Студопедия — Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба з крыжакамі і мангола-татарамі ў першай палове ХІІІ ст.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба з крыжакамі і мангола-татарамі ў першай палове ХІІІ ст.






Перыяд распаду дзяржаў у сярэднія вякі на больш дробныя ўтварэнні гісторыкі называюць часам феадальнай раздробленасці. Усходнеславянскія землі ўступілі ў перыяд раздробленнасці пазней краін Заходняй Еўропы. Распаду Кіеўскай Русі ў значнай ступені паспрыяла рашэнне, якое было прынята на Любецкім з’ездзе князёў у 1097 г., дзе было обвешчана: “ няхай кожны князь трымае вотчыну сваю ”. Кожнае княства станавілася незалежным і цяпер мела права самастойна вызначаць свой унутраны парадак, весці самастойную знешнюю палітыку. Удзельныя княствы перыяду феадальнай раздробленнасці ў крыніцах ХІІ – ХІІІ стст. называюцца “валасцямі”. Разам з тым Уладзімір Манамах і яго сын Мсціслаў не пагадзіліся з рашэннем Любецкага з’езда, працягвалі кантраляваць развіццё ўдзельных княстваў. У выніку толькі пасля смерці Мсціслава ў 30-я гг. ХІІ ст. Русь канчаткова распалася. Летапісец з горыччу занатаваў: “ Раздрася вся Русская земля ”.

Прычыны феадальнай раздробленасці на Русі былі наступныя: 1) паслабленне ролі цэнтра ў выніку развіцця феадальных адносін і ўмацавання гарадоў на перыферыі; 2) адсутнасць трывалых эканамічных сувязей паміж цэнтрам і месцамі ва ўмовах панавання натуральнай гаспадаркі; 3) сепаратызм буйных феадалаў-вотчыннікаў.

Феадальная раздробленасць на Полаччыне пачалася пасля смерці Усяслава Чарадзея ў 1101 г. Князь меў шэсць сыноў, але іх чаргаванне і ўдзелы з-за адсутнасці дакладных звестак застаюцца прадметам дыскусій. Хутчэй за ўсё Барыс правіў у Полацку, Глеб – у Менску, Святаслаў – у Віцебску. Свае ўдзелы, напэўна, таксама атрымалі Давыд, Раман і Расціслаў. Барыс, як старэйшы, прызнаваўся вялікім князем Полацкай зямлі ў цэлым (хаця па іншых звестак старэйшым быў Давыд). Але, відаць, ён не кантраляваў усю зямлю і адносіны паміж братамі былі напружаныя. Да прыкладу, ніхто не дапамог Барысу на пачатку яго праўлення змагацца з яцвягамі. Адзіным сумесным паходам братоў быў правальны паход 1106 г. супраць земгалаў, якія пасля гэтага перасталі плаціць даніну Полацку.

З усіх братоў самую актыўную знешнюю палітыку праводзіў менскі князь Глеб, які імкнуўся пашырыць свае ўладанні перш за ўсё ў напрамку да Дняпра. Для гэтага менскі князь заключыў саюз з Оршай, Копыссю і Друцкам. Таксама Глеб ажыццяўляў паходы на землі Тураўскага княства. У выніку інтарэсы Глеба сутыкнуліся з інтарэсамі Кіева. У 1105 г. кіеўскі князь Святаполк Ізяславіч адправіў на Менск войска, аднак Глеб адстаяў горад. Дарэчы, кіеўскага князя падтрымаў Давыд Усяславіч, які выступіў супраць брата. У 1116 г. пасля таго, як Глеб спаліў Слуцк, ужо Уладзімір Манамах направіў на Менск шматлікае войска. Пасля двухмясячнай аблогі горада Глеб папрасіў міру, паабяцаўшы ва ўсім слухацца кіеўскага князя. Аднак, пасля адыходу Уладзіміра ў Кіеў Глеб працягнуў захопніцкую палітыку ў Падняпроўі. У выніку новага пахода Манамаха (1119 г.) Менск быў захоплены і далучаны да Кіева, а Орша і Копысь перададзены Смаленску. Глеб быў захоплены ў палон, дзе ў тым жа годзе і памёр. Пахаваны менскі князь у Кіева-Пячэрскім манастыры.

У 1127 г. памёр полацкі князь Барыс. Па старажытнаму звычаю полацкі прастол перайшоў да яго брата Давыда. Новы князь меў нямала праціўнікаў. На Полаччыне пачаліся разлады, у якія ўмяшаўся кіеўскі князь Мсціслаў (сын Уладзіміра Манамаха). У паходзе на Полацк на баку Кіева таксама выступіў гродзенскі князь Усеваладка. У выніку на полацкі сталец быў пастаўлены сын Барыса Рагвалод, а Давыд адхілены ад улады.

У 1128 г. Мсціслаў рыхтаваў вялікі паход супраць полаўцаў. Папярэдне ён паведаміў полацкім князям, што яму спатрэбіцца іх падтрымка. Аднак полацкія князі адмовілі дзёрзкім адказам: “ Ты з Банякам Шалудзякам будзьце здаровыя абодва і ўпраўляйцеся самі, а мы маем дома што рабіць ”. Тым самым яны спрабавлі паказаць сваю незалежнасць ад Кіева. Здзейсніўшы паспяховы паход супраць качэўнікаў і без палачан, Мсціслаў адразу накіраваў свае войскі і захапіў Полацк. У 1129 г. князі Рагвалод, Давыд, Расціслаў, Святаслаў разам з жонкамі і дзецьмі былі вывезены спачатку ў Кіеў, дзе ім было аб’яўлена аб пакаранні за непаслушэнства, а потым сасланы ў Канстанцінопаль. Візантыйскі імператар Іаан, зяць Мсціслава, прызначыў полацкіх князёў у войска, дзе яны змагаліся супраць арабаў (сарацынаў). Так пачаўся “ візантыйскі палон ” полацкіх князёў. На Полаччыне ў якасці намеснікаў сталі правіць сыны кіеўскага князя Мсціслава, а не “ Рагвалодавы ўнукі ”.

Пасля смерці Мсціслава (1132 г.) яго месца ў Кіеве заняў брат Яраполк. Гэтую сітуацыю выкарысталі палачане, якія выгналі кіеўскага намесніка і пасадзілі на полацкі сталец прадстаўніка полацкага княжацкага дому віцебскага князя Васільку Святаславіча. Полацк зноў атрымаў незалежнасць. Пасля смерці Яраполка (1139 г.) у Полацк вярнуліся “палонныя князі” з Візантыі. З гэтага часу пачалася вострая барацьба ў самой Полаччыне за сталец. Пасля смерці Васількі Святаславіча ў 1144 г. полацкі сталец вярнуў сабе Рагвалод Барысавіч. У Менскім удзеле пачаў правіць Расціслаў Глебавіч.

У 1130-х і 1140-х гг., на думку асобных навукоўцаў, Васілька Святаславіч з’яўляўся адначасова і князем віцебскім. Але поўнасцю даказаць гэту гіпотызу немагчыма. Тым не менш, па дадзеных археолагаў менавіта ў гэты час у Віцебску назіраецца сапраўдны ўздым у развіцці. У 1136-40 гг. горад быў абнесены новым магутным абарончым валам, адначасова былі ўзведзены каменныя цэрквы св. Міхаіла на гары Ламіха, Дабравешчанская і св. Параскевы Пятніцы ў вакольным горадзе. Усё гэта сведчыла пра ўзвышэнне горада ў параўнанні з папярэднім этапам.

У сярэдзіне ХІІ ст. у Полацкай зямлі пачалася дынастычная барацьба. У 1151 г. Рагвалод Барысавіч быў захоплены палачанамі і адпраўлены ў Менск, дзе яго ўтрымлівалі “ў цяжкай няволі”, а полацкім князем стаў прадстаўнік менскай дынастычнай лініі Расціслаў Глебавіч. Разам з тым такая сітуацыя была нядоўгай. Ужо ў 1158 г. веча выгнала Расціслава, і на полацкі пасад вярнуўся Рагвалод Барысавіч. Пазней веча запрасіла ў Полацк віцебскага князя Усяслава Васількавіча, які кіраваў да 1180 (1186) г. Усяслаў, каб умацаваць свае пазіцыі ў Полацку, уступіў у саюз са смаленскім князем Давыдам Расціславічам.

У перыяд феадальнай раздробленасці ў Полацку змяняецца роля князскай улады. Раней князь быў адзінаасобным правіцелем і толькі пры рашэнні самых важных дзяржаўных пытанняў часам раіўся са сваімі бліжэйшымі дарадчыкамі – “думчымі”, “лепшымі” мужамі, якія ўваходзілі ў склад княжацкай рады. Да ліку найбліжэйшых дарадцаў князя адносіліся: епіскап (кіраваў епархіяй – царкоўнай акругай), пасаднікі (з’яўляліся намеснікамі князя ў розных гарадах дзяржавы), тысяцкія (кіравалі народным апалчэннем – “полкам”, а таксама сачылі за парадкам у дзяржаве), падвойскія (кантралявалі выкананне распараджэнняў веча і князя), ключнікі і цівуны (выконвалі фінансавыя функцыі, валодалі судова-адміністрацыйнымі паўнамоцтвамі). Але ў перыяд феадальнай раздробленнасці роля князя яшчэ больш аслабла. Яго ўлады паступова стала абмяжоўвацца народным сходам дарослых гараджан – вечам. На вечы ажыццяўляўся вышэйшы суд, кантралявалася дзейнасць князя, вырашаліся пытанні вайны і міру. Ад імя веча заключаліся дамовы з іншымі гарадамі. Калі веча не падтрымлівала князя, той вымушаны быў пакінуць горад. На месца выгнанага князя веча выбірала іншага прадстаўніка княжацкай дынастыі.

Свае адметнаці феаальная раздробленасць мела ў Тураўскім княтсве, дзе яна распачалася даволі позна толькі пасля смерці Юрыя Яраславіча ў 1162 г. Пасля гэтага княства было падзелена паміж сынамі князя Юрыя – Святаполкам, Глебам і Яраполкам. У выніку на поўдні Беларусі склаліся самастойныя Тураўская, Пінская, Дубровіцкая, Клецкая і Слуцкая воласці, якія паступова трапілі пад уплыў суседняга Галіцка-Валынскага княства. Характэрнай рысай жыцця Тураўшчыны ў канцы ХІІ ст. стала адсутнасць зафіксаваных міжусобных канфліктаў паміж сынамі Юрыя Яраславіча.

Такім чынам, феадальная раздробленасць – гэта заканамерны працэс, які меў станоўчыя і адмоўныя бакі. Да першых можна аднесці рост гарадоў, якія сталі цэнтрамі ўдзельных княстваў, развіццё культуры і ўзвышэнне веча. Да адмоўных: пачатак крывапралітных міжусобных войн і агульнае аслабленне “Рускай зямлі” на фоне росту знешняй небяспекі, якая ў пачатку ХІІІ ст. была прадстаўлена крыжацкай і татарскай агрэсіяй.

Найбольшую пагрозу для беларускіх зямель уяўлялі нямецкія рыцары – крыжакі. У канцы ХІІ ст. першыя немцы пад выглядам распаўсюджання каталіцкай веры сярод мясцовага насельніцтва высадзіліся ва Ўсходняй Прыбалтыцы, дзе пражывалі былцкія і фіна-угорскія плямёны. Так у 1186 г. першы такі місіянер каталіцкі святар ордэна аўгусцінцаў Мейнард з’явіўся ў вусці Заходняй Дзвіны і атрымаў ад полацкага князя якога нямецкія хронікі называюць Вальдэмарам (хутэй за ўсё Уладзімір ці Валодша) права на распаўсюджанне каталіцтва сярод ліваў (фіна-угры). Колькасць немцаў у рэгіёне хутка ўзрасла. Яны пабудавалі тут свае крэпасці Ікскуль і Гольм, а ў 1201 г. заснавалі Рыгу. Сумеснымі намаганнямі каталіцкай царквы і рыцарства ў 1202г. быў створаны ордэн Мечаносцаў (“Браты воінства Хрытова”), які дапамагаў немцам і біскупу рыжскаму распаўсюджваць свой уплыў у рэгіёне.

Паступова рыцары прасоўваліся ўверх па Заходняй Дзвіне на тэрыторыю ліваў і латгалаў, пагражаючы Полацку. З гэтай прычыны дружыны полацкага князя Уладзіміра першымі з ўсходніх славян выступілі супроць крыжакаў і летам 1203 г. асадзілі Ікскуль і Гольм, але значнага поспеху не мелі. У 1206 г. Уладзімір паспрабаваў яшчэ раз асадзіць Гольм, але на дапамогу палачанам прыйшла толькі частка ліваў. Аблога працягвалася 11 дзён. Узяць крэпасць дружыны так і не змаглі. Тым часам рыцары паступова наблізіліся да васальнага ад Полацка Кукенойса. Тут княжыў Вячка. З невялікай дружынай ён мужна адбіваўся ад захопнікаў, але не атрымаў своечасовай дапамогі ад полацкага князя. У 1208 г. Вячка вымушаны быў спаліць Кукенойс і пакінуць княства. Ён працягваў барацьбу з крыжакамі да канца жыцця і загінуў у 1223 г. пры абароне Юр’ева. У 1209 г. рыцары абрабавалі і спалілі Герцыке. Князь Усевалад не змог адстаяць горад.

У такіх умовах, калі Полацк імкліва губляў свае пазіцыі ў Прыбалтыцы, троба было нешта неадкладна прадпрымаць. Але дзеля падрыхтоўкі рашаючага пахода патрэбны быў часовы мір. Мірныя перамовы паміж полацкім князем Уладзімірам і рыжскім епіскапам Альбертам адбыліся ў 1210 г. У выніку быў заключаны дагавор, які затым быў зменены новым пагадненнем 1212 г. Згодна з апошнім Полацк прызнаваў страту Ніжняга Падзвіння, спынялася выплата лівамі даніны полакаму князю, а немцы гарантавалі полацкім гандлярам свабодны шлях па Дзвіне. Скарыстаўшы часовае зацішша полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць вялікі паход сумесна з эстамі і літоўцамі супраць рыцараў, які павінен быў адбыцца ў 1216 г. Аднак з-за раптоўнай смерці полацкага князя, які хутчэй за ўсё быў атручаны крыжакамі, паход так і не адбыўся. Нягледзячы на супярэчнасці паміж дзяржавамі, гандлёвыя адносіны паміж Полацкам і крыжакамі працягваліся. У 1229 годзе была падпісана гандлёвая грамата Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай і Гоцкім берагам.

Націск крыжакоў на ўсходнеславянскія землі ўзмацніўся з канца 1230-х гг. У гэты час у Прыбалтыцы з’явіўся яшчэ адзін крыжацкі ордэн – Тэўтонскі. Тэўтонаў запрасіў сюды мазавецкі князь Конрад для пакарэння ваяўнічага балцкага племені прусаў. Гэта рыцары здолелі зрабіць і хутка сталі пагражаць суседнім балцкім і славянскім землям. У 1237 г. пасля паражэння ад балтаў пад Шаўляем мечаносцы і тэўтоны заключылі саюз. Ордэн Мечаносцаў стаў лічыцца “філіялам” Тэўтонскага (атрымаў назву Лівонскага), аднак захаваў сваю самастойнасць. У гэтых умовах вялікае значэнне для абароны Беларусі меў саюз Полацка, Віцебска і Ноўгарада. Пра гэта сведчыць шлюб наўгародскага князя Аляксандра Яраславіча (пазней празванага Неўскім) з дачкой полацкага князя Брачыслава. У сумесных бітвах усходнія славяне змаглі прыпыніць пранікненне крыжакоў. У бітве з рыцарамі на Няве (1240 г.) вызначыўся адвагай Якаў Палачанін, пра якога ў летапісе гаворыцца: “ Наехаў на полк з мячом і мужна біўся і пахваліў яго князь ”. Другая перамога Аляксандра Неўскага адбылася на Чудскім возеры ў 1242 г. Гэтая бітва ў гісторыю ўвайшла як Лядовае пабоішча.

Разам з крыжацкай агрэсіяй беларускім землям у ХІІІ ст. сталі пагражаць мангола-татары. Першая сутычка за імі для ўсходніх славян адбылася ў 1223 г. на рацэ Калцы. У гэтай бітве прымаў удзел нясвіжскі князь Юрый. У 1237 г. унук Чынгісхана Батый пачаў вялікі паход на Русь. На працягу зімы 1238 г. мангола-татары разрабавалі Разань, Каломну, Маскву і Уладзімір. У 1239 – пачатку 1240 гг. было захоплена Чарнігаўскае княства. Верагодна тады быў разбураны і спалены Гомель. У 1240 г. мангола-татары разрабавалі Кіеў. Не абмінула гэта навала і поўдня Беларусі. У Іпацьеўскім летапісе гаворыцца, што ў 1241 г. у ваколіцах Берасця “ нельга было выйсці на поле, бо быў смурод ад вялікай колькасці забітых ”. Выказваецца меркаванне, што тут адбыўся бой з мангола-татарамі, у якім загінула шмат воінаў. Аднак тэрыторыя Беларусі не зведала мангола-татарскага іга. Гісторыкі тлумачаць гэта рознымі прычынамі. Адны кажуць, што войска Батыя было моцна аслаблена барацьбой з паўночна-ўсходнімі княствамі. Другія сцвярджаюць, што захопнікі не хацелі праходзіць праз палескія балоты. Нягледзячы на гэта, пагроза з боку мангола-татар існавала яшчэ доўга.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 774. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Типология суицида. Феномен суицида (самоубийство или попытка самоубийства) чаще всего связывается с представлением о психологическом кризисе личности...

Этапы творческого процесса в изобразительной деятельности По мнению многих авторов, возникновение творческого начала в детской художественной практике носит такой же поэтапный характер, как и процесс творчества у мастеров искусства...

Тема 5. Анализ количественного и качественного состава персонала Персонал является одним из важнейших факторов в организации. Его состояние и эффективное использование прямо влияет на конечные результаты хозяйственной деятельности организации.

Билет №7 (1 вопрос) Язык как средство общения и форма существования национальной культуры. Русский литературный язык как нормированная и обработанная форма общенародного языка Важнейшая функция языка - коммуникативная функция, т.е. функция общения Язык представлен в двух своих разновидностях...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия