Студопедия — Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў ІХ – ХІІІ стст.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў ІХ – ХІІІ стст.






У Еўропе ў ІХ – ХІІІ стст. пачалі фарміравацца феадальныя адносіны. Феадалізмуклад, які заснаваны на манапольнай уласнасці феадалаў на зямлю і няпоўнай уласнасці на залежных сялян. Феадал прысвойваў дадатковы прадукт шляхам эксплуатацыі сялян, а селянін за права землекарыстання выплочваў рэнту: натуральную (даніна), адпрацовачную (паншчына) і грашовую (чынш). Паступова складвалася асабістая залежнасць сялян ад феадалаў.

Гісторыкі вылучаюць два шляхі развіцця феадалізму: сінтэзны і бяссінтэзны. У шэрагу краін Заходняй Еўропы феадалізм развіваўся ў выніку сінтэзу германскіх родаплемянных і познарымскіх рабаўладальніцкіх адносін. Гэта сінтэзны шлях развіцця феадалізму. Ён быў характэрны для франкскага, вестгоцкага і іншых варварскіх каралеўстваў. Германцы запазычвалі некаторыя дасягненні рымскай тэхнікі і агракультуры: двухполле і трохполле, добрае ўгнаенне глебы, стойлавае ўтрыманне жывёлы. Пры сінтэзным шляху развіцця феадалізма даволі хутка склалася іерархічная структура зямельнай уласнасці і класа феадалаў. Ад сінтэзнага шляху развіцця феадальных адносін адрозніваўся працэс феадалізацыі, які гісторыкі называюць бяссінтэзным. Працэс феадалізацыі ў дадзеным выпадку ішоў марудна. Ён праходзіў у краінах, дзе ўзаемадзеянне з рымскім грамадствам было менш значным ці адсутнічала наогул (англасаксонскія каралеўствы, скандынаўскія краіны, славянскі рэгіён). Тут феадалізм канчаткова ўсталяваўся прыкладна на тры стагоддзі пазней – да ХІІІ ст.

У ІХ-ХІІІ стст. на беларускіх землях феадалізм толькі зараджаўся, пры гэтым яшчэ існавалі моцныя перажыткі родаплемяннога і рабаўладальніцкага ўкладаў. Прыкметай першабытнага ўкладу з’яўлялася існаванне ў славян суседскай абшчыны, дзе працавалі свабодныя сяляне. Сведчаннем існавання элементаў рабаўладальніцтва з’яўляецца фарміраванне патрыярхальнага рабства. Такім чынам, ва ўсходніх славян суіснавалі тры эканамічныя ўклады: родаплемянны, рабаўладальніцкі і феадальны. Суіснаванне розных гаспадарчых укладаў носіць назву шматукладнасць.

Феадалізацыя грамадства ўсходніх славян адбывалася ў два этапы. Першы этап ахоплівае ІХ – ХІ стст., калі найбольш пашыранай была дзяржаўная зямельная ўласнасць. Вялікі князь з’яўляўся вярхоўным уласнікам зямлі. Залежнасць насельніцтва ад цэнтра засноўвалася на выплаце натуральнай даніны абшчынамі. Паралельна ішоў працэс фарміравання баярскага землеўладання, аднак да ХІІ ст. асноўнымі княжацкімі падараваннямі былі не зямельныя ўгоддзі, а права збору даніны з вызначанай тэрыторыі (“васалітэт без ленаў”). З ХІІ ст. пачынаецца другі этап развіцця феадалізму, калі з’явілася княжацкае, баярскае і царкоўнае землеўладанне.

На вяршыні феадальнай сацыяльнай іерархіі стаяў князь. Затым ішлі феадалы, якія вылучыліся з асяроддзя дружыннікаў. Дружынай называлася войска князя, яна служыла асабіста князю і знаходзілася на яго ўтрыманні. Дружына складалася з розных груп узброеных людзей. На першым месцы была “старэйшая” дружына – “ баяры ” (“ баляры ”, “ сільныя мужы ”). Малодшыя дружыннікі называліся “ дзецкія ” (“ отракі ”). Аснову дружыны часцей складалі наёмнікі, якімі ў Х–ХІ стст. былі варагі. Разам з дружынай князь збіраў даніну з насельніцтва. Працэс збору даніны называўся палюддзе. Месца збору даніны – пагост. Пазней нормай стала перадача права збору даніны аднаму з сваіх баяр, што атрымала назву кармлення.

Князь з’яўдяўся верхоўным правіцелем і суддзёй, аднак ён не меў права ажыццяўляць правасуддзе аднаасобна, а павінен быў судзіць сумесна з членамі рады (старэйшымі мужамі) альбо пад час работы веча. Доўгі час судаводства ажыццяўлялася ў адпаведнасці з нормамі звычаёвага права, якое ўяўляла сабой сістэму няпісаных правіл паводзін людзей, успрынятых дзяржавай. Першым старажытным помнікам пісанага права, адпаведна якому ажыццяўлялася судаводства, была “Руская праўда” (ХІ ст.).

Акрамя феадалаў адным з саслоўяў тагачаснага грамадстава было духаваенства, якое ўключала епіскапаў, кіраўнікоў прыходаў і манахаў. Але найбольш масавай адзінкай феадальнага грамадства заставаліся сяляне, якія аб’ядноўваліся ў абшчыны (“ верв ”). Апошнія ўключалі ў сябе свабодных сялян (“людзей”),якія мелі свой уласны надзел. Абшчына несла адказнасць перад князем за выкананне павіннасцей. Самі абшчыннікі былі звязаны паміж сабой кругавой парукай: разам адказвалі за ўчыненае на яе тэрыторыі злачынства, пакрывалі страты, нанесеныя ўласнікам. Асноўнай вытворчай адзінкай абшчыны была гаспадарка адной сялянскай сям’і – “ дым ”.

Паступова сяляне сталі трапляць у залежнасць ад феадалаў. У першую чаргу фарміравалася катэгорыя смердаў. Гэта асабіста свабодныя сяляне, якім феадал даваў зямлю і якія неслі на яго карысць павіннасці. Узнікла таксама чэлядзь. У адпаведнасці з “Рускай Праўдай” чалядзінамі, як і халопамі, называлі рабоў, аднак з ХІ ст. чэляддзю сталі лічыць усіх людзей (у тым ліку і асабіста свабодных), якія жылі пры двары феадала і былі заняты ў яго гаспадарцы. Большую частку чэлядзі складалі халопы. Яны поўнасцю страцілі асабістую свабоду і па свайму стану былі рабамі. Халопамі станавіліся палонныя, а таксама тыя, хто ажаніўся з халопкаю, дзеці халопаў і тыя, хто прадаў сам сябе ў халопы пры сведках. Сярод залежнага насельніцтва вылучаліся таксама закупы і радовічы. Закупычасова несвабодныя людзі, якія мелі сваю гаспадарку, але траплялі ў залежнасць да феадала за ўзятую пазыку (“купу”). Яны наймаліся працаваць на зямлю феадала, каб выплаціць гэтую пазыку. Пры гэтым праца закупа на зямлі феадала не ішла па пагашэнне пазыкі, сваёй працай ён выплочваў толькі працэнты. Калі закуп самавольна пакідаў зямлю феадала, ён аўтаматычна ператвараўся ў халопа. Разам з тым закуп у адрозненне ад халопа меў некаторыя правы. Яго нельга было біць без прычыны, ён мог паскардзіцца на гаспадара суддзям, у яго нельга было адымаць маёмасць. Радовічысяляне, звязаныя з феадалам пэўнымі абавязальніцтвамі (радам). Па свайму прававому становішчу радовічы былі набліжаны да закупаў. Аднак у адрозненне ад закупаў яны, відавочна, працавалі не на зямлі феадала, а займаліся рамяством ці выконвалі адміністрацыйныя функцыі. Яшчэ да залежнага насельніцтва належылі прошчаннікі (адпушчаныя рабы) і ізгоі (сяляне, якіх выгналі з абшчыны).

Важнейшым заняткам жыхароў беларускай вёскі было земляробства. Асноўнымі прыладамі апрацоўкі зямлі былі драўляныя рала і саха (з Х ст.) з жалезнымі наральнікамі і сашнікамі. Ураджай збіралі металічнымі сярпамі, зерне малацілі на таку драўлянымі цапамі. На муку зерне малолі пры дапамозе каменных жорнаў. Сяляне вырошчвалі азімае жыта, пшаніцу, ячмень, проса, авёс, грэчку. Разам са збожжавымі вырошчвалі гарох, бабы, лён, каноплі. Асноўнай сістэмай земляробства была папаравая сістэма – двухполле, зрэдку – трохполле. Двухполле прадугледжвала чаргаванне папарнага ўчастка (зямля “адпачывала”) і пасеваў, а трохполле – папару, азімых і яравых культур. Акрамя земляробства развіваліся садоўніцтва, агародніцтва і жывёлагадоўля.

З хатніх промыслаў самымі распаўсюджанымі былі ганчарства (з выкарыстаннем ганчарнага кола), прадзенне, пляценне і ткацтва (з выкарыстаннем кроснаў). Жыхары беларускай вёскі займаліся чорнай металургіяй, дастаўлялі ў горад жалеза ў выглядзе таварных крыц. У жыцці вёскі па-ранейшаму вялікая роля належала дапаможным заняткам: паляванню, рыбалоўству, збіральніцтву і бортніцтву.

Першыя гарады на тэрыторыі Беларусі – гэта агароджаныя, умацаваныя паселішчы (адсюль назва “горад”). Галоўная рыса горада часоў феадалізму – развіццё рамяства і гандлю. Ва ўсходнеславянскіх землях, як і ў краінах Заходняй Еўропы, гарады ўзнікалі з умацаваных паселішчаў (Тураў), замкаў князёў ці парубежных крэпасцяў (Менск, Браслаў, Наваградак), на міжнародных гандлёвых шляхах (Полацк, Віцебск, Усвят). Гарады Кіеўскай Русі, як і заходнееўрапейскія, выконвалі аднолькавыя функцыі, з’яўляючыся абарончымі, культурнымі, гандлёва-рамеснымі і адміністрацыйнымі цэнтрамі. Разам з тым усходнеславянскія гарады мелі шэраг асаблівасцей у параўнанні з заходнееўрапейскімі: па-першае, пабудовы тут вырабляліся толькі з дрэва, а не з цэглы; па-другое, у нашых гарадах у разглядаемы час не было яшчэ рамесных цэхаў і гарадскога самакіравання.

Шэраг беларускіх гарадоў атрымалі назву ад рэк, на якіх яны былі заснаваны – Полацк, Віцебск, Пінск, Слуцк, Друцк. Іншыя гарады атрымалі назву ад імені князя-заснавальніка – Ізяслаўль (сучаснае Заслаўе), Барысаў, Браслаў. Пісьмовыя помнікі называюць больш 35 гарадоў ранняга сярэднявечча. Самымі старажытнымі з’яўляюцца Полацк (862 г.), Віцебск (974 г., 1021 г.), Тураў (980 г.), Ізяслаўль, Берасце (1019 г.), Копысь, Браслаў, Менск (1067 г.), Орша, Друцк, Лагойск, Лукомль, Пінск (1097 г.), Барысаў, Слуцк (1116 г.), Гародня (1127 г.), Клецк, Мсціслаў, Прапойск, Крычаў, Гомель (1142 г.), Рагачоў, Брагін, Мазыр, Чачэрск.

З даціроўкай першай узгадкі ў летапісах Віцебска есць пэўныя праблемы. Часцей за ўсё сёння ўжываецца лічба 974 г., якая ўжыта ў “Віцебскім летапісу” ХVIII ст. У ім пра заснаванне горада напісана: “ У год 974 (княгіня) Вольга, пабіўшы яцвягаў і печанегаў, пераправілася з воямі праз раку Дзвіну і заначавала, а ўпадабаўшы гару, заклала драўляны замак, які назвала ад ракі Віцьбы Віцебскам ”. Аднак гэтыя сведчанні выклікаюць некаторыя сумненні і з’яўляюцца, хутчэй за ўсё, мясцовай легендай, створанай у пазнейшыя часы. Бо, як даказалі археолагі, гарадзішча на месцы сучаснага Віцебска існавала з першых стагоддзяў нашай эры, а княгіня Вольга памерла ў 869 г. і заснаваць горад у 974 г. не магла. Есць версія, што гэта памылка перапісчыка і ў тэксце павінен быць 947 г. Але гэта толькі версія, таму першай прыгадкай горада трэба лічыць 1021 г., калі горад названы ў “Аповесці мінулых гадоў”

Ядром старажытных горадоў быў дзядзінец –умацаванываламі, равамі, сценамі цэнтр горада.Каля дзядзінцаўзнікалі паселішчы рамеснікаў і гандляроў – пасады. Калі пасад абносіўся ўмацаваннямі, ён ператвараўся ў вакольны горад. Побач з вакольным горадам узнікалі новыя пасады, дзе жыў шматлікі люд. Цэнтрам грамадскага жыцця быў торг – гарадскі рынак.Ён звычайна размяшчаўся на беразе ракі недалёка ад дзядзінца. Вуліцы ў гарадах былі вузкімі, каля 3 метраў у шырыню. За горадам знаходзіліся курганныя некропалі (могільнікі).

Сацыяльны склад насельніцтва гарадоў вызначаўся разнастайнасцю. Тут жылі купцы, рамеснікі, баяры, князі, дружыннікі, духавенства. Пры дварах феадалаў знаходзіліся халопы і чэлядзь, якія абслугоўвалі вышэйшы слой гарадской знаці.

Вядучая роля ў гарадскім рамястве належала кавальству. Старажытныя кавалі ведалі сакрэты атрымання сталі, маглі зварваць яе з жалезам, ужывалі загартоўку вырабаў, выкарыстоўвалі пайку, коўку, рэзку зубілам, абточку і паліроўку. Развівалася ювелірная справа (выраб падвесак, скроневых кольцаў, бранзалетаў, пярсцёнкаў). Гарадскія ганчары акрамя посуду выраблялі плінфу – шырокую і плоскую абпаленую цэглу, плітку для падлогі мураваных храмаў. З дрэва рабіўся бандарны і сталовы посуд, транспартныя сродкі. Да апрацоўкі дрэва блізкімі па тэхналогіі былі вырабы з косці. У якасці сыравіны выкарыстоўвалі рог і трубчастыя косці дзікіх жывёл. З косці выраблялі грабяні, тронкі нажоў, шашкі і шахматы, маленькія нагрудныя абразкі. У шырокім ужытку была апрацоўка каменю. З валуноў ці каменных блокаў узводзіліся храмы. З камня высякалі мукамольныя жорны і тачыльныя кругі. Сляды гарбарнай і шавецкай вытворчасці маюцца ва ўсіх гарадскіх пасяленнях. У якасці сыравіны выкарыстоўвалі скуру буйной і дробнай рагатай жывёлы, свіней. З мяккай, добра апрацаванай скуры шылі абутак (боты, чаравікі, пасталы), похвы для нажоў, кашалькі для крэсіва, мячы для гульні ў лапту.

Горад меў сувязі з акругай. З вёсак сюды прывозілі сельскагаспадарчую прадукцыю і сыравіну для рамеснікаў. Зробленыя ў горадзе рэчы, напрыклад, гліняныя гаршкі ганчароў, жалезныя нажы і сякеры кавалёў, знаходзілі збыт сярод насельніцтва вёсак. Аднак патрэба насельніцтва ў набыцці тавараў у ХІ – ХІІ стст. была абмежаванай. Істотнага ўплыву на натуральны характар гаспадаркі гарады ў той час не аказвалі. Адсутнасць значнага тавараабмену паміж горадам і вёскай прымушала гарадскіх рамеснікаў часткова займацца агародніцтвам і жывёлагадоўляй. Пра сярэдневяковы горад гаварылі, што ён быў “ напалову забудаваны, а напалову засеяны ”. З гэтага вынікае, што ўнутраны гандль (паміж горадам і вёскай)развіваўся слаба.

Беларускія гарады, якія стаялі на гандлёвым шляху “з вараг у грэкі” былі цэнтрамі ў першую чаргу знешняга гандлю. На Беларусь з Кіева прывозілі прадметы рэлігійнага культу, з Паўночнай Украіны – каменныя прасліцы для верацён, з Прыбалтыкі – бурштын. З поўдня – соль, амфары з віном і аліўкавым алеем, з Каўказа – самшыт для вырабу грабянёў. Для феадальнага двара з Візантыі і Блізкага Усходу прывозілі прадметы раскошы – дарагія тканіны, шкляны посуд, грэцкія арэхі. У замежныя краіны беларускія купцы пастаўлялі футра, мёд, воск, смалу, лён.

У ІХ-Х стст. у грашовым абарачэнні на Беларусі былі арабскія срэбныя дырхемы. У ХІ ст. распаўсюдзіліся заходнееўрапейскія срэбныя дэнарыі. У ХІІ-ХІІІ стст. на Беларусі быў “безманетны перыяд” – у абарачэнні хадзілі залатыя і срэбныя зліткі (грыўні).

Такім чынам, развіццё ўсходнеславянскіх гарадоў мела некаторыя агульныя рысы з развіццём гарадоў Заходняй Еўропы. Аднак нашы гарады развіваліся больш павольна, чым заходнееўрапейскія.

 

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 604. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Индекс гингивита (PMA) (Schour, Massler, 1948) Для оценки тяжести гингивита (а в последующем и ре­гистрации динамики процесса) используют папиллярно-маргинально-альвеолярный индекс (РМА)...

Методика исследования периферических лимфатических узлов. Исследование периферических лимфатических узлов производится с помощью осмотра и пальпации...

Роль органов чувств в ориентировке слепых Процесс ориентации протекает на основе совместной, интегративной деятельности сохранных анализаторов, каждый из которых при определенных объективных условиях может выступать как ведущий...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

ЛЕКАРСТВЕННЫЕ ФОРМЫ ДЛЯ ИНЪЕКЦИЙ К лекарственным формам для инъекций относятся водные, спиртовые и масляные растворы, суспензии, эмульсии, ново­галеновые препараты, жидкие органопрепараты и жидкие экс­тракты, а также порошки и таблетки для имплантации...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия