Студопедия — Становішча Беларусі ў пачатковы перыяд вайны
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Становішча Беларусі ў пачатковы перыяд вайны






 

Усталяванне ваенна-паліцэйскага рэжыму. Мабілізацыя. Працяглае супрацьстаянне эканамічных і палітычных інтарэсаў вядучых краін Еуропы выбухнула 19 ліпеня (1 жніўня) 1914 г. пачаткам вайны паміж двума ваенна-палітычнымі блокамі цэнтральнымі дзяржавамі (Германія, Аустра-Венгрыя) і Антантай (Англія, Францыя, Расія). Паступова ў ваенную арбіту аказаліся уцягнуты 33 дзяржавы з насельніцтвам звыш 1,5 млрд чалавек. Вайна набыла сусветны характар.

На расійска-нямецкім фронце вайна пачалася баямі ва Усходняй Прусіі, Польшчы, Галіцыі. Беларускія губерні, якія знаходзіліся паблізу тэатра ваенных дзеянняў, былі аб'яўлены на ваенным становішчы. Тэрыторыя Белаірусі апынулася ў складзе Дзвінскай і Мінскай ваенных акруг, і ў адпаведнасці з указам Мікалая II ад 20 ліпеня 1914 г. уся мясцовая цывільная адміністрацыя мусіла падпарадкоўвацца іх начальнікам1. У Баранавічах размясцілася стаўка Вярхоунага галоунакамандуючага вялікага князя Мікалая Мікалаевіча (дзядзькі цара). 29 ліпеня паводле яго загаду на­чальнікам ваенных акруг была разаслана дырэктыва "аказваць ваеннай сілай самае энергічнае садзеянне цывільным уладам, каб поўным яднаннем на месцах ваеннага і цывільнага начальства выкараніць адразу ўсялякўю спробу да смуты"2.

Каб прадухіліць магчымыя беспарадкі і падрыуныя дзеянні з боку праціўніка, царызм устанавіў у тылавым раёне жорсткі ваенна-паліцэйскі рэжым. Тут значна павялічылася колькасць паліцыі і жандармерыі, пашырылася сетка ваеннай контрразведкі, вырас штат яе тайнай агентуры3. Засноўва.ліся палкавыя, корпусныя, ваенна-акруговыя, аднаўляліся скасаваныя ў 1907 г. ваенна-палявыя суды4. Справы аб узброеным супраціўленні ўладам, разбоі, рабаванні, наумысным знішчэнні ці сапсаванні маёмасці падлягалі ваеннаму суду і пакаранню па законах ваеннага часу (да смяротнай кары уключна).

Акрамя таго, былі забаронены сходы, шэсці і маніфестацыі, што пагражала "грамадскаму спакою і дзяржаўнаму парадку". Пад фактычную забарону трапілі забастоўкі

Жорсткай рэгламентацыі і абмежаванням падлягала распаўсюджванне інфармацыі - як пісьмовай, так і вуснай. Галоўнакамандуючыя франтоў і камандуючыя армій атрымалі права прыпыняць у падпарадкаванай ім мясцовасці перыядычныя выданні, а таксама перадачу паштовых адпрауленняў і тэлеграм. Уводзілася турэмнае пакаранне не толькі за абнародаванне сакрэтных ваенных звестак, але і за публічныя заклікі да спынення вайны. Забараняліся негатыуныя матэрыялы аб дзейнасці ўрада іяго органаў, службовых асоб, "выказванні знявагі альбо варожасці да рускай народнасці".

Нягледзячы на жорсткасць рэжыму ваеннага становішча, улады у першыя ДН1 вайны сутыкнуліся з сур'ёзнымі эксцэсамі пры правядзенні мабіЛ1зацыі салдат з запасу і апалчэнцаў. Зачыншчыкамі гэтых эксцэсаў амаль паўсюдна з'яўляліся сяляне, якія складалі 3/4 прызыунікоў. Афіцыйная прапаганда ўнушала ім думку, што, ахвяруючы сабой дзеля абароны Айчыны, яны выконваюць высокую патрыятычную м1С1ю. Тэта параджала чаканні адпаведнай пашаны іспагады да сябе, надзею на такую ж самаахвярнасць з боку заможных класаў, прадстаўнікоў улады, якія не павінны пакінуць сам-насам з бядою сялянскія сем'і, што засталіся без кармільцаў.

Аднак на справе прызваныя ў войска сутыкаліся з чэрствасцю, чыноўнікамі злоўжываннямі і хабарніцтвам падчас мабілізацыі, дрэннай арганізацыяй харчавання на зборных пунктах і іншымі праявамі казённай абыякавасці. На гэтай глебе ўзнікалі непаразуменні і ўспьпкі агрэсіунасці.

Гвалтоўныя акцыі з боку мабілізаваных сялян у дачыненні да памешчыкаў звычайна здараліся там, дзе паміж маёнткам і навакольнымі вёскамі існавалі застарэлыя канфлікты. Маральнае апраўданне такім дзеянням знаходзілася ў надзвычайнасці ваенных абставін. Такімі матывамі кіраваліся сяляне Бярозаўскай воласці Мазырскага павета, калі грамілі маёнтак Юзэфін князя С.Радзівіла, мабілізаваныя апалчэнцы і іншыя сяляне в. Конкавічы Петрыкаўскай воласці, якія учынілі ў верасні 1914 г. масавую паруб­ку будаўнічага лесу ў суседнім маёнтку, і г.д.1

Хваля разгромаў маёнткаў мабіліізаванымі на вайну сялянамі пракацілася па Мазырскім, Ігуменскім, Мінскім, Гомельскім, Рэчыцкім, Лепельскім і іншых паветах Беларусі

Асабліва вострымі эксцэсамі суправаджалася мабілізацыя ў Сенненскім павеце. Акрамя рабаванняў памешчыцкіх сядіб (у маёнтках Быкава, Рамшына, Сіманаўка, Ходцы, Пачаевічы), парубак лесу, шматсоценныя натоўпы мабілізаваных грамілі тут Вінныя і харчовыя крамы і затым у нецвярозым стане нападалі на склады гандляроў, праезджыя падводы з таварам уступалі ў схваткі з паліцыяй і вайсковымі патрулямі

П'яныя буйствы, анархічны разгул мабілізаваных мелі таксама месца ў Лепельскім, Аршанскім, Чавускім і іншых паветах. Фактычна да масавых агромаў ванных крам непрадбачліва падштурхнула сама ўлада, якая якраз у тыя дні забараніла легальны продаж спіртнога, не ўлічыушы устойлівай традыцыі адзначаць розныя жыццёвыя падзеі ўжываннем алкагольных напояў.

Толькі падчас першых мабілізацый, з 19 па 25 ліпеня 1914 г., у Беларусі было разгромлена каля 60 панскіх маёнткаў і сядзіб заможных вяскоўцаў дзесяткі вінных і харчовых крам і складоў. У той або іншай ступені гэтыя хваляванні ахапы 20 з 35 беларускіх паветаў.

Для ўціхамірвання бясчынстваў царскія ўлады ужывалі рэпрэсіі, прымянял суровыя меры пакарання, у тым ліку агнястрэльную зброю. На месцы былі нагараваны карныя атрады, пачалі працаваць ваенна-палявыя суды. Многія ўдзельнікі эксцэсаў былі пакараны бізунамі, самыя апантаныя прысуджаны да смяротнага пакарання. Дзесяткі мабілізаваных з беларускіх губерняў трапілі на катаргу і ў арыштанцкія роты.

Наяўнасць моцнага паліцэйска-адміністрацыйнага апарату, падмацаванага ваеннай сілай, дазволіла паспяхова правесці мабілізацыю ў вызначаныя тэрміны. Яўка маблізаваных на прызыуныя участкі была высокай (у Віцебскай губерні, напрыклад, дасягала 95 %, што адпавядала агульна-расійскаму паказчыку)1. За ўсю вайну з Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і неакупіраваных паветаў Віленскай губерняў у царскую армію было прызвана 682,2 тыс. чалавек. Гэта складала прыкладна 51 % ад колькасці дарослых працаздольных мужчын 1 12-13 % ад колькасці ўсяго працаздольных мужчын і 12-13 % ад колькасці ўсяго насельніцтва2. 3 улікам мабілізаваных у заходнім рэгіёне Беларусі (да яго акупацыі немцамі) можна дапусціць, што ўсяго ў расійскую армію было прызвана не менш чым 800 тыс. беларусаў і ўраджэнцаў Бела­русі.

Адносніы да вайны насельнітва, палітычных партый і рухаў. У пачатку вайны царызму ўдалося на непрацяглы час кансалідаваць грамадства на платфор­ме агульнаімперскага патрыятызму. Афіцыйная прапаганда ўкараняла ў масавую свядомасць уяўленне аб справядлівым, абарончым характары вайны з боку Расіі і фарміравала вобраз агрсіаўнага, антыгуманнага, здатнага на "нямецкія зверствы" праціўніка. Асноўная стаўка пры гэтым рабілася на ідэю славянскай салідарнасці. Такі напрамак афіцыйнай прапагандзе быу зададзены першымі маніфестамі Мікалая II аб уступленні ў вайну з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй4. У інтэрпрэтацыі апантанага вялікаімперскімі амбіцыямі рэжыму славянская ідэя набывала форму агрэсіўунага панславінізму, пры дапамозе якога, паводле тагачаснай заувагі У.Леніна, "царская дыпламатыя не раз ужо ажыццяўляла свае грандыёзныяпалітычныя ашуканствы"1.

Для апрацоукі насельніцтва быу запушчаны адмысловы прапагандысцкі механізм. Мільённымі тыражамі выдаваліся лістоўкі і бясплатныя брашуры навіністычнага зместу. Праўрадавая сталічная імясцовая порэса захлёбывалася ва ўсхваленні "славянскай зброі, спакушала выго­дамі ад хуткай заваёвы Расіяй новых тэрыторый ў Еўропе і на Блізкім Усходзе.

Пад уплывам казённай прапаганды многія гараджане сустрэлі вайну ўсплёскамі непадробленага патрыятызму. Следам за Петраградам іМаскв0ю ў Мінску, Магілёве, Пінску, Гомелі, іншых гарадах і мястэчках Беларусі прайшлі патрыятычныя маніфестацыі, набажэнствы, адбыліся сходы, дзе выказваліся вернападданіцігкія пачуцці, дэкларавалася гатоўнасць да сама-ахвярнасці ў імя цара і Айчыны. Асабліва падатлівай на ўра-патрыятычную прапаганду аказалася моладзь, многія прадстаўнікі якой добраахвотна запісваліся ў войска2.

Сялянства ўспрымала вайну больш стрымана, як правіла, без легкадумнага энтузіязму. Вайна была для селяніна цяжкім бедствам, якое несла гора і пакуты. Усведамленне гэтага з'яўлялася адной з прычын гвалтоўных эксцэ­саў у ходзе мабілізацыі, часам жа выяўлялася ў форме антываенных і нават антыцарскіх выказванняў. Разам з тым і частка сялян, асабліва маладзейшага ўзросту, у пачатку вайны трапіла пад уздзеянне афіцыйнай прапагандысцкай кампаніі.

Пачатак вайны паставіў палітычныя партыі і грамадскія рухі перад неабходнасцю вызначыць у адносінах да яе свае пазіыі. Абвешчаныя царызмам ваенныя мэты (анексія славянскіх зямель, захоп праліваў Басфор і Дарданелы з г. Канстанцінопалем, падзел Асманскай імперыі і г.д.) адпавядалі ідэалагічным пастулатам чарнасоценных арганізацыі і агульнарасійскііх кансерватыуных партый. іх друкаваныя органы у беларуска-літоўскім краі ("Вилендкий вестник", "Северо-Западная жизнь"іінш.) з імпэтам падключыліся да афіцыйнай кампанй па нагнятанні мілітарысцкага псіхозу.

Па сутнасці аналагічную пазіцыю заняліірасіЙскія лібералы. Кадэцкія памкненні дэмакратызаваць сацыяльна-палітычны лад краіны былі ў пачат­ку вайны адсунуты на другі план прагай да захавання і пашырэння імперскай велічы Расіі3. Услед за правымі органамі друку ў ліберальнай прэсе загучалі заклікі да "славянскага яднання".

26 ліпеня 1914 г. галасамі правых фракцый і лібералаў, у тым ліку дэпутатаў ад Беларусі, IV Дзяржауная дума зацвердзіла запатрабаваныя урадам ваенныя крэдыты.

Імкнучыся унесці свой ўклад у ваенную перамогу і пашырыць ва ўмовах абвешчанага „унутранага Міру" уплыу ў грамадстве, буржуазна-ліберальныя палітыкі выступілі летам 1914 г. ініцыятарамі стварэння новых няўрадавых арганізацый: Усерасійскага земскага саюза дапамогі хворым і параненым воінам (УЗС) і Усерасійскага саюза гарадоў (УСГ)1. У тыле ствараліся губернскія, павятовыя, на тэатры ваенных дзеянняу — франтавыя камітэты абедзвюх арганізацый. Беларускія губерні пакрыліся густой сеткай падведамасных саюзам рамонтных майстэрняў, харчовых пунктау, шпіталяў. ДЛя працы у гэтых установах поруч з мясцовымі жыхарамі ў Беларусь хлынулі з унутраных губерняў Расіі тысячы чыноўшкаў, абслугоўваючага персаналу і рабочых.

Левая частка расійскага палітычнага спектра - сацыялісты - не змаглі выпрацаваць адзіную платформу адносна пачатай вайны. У іх асяродд3і сфарміравалася, з аднаго боку, абаронніцкае крыло (пераважна з ліку эсэрау і меншавікоў), якое заклікала прыпыніць рэвалюцыйную барацьбу да поўнага зшшчэння "прускага мілітарызму", з другога - інтэрнацыяналісцкая плынь, што імкнулася захаваць вернасць міратворчым прынцыпам, абвешчаным перадваеннымі кангрэсамі II інтэрнацыянала. У Беларусі дзе рэвалюцыйная дзейнасць моцна ускладнялася умовам1 ваеннага становішча, разрозненыя групы эсэраў і сацыял-дэмакратау схіляліся да абаронніцкага крыла, аддавалі перавагу легальнай дзейнасці ва установах УЗС і УСГ, кааператывах, дабрачынных арганізацыях. Аналагічную пазіцыю у пачатку вайны заняў і Бунд, засяродзіушыся на дабрачыннай дапамозе беспрацоўным, уладкаванні яурэяў-высяленцау і бежанцаў.

У беларускім нацыянальным руху у пачатку вайны пераважалі пацыфісцкія настроі Газета „Наша ніва" устрымлівалася ад публікацый афіцыйна-патрыятычных матэрыялаў, у падцэнзурных умовах старалася правесці думку, што вайна нясе мільёнам людзей не згоду, волю і дабрабыт, а незлічоныя пакуты, кроў, суцэльнае спусташэнне2. Аналагічную лінію вяла блізкая да беларускага руху віленская '"Вечерняя газета"3.

Разам з тым адраджэнцы усведамлялі, што вайна можа змяніць геапалітычную сітуацыю на усходзе Еўропы і адкрыць больш шырокія персіпектывы для народаў, пазбауленых сваей дзяржаунасці. 3 гэтага вышкал1 закл1К1 да суродзічау "гуртаваць свае сілы", каб сцвердзіць сябе пасля вайны у якасці самастойнай нацыянальнай супольнасці4.

Адступленне расійскіх войскаў. Свянцянскі прарыу.Расія пачала вайну спробай заняць Усходнюю Прусію, адкуль меркавалася ажыццявіць далейшае наступление у глыб Германіі. Спачатку паспяховыя для армій расійскага Пауночна-Заходняга фронту баі ва Усходняй Прусіі закончыліся акружэннем двух расійскіх карпусоу і поўным адцясненнем царскіх войскау на першапачатковыя пазіцыі.

Больш паспяхова разгарнуу дзеянні расійскі Пауднёва-Заходні фронт у Галіцыі супраць аустра-венгерскіх армій: быу заняты г. Львоу, пазней узята крэпасць Перамышль. Уся Усходняя Галіцыя апынулася пад расіЙскай акупацыяй.

Аднак далейшыя аперацыі расіЙскага камандавання на тэрыторыі Польшчы не прывялі да замацавання і развіцця дасягнутага поспеху. Знясіленыя бесперапыннымі баямі, арміі абодвух расійскіх франтоў пад ударамі лепш узброенага праціўніка пачалі з канца 1914 - пачатку 1915 г. адыходзіць на усход. У выніку Галіцыя з г. Львовам была страчана.

3 ЦЯЖкіМі 6аямі летам 1915 г. расійскія арміі выйшлі з "польскага мяшка" пазбегнуўшы акружэння. Пры гэтым была пакінута Варшава, узарвана корэпасць івангорад, палі Новагеоргееуск, Асавец. 13 (26) жніўня расіяне паКінулі Брэст, 21 жніўня (3 верасня) - Гродна, затым - важныя чыгуначныя вузлы Лунінец, Ліда, Баранавічы'.

Адначасова немцы разгарнулі наступленне ў Літве, занялі Шаулі, Панявеж, Коўна і стварылі пагрозу прарыву на Вільню. Навісла таксама небяспека над Дзвінскам і Рыгай, што азначала набліжэнне ваенных дзеянняу да сталіцы імперыі - Петраграда.

У жніўні 1915 г. рашэннем вярхоўнага камандавання расійскі Пауночна-Заходні фронт быу падзелены на два: Паўночны (пад камандаваннем ге­нерала М.Рузскага) і Заходні (пад камандаваннем М.Аляксеева). Паўночны фронт павінен быу прыкрываць шляхі на Петраград. Перад Заходнім фрон­там у складзе 1-й (да красавіка 1916 г.), 2-й, 3-й, 4-й (да снежня 1916 г.), 10-й і Асобай (у ліпені - верасні 1916 г. і у лістападзе 1916 - ліпені 1917 г.) арміі ставілася задача абараняць шляхі, што вялі на Маскву2. Заходні фронт і большая частка злучэнняу 5-й арміі Пауночнага фронту да выхаду Расіі з вайны дыслацыраваліся на тэрыторыі Беларусі.

Неузабаве адбыліся буйныя кадравыя перастаноўкі ў вышэйшым эшалоне расійскага камандавання. Цар адхіліў ад пасады Мікалая Мікалаевіча і ўсклаў абавязкі Вярхоунага галоунакамандуючага на сябе. Начальнікам штаба быу прызначаны М.Аляксееў, у руках якога фактычна і сканцэнтравалася стратэгічнае кіраванне войскамі. Стаўка была пераведзена з Бара-навічаў у Магілёў. На пасаду галоўнакамандуючага Заходнім фронтам заступіў генерал А.Эверт. Штаб фронту размяеціўся ў Мінску.

Аднак арганізацыйныя ікадравыя перамены не змаглі прадух1Л1ць далейшага адступлення расійскай арміі. Вялізная еўрапейска-азіяцкая імперыя аказалася непадрыхтаванай да працяглай вайны у тэхніка-эканамічным плане. Запасы баявых сродкаў, выпушчаных у Мірны час, хутка вычарпаліся. Царскае войска было дрэнна забяспечана артылерыяй і снарадамі, адчуваўся востры дэфіцыт вінтовак і патронаў. Слабей развіты, чым у Германіі і Аўстра-Венгрыі, транспарт не ў поўнай меры спраўляўся з перавозкамі на Гіганцкія адлегласці жывой сілы і ўзбраенняў. Сітуацыю ускладнялі шматлікія праявы некампетэнтнасці каманднага саставу, нізкія маральныя якасці часткі яго прадстаунікоў. Салдаты і афіцэры зняверваліся ў мэтазгодінасці працягу вайны, магчымасці дасягнення перамогі і масава здаваліся ў палон3. Тым часам германскае камандаванне разгарнула ў Літве і назахадзе БелаРУСі буйную армейскую групоўку (41,5 пяхотных 16 кавалерыйскіх дывізій) і вырашыла нанесці галоўны удар з раёна Коўны у абход Вільні па кепска забяспечаным стыку 5-й арміі Паўночнага і 10-й арміі Заходняга франтоў паміж Вільняй і Дзвінскам. Адначасова дэманстратыунымі дзеяннямі ў напрамку Ліды і Баранавічаў немцы меркавалі скаваць асноўныя сілы Заходняга фронту. У канцы жніўня 1915 г. германская кавалерыйская група генерала Гарнье у складзе чатырох дывізій перайшла ў наступленне і прарвала абарону расіян на стыку франтоў, адкрыушы сабе шлях на Свянцяны-Барысаў. Моцныя кавалерыйскія злучэнні немцаў рушылі ў раён Крывічы - Вілейка - Маладзечна - Смаргонь з задачай выйсці ў тыл 10-й расійскай арміі. 1 верасня немцы захапілі Вілейку, 6 верасня іх перадавыя раз'езды дасягнулі Смалявіч і перарэзалі чыгуначную лінію Мінск - Масква1.

Над групоўкай расійскіх войскаў у Заходняй Беларусі навісла пагроза акружэння. Пакінуўшы у пачатку верасня Вільню, расіяне вымушаны былі адысці на лініі Міхалішкі - Ашмяны - Баранавічы - возера Выганаўскае Падчас адступлення яны па загаду камандавання разбуралі чыгуначнае па-латно, масты, станцыйныя збудаванні, знішчалі ураджай на корані, разнастайную маёмасць, якую не ўдавалася вывезці2.

Пасля складанай перагрупоўкі, падчас якой да раёна прарыву з розных армій былі перакінуты некалькі карпусоў, аб'яднаных пад кірауніцтвам ка­мандавання 2-й арміі, коштам вялікіх намаганняў расіяне павольна перайшлі ў контрнаступленне ў пауночна-заходнім напрамку. У ходзе дзесяцідзённых напружаных баёў яны выйшлі ў раён Верхняя Вілія - Смаргонь-Маладзечна, адкінуўшы праціўніка да азёр Свір і Нарач. Да 19 верасня (2 кастрычніка) Свянцянскі прарыў быу ліквідаваны. Гэта была адна з найбуйнейшых кавалерыйскіх аперацый Першай сусветнай вайны3.

Агульным вынікам наступлення германскіх і аўстра-венгерскіх войскаў летам-восенню 1915 г. стала акупацыяі міЦарства Польскага, Курляндыі, Літвы і Заходняй Беларусі У кастрычніку 1915 г. расійска-нямецкі фронт надоўга стабілізаваўся. У Беларусі ён прайшоў па лініі Дзвіск - Паставы -Смаргонь - Баранавічы - Пінск, падзяліўшы тэрыторыю на дзве няроуныя часткй Па абодвух баках фронту размясціліся аграмадныя арміі праціўнікаў, якія разам з велізарнай колькасцю дапаможных службаў, тыла-вых устаноў метадычна спусташалі край на працягу трох наступных гадоў.

Мілітарызацыя прамысловасці і транспарту. Ваенныя павіннасці насельніцтва. Зацяжная вайна спарадзіла надзвычайную напружанасць народнай гаспадаркі, запатрабавала выкарыстання ўсяго эканамічага патэнцыялу. Дыфіцыт зброі і прадметаў ваенна-тэнічнага забеспячэння вымушаў да максімальнага задзейнічання ваенных заводаў, увядзення на прадпрыемствах надзвычайнага рэжыму працы, прыцягнення на абаронныя работы цывільнага насельніцтва.

У першыя месяцы вайны каля 20 % усіх дзеючых у Беларусі прадпрыемстваў спын1Л1 працу4. Цагляна-кафельная, шкларобчая, вінакурная галіны прамысловасці апынуліся ў заняпадзе, іншыя пачалі пераводзіць сваю вытворчасць на ваенныя рэйкі Металаапрацоўчыя прадпрыемствы Мінска, Гомеля іншых гарадоў сталі выпускаць узбраенне, боепрыпасы, транспартныя сродкі і г.д. Ваеннае ведамства, а таксама УЗС1 УСГ адкрылі ў Мінску; Бабруйску, Гомелі, Полацку новыя прадпрыемствы, перасоўныя майстэрні для вырабу і рамонту зброі, ваеннай тэхнікі. У Мінску, Магілёве, іншых гарадах адкрыліся майстэрні па рамонту армейскага абмундзіравання. На забеспячэнне войска працавалі многія хлебапякарныя і хлебасушыльныя прадпрыемствы, тытунёвыя фабрыкі.

У канцы першага года вайны заказы ваеннага ведамства выконвалі 217 прадпрыемстваў Беларусі Дзве трэці рабочых цэнзавай прамысловасці былі заняты выпускам абароннай прадукцыі.

Беларусь з'яўлялася рэгіёнам, праз які пралягалі найважнейшыя транспартныя шляхі забеспячэння дзеючай расійскай арміі. Між тым па густаце чыгуначнай сеткі царская Расія сур'ёзна саступала праціўнікам. Адчуваўся востры недахоп паравозаў і вагонау1. Такое становішча прымусіла максімальна падпарадкаваць чыгуначны транспарт інтарэсам фронту. Ка-мерцыйны рух у заходнім напрамку рэзка скараціўся. Але гэта не забяспечыла здавальняючай дастаукі ваенных грузаў. У студзені-лютым 1915 г., не справіўшыся са снежнымі заносамі, чыгункі апынуліся ў стане крызісу.

Неспрыяльны для Расі ход ваенных дзеянняў, эканамічнае бязладдзе прымушалі царскую бюракратыю шукаць выйсце на шляхах рэарганізацыі кіравання народнай гаспадаркай. У жніўні 1915 г. былі створаны надзвычайныя органы кіравання эканомікай - пастаянна дзеючыя Асобыя нарады: па абароне, па паліве, па харчаванні іпа перавозках. Разам з чыноўнікамі вялікае прадстауніцтва ў іх атрымалі Дзяржаўны савет, Дзяржаўная дума, а таксама УЗС і УСГ, іншыя грамадскія арганізацыі. Тым самым узмацнілася пранікненне буржуазіі ў сістэму дзяржаўных органаў. Асобыя нарады мелі свой апарат на перыферыі. Арганізоуваліся мясцовыя нарады з удзелам чыноунікаў і прадстаунікоў мясцовай грамадскасці. У Мінску, напрыклад, для упарадкавання чыгуначнай дастаўкі была створана Асобая нарада пад старшынствам начальніка Лібава-Роменскай чыгункі Р. Зелі, ў склад якой ўвайшлі таксама іншыя кіраўнікі Лібава-Роменскай і Аляксандраўскай чыгунак, прадстаўнікі мінскага губернатара, гарадскога самакіравання. Асо-бую нараду па харчаванні для Міскай губерні ўзначаліў старшыня губернскай земскай управы Б.Самойленка. Упаўнаважаным Асобай нарады па паліве для Мінскай губерні стаў губернатар А. Чарняўскі Аналагічныя структуры ствараліся і ў іншых губернях2.

Адначасова са стварэннем дзяржаўных органаў рэгулявання народнай гаспадаркі буржуазія засноўвала свае грамадскія арганізацыі. У маі 1915 г. для каардынавання дзейнасці прадпрымальнікаў па мабілізацыі эканомікі на патрэбы вайны быу створаны Центральны ваенна-прамысловы камітэт, які неузабаве ўзначаліў лідэр партыі акцябрыстаў А.Гучкоў. Ужо у сярэдзіне 1915 г. дзейнічалі мясцовыя ваенна-прамысловыя камітэты у Вільні, Гродне, Беластоку, Мінску, Слоніме, Пінску, Бабруйску, Магілёве, Полац­ку іВіцебску (з аддзелам у Дзвінску). У іх уваходзілі прамыслоўцы, банкаўскія дзеячы, прадстаўнікі тэхнічнай інтэлігенцыі. У ліпені 1915 г. На з'ездзе мясцовых камітэтаў у Вільні арганізаваўся Пауночна-Заходні абласны "ПК. Ён распаўсюджваў свой ўплыу на заводы, фабрыкі, ваенныя майстэрні, якія абслугоўвалі Заходні і часткова Паўночны франты3.

Аднак у сувязі з набліжэннем фронту ваенна-прамысловыя камітэты не паспелі разгарнуць у Беларусі шырокай дзейнасці па арганізацыі вытворчасці і былі пераарыентаваны на правядзенне эвакуацыі. Пауночна-Заходні абласны ВПК пераехаў у Петраград, дзе знаходзіуся да вясны 1916 г. У лю­тым 1916 г. было адкрыта прадстаўніцтва камітэта ў Маскве.

Пераключэнне працы народнай гаспадаркі на патрэбы фронту суправаджалася ўсталяваннем строгага ваеннага рэжыму на прамысловых прадпрыемствах і транспарце, ускладаннем шматлікіх павіннасцей на насельнітва. Праца на прадпрыемствах, якія выпускалі ваенную прадукцыю разглядалася як асобы від вайсковай службы, з усімі вынікамі. Працягласць рабочага дня практычна не рэгламентавалася, былі адменены выхадныя і святочныя дні, шырока прымяняліся звышурочныя работы. Строгая захады рабілся па папярэджанні забастовак, асабліва на чыгунках.

Цяжкім ярмом для жыхароў Беларусі сталі абаронныя работы: капанне акопаў, рамонт дарог, будаунніцтва мастоў, ахова розных аб'ектаў і інш. Да гэтых работ у прымусовым парадку прыцягвалася амаль усё насельніцтва прыфрантавой паласы, у тым ліку жанчыны, старыя і падлеткі1.

Мясцовае населініцтва і бежанцы прыцягваліся таксама да ўборкі ўраджаю ў гаспадарках памешчыкаў і мабілзаваных на вайну сялян. Рабіліся спробы арганізаваць і добраахвотныя сельскагаспадарчыя дружыны. Такі рух, у прыватнасці, быу арганізаваны у Мінскай губерні сярод старшакласнікаў ніжэйшых і сярэдніх навучальных устаноў2.

Велізарным цяжарам на плечы беларускага жыхарства ляглі шматлікія і фактычна не рэгламентаваныя рэквізіцыі. Рэквізаваліся самыя розныя рэчы і прадукты: збожжа, мука, сена, салома, буйная рагатая і дробная жывёла, коні, конская збруя і перавозачныя сродкі, земляробчыя машыны, медзь, воўна, лён, сукно, скуры, каучук, гума, вяроўкі і многае іншае1.

Эвакуацыя. Бежанства. Змены у складзе насельніцтва.Асабліва вялізныя страты панесла Беларусь у 1915 г. - падчас ваенных дзеянняў на яе тэрыторыі і звязаных з гэтым знішчэннем многіх народнагаспадарчых аб'ек­таў, эвакуацыяй прадпрыемствау і ўстаноў, масавай міграцыяй на­сельніцтва на усход.

Асноўная хваля эвакуацыі ўлетку 1915г. праходзіла крайне неарганізавана, у спешцы, з вялікімі стратамі абсталявання і гатовай прадукцыі. 3 Польшчы, Прыбалтыкі, Заходняй Беларусі удалося вывезці толькі асобныя фабрыкі і заводы. Некаторыя з іх размясціліся ва усходняй частцы Бе­ларусі - у Мінску, Віцебску, Нова-Барысаве, Магілёве, Гомелі, Навабеліцы2.

Эвакуацыя ўсклала непасшільную нагрузку на чыгуначны транспарт, што суправаджалася неразбярыхайі1 нервовасцю. Толькі дзякуючы дзелавітасці інжынера шляхоў зносін Э.Шуберскага, які падчас усеагульнай панікі ўзяў на сябе кірауніцтва эвакуацыяй Брэста, з горада удалося вывезці найболын каштоўную маёмасць, у тым ліку абсталяванне шасці прадпрыемстваў3. У тагакім жа сутаргавым рэжыме праходзіла эвакуацыя Гродна (вывезены тры прадпрыемствы), Пінска, Навагрудскага павета і г.д. У выніку асноўная маса прадпрыемстваў Заходняй Беларусі засталасл не вывезенай, з наступ­леннем праціўніка многія з іх прыпынілі працу.

Лепш удалося арганізаваць у жніуні - верасні 1915г. эвакуацыю заводау і фабрык абароннага значэння з Мінска і яго наваколля. У Маскву былі вы­везены прадпрыемствы таварыствау "Тэхнолаг", "Энергія", "Арол", "Быстраход", "Руст", у Яраслаўль - таварыства Якабсона, Ліўшыца і К°, фірма І.Ашаровіча; асобныя прадпрыемствы эвакуіраваліся ў Харкаў, Царыцын, Самару. На усход эвакуіраваліся і некаторыя прадпрыемствы Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Усяго за гады вайны з тэрыторыі Беларусі былі вы­везены або дэманціраваны 432 прадпрыемствы4.

На усход вывозіліся таксама некаторыя адміністрацыйныя і культурна-асветныя ўстановы, царкоўная маёмасць інш. Эвакуацыі падлягалі шко­лы: паводле даных Беларускага нацыянальнага камісарыята (1918 г.), у 1915 г. з Беларусі была вывезена 201 навучальная установа5.

Адначасова з перамяшчэннем прамысловага абсталявання і іншай маёмасці з раёнаў баявых дзеянняў на усход рухаўся велізарны паток бежанцаў. Сотні тысяч людзей, нярэдка па прымусу, зрываліся з наседжаных месцаў і, пазбавіўшыся прытулку і сродкаў існавання, наадроўваліся углыб імперыі. Вайсковыя і цывільныя ўлады, спадзеючыся "стварыць атмасферу 1812 года", усяляк стымулявалі выезд насельніцтва з раёнаў, да якіх набліжаўся фронт. Афіцыйная прапаганда з дапамогай праваслаунага духавенства унушала, што заставацца "пад немцам" - непатрыятычна, распаусюджвала чуткі аб надзвычайнай жорсткасщ працгушка1. Вайскоуцы нярэдка за гэтым хавалі свой карыслівы разлік на магчымасць разрабаваць пакінутыя жыхарамі сядзібы асабліва панскія маёнткі.

Летам-восенню 1915 г. Беларусь ператварылася у сапраудны бежанскі лагер. 3-за адсутнасці планау эвакуацыі рух бежанцаў быу хаатычным. Па трак­тах, што вялі на усход, цягнуліся бясконцыя патокі вымушаных вандроунікаў, сярод якіх пераважалі старыя, жанчыны і дзеці. Толкі уздоуж шашы Брэст- Масква паміж Кобрынам і Баранавічамі у ліпені 1915г. налічвалася да 400 тыс. бежанцаў2. Многія з іх, знясіленыя ад спекі, смагі, голаду, гінулі у дарозе. У некаторых месцах (каля Кобрына, Пінска, Пружан, Слоніма) скопішчы бежанцаў трапілі пад нямецкія абстрэлы і авіябамбардзіраванне3.

3 наступленнем восені становішча бежанцаў яшчэ пагоршылася. Знаходзячыся пад адкрытым небам, яны гінулі ад холаду і эпідэмій. Некаторыя паміралі ў цягніках. У кожным цягніку з бежанцамі, што прыбывалі восенню 1915 г. на станцыю Гомель, знаходзіліся дзесяткі трупаў, якія падарожнічалі ў вагонах па некалькі дзён4.

Перасякаючы тэрыторыю краю, частка бежанцаў з Польшчы, Прыбалтыкі, заходнебеларускіх паветаў асядала ва усходніх раёнах Беларусі Паводле розных ацэнак, у Мінскай губерні іх атабарылася ад 120 да 160 тыс., у Віцебскай - ад 50 да 90 тыс., у Магілёўскай - ад 80 да 90 тыс. чалавек5. Гэтыя людскія масы уяулялі сацыяльна небяспечны "гаручы матэрыял", стваралі у тыле дзеючай арміі крытычную сітуацыю для манеуравання войскау, абвастралі харчовы крызіс.

Царскія ўлады рабіць спробы упарадкаваць рух і рассяленне бежанцаў, арганізаваць ім дапамогу. У ліпені 1915 г. кіраўніцтва уладкаваннем бежан­цаў было сканцэнтравана у руках міністра унутраных спрау, пры якім стваралася спецыяльная асобая нарада. Дабрачыннай дзейнасцю сярод бежан­цаў займаўся заснаваны у верасні 1914 г. Камітэт вялікай княжны Таццяны Міналаеўны (Таццянінскі камітэт). Да бежанскай справы падключыліся таксама земскі і гарадскі саюзы. Па ініцыятыве нацыянальнай інтэлігенцыі узнікалі польскія, літоускія, латышскія, яўрэйскія таварыствы дапамогі ахвярам вайны. У сакавіку 1915 г. у Ельні было заснавана Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны1.

Намаганнямі дзяржаўных і грамадскіх устаноў бежанцам аказвалася грашовая дапамога, будаваліся баракі, адкрываліся харчовыя, лячэбна-санітарныя пункты, дзіцячыя прытулкі. Усе гэтыя намаганні, аднак, не адпавядалі маштабу праблемы і нават у мінімальнай ступені не задавальняліі патрэб велізарнай бежанскай масы.

Агульны Лік зарэгістраваных бежанцаў з усіх франтоў, паводле афіцыйных крыніц, вызначаўся лічбай 3200-3500 тыс. чалавек (на пачатак 1917 г.). Ураджэнцаў Беларусі сярод іх было прыблізна 1130-1320 тыс.2 Больш за ўсё беларускіх бежанцаў асела ў Тамбоўскай, Самарскай, Саратаўскай, Калужскай, Уфімскай, Казанскай, Екацярынаслаўскай губернях, а таксама ў Петраградзе і Маскве.

Ваенныя мабіЛізацыі, эвакуацыя прадпрыемстваў і ўстаноў, масавае бе­жанства - з аднаго боку, і наплыу ў Беларусь велізарнай колькасці вайскоўцаў, персаналу розных тылавых арганізацый - з другога, істотна змянілі за кароткі тэрмін колькасныя і структурныя параметры народана-сельніцтва краю. У ліку мабілізаваных і бежанцаў з Беларусі сышла значная частка яе сталага, карэннага насельніцтва - каля 2 млн чалавек з 7,5 - 8 млн на і студзеня 1914 г. (у межах 35 беларускіх паветаў)3. Паводле сацыяльна-класавай прыналежнасці гэта былі пераважна сяляне. Вялікія страты панёс і мясцовы пралетарыят: яго колькасць скарацілася з 519 тыс. (1913) прыкладна да 270 тыс. чалавек (1917)4. 3 эвакуіраванымі навучальнымі ўстановамі (галоўным чынам сярэднімі) край пакінула частка вучнёўскай моладзі і педагагічнай інтэлігенцыі.

На змену тут з'явіліся прышлыя катэгорыі насельнікаў: бежанцы з Польшчы і Прыбалтыкі, рабочыя ваенных майстэрняў, чыгунак, службоўцы тылавых устаноў з унутраных губерняу Расіі. Да гэтага трэба дадаць велізарныя арміі абодвух ваюючых праціўнікаў.

Вялікія масы прыезджых канцэнтраваліся ў гарадах Беларусі - месцах дыслакацыі гарнізонаў, размяшчэння шматлікай ваеннай і цывільнай адміністрацыі. У Мінску пры скарачэнні пастаяннага даваеннага на­сельніцтва са 110 да 50 тыс. колькасць прыезджых (салдат, афіцэраў, чыноўнікаў, службоўцаў розных арганізацый, штабоў, канцылярый і лазарэтау) дасягала 150 тыс. чалавек5. Падобная карціна назіралася і Віцебску, Оршы, Бабруйску, Гомелі і г.д. Паглынаючы харчовыя рэсурсы, да крайнасці абвастраючы праблемы гарадской гаспадаркі, транспарту, гэтыя скопішчы "прышлага элементу" надзвычай ўскладнялі жыццядзейнасць мясцовага насельніцтва і ў той жа час, дзякуючы сваёй масе і актыунасці рабіліся магутным фактарам уплыву на грамадска-палілічнае жыццё духоўна-маральную атмасферу ў краі.

Такім чынам, пачатак Першай сусветнай вайны прывёў да сур'ёзнага разладжвання усталяваных сувязяў і інстытутаў, дэфармацыі грамадсіх працэсаў, што развіваліся ў Беларусі ў папярэдні перыяд. Вайна нанесла непапраўны удар па народнай гаспадарцы краю, падарвала яго дэмаграфічны патэнцыял. Была разбурана цэласнасць этнічнай тэрыторыі беларусаў У складзе насельніцтва знізілася ўдзельная вага каранных жыхароў, яшчэ больш стракатай стала нацыянальная структура. гісторыя ў чарговы раз паставіла народ Беларусі перад жорсткімі выпрабаваннямі.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 583. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Различия в философии античности, средневековья и Возрождения ♦Венцом античной философии было: Единое Благо, Мировой Ум, Мировая Душа, Космос...

Характерные черты немецкой классической философии 1. Особое понимание роли философии в истории человечества, в развитии мировой культуры. Классические немецкие философы полагали, что философия призвана быть критической совестью культуры, «душой» культуры. 2. Исследовались не только человеческая...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит...

Ведение учета результатов боевой подготовки в роте и во взводе Содержание журнала учета боевой подготовки во взводе. Учет результатов боевой подготовки - есть отражение количественных и качественных показателей выполнения планов подготовки соединений...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия