Студопедия — Асвета. Навука. Друк
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Асвета. Навука. Друк






Асвета. Пасля падаўлення паўстання 1863 г. палітыка адкрытага наступ­лення на правы беларускага народа атрымала ўвасабленне і ў шэрагу рэакцыйных мерапрыемстваў у галіне асветы. Ужо у 1865 г. пачауся перагляд агульнага напрамку развцця сеткі і тыпаў школ, складу настаунікау, зместу навучальна-выхаваучай работы. "Часовыя правлы для народных школ у губернях Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай" 1863 г. патрабавалі, каб у народных вучьлішчах Віленскай навучальнай акругі усе дысцыпліны (за выключэннем Закона Божага для дзяцей рымска-каталіцкага веравызнання) выкладаліся толькі на рускай мове. Шматлікія цыркуляры 70-90-х гг., што дапаўнялі "Часовыя правілы", узмацнілі жорсткі ўрадавы кантроль над школай. Галоўная ўвага надавалася падбору "вернападданых" настаунікаў. Найбольшае распаўсюджванне і падтрымку кіраўніцтва Віленскай навучальнай акругі атрымлівалі школы духоўнага ведамства.

У 1866 г. на тэрыторыі акругі функцыяніравала 1251 навучальная установа, з якіх Мінітэрству народнай асветы належалі толькі 130. Духоўнаму ведамству былі падпарадкаваны 956, у тым ліку 940 сельскіх вучылішч пры цэрквах. Агульная колькасць вучняў складала больш за 30 тыс., з IX 18 тыс. (58 %) у сістэме духоунага ведамства1.

Сетка навучальных устаноу у Беларусі размяркоувалася нераунамерна. У некаторых валасцях школ увогуле не было. На Магілёўшчыне ў пачатку 60-х гг. існавала усяго 38 школ на 204 воласці Да канца дзесяцігоддзя яны з'явшіліся яшчэ у 103 валасцях2.

Рэформа 1861 г. і змены, якія яна выклікала ва усіх галінах жыцця, садзейнічалі ўзнікненню новых павеваў у грамадстве. Адбываліся перамяшчэнні насельніцтва, інтэнсіўна развіваўся працэс адыходніцтва, дзякуючы якому сельскае насельніцтва ўцягвалася ў вір грамадскага жыцця, паволі павышалася пісьменнасць, прывіваліся культурныя звычкі і патрэбнасці. Усё тэта натуральна стымулявала цягу самых шырокіх пластоў насельніцтва да асветы і ведау. Сетка навучальных устаноў да канца XIX ст. прыкметна пашырылася. Так, у 1899 г. на тэрыторыі Беларусі налічвалася 999 народных вучыл1шч, у якіх вучылася 77 тыс. навучэнцаў. Каля 140 тыс.3 чалавек спасцігалі асновы граматы у 5814 царкоунапрыходскіх школах. "Та­кое павелічэнне колькасці вучняу, значны прырост IX у жаночым поле, ужо не вытлумачваецца толькі уплывам адных выгод ад асветы, што атрымліваюць пры адбыванні вайсковай павіннасці, але сведчыць пра больш глыбокія маральныя матывы, якія ляжаць у аснове гэтага павелічэння вучняў, ва умаіцаванні погляду на адукацыю як на жыццевую неабходнасць...", - пісаў" адзін з чыноўнікаў канцылярыі мінскага губернатара.

У 60-90-я гг. пануючае месца у сістэме адукацыі Беларусі займала пачатковая школа. Перад ей, як і раней, ставілася задача ўмацоуваць у народзе

__________________________

1 Статистический временник Российской империи. СПб., 1866. С.57.

2 НГА Б, ф.497, воп. 2, сир. 69, арк. 223.

3 Падлічана па: Памятная книжка Виленского учебного округа на 1898 / 99 год. Ч.П.
Вильна, 1859; Народное образование. 1898. Кн.1Х. С.108-109; Памятные книжки
Гродненской, Виленской, Витебской, Минской, Могилевской губерний на 1899 г
.

277

 

 

рэлігійныя паняцці і толькі потым распаусюджваць веды. Яна мела адзіны вучэбны план, які уключау Закон Божы, чытанне царкоуных і грамадзянскіх кніг, лік, царкоуныя спевы. Навучанне дапускалася толькі на рускай мове. Асноунымі тыпамі школ у сістэме пачатковай адукацыі ў сель-скай мясцовасці з'яўляліся народныя вучылішчы, царкоунапрыходскія школы і школы граматы, а у гарадах - прыходскія павятовыя і гарадскія вучылішчы.

У Беларусі у пачатку 80-х гг. адно народнае вучылішча прыходзілася на 34 вёскі, а на Віцебшчыне - на 83.3 усіх хлопчыкаў школьнага узросту вучылася толью 10,4 %, дзяучынак - 0,5 %*.

Настаунікамі ў гарадскіх вучьлішчах нярэдка працавалі дастаткова падрыхтаваныя спецыялісты, выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў Пецярбурга, Масквы, Кіева, Валыні. У сельскіх народных вучылішчах настаунікамі, як правіла, з'яуляліся выпускнікі настауніцкіх і духоуных семінарый Беларусі

Як адзначалася вышэй, найбольшае распаусюджанне атрымалі школы, падначаленыя праваслаунай царкве. Развіццём дадзенай катэгорыі школ Свяцейшы Сінод імкнуўся аслабіць уплыу касцёла. Да канца XIX ст. царкоўнапрыходскія школы і школы граматы складалі ў Мінскай губерш 84,6 %, у Віцебскай - 60,5, у Магілёускай - 82,3 % усіх навучальных устаноў. Царкоунапрыходскія школы былі аднакласныя (двухгадовыя) і двухкласныя (чатырохгадовыя). У аднакласных выкладаліся Закон Божы, цар­коўныя спевы, чытанне, арыфметыка, пісьмо, а ў двухкласных, акрамя таго, даваліся звесткі з гісторыі. Матэрыял для чытання быў рэлігійна-ма-нархічнага зместу. Навучанне вялі святары, дыяканы, дзячкі, а таксама выпускнікі епархіяльных вучылішч.

Паводле прызнання мясцовых чыноунікаў, не усе уласныя памяшканні школ, і асабліва наёмныя, адпавядалі свайму прызначэнню. Многа з іх былі малаумяшчальнымі, мелі дрэннае асвятленне, нізкую столь. Усе гэтыя недахопы тлумачыліся няхваткай сродкаў. Апошнія паступалі з розных крыніц. Сяляне амаль паусюдна ставіліся да школ са спачуваннем, "усведамляючы сапраудную карысць ад граматы". Спачувальныя адносіны вяскоўцаў да школ, паводле слоў кіраўшкоў Магілёўскай епархіі, якой падпарадкоўваліся царкоунапрыходскія школы і школы граматы, выяўляліся ў тым, што яны з году у год павялічвалі сродкі на утрыманне гэтых устаноў. Асноуную частку сродкаў сяляне збіралі па прыгаворах сельскіх таварыстваў ці па ўзаемнаму пагадненню. Так, у 1888/89 навучальным годзе агульная сума сабраных сельскімі таварыствамі грошай склала 40 773 руб. 18 кап., а годам раней - 34 531 руб. 78 кап.

У 60-90-я гг. XIX ст. у Беларусі дзейшчалі мужчынскія гімназіі ва ўсіх губернскіх цэнтрах, а таксама ў Брэсце, Гомелі і Слуцку, прагімназіі - у Бабруйску, Мазыры, рэальныя вучылішчы —у Мінску, Магілёве, Пінску і жаночая гімназія ў Гомел1. У гэтых навучальных установах займаліся ў асноўным дзеці дваран, чыноўнікаў і духавенства. Так, у 1875 г. у гімназіях і прагімназіях вучылася 2463 чалавек, у тым ліку дзяцей дваран і чыноўнікаў 1360 (55,3 %), дзяцей духавенства 206 (8,36 %), гарадскіх саслоўяў -758 (30,8 %), сельскіх саслоўяў - 92 (3,7 %), іншых - 45 (1,8 %)2. Пад уплывам перамен у грамадстве у другой палове XIX ст. пашырылася сетка жаночых навучальных устаноў. Дзяучынак пачалі прымаць у народныя ву-

_____________________________

1 Очерки истории школы и педагогической мысли народов СССР. Вторая половина XIX в. М., 1976. С.406.

2Асвета і педагагічная думка ў Беларусі СА старажытных часоў да 1917г. Мн., 1985. С.261.

278

 

 

чылішчы нароуні з хлопчыкамі, адкрываліся прыватныя жаночыя навучальныя ўстановы. Да канца стагоддзя яны з'явіліся ў Брэсце, Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Мазыры, Слоніме, Слуцку.

Нягледзячы на пашырэнне сеткі навучальных устаноі у другой палове XIX ст., ахоп школьнай адукацыяй беларукіх дзяцей і узровень пісьменнасці насельніцтва заставаліся нізкіімі. Згодна матэрыялау перапісаў 1897 г., колькасць пісьменных складала: у Віленскай губерні - 33,9 %, у Віцебскай -27,1, у Мінскай -22,1, у Гродзенскай - 31,5, у Магілёўскай - 21,3 %. У цэлым па Беларусі гэты паказчык складау 25,7 %.

Падрыхтоўка настаунікаў для пачатковай школы ажыццяўлялася у чатырох настауніцкіх семінарыях: Маладзечанская (першая у Расіі, заснавана у 1864 г.), Полацкая (1872), Нясвіжская (1875) і Слуцкая (1876). Паступіць у семінарыю маглі юнакі не маладзей за 16 гадоў, якія паспяхова скончылі народныя пачатковыя вучылішчы і падрыхтоўчы клас семінарыі. Палажэннямі і інструкцыямі аб навучальна-выхаваўчым працэсе прадугледжвалася падрыхтоўка адданых прастолу настаунікаў, здольных рас­паўсюджваць у народзе "элементарную і рэлгійна-маральную адукацыю". Для выхавання ў семінарыстаў вернападданніцкіх пачуццяў у семінарыю накіроўвалліся рэакцыйна настроеныя выкладчкі, што праводзілі афіцыйную палітыку ў галіне адукацыі. Разам з тым трэба адзначыць, што семінарысты атрымлівалі добрую педагагічную падрыхтоўку. 3 настауніцкіх семінарый выйшла нямала настаунікаў, якія папаўнялі рады дэмакратычнай інтэлігенцыі.

Вышэйшых навучальных устаноу ў другой палове XIX ст. у Беларусі не было. Тая частка беларускай моладзі, якая пасля заканчэння гімназіі мела магчымасць працягваць адукацыю, навучалася ва ўнівератэтах і інстытутах Пецярбурга, Масквы, Кіева, Харкава, Адэсы, Юр'ева (Тарту), Варшавы і іншых гарадоў Расійскай імперыі.

Навука. На другую палову XIX ст. прыпадае шмат даследаванняў, прысвечаных Беларусі. Гэта тлумачыцца і развццём навукі ў цэлым, і накапленнем новых матэрыялаў, і падзеямі, што выклікалі павышаную цікавасць да беларускага народа. Менавіта падзеі 1863 г. далі магутны штуршок вывучэнню Беларусі, асабліва этнаграфічнаму.

Вялікі інтарэс да беларусаў з боку еурапейскай грамадскасці, а таксама палітычныя мэты, якія меў расійскі ўрад, прывялі да узнікнення Пауночна-Заходняга аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства. Яно было створана з мэтай прапаганды і навуковага абгрунтавання афіцыйных погля-даў на Беларусь як спрадвечную частку Расійскай імперыі і беларусаў як на заходняе адгалінаванне "рускага племені". Нягледзячы на непрацяглы тэрмін свайго існавання (1867-1875), разгорнутая ім дзейнасць па этнаграфічнаму даследаванню краю - мовы, фальклору, матэрыяльнай куль­туры - заклала трывалы падмурак навуковага беларусазнаўства. Вакол ад­дзялення згрупаваліся мясцовыя даследчыкі быту і культуры беларускага народа. 3 ім актыуна супрацоунічалі М. Дзмітрыеў, Ю. Крачкоўскі, У. Сакалоў, А. Семянтоўскі, П. Шэйн, Е.Раманаў.

