Студопедия — Становішча ва Усходняй Беларусі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Становішча ва Усходняй Беларусі






Гаспадарчая разруха. Жыццёвы ўзровень насельшцтва.Беларускія абшары на ўсход ад лініі германскіх і расійскіх акопаў (больш за 150'тыс. км2 сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, 75 % яе агульнай плошчы) працягвалі заставацца пад юрысдыкцыяй царскіх улад. Гэта прастора (Вщебская, Магілёўская і большая частка Мінскай губерні) служыла тылавой зонай расійскага Заходняга фронту. Вайна і сюды прынесла дэзарганізацыю народнай гаспадаркі, рэзка пагоршыла становішча насельніцтва.

Так, павялічыліся дыспрапорцыі ў функцыяніраванні прамысловага
сектара эканомікі: вялікія прыбыткі ад паставак у казну забяспечвалі высокія тэмпы развіцця тым галінам прамысловасці, якія працавалі на патрэ­
бы арміі, астатнія ж апынуліся ў заняпадзе., •

У гады вайны хутка пачалі нарошчваць вытворчасць хлебапякарна-сушыльныя, тэкстыльныя, швейныя, абутковыя прадпрыемствы. Іх ўдзельная вага ў цэнзавай прамысловасці Беларусі вырасла з 1,6 % у 1913 г. да 13,2 % У 1917 г. на вытворчасць ваеннай прадукцыі пераключаліся металаапра-цоўчыя прадпрыемствы3.

Аб велічыні ваенных прыбыткаў сведчаць наступныя факты: на Рэ-чыцкім дротава-цвіковым заводзе яны выраслі ў 16,2 раза, Скокальскім па-равым млыне (Слуцкі павет) — у 8,8 раза, Віцебскім аптычным заводзе - у 5 разоў1.

На фоне імклівага росту ваенных паставак вытворчасць мірнай прадукцыіі рэзка знізілася. 3 прычыны ўвядзення "сухога закону" амаль перастала існаваць добра развітая ў папярэдні час вінакурна-гарэлачная прамысловасць. Заняпалі дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, скарацілася вытвор­часць цэглы і дахоўкі, сукна і г.д. У 1916 г. аб'ём вытворчасці прадпрыемстваў, не звязаных з выкананнем ваенных заказаў, складаў ва Усходняй Беларусі ўсяго 15-16% прадукцыі цэнзавай прамысловасці 1913г. інтарэсы народнага спажывання бьлі прынесены ў ахвяру вайне.

У цэлым прамысловасць у Беларусі панесла падчас вайны большыя страты, чым у аддаленых ад фронту рэпёнах Расійскай імперыі. 3 1914 да канца 1917 г. ва Усходняй Беларусі (у межах БССР да 1939 г.) колькасць цэнзавых прадпрыемстваў (уключаючы чыгуначныя майстэрні) ска­рацілася з 829 да 297 (на 65 %), а колькасць занятых на іх рабочых - з 37,7 тыс. да 25,1 тыс. чалавек (на 34 %)2.

На стан сельскай гаспадаркі Усходняй Беларусі згубна падзейнічала ска-рачэнне рабочай сілы ў выніку мабілізацый, прыцягнення сялян на абарон-ныя работы, ахову транспартных аб'ектаў і т.д. 3-за гэтага многія сялянскія гаспадаркі засталіся без работнікаў-мужчын. Да лета 1917 г. у Віцебскай гу-берні такіх гаспадарак было 32,5 % у сямі паветах Мінскай губерні -31,2 %\

У выніку рэквізіцый коней, адцягнення рабочай жывёлы для перавозкі ваенных грузаў і г.д. шмат гаспадарак засталося і без цяглавай сілы. Летам 1917 г. у Віцебскай губерні (без Дзвінскага, Люцынскага і Рэжыцкага паве-таў) не мелі рабочай жывёлы 14,9 % сельскіх гаспадарак, у Магтлёўскай гу­берні - 9,3, у сямі паветах Мінскай - 5,4 %.

Значную шкоду вытворчасці наносілі будаўніцтва на сельгасугоддзях абарончых аб'ектаў, бесперапыннае перамяшчэнне па тэрыторыі Беларусі войскаў, бежанцаў і г.д.

Усё гэта мела вынікам скарачэнне ў 1917 г. у параунанні з 1914 г. на неа-купаванай тэрыторыі Беларусі пасяўных плошчаў пад асноўнымі культу­рамі на 15,6 %5. Валавыя зборы пшаніцы ў 23 ўсходніх паветах Беларусі знізіліся ў 1917 г. у параўнанні з 1913 г. на 31 %, жыта - на 30, ячменю і аўса -на 19 (збожжавых у цэлым - на 25), бульбы - на 7 %6.

3-за рэквізіцый жывёлы і кармоў, перыядычных эпізаотый агульнае па-галоўе жывёлы ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях скарацілася з 1914 па 1916 г. на 11,4 %7.

Вайна сур'ёзна дэзарганізавала ва Усходняй Беларусі работу транспарту, асабліва чыгуначнага. Рэзкае павелічэнне ў час вайны нагрузкі пры сла-бой тэхнічнай аснашчанасці, недахопе паравозаў і вагонаў, ва умовах паліўнага крызісу адмоўна адбілася на функцыяніраванні чыгунак. Нераз-бярыха панавала ў арганізацыі пасажырскага руху, рэзка скараціліся пера-возкі прыватных грузаў, затое ўдзельная вага ваенных перавозак ўзрасла з 1 % у1913г. да 50% у 1916г.1

Ваенныя абставіны дэфармавалі структуру знешняга і ўнутранага гандлю Беларусі. У выніку закрыцця заходніх рынкаў і зніжэння попыту на поўдні імперыі поўны крах наступіў для экспарту лесу, зменшыўся аб'ём гандлю льном - асноўных прадметаў вывазу з Беларусі

У той жа час у сувязі з ростам спажывецкага попыту за кошт бежанцаў і вайскоўцаў, што нахлынулі ва ўсходнюю частку краю, вырасла ёмістасць унутранага рынку. Павялічыліся абароты па продажы адзення, тытуню, мяса, збожжа, жалеза. Спыненне казённага продажу гарэлкі спрыяла шыро-каму распаўсюджанню самагонаварэння і нелегальнага гандлю гарэлкай, на чым тайныя гандляры нажывалі велізарныя прыбыткі.

Хутка абясцэньваўся царскі рубель: на момант падзення самадзяржаўя; яго афщыйны курс знізіўся да 56 кап., а пакупная здольнасць, паводле афщыйных даных, - да 27 кап. (паводле іншых звестак - нават да 14 кап.)2.

Наступствы вайны і звязанай з ей гаспадарчай разрухі, падзенне пакупной здольнасці рубля значна пагоршылі становішча шырокіх мас народа.

Ва Усходняй Беларусі ў сувязі з наплывам вайскоўцаў і бежайцаў харчовы крызіс, дэфіцыт прадметаў першай неабходнасці, жыллёвая праблема набылі асабліва вострыя формы. Да канца 1915 г. запасы харчавання ў гарадах Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў складалі 10-20 % ад неабходнай колькасці3. 1916 год прынёс далейшае пагаршэнне становішча. Над гарадамі навісла пагроза голаду, з-за недаядання папаўзла ўверх захворваемасць людзей. Дэфіцыт прадуктаў харчавання і іншых тавараў пацягнуў за сабой хуткі рост цэн. Да канца 1916 г. у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай гу­бернях кошт прадуктаў і прамысловых вырабаў узрос у параўнаннні з даваен-ным часам у тры-пяць разоў. Намінальнае павышэнне заработнай платы на прадцрыемствах, якія працавалі на вайну, не кампенсавала яшчэ больш хуткага росту цэн.

Народнагаспадарчы крызіс, знаходжанне ў прыфрантавой зоне адмоўна адбівалася і на жыццёвым узроўні беларускіх сялян. І без таго паменшаныя ў час вайны зборы збожжа адбіраліся бесперапыннымі рэквізіцыямі. Скара­чэнне адыходніцтва і іншых сялянскіх промыслаў рэзка зменшыла грашо-выя даходы вяскоўцаў. Сяляне куплялі ўсё менш і менш, пераходзілі да натуральнай гаспадаркі.

Ваенныя аперацыі расійскіх войскаў у Беларусі у 1916 г.Бядотнае са-цыяльна-эканамічнае становішча Беларусі яшчэ больш абцяжарвалася баявымі дзеяннямі на яе тэрыторыі. Каб дапамагчы войскам саюзнай Францыі, супраць якіх у раёне крэпасці Вердэн немцы перайшлі ў наступленне, Расійскае камандаванне ў сакавіку 1916 г. ажыццявіла наступальную аперацыю ў раёне Дзвінск- воз. Нарач-воз. Вішнеўскае. Агульнай мэтай аперацый вызначалася дасягненне лініі Мітава (цяпер г.Елгава, Латвія) – Баўска-Вількамір (цяпер г. Укмерге, Літва)-Вільня-Дзяляцічы (цяпер веска Навагрудскім раёне). Заходні фронт свой галоўны удар павінен быў наносіць войскамі 2-й арміі (выконваючы абавязкі камандуючага генерал А.Рагоза) у напрамку Свянцяны-Вількамір, дадатковы - войскамі 10-й арміі (генерал Я. Радкев1ч) на Вільню1. Месца і час аперацый былі выбраны няўдала: на ўчастку наступлення знаходзілася шмат азёр і балот, з-за вясно-вага бездарожжа і моцных дажджоў перамяшчацца войскам у гэтым раёне станавілася неверагодна цяжка.

Расійская 2-я армія мела ў сваім складзе восем стралковых карпусоў і адну кавалерыйскую дывізію: 373 тыс. штыкоў і шабель, 605 лёгкіх і 285 цяжкіх гармат2. Наступленне 2-й арміі ажыццяўлялася трыма групамі правым флангам - на поўнач ад чыгункі Паставы-Свянцяны, цэнтральнай групоўкай - каля воз. Нарач, левым флангам - паміж азёрамі Нарач і Вішнеўскае.

2-й расійскай арміі супрацьстаяла 10-я германская (камандуючы гене­рал Г.Эйхгорн). Яе абарончая паласа дасягала 2 км у глыбіню, складалася з некалькіх ліній добра абсталяваных акопаў. Перад акопамі былі змайстра-ваны драцяныя загароды з каламі ў пяць-шэсць радоў, а паміж загародамі раскіданы рагаткі.. 10-я армія немцаў у складзе дзевяці пяхотных і дзвюх ка-валерыйскіх дывізій мела ў сваім распараджэнні 82 тыс. штыкоў і шабель, 29 лёгкіх і 138 цяжкіх гармат. Такім чынам, расіяне мелі вялікую колькас-ную перавагу як у жывой сіле, так і ў артылерыі. Тэта, аднак, не паўплывала на вынік аперацыі.

Бітва пачалася атакай дзвюх фланговых груп 2-й арміі 5(18) сакавіка, хаця да гэтага дня канцэнтрацыя расійскіх войскаў не была закончана. Ата­ка праводзілася неарганізавана, асобнымі карпусамі, кепска звязанымі адзін з адным. На шматлікх мясцовых рачулках пачаў трэскацца лёд, і пры іх пе-раадоленні людзі правальваліся ў ледзяную ваду. Вадой пачалі запаўняцца і акопы

У такіх умовах расійскія салдаты дасягнулі на некаторых участках ума-цаванняў праціўка. У цясніне паміж азёрамі Вішнеўскае і Нарач для немцаў склалася крытычная сітуацыя, з цяжкасцю ўтрымалі яны фронт і каля Паставаў3. Але неўзабаве з-за моцнага агню немцаў і вялікіх страт на-ступальны парыў расійскіх войскаў згас. Спробы новых атак, якія працяг-валіся да 15(28) сакавіка, прыводзілі толькі да нязначных тактычных поспе-хаў. Абарона немцаў нідзе не была прарвана.

У ходзе Нарачанскай аперацыі царскія войскі панеслі велізарныя страты. Толькі 2-я армія страціла 78,5 тыс. салдат і афіцэраў (звыш 30 % сіл сваіх ударных груповак), сярод іх 12 тыс. абмарожаных і замерзлых; 5 тыс. трупаў было знята з германскіх драцяных загародаў. Страты немцаў, паводле ацэначных даных, дасягалі 30-40 тыс. чалавек4.

На лета 1916 г. Расійскім камандаваннем было запланавана буйное на­ступленне, у ходзе якога галоўны удар па праціўніку павінны былі нанесці арміі Заходняга фронту на тэрыторыі Беларусі Аднак наступленне мела по-спех толкі на Пауднёва-Заходнім фронце, дзе ўдалося ажыццявіць прарыў аўстра-венгерскіх пазіцый (Брусілаускі прарыу). У выніку праведзеная у чэрвені-ліпені1916 г. сіламі Заходняга фронту Баранавіцкая (Скробава-Гарадзішчанская) аперацыя мела толкі дапаможнае значэнне. Яе ажыццяўленне ўскладалася на 4-ю армію (камандуючы генерал А. Рагоза). У раёне аперацыі было сканцэнтравана 19,5 пяхотных ідзве казацкія дывізіі агульнай колькасцю 340 тыс. чалавек. ім супрацьстаяла 9-я армія праціуніка (камандуючы генерал Р. Войрш) у складзе чатырох карпусоў, якая валодала добра умацаванай лініяй абароны у дзве-тры паласы. Коль-касная перавага і ў гэтай аперацыі была на баку расійскіх войскаў.

У ходзе пачатай 20 чэрвеня (3 ліпеня) атакі некаторыя расійскія дывізіі авалодалі першай лініяй нямецкіх акопаў. Армейская група Р.Войрша апынулася ў складаным становішчы, усе яе рэзервы былі пушчаны у ход1. Аднак у наступныя дні расійскія войскі не змаглі развіць першапачатковы поспех. Контрударам праціўніка яны былі адкінуты на зыходныя пазіцыі. 1(14) ліпеня немцы занялі пакінутыя раней акопы каля в.Скробава (цяпер у Баранавіцкім раёне). Спробы расіян аднавіць страчаныя пазіцыі ў ходзе атак 12-16 (25-29) Ліпеня на участку Скробава-Лабузы (цяпер у Ляхавіцкім раёне) скончыліся няўдачай.

Падчас Баранавіцкай аперацы расійскія страты забітымі, параненымі і узятымі у палон склаліі каля 80 тыс. салдат і афіцэраў, страты праціуніка -каля 25 тыс. чалавек2. Няўдалыя атакі царсгкіх войскау пад Баранавічамі не аказалі прыкметнага уплыву на наступальныя дзеянні Пауднёва-Заходняга фронту3.

Ваенныя дзеянні 1916 г. на тэрыторыі Беларусі паказалі няздольнасць царскай арміі справіцца з задачай прарыву умацаванага германскага пазіцыйнага фронту. Далейшая бесперспектыунасць удзелу Расійскай імперыі ў вайне станавілася усё больш відавочнай.

Нарастанне рэвалюцыйнай Сітуацыі. Эканамічнае бязладдзе, пагаршэнне становішча шырокіх мас народа, аслабленне надзей на перамогу Расіі у вайне ўскладнялі сацыяльна-палітычную Сітуацыю, уводзші краіну у стан рэвалюцыйнага крызісу.

У прыфрантавой Беларусі, якая знаходзілася на ваенным становішчы, прыкметы рэвалюцыйнай агітацыі былі менш выразнымі. Але і тут сярод розных пластоў грамадства нарасталі праявы незадаволенасці кнуючым становішчам. Найперш гэта выяўлялася ў ажыуленні рабочага руху. У 1916 г. выступленні рабочых зафіксаваны у 11 населеных пунктах Беларусі. У параўнанні з папярэднім годам колькасць стачачнікаў вырасла з 300 да 1000 чалавек больш чым у 6 разоу4. Наибольшую актыунасць пры гэтым праявілі рабочыя Віцебска, дзе адбылося 13 забастовак з удзелам 1,2 тыс. рабочых (60 % стачачнікаў Усходняй Беларусі у 1916 г.).

Асаблівасцю Беларусі у параунанні з іншымі рэгіёнамі імперыі з'яўлялася тое, што у мясцовым рабочым руху практычна не выяуляліся палітычныя матывы. Але ва умовах ваеннага становішча нават эканамічныя выступленні былі звязаны з немалой рызыкай. Арганізатараў стачак арыштоувалі і адпраулялі на фронт. У некаторых выпадках выступленні рабочыіх падаўляліся войскамі з прымяненнем зброі

Паглыбленне эканамічнага крызісу, імклівы рост цэн на прамысловыя тавары, бясконцыя рэквізіыі і іншыя павіннасці, што зваліліся на сялян, выклікалі незадаволенасць і у беларускай вёсцы. Уздым сялянскага руху у перадрэвалюцыйны перыяд назіраўся у Цэнтральнай і Усходняй Беларусі ў 1915 г. (86 выступленняў), калі ўсюды набліжаўся фронт, што суправаджалася павелічэннем рэквізіцый і мабілізацыяй на абаронныя работы. У 1916 г. улады узмацнілі рэпрэсіўныя меры супраць актыуных дзеянняу сялян "ско­пам", і колькасць такіх выступленняў зменшылася да 60. Гэтаму садзейнічаў таксама прыняты у лістападзе 1915 г. закон аб спыненні на час вайны землеупарадкавальных работ, звязаных з хутарызацыяй, якая напярэдадш выклікала зацятае супраціўленне з боку сялян-абшчыннікауў1.

Сярод формау сялянскага руху у 1916-пачатку 1917 г. звыш паловы вы­ступленняу (55 %) складалі патравы памешчыцкіх зямель і парубкі лясоў, каля 30 % - адмаўленні ад выканання ваенных работ і павіннасцей2. Па меры набліжэння рэвалюцыі явачнае карыстанне памешчыцкай уласнасці набы-вала ўсё больш шырокі размах.

Пашырэнню сярод беларускіх сялян антыпамешчыцкіх і антываенных настрояў нярэдка спрыялі вайскоўцы Заходняга фронту і тылавых гарнізонаў, а таксама салдаты-адпускнікі дэмабілізаваныя. Усё больш адчувальным станавілася браджэнне і ў войсках. Незадаволенасць стымулявалася няудачамі на фронце, гібеллю соцень тысяч людзей, крайняй недастатковас-; цю узбраення і боепрыпасаў, разладжваннем харчовага забеспячэння.

У выніку больш частым сталі выпадкі добраахвотнай здачы у палон, ся-род салдат пашыралася дэзерцірства. Паводле даных Стаукі Вярхоунага,'галоунакамандуючага (верагодна, няпоуных), з Заходняга фронту да і сакавіка 1917 г. дзерціравала 13,6 тыс. салдат3. Усё часцей назіраліся адмовы выходзіць на пазіцыі, пачало распаусюджвацца братанне з немцами 3-за не-дахопу прадуктау у войску салдаты учынялі пагромы крамаў, напады на па-мешчыцкія маёнткі, рабаванні.

Яскравым сведчаннем пачатку разлажэння царскай армі з'явілася буй­ное выступленне ў кастрычніку 1916 г. на размеркавальным пункце каля Го­меля. Сюды адначасова былі прысланы данскія казкі, якія не вызначаліся дысцыплінаванасцю, і матросы Балтыйскага флоту, за рэвалюцыйныя вы-ступленні спісаныя у пяхоту. Такім чынам утварылася лёгкая на загаранне "грымучая сумесь". Паўстанне успыхнула 22 кастрычніка, калі каля 4 тыс. салдат і матросаў не дапусцілі арышту казака, які не ўстау у прысутнасці палкоуніка. Паустанцы абязброілі каравул гаўптвахты і вызвалілі з-пад арышту каля 800 чалавек. Выкліканыя камандаваннем іншыя войскі былі сустрэты аружэйным агнём, але, маючы перавагу ва узбраенні, рассеялі паўстанцаў. Праз некалькі дзён каля 200 вайскоўцау разагналі у Гомелі паліцэйскі атрад, абяззброілі на перасыльным пункце каравул ізноу вызвалілі арыштаваных. I гэта успышка была задушана узброенай сілай. За удзел у паустанні ў Гомельскай турме утрымлівалася 125 чалавек, з іх дзе-вЯЦь былі прысуджаны да пакарання смерцю (у канцы лістапада яны былі публічна расстраляны перад строем часцей Гомельскага гарнізона), астатніЯ адпраулены на катаргу і у арыштанцкія роты1.

Аднак рэпрэсіямі ужо нельга было перапыніць працэс разлажэння арміі, якая з апоры царызму ператваралася ў крыніцу грознай небяспекай для існуючага рэжыму.

Беларускі нацыянальны рух.Па меры паглыблення грамадскага крызісу ў шматнацыянальнай Расійскай імперыі абвастраліся не толькі сацыяльна-класавыя, але і нацыянальныя праблемы. Сярод інтэлектуальных і палітычных эліт нярускіх народау красны нарастала заклапочанасць буду-чым лесам сваіх суродзічаў, актывізаваліся пошукі магчымых варыянтау дзеянняу на выпадак змянення геапалітычнай сітуацыі у Расіі і у свеце.

Беларусі нацыянальны рух на падкантрольнай царызму тэрыторыі пе-ражываў складаныя працэсы. Сыход з краю значнай часткі тытульнага этнасу (у асобе беларускіх бежанцаў і мабілізаваных у войска беларусаў) і наплыў сюды "прышлых элементау" павялічылі этнічную стракатасць насельніцтва. Тым самым сацыяльная глеба для беларускага руху стала больш хісткай. Мабілзацыя, эвакуацыя і бежанства параскідалі яго актывістаў Я. Купалу, В. Іваноўскага, Я. Коласа, I. Краскоўскага, М. Гарэцкага, Я. Станкевіча і многіх іншых па розных кутках імперыі. У той жа час падзел Бела-русі расійска-германскім фронтам, нягоды, якія прынесла краю вайна, уз-мацнялі трывогу за яго будучыню, паскаралі абуджэнне нацыянальнай са-масвядомасці. У першую чаргу такія настроі пашыраліся сярод бежанцаў, вайскоуцаў, работнікаў эвакуіраваных устаноу. Знаходзячыся удалечыні ад радзімы у інша этнічным асяроддзі, у цяжкіх і нязвыклых умовах, яны вы-разней усведамлялі сваю этнічную прыналежнасць, былі больш успрымальнымі да ідэй нацыянальнага вызвалення.

У гады вайны царызм па-ранейшаму імкнуўся не дапусціць выкрышталізацыі беларускай нацыянальнай інтэнтычнасці, дзеля чаго максімальна стрымліваў разгортванне беларускага руху. У выніку з прычыны рэальных або штучна створаных цяжкасцей ваеннага часу прыходзлі ў заняпад бела-бускія нацыянальна-культурныя асяродкі. Выдавецкая суполка "Загляне сонца і у наша аконца", знаходзячыся у стане рэарганізацыі, з-за зніжэння попыту на кнігі і фінансавых праблем згарнула дзейнасць. Спыніліся бела-рускія перыядычныя выданні. Ужо восенню 1914 г. у Мінску перастаў вы-ходзіць часопіс" Лучынка", у студзені 1915г. перапынілася друкаванне сель-скагаспадарчага часопіса "Саха". Летам 1915 г. закрылася Віленская газета Беларус". Узмацніліся цэнзурныя ганенні на "Нашу ніву", 7(20) жіўня ў 15 г. яе выданне таксама перапынілася. Праекты стварэння новых беларускіх перыядычных выданняу ва умовах царскага рэжыму рэалізаваць, як правіла, не удавалася2.

Як на акупаванай немцамі тэрыторыі, так і на усход ад лініі фронту де. гальнымі беларускімі арганізацыямі з'яўляліся дабрачынныя бежанскі камітэты. Заснаванае вясной 1915 г. у Вільні Беларускае таварыства дапа­могі пацярпелым ад вайны (старшыня В. Іваноускі, намесны старшыня А. Луцкевіч і В. Ластоускі) паспела да акупацыі заходняй часткі краю адкрыць свае аддзелы у "Мінску, Вілейцы, Дзвіне, Друскеніках, Празароках в. Гожа Гродзенскай губерні, Полацку і іншых месцах. Пасля таго як Вільня апынулася за лініяй фронту, аддзелы таварыства ў Мінскай іВіцебскай гу-бернях, а таксама узніклыя пазней аналагічныя арганізацыі па-за межамі Беларусі (у Петраградзе, Казані, Тамбове і г.д.) стай дзейнічаць самастойна Акрамя дабрачыннай дзейнасці, гэтыя камітэты займаліся нацыяналь-на-культурнай працай: ладзі спектаклі, вечарыны. папулярызавалі род­ную мову і літаратуру. Кулуарна на беларускіх сходках абмяркоўваліся і палітычныя праблемы, але адкрытае іх дыскутаванне і вылучэнне паіптыч-ных патрабаванняў былі немагчымы у абмежаваных умовах самадзяр-жаунага рэжыму, яшчэ больш звужаных абставінамі ваеннага часу1. Тым не менш як месцы згуртавання беларускіх актывістаў камітэты дапамогі бежанцам уяулялі сабой гатовую арганізацыйную форму для магчымага пераходу у будучым да палітычнай дзейнасці.

Асабліва важнай у гэтым сэнсе была наяўнасць беларускай арганізацы у Мінску - ваенна-палітычным цэнтры Усходняй Беларусі у працы Мінска-га аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны (утварыўся летам 1915 г.) удзельшчалі некалькі дзесяткау чалавек, сярод якіх А.Смоліч, М. Багдановіч, П.Аляксюк, АЛявтцкі (Ядвігін Ш.), Л.Дубей-каусм, ААстрамовіч (А.Зязюля), У.Фальскі, С. Плаунік (З.Бядуля) і інш. Старшынёй быу В.Чавусаў, са студзеня 1917 г. - Р.Сгармунт. Аддзел заснаваў прытулка для бежанцаў, кравецкія і ткацкія майстэрні, арганізаваў бела-рускі хор, драматычную трупу. Адна з яго сталовых пад назвай "Беларуская хатка" ператварылася у своеасаблівы клуб беларускай інтэлігенцыі Мінска2.

У студзені 1916 г. аналагічнае беларускае таварыства утварылася у сталіцы Расійскай імперыі - Петраградзе. Яго кіраўнікамі былі Л. Сеўрук - (старшыня), А. Ярэміч і М. Мнай (намеснікі старшыні), Э. Будзька (сакратар), Ч. Родзевіч, Б. Энімах-Шышла, Б.Тарашкевіч і інш. Таварыства аказвала дапамогу грашыма і вопраткай, харчаваннем, адкрыла беларускія пачатковыя школы, інтэрнаты, майстэрні і г.д. Для суродзічаў у Петраградзе яно рэгулярна наладжвала беларускія вечарынкі з тэатральнымі пастаноўкамі3.

3 петраградскай суполкі беларусаў у канцы 1916 г. пачалі зыходзіць інцыятывы да арганізацыйнага згуртавання ўсяго беларускага руху у ме­жах Расійскай дзяржавы, з'явіліся спробы напрацоукі пэунай праграмы дзе-янняў. Гэтай задачы павінны былі паслужыць газеты "Дзянніца" (пад рэдак-цыяй 3. Жылуновіча) і "Беларус" (пад рэдакцыяй Э. Будзькі), якія выйшлі ў свет і лістапада 1916 г. Першая, разлічаная больш на праваслаўных беларусау, друкавалася кірыліцай, другая, прызначаная католікам, - лацінкай. Га­зеты выказвалі надзею на дасягненне пасля вайны нацыянальнага раўнапраўя, імкнуліся падвесці чытача да думкі аб неабходнасці змагацца за інтарэсы роднага краю і народа. Аднак непераадольнай перашкодай для іх выдання паустала царская цэнзура, і 31 снежня 1916 г. на сёмых нумарах газеты спьнілі выхад1.

Тады ж, у канцы 1916 г. на нарадзе беларускіх актывістаў у Петраградзе было вырашана склікаць праз некалькі месяцаў нелегальны з'езд дэлегатау ад беларускіх суполак, раскіданых па прасторах Расійскай імперыі2. Але у разгар падрыхтоукі з'езда выбухнула расійская рэвалюцыя, якая кардынальна змяніла ўсю Сітуацыю.

Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі, што заставалася пад юрысдыкцыяй Расіі, як і ў акупаванай немцамі заходняй частцы краю, насельніцтва знемагала ад гаспадарчай разрухі, недахопу харчавання і прадметау першай неабходнасці, недаядання і хвароб. Нягоды, прынесеныя імперыялістычнай вайной, выклікалі глухое незадавальненне, пашырэнне апазіцыйных настрояў, якія ўсё часцей выліваліся ў адкрытае супраціўленне ўладам. Поруч з класава-палітычнай абуджалася нацыянальная самасвядомасць белару­саў. Усё гэта у спалучэнні з аналагічнымі працэсамі у іншых рэгіёнах Расійскай дзяржавы паглыбляла крызіс арганізаванага па імперскаму тыпу расійскага грамадства, які ўрэшце рэшт выліуўя у грандыёзны рэвалюцыйны катаклізм 1917 года.

4. Перамога Лютаўскай рэвалюцыі. Грамадскі рух (люты - чэрвень 1917 г.)

Фарміраванне новых органаў улады.23 лютага (8 сакавіка) 1917 г. - у Міжнародны жаночы дзень - у Петраградзе з-за перабояў у гандлі хлебам пачаліся стыхійныя хваляванні. 27 лютага (12 сакавіка) рух перарос ва узброенае паўстанне, якое закончылася перамогай ў сталіцы імперыі народ-най рэвалюцыі.

Падчас паўстання з ліку Ліберальных дэпутатау Дзяржаунай думы утварыўся часовы думскі камітэт, які ў ноч на 28 лютага абвясціў аб узяцці улады у краіне. Адначасова прадстаунікі левай, сацыялістычнай часткі антыцарскай апазіцыі арганізавалі Петраградскі савет рабочых і салдацкіх дэпута­таў. У выніку перагавораў паміж думскімі дзеячамі і лідэрамі савета 1 сакавіка быу сфарміраваны Часовы урад Расіі на чале з князем Г. Львовым. Дамінуючыя пазіцыі ва урадзе спачатку займалі канстытуцыйныя дэмакраты (кадэты). Часовы урад абавязваўся забяспечыць у краіне дэмакратычныя правы і свабоды, склікаць Устаноучы сход. Петраградскі савет, узначалены адным з лідэрау меншавіцкай часткі РСДРП М.Чхеідзе, карыстаўся падтрымкай ўзброенага народа, але не ўзяў у свае рукі распарадчую і выканаучую уладу, захаваушы за сабой толькі кантроль над урадам. Кіраунікі савета (памяркоўныя сацыял-дэмакраты і сацыялісты-рэвалюцыянеры) Лічылі, што на шляху да сацыялізму Расіі належыць прайсці працяглы этап эвалюцыйнага развіцця на аснове парламенцкай дэмакратыі і капіталістычнай эканоміюкі

Цара Мікалая II рэвалюцыя заспела у Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандуючага у Магілёве. Не здолеўшы задушыць паўстанне ў сталіцы і не дачакаўшыся падтрымкі з боку вышэйшых военачальнікаў, ён 2 сакавіка 1917 г. адрокся ад трона.

Вестка пра падзенне царызму у Лічаныя дні разнеслася па краіне. Насельніцтва гарадоў і мястэчак Беларусі салдаты Заходняга фронту у большасці станоўча сустракалі гэту навіну.

Паусюдна наладжваліся сходы для выпрацоўкі захадаў па захаванні па­радку, забеспячэння людзей харчаваннем і г.д. У некаторых населеных пунк­тах прайшлі Мітынгі і дэманстрацыі, удзельнікі якіх разбройвалі паліцыю, вызвалялі з турмаў палітычных зняволеных. Урачыстыя маніфестацыі былі арганізаваны у пачатку сакавіка ў Гомелі, Магілёве, Мінску, Віцебску.

Дзейнасць старога дзяржаунага апарату была паралізавана. Па ініцыятыве гарадскіх дум, земствау, устаноў Усерасійскага земскага саюза (У ЗС) і Усерасійскага саюза гарадоў (УСГ), палітычна актыуных груп інтэлігенцыя на Месцах сталі узнікаць самадзейныя органы кіравання. Паводле узору часоў Вялікай Французскай рэвалюцыі іх часцей за усё называлі камітэтамі грамадскай бяспекі.

У Мінску пачатак стварэнню новай сістэмы кіравання быу пакладзены увечары 3 сакавіка на нарадзе прадстаўнікоў ад розных арганізацый і груп насельніцтва горада. Нарада выбрала старшыню губернскай земскай упра­вы Б.Самойленку цывільным камендантам горада і вызначыла схему стварэння гарадскога прадстаўнічага органа1. Для замены раззброенай паліцыі было вырашана сфарміраваць з супрацоўнікаў УЗС часовую міліщыю, начальнікам якой на наступны дзень быу прызначаны М.Міхайлаў (М.Фрун­зе). На яе аснове пачала фарміравацца пастаянная гарадская міліцыя2.7 сакавіка 1917 г. сход грамадскасці пад старшынствам камандзіраванага ў Мінск дэпутата Дзяржаўнай думы М.Шчэпкіна ўтварыу ў якасці калегіяльнага органа кіравання горадам Камітэт грамадскай бяспекі. У яго увайшлі прадстаўнікі гарадской ўправы, фарміруемага савета рабочых дэпутатаў, нацыянальных груп (рускіх, беларусаў, палякаў, яўрэяў) і г.д.3

У Віцебску план арганізацыі новай улады быу выпрацаваны на нарадах мясцовых грамадскіх актывістаў 3-4 сакавіка. У ноч на 5 сакавіка ў кіраванне ўступіў Гарадскі грамадскі камітэт, у якім былі прадстаулены гарадская дума, земства, кааператывы, культурныя і дабрачынныя арганізацыі, асобныя групы насельіцтва - усяго 48 арганізацый і ўстаноў4.

ініцыятыва рэарганізацыі мясцовага кіравання ў Магілёве зыходзіла ад гарадской думы, якая правяла выбары упаўнаважаных ад розных арганіза­цый горада - у" Выканаўчы камітэт па ахове грамадскай бяспекі. Яго першы сход адбыўся 8 сакавіка5.

У тыя ж дні падобныя камітэты узніклі ў Гомелі, Оршы, Полацку, Гор­ках, Быхаве, Рагачове, іншых гарадах імястэчках. іх галоўнай адметнасцю быу пазасаслоўны і пазакласавы характар, кааліцыйны склад. Поруч з маёмаснымі класамі ў камітэтах былі прадстаўлены інтэлігенцыя, гарадскія Н13Ы, вайскоўцы. У іх уваходзілі прьшпільнікі розных палітычных поглядаў, у тым ліку сацыялістычных. У большасці выпадкаў з камітэтамі грамадскай бяспекі супрацоўнічалі саветы рабочых і салдацкіх дэпутатау.

Часовы урад разглядау камітэты як зародак дэмакратычнага самакіравання, фундамент мясцовай ўлады да правядзення новых выбараў гарадскіх дум і земстваў. Але, з'яўляючыся па спосабу утварэння грамадскімі ар-ганізацыямі, камітэты афіцыйна не атрымалі ўсёй паўнаты уладных паўнамоцтваў. Іх роля паступова звялася да грамадскай падтрымкі мясцовага урадавага апарату, галоўнымі фігурамі ў якім сталі губернскія і павятовыя камісары.

Пастановай Часовага ўрада ад 4 сакавіка 1917 г. пасады губернатараў і павятовых спраунікаў былі скасаваны, а іх функцыі перадаваліся ура-давым камісарам, чые абавязкі часова ўскладаліся на старшынь земскіх упраў1. Камісарамі беларускіх губерняў сталі: Мінскай - Б.Самойленка, Віцебскай - М.Карташоў (неузабаве быу арыштаваны мясцовым саветам салдацкіх дэпутатаў і заменены А.Валковічам), Магілёўскай -князь М. Друцкі-Сакалінскі (які таксама з-заканфлікту з саветам рабо­чых і салдацкіх дэпутатау быу заменены у ліпеш 1917 г. эсэрам Г. Пеўзнерам)2.

19 сакавіка 1917 г. Часовы урад скасаваў пасаду земскіх начальнікаў; іх адміністрацыйныя функцыі перадаваліся павятовым камісарам, судовыя -часовым суддзям3. У той жа дзень была прынята пастанова урада аб ар­ганізацыі замест валасных праўленняў часовых органаў кіравання ў валас-цях - валасных камітэтаў4.

Узнікненне саветаў. На хвалі рэвалюцыйнага зздыму поруч з агульна-дэмакратычнымі органамі кіравання па прыкладу Петраграда сталі утва-рацца самадзейныя органы рабочых, салдат, а затым і сялян - саветы. Яны акумулявалі ў сабе мнагакратна узмоцненую вайной і рэвалюцыяй цягу працоунага люду да сацыяльнай справядлівасці, з'яўляліся формай яго далучэння да палітыкі. Ініцыятарамі і галоўнымі дзеючымі асобамі пры ства-рэнні саветаў сталі сацыялісты-рэвалюцыянеры і сацыял-дэмакраты роз­ных адценняў.

Адным з першых у Беларусі ўтварыуся савет у Мінску. Тут намаган-нямі арыентаваных на левыя партыі служачых мінскіх устаноў УЗС і УСГ Ужо ў першы тыдзень сакавіка адбыліся выбары дэпутатаў ад прадпрыемстваў горада ічасцей гарнізона. Выканаўчы камітэт Мінскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў узначаліў сацыял-дэмакрат "міжраёнец" Б. По-зерн. Савет выступіў у падтрымку Часовага урада пры умове ажыццяўлення ім дэмакратычных пераўтварэнняў, накіраваў сваіх прадстаўнікоў у склад Мінскага камітэта грамадскай бяспекі1.

На працягу першага тыдня сакавіка аформіўся савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў у Гомеле.

У Віцебску, дзе таксама размяшчаўся шматлкі гарнізон, утварэнне ар-ганізацыі рабочых і салдат узяў пад сваю апеку Петраградскі савет накіраваўшы сюды спецыяльнага пасланца. 8 сакавіка адбыуся ўстаноўчы сход савета рабочых дэпутатаў, да сярэдзіны сакавіка закончыліся выбары у савет салдацкіх дэпутатаў. Меркавалася аб'яднанне абодвух саветаў, аднак агульны прэзідыум не быу створаны3.

У Магілёве 6 сакавіка узнік часовы Камітэт салдацкіх дэпутатаў. Аб утварэнні аб'яднанага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў было абвешчана 22 сакавіка4.

Саветы рабочых і салдацкіх дэлутатау узнік таксама ў Бабруйску, Ба-рысаве, Оршы, Полацку, Слуцку, Рагачове, Лепелі, Рэчыцы, іншых гарадах і мястэчках Беларусі У сяго на працягу сакавіка-чэрвеня 1917 г. саветы рабо­чых дэпутатаў або рабочыя секцыі пры саветах розных назваў арганіза-валіся ў 57 населеных пунктах, саветы салдацкіх дэпутатаў або салдакія секцыі - у 59 населеных пунктах Беларусі

Неузабаве пазначылася тэндэнцыя да каардынацыі дзейнасці саветаў у маштабах Беларусі 22-25 мая 1917 г. дэлегаты ад 13 саветау Мінскай, Магілёўскай і неакупаванай часта Віленскай губерняў на нарадзе (з'ездзе) у Мінску выпрацавалі план арганізацыі саветау Заходняй вобласці. Функ-цыі абласнога выканаўчага камітэта былі ускладзены на выканком Мінскага савета5.

Учэрвені 1917 г. у Петраградзе адбыўся I Усерасійскі з'езд саветаў рабо­чых і салдацкіх дэпутатаў. 3 Беларускім у з'ездзе удзельнічалі дэлегаты ад Мінскага, Віцебскага, Бабруйскага, Гомельскага, Аршанскага саветаў, ад арміі Заходняга фронту6. Пераважная большасць дэлегатаў з'езда належа­ла да эсэра-меншавіцкага блока, што прадвызначыла палітычную накіраванасць яго рэзалюцый. На з'ездзе быу выбраны Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (У ЦБК) саветау рабочых і салдацкіх дэпутатаў на чале з

М.Чхеідзе.

Арганізацыя саветау сялянскіх дэпутатаў адбывалася ў ходзе падрых-тоукі і правядзення сялянскіх з'ездаў, якія ваусіх губернях і большасці паветау Беларуі прайшлі у красавіку-ліпені 1917 г. З'езды утваралі пастаянна дзеючыя органы - выканаўчыя камітэты сялянскіх дэпутатаў губерні або павета. За гэты перыяд у Беларусі ўзніклі чатыры губернскія, 26 павятовых і больш за 10 валасных саветаў сялянскіх дэпутатаў.

Усяго з сакавіка да ліпеня 1917 г. у Беларусі узнікла каля 150 саветаў розных назваў. Абсалютную перавагу ў іх мелі меншавікі, бундауцы, эсэры. Пазіцыі бальшавікоў былі слабымі, адносна уплывовая бальшавіцкая трупа склалася толькі у Мінскім савеце.

Як і Петраградскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, саветы Беларусі лаял ьна ставіліся да Часовага урада і яго органаў на месцах, звычайна прыз-навалі прыярытэт за камітэтамі грамадскай бяспекі, у склад якіх пасылалі сваіх пастаянных прадстаунікоу. Разам з тым саветы, маючы у асобе салдат узброеную падтрымку, сталі ўмешвацца у канфлікты паміж рабочымі і прадпрымальнікамі, дамагаліся увядзення 8-гадзіннага рабочага дня, зніжэння беспрацоўя, дыктавалі кадравыя прызначэнні. Гэтымі ж пытан-нямі займаліся і іншыя мясцовыя органы, з-за чаго пры неразмежаванасці кампетэнцыі на месцах фактычна узнікла Сітуацыя шматуладдзя пры двоеўладдзі у цэнтры1. Такое становішча параджала неразбярыху, перашкаджала станоўчаму вырашэнню жыццёвых праблем. У выніку толькі што здабытая свабода выклікала расчараванне, не паспеушы замацавацца ў ма-савай свядомасці як безумоўная каштоўнасць, якою трэба даражыць.

Арганізацыя прафесійных саюзаў.Рост грамадскай актыунасці на-сельніцтва выявіўся іў ажыуленні прафсаюзнага руху. У Беларусі най-больш хутка аднаўляліся старыя і ўтвараліся новыя прафесійныя ар-ганізацыі ў Мінску, Віцебску і Гомелі.

У Мінску к маю 1917 г. налічвалася 20 прафсаюзаў, якія аб'ядноўвалі каля 10 тыс. рабочых і служачых. У чэрвені прафсаюзныя аб'яднанні дзейнічалі ў горадзе ва усіх галінах вытворчасці. Найбуйнейшымі сярод іх былі прафсаюз служачых (1500 чалавек), саюз "іголка" (800), саюз рабочых тытунёвых фабрык (600), саюз гарбароў (400) і інш. Да кастрычтка 1917 г. у Мінску узнікла яшчэ каля 10 саюзаў2.

К| сярэдзіне чэрвеня 20 прафсаюзаў налічвалася ў Віцебску. Сярод іх сваей колькасцю вылучаліся прафсаюз хатняй і рэстараннай прыслугі (1200 чалавек), саюз рабочых і служачых фабрыкі "Дзвіна" (800 чалавек)3.

У Гомелі ў першыя месяцы рэвалюцыі дзейнічалі 30 прафсаюзаў.

Паспяхова развіваўся прафсаюзны рух у Магілёве, Оршы, Полацку, Бабруйску, Барысаве, Мазыры, Рэчыцы. У чэрвені 1917 г. у 26 населеных пунктах Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў Дзейнічалі 126 прафесійных арганізацый, якія аб'ядноўвалі каля 35 тыс. ча­лавек4.

Дамінуючую ролю ў прафсаюзах Беларусі адыгрывалі бундауцы, мен-шавікі, паалей-цыялісты, эсэры.

Уплыу бальшавікоў у прафесійных саюзах быу нязначным. Больш моц-ныя пазцыій яны мелі ў фабрычна-заводскіх камітэтах, якія узніклі ў са-кавіку-красавіку 1917 г. на шэрагу прадпрыемстваў Мінска, Віцебска, Бабруйска, Гомеля, Магілёва, Оршы і г.д. Фабзаукомы аб'ядноўвалі рабочых і служачых прадпрыемства незалежна ад прафесіі, займалсія не толькі надзённымі пытаннямі (увядзенне 8-гадзіннага рабочага дня, павышэнне заработнай платы), але і спрабавалі ўстанауліваць кантроль над вытворчасцю і размеркаваннем. У Беларусі з-за перавагі дробнай прамысловай вы-творчасці гэтыя формы самаарганізацыі рабочых шырокага распаўсюджання не атрымалі.

Пад уздзеяннем Саветаў, прафсаюзаў, фабрычна-заводскіх камітэтаў на прадпрыемствах Беларусі пашыраўся забастовачны рух. У сакавіку-чэрвені 1917 г., паводле няпоўных звестак, у неакупаванай частцы краю адбы-лося каля 60 забастовак, пераважна эканамічнага характару1.

Аднаўленне дзейнасці палітычных партый і арганізацый.Наяўнасць сярод насельніцтва Беларусі разнародных класавых і нацыянальных інтарэ-саў пры поўнай свабодзе слова, сходаў, саюзаў стварала глебу для дзейнасці шматлікіх палітычных партый і арганізацый. Асноўнае месца у 1917 г. тут за







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 670. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Меры безопасности при обращении с оружием и боеприпасами 64. Получение (сдача) оружия и боеприпасов для проведения стрельб осуществляется в установленном порядке[1]. 65. Безопасность при проведении стрельб обеспечивается...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

Реформы П.А.Столыпина Сегодня уже никто не сомневается в том, что экономическая политика П...

Виды нарушений опорно-двигательного аппарата у детей В общеупотребительном значении нарушение опорно-двигательного аппарата (ОДА) идентифицируется с нарушениями двигательных функций и определенными органическими поражениями (дефектами)...

Особенности массовой коммуникации Развитие средств связи и информации привело к возникновению явления массовой коммуникации...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия