Студопедия — Развіццё культуры Беларусі ў ХVІІ – ХVІІІ ст. Барока. Асветніцтва
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Развіццё культуры Беларусі ў ХVІІ – ХVІІІ ст. Барока. Асветніцтва






Культурнае жыццё ВКЛ уХVІІ – ХVІІІ ст. было абумоўлена папярэнім этапам развіцця і знаходзілася ў залежнасці ад далёка неспрыяльных палітычных і сацыльна-эканамічных умоў.Пад уплывам ідэй Адраджэння адбываецца трансфармацыя агульнадзяржаўнага летапісання ў мясцовае. У XVII – XVIII стст. былі створаны “ Баркулабаўская хроніка ”, “ Магілёўская хроніка ”, “ Віцебскі летапіс ” Панцарнага і Аверкі. Узнікаюць творы мемуарнай літаратуры (лісты аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага, дыярыушы ці дзённікі Фёдара Еўлашоўскага, Яна Цадроўскага, Афанасія Філіповіча). Адбываецца нараджэнне камедыйна-сатырычнай плыні ў літаратуры, прадстаўленай такімі творамі як “ Прамова Мялешкі ” (канец XVI – першая палова XVII ст.), “ Ліст да Абуховіча ” (1655), “ Прамова русіна ”.

У літаратуры і мастацтве асноўным з XVII ст. становіцца стыль барока. У гэтым стылі напісаны творы настаўніка Полацкага калегіўма Мацея Сарбеўскага, паэта-панегірыста Даніэля Набароўскага, асветніцкая паэма Фамы Іяўлевіча “ Лабірынт, або заблытаныя шляхі Мудрасці ” (1625 г.), творы Сімяона Полацкага. Мысліцель і асветнік Сімяон Полацкі (сапраўднае прозвішча – Пятроўскі-Сітніяновіч, 1629 – 1680) вучыўся ў Кіева-Магілянскай калегіі, працаваў настаўнікам у брацкай школе. У 1664 г. пераехаў у Маскву, быў настаўнікам царскіх дзяцей, у т.л. будучага імператара Пятра І, для якога надрукваў “ Буквар языка славенска ”. Выдаў зборнікі вершаў “ Псалтыр рыфматворная ”, “ Вертоград многоцветный ”. Па яго ініцыятыве была створана першая ў Маскве вышэйшая адукацыйная ўстанова – Славяна-грэка-лацінская акадэмія.

У XVI – першай палове XVIІ ст. адбываецца будаўніцтва палацава-замкавых комплексаў у стылі рэнесанс (Мір, Нясвіж, Геранёны, Смаляны). У гэты час у гарадах з Магдэбургскім правам узводзяцца ратушы. Адной з самых старажытных на Беларусі была Нясвіжская ратуша, пабудаваная ў канцы XVI ст. Яскравымі прыкладамі культавага дойлідства былі Нясвіжскі фарны касцёл (першы помнік, які пабудаваны ў стылі барока па праекце італьянскага архітэктара Джавані Бернардоні), Троіцкі касцёл у в. Чарнаўчыцы, Успенская царква і Петрапаўлаўскі касцёл у в. Новы Свержань, фарны касцёл у Гродна, кальвінскія зборы ў Смаргоні, Асташына, Кухцічах. Праваслаўныя храмы афармляліся на аснове старажытнарускіх традыцый з захаваннем візантыйскіх архітэктурных формаў, а каталіцкія – ў заходнееўрапейскім гатычным стылі.

У першай палове XVIІ ст. ў выяўленчым мастацтве, нараўне з маляваннем абразоў і фэсак, характэрным становіцца так званы сармацкі (рыцарскі) партрэт. Да ліку такіх партрэтаў належыць партрэт Ю. Радзівіла, якога празвалі “ літоўскім Геркулесам ” за вялікі рост і фізічную сілу. Цікавым з’яўляецца мемарыяльны партрэт жонак магната Януша Радзівіла – Катажыны і Марыі, створаны ў 1646 г. віленскім мастаком І. Шрэтэрам. У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва развівалася размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб кафлі.

Найбольш яскравым прыкладам развіцця тэатра на Беларусі стала распаўсюджанне народнага лялечнага тэатра – батлейкі. Батлейка ўяўляла сабой скрыню з дошак у выглядзе хаткі ці царквы, усярэдзіне якой паказваліся лялькі-персанажы. Пры езуіцкіх калегіумах дзейнічалі школьныя тэатры.

У разглядаемы час развівалася пераважна царкоўная музыка. У XVII ст. распаўсюдзіліся мясцовыя варыянты песень: слуцкі, супрасльскі, магілёўскі і інш. Брацкімі хорамі выконваліся шматгалосыя спевы па партыях. У касцёлах гучалі арганы. Выдатным помнікам музычнай культуры з’яўляецца “Полацкі сшытак”, складзены з твораў, запісаных ў XVIІ стст. круглымі італьянскімі нотамі, якія ляглі ў аснову сучаснай нотнай граматы.

Гістарычныя ўмовы развіцця культуры Беларусі былі ўскладнены ў сярэдзіне XVIІ-XVIІІ стст. шматлікімі войнамі. У выніку у другой палове XVIІ ст. беларускае насельніцтва, галоўным чынам майстры-рамеснікі, прымусова перасялялася ў Расійскую дзяржаву. Вялікая колькасць беларусаў апынулася ў Маскве, дзе пасялілася ў Мяшчанскай слабадзе. Майстры з Беларусі на чале са шклоўскім разьбяром Клімам Міхайлавым стварылі сапраўдны шэдэўр XVIІ ст. – пяціярусны, разьбяны, пазалочаны іканастас у Смаленскім саборы маскоўскага Новадзявочага манастыра. Беларускія майстры таксама ўпрыгожвалі аб’ёмнай пазалочанай разьбой палац цара Аляксея Міхайлавіча ў сяле Каломенскім пад Масквой.

Сярод вядомых вучоных другой паловы XVII – пачатку XVIII стст. трэба назваць Казіміра Семяновіча – аўтара кнігі “ Вялікае мастацтва артылерыі ” (выйшла ў 1650 г. у Амстэрдаме). Ён першым у свеце стварыў праект шматступенчатай ракеты і лічыцца папярэднікам К. Цыялкоўскага. Славутага картографам XVII ст. быў Тамаш Макоўскі. Ён падрыхтаваў лепшую карту ВКЛ, якая выдавалася ў Амстэрдаме ў 1603 і 1613 гг. Юзаф Наронскі выдаў кнігу“ Геаметрыя, або трактаванне і майстэрства ўсялякага вымярэння ”. Аляксей Дубовічвыдаў “ Каляндар праўдзівай царквы ” (1644 г.). Гэта цікавы агляд па гісторыі сусветнай астраноміі і каляндарных сістэм. Па даручэнні Пятра І выданнем кніг у Амстэрдаме на рубяжы XVII – XVIII ст. займаўся Ілля Капіевіч. Ён выдаў першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове “ Краткое и полезное руковедение во арифметику ” (1699).

Першым беларускім філосафам-атэістам называюць Казіміра Лышчынскага. Яго за трактат “ Аб неіснаванні Бога ” (1687 г.) спалілі на вогнішчы ў Варшаве. Значныя дасягненні былі зроблены ў галіне навукова-прававой думкі ВКЛ: прафесар Віленскага універсітэта Аляксандр Алізароўскінапісаў кнігі “ Аб палітычнай супольнасці людзей ” (1651), “ Палітычныя пытанні ”. Станіслаў Шчука ў крытычным трактаце “ Зацьменне Польшчы ” (1709), прапаноўваў правесці рэформу палітычнай сістэмы Рэчы Паспалітай.

У другой палове XVIІІ ст. на тэрыторыю Беларусі з Заходняй Еўропы пачынаюць пранікаць ідэі Асветніцтва, якія абвяшчалі прыярытэт асветы, навукі, розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы. Грамадскім ідэалам становіцца адукаваны чалавек. Асветніцтва павінна было ліквідаваць застарэлы феадальны лад і адкрыць шлях да ўтварэння новага – буржуазнага ладу.

У ВКЛ Асветніцтва мела свае асаблівасці:

1) праваднікамі ідэй была не буржуазія, а шляхта;

2) паколькі Рэч Паспалітая знаходзілася ў становішчы глыбокага ўнутры- і знешнепалітычнага крызісу, у руху Асветніцтва вядучую ролю адыгрывалі так званыя “актыўныя рэфарматары”, якія выступалі з ідэямі рэфармавання і адраджэння дзяржавы (Антоній Тызенгаўз, Іяхім Храптовіч);

3) у літаратуры і мастацтве развіваліся розныя напрамкі ад барока і класіцызму да ракако і сентыменталізму, але вядучыя пазіцыі пачаў заваёўваць класіцызм.

У часы Асветніцтва на Беларусі пашыраюцца ідэі французскіх філосафаў-фізіякратаў. Фізіякраты – французскія буржуазныя эканамісты, якія прызнавалі зямлю і земляробства адзінай крыніцай багацця, а сельскагаспадарчую працу – адзінай вытворчай працай. Ідэі фізіякратаў развівалі Міхаіл Карповіч, Геранім Страйноўскі, Іяхім Храптовіч. Адам Нарушэвіч, Тадэвуш Млоцкі у сваіх творах выступалі прыхільнікамі канцэпцыі натуральнага права, якое дадзена Богам, замацавана грамадскай дамовай з уладай і павінна ахопліваць і аб’ядноўваць усё насельніцтва. Пры гэтым яны выступалі за манархічны лад з моцнай цэнтральнай уладай. Філасофскія працы стваралі Казімір Нарбут, Бенядзікт Дабшэвіч, Саламон Майман, Анёл Доўгірд. Праваслаўны дзеяч Георгій Каніскі ( 1717 – 1795) меў глыбока рэлігійныя перакананні, аднак паважліва ставіўся да поглядаў Каперніка і Галілея. Г. Каніскі крытыкаваў усяўладдзе магнатаў у Рэчы Паспалітай. У 1757 г. ён заснаваў Магілёўскую духоўную семінарыю.

Значны ўклад у развіццё беларускай навукі ўнёс Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728 – 1810) – рэктар Галоўнай школы ВКЛ, вучоны-прыродазнавец, які вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор’е, вызначыў каардынаты шматлікіх населеных пунктаў на Беларусі.

Славутыя традыцыі кнігадрукавання працягваліся ў XVIII ст., на працягу якога колькасць друкарняў павялічылася да 11. У 1776 г. выйшла ў свет першая газета на тэрыторыі Беларусі – “ Газета Гродзенска ” (на польскай мове).

Школьная справа ў XVIІ – пачатку XVIІІ стст. усё яшчэ заставалася ў руках каталіцкай і уніяцкай царквы. Школьная адукацыя была двступна пераважна шляхецкім дзецям. Выкладанне вялося на лацінскай і польскай мовах. Прадметам навучання былі “сем вольных навук” – граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка. Цэнтрам адукацыі і навукі па-ранейшаму заставалася Віленская Акадэмія, якая мела статус універсітэта. З 1781 г. Акадэмія называлася Галоўнай школай ВКЛ. Высокі ўзровень адукацыі забяспечвалі езуіцкія калегіумы.

З сярэдзіны XVIІІ ст. пачаліся змены ў сістэме школьнай адукацыі. У 1773 г. была створана Адукацыйная камісія (установа накшталт Міністэрства адукацыі). Цяпер школа стала больш даступнай для ўсіх саслоўяў, характар адукацыі стаў свецкім. Увага надавалася не завучванню на памяць, а развіццю разумовых здольнасцей. Выкладанне вялося на польскай мове замест латыні. Школы падзяляліся на ўзроўні: парафіяльныя (ніжэйшая школа), падакруговыя і акруговыя (няпоўная сярэдняя і сярэдняя школы). Напрыканцы XVIІІ ст. дзейнічала 200 пачатковых і 20 школ сярэдняй ступені. Таксама ў ВКЛ адбывалася станаўленне прафесійнай адукацыі. У Гродна працавала медыцынская школа, заснаваная французскім вучоным Жанам Жыліберам. Пры ёй былі створаны анатамічны кабінет, аптэка, батанічны сад. Ж. Жылібер, знаходзячыся на Беларусі выдаў працу “ Літоўская флора ”. Таксама ў Гродна і Паставах па ініцыятыве Антонія Тызенгаўза былі арганізаваны медыцынская, акушэрская, фінансавая, чарцёжная і рысавальная школы. У 30-я гг. XVIII ст. на Беларусі з’явіліся піярскія школы. Гэтыя школы належалі каталіцкаму ордэну піяраў, аднак яны былі даволі прагрэсіўнымі для свайго часу: тут вывучаліся матэматыка, прыродазнаўства і гуманітарныя навукі.

Пераважная большасць замкаў гэтага часу будавалася ў стылі барока па праектах Яна Глаўбіца, Джузепе Сака, Карла Спампані. На змену барока ў канцы XVIII ст. прыйшоў класіцызм. У гэтым стылі будаваліся і перабудоўваліся палацава-паркавыя ансамблі ў Гомелі, Валожыне, Ружанах, Слоніме, Дзярэчыне. У гэты час пашыраецца палацава-паркавая архітэктура, звязаная з будаўніцтвам у магнацкіх рэзідэнцыях паркаў са шматлікімі вадаёмамі, каналамі, каменнымі гротамі. Своеасаблівым натуральным будаўнічым матэрыялам сталі дрэвы і расліны.

Уніяцкія храмы ў XVIIІ ст. будаваліся ў стылі віленскага барока. Так, у гэтым стылі паводле праекта Яна Глаўбіца перабудаваны Полацкі Сафійскі сабор, а таксама пабудаваны цэрквы ў Быцені, Жыровічах, Оршы. Касцёлы будаваліся ў стылі барока, а праваслаўныя храмы захоўвалі рысы візантыйскага дойлідства. Прыкладамі віленскага барока ў Віцебску з’яўляецца ратуша, Васкрасенская (рынкавая) царква і Свята-Ўспенскі сабор.

Самай яркай з’явай беларускай культуры другой паловы XVIII ст. стаў прыгонны тэатр. Найбольшую вядомасць набылі тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Тызенгаузаў у Гародні, Агінскага ў Слоніме, Сапегаў у Ружанах, Тышкевічаў у Свіслачы. Самым буйным тэатрам Беларусі быў Нясвіжскі, пры ім дзейнічалі балетная, музычная і тэатральная школы. Еўрапейскую славу меў Слонімскі тэатр Міхаіла Казіміра Агінскага (маёнтак Агінскага называлі “ Сядзібай Музаў ”). У тэатрах ставіліся п’есы замежных аўтараў (Мальера, Вальтэра і інш.). Для Нясвіжскага прыгоннага тэатра п’есы пісала Францішка Уршуля Радзівіл. Многія выхаванцы прыгонных тэатраў праслаўлялі сцэны Варшавы і Пецярбурга.

У XVIIІ ст. музыка выйшла на першы план сярод мастацтваў. Сярод кампазітараў, якія працавалі на Беларусі, набылі вядомасць Міхал Клеафас Агінскі (напісаў паланез “ Развітанне з Радзімай ”), Ян Давыд Голанд, Мацей Радзівіл. Найбольш папулярным музычным жанрам была опера з камічным сюжэтам. Так, ініцыятарам стварэння оперы “ Агатка ” быў віленскі ваявода Караль Радзівіл па мянушцы Пане Каханку (з гэтымі словамі ён звяртаўся да суразмоўцаў).

У жывапісе ў XVIII ст. папулярным заставаўся партрэтны жанр. Пры двары каралёў Рэчы Паспалітай працавалі прафесійныя еўрапейскія майстры. Да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва належаць вырабы мануфактур – Урэцкай шкляной, Слуцкай шаўковых паясоў, Карэліцкай ткацкай.

Такім чынам, у XVI – XVIІІ стст. створаныя нашымі землякамі шэдэўры папоўнілі залаты фонд здабыткаў сусветнай культуры.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 780. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Толкование Конституции Российской Федерации: виды, способы, юридическое значение Толкование права – это специальный вид юридической деятельности по раскрытию смыслового содержания правовых норм, необходимый в процессе как законотворчества, так и реализации права...

Значення творчості Г.Сковороди для розвитку української культури Важливий внесок в історію всієї духовної культури українського народу та її барокової літературно-філософської традиції зробив, зокрема, Григорій Савич Сковорода (1722—1794 pp...

Постинъекционные осложнения, оказать необходимую помощь пациенту I.ОСЛОЖНЕНИЕ: Инфильтрат (уплотнение). II.ПРИЗНАКИ ОСЛОЖНЕНИЯ: Уплотнение...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Методы прогнозирования национальной экономики, их особенности, классификация В настоящее время по оценке специалистов насчитывается свыше 150 различных методов прогнозирования, но на практике, в качестве основных используется около 20 методов...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.014 сек.) русская версия | украинская версия