У 60-70-я гг. свой уклад у вывучэнне Беларусі ўнеслі і іншыя таварыстівы, у тым ліку і Вольна-эканамічнае. У перыядычных выданнях з'яуляецца Шэраг глыбокіх работ па эканоміцы сельскай гаспадаркі і вытворчым быце беларусаў. У іх параўнальна глыбока апісаны быт селяніна, яго жыллё, адзенне, харчаванне, сямейныя ўзаемаадносіны.

 

Цікавыя факты пра быт беларусаў трапілі на старонкі шматтомнага выдання "Материалы для географии и статистики России, собранные офице­рами Генерального штаба".

У 70-я гг. XIX ст. этнаграфічнае вывучэнне Беларусі паступова пераходзіць у рукі мясцовых сіл. Буйнейшым прадстаўшком гэтага перыяду быу I. Насовіч. Ён з'яўляўся аўтарам некалькіх буйных прац па вывучэнню беларускіх песень, прымавак. Але галоўным, найбольш значным даследаваннем вучонага стаў "Словарь белорусского наречия", над якім ён працаваў 16 гадоу і які быў выдадзены у Пецярбургу у 1870 г. У слоўнікў было больш за 30 тыс. слоў, дадзены іх тлумачэнні, нярэдка з прыкладамі выкарыстання ў жывой гаворцы. У ім утрымлівалася шмат і этнаграфічных матэрыялаў. Слоўнік I. Насовіча з'явіўся надзейным фундаментам для наступных пакаленняў айчынных даследчыкаў матэрыяльнай і духоунай культуры белару­саў. Сваімі працамі беларускія этнографы выкрывалі палітыку царскіх улад, якія адмаулялі існаванне беларусаў як этнасу.

У 80-90-я гг. у айчыннай этнаграфіі пашыралася колькасць аматараў у вывучэнні быту і культуры народа. З'явіўся шэраг фундаментальных работ, выкананых на больш высокім навуковым і метадычным узроўні. У гэты час заявіў аб сабе ва ўвесь голас Е. Раманаў, М.Нікіфароўскі, М. Доунар-Запольскі, М. Янчук, А. Багдановіч. Адчуваючы на сабе ўплыу розных навуковых тэорый і школ, усе яны імкнуліся крытычна ставіцца да іх, выпрацаваць свой погляд на розныя аспекты этнаграфіі Беларусі. Прыкметны след у ей пакінуў М. Нікіфароўскі Больш за 20 гадоў ён дапамагаў вядомаму даследчыку П. Шэйну. У пачатку 90-х гг. М. Нікіфароўскі выступіў з самастойнымі працамі, прысвечанымі Віцебскай губерні. Самай буйной сярод іх была "Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обихода", выдадзеная ў Віцебску ў 1895 г. Гэта даследа-ванне па сутнасці ўпершыню дае ясную карціну матэрыяльнай культуры і

 

вытворчай дзейнасці беларускіх сялян. Яго каштоўнасць і ў тым, што аналіз жыцця народа спалучаўся з паказам тых змен, што адбыліся да канца стагоддзя. Глыбока вывучаў М. Нікіфароўскі і духоўнае жыццё беларусаў, збіраў і запісваў фальклорныя творы, вывучаў абрады і вераванні. Усё гэта знайшло адлюст-раванне і ў шэрагу капітальных прац вучонага. Больш за 200 работ, прысвечаных розным ба­кам жыцця народа, напісаў Е. Раманаў. У іх адбіліся вынга шэрагу навуковых экспедыцый, арганізаваных знакамітым этнографам. У шматлікіх артыкулах і кнігах Е. Раманаў паўстае як палымяны патрыёт, які смела вы-ступіў супраць афіцыйнай палітыкі, што адмаўляла існаванне беларусаў як самастойнага народа.

Дастойнае месца сярод даследчыкаў Беларусі належыць і М.Янчуку, актыунаму члену

Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце. У многім дзякуючы яго намаганням на старонках папулярнага часопіса "Этнографическое обозрение" з'явілася нямала работ беларускіх навукоўцаў.

Акрамя буйных этнаграфічных работ у гэты перыяд з'яуляецца шмат невялікіх, прысвечаных апісанню асобных мясцовасцей або бакоў жыцця і культуры беларусаў. Большасць гэтых матэрыялаў была апублікавана на старонках "Минского листка" і "Губернских ведомостей". Паводле падлікаў некаторых даследчыкаў, у мясцовым і цэнтральным друку з'явілася больш за 500 публікацый на этнаграфічныя тэмы.

Беларускія даследчыкі ўнеслі важкі уклад у развіццё прыродазнаўчых навук. Як ужо адзначалася, з-за дыскрымінацыйнай палітыкі царскіх улад Беларусь фактычна была ператворана ў правінцыю. Але творчы патэнцыял народа знаходзіў сабе выйсце. Прыродазнаўчая думка існавала і развівалася дзякуючы доследам айчынных прыродазнауцаў, выкладчыкаў гімназій. Прыватныя даследчыцкія лабараторыі, фізічныя кабінеты класічных гімназій і рэальных вучылішч заставаліся месцамі, дзе праводзіліся навуковвыя даследаванні. гісторычная навука захавала імёны многіх выдатных наву­коўцаў, сыноў Беларусі, што пакінулі значны след у фізіцы, хіміі, матэматыцы, механіцы, біялогіі.

Адно з самых ганаровых месц у гісторыі прыродазнаўства па праву нале­жыць братам Кавалеўскім. Сусветная біялагічная навука абавязана А. Кавалеўскаму стварэннем эвалюцыйнай эмбрыялогіі, а Ул. Кавалеўскаму - эвалюцыйнай палеанталогіі. Паспяховае развіццё крыягеннай тэхнікі было б немагчыма без грунтоуных вынікаў у звадкаванні газаў, дасягнутых членам Кракаўскай Акадэміі навук Ж. Урублеўскім. Яго брат Э. Урублеўскі, прафесар Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута, унёс пэўны уклад у даследаванні хімічнага саставу газаў.

Фундаментальнае значэнне для развщця сусветнай матэматыкі мелі ра­боты у галіне тэорыі радоў, дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі функ­цый, алгебры і тэорыій лічбаў В. Ермакова - першага матэматыка, ураджэнца Ьеларусі, які быў абраны членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук.

 

Грунтоўныя навуковыя даследаванні праводзіліся ў прыватных фізічных лабараторыях. Самы яркі прыклад - работы Я. Наркевіча-Ёдкі У 30-я гг. XIX ст. ён прапанаваў метад фарміравання адбіткаў жывых аб'ектаў ва ўмовах электрычнага разраду і практычнага выкарыстання вынікаў у рэфлексатэрапіі, які вядомы сёння як эфект Кірліянаў. На пяць гадоў раней славутага рускага вучонага А.Папова, у 1890 г. беларускі прыродазнаўца ўжыу для рэгістрацыі навальнічных разрадаў свайго роду радыёпрыёмнік, які дазваляў рэгістраваць электрычны разрад у атмасферы на адлегласці да 100 км1. Такім чынам, беларускія вучоныя, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, зрабіЛі важкі ўклад у вывучэнне матэрыяльнай і духоўнай спадчыны беларускага народа, узбагацілі выдатнымі дасягненнямі сусветную навуку.

Друк. Перыядычны друк у другой палове XIX ст. быу прадстаўлены афцыйнымі "Губернскими ведомостями", што выдаваліся ў Мінску, Гродне, Віцебску, Магілёве. Да іх ліжу належалі і "Епархиальные ведомости", што друкаваліся ў Мінску, Магілёве, Віцебску, з 1900 г. і ў Гродне. Абараняючы інтарэсы самадзяржаўя і праваслаўнага духавенства, гэтыя выданш праводзлі руасіфіатарскую палітыку, сцвярджаючы, што Беларусь спакон веку •была "рускай і праваслаунай". Тым не менш на іх старонках з'явілася нямала матэрыялаў, якія маюць навуковую каштоўнасць: архіўныя дакументы на старажытнай беларускай мове, этнаграфічныя і краязнаўчыя матэрыялы. Аўтарамі апошніх, як правіла, былі настаўнікі, святары. Да канца стагоддзя змяніўся змест і "Губернских ведомостей". Яны нярэдка выходзілі за афщыйныя рамкі ператваралліся ў звычайныя буржуазныя выданні. На іх старонках з'яўляюцца літаратурна-крытычныя артыкулы, фельетоны. Варта адзначыць, што каштоунасць гістарычных, этнаграфічных, статыстычных і іншых матэрыялаў, што з'яўляліся ў газетах, у многім залежала ад падрыхтоўкі і светапогляду рэдактара, іншых супрацоунікаў рэдакцыі. Напрыклад, неафіцыйную частку "Могилевских губернских ведомостей" рэдагаваў вя­домы этнограф Е. Раманаў, які надрукаваў у ёй шэраг сваіх даследаванняў.

У апошняй чвэрці XIX ст. у Беларусі пачала выдавацца першая прыватная газета. У красавіку 1886 г. убачыў свет першы нумар "Минского лист­ка" - грамадска-палітычнага і літаратурнага выдання буржуазна-ліберальінага кірунку, якое праіснавала да 1902 г. Гэта была адзіная газета, у якой мясцовая інтэлігенцыя магла неяк выказаць свае стаўленне да важнейшых праблем тагачаснага жыцця, розных з'яў у духоунай культуры. На ста­ронках "Минского листка" друкаваліся літаратурныя творы, літаратурна-крытычныя артыкулы, рэцэнзіі, тэатральныя і музычныя агляды. Вакол выдання групаваліся энтузіясты-краязнаўцы - даследчыкі культурнай спадчыны беларусаў. У газеце часта з'яўляліся матэрыялы з даследаванняў М. Доўнар-Запольскага, А. Слупскага, М. Янчука, А. Багдановіча і інш. Іх працы у пэўнай ступені садзейнічалі развіццю нацыянальнай свядомасці айчыннай інтэлігенцыі. А. Слупскі, М. Янчук і іх аднадумцы у канцы 80-х -

________________________

1 Грыбкоўскі В.П., Гапоненка В.А., Шсялёу УМ. Прафесар электраграфіі і магнетызму ^ Якуб Наркевіч-Ёдка. Мн., 1988.

 

 

пачатку 90-х гг. арганізавалі выданне "Северо-Западных календарей", у якіх частка матэрыялаў друкавалася на беларускай мове. 3 гэтага часу і пачынаецца вельмі павольнае ажыуленне падцэнзурнага беларускамоўнага друку, які дасягнуу прыкметных поспехаў у пачатку XX ст.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 611. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Философские школы эпохи эллинизма (неоплатонизм, эпикуреизм, стоицизм, скептицизм). Эпоха эллинизма со времени походов Александра Македонского, в результате которых была образована гигантская империя от Индии на востоке до Греции и Македонии на западе...

Демографияда "Демографиялық жарылыс" дегеніміз не? Демография (грекше демос — халық) — халықтың құрылымын...

Субъективные признаки контрабанды огнестрельного оружия или его основных частей   Переходя к рассмотрению субъективной стороны контрабанды, остановимся на теоретическом понятии субъективной стороны состава преступления...

Принципы и методы управления в таможенных органах Под принципами управления понимаются идеи, правила, основные положения и нормы поведения, которыми руководствуются общие, частные и организационно-технологические принципы...

ПРОФЕССИОНАЛЬНОЕ САМОВОСПИТАНИЕ И САМООБРАЗОВАНИЕ ПЕДАГОГА Воспитывать сегодня подрастающее поколение на со­временном уровне требований общества нельзя без по­стоянного обновления и обогащения своего профессио­нального педагогического потенциала...

Эффективность управления. Общие понятия о сущности и критериях эффективности. Эффективность управления – это экономическая категория, отражающая вклад управленческой деятельности в конечный результат работы организации...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия