Студопедия — Палітычная гісторыя Тураўскага княства. Землі Пабужжа, Пасожжа і Верхняга Панямоння ў ІХ – пачатку ХІІІ стст.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Палітычная гісторыя Тураўскага княства. Землі Пабужжа, Пасожжа і Верхняга Панямоння ў ІХ – пачатку ХІІІ стст.






На поўдзень ад Полацкага княства знаходзілася Тураўская зямля, якая ўтварылася на аснове племяннога княжання дрыгавічоў. Першае ўпамінанне пра Тураў адносіцца да 980 г., калі там княжыў Тур. Гісторыкі сумняваюцца ў дакладнасці гэтага сведчання і разглядаюць яго як легенду або як больш познюю прыпіску, якая “растлумачвала” паходжанне назвы горада.

У 980-х гг. Тураў апынуўся ў складзе Рускай дзяржавы князя Уладзіміра Святаславіча. Пад 988 г. летапіс паведамляе, што кіеўскі князь перадаў у кіраванне сваім сынам розныя воласці. Тураў атрымаў прыёмны сын Уладзіміра Святаполк (яго бацькам з’яўляўся старэйшы брат Уладзіміра Яраполк, на цяжарнай жонцы якога Уладзмір ажаніўся, аб’явіўшы затым Святаполка сваім законным сынам). Ведаючы пра сваё паходжанне малады князь вырашыў дамагчыся поўнай незалежнасці ад Кіева. У 1009 ці 1010 г. Святаполк узяў шлюб з дачкой польскага князя Баляслава Храбрага. Разам з ёю у Тураў прыбыў яе асабісты духаўнік кальбергійскі біскуп Рэйнберн, які спавядаў каталіцтва. У 1012 г. тураўскі князь за памкненне адасобіцца ад Кіева разам з жонкай і яе духаўніком быў схоплены Ўладзімірам. У турме Рэйнберн загінуў, далейшы лёс жонкі Святаполка невядома, а сам князь па просьбе кіеўскіх баяр быў вызвалены і пражываў пэўны час пад наглядам у Вышгарадзе.

У ліпені 1015 г. пад час падрыхтоўкі коннага пахода на ўладанні свайго другога сына Яраслава, які таксама імкнуўся да самастойнасці і перастаў выплочвацьданіну Кіеву, Уладзімір памірае. Новым кіеўскім князем па старшынству стаў Святаполк. У гонар гэтага ён загадаў адчаканіць сярэбраныя манеты (срэбранікі) з надпісам “ Святаполк на стале ”.

Атрымаўшы вялікакняжацкі сталец, згодна з версіяй летапісца, Святаполк стаў паступова распраўляцца са сваімі братамі, якія маглі прэтэндаваць на прастол. Пад Пераяслаўлем быў забіты Барыс, а пад Смаленскам – Глеб. Менавіта гэтыя маладыя князі былі аб’яўлены ў далейшым першымі рускімі святымі. Святаполка ж як арганізатара забойства сталі называць Акаянным. Але навукоўцы сумняваюцца ў версіі летапісца, якім Святаполк намаляваны толькі чорнымі фарбамі. Летапіс пісаўся ў Кіеве пры наступным князі Яраславе і рукой летапісца, па словах акадэміка А.А. Шахматава, кіравалі “политические страсти и мирские интересы”. Калі ж паглядзець на сітуацыю ў дзяржаве, дык узнікае пытанне, а навошта Святаполку забіваць братоў? Ён жа ўсё роўна старэйшы і мае усе правы на кіеўскі сталец. Больш падстаў пазбавіцца ад патэнцыйных канкурэнтаў меў наўгародскі князь Яраслаў Мудры, які таксама прэтэндаваў на кіеўскі трон і збіраўся скінуць з яго Святаполка. Магчымасць забойства Барыса і Глеба па ініцыятыве Яраслава падцвярджаюць скандынаўскія крыніцы.

Яраслаў распачаў вайну супраць Святаполка. Спачатку яму шанцавала і ён перамог праціўніка. Але Святаполк звярнуўся за дапамогай да свайго цесця караля польскага Баляслава Харобрага і з яго войскам нанёс сакрушальны ўдар па Яраславу, сілы якога былі ўшчэнт разбіты ў 1018 г. на р. Заходні Буг. Тым самым, Святаполк вярнуў сабе кіеўскі сталец. Яраслаў збег у Ноўгарад, дзе жыхары горада сабралі яму грошы для найму новага варажскага войска. З ім Яраслаў у чарговы раз рушыў на Кіеў. Рашаючая бітва паміж князямі адбылася ў 1019 г. на рацэ Альта. Перамогу атрымаў Яраслаў. Паранены Святаполк уцёк, але па дарозе у Польшчу памёр. У выніку гэтага на кіеўскі трон ізноў узыйшоў Яраслаў Мудры, а Тураўскае княства было ўключана ў склад агульнай Кіеўскай дзяржавы.

Доўгі час тураўскім князем лічыўся сам кіеўскі князь. Але дзесьці напярэдадні смерці Яраслава Мудрага тураўскім князем стаў яго трэці сын Ізяслаў. Атрымаўшы пасля смерці бацькі (1054 г.) кіеўскі прастол, Ізяслаў захаваў за сабой і Тураў. Кіеўскім князям вельмі важна было захаваць кантроль над рачным шляхам па Прыпяці. І ў далейшым, як толькі на кіеўскім прастоле аказваўся новы князь, Тураў перадаваўся яго сыну або заставаўся ў прамым падпарадкаванні самаго кіеўскага князя.

Пасля гібелі Ізяслава Яраславіча ў 1078 г. вялікім князем кіеўскім стаў яго малодшы брат Усевалад. Тураўскае і Уладзімір-Валынскае княства атрымаў старэйшы сын Ізяслава Яраполк. Пасля смерці гэтага князя ў 1088 г. на княжанне ў Тураў быў прызначаны малодшы сын Ізяслава Святаполк, які пасля смерці свайго дзядзькі Усевалада (1093 г.) па старшынству стаў адначасова князем кіеўскім, наўгародскім і тураўскім. Святаполк вёў упартую барацьбу з качэўнікамі, але ў той жа час быў чалавекам скупым і срэбралюбівым. Ён нажываўся на нястачы людзей, скупіў соль і прадаваў яе па завышаных цэнах. Гэта выклікала абурэнне народа і прывяло да паўстання ў Кіеве, у пачатку якога ў 1113 г. Святаполк памёр. Вялікім князем кіеўскім стаў сын Усевалада Уладзімір Манамах. Уладзімір не дазволіў князям з дынастыі Ізяславічаў трымаць Тураў. Па яго загаду сын Святаполка Яраслаў быў забіты. Тураўская зямля засталася за кіеўскім вялікім князем. Пасля смерці Уладзіміра Манамаха кіеўскім і тураўскім князем быў яго сын Мсціслаў (1125-1132 гг.). Як бачна, Тураў надоўга трапіў у залежнасць ад Кіева.

Феадальная раздробленнасць закранула і Тураўскае княства. Аднак гэты працэс пачаўся не ў першай палове ХІІ ст., як на Полаччыне, а ў другой палове ХІІ ст. Гэта звязана з тым, што ў першай палове ХІІ ст. Тураў знаходзіўся пад моцным кантролем кіеўскіх князёў.

Пераломным у гісторыі Турава стаў 1157 г. У гэтым годзе Тураў захапіў Юрый Яраславіч, сын забітага па загаду Уладзіміра Манамаха Яраслава Святаполкавіча. Паходы на Тураў 1158 і 1160 гг. не завяршыліся поспехам Кіева. Тураў у саюзе з Пінскам (першае ўзгадванне – 1097 г.) выстаяў у гэтым супроцьстаянні. Пасля смерці Юрыя Яраславіча ў 1162 г. княства было падзелена паміж яго сынамі – Святаполкам, Глебам і Яраполкам. Узніклі самастойныя Тураўская, Пінская, Дубровіцкая, Клецкая і Слуцкая воласці, якія паступова трапілі пад уплыў суседняга Галіцка-Валынскага княства.

Грамадска-палітычны лад у Тураве меў некаторыя асаблівасці. Тураўскія князі паводле роднасных сувязяў мелі права перайсці на вялікакняжацкі прастол у Кіеве, калі для гэтага надыходзіла іх чарга як прадстаўнікоў княжацкага роду Рурыкавічаў. Адначасова Тураўскае княства працягвала падпарадкоўвацца свайму князю, які станавіўся вялікім князем кіеўскім. У такім выпадку ў Тураве галоўную ролю выконвалі пасаднік (намеснік князя) і тысяцкі (кіраўнік гарадскога апалчэння). Тураў нараўне з Ноўгарадам сталі тымі гарадамі ў Кіеўскай Русі, дзе роля пасадніка з-за амаль пастаяннай адсутнасці князя была надзвычай высокай.

Цікавым з’яўляецца і той факт, што жыхары Турава мелі права прапаноўваць кіеўскаму мітрапаліту кандыдатуру на пасаду епіскапа. Так адбылося з прызначэннем Кірылы Тураўскага. Аднак, трэба сказаць, што гэты выпадак быў хутчэй выключэннем з правіла, а не традыцыяй, якая склалася ў Тураўскім княстве.

Крыху абасоблена ад іншых частак сучаснай Беаларусі, якія былі уключаны ў склад Полацкага і Тураўскага княстваў, існавалі землі Пабужжа, Пасожжа і Верхняга Панямоння. Землі Сярэдняга Пабужжа на працягу многіх стагоддзяў уключалі гарады Берасце, Камянец, Кобрын, Драгічын, Мельнік, Бельск. Галоўным горадам у рэгіёне з’яўлялася Берасце (першае ўзгадванне – 1019 г. (бітва на р.Альта)). З пачатку ХІ ст. горад уваходзіў у склад Тураўскага княства. Пасля разгрому Святаполка Акаяннага на Альце Берасце было занята палякамі. Толькі пасля паходу Яраслава Мудрага на горад ў 1022 г., горад быў вернуты Тураўскаму княству, а ў другой палове ХІІ ст. ўвайшоў ў склад Галіцка-Валынскага княства.

Другім пасля Берасця буйным палітычным цэнтрам Пабужжа стаў Драгічын. Верагодна, у 1181 г. ён стаў цэнтрам асобнага ўдзельнага княства пад уладай князёў з турава-пінскай дынастыі. У 1235 г. Драгічын быў захоплены мазавецкім князем Конрадам, які пасяліў у ім крыжакаў. Але ў 1237 г. горад быў захоплены Данілам Галіцкім, які ў гэтым горадзе каранаваўся, атрыманай ад Папы Рымскага каралеўскай каронай.

Землі Беларускага Пасожжа ўваходзілі ў склад Смаленскага і Чарнігаўскага княстваў. Да Смаленскага княства адносілася паўночная частка Пасожжа з гарадамі Мсціслаў, Крычаў, Прупой (Слаўгарад). Тэрыторыя ніжняга цячэння Сажа з Гомелем (першае ўзгадванне – 1142 г.), Чачэрскам і Рэчыцай уваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства. Беларускія землі ў Ніжнім Папрыпяцці з гарадамі Мазыр і Брагін уваходзілі ў склад Кіеўскага княства.

У Беларускім Панямонні (“Чорная Русь”) у ХІІ ст. таксама ўзніклі цэнтры самастойных княстваў: Гародня, Наваградак, Ваўкавыск і Слонім. Разам з тым, гэты рэгіён вызначаўся кампактным пражываннем тут розных народаў. У прыватнасці, побач са славянскімі гарадамі ў Панямонні жылі балцкія плямёны (да прыкладу, яцвягі, літва). Найбольш старажытным з пералічаных гарадоў лічыцца Гародня, якая ўпершыню прыгадваецца ў 1127 г. у свувязі з удзелам мясцовага князя Ўсеваладка ў паходзе сына Ўладзіміра Манамаха Мсціслава на Полацк. Але, калі ўлічыць меркаванне гісторыкаў, што Наваградак быў заснаваны князем Яраславам Мудрым пад час паходу на Літву ў 1044 г., тады менавіта гэты горад трэба лічыць самым старажытным ў Панямонні. У палітчыным жыцці гарады рэгіёна доўгі час напрамую залежылі ад Кіева і з’яўляліся, па сутнасці, фарпостамі Русі на славяна-балцкім памежжы. У будучым менавіда гэтаму рэгіёну будзе наканавана стать цэнтрам першапачатковага фарміраванняновай магутнай дзяржавы ўсходніх славян і балтаў – Вялікага княства Літоўскага.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1068. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Машины и механизмы для нарезки овощей В зависимости от назначения овощерезательные машины подразделяются на две группы: машины для нарезки сырых и вареных овощей...

Классификация и основные элементы конструкций теплового оборудования Многообразие способов тепловой обработки продуктов предопределяет широкую номенклатуру тепловых аппаратов...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Стресс-лимитирующие факторы Поскольку в каждом реализующем факторе общего адаптацион­ного синдрома при бесконтрольном его развитии заложена потенци­альная опасность появления патогенных преобразований...

ТЕОРИЯ ЗАЩИТНЫХ МЕХАНИЗМОВ ЛИЧНОСТИ В современной психологической литературе встречаются различные термины, касающиеся феноменов защиты...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия