесійная, мела безу-моўнае права доступу на сеймікі. У выніку апошнія напоўніліся "ўбогай" і цёмнай шляхецкай масай, якой маглі маніпуліраваць магнаты.

Улічваючы гэта, сейм пакінуў выбарчае права на сейміках толькі за асе-лай, маючай уласныя зямельныя ўладанні шляхтай.

Пастанова сейма "Гарады нашы каралеўскія вольныя ў дзяржавах Рэчы Паспалітай" распаўсюдзіла на мяшчанства права асабістай недатыкаль-насці без пастановы суда. Заможныя жыхары гарадоў атрымалі таксама права набываць зямельную ўласнасць. Для іх адкрываўся доступ да грама-дзянскіх і свецкіх пасад, іх заняткі былі прызнаны такімі ж ганаровымі, як і шляхецкія. Цяпер шляхціц, які, напрыклад, па нейкіх прычынах вырашыў заняцца гандлем ці рамяством, фактычна ўжо не мог быць пазбаўлены шля-хецтва. Пасля прыняцця гэтай пастановы некаторыя прадстаўнікі шляхец-кага стану, нават магнаты, пачалі дэманстратыўна запісвацца ў лік мяш-чан-жыхароў.

Мяшчане перад кожным сеймам атрымалі права накіроўваць сваіх прад-стаўнікоў для ўдзелу ў асэсарскім судзе, скарбовай і паліцэйскай камісіях. Там, пры вырашэнні пытанняў, якія тычыліся гарадоў і гандлю, ім нада-ваўся рашаючы голас, па іншых пытаннях - толькі дарадчы.

Прадстаўнікі мяшчанскага стану маглі прэтэндаваць і на атрыманне шляхецтва - набілітацыю. Для гэтага мяшчане павінны былі выплачваць як уладальнікі маёнткаў у дзяржаўны скарб не менш 200 злотых падатку. Шля-хецтва маглі набыць таксама вайскоўцы, якія даслужыліся да капітана ці ротмістра. Акрамя таго, было вырашана на кожным сейме набілітаваць па 30 мяшчан, якія займелі заслугі перад дзяржавай. Дадзены пункт пастановы крытыкаваўся з розных бакоў. Кансерватыўная частка шляхецкага стану апасалася пераўтварэння сейма ў "аптэкарскі". Свядомая частка мяшчанст-

 

 

ва бачыла ў набілітацыйных захадах спробу "выбіць" са сваіх шэрагаў гарад-скую эліту.

Такім чынам, падыход да вырашэння праблем, якія тычыліся "трэцяга саслоўя" ў Рэчы Паспалітай, значна адрозніваўся ад працэсаў, якія адбы-валіся, напрыклад, у Францыі падчас рэвалюцыі. У цэлым пастанову сейма аб мяшчанах можна ацаніць як безумоўны крок наперад. У той жа час яна з'яўлялася выразным кампрамісам паміж сярэдняй шляхтай і заможным мяшчанствам.

Прыняцце Канстытуцыі 3 мая. Між тым заканатворчая праца сейма ўсё больш і больш зацягвалася. I калі спачатку міжнародная сітуацыя для рэ-фарматараў складвалася добра, то з 1791 г. яна значна пагоршылася. Набліжалася развязка ва ўзаемаадносінах з Расійскай імперыяй, якая, па чарзе скончыўшы з войнамі са Швецыяй і Турцыяй, магла заняцца справамі ў Рэчы Паспалітай. Прусія ўсё болын адыходзіла ад сваіх "гарантый" і зада-вальненне сваіх тэрытарыяльных прэтэнзій бачыла ў збліжэнні з Расіяй.

Трэба было спяшацца з заканчэннем асноўных рэформаў і прыняццем новай канстытуцыі, якая б надала ім сілу асноўнага закона. Лідэры праг-рэсіўнай плыні сейма І.Патоцкі і Г.Калантай склалі праект новай канстыту-цыі і вырашылі прадставіць яго сейму і правесці цалкам без абмеркавання. У гэтым яны заручыліся падтрымкай Станіслава Аўгуста. Паколькі многія пункты Канстытуцыі выклікалі на сейме адмоўнае стаўленне, для яе пры-няцця быў спецыяльна падабраны час - адразу пасля велікодных канікул. Разлік быў на тое, што кансерватары не паспеюць яшчэ з'ехаццаў Варшаву на сейм. Тым часам канстытуцыйны праект адносна лёгка змог бы прайсці па большасці галасоў прыхільных да яе паслоў і сенатараў, якіх спецыяльна папярэдзілі. План гэты цалкам удаўся і 3 мая 1791 г. адбылося прыняцце Канстытуцыі. Пры гэтым прысутнічалі 182 сенатары і паслы. Супраць пра-галасавалі 72 асобы, аднак у варшаўскім гродскім судзе было зафіксавана толькі 28 пісьмовых пратэстаў.

 

 

Канстытуцыя 3 Мая, ці, якяна напачатку афіцыйна называлася, "Іізіалуа ггааолуа", распрацоўвалася і прымалася пад выразным уплывам перадавой асветніцкай думкі. Так, ідэя аб тым, што "ўсялякая ўлада бярэ пачатак ад на-рода", вынікала з разважанняў Ж.-Ж. Русо. Замацаванне ж пастулата аб падзеле ўлады на тры часткі - заканадаўчую (сейм), выканаўчую (кароль і Стража Правоў) і судовую, з выразнай перавагай першай, сведчыць аб выка-рыстанні ідэй Мантэск'ё.

Канстытуцыя складалася з уводзін і 11 раздзелаў. Ва ўводзінах гаварыла-ся, што дадзеная Канстытуцыя, беручы ў разлік даўнія недахопы дзяржаўнага кіравання ў Рэчы Паспалітай, імкнучыся дасягнуць знешняй незалежнасці і ўнутранай свабоды, прымаецца для захавання дзяржавы і яе межаў.

У першым раздзеле пануючай рэлігіяй у дзяржаве звыкла абвяшчалася каталіцтва. Аднак адначасова гарантавалася "ўсім людзям, якога - кольве-чы вызнання, спакой у веры і апякунства ўрада" свабода веравызнанняў. Другі раздзел пацвярджаў усе правы і свабоды шляхецкага стану, трэці -уводзіў у якасці складанай часткі Канстытуцыі пастанову аб гарадах.

Чацвёрты раздзел утрымліваў новыя нормы аб сялянах. Праца селяніна прызнавалася галоўнай крыніцай багацця дзяржавы, а само сялянства - са-май вялікай часткай насельніцтва. Абвяшчалася, што ва ўзаемаадносінах з землеўласнікамі сялянства бярэцца "пад ахову права і нашага ўрада". Такса-ма гарантавалася поўная свабода выбару заняткаў для тых, хто пажадаў пе-расяліцца ў Рэч Паспалітую з іншых краін. Залежнасць прыгоннага се-ляніна ад феадалаў у гэтым раздзеле не скасоўвалася, але хоць на словах была зроблена спроба крыху абмежаваць іх свавольства.

У іншых раздзелах Канстытуцыі 3 мая вызначаліся структура і паўна-моцтвы двухпалатнага сейма, устанаўліваўся новы вышэйшы орган выка-наўчай улады для ўсёй Рэчы Паспалітай - Стража Правоў. У склад урада ўваходзілі ў якасці старшыні кароль, кіраўнік каталіцкай царквы - прымас як старшыня камісіі народнай асветы і пяць міністраў: паліцыі, унутраных і замежных спраў, вайсковы і фінансаў.

Да найбольш важных змен у дзяржаўным ладзе можна аднесці адмену права "ІіЬепші уеЬо" і выбарнасці (элекцыі) караля і вялікага князя. Пры гэ-тым манарх па Канстытуцыі захоўваў за сабою дастаткова вялікія паўна-моцтвы: ён з'яўляўся галоўнакамандуючым, прызначаў вышэйшых свецкіх урадоўцаў, генералаў і афіцэраў, епіскапаў.

Апошні, адзінаццаты раздзел Канстытуцыі быў прысвечаны войску. Яно павінна было складацца са шляхецкага паспалітага рушання і рэкрутаў, якіх трэба было набіраць з сялян. Войска падпарадкоўвалася выканаўчай уладзе і прысягала на вернасць манарху і Канстытуцыі.

Канстытуцыя 3 мая 1791 г. - першы ў Еўропе і другі ў свеце, пасля Кан-стытуцыі ЗІП А, асноўны дзяржаўны закон. Яна прымалася ў абставінах вос-трай палітычнай барацьбы і з'явілася вынікам пэўнага кампрамісу паміж ад-жываючымі феадальна-прыгонніцкімі і новымі буржуазнымі адносінамі. Некаторыя пытанні з-за неспрыяльнага міжнароднага становішча на сейме не былі разгледжаны да канца: не была ўхвалена пастанова аб Адукацыйнай камісіі, у стане дыскусіі засталася рэформа становішча яўрэяў у Рэчы Пас-палітай.

Канстытуцыя 3 мая ў цэлым была вельмі прыхільна сустрэта на-сельніцтвам дзяржавы, у тым ліку і на беларускіх землях. Каля 90 % павято-вых сеймікаў у лютым 1792 г. прызнала яе. Астатнія проста ніяк не выка-заліся1.

_____________

 

1 Szczygielski W. Referendum trzeciemajve. Lodz, 1994. S. 397.

 

 

Статус беларуска-літоўскіх зямель ў Рэчы Паспалітай паводле Канстыту-цыі 3 мая. Падчас працы Чатырохгадо-вага сейма сутыкнуліся дзве тэндэнцыі ў дачыненні да ВКЛ. Першая зыходзіла ад Станіслава Аўгуста і рэфарматараў і насіла цэнтралізатарскі характар. Яна вяла да максімальнай уніфікацыі ва ўсіх галінах грамадска-палітычнага жыцця. Другую тэндэнцыю - незалежніцкую -падтрымлівалі паслы ад беларускіх і літоўскіх паветаў. Яны адстойвалі заха-ванне асаблівасцей і "вячыстых" правоў сваёй дзяржавы ў складзе Рэчы Пас-палітай "двух народаў". Тое, што назва ВКЛ нават не ўпаміналася ў тэксце Кан-стытуцыі (толькі ўскосным чынам у ты-туле Станіслава Аўгуста), не магло выклікаць у іх захаплення. Таму са спаз-неннем, але з'явіўся 20 кастрычніка 1792 г. своеасаблівы дакумент пад на-звай "Узаемная гарантыя двух народаў", які павінен быў урэгуляваць гэту неда-рэчнасць. Маршалак сейма ад ВКЛ Казімір Нестар Сапега абвясціў праект "Узаемнай гарантыі", які праду-гледжваў аб'яднанне войска і скарбу, а таксама агульных для ВКЛ і Поль-шчы магістратур. Пры гэтым у іх павінна была засядаць аднолькавая коль-касць літвінаў і палякаў. Старшынства ў галоўных дзяржаўных камісіях, вайсковай і скарбовай, павінна было чаргавацца. Вялікае княства Літоўскае забяспечвала па гэтай "Гарантыі" свой скарб і суд, а таксама права "мець та-кую ж самую лічбу міністраў і дзяржаўных устаноў і з тымі ж тытуламі і аба-вязкамі, якія Карона калі-небудзь мець будзе". Гародня і надалей заставала-ся адной з дзвюх сеймавых сталіц Рэчы Паспалітай. Станіслаў Аўгуст ухваліў гэта пагадненне і прызнаў яго ў якасці аднаго з артыкулаў "pacta conventa"1.

Такім чынам, быў дасягнуты няпросты кампраміс, які акрэсліваў харак-тар узаемаадносін паміж ВКЛ і Польшчай пасля прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Аўтаномія беларуска-літоўскіх зямель у складзе Рэчы Пас-палітай была значна зменшана, але да канца так і не скасавана. "Узаемная га-рантыя" сведчыла аб неабходнасці ўліку інтарэсаў ВКЛ.

Калі казаць аб міжнароднай рэакцыі на прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 г., то трэба адзначыць, што ў цэлым яна была прыхільнай. Папа рымскі прыслаў Станіславу Аўгусту сваё віншаванне і асобным breve (указам) перанёс на дзень 3 мая каталіцкае свята - дзень св. Станіслава. Станоўча выка-заліся аб Канстытуцыі Аўстрыя, Прусія, Данія, прызнаючы, аднак, яе рэва-люцыйны характар. I толькі адна Расія пакуль што пагрозліва маўчала. Зме-ны, якія адбыліся ў Рэчы Паспалітай, Кацярына П невыпадкова ахаракта-рызавала як выразную спробу дабіцца незалежнасці ад Расіі, а Канстыту-цыю назвала "ўвасабленнем якабінскіх правіл", яе ж стваральнікаў - "апантанымі д'яблам". Яна адразу мела на мэце не толькі ліквідацыю гэтай шкод-най Канстытуцыі, але і чарговы падзел Рэчы Паспалітай.

________________

 

1 Rostworowski E. Legendy I fakty XVIII w. Warszawa, 1963. S. 452; Zbior konstytucyi I uchwal Sejmu … od dnia 7 pazdziernika w roku 1788 do dnia 16 grudnia roku 1790. Warszawa, 1791 (б/с).

 

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1871. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Сущность, виды и функции маркетинга персонала Перснал-маркетинг является новым понятием. В мировой практике маркетинга и управления персоналом он выделился в отдельное направление лишь в начале 90-х гг.XX века...

Разработка товарной и ценовой стратегии фирмы на российском рынке хлебопродуктов В начале 1994 г. английская фирма МОНО совместно с бельгийской ПЮРАТОС приняла решение о начале совместного проекта на российском рынке. Эти фирмы ведут деятельность в сопредельных сферах производства хлебопродуктов. МОНО – крупнейший в Великобритании...

ОПРЕДЕЛЕНИЕ ЦЕНТРА ТЯЖЕСТИ ПЛОСКОЙ ФИГУРЫ Сила, с которой тело притягивается к Земле, называется силой тяжести...

Стресс-лимитирующие факторы Поскольку в каждом реализующем факторе общего адаптацион­ного синдрома при бесконтрольном его развитии заложена потенци­альная опасность появления патогенных преобразований...

ТЕОРИЯ ЗАЩИТНЫХ МЕХАНИЗМОВ ЛИЧНОСТИ В современной психологической литературе встречаются различные термины, касающиеся феноменов защиты...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.007 сек.) русская версия | украинская версия