Студопедия — Літаратура. У другой палове XVIII ст. у Беларусі актыўна распаўсюджваліся рацыя-налістычныя ідэі Асветніцтва, якія ахоплівалі розныя сферы - грамад-ска-палітычную і
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Літаратура. У другой палове XVIII ст. у Беларусі актыўна распаўсюджваліся рацыя-налістычныя ідэі Асветніцтва, якія ахоплівалі розныя сферы - грамад-ска-палітычную і






 

У другой палове XVIII ст. у Беларусі актыўна распаўсюджваліся рацыя-налістычныя ідэі Асветніцтва, якія ахоплівалі розныя сферы - грамад-ска-палітычную і філасофскую думкі, мастацтва, літаратуру. Вялікую ціка-васць выклікала тут творчасць заходнееўрапейскіх, польскіх, рускіх ас-ветнікаў. Так, творы французскіх аўтараў, надрукаваныя ў польскіх ча-сопісах "МопіСог" і "2аЬа\уу ргуіетпе і рогуіесгпе", чыталі ў Менску і Наваг-радку3. У Клімавіцкім павятовым вучылішчы меўся поўны камплект эн-цыклапедыі Д.Дзідро, розныя выданні Ф.М.Вальтэра, Ж.-Ж.Русо4. Яны знаёмілі чытачоў з вольнадумствам, атэізмам і матэрыялізмам, насуперак сярэднявечнай схаластыцы неслі рацыяналізм і прыродазнаўчыя веды.

Сугучнымі з гістарычнымі рэаліямі (эканамічнае ажыўленне, на-стойлівыя пошукі выйсця з зацяжнога крызісу, рэформы ў грамадскай дум-цы) былі ідэі польскіх мысліцеляў С.Канарскага, Г.Калантая і інш.

У апошняй чвэрці XVIII ст. усё больш пашыраліся прынцыпы, на якіх будавалася руская асвета. Творамі А.Радзішчава, М.Ламаносава, Я.Казель-скага ўкамплектоўваліся мясцовыя бібліятэкі народных вучылішчаў5. Яны знаходзілі сваіх прыхільнікаў і паслядоўнікаў на беларусіх землях: К.Нарбут, М.Пачобут-Адляніцкі, М.Карповіч, С.Маймон і іншыя ў сваіх творах, многія з якіх межавалі з публіцыстыкай, мастацкай прозай6, сцвяр-джалі "прыродную" роўнасць усіх людзей, выступалі за рэформы, асуджалі бесчалавечнасць. Нягледзячы на пэўную абмежаванасць поглядаў, кожны з іх па-свойму садзейнічаў пашырэнню асветніцкіх ідэй, увасабленню новага чалавека - грамадзяніна і патрыёта.

_______________

 

1 Kurdybach L. Kurja rzymska wobec Komisji Edukacji Narodowej w Latach 1777-1789. Krakow, 1949. S. 31-32; Pidlubczak-Majerowich M. Bazyliane w Koronie I na Litwie… Warszawa…, 1986. S. 11-29.

2 Лотман Ю.М. Слово и язык в культуре Просвещения // Век Просвещения: России и Франция.М., 1989. С. 6-18.

3 Szarna Maria. Wolter w czanislawowskich. Krakow, 1963. S. 26.

4 МальдзісА.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 231.

5 ДорошевичЭ.К. Философия эпохи Просвещения. Мн., 1971. С. 151.

6 Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. С. 235.

 

 

У XVIII ст. складаны і ў той жа час з надзеяй на будучыню перыяд пера-жывала беларуская літаратура. Каталіцкая экспансія і паланізацыя мясцо-вых культурных слаёў насельніцтва стала прычынай таго, што беларуская мова з другой паловы XVII ст. пачала выцясняцца з літаратурнага ўжытку. Выведзеная з афіцыйнага ўжывання, пазбаўленая сваёй нацыянальнай моўнай асновы, яна ў XVIII ст. пачала фалькларызавацца. Тым не менш но-выя мастацкія формы і ідэі неслі творы тагачасных пісьменнікаў, ураджэн-цаў Беларусі, якія пісалі і друкаваліся на іншых мовах, пераважна польскай: Ю.Нямцэвіча і А.Нарушэвіча (пачынальніка польскага класіцызму), Ф.Князьніна, які стаяў каля вытокаў польскага сентыменталізму, драматур-га і публіцыста Ф.Багамольца, пісьменніка і вучонага-славіста С.Богу-ша-Сестранцэвіча, вядучага прадстаўніка польскага сентыменталізму Ф.Карпінскага і інш.

Польская, лацінская, стараславянская, французская, а з 70-х гг. руская і іншыя мовы адлюстроўвалі літаратурнае шматгалоссе Беларускага краю. I толькі ўласна беларуская літаратура знаходзілася на ўзроўні "плебейскай" -рукапіснай і ананімнай1. Беларускія творы займалі ў XVIII ст. яшчэ меншае месца, чым у папярэднія часы.

Асноўнай літаратурнай мовай тагачаснай Беларусі была польская - дзяр-жаўная мова Рэчы Паспалітай. Часта ў адпаведнасці з "моўным раздваеннем" у польскамоўныя творы ўкраплялася беларуская гаворка. На ёй, як правіла, размаўлялі персанажы, якія прадстаўлялі "просты люд". Творы, народжаныя на беларускіх землях, былі насычаны адценнямі мясцовай рэчаіснасці, зразу-мелымі і распаўсюджваліся не толькі сярод шляхты, але і сярод сялянства. Менавіта яно заставалася прадаўжальнікам лепшых народных традыцый і не-сла іх у творах вуснай паэтычнай творчасці, іншых формах, якія сталі жыва-творнай глебай для нараджэння новай беларускай літаратуры.

Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў другой палове XVIII ст. Глыбінныя працэсы, звязаныя з абміршчэннем і дэмакратызацыяй белару-скай літаратуры, выклікалі яе жанрава-відавое абнаўленне. У прозе, як і ў папярэдні час, пераважалі парадыйна-сатырычныя творы, дзе разам з рэлігійным вальнадумствам і антыклерыкалізмам спалучылася крытыка тых ці іншых рыс тагачаснага грамадства ("Прамова русіна", "Другая прамо-ва русіна" і інш.). У 50-60-я гг. XVIII ст. у Жыровіцкай калегіі ўзніклі поль-ска-беларускія арацыі, вытраманыя ў духу новых асветніцкіх прынцыпаў.

Дамінуючымі жанрамі ў другой палове XVIII ст. сталі паэзія і драма-тургія. Народна-паэтычная творчасць, дзе здаўна бытавалі жартоўныя тво-ры, сатырычныя песні, казкі, анекдоты і інш., уздзейнічала на развіццё ў гэты час бурлескнай і парадыйнай вершаванай паэзіі. Строга вытрыманыя ў рэлігійным тоне калядныя і велікодныя песні дапаўняліся жартоўнымі вер-шамі. Праз увядзенне свецкіх элементаў у творы рэлігійнага зместу аўтары ажыўлялі тэматыку, прызвычайвалі яе да рэчаіснасці, звязвалі з народным жыццём і побытам. Прыкладам таму з'яўляецца калядны верш "У Віфлееме, доме ўбогім". У выніку пераасэнсавання вядомых сюжэтаў з'яўляліся тво-ры, у якіх захаваліся толькі традыцыйныя біблейскія імёны, але якія былі цалкам пазбаўлены рэлігійнага зместу. У такія творы ўводзілася шмат эле-ментаў гутарковай мовы. Так, у травесційным "Уваскрэсенні Хрыстовым" біблейскія персанажы нагадвалі простых людзей з чалавечымі недахопамі, слабасцямі. Элементы камізму дасягаюцца шляхам спалучэння высокіх слоў малітвы з будзённым зместам у калядцы "Таго дня вельмі слаўнога". Бурлескная паэзія адыграла станоўчую ролю ў станаўленні беларускай на-

_____________

 

1 Гісторыя Беларускай ССР. Т. 1. С. 185.

 

 

цыянальнай літаратуры, бо менавіта яна ўвяла ў яе вобразы і сцэны з жыцця народа і тым самым злучыла барочныя і класіцысцкія традыцыі з фальклор-нымі.

Пра даволі высокі ўзровень тагачаснай грамадскай і эстэтычнай думкі сведчаць творы сатырычна-палітычнай накіраванасці. Аб'ектамі сатыры станавіліся падзеі вялікай еўрапейскай палітыкі ("Указ гарачы", "Праект", "Як расплакаўся что пруськой король", "Разгавор імператрыцы з Інгельшт-ромам"). Аўтарства іх невядома, але па моўных асаблівасцях можна мерка-ваць, што аўтар твора - ураджэнец беларускіх зямель.

Найбольшым дасягненням палітычнай паэзіі другой паловы XVIII ст. можна назваць "Песню беларускіх жаўнераў 1794 г.", якая па сваёй эстэтыч-най сістэме і мове належыць да новай літаратуры. Твор з'явіўся першым у беларускай паэзіі непасрэдным зваротам да народных мас "узяць у рукі косы ды янчаркі", выступіць супраць прыгнятальнікаў.

Рысы старой і новай беларускай літаратуры своеасабліва спалучыліся ў "Камедыі" (1787) прафесарарыторыкі і паэтыкі Забельскай калегіі К.Мара-шэўскага. Рэалістычнае адлюстраванне ўмоў жыцця, сацыяльнага ста-новішча сялянства і ў рэшце рэшт каларытная, па-народнаму вобразная мова яе галоўнага персанажа Дзёмкі ставяць твор К.Марашэўскага ў шэраг найлепшых здабыткаў беларускай драматургіі.

Пачэснае месца ў літаратурным жыцці Беларусі другой паловы XVIII ст. заняла польска-беларуская пераробка камедыі Ж.Б.Мальера, камедыя вы-кладчыка той жа Забельскай калегіі М.Цяцэрскага "Доктар па прымусу"1. Нягледзячы на тое што камедыя напісана ў асноўным па-польску, белару-ская яе частка з'явілася таленавіта напісаным у цэлым самастойным і арыгінальным творам. Мальераўскі сюжэт быў напоўнены беларускім кала-рытам, а герой-француз ва ўсім нагадваў мясцовых збяднелых шляхціцаў.

Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. свед-чаць, што, нягледзячы на неспрыяльныя гістарычныя ўмовы, зацяжны крызіс беларускай літаратуры ва ўмовах знаходжання Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай паступова, пад плённым уплывам ідэй Асветніцтва, пераа-дольваўся. Новыя эстэтычныя вартасці, творчае выкарыстанне беларускага фальклору, станаўленне новых свецкіх дэмакратычных пачаткаў, звяртанне да жывой народнай мовы закладалі асновы для яе ажыўлення ў наступным, XIX ст.

Кнігадрукаванне. Пад уздзеяннем асветніцкіх ідэй развівалася друкар-ска-выдавецкая справа. У другой палове XVIII ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі існавала 12 друкарняў - па тры ў Гародні і Магілёве, адной - у Менску, Нясвіжы, Пінску, Полацку, Слоніме і Шклове2.

Беларуская мова пад націскам каталіцкага ўплыву і палітыкі па-ланізацыі ў канцы Х^П-Х^Ш ст. пачала страчваць свае пазіцыі ў дзяр-жаўнай сферы, піто вяло да заняпаду беларускай пісьмовай літаратуры і кнігадрукавання. Кнігі ў другой палове XVIII ст. выдаваліся на старасла-вянскай, польскай, лацінскай, французскай, нямецкай, яўрэйскай і ў канцы стагоддзя - на рускай мовах.

У прадукцыі друкарняў усё большую ўдзельную вагу ў параўнанні з ча-самі контррэфармацыі займала свецкая літаратура (у той час яна складала

_____________

 

1 Усікаў Я.Л. Беларуская камедыя. Мн., 1964. С. 15-20.

2Мальдзіс А.І. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII ст. // Книга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии. Мн., 1974. С. 131.

 

 

50 % усіх выданняў). Найбольш высокімі тыражамі - 7000 экземпляраў - выдава-лася вучэбная літаратура (буквары, гра-матыкі, слоўнікі)1.

Лідэрам па колькасці выданняў з'яўлялася Гародзенская каралеўская друкарня, якая працавалаў 1775-1796 гг. Асновай яе паслужыла друкарня Вілен-скай езуіцкай акадэміі, перавезеная ў Га-родню падскарбіем Літоўскім А.Тызен-гаўзам пасля скасавання ордэна езуітаў. У друкарні працавала каля 30 чалавек, мела-ся ўласная майстэрня для адліўкі літар, выданні вызначаліся высокай якасцю дру-ку, паперы (яна завозілася ў асноўным з Прусіі), мастацкага афармлення.

Навуковыя адкрыцці ў прырода-знаўстве, дасягненні ў галіне гуманітар-ных ведаў непасрэдным чынам паўплы-валі і на тэматыку выданняў. У Гародзен-скай друкарні былі выдадзены "Флора Літвы" французскага натураліста, вучо-нага з еўрапейскім імем Ж.Э.Жылібера (1781), "Кароткі збор карфагенскай і егіпецкай гісторыі" Г.Барэцкага (1776), творы вядучых пісьменнікаў XVIII ст.: "Апісанне падарожжа з Варшавы да Білгарая" І.Красіцкага (1783), "Вяртанне з Варшавы ў вёску" Ф.Карпінска-га (1784), "Авантура кавалера па імені Фартунат, асобы нешчаслівай" І.Міцкевіча (1782) і інш. Сярод перакладаў на польскую мову выйшлі валь-тэраўскі "Задзіг" (1776), мальераўскі "Доктар па прымусу" (1783). Акрамя мноства афіцыйных дакументаў, у Гародзенскай друкарні пабачылі свет каля ІООкніг.

Цікавай з'явай у тагачасным культурным жыцці Беларусі былі поль-ска-"русінскія "Гродзенскія гаспадарчыя календары", якія друкарня выда-вала штогод. Гэты від выданняў падрыхтаваў не толькі глебу для перыядыч-нага друку, але і чытачоў будучых газет. Гродзенскія календары выходзілі да канца XVIII ст. часам тыражом да 8 тыс. экземпляраў2. Яны ўтрымлівалі палітычныя звесткі, карысныя гаспадарчыя, медыцынскія, кулінарныя і касметычныя парады, факты з мясцовага жыцця, артыкулы аб адкрыццях у механіцы, астраноміі, геаграфіі, фізіцы, высмейвалі шарлатанства. Іх скла-дальнікі выступалі супраць сярэднявечнага цемрашальства і розных забабо-наў. Акрамя Гародні "кніжныя календары" ў 80-90-я гг. XVIII ст. выда-валіся на польскай мове ў Магілёве і Полацку.

На Гародзеншчыне ў маі 1776 г. пабачыла свет першае перыядычнае вы-данне на тэрыторыі сучаснай Беларусі - "Газета Гродзенска"3. На дзвюх яе

______________

 

1 Голенченко Г.Я. Техника белорусского книгопечания ХУІ-ХУІІІ вв. // Материалы научной конференции. Мн., 1965. С. 156.

2 Мальдзіс А.І. Календары, выдадзеныя ў Беларусі ў XVIII ст. // Книговедение в Белоруссии. Мн„ 1977. С. 65-68.

3 Zofeh Iezzy. Gazeta Grodzienska. 1776-1783. Rochnik historii czasopismeinnietwa polskiego. 1966. Z. 2. S. 5.

 

 

старонках фарматам 20 х 15 см на польскай мове змяшчаліся артыкулы пра найбольш значныя падзеі ў Рэчы Паспалітай, Расіі, Заходняй Еўропе, асвят-лялася мясцовае жыццё, друкаваліся аб'явы і паведамленні. Газета спраўна выконвала сваю асноўную функцыю - прадстаўленне аператыўнай інфар-мацыі і, галоўнае, ішла разам з часам. Упершыню на яе старонках чытач мог пазнаёміцца з крытычнымі матэрыяламі па надзённых грамадска-палітыч-ных праблемах (напрыклад, даведацца аб прыгнёце на захопленых Прусіяй польскіх землях)1.

Пра дэмакратычны настрой выдання сведчыў той факт, што неаднойчы ў адрас газеты гучалі папрокі з боку караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Хутка па яго загаду была ўведзена пасада цэнзара, які пэўныя "ненадзейныя" артыкулы замяняў паведамленнямі з іншых вы-данняў. Апошні нумар газеты выйшаў 28 снежня 1780 г.

У канцы XVIII ст. у Гародні выходзілі яшчэ дзве газеты: у 1792 г. - "Веда-масці Гродзенскія" - орган Таргавіцкай канфедэрацыі і "Кур'ер Літоўскі" (1796-1797). На старонках гэтых выданняў змяшчалася інфармацыя аб падзеях у дзяржаве і горадзе, утрымліваліся матэрыялы аб знешніх зносінах краіны, палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Рэчы Паспалітай.

Асноўную ж інфармацыйную нагрузку неслі польскія газеты Рэдактарамі гэтых выданняў з'яўляліся ўраджэнцы беларускіх зямель-Ф.Багамолец, А.Нарушэвіч і С.Лускін. Акрамя іншых матэрыялаў гэтыя выданні ўтрымлівалі і паведамленні з Беларусі.

Перыядычныя выданні другой паловы XVIII ст. Адыгралі выключна важную ролю ў павышэнні культурнага ўзроўню грамадства. Дзякуючы ім чытач атрымліваў аператыўную і даступную інфармацыю, пашыраўся яго кругагляд, больш актыўнымі станавіліся зносіны з іншымі прадстаўнікамі беларускай культуры.

Асобае месца ў беларускім кнігадрукаванні належыць прыватным дру-карням. Дзейнасць некаторых з іх была кароткачасовай з-за слабага развіцця выдавецкай справы, адсутнасці дзяржаўнага кніжнага гандлю, на-рэшце, перашкод з боку ўлад. Так, у 1796 г. выйшаў указ Кацярыны II аб за-крыцці вольных, г.зн. прыватных, друкарняў. Тым не менш дзякуючы пры-ватнаму кнігавыданню ў Беларусі з’явіліся кнігі па айчыннай гісторыі, ме-дыцыне. Часта ў ролі выдаўцоў выступалі аўтары ўласных твораў, якія мелі на мэце хутчэй асветніцкія, чым камерцыйныя, інтарэсы. Так, прыватнай Гародзенскай друкарняй М.Тамашэўскага была выдадзена ў 1798 г. на поль-скай мове “міфалагічна-гістарычная” трагедыя “Ахвяра Мінервы”, напіса-ная самім уладальнікам друкарні.

3 1774 г. да канца XVIII ст. Дзейнічала Магілёўская прыдворная друкар-ня, якая належала каталіцкаму арцыбіскупу, пісьменніку і вучона-му-славісту Станіславу Сестранцэвічу. У 1786 г. тут выдадзены трактат вя-домага палітычнага і грамадскага дзеяча Ф.Пракаповіча “ Аб паэтычным ма-стацтве”2. Кніга ўключала лекцыі, прачытаныя ім у 1705 г. у Кіева-Магілян-скай акадэміі. Усяго ў друкарні было выдадзена 50 кніг. Акрамя таго, тут вы-ходзілі на польскай мове “Беларускія календары” і “Календары для белару-скага намесніцтва”.

______________

 

1 Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. С. 243.

2 Кніга Беларусі 1517-1917. Зводны каталог. Мн., 1986.

 

 

У Нясвіжскай друкарні Радзівілаў у 1750-1791 гг. выйшлі з друку каля 64 кніг. Пераважала рэлігійная літаратура, сярод іншых выданняў вядомы панегірычныя вершы і прамовы, творы антычных аўтараў, падручнікі.

Працы па трыганаметрыі і гігіене выходзілі ў канцы XVIII ст. у Шклоўскай прыватнай друкарні асветніка і мецэната І.Цэйтліна1.

Універсальны характар кніжнай прадукцыі прыватных друкарняў са-дзейнічаў пашырэнню сферы распаўсюджання кнігі, стымуляваў дзейнасць творчай інтэлігенцыі.

Не абмяжоўваліся выключна рэлігійнай літаратурай у другой палове XVIII ст. царкоўныя друкарні. Пераважна свецкую накіраванасць мела Магілёўская друкарня Рымска-каталіцкай кансісторыі. Патрэбам ка-таліцкай царквы былі падпарадкаваны толькі асобныя выданні - штогадо-выя календары, або дырэкторыумы, каталогі асоб каталіцкай іерархіі. На ру-скай мове тут выйшла першая на тэрыторыі Беларусі кніга грамадзянскага друку "Кацярыны II пастановы для кіравання губерняй" (1777)2.

Далучэнне ў другой палове XVIII ст. беларускіх зямель да Расійскай імперыі прывяло да значных пераўтварэнняў ў кнігадрукаванні: зацвярджа-ецца грамадзянскі шрыфт, кірылічныя выданні грамадзянскага друку выда-валіся ў мясцовых друкарнях на аснове расійскіх законаў і адпаведных прывілеяў аб кнігадрукаванні. Нарускай мове было выдадзена 11 кніг, у тым ліку "Словарь юрнднческнй" Ф.Ланганса (Полацкая езуіцкая друкарня, 1791), "Похвальная песнь прн возшествнн напрестол Павла I" (Віцебск, 1799) і інш.

У 1799 г. у Менскай губернскай друкарні3 выйшаў навучальны дапа-можнік "Лёгкі спосаб навучыцца чытаць па-руску і па-польску". Гэта было першае беларускае выданне падручніка грамадзянскага друку, які змяшчаў тэксты на рускай мове.

Пра тое, што разам з легальнымі выданнямі з'яўляліся і патаемныя, свед-чыла асобая пільнасць з боку ўлад. "Універсал паліцэйскай камісіі ВКЛ" ад 13 сакавіка 1794 г. прадугледжваў утварэнне асобай цэнзурнай камісіі для разгляду ўсіх кніг, якія выходзілі ў гарадах Заходне-Рускага краю. Універ-сал прадпісваў лічыць забароненымі "все вообше кннгн, не согласные с уче-том католнческой церквн н местнымн народнымн обычаямп". Асобы, якія займаліся распаўсюджваннем забароненых кніг, плацілі штраф у памеры 100 злотых на першы раз і пазбаўляліся волі - у другі4.

3 развіццём кнігадрукавання самым непасрэдным чынам звязана і мас-тацтва кніжнай графікі. Скураныя цісненыя пераплеты, асобныя лісты з ба-гата гравіраваным арнаментам, застаўкі, канцоўкі, заглаўныя буквіцы, шрыфты - усё гэта з'яўлялася выразным паказчыкам развіцця культуры кнігі і выдавецкай справы ўвогуле.

У 1747 і 1751 гг. у Нясвіжы быў выдадзены Марцінам-Францішкам Вабе радаслоўны альбом княжацкага роду Радзівілаў за 400 гадоў. На прыкладзе гэтага выдання, мастаком-афарміцелем якога з'яўляўся Гірш Лейбовіч, ураджэнец Нясвіжа, можна сцвярджаць, што тэхніка гравіраваль-нага мастацтва ў Беларусі дасягнула ў сярэдзіне і другой палове XVIII ст. высокага ўзроўню.

_______________

 

1 Цинберг С. Шклов и его «просветители» конца XVIII в. // Еврейская старина. 1928. Т. 12. С. 17-44.

2 Кніга Беларусі 1517-1917. Зводны каталог.

3 3аснавана ў 1797 г. Мела статус казённа-камерцыйнага прадпрыемства, належала губернскаму праўленню.

4 АВАК. Вильня, 1879. Т. 10. С. 553-556.

 

 

Асветніцтва з яго гістарычным ап-тымізмам, павагай да чалавека, яго твор-часці, думак аказала дабратворны ўплыў і з'явілася стымулюючым фактарам для развіцця кнігадрукавання ў Беларусі. Кніга ўваходзіла ў жыццё людзей, у іх свядомасць як факт выключнай важнасці. Гэтым было абумоўлена далейшае інтэлектуальнае развіццё грамадства і рост яго цікаўнасці да іншых галін культуры.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 919. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Законы Генри, Дальтона, Сеченова. Применение этих законов при лечении кессонной болезни, лечении в барокамере и исследовании электролитного состава крови Закон Генри: Количество газа, растворенного при данной температуре в определенном объеме жидкости, при равновесии прямо пропорциональны давлению газа...

СПИД: морально-этические проблемы Среди тысяч заболеваний совершенно особое, даже исключительное, место занимает ВИЧ-инфекция...

Понятие массовых мероприятий, их виды Под массовыми мероприятиями следует понимать совокупность действий или явлений социальной жизни с участием большого количества граждан...

Тактика действий нарядов полиции по предупреждению и пресечению правонарушений при проведении массовых мероприятий К особенностям проведения массовых мероприятий и факторам, влияющим на охрану общественного порядка и обеспечение общественной безопасности, можно отнести значительное количество субъектов, принимающих участие в их подготовке и проведении...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия