Студопедия — ГЛАВА 4 КУЛЬТУРА
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ГЛАВА 4 КУЛЬТУРА






 

1. Навучальныя ўстановы. Фарміраванне інтэлігенцыі. НавукаПачатковая і сярэдняя адукацыя.Аб'ектыўныя патрэбы сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця прымусілі царскі ўрад пайсці на частковае задавальненне патрабаванняў магутнага грамадска-пе-дагагічнага руху. Адбыліся пэўныя змены у змесце адукацыі, адкрьліся новые навучальныя ўстановы.

Беларуская літаратура XIX - пачатку XX ст. Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў. "Кансультант" - псеўданім невядомага расійскага публіцыста, які ў "нашатуей" перыяд актыўна выступаў у чарнасоценным друку супраць беларускага нацыянальнага руху.

Нязначна пашырылася сетка гарадсіх вучылішч, якія з 1912 г. сталі на-зывацца вышэйшымі пачатковымі вучылішчамі. Яны ствараліся ў асноўным у разліку на "сярэднія", непрывшеяваныя пласты гарадскога насельніцтва, якія востра адчувалі патрэбу ў лепшай адукацыі. Трэба адзначыць, што ва ўсходніх і центральных раёнах Беларусі колькасць гарадскіх вучьлішч, адкрытых з 1908 па 1914 г., была значна большай, чым у заходніх. Так, калі па ўсёй Беларусі іх лгк за гэты час павялічыўся з 39 да 82, то на Гродзеншчыне - усяго з 8 да 101.

Больш паспяхова развівалася сетка сярэдніх навучальных устаноў. У 1905 г. на тэрыторыі Беларусі налічвалася 10 мужчынскіх і 12 жаночых гімназій, адно камерцыйнае, пяць рэальных вучылішч, адна прагімназія (мужчынская), а таксама 16 мужчынскіх 147 жаночых прыватных навучальных устаноў. Колькасць навучэнцаў у іх складала 22 810 чалавек. Да 1914 г. лік навучальных устаноў гэтай катэгорьгі павялічыуся: мужчынскіх гімназій - на тры, жаночых - на пяць, рэальных вучылішч - на два, прыват­ных навучальных устаноў - на 20. У іх вучылася 31 328 чалавек2.

Пра стан пачатковай адукацыі ў Беларусі можна меркаваць паводле да-ных аднадзённага перапісу пачатковых школ, які быу праведзены па усёй Расіі 18 студзеня 1911 г. Яны красамоўна сведчаць аб палітыцы урада у галіне народнай асветы на нацыянальных ускраінах. Выдаткі дзяржавы на адну школу ў Віленскай вучэбнай акрузе складалі 620,7 руб. у год, у той час як у Маскоўскай -1011,2 руб., а на аднаго жыхара трацілася адпаведна 43,21 82,5 кап. у год. У выніку у Беларусі адна пачатковая школа прыпадала на 1416 жыхароў 111,3 населенага пункта. 3-за недахопу месцаў у школах 15 % жадаючых вучыцца не атрымалі такой магчымасці3.

3 1905 па 1914 г. колькасць пачатковых школ павялічылася з 1314 да 4784, а колькасць вучняў - з 106 196 да 304 7454. Вялікую ролю ў гэтых зру-хах адыгралі земствы. Менавіта дзякуючы ім была адкрыта большасць народных вучьлішч пасля 1911г. Дзейнасць земстваў у галіне асветы складала сур'ёзную канкурэнцыю царкоўнаму ведамству, якому падпарадкоўваліся царкоунапрыходскія школы і школы граматы. У адрозненне ад іншых катэ-горый навучальных устаноў іх колькасць з 1905 па 1914 г. скарацілася з 4900 да 2643, а колькасць вучняў - са 150 182 да 130 9005.

існуючая сістэма адукацыі не магла задаволіць шырокія пласты на-сельніцтва, асабліва сялянства. Альтэрнатыву афіцыйнай сістэме народнай асветы у пачатку XX ст. складалі "тайныя" школы. Большасць з іх узнікла ў сувязі з недахопам дзяржаўных школ. Сетка "тайных" школ асабліва хутка расла ў гады рэваліюцыі. У залежнасці ад нацыянальнай і рэлігійнай прына-лежнасці бацькоў і ад мэты арганізатараў у Беларусі існавалі разнавіднасці "тайных" школ. Сярод праваслаўнага вясковага насельніцтва былі распаўсюджаны руска-беларускія школы. Толькі у Слуцкім павеце у 1905-1907 гг. былі закрыты 72 такія школы1. Да пашырэння беларускага кнігадру-кавання у іх выкарыстоуваліся рускія падручнікі. Беларускай мовай карысталіся для тлумачэння незразумелых слоў, гутарак па прачытанаму. На Гродзеншчыне атрымала распаусюджанне "тайнае" польскае навучанне.

У час рэвалюцыі "тайныя" школы апынуліся пад уплывам рэвалюцыйна настроеных студэнтаў, якія былі выключаны з навучальных устаноў і працавалі настаўнікамі. Такія школы, як адзначаў* старшыня Гродзенскага епархіяльнага вучылішчнага савета, "ніякім чынам не паддаюцца кантролю грамадзянскай улады" і уяўляюць сабой небяспечны антыурадавы рух2.

Рэвалюцыя 1905-1907гг. абудзіла палітычную свядомасць у настаўнікаў і школьнай моладзі, уцягнула іх у рух за перабудову адукацьй на дэмакратычных прынцыпах. Адным з галоуных патрабаванняў нацыяналь­най інтэлігенцыі было выкладанне у школе на роднай мове. Вялікую увагу надавала адкрыццю школ для дзяцей-беларусаў на роднай мове вядомая беларуская пісьменніца Цётка. На старонках "Нашай Нівы" яна пісала: "Калі пачнуць у нас уводзіць новыя начальныя школы, трэба, канечне, каб дзяцей у іх навучалі па-беларуску, каб тлумачылі ім усё па-тутэйшаму, па-свойму, як дзеці гавораць у хаце з бацькамі і як ім лягчэй разумець. Тады дзеці і чытаць скарэй навучацца і пазнаюць лягчэй іншыя мовы - расейскую ды поль­скую. Дзеля таго усе беларусы і усе, хто хоча даць народу праудзівую навуку, павінны дамагацца для беларусаў беларускай начальнай школы"3.

Цётка адна з першых пачала пісаць творы для дзяцей. Пад псеўданімам "Тымчасовы" яна выдала на Украіне першую кнігу для дзяцей на белару­скай мове - "Гасцінец для малых дзяцей", у якую увайшлі кароткія апавяданні, загадкі, прыказкі і прымаўкі. У 1906г. выйшаў буквар - "Беларускі лемантар, або Першая навука чытання". У тым жа годзе убачыла свет хрэстаматыя "Першае чытанне для дзетак беларусаў" Цётку, якая стала пэўным працягам лемантара і была разлічана на вучняў першага класа.

Прапаганда ідэй навучання дзяцей на роднай мове, выданне падручнікаў падрыхтавалі глебу для арганізацый беларускага школьнцтва у 1915-1917гг.

Прафесійна-тэхнічнае навучанне. Развщцё капіталістычных адносін запатрабавала удасканалення не толкі агульнай, але і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. У Беларусаў прыватныя тэхнічныя школы былі створаны яшчэ у сярэдзіне XIX ст. Тады ж пры гімназіях адкрыліся рэальныя, каморніцка-таксатарскія класы, у якіх вывучаліся прыродазнаўчыя і тэхнічныя навукі, а пры павятовых вучылішчах - рамесныя аддзяленні і класы.

Да пачатку XX ст. сетка сярэдняй і ніжэйшай спецыяльнай іпрафесійна-тэхнічнай адукацыі складалася з сярэдніх і ніжэйшых вучьлішч, рамесных вучылішч ішкол, настаўніцкіх духоуных семінарый. Былі закрыты 10 школ і вучылішч, якія рыхтавалі спецыялхстаў па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, дзве школы па вырабу і дагляду за сельска-гаспадарчай тэхнікай, чатыры вучылішчы па падрыхтоўцы рабочых для чыгуначных рамонтных майстэрняў, 12 вучылішч школ агульнатэхнічнага профілю, якія рыхтавалі сталяроў, токараў па дрэве і металу, кавалёў, слеса­роў, рабочых-станочнікаў, адна лясная школа, два прафесійных жаночых вучылішчы са спецыялізацыяй "кройка ішыццё", трохкласная гандлёвая школа. Усяго ў сярэдіх і ніжэйшых прафесійных школах навучалася 2,9 тыс. чалавек1.

Створаныя яшчэ у XIX ст. многія рамесныя аддзяленні класы пры пачатковых вучылішчах у пачатку XX ст. былі пераўтвораны у ніжэйшыя прафесійныя школы, таму іх агульная колькасць скарацілася. Да 1914 г. у Беларусі налічвалася 18 рамесных аддзяленняў з 741 навучэнцам. У той жа час у 52 ніжэйшых прафесійных навучальных установах навучалася розным прафесіям 3,6 тыс. чалавек.

Асобнае месца ў сістэме прафесійна-тэхнічнай адукацыі займалі сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы - фельчарскія школы, настаўніцкія семінарыі інстытуты. Пры адсутнасці ў Беларусі вышэйшых на­вучальных устаноў менавіта яны з'яўляліся мясцовымі цэнтрамі падрыхтоўкі кадраў спецыялістаў.

У пачатку XX ст. падрыхтоўка сярэдняга медыцынскага персаналу (гэты тэрмі пачаў ужывацца з 1906 г.) праводзілася ў Магілёўскай і Гродзенскай фельчарска-акушэрскіх школах, а таксама ў прыватных. У 1909- 1916 гт. у Мінску існавала школа, якая належала доктару Л. Гутцайту. У Віцебску з 1906 па 1913 г. працавала фельчарска-акушэрская школа, заснаваная ўрачом В Счасновічам. 3 1904 г. у Мінску дзейнічала дзевяцімесячная школа павітух пры мясцовым аддзяленні Расійскага таварыства абароны жанчын. За шэсць гадоў яе скончылі 263 чалавекі. У 1907 г. у Мінску адкрылася першая ў Беларусі прыватная зубалячэбная школа, а у наступным - другая. У 1909 г. яны аб'ядналіся. За пяць гадоў яе скончылі 420 чалавек1.

Акрамя вышэйназваных медыцынскіх школ, у Мінску існавала сістэма падрыхтоукі аптэчных работнікаў. Пры аптэках былі вучні і вучаніцы, якія праз два-тры гады навучання трымалі устаноўлены экзамен пры адным з універсітэтаў на званне аптэкарскага памочніка.

Падрыхтоўка настаўшкаў.Адкрыццё у апошняй трэш XIX ст. чатырох настауніцкіх семінарый не вырашыла праблему недахопу настаунікаў, па­колькі лік нанава адкрытых школ значна перавышау колькасць выпускнікоў семінарый. Так, у Магілёўскай губерні у 1909 г. з 988 настаўнікаў пачатковых школ 560 (57 %) не мелі педагагічнай адукацыі, у 1913 г. - 1381 з 1889, што складала ужо 73 %. У школах працавалі адстаўныя салдаты, выхаванцы ніжэйшых пачатковых школ, гарадскіх вучылішч.

Каб зняць вастрыню праблемы, урад і сінод пайшлі ў 1899-1900 гг. на адкрыццё кароткатэрміновых настауніцкіх курсаў пры дырэкцыях народ­ных вучылішч, настаўніцкіх семінарыях. Курсы царкоўнага ведамства адкрываліся ў кожным павеце пры двухкласных і аднакласных царкоуна-прыходскіх школах. Заняткі на курсах давалі асновы ведаў па тэорыі і прак-тыцы. выхаваучай работы, дыдактыцы, методыцы выкладання асобных прадметаў.

Аднак спроба вырашыць праблему настаўнцкіх кадраў для пачатковай школы з дапамогай курсаў і экзаменаў на званне настаўніка вяла да зніжэння агульнага узроуню іх кваліфікацыі. Усё гэта прымала урад шукаць шляхі ўдасканалення падрыхтоўкі настаўнікў істотным крокам у паляпшэнні іх падрыхтоўкі для ніжэйшай пачатковай школы было адкрыццё пяці настаўніцкіх семінарый: дзвюх мужчынскіх -Рагачоўскай (1909), Гомельскай (1915), трохжаночых - Аршанскай (1911), Барысаўскай (1915) і Бабруйскай (1916).

У пачатку XX ст. пашырэнне сеткі павышаных пачатковых і сярэдніх школ абвастрыла праблему педагагічных кадраў і для гэтай катэгорыі навучальных устаноў. У сувязі з гэтым былі арганізаваны тры настаўніцкія інстытуты- Віцебска (1910), Магілёва (1913), Мінска (1914).

3 мэтай павышэння кваліфікацыі арганізоўваліся паездкі настаўнікаў за межы Беларусі - у навучальныя ўстановы Пецярбурга, Масквы, Украіны, Істоніі. Педагогі з Беларусі ездзілі вывучаць вопыт сваіх калег у Германію, італ1ю, іншыя еўрапейскія краіны. Яны удзельнічалі ў рабоце міжнароднага кангрэса выкладчыкаў новых моў у Парыжы у 1909 г., III міжнароднага кангрэса па школьнай гігіене ў Парыжы у 1910 г., усерасійскіх з'ездаў па на­роднай адукацыі 1910-1916 гг.

Фарміраванне інтэлігенцыі БеларусіКанец XIX - пачатак XX ст. - перыяд фарміравання мясцовай інтэлігенцыі. Галоунай крыніцай і рэзервам фарміравання інтэлігенцыі з'яўлялася студэнцтва, а патэнцыяльнай крыніцай - выхаванцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Выпускі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, калі не прадаужалі навучанне ў вышэйшых навучальных установах, папаўнялі шэраг служачых або сярэдніх гарадскіх пластоў. Аднак большая частка (напрыклад, выпускнікі настаўніцкіх семінарый і курсаў, фельчарскіх школ) адразу ішла працаваць па спецыяльнасці, уліваючыся ў педагагічную і медыцынскую інтэлігенцыю. Такім чынам, ад стану асветы залежалі тэмпы і маштабы падрыхтоукі інтэлігенцыі.

Сярэдняя спецыяльная адукацыя ў Беларусі развівалася павольна. Напярэдадні Першай сусветнай вайны у 15 такіх навучальных установах вучылася 1,4 тыс. чалавек. Асобнае месца у сістэме адукацыі займалі праваслаўныя духоуныя семінарыі, што знаходзіліся ў Мінску, Віцебску, Магілёве. Іх выхаванцы маглі быць не толькі святарамі, але інастаўнікамі. Акрамя таго, яны мелі права паступіць у Казанскі, Томскі, Юр'еускі (Тартурскі ) універсітэты. У іншыя універсітэты шлях для семінарыстау-духоунікаў быу закрыты. Важнай асаблівасцю духоуных семінарый было тое, што у іх маглі навучацца на аднолькавых умовах як дзеці кліра, так і дзеці ўсіх іншых саслоўяў.

Аднак у Беларусі не было вышэйшых навучальных устаноу1, таму мясцовая моладзь атрымлівала вышэйшую адукацыю ва універсітэтах інстытутах Расіі, Украіны, Прыбалтыкі, Польшчы. На рубяжы Х1Х-ХХ стст. атрад тэнічнай інтэлігенцыі складалі выпускні сталічных тэхналагічнага, політэхнічнага, ляснога інстытутаў, а таксама інстытута шляхоў зносін. У сярэдніх навучальных установах Беларусі працавалі выкладчыкамі выха­ванцы Пецярбургскага, Маскоўскага, Кіеускага, Адэскага, Харкаўскага, Львоўскага, Юр'еускага універсітэтаў. Будучыя урачы і юрысты таксама набывалі адукацыю ва універсітэтах гэтых гарадоў.

Вышэйшыя навучальныя установы Расіі, Украіны, Прыбалтыкі зраблі важкі ўклад у падрыхтоуку цэлага пласта айчыннай інтэлігенцыі, які адыграў выдатную ролю ў гісторыі і культуры беларускага народа.

Атрымаўшы вышэйшую адукацыю за межамі Бацькаўшчыны, беларускія інтзлігенты не заусёды маглі знайсці належнае прымяненне сваім здольнасцям і сілам на радзіме, таму што выбар быу абмежаваны магчымасіцямі беларускай рэчаіснасці. Напрыклад, толька трэць выпускнікоў Рыжсскага політэхнічнага інстытута - выхадцаў з Беларусі - змагла уладкавацца на працу у родных мясцінах. Частка беларускай інтэлігенцыі вымушана была працаваць за межамі Бацькаушчыны. Многія з іх амаль усё жыццё імкнуліся служыць свайму народу, але вымушаны былі жыць у чужым асяроддзі, у якім спрабавалі адаптавацца.

Разам з тым шырокія сувязі, якія наладжвалі беларусы у краінах, дзе яны вучыліся або працавалі, садзейнічалі фарміраванню ў грамадскіх колах гэ­тых краін цікавасці да нашага народа, яго культурнай спадчыны, мовы. Яркія прыклады - дзейнасць Ф. Багушэвіча, С.Палуяна, Цётка - на У краіне, М. Багдановіча, Я. Лучыны, Б. Энімах-Шыпілы - у Расіі. Дзякуючы паведамленням, рэцэнзіям, літаратурным нататкам, якія друкаваліся у газетах і часопісах, усё больш людзей у розных кутках імперыі даведваліся пра беласаў і іх самабытную культуру. Менавіта праз прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі наладжваліся формы зносін з інтэлігенцыяй суседніх народаў, што мела надзвычай важнае значэнне для развіцця іўзбагачэння суседніх культур. Інтэлігенцыя Беларусі фармфавалася з розных крыніц: дваранства, гарадскіх і сельскіх саслоуяў. Аднак з апошняй чвэрці XIX - пачатку XX ст. няўхільна ўзрастала ўдзельная вага выхадцаў з дэмакратычных пластоу. у цэлым сацыяльная аснова маладой інтэлігенцыі была шырокай, а таму да-волі стракатай. Часткова гэта адбівалася на яе становішчы, грамадскіх сімпатыях.

У складзе мясцовай інтэлігенцыі поруч з беларусамі было шмат прадстаўнікоў іншага нацыянальнага, пераважна рускага ічасткова яўрэйскага паходжання. Але ітаячастка, якая паходзіла з беларускага асяроддзя, у пэунай ступені звязвала сябе з рускай культурай. Аднак ужо у апошняй трэці XIX ст. пакуль яшчэ колькасна невялікая група асоб разумовай працы, што выйшла з нацыянальных гарадскіх і сельскіх колаў, пачала актыўна ўключацца ў культурную дзейнасць, змагацца за родную мову. Паралельна ішоу працэс паглыблення нацыянальнай самасвядомасці. Усё больш прадстаўшкоў інтэлігенцыі адчувалі сябе беларусамі, падтрымлівалі нацыянальны рух. У 1897 г. беларусамі лічылі сябе 19,9 % настаўшкаў (3269 з 16 401), 25,8 % медыцынскіх работнікаў (1255 з 4855), 9,7 % адвакатаў (61 з 627), 9,7 % дзеячаў літаратуры, мастацтва, навукі (96 з 987)1.

Як вядома, расійскі урад у дачыненні да беларусаў праводзіу палітыку на­цыянальнага прыгнёту. Ігнаруючы інтарэсы і правы народа, царызм затрымліваў яго духоунае развіццё. У высокаадукаваных людзей нацыянальная свядомасць, якая з'яуляецца самым тонкім і лёгкаранімым пачуццём, праяулялася асабліва востра. Ушчэмленае становішча беларусаў у імперыі нараджала імкненне да пошуку шляхоў вырашэння нацыянальнай праблемы.

У пачатку XX ст. у сувязі з актывізацыяй і дэмакратычных сіл пачаўся уздым беларускага руху, у якім інтэлігенцыя адыграла вядучую ролю. Эканамічная слабасць беларускага грамадства і неразвітасць яго сацыяльнай структуры, якая і пасля скасавання прыгону заставалася дэфармаванай праз непаслядоуную ліквідацыю яго рэшткаў, захаванне буйных землеуладальнікаў інедэмакратычнага пауфеадальнага рэжыму з тыповым для яго нацыянальным прыгнётам, абумовілі запаволенасць складвання эканамічнай супольнасці як адной з галоуных прыкмет нацыі. У той жа час для інтэлігенцыі як праціўніка нацыянальнага руху самай даступнай ідоугі час амаль адзінай сферай дзейнасці - была нацыянальная культура.

Пры адсутнасці ў беларусаў дзяржаунасці, самастойных формау палітычнага і эканамічнага жыцця культура выступіла як важнейшы аб'яднальны фактар. Яна садзейнічала і забяспечвала захаванне этнічнай самастойнасці, вяла да абуджэння і выспявання нацыянальнай самасвядомасці. культура прыняла на сябе нацыянальна-кансалідацыйныя і нацыянальна-патрыятычныя функцыі.

Вядучую ролю у культурна-нацыянальнай дзейнасці іграла маладая белауская інтэлігенцыя, нацыянальныя пачуцці якой дзякуючы адукаванасці былі асабліва моцныя. Аб'яднаушы выхадцаў з розных пластоў грамадства, пераважна непрывілегіяваных, цесна звязаная з дэмакратычнымі ко­ламі, яна змагла стаць выразніцай ідэйна-эстэтычных тэндэнцый, што адлюстроўвалі ўяўленні народа, актыўна фарміравала яго нацыянальна-патрыятычную і мастацка-эстэтычную свядомасць.

Нацыянальная ідэя напаўняла ўсю культурна-асветніцкую дзейнасць інтэлігенцыі. Пасля рэвалюцыі 1905-1907 гг. дзякуючы яе намаганням з'явіліся беларускі прафесійны тэатр і друк. Важную ролю у жыцці Беларусі ў пачатку XX ст. адыгрывала газета "Наша ніва" - цэнтр згуртавання свядомай беларускай інтэлігенцыі.

Беларуская інтэлігенцыя выкарыстоўвала ўсе магчымасці для абароны правоў свайго народа. У чэрвені 1908 г. у Празе адбыуся з'езд студэнтаў славянскіх краін. Ад імя беларускай студэнцкай моладзі на ім выступіу Каляда. Ён расказау аб модным нацыянальным уціску суайчыннікаў, у выніку чаго на яго Бацькаўшчыне пануе непісьменнасць. У сувязі з выступленнем прадстаўніка Беларусі з'езд прыняў пастанову ў падтрымку права беларусаў вучыць дзяцей ў школе на роднай мове. У пастанове мелася патрабаванне аб адкрыцці ў Вільні беларуска-літоўскага універсітэта.

У вышку актыунай, самаадданай дзейнасці беларускіх пісьменнікаў, настаунікаў нацыянальная самасвядомасць, перш за усё усведамленне сваей нацыянальнай прыналежнасці, ахоплівала пэуныя пласты насельніцтва. Так, у кастрычніку 1913 г. рабочыя Капыля звярнуліся у Дзяржауную думу з петыцыяй, у якой патрабавалі прызнаць родную мову і падтрымаць прашэнне аб адкрыцці ў Беларусі універсітэта.

Уся дзейнасць беларускай інтэлігенцыі была прасякнута высокім патрыятызмам, садзейнічала нацыянальнаму і палітычнаму абуджэнню наро­да, яго згуртаванню, аказала пэуны уплыу на духоуную сутнасць нацыі. Бе­ларуская інтэлігенцыя выконвала ролю своеасаблівага генератара і трансфарматара новых ідэй, формаў і метадаў культурнай дзейнасці.

Вывучэнне культуры і быту беларускага народа.У новай гістарычнай сітуацыі, якая склалася у пачатку XX ст., неабходна было пераканаць бела­русаў у самабытнасці іх як наорода. арыгіналънасці іх культуры — тым самым арода, арыгінальнасці іх культуры - тым самым выставіць важкі аргумент у барацьбе за дзяржаунасць Беларусі Перад дзеячамі айчыннай навукі і культуры паўстала задача паказаць і давесці свету гэту нацыянальную самабытнасць, аднавіць сапраудную карціну гістарыч-на-культурнага шляху развіцця беларусаў ва усёй яго складанасці і супярэчлівасці, з усімі пошукамі, дасягненнямі і стратамі. Таму не выпадковай была цікавасць да гісторыі беларускага народа, яго матэрыяльнай і духоўнай спадчыны. Ва ўмовах Беларусі да 1905 г. народная культура з'яулялася найважнейшай, калі не адзінай сферай самастойнага грамадскага жыцця. Важкі ўклад у яе вывучэнне зрабіў Е. Раманаў, М. Нікіфароўскі, М. Федароўскі Я. Каркі, А. Сержпутоўскі, М. Доўнар-Запльскі і інш. Е. Раманаў выдаў самую вялікую па колькасці беларускіх фальклорных тэкстаў работу і

"Беларускі зборнік" у дзевяці выпусках (1886-1912), у якім змяшчаеца сотні ка­зак, легенд, паданняў, тысячы песень, прыказак, прымавак і загадак. У гэтым выданні - своеасаблівай энцыклапедыі беларускай народнай творчасці - вучо­ны сабраў надзвычай каштоўныя калекцыі вуснапаэтычных твораў усіх асНоуных жанрау. Разам з апісаннем звычаяў і абрадаў укладальнік змясціу шмат разнастайных па зместу і мастацкай форме абрадавых і пазаабрадавых лірычных песень, у якіх ярка адлюстравалася жыццё і побыт беларускіх сялян.

Глыбінёй і цікавасцю вылучаліся даследаванні матэрыяльнай і „духоўнай культуры Беларусі М.Доунар-Запольскага. Усебакова адукаваны чалавек, ён пакінуў пасля сябе работы у розных галінах гуманітарных навук, у тым ліку і ў фалькларыстыцы. Вялікую ўвагу надаваў даследчык вывучэнню беларускіх вясельных абрадаў і звязанай з іміпаэзіі. Пры гэтым ён паспяхова выкарыстаў гісторыка-параўнальны метад.

Збіранне беларускай народнай творчасці спалучыу з этнаграфічнымі даследаваннямі Е. Сербаў. Спачатку ён цікавіўся фальклорна-этнаграфічнымі матэрыяламі збіраў іх па месцы працы настаунікам у Мінску, Гомелі, сельскай мясцовасці. 3 1910 г., калі аднавіў сваю дзейнасць Пауночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, Е.Сербаў пачаў выконваць даручэнні археалагічна-этнаграфічнай секцыі, некалькі разоў вы-язджаў у экспедыцыі. У 1915 г. ён выдаў кнігу "Беларусы-сакуны", у якой адначасова з гісторыка-этнаграфічнай характарыстыкай жыхароў Палесся прывёў іх песні, казкі.

Агляд важнейшых работ у галіне беларускай фалькларыстыкі зрабіў Я.Карскі ў першым томе даследавання "Беларусы", што ўбачыу свет у 1903 г. Менавіта гэты вучоны упершыню даследаваў гісторыю беларускай вуснай творчасці, сістэму яе жанраў, генезіс, ідэйна-тэматычны змест і мастацкія асаблівасці. Я.Карскі вывучаў паходжанне вуснапаэтычнай творчасці, раскрыу яе эвалюцыю ў часы Кіеўскай Русі, адлюстраванне язычніцтва і імкненне хрысціянства пераадолець яго рэшткі. Развіццё беларускага фальклору вучоны звязаў з гістарычным жыццём народа, з развщцём куль­туры пачынаючы ад старажытнай эпох.

Я. Карскі абгрунтаваў прынцып храналагічна-тэматычнага разгляду жанраў івыдаў беларускага фальклору, даказаў, што найбольш старажытны жанр - забабоны. Ён даследаваў іх генезіс, даў вызначэнне. Карыстаючыся параўнальным вывучэннем народных твораў, вучоны прасачыу сувязі славянскіх забабонаў з забабонамі іншых народау. Упершыню Я.Карскі разгледзеў асаблівасці народнага верша, яго рытміку, рыфмоўку. Даследаванне дасягненняў народнай культуры прыводзіла да разумення неабходнасці вывучаць гісторыю Беларусі. "Гісторыя - гэта фундамент, на якім будуецца жыццё народа. I нам, каб адбудаваць свае жыццё, трэба пачаць з фундаменту, каб будынак быу моцны. А фундамент у нас важны, гісторыя наша багатая..." - зазначыу ў сваей "Кароткай гісторрыі Беларусі" В.Ластоускі. і гэта першая кніга аб беларускай Мінуўшчыне ўбачыла свет у 1910 г., як вядома, адным з першых сур'ёзную увагу на неабходнасць вывучэння гісторыі Бацькаўшчыны звярнуў Ф.Багушэвіч. Працы Я.Карскага, В.Ластоўскага па гісторыі Беларусі, створаныя ў пачатку XX ст., даказвалі аўтахтоннасць беларусаў на тэрыторыі, якую яны займалі, а таксама прыцягвалі ўвагу да эпохі Вялікага княства Літоўскага, калі беларускі народ адыгрываў значную ролю ў жыцці Усходняй Еўропы.

Даследаванні беларускіх вучоных дапамагалі вярнуць народу забытыя імёны славутых продкаў, пазнаёміць з гераічнымі старонкамі старажытнай Беларусі. Лагічным вынікам вывучэння, спасціжэння фальклорнай і этнаграфічнай скарбніцы стаў рост цікавасці да роднага слова, да самавыяўлення праз родную мову.

Зварот да фальклору, этнаграфіі быу пленным крокам на шляху да сцвярджэння нацыянальнай самасвядомасці, асэнсавання беларусамі свайго месца паміж народамі

Дзейнасць навуковых таварыстваў. Прыкметны уклад у развццё і дэмакратызацыю навукі, у справу папулярызацыі навуковых ведаў уносілі навуковыя таварыствы, якія аб'ядноўвалі спецыялістаў у розных галінах.

Адным з праяўленняў грамадска-педагагічнага руху было стварэнне педагагічных таварыстваў, якія на рубяжы XIX - XX стст. былі арганізаваны у Віцебску, Мінску, Магілёве, Гродне, Брэсце. Таварыствы аказвалі матэрыяльную дапамогу настаўнікам, абаранялі іх інтарэсы, садзейнічалі распаўсюджванню перадавых педагагічных ідэй, павышэнню кваліфікацыі настаўнікаў, выдавалі педагагічныя часопісы, зборнікі. Магілёўскае таварыства на працягу 1909-1917 гг. адкрыла свае аддзяленні ў дзевяці павятовых гарадах - Быхаве, Гомеле Горках, Клімавічах, Мсціславе, Оршы, Рагачове, Чавусах, Чэрыкаве. У 1910 г. яно пачало выдаваць "Беларускі настаўніцкі вестнік". У 1911-1913гг. Гродзенскае педагагічнае таварыства выдавала часопіс "Педагагічная справа". Педагагічныя таварыствы і часопісы прыцягвалі ўвагу грамадскасці да надзённых пытанняў народнай асветы, прапагандавалі ідэі перадавых педагогаў, выступалі за усеагульную пачатковую адукацыю, стварэнне новых падручнікаў.

Шматгадовую гісторыю мелі да пачатку XX ст. медыцынскія таварыст­вы. Яшчэ ў 1862 г. былі створаны таварыствы урачоў у Мінску і Магілёве. Тады ж было пачата хадатайніцтва аб заснаванні таварыства гродзенскіх ура­чоў. У канцы XIX - пачатку XX ст. падобныя арганізацыі ствараліся не толькі ў губернскіх, але іў павятовых цэнтрах – Гомеле, Брэсце, Бабруйску.

Таварыствы урачоў ставілі за мэту вывучаць санітарны стан гарадоў і губерняў, аналізаваць прычыны узнікнення і распаўсюджвання хвароб, вышукваць сродкі па іх прадухіленню або лакалізацыі. Акрамя таго, яны стваралі (нярэдка за свой кошт) амбулаторыі, рабілі паведамленні аб новых адкрыццях і вынаходніцтвах у медыцыне, клапаціліся аб іх укараненні ў практыку. Шырокае распаусюджванне такіх сацыяльных хвароб, як сухоты (туберкулёз), трахома, сіфіліс і іншыя сярод насельніцтва, прымушалі урачэбныя таварыствы распрацоўваць меры па барацьбе з імі. Члены таварыстваў разумелі што уласнымі сіламі яны не ў стане справіцца з гэтым сацыяльным ліхам, і імкнуліся прыцягнуць увагу і матэрыяльныя сродкі насельннітва. 3 гэтай мэтай таварыствы правялі у 1911 г. у Мінску, Магілёве, Віцебску, Бабруйску, і іншых гарадах "дні белай кветкі" (дні барацьбы з сухотамі).

На сабраныя сродкі ў шэрагу выпадкаў былі арганізаваны дачы-калоніі, праводзіліся амбулаторныя прыёмы хворых на сухоты. Пры садзейнічанні медыцынскіх таварыстваў у Мінску, Магілёве, Гродне, Бабруйску былі створаны мясцовыя аддзяленні Лігі барацьбы з сухотамі

3 самага пачатку сваей дзейнасці таварыствы урачў імкнуліся да наладжвання і развцця навуковых сувязей. Так, мінскае таварыства ў канцы XIX ст. падтрымлівала кантакты з 50 навуковымі таварыствамі і ўстановамі Расіі. Пачэснымі членамі мінскага таварыства ўрачоў з'яўляліся такія славутыя вучоныя-медыкі, як М.Пірагоу, Р.Віхраў, Л.Пастэр, Ф.Эрысман. Бе ларускія ўрачы прымалі ўдзел у рабоце шрагоусюх з'ездаў, з'ездаў урачоў іншых губерняў, шэрагу зарубежных і міжнародных кангрэсаў.

Таварыствы урачоў прымалі актыуны удзел у стварэнні і дзейнасці асветных устаноў і арганізацый. Па ініцыятыве таварыства мінскіх урачоў пры яго спрыянні у горадзе была створана першая публічная бібліятэка імя А Пушкіна (1900), а таксама чыгуначная (1902). Актыуна распаўсюджвалі методыкіі сярод насельніцтва і санітарна-гігіенічныя веды1. У пачатку XX ст. працягвалі сваю дзейнасць створаныя яшчэ ў апошняй чвэрці XIX ст. губернскія таварыствы сельскай гаспадаркі. іх галоунымі мэтамі былі стварэнне спрыяльных умоў для развіцця сельскай гаспадаркі ў сваіх рэгіёнах, прапаганда агранамхчных ведаў сярод насельніцтва, арганізацыя сельскагаспадарчых доследна-паказальных мерапрыемстваў.

Сярод усіх таварыстваў сельскай гаспадаркі, што дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі, асабліва вылучалася мінскае. Яно займалася тэарэтычнай распрацоўкай навукова-агранамічных напрамкаў, вынікі якіх затым выкарыстоўваліся ў практычнай дзейнасці.

Асноўны змест дзейнасці Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі на працягу усяго перыяду яго існавання складала арганізацыя доследна-пака­зальных мерапрыемстваў, прызначаных для распаўсюджвання розных навацый. У 1901 г. была арганізавана юбілейная сельскагаспадарчая выстаўка, прысвечаная 25-годдзю дзейнасці таварыства. Регулярна праводзіліся і спецыялізаваныя выстаукі кірмашы жывёлагадоўлі, конкурсы плугоў, малатарняў. Яны не толькі знаёмілі сельскіх гаспадароў Беларусі з дасягненнямі ў галіне ўдасканалення тэхнікі, гатункаў раслін, парод жывёлы, выкары-стання мінеральных удабрэнняў, але ідэманстравалі прадукцыю, якая выраблялася ў рэгіёне, паказвалі, што "Беларусь з часам можа зрабіцца жытніцай Расіі, бо і клімат, і глеба, і народ прыдатныя для гаспадаркі"2.

У 1912 г. узнікла Мінскае таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі. Яго стварылі прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі, якія цікавіліся прыродазнаўча-гістарычнымі, этнаграфічнымі і археалагічнымі даследаваннямі Беларусі і якія ўнеслі вялікі ўклад у пашырэнне краязнаўчай работы. Таварыства, якое аб'яднала больш за 100 чалавек, рэгулярна праводзіла сходы іпасяджэнні, дзе чыталіся і абмяркоувалхся даклады па розных напрамках даследавання прыроды 1 псторыі, арганізоўвала навукова-папулярныя лекццыі з выкарыстаннем кінематографа, адкрыла музей.

Мінскі гарадскі музей прызначаўся для збору і захавання рэчаў, ЯК1Я маюць дачыненне да гісторыі, быту і прыроды горада і губерні. Статут музея прадугледжваў стварэнне аддзелаў: гістарычнага, археалагічнага, этнаграфічнага, прыродазнаўчага, мастацка-прамысловага, а таксама аддзела, У якім бы збіраліся кнігі, карты, рукапісы, гравюры. Таварыства праводзіла работу па фарміраванню музейных калекцый.

Таксама мелася бібліятэка таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі. У яе дасылалі выданні імператарскае вольнае экаінамічнае таварыства, Санкт-Пецярбургскі імператарскі батанічны сад, імператарская археалагічная камісія, Казанскі універсітэт і іншыя навуковыя таварыствы і ўстановы. Ад ганаровага члена таварыства, вядомага геадэзіста I. Жылінскага бібліятэка атрымала рэльефную карту Палесся, якая уяўляла вялікую каштоўнасць. У 1914 г. убачыу свет адзіны выпуск "Изве­стий" таварыства1.

Навуковыя таварыствы, якія існавалі ў Беларусі ў пачатку XX ст., сваей даследчыцкай, выдавецкай, асветніцкай дзейнасцю спрыялі папулярызацыі навуковых дасягненняў сярод шырокіх колаў насельніцтва, дэмакратызацыі самой навукі, набліжэнню яе да патрэб народа.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 619. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Упражнение Джеффа. Это список вопросов или утверждений, отвечая на которые участник может раскрыть свой внутренний мир перед другими участниками и узнать о других участниках больше...

Влияние первой русской революции 1905-1907 гг. на Казахстан. Революция в России (1905-1907 гг.), дала первый толчок политическому пробуждению трудящихся Казахстана, развитию национально-освободительного рабочего движения против гнета. В Казахстане, находившемся далеко от политических центров Российской империи...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

Принципы резекции желудка по типу Бильрот 1, Бильрот 2; операция Гофмейстера-Финстерера. Гастрэктомия Резекция желудка – удаление части желудка: а) дистальная – удаляют 2/3 желудка б) проксимальная – удаляют 95% желудка. Показания...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Билиодигестивные анастомозы Показания для наложения билиодигестивных анастомозов: 1. нарушения проходимости терминального отдела холедоха при доброкачественной патологии (стенозы и стриктуры холедоха) 2. опухоли большого дуоденального сосочка...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия