Студопедия — Вялікае Княства Літоўскае ў 30-я гг. ХV ст. – першай палове ХVІ ст.: унутранная і знешняя палітыка.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Вялікае Княства Літоўскае ў 30-я гг. ХV ст. – першай палове ХVІ ст.: унутранная і знешняя палітыка.






Пасля смерці Вітаўта вялікім князем літоўскім без згоды Польшчы стаў малодшы брат Ягайлы – Свідрыгайла (1430 – 1432 гг.). Яго палітыка была скіравана на замацаванне лініі на дзяржаўную самастойнасць Вялікага княства Літоўскага. Пры гэтым Свідрыгайла спрабаваў пашырыць сацыяльную базу велікакняжацкай улады за кошт схілення на свой бок праваслаўных феадалаў. Застаючыся католікам, ён пачаў дапускаць праваслаўных да кіравання дзяржавай.

Узрастанне пры Свідрыгайле палітычнай ролі ўсходнеславянскіх феадалаў выклікала незадаволенасць літоўскай арыстакратыі. Пры дапамозе Польшчы была арганізавана змова супраць вялікага князя. Свідрыгайлу ўдалося збегчы ў Полацк, дзе ён знайшоў падтрымку з боку мясцовых князёў і баяр. А вялікім князем літоўскім быў абвешчаны родны брат Вітаўта – Жыгімонт Кейстутавіч (1432 – 1440 гг.). Ягайла зацвердзіў гэта абвяшчэнне. Жыгімонт у сваю чаргу граматай ухваліў унію з Польшчай, раней скасаваную Свідрыгайлам. Склалася сітуацыя, калі дзяржава аказалася падзеленай на дзве часткі (Вялікае княства Літоўскае і Вялікае княства Рускае), кожная з якіх мела свайго вялікага князя. На баку Жыгімонта былі ўсе літоўскія землі (Вільня, Коўна, Трокі, Жамойць, а таксама Гародня). На баку Свідрыгайлы – князі, баяры і гараджане Полацкай, Віцебскай, Смаленскай, Северскай, Кіеўскай зямель, часткі Валыні і Падолля. Акрамя таго, дапамогу Свідрыгайлу аказвалі крыжакі, цвярскі князь, татары і малдаўскі гаспадар.

Супрацьстаянне бакоў прывяло да феадальнай вайны (1432 – 1436 гг.). Вялася яна з пераменным поспехам. У 1434г., каб аслабіць рух на чале са Свідрыгайлам, у Троках ад імя Жыгімонта Кейстутавіча быў выдадзены прывілей, які пашыраў на рускіх князёў і праваслаўную шляхту ўсе “ наданні, свабоды, прывілеі і выгады ”, што былі раней дараваны феадалам-католікам. Трокскі прывілей гарантаваў праваслаўнай шляхце недатыкальнасць іх зямельных уладанняў, ільготы ў дзяржаўных павіннасцях, магчымасць займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Тым самым, прывілей супакоіў частку праваслаўных, якія адыйшлі ад барацьбы. Акрамя таго, каталік Свідрыгайла страціў давер праваслаўных феадалаў і з-за сваёй канфесійнай палітыкі. Справа ў тым, што Свідрыгайла быў прыхільнікам ідэі уніі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Разам з тым ідэю уніі не падабалася кіеўскаму мітрапаліту Герасіму і большай частцы праваслаўнай шляхты. Мітрапаліт быў абвінавачаны ў здрадзе, арыштаваны і жыўцом спалены на “жыдоўскім камяні” ў Віцебску ў ліпені 1435 г. Гэтыя жорскія дзеянні адштурхнулі многіх ад Свідрыгайлы. У выніку рашаючая бітва грамадзянскай вайны, якая адбылася ў 1435 г. пад Вількамірам,скончылася паражэннем Свідрыгайлы. Сам князь збег спачатку ў Віцебск, а потым на Украіну.

Феадальная вайна завяршылася перамогай Жыгімонта Кейстутавіча. Князь, каб умацаваць сваю ўладу, стаў абапірацца ў сваёй дзейнасці на дробных і нерадавітых баяр. З гэтым былі не згодны магнаты (князі Чартарыйскія, віленскі ваявода Доўгірд, трокскі ваявода Лялуша), якія ў 1440 г. забілі Жыгімонта ў яго замку ў Троках. Пасля смерці Жыгімонта палякі імкнуліся мацней падпарадкаваць ВКЛ Кароне Польскай. Замест пасады вялікага князя літоўскага яны хацелі ўвесці намесніцтва на чале з 13 гадовым Казімірам Ягайлавічам, які прыехаў у Вільню. Аднак гэтага зрабіць не ўдалося – ліцвіны таемна абвясцілі вялікім князем літоўскім малодшага сына Ягайлы Казіміра (1440 – 1492 гг.) і каранавалі яго “шапкай Гедыміна”. Пасля знікнення ў бітве пад Варнай свайго старэйшага брата Уладзіслава ІІІ (якога амерыканскі гісторык М. да Сілва лічыць бацькай Х.Калумба) Казімір быў запрошаны на польскі трон. Шляхта ВКЛ згадзілася на гэта толькі на умовах выдання вялікім князем прывілея, які ўвайшоў у гісторыю як Прывілей Казіміра 1447 г. Прывілей пацвярджаў асабістую свабоду і недатыкальнасць баяр, іх спадчынныя правы на маёнткі. У адносінах да сялян менавіта гэты прывілей паклаў пачатак юрыдычнаму афармленню іх феадальнай залежнасці. Казімір абяцаў, што цяпер ён не будзе прымаць баярскіх сялян на свае землі. Суд над сялянамі таксама перадаваўся ў рукі баяр. Звяртаюць на сябе ўвагу тыя артыкулы прывілея 1447 г., якія аберагалі ВКЛ ад пасяганняў з боку польскіх феадалаў на яго суверэнныя правы і адасобленасць.

Яшчэ больш шырокае значэнне меў Судзебнік Казіміра, выдадзены ім у 1468 г. Гэты дакумент паклаў пачатак новаму этапу ў развіцці як прававой тэорыі, так і практыкі заканадаўчай дзейнасці ВКЛ. Ён з’явіўся першай спробай кадыфікацыі права ў княстве.

У 1481 г. супраць Казіміра была арганізавана змова праваслаўных князёў Міхаіла Алелькавіча і Івана Гальшанскага. Яна была выклікана аддаленнем старэйшай лініі Альгердавічаў, да якой належаў Міхаіл Алелькавіч, ад палітычнай улады ў ВКЛ і правоў на Вільню і Кіеў. Змоўшчыкі хацелі пазбавіць пасада, а магчыма і забіць Казіміра, а на трон узвесці Міхаіла Алелькавіча. Змова была выкрыта, Міхаіл Алелькавіч і Іван Гальшанскі пакараны смерцю.

Пасля смерці Казіміра вялікім князем літоўскім быў абраны яго чацвёрты сын Аляксандр (1492 – 1506 гг.). Новы князь быў вымушаны лічыцца з узмацненнем баяр. Так, у 1492 г. Аляксандр Казіміравіч выдаў Генеральны прывілей, дзе не толькі пацвердзіў усе правы і вольнасці, якія феадалы ВКЛ атрымалі раней, але і дараваў новыя. Цяпер вялікі князь абавязаваўся весці дыпламатычныя зносіны толькі пасля ўзгаднення з паны-радай, сваёй воляй нічога не адмяняць, без згоды рады не рабіць прызначэнняў на дзяржаўныя пасады, распараджацца фінансамі толькі пад яе кантролем. Рада дзейнічала пад кіраўніцтвам вялікага князя, але ў выпадку яго адсутнасці самастойна вырашала дзяржаўныя пытанні. Такім чынам, прывілей 1492 г. істотна абмяжоўваў уладу манарха на карысць шляхты. Паны-рада з дарадчага органа ператварылася ў заканадаўчы і распарадчы орган дзяржаўнага кіравання, а ВКЛ – з абсалютнай ў абмежаваную манархію.

З канца XV ст. на жыццё ВКЛ аказваў уплыў такі знешнепалітычны фактар, як абвастрэнне адносін з Маскоўскай дзяржавай. Масква стала прэтэндаваць на ролю збіральніка былых зямель Кіеўскай Русі. Адрозненні паміж усходнеславянскім насельніцтвам Літвы і Маскоўскай дзяржавы ў мове і культуры тады былі яшчэ нязначнымі. Вельмі важным фактарам было тое, што насельніцтва гэтых краін спавядала адну праваслаўную веру і называла сябе аднолькава – рускімі. Каб перахапіць ініцыятыву ў збіранні рускіх зямель, маскоўскія князі абвясцілі сябе абаронцамі праваслаўя.

Адносіны паміж Масквой і Літвой найбольш абвострыліся пры маскоўскім князі Іване ІІІ, які аб’явіў свае правы на “спадчыну Рурыкавічаў ” – ўсе землі былой Кіеўскай Русі. Агрэсія Масквы прыкрывалася ідэяй абароны праваслаўных падданых ВКЛ ад прыцяснення. Пачаліся войны з ВКЛ. Іван ІІІ выкарыстаў смерць Казіміра Ягайлавіча і ў 1492 г. выказаў тэрытарыяльныя дамаганні да Літвы. У падданства да маскоўскага князя сталі пераходзіць князі парубежных тэрыторый ВКЛ (Варатынскія, Вяземскія, Бяляўскія). У выніку Масква без цяжкасцяў авалодала землямі ў вярхоўях Акі. Гэта стала повадам для першай маскоўска-літоўскай вайны 1492 – 1494 гг. Для ВКЛ вайна аказалася няўдалай, княства было непадрыхтаваным да шырокіх ваенных дзеянняў. Урэшце Аляксандр адмовіўся ад прэтэнзій на Ноўгарад, Пскоў, Цвер, Разань. Мірны дагавор падмацоўваўся шлюбам вялікага князя Аляксандра з дачкой Івана ІІІ Аленай.

Мір паміж Масквой і Літвой быў нядоўгім. Прычынай гэтага было непрызнанне ВКЛ за вялікім князем маскоўскім тытула “ государя всея Руси ”. Новы пераход на бок Масквы шэрага князёў памежных абласцей стаў повадам для другой маскоўска-літоўскай вайны 1500 – 1503 гг. Маскоўскае войска ў 1500 г. разбіла войска Літвы на р. Ведрашы, недалёка ад Дарагабужа. У палон патрапіў гетман ВКЛ князь Канстанцін Астрожскі. У выніку ВКЛ страціла вялікую тэрыторыю на Верхняй Ацэ, Чарнігава-Северскую зямлю з гарадамі Гомель, Чарнігаў, Старадуб, Пуціўль, Ноўгарад-Северскі, частку Смаленшчыны. Да Масквы адышлі таксама частка Кіеўскай і Віцебскай зямель. Усяго ў выніку гэтай вайны Літва страціла 19 гарадоў, а Аляксандр вымушаны быў прызнаць за маскоўскім вялікім князем тытул “ государя всея Руси ”.

У час гэтой вайны Аляксандру пасля смерці яго брата караля польскага Яна Альбрэхта ў 1501 прапанавлі адначасова ўзначаліць ВКЛ і Польшу, аднавіўшы тым самым дынастычную ўнію дзвюх дзяржаў, якая існавала пры Казіміры ў 1447 – 1492 гг. Палякі спадзяваліся, што менавіта такі іх выбар (а на трон прэтэндавалі і іншыя браты Александра) дазволіць ізноў уключыць ВКЛ у сверу сваіх інтарэсаў. Аляксандр прыняў прапанову і стаў каралём польскім (1501 – 1506 гг.).

3 70-х гадоў XV ст. Вялікаму княству Літоўскаму давялося адбіваць частыя набегі крымскіх татар, якія суправаджаліся разбурэннямі беларускіх гарадоў і сёл. Татары ўводзілі ў палон мірных жыхароў, якіх потым нярэдка прадавалі ў рабства. Колькасць набегаў значна вырасла ў пачатку XVІ ст. За перыяд з 1474 г. па 1569 г. татары зрабілі 75 набегаў на землі Княства. 3-за адсутнасці арганізаванай абароны на поўдні татарская конніца лёгка пранікала ў глыбінныя раёны Беларусі, а насельніцтва нашага краю вымушана было плаціць ардыншчыну– дзяржаўны падатак, які ішоў на тое каб адкупіцца ад Крыма (сплочваўся пераважна футрам). Войска ВКЛ не раз разбівала крымскіх татар. Гэта адбылося на рацэ Уша недалёка ад Бабруйска (1502 г.), пад Давыд-Гарадком (1503 г.). Але рашаючая бітва адбылася ў 1506г., калі пад Клецкам на рацэ Лань татары былі разбіты літоўскім войскам, якім камандаваў Міхаіл Глінскі (выхадзец з шляхецкага роду з татарскімі каранямі). Радасная вестка аб перамозе паспела дайсці да вялікага князя, які быў у гэты час у Вільні. Аляксандр памёр амаль адразу пасля бітвы. Бітва пад Клецкам стала буйнейшай перамогай над крымчакамі ў Беларусі і паклала канец іх буйным набегам за Прыпяць.

Перад смерцю Аляксандр завяшчаў літоўскі прастол свайму брату Жыгімонту (пятаму сыну Казіміра). Палякі, баючыся страціць Літву, таксама абралі Жыгімонта польскім каралём. Жыгімонт стаў кіраўніком дзяржавы будучы ўжо ў немаладым узросце. Ён пракняжыў 42 гады, таму ў гісторыю увайшоў пад імем Жыгімонта І Старога (1506-1548 гг. ).

Пачатак праўлення князя быў вельмі складаным. У 1507 – 1508 гг. адбылася трэцяя маскоўска-літоўская вайна. У красавіку 1507 г. маскоўскія войскі былі пасланы на Полаччыну і Смаленшчыну. Яны абмінулі крэпасці і пустошылі воласці ў глыбіні ВКЛ, даходзячы да Бярэзіны. Нечакана вайна з Масквой для Княства ўскладнілася ўнутрыпалітычнай праблемай. У лютым 1508 г. М. Глінскі ўзняў мяцеж сцпраць Жыгімонта Старога. Міхаіл Глінскі ў свой час карыстаўся асабістай дружбай вялікага князя Аляксандра, аднак пасля смерці таго быў адхілены ад двара і трапіў у няміласць да новага гаспадара. У выніку Глінскі паставіў задачу стварыць самастойную дзяржаву на былых старажытнарускіх землях і самаму ўзначаліць яе. Паўстанне было падтрымана праваслаўнымі феадаламі і маскоўскім князем Васілём ІІІ. Зноў было выкарыстана “рускае пытанне”.

Ваенныя дзеянні пачаліся вясной 1508 г. на поўдні Беларусі, дзе ў Глінскага былі буйныя маёнткі. Цэнтрам паўстання стаў горад Тураў. Адсюль Глінскі са сваім атрадам дайшоў да Мазыра, авалодаў Клецкам і Капылём. На бок паўстанцаў перайшлі многія князі паўднёва-ўсходніх і ўсходніх зямель (Орша, Крычаў, Гомель). У саюзе з маскоўскім ваяводам Васілем Шамячычам М.Глінскі ўзяў у аблогу Мінск і Слуцк, аднак няўдала. Апошні з названых гарадоў мужна абараняла княжна Анастасія Слуцкая, у якую быў закаханы Глінскі. Але не убачыўшы перспектывы перамогі Масква адмовілася дапамагаць мяцежнікам, і паўстанне было падаўлена. Закончылася і вайна 1507-1508 гг. Быў падпісаны “вечны мір”, па якому ВКЛ прызнала пераход да Масквы зямель, страчаных у час праўлення Аляксандра.Сам Міхал Глінскі збег у рускія землі, дзе яго пляменніца Алена хутка стала новай жонкай вялікага князя маскоўскага, ад гэтага шлюбу нарадзіўся Іван Васільевіч IV (Іван Грозны).

Умовы міру 1508 г. не задаволілі Маскву. Васіль III жадаў захапіць Смаленск і рыхтаваўся да новай вайны. Яго падтрымала Свяшчэнная рымская імперыя германскай нацыі і іншыя еўрапейскія краіны. У 1512 – 1522 гг. адбылася чацвёртая маскоўска-літоўская вайна. 19 снежня 1512 г. руская армія на чале з вялікім князем рушыла да Смаленска. Але асада скончылася безвынікова. У 1513 г. адбылася другая асада Смаленска. Толькі па выніках трэцяга паходу на Смаленск 30 чэрвеня 1514 г. горад капітуляваў. Васіль III, рушыў на захад да Оршы. Тут на рацэ Крапіўна адбылася грандыёзная бітва. 8 верасня 1514 г. Канстанцін Астрожскі з 30-тысячным войскам разграміў 80-тысячнае войска князя Булгакава-Голіцы і баярына Чалядніна. Пасля гэтага вайна набыла пазіцыйны характар і працягвалася яшчэ амаль дзесяць гадоў. Аднак усе спробы ВКЛ вярнуць заваяваныя Масквой землі былі дарэмныя. У выніку ў 1522 г. было заключана пяцігадовае перамір’е, якое потым было прадоўжана яшчэ да 1533 г. Смаленск па ўмовах міру заставаўся за Масквой, аднак у тытул Васіля ІІІ не ўпісвалася тытулаванне “ князь смаленскі ”.

Смерць Васілія III і смуты ў Маскоўскай дзяржаве пры яго малалетнім пераемніку падштурхнулі Вялікае княства Літоўскае да спробы вяртання заваяваных Масквой тэрыторый. Пачалася пятая маскоўска-літоўская вайна 1534 – 1537 гг. Жыгімонт І Стары імкнуўся адваяваць Смаленск, аднак ВКЛ змагло вярнуць толькі Гомель і некаторыя нязначныя воласці на ўсходзе. У 1537 г. зноў было заключана перамір’е, якое працягвалася да самай Лівонскай вайны.

У часы праўлення Жыгімонта Старога пагрозу для ВКЛ па-ранейшаму складалі крымскія татары, набегі якіх працягваліся. У 1521 г. татары спустошылі землі паміж Слуцкам і Пінскам. Рашаючая бітва адбылася ў 1527 г. на рацэ Альшаніца(правы прыток Дняпра), недалёка ад Кіева. Войска ВКЛ пад кіраўніцтвам К. Астрожскага разграміла татар.

Жыгімонта шанавалі як разумнага і разважлівага кіраўніка. Праўленне Жыгімонта Старога вызначалася адсутнасцю каталіцкага фанатызму ў адносінах да праваслаўных. Пры ім на пасаду трокскага ваяводы быў уключаны праваслаўны князь К. Астрожскі. Жыгімонт Стары быў вядомы як надзвычай адукаваны манарх, апякун навук. Ён меў у Вільні вялікую бібліятэку, запрашаў да сябе таленавітых скульптараў, архітэктараў, мастакоў, дапамагаў асветніку Ф.Скарыне. Даволі прагрэсіўнымі поглядамі вызначалася і яго жонка, прадстаўніца вядомага міланскага роду Бона Сфорца, якая ў далейшым стала ініцыятарам многіх рэформ у ВКЛ.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 731. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Кран машиниста усл. № 394 – назначение и устройство Кран машиниста условный номер 394 предназначен для управления тормозами поезда...

Приложение Г: Особенности заполнение справки формы ву-45   После выполнения полного опробования тормозов, а так же после сокращенного, если предварительно на станции было произведено полное опробование тормозов состава от стационарной установки с автоматической регистрацией параметров или без...

Измерение следующих дефектов: ползун, выщербина, неравномерный прокат, равномерный прокат, кольцевая выработка, откол обода колеса, тонкий гребень, протёртость средней части оси Величину проката определяют с помощью вертикального движка 2 сухаря 3 шаблона 1 по кругу катания...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия