Студопедия — Грамадска-палітычныая барацьба у час адступлення рэвалюцыі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Грамадска-палітычныая барацьба у час адступлення рэвалюцыі






Падрыхтоўка да ўвядзення Дзяржаўнай думы.11 снежня 1905 г. Міка-лай II зацвердзіў новы закон аб выбарах заканадаўчай Дзяржаунай думы, паводле якога склад выбаршчыкаў істотна пашыраўся. Выбарчае права ат-рымалі сярэднія і ніжэйшыя разрады гарадскога насельніцтва, а таксама рабочыя прамысловых прадпрыемстваў на якіх працавала не менш 50 мужчын. У сувязі з гэтым у дадатак да землеўладальніцкай, гарадской і сялян-скай выбарчых курый, зацверджаных законам ад 6 жніўня, ствараліся рабо­чыя курыі, асаблівасцю якіх з'яўлялася адсутнасць маёмаснага цэнзу1. Новы закон захоўваў кантрастную курыяльную няроўнасць выбаршчыкаў: 10 галасоў землеўладальнікаў-поўнацэнзавікоў прырауноўваліся да 35 га-ласоў гараджан, 150 галасоў сялян 1 450 галасоў рабочых. Выбары былі шматступенныя. Ад удзелу ў іх адхіляліся жанчыны, вайскоўцы, рабочыя дробнай прамысловасці, сельскай гаспадаркі і гандлю.

Для нейтралізацыі будучай Думы над ёю стваралася верхняя закана-даўчая палата ў выглядзе рэарганізаванага Дзяржаунага савета. Паводле маніфеста Мікалая II ад 20 лютага 1906 г., палова членаў Дзяржсавета, як і раней, прызначалася імператарам, а другая палова - выбіралася. Права па-сылаць сваіх прадстаўнікоў у Дзяржаўны савет атрымалі: праваслаўнае ду-хавенства (Свяцейшы Сінод), губернскія земскія сходы, губернскія два-ранскія грамады, Акадэмія навук і ўніверсітэты, Савет гандлю і мануфактур і яго мясцовыя камітэты. У губернях, дзе выбарных земстваў, як у Беларусі, не было, члены Дзяржсавета (адзін ад губерні) выбіраліся на з'ездах зем-леўладальнікаў, якія валодалі зямельным цэнзам, неабходным для непас-рэднага ўдзелу ў павятовых з'ездах па выбарах у Дзяржауную думу. Для кандыдатаў у члены Дзяржсавета прадугледжваўся утрая большы зямель-ны цэнз. Члены Дзяржсавета выбіраліся на дзевяць гадоў, пры гэтым праз тры гады 1/3 кожнага разраду абнаўялася2.

Прыняты Думай законапраект паступаў на разгляд Дзяржсавета ітолькі пасля яго станоўчага рашэння і зацвярджэння царом станавіўся законам.

Падрыхтоўка царскай бюракратыі да сустрэчы з народнымі прад-стаўнікамі завяршылася, калі 23 красавіка 1906 г.(за чатыры дні да адкрыцця Думы) Мікалай II зацвердзіў Асноўныя дзяржаўныя законы. У тэкст Асноўных дзяржаўных законаў былі ўключаны Палажэнні аб Дзяржаўнай думе: Дзяржаўным савеце. Вярхоўная улада ў краіне заставалася ў руках імператара. Ён фарміраваў Савет міністраў, які нёс адказнасць за сваю дзей-насць толькі перад імператарам. Праваслаўная царква захоўвала статус па-нуючай ў дзяржаве. Перагляд асноўных дзяржаўных законаў абвяшчаўся выключнай прэрагатывай Вярхоўнай ўлады, г. зн. цара. Такім чынам, пы-танні рэфармавання, дэмакратызацыі дзяржаўнага ладу Расіі былі выклю-чаны з кампетэнцыі народнага прадстаўніцтва.

Выбары у I Дзяржаўную думу. Выбарчая кампанія разгортвалася ва умовах масавых рэпрэсій, звязаных з падаўленнем узброенымі сіламі ца-рызму снежаньскіх рэвалюцыйных выступленняў. Абвяшчаючы выбары у Думу, урад разлічваў такім чынам адцягнуць народныя масы ад удзелу у рэ-валюцыі. Пры гэтым ён абапіраўся на актыуную падтрымку праваслаўнага духавенства і рэакцыйных партый ("Саюз рускага народа" іінш.).

У выбарчую кампанію ўключыліся праваліберальныя ілеваліберальныя апазіцыйныя сілы, лідэрамі ЯК1Х выступалі адпаведна акцябрысты і кадэты, напалоханыя снежаньскімі ўзброенымі паўстаннямі ў Маскве, іншых гарадах і раёнах імперыі. Яны ііхсаюзнікі пераконвалі народныя масы у магчымасці вырашэння набалелых пытанняў у Думе мірным, парламенцкім шляхам.

Як ужо адзначалася, акцябрысты беларускіх, прыбалтыйскіх іпольскіх губерняў у пачатку 1906 г. стварылі апазіцыйны у адносінах да кіраўніцтва партыі "Окраинный Союз 17 октября". Палітычныя пазіцыі саюза вызначаў лозунг "абароны рускага насельніцтва" заходніх ускраін імперыі "ад уціску іншародцаў" - палякаў і яўрэяў. На гэтай аснове яны збліжаліся з мясцо-вымі чарнасоценцамі

Кадэты у беларуска-літоўскіх рэгіёнах самі па сабе вясною 1906 г. не уяўлялі значнай палітычнай сілы. Аднак яны мелі тут у час выбараў у Думу магутную падтрымку з боку сіянісцкіх арганізацый і саюза дасягнення раўнапраўя для яўрэяў у Расіі, а таксама канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі (ККП ЛіБ) - выражэнні інтарэсаў мясцовых польска-бела-рускіх землеўладальнікаў і касцёла. У рэалізацыі палітычнай праграмы КДП дзеячы гэтых партый бачылі перадумовы дасягнення сваіх мэт. Сацыялісты і "дасягненцы" з канца 1905 г. дамагаліся стварэння ў Расіі экстэрытарыяльнага яўрэйскага самакіравання, формы і прынцыпы якога павінны быу вызначыць Усерасійскі яўрэйскі нацыянальны сход, выбраны на дэмакратычнай аснове1. ККП Л1Б галоўную сваю задачу бачыла ў дасяг-нені краёвага самакіравання з правам вырашэння яго органамі аграрнага і іншых пытанняў мясцовага жыцця.

Сацыялістычныя партыі, нягледзячы на падаўленне іх выступленняў, спадзяваліся на новы рэвалюцыйны уздым. У сувязі з гэтым яны заклікалі народныя масы байкатаваць выбары у Думу і рыхтавацца да ўзброенага паўстання з мэтай звяржэння царызму і склікання выбранага дэмакратыч-ным шляхам Усерасійскага ўстаноўчага сходу. Рабочыя шэрагу буйных прадпрыемстваў у Мінску, Мазыры, Пінску, Бабруйску, Гродне, Слоніме, Магілёве іншых месцах 6айкатавалі выбары, не зважаючы наўрадавы указ, які забараняў гэта. Але масы сялян і гарадской дробнай буржуазіі з верай у Думу пайшлі на выбары. Таму сарваць іх не ўдалося. Не маючы канкурэнтаў злева, пераканаўчую перамогу на выбарах - 1/З месцаў у Думу (161 з499) -атрымалі кадэты. з 36 дэпутатаў, выбраных у Думу ад Гродзенскай, Вілен-скай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў, прыхільнікамі кадэтаў сталі 29 чалавек. У іх ліку былі прадстаўнікі КПП Л1Б, сіяністаў і "дасягнен-цаў". Пад кадэцкім сцягам прайшлі ў члены Думы 10 памешчыкаў, 13 інтэлігентаў, грамадскіх дзеячаў, духоўных асоб (рабінау і ксяндзоў) і шэсць сялян. 3 сямі астатніх дэпутатаў (усе сяляне) пяць адносілі сябе да беспартыйных, адзін - да правых і адзін - да сацыял-дэмакратаў2.

Рэвалюцыйны рух у студзені-чэрвені 1906 г.Падаўленне снежаньскіх выступленняў у цэнтрах рэвалюцыйнага руху вайскова-паліцэйскімі сіламі моцна аслабіла яго, але не спыніла. У найцяжэйшых умовах рабочыя 13 га-радоу і мястэчак Беларусі па закліку сацыял-дэмакратычных арганізацый 9 студзеня 1906 г. адзначылі гадавіну рэвалюцыі аднадзённымі палітычнымі забастовкамі ў якіх прынялі ўдзел каля 23 тыс. чалавек. У мястэчках Ляды, Кошыкі, Смаляны, С1роцін і Жалудок адбыліся прысвечаныя гэтай падзеі вулічныя дэманстрацыі. У некаторых з іх разам з рабочымі ўдзельнічалі ся­ляне. Акрамя таго, у 12 гарадах і мястэчках было праведзена 14 мітынгаў і маніфестацый. У цэлым антыурадавыя выступлент рабочых у студзені 1906 г. ахапілі 24 населеныя пункты Беларусі Рэзкі спад у рабочым руху назіраўся ў лютым і сакавіку3. Колькасць сялянскіх выступленняў у студзені 1906 г., у параўнанні са снежнем 1905 г., знізілася больш чым удвая (з 286 да 135). Тым не менш узровень сялянскага руху заставаўся параўпальна высокім. Ён рэзка знізіўся ў лютым і сакавіку 1906 г., калі адбы-лося адпаведна толькі 25 і 9 сялянскіх выступлення}'1.

У красавіку 1906 г. пачаўся новы уздым рэвалюцыйнага руху. Найбольш яскрава гэта засведчылі першамайскія стачкі рабочых, праведзеныя ў 40 на-селеных пунктах Беларусі Адначасова актывізавалася іэканамічная ба-рацьба рабочых. У красавіку – чэрвені 1906 г. у ёй ўдзелынічала каля 9,5 тыс. чалавек (супраць 2,3 тыс. у першай чвэрці года). Як іў 1905 г., пераважная большасць стачак мела наступальны характар: выстаўляліся патрабаванні ўвядзення 8-гадзіннага рабочага дня, павышэння заработку, устанаўлення рабочага кантролю за наймам і звальненнем, аднаўлення на працы звольненых, аплаты забастовачнага часу і інш.2

На разгортванне эканамічнай барацьбы рабочых станоуча паўплывалі заканадаўчыя уступкі царызму, аформленыя ўказамі 2 снежня 1905 г. і4 са-кавіка 1906 г. Першы з іх адмяняў крымінальнае расследаванне ўдзелынікаў эканамічных стачак, калі яны праходзілі мірна. Другі дазваляў стварэнне прафесійных саюзаў наёмных рабочых і служачых у прамысловасці і гандлі з мэтай абароны эканамічных інтарэсаў, паляпшэння ўмоў працы і побыту. Палітычная дзейнасць прафсаюзаў, а таксама іхаб'яднанне забараняліся. Справы аб адкрыцці рэгістрацыі, забароне і закрыцці прафсаюзаў даручалася наваствораным губернскім па справах аб таварыствах ("обществах") установам3. Дамагчыся ў іх зацвярджэння статута і рэгістрацыі прафсаюза было няпроста: у Магілёўскай і Гродзенскай губернях і праз год пасля выдання ўказа ад 4 сакавіка ("Часовых правілаў аб саюзах і таварыствах") ні адзін прафсаюз не атрымаў дазволу на дзейнасць. Аднак у Віцебску ўжо ў чэрвені-ліпені 1906 г. працэдуру легалізацыі прайшлі 13 прафесійных таварыстваў4.

У гарадах і мястэчках Беларусі прафсаюзы дзейнічалі, як правила, пад нягласпай апекай і пэўным кантролем з боку арганізацый РСДРП і Бунда. Бундаўцы стваралі адасобленыя арганізацыі яўрэйскіх рабочых. Таму ня-рэдка ў адным горадзе і ў адной прафесіі існавалі дзве прафсаюзныя ар-ганізацыі: інтэрнацыянальная (РСДРП) і нацыянальна-яурэйская (Бунд). Згода паміж імідасягалася не заўсёды і не ва ўсім, што аслабляла выступ-ленні рабочых.

Вяснова-летні ўздым рабочага руху ў 1906 г. быу намнога слабейшы, чым у адпаведны перыяд 1905 г. Сумарная колькасць палітычных ста-чачнікаў у майі-чэрвені складала толькі 1/6 ад красавіцкага паказчыка (44 тыс. чалавек). Рэзка знізілася таксама колькасць рэвалюцыйных масовак і маніфестацый. Вулічныя дэманстрацыі наогул спыніліся5.

У сялянскім руху пасля глыбокага спаду ў лютым-красавіку (49 выступ­ленняў), у маі-ліпені 1906 г. назіраўся ўздым, узровень якога (274 выступ­лення) быу нават вышэйшы, чым у вяснова-летні перыяд 1905 г. Зноў шы-рокі размах набыла дзейнасць у вёсцы сацыялістычных партый: РСДРП, ПСР, БСГ, Бунда, ППСу Літве і інш. Найбольш пашыранай формай сялян­скага руху ў той час былі забастоўкі падзёншчыкаў і парабкаў, а таксама збіццё сялянамі работнікаў у панскіх маёнтках (найчасцей прышлых з іншых месцаў). Разам узятыя, гэтыя выступленні складалі 37,1 % ад якіх, г. зн. больш, чым у вяснова-летні перыяд 1905 г. Найважнейшым патраба-ваннем з'яўлялася павышэнне заработнай платы. Гэтымі формамі руху былі ахоплены 20 з 35 паветаў, тэрыторыя якіх увайшла ў сучасныя межы Бела­русі Больш за палову усіх сельскагаспадарчых забастовак зафіксавана ў Брэсцкім, Гродзенскім, Навагрудскім і Слуцкім паветах. Памешчыкі былі вымушаны павысіць падзённую плату ў Заходняй Беларусі ў сярэднім на 17,6 %, а ва Усходняй - на 10,7 %. Удзельная вага палітычных выступленняў у беларускай вёсцы летам 1906 г. узрасла да 8 %, што было значна вышэй, чым у вяснова-летні перыяд 1905 г. (2,5 %) і ў канцы 1905 г. (6 %)'.

Царызму не удалося выкараніць рэвалюцыйны рух і ў арміі. Антыурада-вая агітацыя вялася ў гарнізонах Вільні, Гродна, Брэста, Баранавіч, Мінска, Бабруйска, Гомеля і ў іншых месцах. Ваенная арганізацыя пры Абласным саюзе РСДРП Літвы іБеларусі выдавала газету "Солдатская жизнь", Гродзенская арганізацыя - газету "Солдатская доля". Асобныя ваенна-рэва-люцыйныя арганізацыі выдавалі адозвы да салдат. Пад уплывам агітацыі ле­там 1906 г. адбыліся хвалявані ў 2-й сапёрнай брыгадзе ў Гродне, у 2-м асад-ным артылерыйскім палку і батальёне крапасной артылерьй, якія зна-ходзіліся ў лагерах Гродзенскай губерні, у 151-м пяхотным Пяцігорскім палку ў мястэчку Картуз-Бяроза Пружанскага павета2.

Палітычныя пазіцыі дэпутатаў ад беларускіх губерняў у I Дзяржаунай думе. Рэвалюцыйны уздым аказваў уплыу на дзейнасць Дзяржаўнай думы, што пачалася 27 красавіка 1906 г. Найбольш уплывовай ў Думе была фрак-цыя кадэтаў, якая імкнулася ўзначаліць усе апазцыйныя рэжыму плыні. Нярэдка гэта ёй ўдавалася. Кадэты дамагаліся ўтварэння адказнага перад Думай ўрада, вырашэння аграрнага пытання на аснове іх праграмы, рас-фарміравання Дзяржаўнага савета, расшырэння правоў Думы і абвяшчэння амністый палітычным вязням. Гэтыя патрабаванні большасцю дэпутатаў 6ылі ўключаны у думскі адрас цару. Аднак Мікалай II адмовіўся прыняць дэпутацыю Думы, выбраную для ўручэння яму адраса, а старшыня Савета міністраў I. Гарамыкін ва ўрадавай дэкларацьп рашуча адхіліў усё, аб чым Дума прасіла цара. У адказ яна выказала недавер ураду і запатрабавала яго адстаўкі. Адным з першых па гэтым пытанні выступіў відны член фракцыі КДП, дэпутат Думы ад Мінскай губерні А. Ляднцкі "Да таго часу, - заявіў ён, - пакуль міністэрства не будзе абапірацца на давер палаты і не будзе ей падпарадкавана, да таго часу нашы намаганні, накіраваныя на ўсталяванне парадку ў краіне, будуць марныя"3.

Найважнейшым у Думе, як і чакалася, стала аграрна-сялянскае пытан-не. Працяглае абмеркаванне паказала немагчымасць прымірэння класавых інтарэсаў сялян і памешчыкаў, да чаго імкнулася фракцыя КДП. Аграрны законапраект кадэтаў, падпісаны 42 дэпутатамі, прадугледжваў надзяленне сялян зямлёю на правах арэнды па працоўнай ці па спажывецкай норме з "дзяржаўнага зямельнага запасу", у які ўключаліся казённыя, удзельныя і манастырскія землі, а таксама частка памешчыцкіх зямель, што здавалася ў арэнду ці дрэнна выкарыстоўвалася ў гаспадарчых адносінах. Гэтыя землі далучаліся да "дзяржаўнага зямельнага запасу" на аснове прымусовага вы­купу па "справядлівай" (не рыначнай) ацэнцы. Для рэалізацыі аграрнай рэформы кадэты прапанавалі стварыць на месцах зямельныя камітэты на ас­нове роўпага прадстаўніцтва ў іх сялян іпамешчыкаў пры удзеле ў якасці пасрэдніка паміж імі дзяржаўнага чыноўніка.

Сялянскія дэмакраты, прадстаўленыя ў Думе фракцыяй трудавікоў і эсэраў, прынцыпова разышліся з кадэтамі па аграрным пытанні. Яны вы-ставілі свае законапраекты, падпісаныя адпаведна 104 і 33 дэпутатамі імі прадугледжваліся перадача ўсёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і увядзенне ўраўняльнага землекарыстання па працоўнай норме. Права рас-параджэния нацыяналізаванай зямлёй перадавалася на месцах зямельным камітэтам, выбраным усеагульным, простым, роўным і тайным галасаван-нем, г. зн. практычна сялянамі

У ходзе работы Думы, у атмасферы жорсткай міжпартыйнай палеміцы, адбыліся істотныя змены у палітычных пазіцыях большасці дэпутатаў ад пяти заходніх губерняў. 3 29 чалавек, што прайшлі ў Думу пад кадэцікім сця-гам, толькі восем уступілі ў кадэцкую фракцыю - селі інтэлігентаў (у тым ліку тры С1ЯН1Сты) і адзін памешчык1. 15 дэпутатаў - прьхілынікаў кансты-туцыйна-каталіцкай партьі Літвыі Беларусі (усе польска-беларускія па-мешчыкі, два інтэлігенты, два ксяндзы, трое сялян) - разышліся з кадэтамі па аграрным пытанні: іх не задавальняў пункт аб прымусовым адчужэнні часткі памешчыцкіх зямель. Гэтыя дэпутаты далучыліся да фракцыі аўта-намістау з украінскіх, польскіх, прыбалтыйскіх і мусульманскіх губерняў. У фракцыю трудавікоў уступілі толькі тры дэпутаты ад Беларускага краю (двое сялян і адзін інтэлігент). Шэсць сялянскіх дэпутатаў лічьлі сябе бес-партыйнымі, але пры галасавані падтрымлівалі або кадэтаў, або аўта-иамістаў, або правых.

Аўтанамісты з беларускіх губерняў (Б. Ялавецкі, Р. Скірмунт, Н. Сан-гайла і інш.) адстойвалі ў Думе неабходнасць захавання і памешчыцкай, і ся-лянскай ўласнасці на зямлю. Князь ДруцкЬЛюбецю, стваральнік Пінскай групы КДП, фактычна выступіў супраць законапраекта сваіх калег па партыі. Спаслаўшыся на незвычайную, паводле яго слоў, прывязанасць бе-ларускіх сялян да ідэала ўласнасці, ён аспрэчыу мэтазгоднасць прыняцця адзінага для ўсёй Расіі аграрнага закона і дапускаў прымусовае адчужэнне толькі той зямлі, якая была адрэзана ад сялянскіх надзелаў у ходзе рэформы 1861 г.2

Прадстаўнікі ККП Літвы і Беларусі таксама заяўлялі, што аграрнае пытанне павінна вырашацца ў кожнай вобласці па-свойму, мясцовымі людзьмі, што для гэтага трэба ўвесці "у адніых мясцовасцях, як, напрыклад,

У Царстве Польскім, аўтаномнае самакіраванне, а ў іншых мясцовасцях абласное самакіраванне". Вырашэнне аграрнага пытання без надання аутаноміі..ці абласнога самакіраваня Б.Ялавецкі лічыў цалкам нейімаверным.

3 13 сялянскіх дэпутатаў ад пяці заходніх губерняў па сутпасці аграрна­га пытання выступіў М. Грынцэвіч,М. Жукоўскі, М. Гатавецкі і С. Кандра-шук. Першыя адстойвалі "ідэал уласнасці" і прызналі праект трудавікоў непрымальным для Заходняга краю. Толькі Кандрашук цалкам падтрымаў праект 104-х. Ён выказаўся за неадкладнае прыняцце закона аб адмене прыватнай зласнасці на зямлю і перадачы яе працоўнаму сялянству з тым, каб пагасіць рэвалюцыйны пажар у Расіі1.

Агульнапалітычная платформа польска-беларускіх аўтанамістаў у асноўным супадала з кадэцкай. Для Беларусі і Літвы прадстаўнікі ККП патрабавалі мясцовагасамагаравання, з увядзеннем якога звязвалі захаван-не міру паміж усімі класамі і народнасцямі краю2.

20 чэрвеня 1906 г. была апублікавана ўрадавая праграма вырашэння аг-рарнага пытання, яка(прадугледжвала скасаванне абшчыннага землеўла-дання, перадачу надзельнай зямлі ва ўласнасць сялян, расшырэнне сялян-скага землеўладання за кошт казённай зямлі і добраахвотнага продажу па-мешчыкамі сваіх зямель праз Сялянскі банк. Гэта акцыя ўрада паставіла Думу перад неабходнасцю звароту да народа з выкладаннем сваей аграрнай праграмы, што не дазвалялася асноўнымі дзяржаунымі законамі Не чакаючы з'яўлення думскага звароту, Мікалай II указам ад 9 ліпеня 1906 г. рас-пусціў Дзяржаўную думу і прызначыу выбары.

Значная колькасць дэпутатаў, найбольш з ліку кадэтаў і трудавікоў, не-адкладна выехала ў Выбарг. Там 10 ліпеня была падпісана адозва "Народу ад народных прадстаўнікоў", у якой выказваўся пратэст супраць самавольства урада, насельніцтва заклікалася адмовіцца ад выплаты падаткаў і выканан-ня павіннасцей на карысць дзяржавы. "Выбаргская адозва" атрымала шыро-кае распаўсюджанне, у тым ліку і ў Беларусі але масавага супраціўлення ца-рызму не выклікала. Крыху пазней шэраг левых партый і арганізацый вы-ступілі з заклікам да ўзброенага паўстання, аднак арганізаваць яго не ўдало-ся. Асобныя выступленні матросаў і салдат (Свеаборг, Кранштат) былі падаўлены. Урад перайшоў да адкрытага ваеннага тэрору. 3 праціўнікамі рэ-жыму распраўляліся ваенна-палявыя суды, уведзеныя новым прэм’ер-мінстрам П. Сталыпіным.

Спад рэвалюцыйнага руху ў другой палове 1906 г.У ліпені 1906 г. у Бе-ларусі адзначаны толькі 13 масовак рабочых, на якіх абмяркоўваўся роспуск Дзяржаунай думы, адна палітычная стачка іадна вулічная дэманстрацыя рабочых. Ва ўмовах ваеннага тэрору правядзенне вулічных антыурадавых выступленняў практычна выключалася. Вельмі рэдкімі сталі палітычныя стачкі За апошнія пяць месяцаў 1906 г. іх адбылося толькі тры. Рэзка ска-рацілася і колькасць сходаў (да 22 за пяць месяцаў), ды і гэтыя сходы не мелі ужо палітычнага, антыурадавага характару. На іх рабочыя абмяркоўвалі пы-танні, звязаныя з утварэннем ілегалізацыяі прафсаюзаў. На эканамічнай барацьбе наступленне палітычнай рэакцыі адбілася ў значна меншай сту-пені.У ліпені – снежні 1906 г. у ёй прынялі ўдзел прыблізна 9,2 тыс. рабочых -на 22 % менш, чым у студзені - чэрвені. Эканамічныя стачкі ў гэты час па колькасці ўдзельнікў пераузыходзілі палітычныя ў 66 разоў. Большасць стачак, як і раней, мела наступальны характар ізаканчвалася ў асноўным на карысць рабочых3.

У жніўні-верасні 1906 г. у параўнанні з ліпенем прыблізна напалову зменшылася колькасць сялянскіх выступленняў (з 102 да 55-48). Пры гэ-тым у Гродзенскай і Мінскай губернях незвычайна пашырылася такая фор­ма барацьбы, як тайныя падпалы панскіх сядзіб ігумнаў з сабраным ураджаем. Колькасць іх дасягнула 44, што складала 55 % усіх жнівеньска-ве-раснёускіх выступленняў на адзначанай тэрыторыіі. У кастрычніку - снежні 1906 г. агульная колькасць сялянскіх выступленняў у Беларусі зменшылася да 161.

Асаблівасці выбарчай кампаніі і вынікі выбараў у II Дзяржауную думу.Разгорнутае наступленне контррэвалюцыі пасля разгону Дзяр­жаўнай думы значна ўзмацніла пазіцыі і ўплыў у Беларусі расійскіх вялікадзяржаўных партый - "Саюза рускага народа" і "Саюза 17 каст-рычніка". Рыхтуючыся да выбараў у новую Думу, прадстаўнікі чарнасоцен-ных і акцябрысцкіх арганізацый беларуска-літоўскіх і іншых заходніх гу-берняў на з'ездзе ў Вільні ў кастрычніку 1906 г. утварылі "Рускі ускрайны саюз" (РУС)2. Галоўныя намаганні "саюзнікх" накіроўвалі на барацьбу з рэ-валюцыяй. Разам з тым яны імкнуліся ліквідаваць эканамічнае панаванне і палітычны уплыў у краі польскіх памешчыкаў, яўрэйскай буржуазіі і ка-таліцкага касцёла, выступалі пад лозунгам "Расія для рускіх і толькі рускія павінны кіраваць ёю". Антыпольская і антыяўрэйская агітацыя ў друку чар-насоценцаў і акцябрыстаў суправаджалася патрабаваннем аб'явіць усіх па-лякаў і яўрэяў "іншаземцамі і пазбавіць іх права ўдзелу ў выбарах. РУС да-магаўся ад урада прымусовага выкупу ў польскіх памешчыкаў зямельных плошчаў, ЯК1Я перавышалі земскі цэнз, і перадачы іх на льготных умовах "рускім земляробчым праваслаўным элементам". Пад апошнім разумелася праваслаўнае беларускае сялянства, якое прызнавалася "важнейшым эле­ментам парадку ў параўнанні з іншымі сацыяльнымі групамі, памешчыкамі ігараджанамі"3. Саюз адмаўляў існаванне асобнага беларускага этнасу, бела-русі нацыянальны рух лічыў "інтрыгай" польскіх паноў ікасцёла, накіраванай супраць "адзінай і непадзельнай імперыі Расійскай".

Польска-беларускія аутанамісты не падтрымлівалі Выбаргскую адозву і летам 1906 г. адышлі ад кадэтау, З'езд землеўладальнікаў - членаў Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі - аднадушна асудзіў палітыку ў Думе КДПі амаль усіх сваіх думскіх прадстаўнікоў. Яшчэ больш рэзкую антыкадэцкую пазіцыю заняў у верасні 1906 г. з'езд Віленскага сельскагаспадарчага тавары­ства4. Кадэты страцілі падтрымку і з боку ККП Літвы і Беларусі, якая ў дру­гой палове 1906 г. фактычна была вымушана спыніць палітычную дзейнасць. У перадвыбарчай кампаніі ў канцы 1906 - пачатку 1907 г. польска-беларускія аутанамісты крытыкавалх палітыку ўрада і дзейнасць урадавых партый, асабліва па нацыянальным і канфесіянальным пытаннях. Яны заклікалі насельніцтва да адзінадушнай, цвярозай, разважлівай працы на карысць культурнага і эканамічнага развіцця свайго краю, звязваючы вырашэнне ўсіх мясцовых праблем з дасягненнем шырокага краёвага самакіравання5. Пры гэтым пераконвалі беларускіх сялян-католікаў, што яны – палякі і павінны выбіраць у Думу тых, хто абараняе польскае насельніцтва і каталіцкую веру. Ва умовах пастаяннага цкавання палякаў і касцёла з боку афіцыёзнага, чарнасоценнага імясцовага акцябрысцкага друку такая агіта­цыя карысталася поспехам.

Рэзкае аслабленне рэвалюцыйнага руху у другой палове 1906 г. пры-мусіла сацыялістычныя партыі перагледзець свае адносіны да выбараў у II Дзяржаўную думу. Байкот выбараў страціў сэнс. У выніку практычна ўсе гэтыя партыі восенню 1906 г. уключыліся ў перадвыбарную барацьбу з мэ-тай выкрыцця антынароднага характару палітыкі царызму і дзейнасці рэак-цыйных партый, а таксама прапаганды сваіх поглядаў і праграмных патра-баванняў. У выбарчай кампані ў Беларусі ў адрозненне ад прамыслова развітых рэгіёнаў, арганізацыі левых партый не маглі абаперціся на падтрымку рабочай курыі, паколькі яе прадстаўніцтва ў губернскіх выбар-чых сходах было Сімвалічным: 0,9 %-у Магілёўскай, 1,1 -у Віленскай, 1,4 -у Мінскай, 1,9 - у Гродзенскай губернях. Рабочыя Віцебскай губерні былі увогуле адхілены ад удзелу ў выбарах па рабочай курыі1.

Каб адбіць націск правых груповак на выбарах, арганізацыі левых партый ў некаторых гарадах заключылі пагадненні аб вылучэнні агульнага спіса кандыдатаў. У Мінску перадвыбарны левы блок утварылі ў каст-рычніку 1906 г. мясцовыя арганізацыі РСДРП, Бунда, ППС, БСГ і шэрагу прафсаюзаў. Дзякуючы такому аб'яднанню левы блок на гарадскіх выба­рах у Мінску ў студзені 1907 г. атрымаў перамогу. У якасці выбаршчыкаў на губернскі сход былі выбраны рэдактар забароненай газеты "Голос Белорус­сии" С. Скандракоў, прысяжны павераны, былы дэлегат I з'езда РСДРП К. Петрусевіч, прафесар Чыкагскага ўніверсітэта, у мінулым адзін з засна-вальнікаў першых сацыял-дэмакратычных гурткоў у Мінску I. Гурвіч і інш.2 Аднак гэтыя выбары былі неўзабаве адменены.

Перамогу на выбарах у Думу другога склікання ў пяці заходніх губернях заваявалі дзве памешчыцка-буржуазныя нацыяналістычныя групоўкі –расійская іпольская. Акцябрысцка-чарнасоценны блок правёў у Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гродзенскай губернях 15 сваіх кандыдатаў. Поль-ска-6еларускім аўтанамістам удалося заваяваць 11 месцаў у Думе. На гу­бернскіх выбарчых сходах у Віцебску, Магілёве іГродне акцябрысцка-чар­насоценны блок і польска-беларускія аўтанамісты ("краёўцы") дамовіліся аб размеркаванні паміж сабою дэпутацкіх мандатаў, цалкам выключыушы такім чынам магчымасць трапіць у Думу прадстаўнікам гарадской курыі -яўрэям.

Так, з 36 дэпутатаў ад пяці заходніх губерняў 17 з'яўляліся сялянамі (16 праваслаўных і адзін католік). 3 ліку праваслаўных 15 дэпутатаў аб'-явілі сябе беспартыйнымі, але фактычна падтрымлівалі платформу чарна-соценна-акцябрысцкага блока. Дэпутат-католік С.Пялейка быу абраны у Віленскай губерні пры дапамозе польска-беларускіх землеўласнікаў - аўта-намістаў. Селянін Дз. Шчарбянок з Магілёўскай губерні аб'явіў сябе кадэ-там. Акрамя яго, кадэтамі назваліся праваслаўны святар М.Гашкевіч (Магілёўская губерня) і прапаршчык запасу, латыш Э.Казарыч, выбраны Віцебскай губерні3.

Левыя - народніцкія і сацыял-дэмакратычныя - партыі на выбарах у пяці заходніх губернях пацярпелі паражэнне, не правёўшы у Думу ніводнага свайго кандыдата. У той жа час па Расіі ў цэлым яны заваявалі ў Думе 222 месцы, кадэты - 98, акцябрысты - 44, чарнасоценцы - 10. Прынцыповыя разыходжанні ў выніках выбарў у Беларусі з аднаго боку, і ўсёй краіны - з другога, тлумачацца ў асноўным тым, што мясцовым рускім і польскім нацыяналістычным групоўкам пры актыунай дапамозе правас-лаўнага і каталіцкага духавенства ўдалося паўплываць на сялянскіх выбар­шчыкаў, раскалоць іх па нацыянальна-канфесіянальнай прыкмеце на "рускіх" і "палякаў" і правесці ў Думу сваіх стаўленікаў.

Рэвалюцыйны рух у студзені-маі 1907 г. У рабочым руху Беларусі ў па-чатку 1907 г. паглыбляўся спад. Правядзенне палітычных стачак у студзені-сакавіку не зафіксавана. У эканамічнай барацьбе павялічылася ўдзельная вага абарончых выступленняў. 3 мэтай адабраць у рабочых дасягнутыя заваёвы прадпрымальнкі у канцы 1906 г. - пачатку 1907 г. усё часцей аб'яўлялі лакауты: выстаўлялі ўльтыматыўныя патрабаванні (найперш аб ліквідацыі кантролю прафсаюзаў за ўмовамі найму і звальнення) і пры адхіленні іх рабочымі закрывалі прадпрыемства. У выніку павялічылася беспрацоўе, пагаршаліся ўмовы эканамічнай барацьбы, зніжалася коль-касць стачак ііхудзельнікаў. Лік апошніх у студзені - сакавіку 1907 г. у параўнанні з кастрычнікам - снежнем 1906 г., зменшыуся ў 2,3 раза. Прык-метнага ўздыму ў эканамічнай барацьбе не назіралася іў красавіку-маі. Толькі святкаванне 1 Мая (па старым стылі - 18 красавіка) выклікала знач-ную хвалю аднадзённых страйкау. Колькасць населеных пунктау, ахопле-ных у 1907 г. першамайскім рухам, у параунанні з 1906 г. скарацілася з 40 да 22, а лік яго ўдзельнікаў - з 44 да 30 тыс.'

У сялянскім руху ў студзені - сакавіку 1907 г. улічаны 39 выступлен­няў - амаль у 2,5 раза больш, чым у апошнія тры месяцы 1906 г. У красавіку -чэрвені колькасць выступленняў вырасла да 84, што сведчыць пра пэўны уздым сялянскай барацьбы у Беларусі ў гэты час. Аднак па сваім узроўні ён быу непараўнальна слабейшым, чым уздым 1905 і 1906 гг. Паказальна і тое, што большасць адзначаных выступленняў адбылася ў Гродзенскай іМінскай губернях. На Магілёўшчыне і Віцебшчыне сялянскі рух у 1907 г. амаль не праяўляўся. Змяніліся і формы барацьбы: зніклі забастоўкў параб-каў, палітычныя выступленні, рэзка знізілася колькасць забастовак сялян-падзёншчыкаў. Пераважную большасць выступленняў складалі парубкі лесу і выпас жывёлы на панскіх землях, адмовы ад выплаты падаткаў і выкання павіннасцей, сутыкненні на гэтай глебе з паліцыяй і войскам. Прыкметна павялічылася ўдзельная вага падпалаў. У цэлым гэта азначала, што беларуская вёска ў 1907 г. вярталася да традыцыйных (дарэвалюцый-ных) формау барацьбы.

Палітычныя пазіцыі дэпутатаў ад краю ў II Дзяржаўнай думе. Трэця-чэрвеньскі дзяржаўны пераварот. Дзейнасць II Думы пачалася 20 лютага 1907 г. - падчас найбольшага спаду рэвалюцыйнага руху. Прадстаўніцтва кадэтаў у гэтай Думе ў параўнанні з першай значна зменшылася. Тым не менш ім зноў удалося заняць становішча уплывовага цэнтра, які нярэдка вырашаў лес таго ці іншага галасавання. На левых дэпутатаў кадэты уплы­валі, выкарыстоўваючы лозунг "зберажэння Думы". 3 гэтай жа мэтай і самі яны звузі свае патрабаванні па пытанні аб узаемаадносінах з урадам. Ка* дэцкая фракцыя ў II Думе задавальнялася формулай "Міністэрства, якое ка-рыстаецца даверам большасці". Па аграрным пытанні яна пайшла насустрач сталыпінскай ідэі аб неабходнасці ўмацавання сялянскай ўласнасці і зняла патрабаванне аб стварэнні дзяржаўнага зямельнага фонду для здачы сялянам зямлі ў арэнду, пашырыла пры гэтым пералік выключэнняў з прынцыпу прымусовага адчужэння часткі памешчыцкай зямлі

Пры абмеркаванні аграрнага пытання, якое і ў II Думе стала галоўным, зноў выявілася супрацьстаянне памешчыцкіх і сялянскіх дэпутатаў. Тру-давікі, эсэры і энэсы (народныя сацыялісты) патрабавалс нацыяналсзацыіі зямлі з ураўняльным землекарыстаннем. Памешчыкі, чарнасоценцы і ак-цябрысты падтрымлівалі аграрную праграму П. Сталыпіна, выкладзеную ва указе ад 9 лістапада 1906 г. Праграма выключала магчымасць не тольшкі "трудавіцкай" нацыяналізацыі зямлі, але і адрэзкаў ад памешчыцкіх маёнткаў, прадугледжаных кадэцкай праграмай.

Польска-беларускія аўтанамісты у II Дзяржаўнай думе салідарызаваліся з 46 дэпутатамі ад Каралеўства Польскага - членамі нацыяналістыч-най Народава-дэмакратычнай партыяй, якая аб'ядналася ў "польскае кола" на чале са сваім лідэрам Р.Дмоускім. 19 сакавіка ён выступіў з праграмнай прамовай ад імя "палякаў - прадстаўнікоў Царства Польскага і суседняй з ім заходняй часткі дзяржавы, т. зв. Паўночна- і Пауднёва-Заходняга краю". Ён заявіў, што аграрнае пытанне на адзначанай тэрыторыі не павінна абмяркоўвацца ў Думе. Вырашэнне гэтага і ўсіх іншых сацыяльных пытанняў ў Каралеустве Польскім Р.Дмоускі звязваў з увядзеннем мясцовага аўтаномнага заканадаўчага сейма, а ў "Пауночна-і Пауднёва-Заходнім краі - шырокага мясцовага самакіравання, рауўнапраўя нацыянальнасцей і веравызнанняў. Расійская дума, паводле меркавання Дмоўскага, магла разглядаць аграрнае пытанне ў дзевяці заходніх губернях толькі пасля атрымання законапраектаў, распрацаваных органамі мясцовага самакіравання. Адносна рашэнняў сейма Каралеўства Польскага гэта не прадугледжвалася1.

Выступленне Дмоускага выклікала абурэнне сярод чарнасоценцаў і ак-цябрыстаў. Асабліва рэзка выступалі дэпутаты-сяляне ад Мінскай губерні, члены РУС. А.Красоускі рашуча адхіліў патрабаванне аб увядзенні шыро-кага самакіравання ў "Пауночна-і Пауднёва-Заходнім краі", заявіўшы, што польскія памешчыкі імкнуцца такім чынам "падпарадкаваць пад сваю ўладу праваслаўных сялян так, як гэта было ў часы прыгоннага права"2. I. Шы-манскі прасіў Думу, каб "пытанне аб Пауночна-Заходнім краі.. было выра-шана тут, у Думе, а не дзе-небудзь у польскім сейме ў Варшаве, Вільні ці ў Мінску"3.

Правыя дэпутаты-сяляне з Беларусі выказвалі сваю поўную адданасць самадзяржаўю4. Разам з тым яны скардзіліся на малазямелле і патрабавалі дадатковага надзялення зямлёй. Ф.Петрачэнка, напрыклад, хоць і ўсведам-ляў, што для гэтага казённых, удзельных, кабінецкіх, царкоўных і мана-стырскіх зямель не хопіць, але рэвалюцыйны шлях вырашэння аграрнага пытання не прымаў. Ён схіляўся да законапраекта кадэтаў, лічыу, што яны прапанавалі "добрыя ўмовы" - "каб нікому не было крыудна", не пагадзіўся толькі з велічынёй выкупной сумы ("мы, сяляне, бедныя, столькі не зможам заплаціць"). Ф. Петрачэнка выказаўся, нарэшце, за тое, каб сяляне самі вы-рашалі, як ім далей жыць, - грамадамі ці на хутарах5.

3 тых жа пазіцый зыходзіў і І.Шыманскі. "Я - сялянскі дэпутат, выбра­ны руска-сялянскім саслоўем, - сказау ён, - і прыйшоў сюды абараняць веру, цара і айчыну і патрабаваць зямлі". 3 праектам трудавікоў ён не па-гадзіўся, прызнаўшы яго рэвалюцыйным, несправядлівым, выказаў жадан-не, каб "паны памешчыкі адпусцілі сялянам зямлі... мірным шляхам - па справядлівай ацэнцы". Нязгодных на гэта Шыманскі прапанаваў абкласці прагрэсіўным пазямельным падаткам, як: з часам прымусіў бы іх пайсці на уступкі сялянам1.

Пазіцыі правых дэпутатаў з Беларусі ў Думе не адлюстроўвалі поглядаў і настрояў пераважнай большасці беларускага сялянства. Пра гэта сведчылі масавыя рэвалюцыйныя выступленні 1905-1907 гг., а таксама наказы і зва-роты сялян і гарадскіх жыхароў у II Дзяржауную думу. У многіх наказах іпрашэннях, што паступалі ў Думу з беларускіх губерняў, сяляне дамагаліся пераходу зямлі ў валоданне тых, "хто жыве на ёй працай рук сваіх", патраба-валі поўнаўладнай Думы, усталявання роўнасці ўсіх перад законам, усеа-гульнага бясплатнага абавязковага навучання, скасавання інстытута земскіх начальнікаў і паліцэйскай стражы, замены ускосных падаткаў праг-рэсіўна-падаходным абкладаннем і інш.2

На вопыце дзейнасці 1 і II Дзяржаўных дум царскі ўрад пераканаўся ў непрыдатнасці выбарчага закона ад 11 снежня 1905 г. для фарміравання пас-лухмянага яму народнага прадстаўніцтва. Нягледзячы на ўсе антыдэмакра-тычныя палажэнні гэтага закона, у I і II Думах складвалася моцнае левае крыло, прадстаўленае трудавікамі, эсэрамі ісацыял-дэмакратамі. Памяр-коўная кадэцкая праграма, разлічаная на пераўтварэнне Расійскай імперыі ў канстытуцыйную манархію накшталт Англіі, а ў сацыяльным плане - на прымірэнне сялян з памешчыкамі парламенцкім шляхам, была адкінута і тымі і другімі. Правыя партыі ледзь ці не з першых дзён дзейнасці II Думы настойліва патрабавалі яе роспуску і змены выбарчага закона. Асаблівай актыунасцю ў гэтых адносінах вызначаўся "Русский окраинный союз".

Улічваючы слабасць апошняга рэвалюцыйнага ўздыму, стомленасць і расчараванне шырокіх народных мас вынікамі працяглай і надзвычай на-пружанай барацьбы, урад П. Сталыпіна са згоды Мікалая II рашыўся выка-наць патрабаванне правых - распусціць Думу і змяніць выбарчы закон без санкцыі народных прадстаўнікоў. Шукаючы зачэпку для разгону Думы, П.Сталыпін у маі 1907 г. сфабрыкаваў ілжывае абвінавачанне сацыял-дэ-макратычнай фракцыі ў падрыхтоўцы змовы супраць цара і патрабаваў ад Думы пазбавіць яе членаў парламенцкай недатыкальнасці. Думская камісія выкрыла лжывасць абвінавачання. Не чакаючы абмеркавання вынікаў рас-следавання, Мікалай II указам ад 3 чэрвеня 1907 г. распусціў Думу і аднача-сова - насуперак Маніфесту 17 кастрычніка 1905 г. - змяніў выбарчы закон. Па сутнасці гэта быу дзяржаўны пераварот. Ім і закончылася першая расійская рэвалюцыя.

4. Беларускі нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыі Дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). На падзеі "крывавай нядзелі" у Пецярбургу БСГ адгукнулася лістоўкай "Царова жніво", якая заклікала падтрымаць барацьбу пецярбургскіх рабочых за звяржэнне царызму. Праграмныя патрабаванні БСГ у рэвалюцыі асвятляліся ў лістоўцы "Што такое канстытуцыя" (сакавік 1905 г.). Паляпшэнне долі народных мас яна звязвала з ліквідацыяй самадзяржаўя і пераходам усёй паўнаты улады да Канстытуцыйнага сходу, выбранага агульным, роўным і тайным галасаваннем. Сход павінен быу мець права выдаваць за­коны, вырашаць пытанні аб вайне і міры і г.д. Грамада выказалася за свабоду друку, сходаў, саюзаў, "веры і народнасці", школы на роднай мове, адказ-насць чыноўнікаў перад судом народа, недатыкальнасць асобы, прагрэсіўны падатак, патрабавала вызвалення палітычных зняволеных, заклікала не плаціць падаткі, неадкладна праганяць са службы сельскіх стражнікаў, ураднікаў, прыставаў, земскіх. Пытанне аб нацыянальна-дзяржаўным улад-каванні Беларусі ў гэтай лістоўцы не ўзнімалася1.

Раз







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 765. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Меры безопасности при обращении с оружием и боеприпасами 64. Получение (сдача) оружия и боеприпасов для проведения стрельб осуществляется в установленном порядке[1]. 65. Безопасность при проведении стрельб обеспечивается...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

ОСНОВНЫЕ ТИПЫ МОЗГА ПОЗВОНОЧНЫХ Ихтиопсидный тип мозга характерен для низших позвоночных - рыб и амфибий...

Принципы, критерии и методы оценки и аттестации персонала   Аттестация персонала является одной их важнейших функций управления персоналом...

Пункты решения командира взвода на организацию боя. уяснение полученной задачи; оценка обстановки; принятие решения; проведение рекогносцировки; отдача боевого приказа; организация взаимодействия...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия