Студопедия — Узнікненне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства ІХ – ХІ стст.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Узнікненне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства ІХ – ХІ стст.






У сярэдзіне ІХ ст. ва Усходняй Еўропе з’явіліся варагі (нарманы). Гэта былі выхадцы са Скандынавіі, пераважна купцы і воіны, якія імкнуліся авалодаць вялікім водным шляхам “з вараг у грэкі”. Варагі збіралі даніну з наўгародскіх славен, крывічоў і некаторых фіна-угорскіх плямён (чудзь, весь). У “Аповесці мінулых часоў” расказваецца, што наўгародцы, крывічы, чудзь адмовіліся плаціць варагам даніну і ў 859 г. прагналі іх “за мора”. Аднак сярод саміх плямён не было згоды, часта ўспыхвалі міжусобныя войны. У выніку гэтыя плямёны ў 862 г. накіравалі сваіх паслоў да аднаго з варажскіх правадыроў Рурыка з запрашэннем на княжанне. У летапісе пра гэта гаворыцца так: “ Пайшлі за мора да варагаў, да русі. Бо так звалі тых варагаў.. ”. Адсюль быццам і назва дзяржавы ўзнікла – “ Русь ”.

Рурык стаў наўгародскім князем і праз два гады пачаў раздаваць гарады сваім “мужам” (набліжаным асобам). Сярод гэтых гарадоў пад 862 г. упершыню названы Полацк. Дадзены зафіксаваны ў летапісу факт даў падставу некаторым гісторыкам сцвярджаць, што менавіта ад “запрашэння” варагаў (нарманаў) бярэ пачатак дзяржаўнасць ва ўсходніх славян (“ нарманская тэорыя ”). Хаця прыхільнікі другой крайнасці адмаўлялі ўвогуле ролю варагаў у стварэнні дзяржаўнасці ва ўсходніх славян (“ антынарманская тэорыя ”). На самой справе “запрашэнне” варагаў усяго толькі паскорыла дзяржаваўтваральны працэс на ўсходнеславянскіх землях, які і да гэтага часу ішоў, хаця і маруднымі тэмпамі.

Калі паўночныя землі ўсходнеславянскага рэгіёна ў другой палове ІХ ст. аказаліся ў залежнасці ад Рурыка, то землі палян, севяран, радзімічаў папалі пад уладу хазар (цюркамоўны народ, які ў VII – Х стст. займаў тэрыторыю Крыма, Дона, Ніжняга Паволжа, стэпы і лесастэпы Усходняй Еўропы да Дняпра). Вызваленне палян ад неабходнасці ўплаты даніны хазарам звязваецца з дзейнасцю “мужоў” Рурыка Аскольда і Дзіра. У летапісе гаворыцца, як яны “з родамі сваімі” адправіліся па Дняпры ў сталіцу Візантыі Канстанцінопаль (Царград). Даплыўшы да Кіева, яны забілі нашчадкаў заснавальніка горада Кія, вызвалілі гараджан ад уплаты даніны хазарам і сталі правіць зямлёй палян.

Новы этап у гісторыі ўсходніх славян звязаны з фарміраваннем адзінай дзяржавы з цэнтрам у Кіеве. Паколькі сын Рурыка Ігар пасля смерці бацькі быў малалетнім, улада перайшла да сваяка і ваяводы Рурыка Алега. У 882 г. Алег забіў Аскольда і Дзіра і абвясціў Кіеў сталіцай Русі: “Няхай будзе маці гарадоў рускіх”. Князь даволі хутка падпарадкаваў сабе і шэраг славянскіх зямель, у тым ліку радзімічаў (885 г.). У 907 г. Алег ажыццявіў удалы паход на Царград. У складзе яго войска знаходзілася дружына крывічоў-палачан. Гэта дае падставу сцвярджаць, што ў часы Алега беларускія землі былі падначалены Кіеву.

Далей Полацк знікае са старонак летапісу і ўзгадваецца толькі ў апошняй чвэрці Х ст. У гэты час у Полацку правіць першы летапісны князь Рагвалод. З летапісаў вядома, што ён “ прыйшоў з-за мора ”. Верагодна, што князь быў варагам, але не належаў да правячай у іншых княствах дынастыі Рурыкавічаў. Каля 980 г. Рагвалод аказаўся ўцягнуты ў дынастычную барацьбу, якую вялі за кіеўскі прастол сыны Святаслава Ігаравіча – Уладзімір (наўгародскі князь) і Яраполк (кіеўскі князь). Як сведчыць летапіснае паданне, браты звярнуліся за дапамогай да Рагвалода і імкнуліся замацаваць дамоўленасць, ажаніўшыся з дачкой полацкага князя Рагнедай. Маладая князёўна, ведаючы пра пазашлюбнае нараджэнне Уладзіміра, у зняважлівай форме адмовілася выходзіць за яго замуж, назваўшы яго “ рабынічам ”. У адказ Уладзімір сабраў вялікае войска і выступіў у паход на Полацк. Горад быў захоплены. Уладзімір забіў Рагвалода і яго сыноў, а Рагнеду гвалтоўна ўзяў у жонкі і даў ёй імя Гарыслава. У гэтым жа годзе наўгародскі князь падманам забіў свайго старэйшага брата Яраполка і стаў кіеўскім князем, падначаліўшы сябе ўсю “Рускую зямлю”.

Уладзімір здолеў утрымаць Русь пад сваёй уладай. Калі радзімічы ў 984 г. узнялі паўстанне супраць Кіева, Уладзімір Святаславіч рушыў супраць іх з войскам. На рацэ Пяшчані радзімічы былі разбіты атрадам ваяводы Воўчага Хваста.

У гісторыю Рускай дзяржавы Уладзімір таксама ўвайшоў як Хрысціцель, за што ў народзе яго назвалі “Красным Сонейкам”. Перад прыняццем хрысціянства, Уладзімір мусіў ажаніцца з візантыйскай прынцэсай Ганнай. Але дзеля гэтага князю трэба было пазбавіцца ад свайго гарэма. У прыватнасці, сваіх жонак Уладзімір “раздаў” дружыннікам. Новы шлюб вызваляў іх ад папярэдніх абавязацельстваў і рабіў князя свабодным. Але Рагнеду-Гарыславу за яе княскага паходжання князь не выдаў за аднаго са сваіх “мужоў”. Ёй быў наканаваны іншы лёс – манастыр. Згодна з легендарнымі звесткамі Рагнеда, даведаўшыся пра намер Уладзіміра і каб адпомсціць Уладзіміру за крыўду, нанесеную ёй у 980 г., зрабіла замах на яго жыццё. Але князь у час спробы забойства прачнуўся і вырашыў сам забіць жонку, але за Рагнеду заступіўся іх старэйшы сын Ізяслаў. У прысутнасці сына князь разгубіўся. Уладзімір параіўся з баярамі і замест жорсткага выслаў Рагнеду з сынам у спецыяльна пабудаваную крэпасць, якая атрымала назву Ізяслаўль. Менавіта там Рагнеда прыняла пострыг і пад імем Анастасія жыла ў манастыры да 1000 г., а Ізяслава запрасілі на полацкі сталец (трон), дзе ён кіраваў да канца жыцця, але пад кантролем бацькі. Згодна з летапісам, Ізяслаў быў князь-кніжнік, які распаўсюджваў хрысціянства і асвету. Памёр ён вельмі рана у 1001 г. ва ўзросце не больш за дваццаць гадоў. Ізяслаў пакінуў пасля сябе двух сыноў – Усяслава і Брачыслава. Першы з іх пражыў толькі да 1003 г. Другі – Брачыслаў Ізяслававіч – стаў новым полацкім князем (1003 – 1044 гг.).

Пра дзейнасць Брачыслава нам вядома мала. Летапіс паведамляе, што ў 1021г. Брачыслаў напаў на залежны ад Кіева Ноўгарад і разрабаваў яго. Калі Брачыслаў вяртаўся ў Полацк, згодна з летапісам яго сустрэла войска кіеўскага князя Яраслава Мудрага (другі сын Рагнеды, родны дзядзькам Брачыслава). Адбылася бітва на рацэ Судомір (Судоме). У бітве Брачыслаў прайграў, аднак па мірнай дамоўленасці з Яраславам Полацку былі перададзены гарады Віцебск і Усвят – важныя пункты на гандлёвым шляху “з вараг у грэкі”. Гэтыя землі дазволілі полацкаму князю кантраляваць волакі (сухапутныя шляхі зносін паміж дзвюма рэкамі), дзе прасцей за ўсё было збіраць гандлёвыя пошліны.

Але гэтая бітва выглядае даволі загадкава. Чаму Яраслаў Мудры, разбіўшы пляменніка, аддае яму два стратэгічна важных горада? Чаму дазваляе узмацніцца Полацкай зямлі? На гэта пытанне дазваляюць адказаць іншыя гістарычныя крыніцы, якія моцна супярэчаць “Аповесці мінулых гадоў”, дакладней той яе часткі, якая была створана ў часы праўлення ў Кіеве князя Яраслава, прычым па яго загадзе. Так старажытная скандынаўская “Сага аб Эйдмундзе” сцвярджае, што бітвы на р.Судомір увогуле не было. Два войскі ў 1021 г. сыйшліся, але князі чакалі і не спяшаліся распачынаць бой. У гэты ж час былы “муж” Яраслава, які з-за незадаволенасці аплатай сваіх паслуг у папярэдняга гаспадара перайшоў на службу да Брачыслава, здолеў захапіць у палон жонку кіеўскага князя Яраслава Інгегерду (у хрысціянстве Ірына). Менавіта гэты факт, на думку навукоўцаў, і засатавіў падпісаць кіеўскага князя мірную дамову з пляменікам, перадаўшы яму Віцебск і Усвяты. Паказальна, што менавіта 1021 г. з’яўляецца першай узгадкай пра Віцебск у старажытных летапісах, хаця горад, безумоўна, існаваў задоўга да гэтага.

У далейшым Яраслаў з Брачыславам жылі мірна. У Кіеве нават быў створаны так званы “ Двор Брачыславаў ”, які хутчэй за ўсё выконваў функцыі гандлёвага прадстаўніцтва полацкіх купцоў. Акрамя таго пра княжанне Брачыслава сведчыць яго палітыка ў адносінах да балтаў. Есць падставы сцвярджаць, што князь праводзіў наступальную палітыку ў славяна-балцкім памежжы, там ён заснаваў горад Браслаў (старажытны Брачыслаўль). Магчыма, ў гэты ж час былі заснаваны фарпосты (крэпасці) Полацкага княства ў Падзвінні – Кукенойс і Герцыке. Акрамя таго менавіта Брачылаў далучыў да княства Менскую воласць.

Пасля Брачыслава полацкім князем стаў яго адзіны сын Усяслаў Чарадзей (1044 – 1101 гг.). У летапісе гаворыцца, што маці (язычніца з фіна-угорскага племені водзь) нарадзіла яго “от волъхвования”. Людзі верылі, што князь мог ператварацца ў ваўка (быў ваўкалакам) ці тура з залатымі рагамі, а таксама валодае іншымі звышнатуральнымі здольнасцямі. У першыя два дзесяцігоддзі свайго праўлення Усяслаў падтрымліваў мірныя адносіны з Кіевам, дзе княжылі спачатку Яраслаў Мудры, а затым яго сын Ізяслаў. У 1060 г. Чарадзей прыняў удзел у сумесным паходзе паўднёварускіх князёў супраць качэўнікаў-торкаў. Некаторыя даследчыкі лічаць, што за ўдзел у гэтым паходзе Чарадзей атрымаў гарады Оршу і Копысь.

Але 1065 год стаў паваротным у палітычнай гісторыі Полацкага княства. Выкарыстаўшы канфлікт, які ўзнік паміж паўднёварускімі князямі, Усяслаў Чарадзей ажыццявіў паход на Пскоў. Горад яму ўзяць не ўдалося, але адносіны з Кіевам сапсаваліся. У наступным 1066 г. Усяслаў ажыццявіў паход на Ноўгарад, горад быў узяты, шмат людзей выведзена ў палон. Чарадзей зняў званы з Наўгародскага Сафійскага Сабора і перавёз іх у Полацк (да гэтага часу свая Сафія, як сімвал незалежнасці і велічы, была пабудавана і ў Полацку). У адказ паўднёварускія князі Яраславічы (сыны Яраслава Мудрага) ажыццявілі паход на ўладанні непакорнага князя, захапілі і спалілі Менск (які размяшчаўся раней у іншым месцы на рацэ Менка). Рашаючая бітва адбылася 3 сакавіка 1067 г. на рацэ Няміга (тэрыторыя сучаснага Мінску). “ І была сеча жорсткая, – запісаў летапісец, – і шмат людзей загінула, і перамаглі Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад. Усяслаў жа кінуўся наўцёкі ”. Аднак у братоў Яраславічаў не было сіл праследваць полацкага князя і яны запрасілі Чарадзея на мірныя перагаворы, гарантуючы яму бяспеку клятвай на крыжы. Перамовы павінны былі адбыцца пад Оршай 10 ліпеня 1067 г. Полацкі князь разам з сынамі пераехаў у ладдзі праз Днепр, увайшоў у шацёр кіеўскага князя Ізяслава Яраславіча, аднак той парушыў крыжацалаванне і захапіў Чарадзея і двух яго сыноў у палон.

У кіеўскай турме Усяслаў сядзеў больш года. У 1068 г. паўднёварускія князі пацярпелі паражэнне ад стэпавых качэўнікаў – полаўцаў. Калі вестка пра гэта дайшла да Кіева, то кіяўляне сталі патрабаваць ад свайго князя Ізяслава выдаць ім коней і зброю для барацьбы з ворагамі. Ізяслаў не зрабіў гэтага, чым выклікаў выступленне кіяўлян, якія вызвалілі Усяслава Чарадзея з турмы. Даведаўшыся пра гэта, Ізяслаў уцёк. 15 верасня 1068 г. кіяўляне абвясцілі Усяслава вялікім князем кіеўскім. На гэтай пасадзе Чарадзей знаходзіўся сем месяцаў. У гэты час, на думку даследчыкаў, Усяслаў здолеў дамовіцца з братамі Ізяслава Яраславіча, якія прызналі яго ўладу, адбіў напад полаўцаў. Згодна ж “Словам пра паход Ігаравы” Усяслаў у Кіеве “ судзіў суды ” (сам непасрэдна вяршыў суд, не дапускаючы да гэтага карумпаваных мясцовых баяр) і “ раздаваў князям гарады ” (раздаваў іншым князям удзелы). За гэты час былы князь Ізяслаў з дапамогай свайго цесця польскага уладара сабраў войска і падышоў з ім да Белгарада. Тут павінна была адбыцца бітва з Усяславам. Аднак Чарадзей прыняў рашэнне ў бітву не ўступаць і вярнуцца на Полаччыну, саступіўшы кіеўскі прастол Ізяславу.

У Полацку Чарадзей адразу замацавацца не змог, бо ў горадзе знаходзіўся кіеўскі намеснік, сын Ізяслава Мсціслаў. Пасля смерці Мсціслава тут правіў яшчэ адзін Ізяславіч – Святаполк. Урэшце Усяслаў стаў жыць у фіна-угорскім племені водзь (з якога паходзіла яго маці). У 1069 г. ён узначаліў паход гэтага племені на Ноўгарад, але ў бітве на рацэ Гзень быў разбіты і трапіў у палон. Аднак, як было сказана ў летапісе, наўгародцы адпусцілі Усяслава“ бога радзі ”. Чаму яны так паступілі? Чаму адпусцілі князя, які спаліў іх горад тры гады таму? Растлумачыць такія паводзіны наўгародцаў можна толькі тым, што яны былі зацікаўлены ва ўзмацненні Полацка, які б мог забяспечыць адасобленнасць самаго Ноўгарада ад ўлады кіеўскіх князёў, чого так прагнула наўгародская эліта. А моцным Полацк у той час мог быць толькі пры Усяславе Чарадзеі. Таму прыйшлося забыць былыя крыўды і даць магчымасць полацкаму князю вярнуцца ў родны горад.

У 1071 г. Усяслаў Брачыслававіч выгнаў Святаполка Ізяславіча з Полацка. З гэтага часу сутычкі з Кіевам сталі даволі частымі. У 1077 і 1078 гг. супраць Полацка былі арганізаваны паходы паўднёварускіх князёў. Горад узяць ім не ўдалося, але наваколле яго было выпалена. Адным з удзельнікаў паходаў быў Уладзімір Манамах, у будучым вялікі князь кіеўскі (прозвішча атрымаў у гонар дзеда – візантыйскага імператара Канстанціна Манамаха). Ёсць меркаванне, што прычынай паходаў былі агрэсіўныя дзеянні Усяслава ў Падняпроўі. Сапраўды, у 1078 г. Чарадзей напаў на Смаленск і спаліў яго. Уладзімір Манамах паспрабаваў дагнаць Усяслава, аднак не паспеў. Помсцячы Чарадзею, Уладзімір разрабаваў ваколіцы Лукомля, Лагойска і Друцка. У 1084 г. Уладзімір Манамах паспрабаваў нанесці яшчэадзінудар па Полацкаму княству і захапіў Менск, не пакінуўшы ў ім “ ні чалядзіна, ні скаціны ”.

Нічога невядома аб гісторыі Полаччыны з 1084 па 1101 г. Апошняе хутчэй сведчыць пра стабільнасць у княжанні, калі не адбывалася ніводнай вайны з суседзямі. Толькі пад 1092 г. у летапісе сустракаюцца звесткі пра нейкі страшны мор ў горадзе, калі “ мерцвякі білі палачан ”. Але гэты перыяд стабільнасці скончыўся са смерцю Усяслава Чарадзея, якога не стала ў сераду ў 9 гадзін раніцы 14 красавіка 1101 г. Гэта адзінае ў старажытнарускіх летапісах дакдаднае ўказанне смерці князя, што сведчыць аб тым, якое значэнне надавалі Усяславу ў Кіеве. Са смерцю Чарадзея завяршылася сапраўды вялікая эпоха беларускай гісторыі.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 906. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Понятие массовых мероприятий, их виды Под массовыми мероприятиями следует понимать совокупность действий или явлений социальной жизни с участием большого количества граждан...

Тактика действий нарядов полиции по предупреждению и пресечению правонарушений при проведении массовых мероприятий К особенностям проведения массовых мероприятий и факторам, влияющим на охрану общественного порядка и обеспечение общественной безопасности, можно отнести значительное количество субъектов, принимающих участие в их подготовке и проведении...

Тактические действия нарядов полиции по предупреждению и пресечению групповых нарушений общественного порядка и массовых беспорядков В целях предупреждения разрастания групповых нарушений общественного порядка (далееГНОП) в массовые беспорядки подразделения (наряды) полиции осуществляют следующие мероприятия...

Йодометрия. Характеристика метода Метод йодометрии основан на ОВ-реакциях, связанных с превращением I2 в ионы I- и обратно...

Броматометрия и бромометрия Броматометрический метод основан на окислении вос­становителей броматом калия в кислой среде...

Метод Фольгарда (роданометрия или тиоцианатометрия) Метод Фольгарда основан на применении в качестве осадителя титрованного раствора, содержащего роданид-ионы SCN...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия