Студопедия — Адукацыя і навука
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Адукацыя і навука






 

Сутнасць эпохі Асветніцтва ў Еўропе. Эпоха Асветніцтва, перыяд росквіту якой прыпадае на другую палову XVIII ст., - вельмі важны і знач-ны этап у гісторыі еўрапейскай цывілізацыі. Гэта быў час сапраўды рэвалю-цыйных змен у жыцці і свядомасці еўрапейцаў. Пераасэнсоўваліся погляды на рэлігію, прыроду, грамадства, мастацтва. Назіраўся своеасаблівы "пера-варот у розумах", які суправаджаўся рашучым разрывам з тым, што здавала-ся застарэлым і аджылым як у жыцці, так і ў стэрэатыпах мыслення. Старое асацыіравалася з неабмежаванаю ўладай рэлігіі і царквы над грамадскім і духоўным жыццём чалавека, з засіллем тэалогіі і метафізікі, стрымлівала развіццё навуковай і філасофскай думкі, як ганебны перажытак ўсё больш відавочна ўспрымалася феадальная іерархія грамадства, дзе вартасць асобы вызначалася прыналежнасцю да пэўнага саслоўя, а не яе магчымасцямі і здольнасцямі.

Галоўным напрамкам культурнага развіцця краін Еўропы ў той час ста-ла імклівая секулярызацыя (набыццё свецкіх рыс) усіх сфер духоўнага жыцця. Гэта спрыяла развіццю навук, мастацтва, грамадскай і філасофскай думкі. Ідэалогія Асветніцтва ўсталёўвала культ розуму і здаровага сэнсу ў адносінах чалавека да Бога і рэчаіснасці. Узніклі і пачалі пранікаць у свядо-масць еўрапейцаў ідэі і ідэалы натуральнага права, натуральнай рэлігіі, пра-воў чалавека і грамадзяніна. У цэнтр увагі грамадства былі пастаўлены праблемы асветы, а народная адукацыя набыла выразныя тэндэнцыі да па-шырэння і дэмакратызацыі.

Асветніцкі дух, што зарадзіўся ў Заходняй Еўропе - Англіі і Францыі, якая была на той час цэнтрам выпрацоўкі асветніцкай ідэалогіі, ахапіў літа-ральна ўсю еўрапейскую культурную прастору. Не былі выключэннем і культурныя абшары Рэчы Паспалітай, якая натой час стаяла на краю гібелі і шукала выратавання ў правядзенні кардынальных рэформаў, у тым ліку ў галіне асветы.

Школьная рэформа 1740-1760 гг. У сярэдзіне XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі працавала каля 25 сярэдніх навучальных устаноў, дзе шляхецкая моладзь набывала веды пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў каталіцкіх (езуіты, піяры, дамініканцы, францысканцы, канонікі-латэране) і уніяцкага ба-зыльянскага ордэнаў1. Вядучая роля ў галіне шляхецкай адукацыі да 1773 г. належала езуітам, якія здаўна мелі рэпутацыю вопытных настаўнікаў і вы-

______________

 

1 Lukaszewich J. Historya szkol w Koronie w Wielkim ksiestwie Litewskim. T. 1, Poznan, 1849. S. 249; Т. 4.1852, S. 49, 55, 68, 79, 88, 98,112,116,121,119,127,133,151,194,197,204, 206, 217, 222, 238, 241, 260; Сборник материалов для истории просвешения в России, извлеченных из архива Министерства народного просвешения. Спб., 1893. Т. 1. С. 63,70,71,74,87; Спб., 1897. Т. 2. С. 169; Мараш Я.Н. Ватикан и католическая церковь в Белоруссии (1569-1795). Мн., 1971. С. 103; Raporty jeneralnych wizitatorow szkol Komisji Edukacji Narodowej w Wielkim ksiestwie Litewskim. 1782-1793. Wroclaw; Warszawa; Krakow; Gdansk, 1974. S. 11-29; Pidlubczak-Majerowich M. Bazyliane w Koronie I na Litwie. Szkoly I ksiazki w dzialnosci zakonu. Warszawa; Wroclaw, 1986. S. 28-49; Kosman M. Orzel I Pogon: Z dziejow polsko-litewskich XVI-XX w. W-wa, 1990. S. 214; Блинова Т. Б. Иезуиты в Белоруссии. Мн., 1990; Krahel T. Szkolnictwa kosciola rzymsko-katolickiego w Wielkiem ksiestwie Litewskim // Наш радавод. Кн. 4. Гродно, 1992. С. 462-469; Рукапісны аддзел Вільнюскага універсітэта (РА ВУ), Р.-2, Кс 554.

 

 

хавацеляў. У той час на беларускіх землях езуіты ўтрымлівалі 17 ка-легіумаў: у Бабруйску, Берасці, Віцебску, Гародні, Драгічыне, Дынабургу, Жодзішках, Магілёве, Менску, Мсціслаўі, Наваградку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Полацку, Слоніму і Слуцку. Сюды імкнулася за ведамі моладзь, тут меліся бібліятэкі, працавалі школьныя тэатры. Дзякуючы існаванню езуіцкіх калегіумаў гэтыя населеныя пункты з'яўляліся важнымі асярод-камі культурнага жыцця Беларускага краю.

Езуіцкія калегіумы былі на той час узорнымі навучальнымі ўстановамі, на якія арыентаваліся школы іншых ордэнаў, у тым ліку і базыльянскія. Праграмы іх навучання ўключалі вывучэнне лацінскай мовы, схаластыкі, рыторыкі, метафізікі. У калегіумах Берасця, Полацка, Пінска, Наваградка, Драгічына, Нясвіжа, Менска, Віцебска, Слоніма меліся курсы філасофіі і тэ-алогіі1. Езуіцкія калегіумы давалі беларускім шляхціцам адукацыю заход-нееўрапейскага тыпу. Аднак строгае прытрымліванне канонаў традыцый-най адукацыі, характэрнае для езуітаў, кансервавала тое, што да сярэдзіны XVIII ст. уяўлялася застарэлым, - схаластычную вучонасць, адарваную ад патрэб рэальнага жыцця2.

Больш гібкую сістэму школьнай шляхецкай адукацыі прапаноўвалі піяры - ордэн, галоўнай мэтай якога было менавіта выхаванне моладзі. Ула-ды Рэчы Паспалітай зрабілі стаўку ў справах асветы на гэты ордэн. Рэформу піярскіх школ у "дзяржаве двух народаў" узначаліў правінцыял ордэна піяраў у краіне Станіслаў Канарскі (1700-1773). Пад яго кіраўніцтвам вы-працоўваліся школьныя праграмы, ствараліся падручнікі, уводзіліся ў практыку новыя метады навучання, для засваення якіх маладыя піярскія святары пасылаліся ў краіны Заходняй Еўропы. У выніку ў курсы навучан-ня піярскіх школ было ўведзена вывучэнне дзяржаўнай (польскай) мовы, прыродазнаўчых і гуманітарных навук: гісторыі, геаграфіі, замежных моў, а таксама фізічнае выхаванне. Выключна каталіцкаму напрамку выхавання шляхецкай моладзі ў езуіцкіх калегіумах піяры супрацьпаставілі адносна свецкае і грамадзянскае выхаванне. Акрамя таго, піярскія школы давалі бяс-платную адукацыю і адкрывалі школы для самых бедных.

У ВКЛ піяры з'явіліся ў пачатку 1720-х гг. і заснаваліся найперш у Вільні, дзе сустрэлі моцную апазіцыю з боку мясцовых езуітаў, якія літа-ральна праследавалі іх на працягу амаль 30 гадоў3. У Беларусі піяры адкрылі школы ў Лідзе, Шчучыне, пазней - у Віцебску, Лужках. У 1750-1760-я гг. яны актыўна ўдзельнічалі ў працэсе рэфармавання школьнай адукацыі.

Рэформа выклікала вельмі моцнае супрацьдзеянне езуітаў. Аднак з ця-гам часу яны вымушаны былі скарыцца і перагледзець свае праграмы наву-чання, увесці ў іх выкладанне польскай мовы, грамадскіх і прыродазнаўчых навук, замежных моў. У Вільні езуіты, каб не саступаць піярам, заснавалі прэстыжную сярэднюю навучальную ўстанову для дзяцей заможнай шлях-ты – Collegium Nobilium, дзе агульнаадукацыйныя прадметы выкладаліся ўпашыраным аб'ёме, практыкавалася навучанне танцам і фехтаванню4. Па прыкладу езуітаў адпаведныя карэктывы ўнеслі ў свае школьныя праграмы

_______________

1 Lukaszewich J. Historya szkol w Koronie w Wielkim ksiestwie Litewskim. T. 1, Poznan, 1849. S. 249.

2 Митрошенко И.Л. Иезуиты в восточной части Белоруссии // Полоцко-Витебская старина. Вып. 2. Витебск, 1912. С. 63.

3 Balinski M. Dawna Akademia Wilenska: Proba jej historyi od zalizenia w roku 1579 do ostatecznego jej przeksztalczenia w roku 1803. Petersburg, 1862. S. 185-196; Lukaszewich J. Historya szkol w Koronie w Wielkim ksiestwie Litewskim. T. 1, Poznan, 1849. S. 185-192.

4 Balinski M. Dawna Akademia Wilenska… Petersburg, 1862. S. 200-202.

 

 

прадстаўнікі іншых каталіцкіх ордэнаў і базыльяне. Адно з красамоўных сведчанняў тагачасных змен у галіне адукацыі ў Беларусі - змяненне рэпер-туару школьных тэатраў: лацінскія драмы выцясняліся польскамоўнымі трагедыямі і камедыямі, у якіх пачалі прапагандавацца новыя, асветніцкія ідэі1.

У пачатку 1770-х гг. ужо было відавочна, што ў выніку барацьбы прыхільнікаў і праціўнікаў школьнай рэформы С.Канарскага перамаглі першыя. Іх падтрымала дзяржава, да патрэб якой была набліжана адукацыя. На той час Рэч Паспалітая, дзякуючы новаўвядзенням у галіне асветы, мела ўжо пакаленне грамадзян, падрыхтаваных да ўспрымання радыкальных ідэй Асветніцтва і ўвасаблення іх у жыцці. Грамадства стаяла на парозе пры-няцця будучых сапраўды рэвалюцыйных змен у сферы народнай адукацыі.

Стварэнне і дзейнасць Адукацыйнай камісіі. Школьная рэформа Ка-нарскага палепшыла і ўдасканаліла звыклую сістэму шляхецкай адукацыі, аднак не пахіснула манаполію манаства ў справах асветы. Між тым з прыхо-дам да ўлады ў 1764 г. караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і блізкага да яго кола рэфарматараў, якія ўсведамлялі неабходнасць правядзення карэн-най рэарганізацыі ўсіх бакоў жыцця краіны, менавіта гэта манаполія ўсё болын успрымалася як фактар, які стрымлівае рэформы. Дзяржава імкнула-ся стаць моцнай і унітарнай, і ёй патрабаваліся па-новаму адукаваныя і вы-хаваныя грамадзяне.

Першая ў Рэчы Паспалітай свецкая навучальная ўстанова з'явілася ў Варшаве, дзе, дзякуючы намаганням караля, з 1766 г. пачала працаваць Ры-царская школа, якая рыхтавала кадры для нацыянальнай арміі. У 1773 г., калі, паводле распараджэння папы рымскага, быў скасаваны ордэн езуітаў, найбольш уплывовых у "дзяржаве двух народаў" выхавальнікаў не аднаго пакалення шляхты, краіна атрымала шанс распачаць кардынальнае рэфар-маванне сістэмы народнай адукацыі. У тым жа 1773 г. было створана першае ў Еўропе дзяржаўнае міністэрства народнай асветы - Адукацыйная камісія Рэчы Паспалітай, якой перадаваліся ўсе школы і багатая маёмасць скасава-нага ордэна.

Галоўнай мэтай дзейнасці Адукацыйнай камісіі, якую вызначыў ёй сейм 1773-1775 гг., з'яўлялася не проста рэфармаванне традыцыйнай шляхецкай адукацыі, а стварэнне зусім новай сістэмы народнай асветы - дзяржаўнай і свецкай. Неабходнасць секулярызацыі асветы фармулявалася наступным чынам: "Моладзь не для касцёла, а для народа"2. У адпаведнасці з гэтымі за-дачамі Адукацыйная камісія распачала распрацоўку новых праграм для ся-рэдніх школ. У іх замацоўвалася ўсё лепшае, што было назапашана да таго часу традыцыйнай школай, - пашыралася выкладанне дакладных, прыро-дазнаўчых, грамадскіх навук, якім адводзілася галоўнае месца ў вучэбным працэсе, прадугледжвалася абавязковае вывучэнне замежных моў і заняткі па фізічнаму выхаванню. У той жа час з праграм выключаліся тэалагічныя прадметы, а вывучэнне Закона Божага выносілася па-за межы класных за-няткаў. Працу па складанню новых падручнікаў каардынавала створанае Камісіяй Таварыства элементарных кніг, якое ў сваёй дзейнасці арыентава-лася на заходнееўрапейскія, у прыватнасці французскія, узоры.

Усе езуіцкія калегіумы, а таксама прыкляштарныя3 школы каталіцкіх і базыльянскага ордэнаў Рэчы Паспалітай Адукацыйная камісія падзяліла на

______________

 

1 Барышев Г.М. Театральная культура Белоруссии XVIII века. С. 264-277.

2 Brukner A. Dzeje kultury polskiej. T. 3. Czasy nowsze do roku 1831. Krakow, 1931. S. 294.

3 Тыя, якія дзейнічалі пры кляштарах.

 

 

правінцыі: Каронную (Польскую) і Літоўскую, галоўнымі адукацыйнымі цэнтрамі якіх сталі вышэйшыя навучальныя ўстановы - Кракаўская і Віленская акадэміі. Правінцыі ў сваю чаргу падзяляліся на акругі, дзе існа-валі 6-класныя акруговыя і 3-4-класныя падакруговыя школы. Нагляд за іх дзейнасцю даручаўся акадэміям. Уся праца ў правінцыях і акругах кантра-лявалася Адукацыйнай камісіяй. У 1783 г. быў зацверджаны "Статут, прадпісаны камісіяй народнай асветы для акадэмій і школ Рэчы Пас-палітай", прытрымліванне якога было абавязковым для навучальных уста-ноў усіх ступеняў.

У стварэнні і дзейнасці Адукацыйнай камісіі самы актыўны ўдзел пры-нялі такія дзеячы асветніцка-рэфарматарскага руху ў краіне "двух народаў", як знакаміты філосаф-асветнік, ідэолаг радыкальных рэформ Гуга Калан-тай, вучань С.Канарскага плоцкі біскуп Міхал Панятоўскі, літаратар Ігнацій Патоцкі, падканцлер (на той час) ВКЛ Іахім Храптовіч. Дзякуючы старанням і энергіі апошняга камісія атрымала езуіцкія школы і фундушы (ахвяраванні). Першым старшынёй Адукацыйнай камісіі быў прызначаны віленскі біскуп Ігнацій Масальскі, прыхільнік папулярнай у асветніцкія часы тэорыі фізіякратызму.

Масальскі і Храптовіч прынялі самы актыўны ўдзел у рэарганізацыі спраў адукацыі на землях ВКЛ. Першы, аднак, у хуткім часе быў адхілены ад працы ў камісіі за карупцыю. Ролю ж Храптовіча ў працэсе перабудовы на асветніцкіх пачатках адукацыі ў Беларусі і Літве пераацаніць цяжка. Ён шмат зрабіў для рэарганізацыі езуіцкай Віленскай акадэміі, спрыяў абнаўленню яе прафесарскага корпуса, аказваў значную дапамогу рэктару акадэміі М.Пачобуту-Адляніцкаму, з якім падтрымліваў цесныя дзелавыя і сяброўскія сувязі1. Шмат увагі ўдзяляў Храптовіч сярэднім навучальным установам рэгіёна. На сустрэчах у пачатку правядзення рэформаў з рэкта-рамі школ Літоўскай правінцыі ён наступным чынам абгрунтоўваў неабход-насць змен у галіне шляхецкай адукацыі: "Народная адукацыя - гэта фарміраванне сэрцаў і розумаў... Не трэба тлумачыць панству становішча нашай айчыны. Якія грамадзяне, такая і айчына, якое выхаванне моладзі -такія і грамадзяне"2.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, у выніку якога ўсходнія бела-рускія землі адышлі да Расійскай імперыі, і скасавання езуіцкага ордэна на тэрыторыі Цэнтральнай і Заходняй Беларусі засталіся 11 езуіцкіх школ, якія перайшлі ў падпарадкаванне Адукацыйнай камісіі: у Гародні, Наваг-радку, Менску, Нясвіжы, Слуцку, Бабруйску, Берасці, Пінску, Драгічыне, Слоніме і Паставах, куды была перанесена пасля 1773 г. жодзішская школа. У Вішневе, Ваўкавыску, Халопенічах і Мазыры камісія заснавала новыя школы. Яна кантралявала таксама піярскія школы ў Лідзе, Лужках і Шчу-чыне, базыльянскія - у Жыровічах, Барунах, Беразвечы, Свержані, місіянерскую - у Лыскаве і дамініканскую - у Чашніках. Акруговымі шко-ламі былі прызначаны паезуіцкія калегіумы Берасця, Гародні, Наваградка. Пазней акруговай школай стала і школа ў Менску. Некаторыя падакруго-выя школы, прынамсі ў Жыровічах і Пінску, таксама як і акруговыя, мелі 6-класную структуру.

Рэформа сярэдняй адукацыі ў Беларусі. Візітацыя (праверка) школ 1782 г., якую здзяйсняла Адукацыйная камісія, засведчыла, што на той час

______________

 

1 Balinski M. Dawna Akademia Wilenska… Petersburg, 1862. S. 232-257.

2 Цыт. па: Szybiak I. Nauczyciele szkol srednich Komisji Edukacji Narodowej. Wroclaw; Warszawa; Krakow; Gdansk, 1980. S. 71.

 

 

ужо пераважная большасць сярэдніх навучальных устаноў Беларускага краю працавала паводле прадпісанняў камісіі. У большасці школ выкары-стоўваліся новыя падручнікі. Сярод настаўніцкага корпуса было нямала здольных і кваліфікаваных выкладчыкаў, такіх, як В.Гасовіч (Берасце), Ю.Ключынскі (Слуцк), М.Бавер (Наваградак), Ю.Раманоўскі (Паставы), Серафіновіч, Гаўжэўскі (Жыровічы)1. У шэрагу школ меліся даволі багатыя бібліятэчныя зборы, аптэкі, здзяйсняўся належны нагляд за вучобай, побы-там, харчаваннем і здароўем навучэнцаў.

Візітацыя зафіксавала не толькі поспехі ў правядзенні рэформаў у Бела-русі, але і цяжкасці, з якімі яна сустракалася. Тыповыя для ўсёй краіны цяж-касці тут, у правінцыі, дзе новаўвядзенні разбуралі звыклае сармацкае куль-турнае асяроддзе, успрымаліся нялёгка і з боку духавенства, і з боку кансер-ватыўна настроенай шляхты, праяўляліся вельмі выразна. У 1782 г. некато-рыя прыкляштарныя школы беларускага рэгіёна, якія ўвайшлі ў падпарад-каванне Адукацыйнай камісіі, яшчэ працягвалі вучыць шкаляроў па-старо-му. Не прытрымліваліся інструкцый камісіі такія падакруговыя школы, як піярскія ў Лужках, місіянерскія ў Лыскаве, дамініканская ў Чашніках, ба-зыльянскія ў Беразвечы і Свержані2. Зусім не выпадкова кіраўніцтва гэтых школ належала манахам. Менавіта ў гэтым асяроддзі новыя павевы ўспры-маліся з падазрэннем, не ўхвалялася тут і скасаванне езуіцкага ордэна.

Недахоп настаўніцкіх кадраў, якія маглі б за кароткі час спрыяць ажыц-цяўленню кардынальнай рэформы асветы, вызначаў бадай што самую балю-чую на той час праблему, з якой сутыкнулася Адукацыйная камісія. У пра-вядзенні рэформы яна вымушана была абапірацца на тыя кадры, якія на той час меліся, г. зн. на былых езуітаў, членаў іншых каталіцкіх ордэнаў і ба-зыльянаў. Апошнія ў пачатку дзейпасці Адукацыйнай камісіі прапаноўвалі свае паслугі ў якасці галоўных праваднікоў новай палітыкі ў сферы адука-цыі, але дзяржава палічыла ўзровень іх падрыхтаванасці да такой важнай працы недастатковым3. Аснову настаўніцкага кантынгенту складалі вы-кладчыкі даўнейшых езуіцкіх устаноў. Зразумела, што многія з іх з не-прыхільнасцю ставіліся да "бязбожных" крокаў Адукацыйнай камісіі.

Насцярожана ўспрымаліся повыя павевы і ў асяроддзі правінцыйнай кансерватыўнай шляхты, якая адмоўна ставілася да замахаў дзяржавы на звыклыя і сталыя культурныя традыцыі. У 1782 г. піяры, якія трымалі падакруговую школу ў Лужках, недалёка ад новай дзяржаўнай граніцы з Расіяй, тлумачылі прадстаўніку Адукацыйнай камісіі, што бацькі іх вучняў не дазвалялі дзецям вучыцца па новых падручніках, і таму настаўнікі выму-шаны былі дыктаваць урокі па гэтых кнігах "з вялікай стратай часу". Многіх вучняў бацькі забіралі са школы і пасылалі за кардон, у Расію, дзе езуіты па волі Кацярыны II знайшлі прытулак і працягвалі вучыць шляхецкую мо-ладзь Усходняй Беларусі. У Слуцку, напрыклад, дзе побач з акадэмічнай школай існавала на аўтаномных пачатках кальвінісцкая школа, шляхціцы-католікі, здаралася, аддавалі дзяцей нават да кальвіністаў, бо тыя бралі за навучанне мепшую плату і, што было ў той сітуацыі немалаважна, вучылі па-старому4.

_______________

 

1 Raporty generalnych wizitatorow szkol Komisji Edukacji Narodowej w Wielkim ksiestwie Litewskim. 1782-1793. Wroclaw, 1974. S. 13, 18, 20, 23, 25.

2 Там жа. S. 11-29.

3 Pidlubczak-Majerowicz M. Bazyliane w Koronie I na Litwe… Warszawa; Wroclaw, 1986.

4 Raporty generalnych wizitatorow szkol Komisji Edukacji Narodowej w Wielkim ksiestwie Litewskim. 1782-1793. Wroclaw, 1974. S. 2, 27.

 

 

Для таго каб з'явілася новае пакаленне больш схільных да рэформаў шляхціцаў і школьных настаўнікаў, зразумела, патрабаваўся час. 3 гэтай мэ-тай Адукацыйная камісія зрабіла шэраг крокаў у напрамку стварэння так званага акадэмічнага (настаўніцкага) саслоўя. Яму, паводле пастановы Камісіі 1790 г., даваўся дазвол на адміністрацыйную і судовую аўтаномію, самакіраванне ў справах унутранага жыцця, свабоду ад дробязнай апекі касцёла1. Настаўнікаў рыхтавала семінарыя пры Віленскай акадэміі. Паз-ней кадры для акадэмічнага саслоўя набіраліся з выпускнікоў акруговых школ. Паступова павялічвалася колькасць свецкіх настаўнікаў. У сярэдніх школах ВКЛ у 1783-1784 гг. такіх працавала толькі тры з агульнай коль-касці 93, а ў 1791-1792 гг. - ужо 32 з 98. I хоць ВКЛ саступала ў гэтых ад-носінах Кароне, дзе на той час сярод 92 настаўнікаў налічвалася 60 свецкіх2, прагрэс быў відавочны.

Сведчаннем таго, што шляхта паступова прызвычайвалася да змен у галіне адукацыі, было павелічэнне колькасці вучняў акадэмічных школ у канцы 1780 - пачатку 1990-х гг. Так, у Наваградскай школе ў 1782 г. навуча-лася 142 вучні, аў 1792 г. - 156, у Нясвіжскай - адпаведна 106 і 125, у Мен-скай - 209 і 277, у Пастаўскай - 46 і 1073. У цэлым за перыяд 1781-1792 гг. колькасць навучэнцаў ва ўсёй Л ітоўскай правінцыі ўзрасла больш чым у два разы4.

Прафесійная і пачатковая адукацыя. Сталая прыхільнасць беларускай шляхты да школьнай адукацыі, якая перадавалася з пакалення ў пакаленне, безумоўна, аблягчала дзейнасць Адукацыйнай камісіі. Мода на замежных гувернёраў, што ахапіла ў часы Асветніцтва Польшчу і Расію, у Беларусі амаль не прыжылася. Замежныя настаўнікі тут працавалі, як правіла, у шко-лах, дзе яны выкладалі замежныя мовы5, а таксама ў спецыяльных наву-чальных установах, мэтай якіх была прафесійная адукацыя навучэнцаў: тэ-атральная, музычная, балетная, медыцынская, ваенная.

Абуджэнне ўвагі да прафесійнага навучання - характэрная рыса развіцця асветы ў Рэчы Паспалітай і Беларусі ў прыватнасці ў другой палове XVIII ст. Тады ў магнацкіх рэзідэнцыях краю - Нясвіжы, Слуцку, Слоніме - пачалі працаваць тэатральныя, музычныя, балетныя школы, якія рыхтавалі кадры для тэатраў і ўтрымліваліся магнатамі. У гэтых школах на-вучэнцам, набраным з мясцовых мяшчан і прыгонных сялян, асновы май-стэрства выкладалі заходнееўрапейскія прафесіяналы - музыканты, кам-пазітары, балетмайстры, танцоўшчыкі, спевакі. Сярод іх былі і такія зна-камітыя, як Луі Максіміліян Дзюпрэ (Слуцк, Нясвіж), Антонія Пуціні (Слуцк), Фелічэ Марыні (Слонім)6. У Нясвіжы і Альбе за кошт князя Кара-ля Станіслава Радзівіла ўтрымліваліся кадэцкія карпусы.

У Гародні намаганнямі кіраўніка гародзенскіх каралеўскіх эканомій гра-фа Антонія Тызенгаўза на каралеўскія сродкі ў сярэдзіне 1770-х гг. былі за-

______________

 

1 Lewicki J. Geneza Komisiji Edukacji Narodowej. Warszawa, 1923. S. 209-214.

2 Szybiak I. Nauczyciele szkol srednich Komisji Edukacji Narodowej. Wroclaw; Warszawa, 1980. S. 165, 184.

3 Raporty generalnych wizitatorow szkol Komisji Edukacji Narodowej w Wielkim ksiestwie Litewskim. 1782-1793. Wroclaw, 1974. S. 15.

4 История Вильнюсского университета. Вильнюс, 1979. С. 47; Голубев В.Ф. Школы Белоруссии в последней четверти XVIII в. по материалам Эдукационной Комиссии Речи Посполитой // Из истории науки и техники Белорусии. Мн., 1988. С. 17-18.

5 Raporty generalnych wizitatorow szkol Komisji Edukacji Narodowej w Wielkim ksiestwie Litewskim. 1782-1793. Wroclaw, 1974. S. 15.

6 Барышев Г.И. Театральная культура Белоруссии XVIII века. С. 103-218.

 

 

снаваны кадэцкая, землямерная, бухгалтарская школы, а таксама медыцын-ская школа (акадэмія). У гэтых навучальных установах актыўна працавалі запрошаныя Тызенгаўзам замежныя настаўнікі і навукоўцы. Сярод іх быў і выдатны французскі натураліст Жан Эмануэль Жылібер (1741-1814). Ен узначаліў у 1775 г. гародзенскую медыцынскую школу, якая рыхтавала дак-тароў, лекараў, павітух для каралеўскіх эканомій. Жылібер спрыяў стварэн-ню багатай школьнай бібліятэкі, натуральнага кабінета і анатамічнага тэат-ра. Ён заклаў у Гародні батанічны сад, першы ў Рэчы Паспалітай, дзе вы-садзіў каля 2 тыс. раслін, у тым ліку шмат рэдкіх і экзатычных. Вучоны вёў вялікую даследчыцкую працу і заахвочваў сваіх вучняў вывучаць флору і фауну краю, збіраць расліны і мінералы. За перыяд з 1775 г. да ліквідацыі га-родзенскай медыцынскай школы пасля банкруцтва Тызенгаўза і адхілення яго ад пасады кіраўніка каралеўскіх эканомій у 1781 г. гэта навучальная ўстанова падрыхтавала тры выпускі спецыялістаў. Сярод іх былі і тыя, хто атрымаў ступень доктара медыцыны: С.Ленцлер, Ю.Ясінскі, А.Лаўрыновіч, А.Арлоўскі і А.Матусевіч - сын прыгоннага сяляніна Гародзенскай кара-леўскай эканоміі, будучы прафесар Віленскага універсітэта1.

У гародзенскіх каралеўскіх навучальных установах, дзе ў 1777 г. навуча-лася 40 чалавек2, у музычных, балетных і тэатральных школах краю адука-цыю не толькі прафесійную, але і агульную, атрымлівалі прадстаўнікі як шляхецкага, так і мяшчанскага і сялянскага саслоўяў. Адным з важнейшых дасягненняў культурнага развіцця эпохі Асветніцтва было менавіта тое, што ў гэты час пачалі выраўновацца саслоўныя межы ў народнай адукацыі.

_____________

 

1 Bilinski J. Uniwersitet Wilenski. 1579-1831. T. 3, Krakow; Warszawa, 1900. S. 255.

2 Грицкевич В.П. С факелом Гиппократа: Из истории белорусской медицины. С. 98.

 

 

Адукацыйная камісія Рэчы Паспалітай з пачатку сваёй дзейнасці ўдзя-ляла значную ўвагу стварэнню сеткі пачатковых парафіяльных школ для дзяцей простых саслоўяў. Актыўна дзейнічаў у гэтым напрамку першы старшыня камісіі І.Масальскі. У канцы 1770 - пачатку 1780-х гг. на абшарах ВКЛ працавала 455 парафіяльных школ, з якіх 265 знаходзіліся на тэрыто-рыі Беларусі1. Аднак многія з іх існавалі нядоўга ці, здаралася, лічыліся толькі на паперы. Болыпая частка манаства і памешчыкаў, ад волі якіх зале-жала стварэнне і функцыяніраванне парафіяльных школ, адносілася да не-аднаразовых заклікаў Адукацыйнай камісіі засноўваць школы для проста-народдзя абыякава.

Многія ўладальнікі прыгонных сялян не ўхвалялі саму ідэю рас-паўсюджвання асветы сярод сялянства, а сяляне ў сваю чаргу не спяшаліся аддаваць дзяцей у новаствораныя школы, бо не бачылі сэнсу ў адукацыі. Сваю неахвоту вучыць дзяцей яны тлумачылі, і не беспадстаўна, неабход-насцю трымаць іх дома для дапамогі ў гаспадарцы і недахопам харчавання, неабходнага для ўтрымання сыноў у парафіяльных школах2.

Хаця Адукацыйная камісія цярпліва тлумачыла памешчыкам, што яна не мае на мэце выхаванне з "хлопаў" шляхціцаў, а навучанне ў парафіяльных школах павінна абмяжоўвацца знаёмствам з катэхізісам, пачаткамі арыфме-тыкі, чытання і пісьма, прыхільнікаў ідэі адукацыі простага люду сярод за-можнай шляхты знаходзілася няшмат. Халопенічскую парафіяльную шко-лу, якую трымалі дамініканцы, субсідзіраваў І.Храптовіч. Намаганнямі А.Чартарыскага была заснавана школка ў Берасці, дзе выкладалі на-стаўнікі-базыльяне. Жонка берасцейскага кашталяна М.Быстржына ўтрымлівала школу для 20 прыгонных хлопчыкаў і дзяўчынак у Косаве, дзе пачаткі навук яна выкладала сама.

Манаства таксама не выказвала энтузіазму ў справе стварэння школ для ніжэйшых саслоўяў3. У Адукацыйнай жа камісіі, якая цалкам была занята рэфармаваннем шляхецкай адукацыі, на стварэнне сеткі парафіяльных школ яўна не хапала сродкаў, сіл і часу. Таму многія з заснаваных у пачатку 1770-х гг. падобных устаноў, дзе, дарэчы, навучалася па некалькі сялянскіх, мяшчанскіх і галяхецкіх хлопчыкаў, праіснавалі нядоўга. Візітатары 1880-х гг. ужо не знаходзілі слядоў існавання многіх з іх4. I ўсё ж ідэя бессаслоўнай адукацыі вельмі марудна, але пранікала ў грамадства. У 1789 г., напрыклад, сярод 218 вучняў акруговай акадэмічнай школы ў Гародні было 28 прад-стаўнікоў мяшчанскага саслоўя5.

Адукацыйная камісія паспрабавала ўзяць пад кантроль і адукацыю шляхцянак, якія, як і раней, атрымлівалі пачатковыя веды ў жаночых кляш-

_______________

1 Wierzborowski T. Szkoly parafialne w Koronie I na Litwie za czasow Komisji Edukacji narodowej. 1773-1794. Krakow, 1921. S. 200-244; Шидлаускас А. Школьная реформа в Литве и Белоруссии в последней четверти XVIII в. // Материалы конференции молодых ученых Белоруссии и Прибалтики. Вып. «История, языкознание, литературоведение». Мн., 1963. С. 61-62.

2 Raporty generalnych wizitatorow szkol Komisji Edukacji Narodowej w Wielkim ksiestwie Litewskim. 1782-1793. Wroclaw, 1974. S. 15.

3 Мараш Я.Н. Очерки истории экспансии католической церкви в Белоруссии XVIII века. С. 211-219.

4 Raporty generalnych wizitatorow szkol Komisji Edukacji Narodowej w Wielkim ksiestwie Litewskim. 1782-1793. Wroclaw, 1974. S. 15.

5 История Вильнюсского университета. Вильнюс, 1979. С. 47.

 

 

тарах бенедыктынак, базыльянак, марыявітак1. Аднак для гэтай справы, бе-зумоўна, вельмі важнай з пункту гледжання інтарэсаў дзяржавы, першаму ў Еўропе міністэрству народнай асветы не хапіла часу.

Вышэйшая адукацыя і навука. Галоўная ўвага Адукацыйнай камісіі, як ужо адзначалася, была скіравана на рэфармаванне шляхецкай сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Распачатая ў 1773 г. карэнная рэарганізацыя Вілен-скай акадэміі, якая пасля скасавання ордэна езуітаў знаходзілася сапраўды ў дрэнным стане, завяршылася ў 1781 г. стварэннем на яе базе Галоўнай школы ВКЛ (ЗсЬоІа Ргісірез Ма§пі БпсаШз Ілігшапіа) - вышэйшай наву-чальнай установы новага тыпу. Замест існуючых раней у акадэміі трох фа-культэтаў (тэалагічнага, філасофскага і факультэта кананічнага права) у Галоўнай школе пачалі працаваць два новыя (і па назве, і па сутнасці) фа-культэты - фізічная калегія і калегія маральных навук. У фізічнай калегіі вывучаліся вышэйшая матэматыка, астраномія, фізіка, хімія, механіка, пры-родазнаўчыя навукі, медыцына, у калегіі маральных навук - філасофія, гісторыя, літаратура, рыторыка, тэалогія і юрыспрудэнцыя (рымскае і мяс-цовае права)2.

Структура Галоўнай школы ВКЛ яскрава сведчыла, што галоўным на-прамкам рэарганізацыі гэтай навучальнай установы стала рашучая секуля-рызацыя навучальнага працэсу. Гэта вышэйшая школа павінна была рыхта-ваць ужо не тэолагаў, а высокапрафесійных спецыялістаў розных адгаліна-ванняў навук. Тэалагічныя навукі, якія раней панавалі ў Віленская акадэміі, занялі сціплае месца ў праграме навучання Галоўнай школы, дзе асноўная ўвага ўдзялялася дакладным, прыродазнаўчым і гуманітарным дыс-цыплінам. Упершыню ў якасці паўнапраўных прадметаў сталі выкладацца вышэйшая і прыкладная матэматыка, фізіка, хімія, натуральныя навукі, ме-дыцына, палітычная эканомія, архітэктура. У цалкам абноўленым выглядзе ў Галоўнай школе былі прадстаўлены гуманітарныя навукі, прынамсі гісто-рыя і літаратура.

Рэктарам Галоўнай Літоўскай школы стаў вядомы вучоны-астраном М.Пачобут-Адляніцкі (1728-1810), прызначаны годам раней рэктарам Віленскай акадэміі, ураджэнец Гародзеншчыны. Ён пасля заканчэння вучо-бы ў Гародзенскім езуіцкім калегіуме ўступіў у ордэн езуітаў. Настаўнічаў у Полацку, потым удасканальваў веды ў галіне філасофіі ў Віленскай ака-дэміі, адкуль быў накіраваны за мяжу. У Італіі, Германіі, Францыі, Чэхіі М.Пачобут-Адляніцкі вывучаў астраномію. У 1764 г. ён стаў прафесарам Віленскай акадэміі і распачаў актыўную навуковую дзейнасць. Даследа-ванні вучонага ў галіне астраноміі прынеслі яму еўрапейскую вядомасць.

Падчас свайго 19-гадовага рэктарства М.Пачобут-Адляніцкі шмат зрабіў для таго, каб у Галоўнай школе сфарміраваўся моцны прафесарскі корпус. Ён абнаўляўся за кошт прадстаўнікоў новага пакалення мясцовых вучоных, многія з якіх мелі магчымасць удасканальваць веды ва універсітэ-тах і навуковых цэнтрах Еўропы, папаўняўся запрошанымі з-за мяжы наву-коўцамі, сярод якіх былі і еўрапейскія славутасці. Па запрашэнню М.ГІачо-бута-Адляніцкага ў Галоўнай школе працавалі Ж.Жылібер і знакаміты аўстрыйскі натураліст Г.Форстар. Кафедру хіміі ў 1785-1793 гг. узначаль-

_____________

 

1 Lukaszewich J. Historya szkol w Koronie w Wielkim ksiestwie Litewskim. T. 2, Poznan, 1850. S. 435-439; Булгарин Ф.В. Воспоминания: Отрывки из виденного, слышанного и испытанного в жизни. Ч. 1. СПб., 1846. С. 55-56.

2 Bilinski J. Uniwersitet Wilenski. 1579-1831. T. 3, Krakow; Warszawa, 1900. Т. 2. S. 5-6.

 

 

ваў італьянец Дж.Сарторыус, медыцыну выкладаў яго зямляк С.Бізіо, абра-ны ў 1782 г. прэзідэнтам фізічнай калегіі.

Пранікненне ў вышэйшую адукацыю новых асветніцкіх павеваЎ выклікала даволі значнае незадавальненне і супрацьдзеянне з боку многіх былых езуітаў. Гэта не магло не паўплываць на працы Галоўнай Літоўскай школы. Вучань і паплечнік М.Пачобута-Адляніцкага А.Стрэцкі толькі ў 1788 г. рашыўся адкрыта сказаць студэнтам аб правамернасці існавання геліацэнтрычнай сістэмы М.Каперніка і яе навуковай даставернасці. 3-за нядобразычлівасці апанентаў вымушаны быў пакінуць Вільню і межы Рэчы Паспалітай Ж.Жылібер. Па той жа прычыне выехаў на радзіму знакаміты медык С.Бізіо. Вымушаны быў адмовіцца ад далейшай працы ў Галоўнай школе і сусветна вядомы натураліст Г.Форстар, якога мясцовыя змагары за "ідэалагічную чысціню" навук называлі "магільшчыкам каталіцкай веры"1. Развітваючыся з Вільняй, знакамітыя вучоныя пакідалі там не толькі сваіх праціўнікаў, але і ўдзячных вучняў, у тым ліку тых, якія потым сталі самі вы-кладаць у Галоўнай школе, а пазней і ў Віленскім універсітэце.

Карэннае рэфармаванне вышэйшай адукацыі, у аснову якога быў па-кладзены прынцып секулярызацыі навук, значна спрыяла развіццю навуко-вай думкі ў краі. У той час пачалося вывучэнне прыроды Беларусі і Літвы. Актыўныя даследаванні праводзіліся ў галіне астранамічнай навукі. Вілен-ская абсерваторыя, якая працавала пад кіраўніцтвам М.Пачобута"-Ад-ляніцкага, лічылася адной з першых у Еўропе. Плённа развівалася ў апош-няй чвэрці XVIII ст. у ВКЛ і медыцынская навука2.

Значныя змены закранулі ў той час філасофскую думку, у межах якой адбывалася асэнсаванне глабальных зрухаў у эпоху Асветніцтва ў стаўленні чалавека да рэчаіснасці. Філасофія паступова вызвалялася ад дыктату тэа-логіі і засілля схаластыкі. У сярэдзіне XVIII ст. тагачасны рэктар Віленскай акадэміі езуіт А.Скарульскі (1715-1780), які пачынаў сваю педагагічную дзейнасць як выкладчык Наваградскай езуіцкай калегіі, каб суаднесці да-сягненні еўрапейскай навукі Новага часу з пастулатамі філасофіі, заснава-най на тэалогіі, яшчэ не вельмі смела, але ўжо выказваў сумненні адносна звыклых філасофскіх уяўленняў. Больш паслядоўна ў гэтым напрамку, хаця і ў межах эклектычнай філасофіі, выказваўся прафесар Віленскай ака-дэміі Бенядзікт Дабшэвіч (1722-1773), які ў свой час настаўнічаў у По-лацкім калегіуме. Адным з першых філосафаў, якія ўжо яўна пры-трымліваліся асветніцкіх арыенціраў, быў ураджэнец Наваградчыны, пра-фесар Галоўнай Літоўскай школы Казімір Нарбут (1783-1807), аўтар пер-шага ў Рэчы Паспалітай айчыннага падручніка па логіцы. На падставе ас-ветніцкіх філасофскіх уяўленняў выкладаліся ў галоўнай школе ВКЛ пры-родазнаўчыя навукі.

У 1775-1780 гг. статус важнагакультурнага і навуковага цэнтра ВКЛ на-была Гародня. Тут працавалі спецыяльныя навучальныя ўстановы, распа-чынаў сваю руплівую даследчыцкую дзейнасць Ж.Жылібер. Ён вывучаў флору і фауну краю, збіраў каштоўнейшыя калекцыі мясцовых раслін і мінералаў, назапашваў матэрыялы для стварэння фундаментальнай наву-ковай працы - натуральнай гісторыі ВКЛ3. У Гародні выйшлі ў свет першыя два тамы даследавання Жылібера "Флора Літвы" (1781). Разам з Тызен-

______________

 

1 Грицкевич В.П. С факелом Гиппократа. С. 143.

2 Там жа. С. 129-144; История Вильнюсского университета. С. 60-63.

3 (КоксВ.) По России и Польше в исходе XVIII века: Путевые впечатления англичанина // Русская старина. 1907.

 

 

гаўзам вучоны збіраўся заснаваць у Гародні яшчэ і сельскагаспадарчую, ве-тэрынарную школы, абсерваторыю. Планавалася і стварэнне ў горадзе Ака-дэміі навук. Аднак банкруцтва Тызенгаўза не дазволіла здзейсніцца гэтым намерам. У 1781 г. пазапрашэнню М.Пачобута-АдляніцкагаЖ.Жыліберпе-раехаў у Вільню, куды быў перанесены і унікальны гародзенскі батанічны сад. У Галоўнай школе ВКЛ Ж.Жылібер выкладаўпрыродазнаўчыя навукі імедыцыну, вёў актыўную даследчыцкую працу, выдаў наступныя тамы "Флора Літвы" і шэраг новых прац, прысвечаных прыродазнаўчай гісторыі Беларусі і Літвы1.

Новыя павевы ў галіне навук закранулі не толькі віленскае і гародзен-скае колы вучоных-асветнікаў. Вялікую цікавасць да вывучэння і асэнса-вання дасягненняў еўрапейскай навукі выказвалі выкладчыкі сярэдніх на-вучальных устаноў Беларускага краю. Сведчанне таму - рукапісныя філа-софскія трактаты гародзенскіхнастаўнікаўапошняйчвэрці XVIII ст.2, атак-сама стварэнне ў шэрагу школ фізічных кабінетаў3. Адным з тых, хто актыўна супрацьстаяў антывальтэраўскай кампаніі, якая разгарнулася ў 1770-1790-я гг. у Беларусі і Літве, быў таленавіты і самабытны філосаф з Менска І.Быкоўскі4.

Такім чынам, другая палова XVIII ст. была для Беларусі часам істотных змен, у тым ліку ў галіне культуры, калі разбуралася звыклая сармацкая куль-турная прастора. У свядомасць адукаванага грамадаства пачалі пранікаць і ўкараняцца асветніцкія ўяўленні і ідэалы, у тым ліку ідэя ўсемагутнасці асве-ты і навукі. Значна павысіўся прэстыж адукаванасці і вучонасці, якія пера-сталі атаясамлівацца з царквой і манаствам. Гэтаму, несумненна, спрыяла рэфарматарская дзейнасць Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай.

У пачатку 1790-х гг. навучальныя ўстановы Адукацыйнай камісіі Бела-рускага краю працавалі ў складаных умовах. Другі падзел Рэчы Паспалітай 1793 г. і рашэнні Таргавіцкай канфедэрацыі 1794 г. паскорылі скасаванне і роспуск міністэрства народнай асветы краіны. Адукацыйная камісія Рэчы Паспалітай адыходзіла ў гісторыю, пры гэтым пакідала пасля сябе не толькі добрую славу, але і пакаленне шляхецкай моладзі, якая вучылася па прагра-мах і падручніках камісіі. Гэта пакаленне вітала прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 г., удзельнічалаў паўстанні 1794 г. пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі, а потым перадало ў спадчыну нашчадкам тое, што трактавалася ўладамі Расійскай імперыі як зацятая шляхецкая апазіцыйнасць.

Неабходна адзначыць яшчэ адзін вынік культурнага развіцця Беларусі ў час Асветніцтва. Адной з асноўных тэндэнцый асветніцкага руху ў Рэчы Паспалітай было імкненне абгрунтаваць і ўкараніць ў свядомасці грамадст-ва ідэю нацыянальна-культурнага адзінства "дзяржавы абодвух народаў". Гэта ідэя вызначалася адназначнаяк ідэя польская. Мовай навучання ў шко-лах усіх узроўняў, мовай новых падручнікаў была выключна польская мова. 3 пункту гледжання рэфарматараў шматнацыянальнай Рэчы Паспалітай, новым ідэалам грамадзяніна павінен быў стаць адукаваны, у меру еўрапеіза-ваны шляхціц, мовай якога з'яўлялася польская, а веравызнанне - каталіцкае.

________________

 

1 Gilibert J. Flora Lithuanica inchiata enumeration plantarum circa Grodnam. Col. 1-2. Grognae, 1781. Col. 3, 4-5. Vilnae, 1781, 1782; Supplementum primae et secundaecollectionis Lithuaniae… Vilnae, 1782; Supplementum plantarum… Vilnae, 1785.

2 Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. С. 40-46.

3 Raporty generalnych wizitatorow szkol Komisji Edukacji Narodowej w Wielkim ksiestwie Litewskim. 1782-1793. Wroclaw, 1974. S. 15.

4 Дорошевич Э.К. Философия эпохии Просвещения в Белоруссии. С. 179-196.

 

 

Нягледзячы на тое што галоўным







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1303. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Принципы резекции желудка по типу Бильрот 1, Бильрот 2; операция Гофмейстера-Финстерера. Гастрэктомия Резекция желудка – удаление части желудка: а) дистальная – удаляют 2/3 желудка б) проксимальная – удаляют 95% желудка. Показания...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Билиодигестивные анастомозы Показания для наложения билиодигестивных анастомозов: 1. нарушения проходимости терминального отдела холедоха при доброкачественной патологии (стенозы и стриктуры холедоха) 2. опухоли большого дуоденального сосочка...

Характерные черты немецкой классической философии 1. Особое понимание роли философии в истории человечества, в развитии мировой культуры. Классические немецкие философы полагали, что философия призвана быть критической совестью культуры, «душой» культуры. 2. Исследовались не только человеческая...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит...

Кран машиниста усл. № 394 – назначение и устройство Кран машиниста условный номер 394 предназначен для управления тормозами поезда...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия