Студопедия — Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. ХІХ ст. у Беларусі. Контррэформы
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. ХІХ ст. у Беларусі. Контррэформы






Тэндэнцыі капіталістычнага развіцця эканомікі ўступалі ў супярэчнасць з феадальнай сістэмай гаспадарання. Адсталасць Расійскай імперыі ад краін Заходняй Еўропы стала відавочнай пасля паражэння ў Крымскай вайне. Захаванне прыгоннага права хавала ў сябе небяспеку моцнага выбуху сацыяльнага пратэсту сялян, а да таго ж падрывала міжнародны аўтарытэт Расіі (на той момант адзінай еўрапейскай дзяржавы, дзе захоўваўся прыгон). Таму Аляксандр ІІ пайшоў на ліквідацыю прыгоннага права.

У студзені 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт для падрыхтоўкі аграрнай рэформы. Аднак на пасяджэннях выявіліся рознагалоссі па гэтым пытанні. Таму Аляксандр ІІ вырашыў справакаваць дваран на адмену прыгону. Гэта ўдалося зрабіць праз віленскага генерал-губернатара У.І. Назімава. У верасні 1857 г. памешчыкі Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў звярнуліся да імператара з просьбай даць дазвол на вызваленне сялян без зямлі. 20 лістапада 1857 г. Аляксандр ІІ выдаў рэскрыпт (указ), якім ухваліў намеры дваран і дазволіў стварэнне ў кожнай губерні камітэта па паляпшэнні становішча сялян. Свае праекты губернскія камітэты накіроўвалі ў Пецярбург, у створаныя пры Галоўным камітэце (створанага замест Сакрэтнага камітэта) Рэдакцыйныя камісіі, якія і павінны былі выпрацаваць праект вызвалення сялян. У кастрычніку 1860 г. Рэдакцыйныя камісіі былі распушчаны. Праект накіравалі на зацвярджэнне спачатку ў Галоўны камітэт, а потым у Дзяржаўны савет.

Ажыццяўленне аграрнай рэформы пачалося з падпісання імператарам 19 лютага 1861 г. Маніфеста, а таксама агульнага і мясцовых “Палажэнняў аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці”. У сельскай мясцовасці Беларусі абнародаванне адбывалася ў красавіку – маі. Звычайна Маніфест зачытваўся сялянам у цэрквах і тлумачыўся святарамі. Напісаны ён быў маскоўскім мітрапалітам Філарэтам, якога ў народзе празвалі Фількам, вельмі заблытана і незразумелай для сялян мовай. Адсюль ўзнік выраз “ Фількіна грамата ” (бязглузды дакумент).

Прыгонныя сяляне адразу атрымлівалі асабістую свабоду і грамадзянскія правы, станавіліся “ вольнымі сельскімі абывацелямі ”. Яны маглі несці асабістую адказнасць перад судом, заключаць пагадненні, у тым ліку маёмаснага характару, адкрываць гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы, паступаць у навучальныя ўстановы, пераходзіць у іншыя саслоўі. У той жа час сяляне працягвалі заставацца ніжэйшым, падатным саслоўем. Яны па-ранейшаму былі прымацаваны да месца жыхарства, маглі падвяргацца цялесным пакаранням (да 1904 г.).

У сельскай мясцовасці ўводзілася новая сістэма кіравання, заснаваная на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Сяляне кожнага памешчыцкага маёнтка аб’ядноўваліся ў сельскую грамаду (абшчыну), збіраліся на сельскія сходы для вырашэння гаспадарчых пытанняў. Рашэнні сходаў выконваў выбарны сельскі стараста. Некалькі суседніх сельскіх абшчын, якія адносіліся да аднаго царкоўнага прыходу, складалі воласць. На валасным сходзе сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных 10 двароў выбіралі валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю. Сельскае і валасное праўленні выконвалі распараджэнні ўлад, сачылі за парадкам у вёсцы, займаліся раскладкай і зборам падаткаў.

Дзейнасць сельскага і валаснога кіраўніцтва, а таксама ўзаемаадносіны паміж сялянамі і памешчыкамі кантраляваліся міравымі пасрэднікамі, якіх прызначаў Сенат з ліку мясцовых дваран-памешчыкаў. Яны мелі шырокія паўнамоцтвы, не падпарадкоўваліся ні губернатару, ні міністру, а павінны былі выконваць патрабаванні закона.

Памешчыкі захавалі ўласнасць на зямлю, што належала ім да рэформы. Сяляне павінны былі выкупіць палявы надзел, які знаходзіўся ў іх карыстанні. Да зацвярджэння ўрадам выкупной здзелкі яны лічыліся “ часоваабавязанымі ” і за карыстанне зямлёй павінны былі адпрацоўваць паншчыну або плаціць аброк. Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і “часоваабавязанымі” сялянамі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі, у якіх указваліся памеры палявога надзелу і павіннасцяў з яго (яны вызначаліся па дамоўленасці сялян з памешчыкам). На складанне і падпісанне ўстаўных грамат адводзілася два гады.

Дапушчальныя межы дамоўленасцяў паміж сялянамі і памешчыкамі былі акрэслены заканадаўча. Нормы і ўмовы надзялення беларускіх сялян зямлёй былі вызначаны двума мясцовымі палажэннямі, якія ўлічвалі асаблівасці землекарыстання (гл. табл.).

Мясцовае палажэнне для Вялікарасійскіх, Новарасійскіх і беларускіх губерняў (Магілёўская і 8 паветаў Віцебскай губ.) Мясцовае палажэнне для Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і часткова Віцебскай губерняў
Абшчыннае землекарыстанне Падворнае землекарыстанне
Памер надзела мог быць ў памерах ад 1 – 2 да 4 – 5,5 дзесяцін у залежнасці ад якасці зямлі на душу мужчынскага полу. Калі надзел перавышаў норму, або калі ў памешчыка заставалася менш за 1/3 зручных зямель, памешчык мог адрэзаць (адрэзкі). Захоўваліся дарэформенныя надзелы. Калі ў памешчыка заставалася менш за 1/3 зручных зямель, мог адрэзаць.
За “поўны надзел” паншчына – 40 дзён мужчынскіх і 30 жаночых у год. Чынш у сярэднім – 8 руб. у год Паншчына – 23 дні мужчынскіх і жаночых. Чынш – не больш 3 руб. за дзесяціну.
Адказнасць – кругавая парука Асабістая адказнасць

 

Урад лічыў, што рана ці позна “часоваабавязаныя” адносіны спыняцца, сяляне заключаць з памешчыкамі выкупныя здзелкі па кожным маёнтку. Працягласць тэрміну “часоваабавязанага”становішча залежала ад згоды памешчыка перавесці сялян на выкуп. У аснову выкупной аперацыі была пакладзена 6-працэнтная капіталізацыя гадавога чыншу. У прыватнасці, калі надзел складаў 4 дзесяціны, а гадавы чынш 8 руб., памешчык Віцебскай губерні павінен быў атрымаць такую суму, якая, калі яе пакласці ў банк, давала б яму штогод у выглядзе 6-ці працэнтаў 8 рублёў. Каб вылічыць суму выкупной аперацыі, складзем прапорцыю:

8 руб. – 6%

х руб. – 100%

8 * 100: 6 = 133,33

Такім чынам, сума роўная 133 руб. 33 кап. Значыць, за 1 дзесяціну зямлі селянін павінен быў заплаціць 33 руб. 33 кап., што значна перавышала яе рыначны кошт (18 руб.). У сялян такіх грошай звычайна не было. На дапамогу ім прыходзіла дзяржава, якая выплочвала да 80% сумы. Гэта афармлялася як пазыка, якую селянін павінен быў выплочваць 49 гадоў з высокімі працэнтамі. З 1 студзеня 1907 г. выкупныя плацяжы былі датэрмінова адменены. Да гэтага часу сяляне выплацілі ў 3 разы больш, чым каштавала набытая імі зямля.

Падобныя ўмовы рэформы не маглі задаволіць сялян. Яны палічылі, што памешчыкі падмянілі сапраўдны царскі Маніфест. На Беларусі пачаўся ўздым сялянскага руху. У 1861 г. адбылося 379 хваляванняў беларускіх сялян (у 9 разоў больш, чым у 1860 г.). Сяляне сарвалі двухгадовы тэрмін падпісання ўстаўных грамат. На 1 студзеня 1863 г. былі падпісаны толькі 18,5% грамат. У сувязі з паўстаннем 1863 – 1864 гг. ва ўмовы рэформы былі ўнесены змены. З мэтай адцягнуць сялян ад удзелу ў паўстанні урад адмяніў у Заходніх губернях часоваабавязанае становішча. Уводзіўся абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў. Выкупныя плацяжы зніжаліся на 20%. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў. Былі створаны павятовыя камісіі для праверкі і выпраўлення ўстаўных грамат. У выніку іх дзейнасці ў часткі сялян павялічыліся зямельныя надзелы, знізіўся памер чыншу і, адпаведна, выкупных плацяжоў. За сялянамі замацоўвалася права карыстання сервітутамі: пашамі, сенажацямі, лясамі.

У 1867 г. было праведзена пазямельнае ўладкаванне дзяржаўных сялян. Аброк, які яны плацілі за зямлю, павялічваўся на 10% і ператвараўся ў абавязковыя выкупныя плацяжы, а сяляне далучаны да разраду ўласнікаў. Такім чынам, аграрная рэформа 1861 г. стала рубяжом паміж феадалізмам і капіталізмам у Расійскай імперыі. Яна ліквідавала прыгоннае права, стварыла ўмовы для развіцця рыначных адносін. Умовы вызвалення і надзялення зямлёй беларускіх сялян аказаліся больш спрыяльнымі ў сувязі са зменамі, выкліканымі паўстаннем 1863 – 1864 гг.

Рэформа прадвызначыла даволі маруднае развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы, па шляху, які называюць “прускім”. Сутнасць яго ў тым, што памешчыкі захоўвалі ўласнасць на зямлю, а сяляне, якія на гэтай зямлі працавалі, вымушаны былі выкупляць яе па завышаных цэнах. Рэформа пакінула шэраг перажыткаў феадалізму: буйное памешчыцкае землеўладанне, адпрацоўкі, выкупныя плацяжы, цераспалосіцу, сервітуты. Адным са значных перажыткаў была абшчына, якая кантралявала кожны крок селяніна. Вострай заставалася праблема сялянскага малазямелля. Захоўвалася саслоўнае нераўнапраўе сялян.

Пасля адмены прыгону Аляксандр ІІ вымушаны быў правесці шэраг буржуазных рэформаў. Іх асаблівасцямі на Беларусі сталі больш позні час правядзення і абмежаваны характар (гл. табл.), бо ў краі да 1870 г. дзейнічала ваеннае становішча, урад не давяраў мясцовым апалячаным памешчыкам каталіцкага веравызнання.

Назва рэформы Час правядзення ў Расіі, сутнасць Час правядзення і асаблівасці ў Беларусі
Ваенная 1862 г. – утварэнне 15 ваенных акруг, у т.л. Віленскай; скарачэнне тэрміну службы да 7 – 8 гадоў. 1874 г. – увядзенне ўсеагульнай воінскай павіннасці. Паніжэнне тэрміну службы да 6-і гадоў у сухапутных войсках і 7-і ва флоце. Ільготы для людзей, якія мелі адукацыю: універсітэт – 6 мес., гімназія – 1,5 года, гарадскія вучылішчы – 3 гады, пачатковыя школы – 4 гады.
Земская 1 студзеня 1864 г. Стварэнне ў паветах і губерняхземстваў – выбарных органаў для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя. Выбарчы закон прадугледжваў перавагу ў земствах памеснага дваранства, але былі прадстаўлены гараджане і сяляне. У ХІХ ст. не была праведзена.
Судовая 20 лістапада 1864 г. стварэнне новай судовай с беістэмы на прынцыпах бессаслоўнасці, незалежнасці суда ад адміністрацыі, нязменнасці суддзяў, вуснага характару, галоснасці і спаборнасці судовага працэсу. У паветах уводзіліся міравыя суддзі, у губернях – акруговыя суды. Крымінальныя справы ў акруговых судах разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў (прадстаўнікоў грамадскасці) і прысяжных павераных (адвакатаў). 1872 г. – увядзенне міравых судоў. Міравыя суддзі не выбіраліся як у Расіі, а прызначаліся. 1882 г. – з’яўленне акруговых судоў, прысяжных засядацеляў і прысяжных павераных. Спіс прысяжных засядацеляў зацвярджаўся ўладамі.
Школьная 1864 г. Уводзіўся прынцып ўсесаслоўнасці адукацыі. Адменяліся саслоўныя абмежаванні ў сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы. Павялічвалася колькасць пачатковых школ, уводзілася пераемнасць розных ступеняў навучання. Не было земскіх школ, грамадства не дапускалася да кіраўніцтва школьнай справай. Мова навучання – выключна руская.
Цэнзурная 1865 г. Пашырыліся магчымасці друку.Творы вялікіх памераў, а таксама навуковых устаноў маглі друкавацца без папярэдняй цэнзуры. Улады абмяжоўвалі выдачу дазволу на новыя перыядычныя выданні, незалежныя ад урада. Першае легальнае незалежнае ад урада перыядычнае выданне – газета “Минский листок”, з’явілася ў 1886 г. Кожны нумар газеты праходзіў папярэднюю цэнзуру. Выданні на мовах акрамя рускай не дазваляліся.
Гарадская 1870 г. Прадугледжвала прынцып усесаслоўнасці, пыбары органаў гарадскога самакіравання на аснове маёмаснага цэнзу. Выбарчым правам надзяляліся ўсе плацельшчыкі гарадскіх падаткаў. Яны падзяляліся на тры выбарчыя сходы, кожны з якіх плаціў 1/3 агульнай сумы падаткаў і выбіраў 1/3 дэпутатаў (“гласных”) гарадской думы. Дума выбірала выканаўчы орган – гарадскую ўправу на чале з гарадскім галавою. 1875 г. Прадугледжваліся выпадкі, калі гарадскі галава не выбіраўся думай, а прызначаўся міністра ўнутраных спраў. Абмяжоўвалася прадстаўніцтва яўрэйскага насельніцтва. Яно складала большасць у гарадах, але магло выбіраць у думу не больш за 1/3 “гласных”.

 

Пасля забойства ў 1881 г. нарадавольцамі Аляксандра ІІ наступіў перыяд рэакцыі. 80 – 90-я гг. ХІХ ст. увайшлі ў гісторыю як перыяд контррэформаў. Быў устаноўены жорсткі адміністрацыйны нагляд за газетамі і часопісамі, уведзены шэраг абмежаванняў у сістэму адукацыі. Цыркулярам міністра асветы 1887 г. (“указ аб кухарчыных дзецях”) забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей кухарак, прачак, дробных гандляроў, вознікаў і г.д. У 1892 г. было зацверджана новае “Гарадское палажэнне”, якое рэзка павышала маёмасны цэнз пры выбарах органаў гарадскога самакіравання, узмацняла над імі кантроль з боку урадавай адміністрацыі.

Становішча на Беларусі ўскладнялася тым, што тут дзейнічаў рэжым выключных законаў, якія абмяжоўвалі ў правах насельніцтва, галоўным чынам, асоб каталіцкага і іўдзейскага веравызнання. Так, па закону ад 10 снежня 1865 г. асобам “польскага паходжання” забаранялася набыццё маёнткаў у Польшчы і Літве інакш як па спадчыне. Польскія памешчыкі былі пазбаўлены права карыстацца ільготнымі пазыкамі Дваранскага банка. Урад не дапусціў увядзення земстваў і выбарных міравых суддзяў.

У той жа час у Расіі быў уведзены інстытут земскіх начальнікаў – дзяржаўных чыноўнікаў, якія засяродзілі ўсваіх руках адміністрацыйную і судовую уладу над вёскай. Закон аб земскіх начальніках быў распаўсюджаны на Віцебскую, Магілёўскую і Мінскую губерні толькі ў 1900 г., на Гродзенскую і Віленскую – ў 1904 г., бо урад не давяраў мясцоваму дваранству.

Такім чынам, буржуазныя рэформы праводзіліся на Беларусі са спазненнем і ў абмежаваным выглядзе. Іх рэалізацыя адбывалася ва ўмовах дзеяння выключных законаў і амаль супала з перыядам контррэформ.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 789. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Броматометрия и бромометрия Броматометрический метод основан на окислении вос­становителей броматом калия в кислой среде...

Метод Фольгарда (роданометрия или тиоцианатометрия) Метод Фольгарда основан на применении в качестве осадителя титрованного раствора, содержащего роданид-ионы SCN...

Потенциометрия. Потенциометрическое определение рН растворов Потенциометрия - это электрохимический метод иссле­дования и анализа веществ, основанный на зависимости равновесного электродного потенциала Е от активности (концентрации) определяемого вещества в исследуемом рас­творе...

Кишечный шов (Ламбера, Альберта, Шмидена, Матешука) Кишечный шов– это способ соединения кишечной стенки. В основе кишечного шва лежит принцип футлярного строения кишечной стенки...

Принципы резекции желудка по типу Бильрот 1, Бильрот 2; операция Гофмейстера-Финстерера. Гастрэктомия Резекция желудка – удаление части желудка: а) дистальная – удаляют 2/3 желудка б) проксимальная – удаляют 95% желудка. Показания...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.037 сек.) русская версия | украинская версия