Студопедия — Гістарыяграфія
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Гістарыяграфія






УСТУП

Чацвёрты том шасцітомнай "Гісторыі Беларусі" ахоплівае адрэзак часу з канца XVIII ст. да 1917 г. - перыяд знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай iмпepыi. Гэта адметны, непаўторны, разам з тым складаны i супярэчлівы этап айчыннай гісторыі. Яго складанасць i супярэчлівасць абумоўліваліся дзвюма буйнамаштабнымі акалічнасцямі.

Па-першае, Беларусь у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст. вызвалілася з улоння гэтай магнацка-шляхецкай рэспублікi апынулася у складзе зусім іншай дзяржавы-абсалютысцкай Расійскай iмпepыi. Аднак яшчэ на працягу доўгага часу тутэйшае грамадства заставалася носьбітам пэўных палітычных, сацыяльных, духоўных, культурна-цывілізацыйных каштоўнасцей, якія сфарміраваліся у папярэднія стагоддзі ў значнай меры пад уплывам агульнаеўрапейскіх працэсаў. Taкiм чынам, Беларусь аказалася месцам гістарычнай сустрэчы i ўзаемадзеяння еўрапеізаваных норм жыц-ця з тымі сацыяльна-палітычнымі i культурнымі стандартамі, што панавалі ў еўрапейска-азіяцкай iмпepыi Раманавых. З гэтага часу асноўнай тэндэнцыяй стала паступовая пераарыентацыя Беларусі з заходняга на усходні вектар развіцця. Вядома, уніфікацыя царызмам беларускіх зямель з агульнаімперскай сацыякультурнай прасторай не была аднамомантным актам. Гэта быў доўгі, супярэчлівы, шмат у чым драматычны працэс, якi фактычна працягваўся да 1917 г., што i прадвызначыла адну з найважнейшых асаблівасцей беларускай гісторыі у XIX - пачатку XX ст.

Па-другое, у адзначаны перыяд у Беларусі дасягнуў апагею крызіс традыцыйнага феадальна-прыгонніцкага грамадства i пачалася яго трансфармацыя у прынцыпова новую якасць - індустрыяльную цывілізацыю. Як i паўсюдна, працэс мадэрнізацыі выклікаў тут глыбокія структурныя зpyxi у сацыяльна-эканамічнай сферы, суправаджаўся кардынальнымі мадыфікацыямі грамадска-палітычных адносін, духоўнага жыцця, маралі, побыту людзей. Але паколькі Расійская імперыя ўвасабляла сабой даганяючы тып мадэрнізацыі, гэта не магло не адбіцца на тэмпах, формах i выніках дадзенага глабальнага працэсу на беларускіх землях.

З мэтай як мага больш поўна i адэкватна адлюстраваць эвалюцыю беларускага соцыуму з канца XVIII да пачатку XX ст. аўтары тома імкнуліся выявіць i прааналізаваць агульныя i асаблівыя, заканамерныя i выпадковыя, аб'ектыўныя i суб'ектыўныя фактары, якія, з аднаго боку, прадвызначылі ўключанасць краю ў агульнарасійскі i (праз пасрэдніцтва Pacii) агульнаеўрапейскі гістарычны кантэкст, з другога - фарміравалі перадумовы для станаўлення Беларусі як самастойнага суб'екта гісторыi.

Структура дадзенага тома адпавядае прынятай у гістарычнай навуцы перыядызацыі айчыннай гісторыі XIX - пачатку XX ст. Кніга складаецца з трох раздзелаў.

У першым раздзеле, які ахоплівае перыяд з канца XVIII ст. да сярэдзіны XIX ст., асвятляецца саслоўная, нацыянальная, канфесіянальная палітыка царызму ў новадалучаных землях. Упершыню аналізуюцца тагачасныя дэмаграфічныя працэсы, з пазіцый сучаснай навуковай метадалогіі разглядаюцца развіццё эканомікі, нацыянальны i грамадска-палітычны рух. Асобны параграф прысвечаны падзеям французска-расійскай вайны 1812 г., палітыцы Напалеона ў дачыненні да Беларусі.

У другім раздзеле (60 - 90-я гг. XIX ст.) паказаны зpyxi у развіцці прамысловасці, сельскай гаспадаркі на аснове ўкаранення капіталістычных адносін пасля адмены прыгоннага права. Раскрыты сацыяльна-класавыя трансфармацыі, пачатак фарміравання грамадскай супольнасці. З улікам сучасных навуковых уяўленняў аналізуецца гісторыя паўстання 1863 - 1864 гг., розных плыней грамадскага руху, развіццё адукацыі i культуры, асвятляецца гісторыя канфесіянальнага жыцця ў Беларусі.

Трэці раздзел прысвечаны даследаванню суадносін паміж рэфармісцкімі i рэвалюцыйным шляхамі пераўтварэння беларускага грамадства пачатку XX ст. Падрабязна аналізуюцца новыя з'явы ў эканоміцы, xicтaннi i супярэчнасці палітыкі царызму ў Беларусі напярэдадні яго краху, шмат месца адведзена узнікненню i дзейнасці палітычных партый i арганізацый. Значная увага нададзена гicтopыi беларускага нацыянальна-палітычнага i культурна-асветніцкага руху, барацьбе за аднаўленне беларускай дзяржаўнасці, высвятленню асаблівасцей нацыятворчых працэсаў. Упершыню у падагульняючай працы па гicтopыi Беларусі паказаны пачатак фарміравання бе­ларускай дыяспары. У заключным раздзеле асвятляецца становішча Белаpyci ва ўмовах сістэмнага крызісу Расійскай імперыi, выкліканага Першай сусветнай вайной i Лютаўскай рэвалюцыяй 1917 г.

Гістарыяграфія

Гістарыяграфічная спадчына па гісторыі Беларусі канца XVIII - пачат­ку XX ст. даволі багатая. Важнейшыя праблемы, якія цікавілі даследчыкаў раней i застаюцца ў полі зроку сучасных гісторыкаў, гэта палітыка царызму ў Беларусі пасля далучэння яе да Paciйcкай імперыі, паўстанні XIX ст. i ix уплыў на развіццё гістарычнага працэсу, іншыя грамадскія pyxi, сацыяльна-эканамічнае становішча, развіццё культуры, фарміраванне класаў буржуазнага грамадства, Беларусь у вайне 1812 г. i ў перыяд Першай сусветнай вайны. У апошнія гады прыярытэтнымі напрамкамі ў даследаванні гісторыі Беларусі ў складзе Расійскай iмперыi становяцца пытанні нацыятворчых i дэмаграфічных працэсаў, станаўлення грамадзянскай супольнасці, канфесіянальнай гісторыі, развіцця прадпрымальніцтва, фарміравання белару­скай дыяспары.

Палітыка Кацярыны II i Паўла I у дачыненні да Беларусі, стварэнне тут новых органаў улады асвятляюцца ў шэрагу прац дарэвалюцыйнага даследчыка П. Жуковіча1. Каштоўнасць ix заключаецца ў вялікім фактычным матэрыяле, сабраным аўтарам. П. Жуковіч адзначаў, што Кацярына II не паспела распаўсюдзіць фактычнае дзеянне сістэмы абласнога судова-адміністрацыйнага кіравання на землі, далучаныя пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, але яна змагла ўсё ж "закласці грунтоўны фундамент для ўзвядзення сваёй сістэмы". Шэраг аспектаў, прысвечаных дадзенай праблеме, аналізуе сучасны даследчык Я. Анішчанка1.

Значнае месца ў гісторыі Беларусі XIX ст. займае французска-расійская вайна 1812 г. У расійскай дасавецкай гістарыяграфіі перавага аддавалася адлюстроўванню ваенных дзеянняў. У вялікай масе літаратуры вылучаліся даследаванні ваенных гісторыкаў Д. Бутурліна, А. Міхайлоўскага-Данілеўскага, М. Багдановіча i інш2. У другой палове XIX - пачатку XX ст. з'явіўся шэраг прац, у якix разглядалася становішча беларуска-літоўскіх зямель пад французскай акупацыяй у 1812 г.3

Вайне 1812 г. прысвечана даследаванне беларускага савецкага гісторыка Я. Карнейчыка4. Ён засяродзіў сваю ўвагу на ваенных дзеяннях i партызанскай барацьбе на тэрыторыі Беларусі закрануў дзейнасць французскіх акупацыйных улад i Часовага ўрада ВКЛ.

У 90-я гг. XX ст. з'явіўся шэраг артыкулаў беларускіх даследчыкаў з новымі поглядамі на вайну 1812 г. Яе перасталі называць "айчыннай", перагледжаны ацэнкі партызанскага руху ў Беларусі, даследуецца дзейнасць французскіх акупацыйных улад, Часовага ўрада ВКЛ. Уведзены тaкi аспект, як дзейнасць царскіх улад на неакупіраванай частцы тэрыторыі Беларусі5.

Пытанні нацыянальнай палітыкі Расійскай iмперыi на тэрыторыях, далучаных у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай, у дарэвалюцыйны час амаль не даследаваліся. У пачатку XX ст. канцэптуальныя аспекты праблемы з манархісцкіх пазіцый паспрабаваў разгледзець Л. Ціхаміраў. Ён адзначаў, што вялікія дзяржавы далучаюць да сваёй тэрыторыі не толькі розныя плямёны, але i "цэлыя нацыянальнасці, нярэдка абломкі былой дзяржаўнасці"6. Менавіта яны i ўносяць у дзяржаўнае жыццё мноства элементаў разнадумнасці, спрэчак i нават унутранай барацьбы. Таму асноўнай задачай нацыя­нальнай пaлiтыкi, на яго погляд, з'яўляецца стварэнне ўнутранага адзінства дзяржавы, для чаго патрэбны: аднадумнасць, агульнасць веры, інтарэсаў, сумеснай матэрыяльнай працы, культурных i навуковых асноў развіцця, адна дзяржаўная мова (якая, праўда, не падаўляла б мясцовыя, а развівала ix)7.

Канчатковым вынікам такой палітыкі павінна быць "злiццё ўcix народнасцей дзяржавы ў адну вялікую нацыю"1.

Савецкая гістарыяграфія таксама нячаста звярталася да гэтай прабле-мы. У манаграфіі Т. Бурмістравай2 у адпаведнасці з марксісцка-ленінскай тэорыяй праз прызму нацыянальнай палітыкі партый бальшавікоў разгледжаны i некаторыя аспекты палітыкі царскага ўрада на далучаных тэрыторыях. У якасці адпраўнога пункта нацыянальнай палітыкі самадзяржаўя даследчыца называе заканадаўчы акт Аляксандра II "Высочайше утвержденные 26 марта 1870 года правила о мерах образования населяющих Россию ино­родцев"3. Згодна з гэтым дакументам народы Поўначы, Ci6ipы, Сярэдняй Азіі, татары, яўрэі названы "неполноправными инородцами". Сярод асноўных кірункаў нацыянальнай палітыкі царызму Т. Бурмістрава вылучыла наступныя: абмежаваныя магчымасці эканамічнага развіцця нацыянальных меншасцей, палітычны i культурны прыгнёт, правядзенне "прымусовай русіфікацыі", уціск неправаслаўных канфесій.

У канцы XIX-XX ст. выйшаў шэраг манаграфічных даследаванняў, а таксама зборнікаў артыкулаў, прысвечаных нацыянальным меншасцям. У ix закраналіся i пытанні нацыянальнай палітыкі царскага урада4.

Цікавы погляд на гэту праблему выказаны амерыканскім даследчыкам Т. Віксам5. На яго думку, нават у другой палове XIX ст. у Расійскай iмпepыіi наогул не было такой з'явы, як "нацыянальная палітыка". Назіралася толькі некаторая спецыфіка палітычных, адміністрацыйных або мясцовых патрабаванняў, якія дапамагалі царскаму ўраду, абапіраючыся на пануючую рускую нацыю, уцягваць рэгіёны i нярускае насельніцтва ў імперскае жыццё.

Сярод сучасных paciйcкix даследчыкаў выклікае цікавасць праца Б. Mipoнaвa6, які вылучыў два этапы нацыянальнай палітыкі: да i пасля 1863 г. (з пераходным перыядам паміж 1830 i 1863 гг.). Аўтар лічыць, што да 1830 г. палітыка царскага ўрада была талерантнай да нацынальных асаблівасцей i прагматычнай. Абставіны змяніліся пасля паўстання 1830-1831 гг., якое аўтар традыцыйна для расійскай гістарыяграфіі называе "польскім". З гэтага часу нацыянальная палітыка ўрада стала больш жорсткай. Аднак толькі ў заходніх землях iмпepыi яна прыняла форму рэпрэсій i была скіравана на скасаванне ix адміністрацыйна-палітычнай aўтaномii. Да другога, на думку Б. Міронава, таксама "польскага" паўстання 1863-1864 гг. нацыянальная палітыка не мела культурна-моўнай накіраванасці, а яе жорсткасць праяўлялася толькі ў адносінах да польскіх сепаратыстаў i тых, хто ix падтрымліваў. З 1863 г. палітыка, накіраваная на адміністрацыйную інтэграцыю нацыянальных ycкpaiн з усёй імперыяй, стала ўсеагульнай, i да яе далучылася моўна-культурная уніфікацыя ў форме русіфікацыі. Гэту праблему закранаюць paciйcкi гісторык Л. Гарызонтаў1 i беларускі даследчык А. Смалянчук2.

Вывучэнне сацыяльна-эканамічных праблем заўсёды з'яўлялася адным з вядучых напрамкаў гicтapыягрaфii. Але разгляд эканамічнага мінулага Белаpyci як асобнай тэрыторыі пачаўся толькі у савецкі час. Нягледзячы на ідэалагічныя абмежаванні, што перашкаджалі шматбаковаму погляду на гістарычную рэчаіснасць, беларуская савецкая гістарыяграфія налічвае некалькі даволі грунтоўных калектыўных i манаграфічных прац. Першым значным даследаваннем абагульняючага характару стала манаграфія М. Доўнар-Запольскага "Народное хозяйство Белоруссии в 1861-1914 гг."3 У ёй вучоны зрабіў спробу навукова абгрунтаваць свой ранейшы тэзіс аб эканамічнай своеасаблівасці беларускіх губерняў Беларусі ў пачатку XX ст. Прынцыпова важнай з'яўляецца выснова аўтара адносна характарыстыкі другой паловы XIX - пачатку XX ст. як аб часе індустрыялізацыі беларускіх зямель4. Аднак гэтыя погляды вучонага стaлi ў 20-я - пачатку 30-х гг. аб'ектам знішчальнай крытыкі i на доўгі час засталіся па-за ўвагай афіцыйнай савецкай гістарыяграфіі.

Яшчэ ў працах дасавецкіх гісторыкаў, эканамістаў, статыстыкаў нарадзілася традыцыя разглядаць Беларусь як поле барацьбы паміж расійскім i польскім кaпiталам. З некаторымі карэкціроўкамі гэта сцвярджэнне перайшло i ў гістарыяграфію савецкага часу. Такога тэзісу, напрыклад, прытрымліваўся А. Цвікевіч, які лічыў, што "развіццё грамадзка-культурнага жыцьця на Беларусі ўвесь час знаходзілася ў беспасрэднай залежнасьці ад барацьбы польскага i расійскага капіталу за беларускі рынак"5. Аднак гэта сцвярджэнне не мае дастатковых гістарычных асноў. Наадварот, эканоміка Беларусі дамінавала на сваім рынку, займала адметную нішу на ўсе-расійскім рынку i магла самастойна ўдзельнічаць у міжнародным падзеле працы6.

Агульным для работ, у якіх закранаюцца пытанні эканамічнай гісторыі Беларусі, з'яўляецца ўстанаўленне непарыўнай сувязі паміж развіццём рыначных, капіталістычных адносін i эвалюцыяй грамадства. Прамысловае развіццё Беларусі асвятляецца ў працах Д. Дудкова7, Н. Раманоўскага8, М. Болбаса1. Гэта тэма закранута таксама ў манаграфіях, прысвечаных гісторыі пралетарыяту Беларусі.

Гісторыя рабочага класа была адной з вядучых тэм у беларускай гістарыяграфіі XX ст. У 20-80-я гг. убачылі свет дзесяткі манаграфій, сотні артыкулаў, у якіх разглядаліся розныя аспекты гэтай праблемы. Іх аўтары паказалі перадумовы і ўмовы фарміравання пралетарыяту, яго структуру і склад, прававое і эканамічнае становішча. У даследаваннях прыводзяцца статыстычныя паказчыкі, якія характарызуюць дынаміку і размах асноўных формаў рабочага руху. Варта заўважыць, што амаль да сярэдзіны 80-х гг. XX ст. эканамічная і палітычная барацьба рабочых Беларусі асвятлялася пераважна пры дапамозе ілюстрацыйна-апісальнага метаду. Апрача таго, вузкае кола выкарыстаных крыніц не дазваляла іх аўтарам даць поўную карціну рабочага руху Беларусі на рубяжы ХІХ-ХХ стст. Гэтыя недахопы ў значнай ступені былі пераадолены ў даследаваннях М. Біча, Э. Савіцкага ў падагульняючым выданні па гісторыі рабочага класа Беларусі2. Аўтары названых прац фактычна нанова, па першакрыніцах даследавалі рабочы рух ад рэформы 1861 г. да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Пры асвятленні многіх пытанняў яны шырока выкарысталі розныя статыстычныя выданні і перыядычны друк канца XIX - пачатку XX ст., а таксама новыя архіўныя дакументы.

Прыкметнае месца ў работах гісторыкаў XX ст. займала і асвятленне ідэйна-арганізацыйнага росту рабочага руху пад уплывам распаўсюджвання марксізму, дзейнасці сацыял-дэмакратычных арганізацый, а таксама рэвалюцыйныя сувязі рабочых Беларусі і Расіі3.

У гісторыка-эканамічных працах знайшлі адлюстраванне асноўныя рысы эканамічнай палітыкі царызму ў Беларусі. Большасць з іх, нягледзячы на відавочны ідэалагічны адбітак часу, падкрэсліваюць адметнасці рэальнага становішча беларускай эканомікі. Гэта сведчанне таго, што ўплыў эканамічнай палітыкі самадзяржаўя значна саступаў яго палітычнаму дамінаванню.

Савецкая гістарыяграфія шмат дзесяцігоддзяў зыходзіла з тэзісу аб каланіяльным становішчы Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Цалкам у рэчышчы такіх поглядаў напісана кніга I. Саладкова4 і калектыўная манаграфія "Экономика Белоруссии в эпоху империализма"1. І толькі ў 1965 г. В. Цімашэнка змагла даць прынцыпова іншы адказ на гэта складанае пытанне2. У апошняе дзесяцігоддзе з'явіліся новыя абгрунтаваныя доказы эканамічнай самадастатковасці Беларусі3.

Абсалютызацыя гістарычнай ролі рабочага класа ў савецкай гістарычнай навуцы вызначыла звужэнне тэматыкі даследаванняў і адсутнасць разумення гістарычна абумоўленай ролі рынку і рыначных адносін у грамадстве. Аднак нават і на гэтым фоне своеасаблівымі рэліктамі свабоднага гістарычнага мыслення вызначаліся працы М. Улашчыка4 і серыя артыкулаў В. Цімашэнкі5.

Гісторыі гандлю і рыначных адносін у Беларусі прысвечаны манаграфіі В. Шведа6 і X. Бейлькіна7. Абедзве працы змяшчаюць вялікі фактычны матэрыял, але яго рэпрэзентатыўнасць аўтары ацэньваюць не заўсёды крытычна. Нельга пагадзіцца і з некаторымі высновамі аўтараў, напрыклад, аб тым, што скасаванне прыгону было "заканамерным вынікам" развіцця гандлю8, а сельскагаспадарчы рынак нібыта мае дачыненне да стварэння "аб'ектыўных умоў для буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі і яе перарастання ў сацыялістычную"9.

Сацыяльна-эканамічную гісторыю гарадоў Беларусі першай паловы XIX ст. даследавалі В. Чапко10 і А. Люты11. Працы ўтрымліваюць багаты гістарычны матэрыял, таму вельмі каштоўныя для даследчыкаў гэтай праблематыкі. Аднак шэраг супярэчнасцей, якія сустракаюцца як у асобных частках кожнай манаграфіі, так і пры параўнанні іх, не дае падставы цалкам пагаджацца з аўтарскімі высновамі.

У 1997 г. З. Шыбека, які пачаў вывучэнне гісторыі гарадоў з Мінска кан-ца XIX - пачатку XX ст.12, выдаў абагульняючую манаграфію "Гарады Беларусі (60-я гады XIX - пачатак XX стагоддзяў)"13. У даследаванні пры дапамозе сучасных гісторыка-матэматычных метадаў дадзены комплексны нарыс урбанізацыі Беларусі на працягу амаль 50 гадоў. Гэта праца - першае манаграфічнае даследаванне сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі, якое цал-кам знаходзіцца ў рэчышчы новых поглядаў сучаснай гістарычнай навукі.

Праблема суадносін дзяржаўнай эканамічнай палітыкі і прыватнай эканамічнай ініцыятывы з'яўляецца адным з ключавых месцаў ва ўсім коле складанай і шмат у чым новай для сучасных беларускіх гісторыкаў праблемы гісторыі беларускага рынку. Гістарыяграфія эканамічнай палітыкі самаўладдзя прайшла шлях ад апалагетыкі царскіх часоў да пагромнай крытыкі ў працах савецкіх гісторыкаў і толькі ў апошняе дзесяцігоддзе стала прадметам больш узважанага аналізу з пазіцый эканамічнай мэтазгоднасці і магчымасцей1.

Сярод тэм, на якія распаўсюджвалася ідэалагічная забарона савецкіх часоў, была ацэнка гістарычнай ролі носьбітаў эканамічнай ініцыятывы прадпрымальнікаў. Між тым вывучэнне гістарычнага партрэта беларускага прадпрымальніцтва дазваляе на падставе параўнальнага аналізу адлюстраваць уплыў агульнасусветных, еўрапейскіх і расійскіх тэндэнцый на сацыяльна-эканамічную гісторыю Беларусі, не пакідаючы ў баку яе рэгіянальныя асаблівасці, бо менавіта ва унікальным вопыце прадпрымальнікаў увасобіліся мясцовыя, тыповыя для Беларусі эканамічныя рысы.

У цэлым аб'яднання фактычнага і апісальнага матэрыялу, назапашанага беларускай гістарыяграфіяй, і сапраўднага навуковага асэнсавання эканамічнага становішча Беларусі XIX - XX стст. пакуль што не адбылося. Шэраг прынцыповых пытанняў па-ранейшаму застаюцца ў разрадзе дыскусійных або наогул не даследаваных. Да іх адносяцца: тэхнічны і прамысловы пераварот у Беларусі і роля навукова-тэхнічных навацый у развіцці яе эканомікі; шляхі зносін; гісторыя крэдытнай і банкаўскай справы; асаблівасці развіцця беларускага рынку і яго месца ва ўсерасійскай і сусветнай гаспадарках. Адсутнічаюць абагульняючыя навуковыя манаграфіі па гісторыі ўнутранага і знешняга гандлю Беларусі, урбанізацыйных працэсаў, эканамічнай эвалюцыі беларускага маёнтка. Гістарыяграфія да гэтага часу не змагла пераадолець мяжу 1861 г. і разглядаць эканамічную гісторыю ў агульным рэчышчы падзей канца XVIII - пачатку XX ст.

У перыядызацыі аграрнай гісторыі савецкія даследчыкі прытрымліваліся марксісцкага, фармацыйнага прынцыпу. Канец XVIII ст. - 1850-я гг. характарызаваліся як перыяд глыбокага і ўсебаковага крызісу феадальна-прыгонніцкага ладу і зараджэння ў эканоміцы (прамысловасці і сельскай гаспадарцы) Беларусі капіталістычных адносін2. Сялянская рэформа 1861 г. была агульнапрызнана ў савецкай гістарыяграфіі як пачатак капіталістыч-най фармацыі. Гэтым пытанням нададзена ўвага ў манаграфіях М. Улашчыка, М. Фрыдман3. Важнейшыя сацыяльна-эканамічныя аспекты станаўлення капіталістычнага ладу ў беларускай вёсцы, развіццё сельскагаспадарчага рынку, змены ў структуры землеўладання і землекарыстання, формы і роля феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў, сацыяльнае разлажэнне сялянства, фарміраванне класаў аграрнай буржуазіі і сельскагаспадарчага пралетарыяту даследаваны ў кнігах Д. Дудкова, Л. Ліпінскага, X. Бейлькіна1.

Праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускай парэформеннай вёскі з'явіліся прадметам даследаванняў В. Пангоціча2. У яго працах асвятляюцца пазямельная палітыка царскага ўрада, прадукцыйныя сілы сельскай гаспадаркі, дыферэнцыяцыя сялянства, выкарыстанне наёмнай працы ў сельскагаспадарчай вытворчасці. Вывучаюцца дэмаграфія сялянскага насельніцтва, аграрнае перанасяленне, адыходніцтва, сацыяльная арганізацыя сялян, сямейныя падзелы.

Вялікую ўвагу гісторыкаў прыцягвалі хваляванні сялян. Адным з першых даследчыкаў сялянскага руху ў Беларусі быў У. Пічэта3. У пачатку 30-х гг. даследаванне гэтай тэмы працягваў К. Кернажыцкі4.

У 50-80-я гг. тэматыка сялянскага руху выйшла на адно з першых месцаў у беларускай гістарыяграфіі. Асаблівай увагі сярод іх заслугоўвае кніга К. Шабуні5. Аўтар упершыню ў беларускай гістарыяграфіі ўжыў статыстычны метад вывучэння сялянскіх хваляванняў, дапоўніўшы і ўдаска-наліўшы яго ў адпаведасці з асаблівасцямі беларускай вёскі. Распрацаваная ім методыка падліку выступленняў не страціла свайго значэння і сёння.

Сялянскі рух на зыходзе прыгонніцкай эпохі даследавала В. Чапко6. Шэраг манаграфій і навуковых артыкулаў прысвечаны сялянскаму руху ў Бе-ларусі ў пачатку XX ст.7 Але ўсе яны мелі істотны недахоп - недастатковую базу крыніц, што не давала магчымасці скласці поўнае, аб'ектыўнае ўяўленне пра сялянскі рух. Не была раскрыта спецыфіка і размах сялянскай барацьбы па рэгіёнах Беларусі. Гэты хіб у пэўнай ступені быў пераадолены ў даследавапні У. Крука8. У аснову яго працы пакладзены статыстычны метад вывучэння сялянскага руху з класіфікацыяй яго па формах, аналізам па адпаведных рэгіёнах.

Апошняя абагульнягочая праца па гісторыі сялянства Беларусі цалкам засталася ў рэчышчы састарэлых метадаў і схем савецкай гістарыяграфіі1.

Разамз тым беларускія гісторыкі-аграрнікі робяць спробы пераасэнсавацьранейшыя погляды на гістарычны шлях сялянства і гісторыю сельскай гаспадаркі. У. Сосна падрабязна разгледзеў фарміраванне саслоўна-групавогаскладу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст2. Складаным пытанням структурнай перабудовы сельскай гаспадаркі Беларусі пад уплывам аграрнага крызісу канца XIX ст. прысвечана манаграфія X. Бейлькіна3.

Па гісторыі народанасельніцтва Беларусі XIX - пачатку XX ст. спецыяльныя працы ў беларускай гістарыяграфіі пакуль адсутнічаюць. У дасавецкай літаратуры дэмаграфічная гісторыя Беларусі (у межах пяці заходніх губерняў) прадстаўлена ў працах па Еўрапейскай Расіі або па Расійскай імперыі ў цэлым.

Каштоўнай масавай статыстычнай крыніцай для вучоных былі матэрыялы рэвізій насельніцтва XVIII - першай паловы XIX ст. Першыя працы, дзе прыведзены некаторыя дэмаграфічныя звесткі па Усходняй Беларусі. з'явіліся ў канцы XVIII ст.4 У пачатку XIX ст. выйшаў шэраг манаграфій вядомых эканамістаў і статыстыкаў I. Германа, К. Германа, Е. Зяблоўскага, прысвечаных аналізу даных 1-6-й рэвізій аб падатных і непадатных саслоўях5. Насельніцтва паводле 7-10-й рэвізій стала прадметам вывучэння К. Арсеньева, П. Кепена, А. Трайніцкага6. Некаторыя аўтары, не абмяжоўваючыся канстатацыяй колькасных паказчыкаў, робяць параўнальны аналіз дынамікі ўсяго насельніцтва і асобных яго катэгорый, спрабуюць даць сваю ацэнку дэмаграфічнай сітуацыі па рэгіёнах. Так, М. Бунге на падставе вынікаў 7-9-й рэвізій (1815-1851) зрабіў выснову, што марудныя тэмпы росту насельніцтва заходніх губерняў перш за ўсё звязаны з высокай тут удзельнай вагой панскіх сялян, сацыяльна-эканамічнае становішча і ўмовы ўзнаўлення якіх былі вельмі неспрыяльнымі7.

Тым самым быў пакладзепы пачатак дыскусіі, якая не страціла актуаль-насці да нашых дзён. Сутнасць яе заключаецца ў пытанні: ці "вымірала" прыгоннае сялянства або былі іншыя прычыны зніжэння яго колькасці, асабліва ў 50-я гг. XIX ст.(міжсаслоўныя пераходы, рэкруцкія наборы i інш.).

Меркаванні выказваліся розныя. Сярод савецкіх вучоных пераважала думка, што запаволеныя тэмпы росту насельніцтва Расіі ў першай палове XIX ст. звязаны з узмацненнем эксплуатацыі сялян, перш за ўсё панскіх, што спараджала павышаную ix смяротнасць i нізкі натуральны прырост. У прыватнасці, В. Яцунскі1, прааналізаваўшы дынаміку росту насельніцтва Расіі па рэгіёнах за першую i другую паловы XIX ст., заўважыў кардыналь­ную розніцу паміж дэмаграфічнымі паказчыкамі гэтых перыядаў у заходніх губернях. Ён адзначыў, што нізкія тэмпы росту першай паловы XIX ст. змяніліся ў рэгіёне бурным усплёскам пасля адмены прыгону. Такі дэмаг-рафічны "выбух" аўтар тлумачыць больш спрыяльнымі ўмовамі вызвален-ня сялян Беларусі i Літвы.

У цэлым у савецкі час вывучэнню гісторыі народанасельніцтва да сярэдзіны 50-х гг. не надавалася значнай увагі. У 1956 г. выйшла манаграфія A. Рашына, цалкам заснаваная на пісьмовых крыніцах2. Грунтоўнасцю, глыбокім крыніцазнаўчым аналізам усіх відаў уліку насельніцтва дарэвалю-цыйнай Расіі, перш за ўсё рэвізій, вызначаюцца манаграфіі расійскага гісторыка У. Кабузана, напісаныя пераважна на аснове архіўных матэрыялаў3.

Некаторыя праблемы дэмаграфічнай гісторыі Беларусі першай пало­вы XIX ст. закранаюцца ў працах беларускіх гісторыкаў пры вывучэнні пэўных сацыяльна-эканамічных аспектаў. Так, М. Улашчык на падставе грунтоўнага аналізу матэрыялаў рэвізій дэталёва прасачыў дынаміку колькасці i прававое становішча ўсіх катэгорый сельскага насельніцтва ў заходнім рэгіёне Беларусі i Літвы - Ковенскай, Віленскай i Гродзенскай губернях4.

Дынаміка колькасці насельніцтва гарадоў Беларусі, яго саслоўны i канфесіянальны склад на працягу першай паловы XIX ст. знайшлі адлюстраванне ў манаграфіі А. Лютага5. Некаторыя дэмаграфічныя даныя аб сельскім насельніцтве Беларусі першай паловы XIX ст. змешчаны ў кнізе B. Чапко6. Дэмаграфічная характарыстыка сельскага насельніцтва гэтага ж перыяду зроблена А. Каралёвай у калектыўнай манаграфіі, прысвечанай гісторыі сялянства Беларусі7.

Пры асвятленйі дэмаграфічных пытанняў другой паловы XIX ст. аўтарамі звычайна выкарыстоўваюцца матэрыялы перапісу 1897 г. На ix аснове У. Ігнатоўскі паказаў саслоўны склад насельніцтва1. В. Панюціч грунтоўна даследаваў дынаміку колькасці, міграцыі, адыходныя промыслы, пісьменнасць, нацыянальны склад сельскага насельніцтва2. Нацыянальны склад пралетарыяту Беларусі ў канцы XIX ст. спрабаваў вызначыць М. Біч3. Па-колькі перапіс 1897 г. не дае па гэтым пытанні прамых звестак, то аўтар выкарыстаў методыку У. Леніна, ужытую ім у адносінах да Пецярбурга, дзе ў ходзе перапісу праводзілася апытанне рабочых аб ix нацыянальнай прыналежнасці. Атрыманыя М. Бічом лічбы, на нашу думку, можна лічыць толькі прыблізнымі, бо ва ўмовах існавання ў Беларусі дробнай вытворчасці i наяўнасці "мяжы аселасці" нацыянальны склад пралетарыяту быў некалькі іншым. М. Біч даследаваў таксама саслоўны, веравызнальны i нацыянальны склад насельніцтва Беларусі паводле перапісу 1897 г.4 Звесткі аб зменах у канфесіянальным падзеле насельніцтва Беларусі на працягу XIX ст. прыводзяцца А. Філатавай i В. Яноўскай5.

У манаграфіі З. Шыбекі "Гарады Беларусі (60-я гады XIX - пачатак XX стагоддзяў)" прасочваецца дынаміка колькасці насельніцтва гарадоў i мястэчак, паказана роля ў гэтым працэсе натуральнага i механічнага прыросту. Даецца аналіз нацыянальнага складу гараджан, вызначаюцца месца i роля сялянстваў структуры горада. Колькасць, структура, узнаўленне i іншыя характарыстыкі насельніцтва Беларусі паводле перапісу 1897 г. (а таксама перапісаў 1926,1959 i 1970 гг.) знайшлі адлюстраванне ў працах А. Ракава6. Пытанні ўзнаўлення насельніцтва другой паловы XIX - пачатку XX ст. закранаюцца ў манаграфіях Л. Шахоцькі7. Сялянскія перасяленні з Беларусі даследаваў П. Верашчагін8.

На матэрыялах перапісаў грунтуецца даследаванне польскага гісторыка П. Эберхарда, прысвечанае дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі ў 1897-1989 гг. Адной з задач даследавання з'яўляецца паказ дынэмікі колькасці польскага насельніцтва на беларускіх землях. Аднак пытанне вырашаецца ў шэрагу выпадкаў некалькі тэндэнцыйна. У прыватнасці, аўтар значна завышае колькасць палякаў у Гродзенскай губерні паводле перапісу 1897г., адносячы да ix усіх католікаў рэгіёна.

Вывучэнне гісторыі саслоўяў у Расійскай імперыі пачалося ў сярэдзіне XIX ст. Даследчыкі ў асноўным разглядалі шляхі фарміравання саслоўяў у дапятроўскія часы або гісторыю асобнага саслоўя. Сярод даследаванняў, прысвечаных дваранству, вылучаюцца працы М. Яблачкава1, С. Корфа2 i A. Рамановіча-Славацінскага3. У гэтых работах аналізуюцца заканадаўчыя акты па афармленню дваранства як саслоўя, яго структура, сістэма кіравання, удзел дваранства ў грамадскім і палітычным жыцці. Характэрная рыса тагачаснай расійскай гістарыяграфіі - перанос на Беларусь тых ацэнак i па-лажэнняў, што былі ўласцівы для Расіі ў цэлым, ігнараванне мясцовай спецыфікі.

У савецкай гістарыяграфіі 70-80-х гг. XX ст. асаблівай увагі заслутоўвае грунтоўная праца А. Карэліна4, у якой аўтар разглядае эвалюцыю расійскага дваранства як саслоўя ў цэлым. Узаемаадносіны паміж дваранствам i самадзяржаўем у другой палове XIX ст. аналізуюцца ў манаграфіі беларускай даследчыцы С. Самбук5. Яна лічыла, што толькі адсутнасць гнуткасці з боку царызму, які не жадаў ісці на ўступкі ў нацыянальным пытанні польскаму памеснаму дваранству, i сацыяльная накіраванасць паўстання 1863-1864 гг. прымусілі частку польскіх памешчыкаў часова перайсці ў дэмакратычны лагер6.

Дваранству Беларусі прысвечаны даследаванні С. Лугаўцовай i Г. Туміловіч7. Гэтыя працы ў асноўным засяроджваюць увагу на разборы шляхты ў першай палове XIX ст. Новым даследаваннем у беларускай гістарыяграфіі з'яўляецца манаграфія А. Жытко8. Аўтар паспрабаваў вызначыць гістарычную ролю i месца дваранства ў сацыяльна-эканамічным жыцці Беларусі ад скасавання прыгону да пачатку Першай сусветнай вайны.

Традыцыйным застаецца погляд польскіх гісторыкаў Л. Жытковіча, I. Сікорскай-Кулешы, X. Дылянговай, I. Рыхліковай i іншых9 на вышэйшае саслоўе заходніх губерняў, якое разглядаецца як "польская шляхта". Становішча татар-дваран у беларуска-літоўскіх губернях даследавана ў манаграфіі літоўскай даследчыцы Т.Байрашаўскайтэ10.

Выразнай вяхой палітычнай гісторыі Беларусі XIX ст. было шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг. Сярод дарэвалюцыиных прац, прысвечаных паўстанню, вылучаюцца манаграфіі Ф. Сміта11 i A. Пузырэўскага12. Яны трактавалі паўстанне больш як расійска-польскую вайну i засяроджвалі ўвагу на баявых дзеяннях паміж расійскай арміяй i паўстанцамі. У савецкі час гісторыя гэтага паўстання не адносілася да ліку прыярытэтных тэм. Яна асвятля-лася толькі ў шэрагу артыкулаў i кандыдацкай дысертацыі I. Варанкова1.

Дастаткова грунтоўна гісторыя паўстання 1830— 1831 гг. распрацавана ў польскай гістарыяграфіі. Ф. Уратноўскі, I. Лялевель, М. Махнацкі С. Дангель, В. Токаж i іншыя гісторыкі ў розныя часы даследавалі гэту праблему2. У сучаснай беларускай гістарыяграфіі паўстанню прысвечана даследаванне В. Гарбачовай3, напісанае на базе шырокага кола крыніц. Асобныя аспекты гэтай праблемы аналізуюцца ў кнізе В. Шведа4. У адрозненне ад расійскіх даследчыкаў большасць сучасных беларускіх гісторыкаў не лічыць паўстан-не 1830-1831 гг. толькі польскімі і ацэньвае яго як адзін з этапаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.

Вывучэнне грамадскага руху на тэрыторыі Расійскай імперыі пачалося ў канцы XIX - пачатку XX ст. Ліберальныя гісторыкі i гісторыкі сацыял-дэмакратычнага напрамку сабралі шмат фактычнага матэрыялу па імперыі ў цэлым, а таксама распрацавалі шэраг канцэпцый, якія на пэўны час вызна-чылі рамкі даследаванняў дадзенага феномена5.

Што тычыцца грамадскага руху ўласна ў Беларусі, то яго вывучэнне пачалося пасля 1917 г. У 20-х гг. было апублікавапа шмат мемуарнай літаратуры6. У 1924 г. убачыў свет зборнік "Беларусь", у якім былі змешчаны артыкулы аб розных плынях у грамадскім руху Беларусі канца XIX ст.7 У тым жа годзе ў часопісе "Полымя" быў надрукаваны артыкул У. Пічэты "Формы нацыянальнага i апазіцыйнага руху на Беларусі"8. У складзеным У. Ігнатоўскім i выдадзеным у 1924 г. сістэматычным курсе па гісторыі Беларусі ўвага засяроджвалася на гісторыі беларускага нацыянальна-палітычнага і культурнага руху, разглядалася дзейнасць такіх партый, як Бунд, БСГ, ППС. Аднак паступова пад уздзеяннем палітычнай кан'юнктуры тэматыка даследаванняў грамадскага руху пачала звужацца i засяродзілася на прабле-мах рэвалюцыйнага (г.зн. сацыял-дэмакратычнага i народніцкага) руху i паўстання 1863-1864 гг.1. Гэта тэндэнцыя захоўвалася ў беларускай гіста-рыяграфіі да апошняга часу2.

Ліберальны i кансерватыўны рух асвятляўся вельмі вузка i супярэчліва. Так, у лібералізме беларускія гісторыкі савецкага часу бачылі, як правіла, зазнавіднасць буржуазнай ідэалогіі i адносілі нараджэнне лібералізму ў Расійскай імперыі (і ў Беларусі ў тым ліку) да другой паловы XIX ст., г. зн. да часу хуткага развіцця капіталістычных адносін. Лічылася, што ён не пакінуў бачнага следу ўайчыннай гісторыі, паколькі аказаўся слабым, а яго палітычныя структуры былі аморфнымі i далёкімі ад жыцця. Праблема гісторыі кансерватыўнага руху наогул не ставілася, а кансерватызм атаясамліваўся з рэакцыйнымі палітычнымі мерамі, якія прадпрымала царская бюракратыя. Што тычылася сацыялістычнага руху ў шырокім сэнсе, то замест даследавання яго рэальнай гісторыі навукоўцы вымушаны былі даваць рэтраспектыву дагматычнага марксісцкага ўяўлення аб гісторыі гэтага феномена. Аднак дзякуючы багатаму фактычнаму матэрыялу, выкарыстанню аўтарамі архіўных крыніц узгаданыя вышэй працы не страцілі свайго значэння да сённяшняга часу.

У канцы 80-х - пачатку 90-х гг. у айчыннай гістарыяграфіі выявілася тэндэнцыя да перагляду гэтых стэрэатыпаў. Узніклі новыя падыходы ў вывучэнні кансерватызму як цэласнага грамадскага руху, лібералізм ужо не разглядаецца як вузкакласавая буржуазная плынь. Пашырылася тэматычнае поле вывучэння грамадскіх рухаў - даследчыкі звярнулі ўвагу на гісторыю легальных грамадскіх аб'яднанняў4. Фарміраванне сістэмы грамадскіх рухаў i сеткі добраахвотных грамадскіх аб'яднанняў стала разглядацца як фактар фарміравання грамадзянскай супольнасці ў Беларусі5.

Як адзначалася вышэй, адной з праблем, што найбольш цікавіла даследчыкаў грамадскага руху, з'яўлялася паўстанне 1863 - 1864 гг. Тым не менш многія пытанні застаюцца спрэчнымі да гэтага часу. Літаратура, прысвечаная паўстанню (пераважна польскіх i расійскіх аўтараў) багатая, аднак супярэчлівая ў канцэптуальных адносінах. Не страцілі свайго значэння да нашых дзён працы: лзельнікаў i сучаснікаў паўстання, апублікаваныя ў апошняй трэці XIX - пачатку XX ст.1 Ix аўтары карысталіся не толькі ўласнымі ўспамінамі, але i унікальнымі дакументамі, многія з якіх да нашага часу не дайшлі.

Пачатак станаўлення беларускай гістарыяграфіі аб паўстанні i К. Каліноўскім адносіцца да 1920-х гг. У папулярнай літаратуры ў той час Каліноўскі характарызаваўся як нацыянальны герой, першы беларускі рэвалюцыянер i кіраўнік сялянскага антыпамешчыцкага паўстання. Грунтоўны навуковы аналіз падзей паўстання i поглядаў К. Каліноўскага ў бела­рускай гістарыяграфіі ўпершыню дадзены ў артыкулах i манаграфіі У. Ігнатоўскага2. Ён характарызаваў паўстанне як буржуазна-дэмакратычнае, а Каліноўскага - як беларускага рэвалюцыянера-дэмакрата, ідэолага левых "чырвоных", які па пэўных пытаннях вымушаны быў ісці на кампраміс з "бе­лым!" - шляхецка-кансерватыўнай плынню сярод паўстанцаў. Даследчык паказаў, што сялянства ў масе за паўстанцамі не пайшло i часта, асабліва ў Віцебскай i Магілёўскай губернях, ставілася да ix варожа.

У той жа час беларускі савецкі гісторык С Агурскі заяўляў, што паўстан-не 1863 г. было арганізавана польскімі памешчыкамі i каталіцкім духавенствам i праходзіла пад польскімі шавіністычнымі лозунгамі, называў Каліноўскага "міфічным героем", &quo







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 760. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Деятельность сестер милосердия общин Красного Креста ярко проявилась в период Тритоны – интервалы, в которых содержится три тона. К тритонам относятся увеличенная кварта (ув.4) и уменьшенная квинта (ум.5). Их можно построить на ступенях натурального и гармонического мажора и минора.  ...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

Тема: Изучение приспособленности организмов к среде обитания Цель:выяснить механизм образования приспособлений к среде обитания и их относительный характер, сделать вывод о том, что приспособленность – результат действия естественного отбора...

Тема: Изучение фенотипов местных сортов растений Цель: расширить знания о задачах современной селекции. Оборудование:пакетики семян различных сортов томатов...

Тема: Составление цепи питания Цель: расширить знания о биотических факторах среды. Оборудование:гербарные растения...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия