Студопедия — ХРАНАЛОГІЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў ЧАСЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ХРАНАЛОГІЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў ЧАСЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ






 

1587—1632 гг. Праўленне караля польскага i вялікага князя літоўскага Жыгімонта Вазы.

1596 г., 6 кастрычніка. Берасцейская царкоўная унія.

1599 г., май. З'езд праваслаўных і пратэстантаў у Вільні

1600—1629 гг. Вайна Рэчы Паспалітай ca Швецыяй.

1604—1618 гг. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Расію

1603 г. Пачатак выхаду ў Кракаве індэкса забароненых кніг у Рэчы Паспалітай.

1606—1608 гг., 1610 г. Выступление мяшчан Магілёва супраць магістрацкіх улад.

1607 г., 27 верасня. Перамога войск ВКЛ над шведскімі войскамі ў бітве пад Кірхгольмам (цяпер Саласпілс).

1609—1726 гг. Дзейнасць скарбовага трыбунала ВКЛ.

1610 г., верасень. Войскі Рэчы Паспалітай занялі Маскву.

1612 г. Войскі 2-га апалчэння пад кіраўніцтвам К. Мініна i Д. Пажарскага вызвалілі Маскву ад войск Рэчы Паспалітай.

1616—1773 гг. Дзейнасць брацкай друкарні ў Магілёве.

1618 г., 1 снежня. Заключэнне паміж Рэччу Паспалітай i Расійскай дзяржавай Дэўлінскага перамір'я.

1621 г. Бітва пад Хоцінам на Днястры.

1 623 г. Забойства ў Віцебску полацкага уніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча.

1629 г. Перамір'е паміж Рэччу Паспалітай i Швецыяй.

1629—1680 гг. Жыццё i творчасць Сімяона Полацкага.

1630—1654 гг. Дзейнасць друкарні ў Куцеінскім праваслаўным манастыры каля Оршы.

1632—1648 гг. Праўленне караля польскага i вялікага князя літоўскага Уладзіслава Вазы.

1633 г. Аднаўленне праваслаўнай іерархіі ў Рэчы Паспалітай, стварэнне Магілёўскай праваслаўнай епархіі.

1632—1634 гг. Вайна Расійскай дзяржавы супраць Рэчы Паспалітай.

1633 г. Аблогі расійскімі войскамі гарадоў Полацка, Мсціслава, Суража, Друі, Крычава, Прапойска.

1633 г. Наданне Крычаву магдэбургскага права.

1634 г., 14 чэрвеня. Заключэнне Палянаўскага мірнага дагавора паміж Расійскай дзяржавай i Рэччу Паспалітай.

1634 г. Наданне Мсціслаўлю, Чавусам, Бялынічам, Талочыну, Бешанковічам маг­дэбургскага права.

1636—1639 гг. Рэфармаванне сістэмы лясной аховы ў ВКЛ.

1648—1651 гг. Антыфеадальная вайна ў Беларусі.

1648 г., лета, восень. Дзейнасць у Беларусі казацкіх атрадаў Нябабы, Гаркушы, Крывашапкі і іншых сумесна з мясцовымі паўстанцамі.

1 648—1668 гг. Праўленне караля польскага i вялікага князя літоўскага Яна Казіміра Вазы.

1648 г., кастрычнік. Авалоданне войскамі ВКЛ паўстаўшым Шнекам.

1649 г., 31 ліпеня. Бітва пад Лоевам. Паражэнне казацкіх атрадаў на чале з М. Крычаўскім ад войск ВКЛ.

1652 г. Першае прымяненне права "liberum veto" на сейме упіцкім паслом Ул. Сіцынскім.

1654—1667 гг. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай.

1654—1655 гг. Расія захапіла амаль усю тэрыторыю Беларусі, за выключэннем Бе-

 

 

расцейшчыны, Старога Быхава, Слуцка. Уступленне Швецыі ў вайну з Рэч­чу Паспалітай.

1654 г., верасень—1657 г., студзень. Гераічная абарона Старога Быхава ад расійскіх i казацкіх войск.

1655 г. Кейданскае пагадненне - частка магнатаў падпісала дамову аб пераходзе ВКЛ пад пратэктарат Швецыі.

1656 г. Заключэнне Віленскага перамір'я паміж Рэччу Паспалітай i Расіяй.

1658 г. Пераход на бок Рэчы Паспалітай гетмана Украіны I. Выгоўскага. Аднаўленне ваенных дзеянняў паміж Рэччу Паспалітай i Расіяй.

1658 г. Выгнанне за межы Рэчы Паспалітай арыянаў.

1660 г. Падпісанне Аліўскага мірнага дагавора паміж Рэччу Паспалітай i Швецыяй.

1660—1662 гг. Вызваленне болынай часткі Беларусі ад расійскіх войск.

1660 г., 18 чэрвеня. Перамога войск Рэчы Паспалітай над расійскімі войскамі ваяводы Хаванскага ў бітве каля в. Палонкі (пад Баранавічамі).

1661 г. Паспяховыя паўстанні супраць расійскіх войск у Магілёве, Дзісне, Мсціславе, Шклове, Себежы, Гомелі. 1661 г., 3 лістапада. Перамога войск Рэчы Паспалітай над расійскімі войскамі ваяводы Хаванскага i Ордын-Нашчокіна ў бітве пад Кушлікамі.’

1667 г., 30 студзеня. Заключэнне Андрусаускага перамір'я паміж Расіяй i Рэччу Паспалітай

1669—1673 гг. Праўленне караля польскага i вялікага князя літоўскага Міхала Вішнявецкага.

1674—1696 гг. Праўленне караля польскага i вялікага князя літоўскага Яна Сабескага.

1686 г., 16 мая. Заключэнне "Вечнага міру" паміж Рэччу Паспалітай i Расіяй.

1696—1700 гг. Грамадзянская вайна ў ВКЛ.

1697 г. Юрыдычнае замацаванне права вядзення справаводства ў ВКЛ на польскай мове.

1697—1733 гг. Праўленне караля польскага i вялікага князя літоўскага Аўгуста II Моцнага.

1700 г., 18 лістапада. Алькеніцкая бітва. Паражэнне сіл Сапегаў ад "рэспубліканцаў" на чале з Вішнявецкім i Агінскім.

1703 г., вясна. Утварэнне генеральнай канфедэрацыі ВКЛ, якая абвясціла саюз з Расіяй.

1704 г. Утварэнне Сандамірскай канфедэрацыі, якая заключыла саюз з Расіяй.

1706 г. Асада Гародні, рабаванне Наваградка, Нясвіжа, Ляхавіч, Міра, Слуцка шве­дам!. Стварэнне Вялікапольскай канфедэрацыі, якая абрала каралём Станіслава Ляшчынскага. Разгром войск Аўгуста II. Заключэнне Альтранш-тацкага дагавора паміж Карлам XII i Аўгустам II.

1708 г. Заняцце шведамі Гародні, Смаргоні, Магілёва.

1708 г., 9 кастрычніка. Бітва пад Лясной. Разгром расійскімі войскамі шведскагакорпуса Левенгаўпта.

1709 r., 8 ліпеня. Разгром шведаў расійскай арміяй у Палтаўскай бітве.

1709 г. Нізлажэнне Ст. Ляшчынскага; вяртанне прастола Аўтусту II.

1720 г. Замойскі сабор уніяцкага духавенства.

1732—1782 гг. Выданне збору законаў Рэчы Паспалітай "Валюміна легум".







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 907. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

ОЧАГОВЫЕ ТЕНИ В ЛЕГКОМ Очаговыми легочными инфильтратами проявляют себя различные по этиологии заболевания, в основе которых лежит бронхо-нодулярный процесс, который при рентгенологическом исследовании дает очагового характера тень, размерами не более 1 см в диаметре...

Примеры решения типовых задач. Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2   Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2. Найдите константу диссоциации кислоты и значение рК. Решение. Подставим данные задачи в уравнение закона разбавления К = a2См/(1 –a) =...

Влияние первой русской революции 1905-1907 гг. на Казахстан. Революция в России (1905-1907 гг.), дала первый толчок политическому пробуждению трудящихся Казахстана, развитию национально-освободительного рабочего движения против гнета. В Казахстане, находившемся далеко от политических центров Российской империи...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.007 сек.) русская версия | украинская версия