Студопедия — Паўстанне 1863-1864 гг. у Беларусі. Дзейнасць К.Каліноўскага
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Паўстанне 1863-1864 гг. у Беларусі. Дзейнасць К.Каліноўскага






З канца ХVIII ст. сярод польскай і беларускай шляхты захоўвалася надзея на аднаўленне ўсласнай дзяржаўнасці ў межах 1772 г. (Рэчы Паспалітай). Гэта неаднаразова прыводзіла да антырасійскіх паўстанняў і выступленняў (паўстанне Т.Касцюшкі, падтрымка шляхтай Напалеона ў 1812 г., паўстанне 1830 – 1831 гг.). У пачатку 1860-х гг., на хвалі рэвалюцыйнага ўздыму ў Еўропе, ў чарговы раз актывізаваўся нацыянальна-вызваленчы рух у Польшчы, Літве і Беларусі. Гэта па часе супала з ростам хваляванняў сялян, якія былі незадаволены вынікамі рэформы 1861 г. Але сярод розных слаёў грамадства, як і ўнутры іх не было еднасці.

Напярэдадні 1863 г. у шляхецкім асяроддзі склаліся два супрацьлеглыя лагеры “белыя” і “чырвоныя”, якіх аб’ядноўвала толькі галоўная ідэя паўстання – аднаўленне Рэчы Паспалітай ў межах 1772 г. Разам з тым, яны адрозніваліся па сваёй сацыяльнай базе, праграмных палажэннях і сродках барацьбы. Да белых адносіліся ў асноўным заможныя землеўладальнікі і прадстаўнікі буйной буржуазіі, што вызначаліся кансерватыўнымі поглядамі. Яны выступалі супраць прыцягнення да паўстання шырокіх сялянскіх мас і прадстаўлення народам адноўленай Рэчы Паспалітай права на самавызначэнне. Дасягнуць сваіх мэтаў белыя збіраліся шляхам правядзення маніфестацый і перагавораў з расійскім урадам пры актыўнай дапамозе заходніх дзяржаў.

Чырвоныя, ў сваю чаргу, прадстаўлялі дэмакратычныя пласты насельніцтва (дробную шляхту, студэнцтва, сялян, гараджан) і выступалі за разгортванне агульнанацыянальнага ўзброенага паўстання. Сярод чырвоных, у сваю чаргу, таксама не было адзінства. Правыя чырвоныя дапускалі права на самавызначэнне беларусаў, украінцаў і літоўцаў у складзе адноўленай Рэчы Паспалітай, пагаджаліся на перадачу сялянам іх дарэформенных надзелаў з адменай часоваабавязанага стану, але пры захаванні памешчыцкага землеўладання. З больш радыкальных пазіцый зыходзілі левыя чырвоныя. Яны выступалі за права на самавызначэнне народаў, ліквідацыю памешчацкага землеўладання і перадачу зямлі сялянам. У іх асяродзі, пад уплывам поглядаў расійскіх рэвалюцыйнах дэмакратаў С.І. Герцэна і М.Г. Чарнышэўскага, з’яўляецца ідэя арганізацыі шырокага сялянскага паўстання, якое ахапіла б не толькі былыя землі Рэчы Паспалітай, але і тэрыторыю Расіі. На чале левых чырвоных на Беларусі і ў Літве стаяў ураджэнец Гарадзеншчыны, выхадзец з дробнай шляхты, выпускнік Пецярбургскага універітэта Канстанцін Каліноўскі. У 1861 г. ён вярнуўся на радзіму і пачаў ствараць на Гарадзеншчыне рэвалюцыйную арганізацыю ў якую ўвайшлі Валерый Урублеўскі, Фелікс Ражанскі і інш.

З пачатку 1860-х гг. пачалася актыўная падрыхтоўка да паўстання. Восенню 1861 г. у Варшаве быў створаны гарадскі паўстанцкі камітэт. У сакавіку 1862 г. гарадскі камітэт быў ператвораны ў Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК), на чале з правым чырвоным Я.Дамброўскім. Летам 1862 г. у Вільні быў створаны Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК). Яго кіраўніком ў кастрычніку 1862 г. стаў К.Каліноўскі. Ён у 1862-1863 гг. разам з В.Урублеўскім і Ф.Ражанскім выдаваў нелегальную газету “ Мужыцкая Праўда ”, якая выходзіла на беларускай мове лацінкай (лацінскім шрыфтам). Усяго ўбачыла свет сем нумароў. Газета ў асноўным была разлічана на сялян, у ёй К.Каліноўскі адкрыта заклікаў да ўзброенага паўстання, гаварыў, што толькі мужыкі самі могуць здабыць сабе свабоду. Разам з тым, прамых заклікаў да захопу памешчыцкіх зямель у выданні не было. Падпісваўся кожны нумар газеты псеўданімам “ Яська-гаспадар з-пад Вільні ”.

Паўстанне пачалося раней, чым планавалася. Царскі ўрад, убачыўшы актывізацыю радыкальных настрояў у Польшчы, вырашыў правесці пазачарговы рэкруцкі набор, што выклікала масавыя пратэсты. У такіх умовах 22 студзеня 1863 г. ЦНК абвясціў сябе Часовым Нацыянальным Урадам і без узгаднення з ЛПК выдаў Маніфест і два аграрныя дэкрэты, якія адлюстроўвалі праграму паўстання. Польшча была аб’яўлена незалежнай, пытанне пра аўтаномію і самавызначэнне народаў не уздымалася, дэкларавалася раўнапраўе ўсіх грамадзян, сяляне атрымлівалі ва ўласнасць свае надзелы, адмяняліся феадальныя павіннасці, але пры гэтым захоўвалася памешчыцкае землеўладанне. Адначасова аб’яўлялася аднаўленне ўніяцкай царквы, замест рэкруцкіх набораў уводзілася ўсеагульная вайсковая служба (3 гады).

Пачатак паўстання ў Польшчы аказаўся нечаканым для ЛПК. Пасля доўгіх ваганняў 1 лютага 1863 быў выдадзены Маніфест Літоўскага правінцыяльнага камітэта, у якім ён абявіў сабе Часовым урадам Літвы і Беларусі і звярнуўся да насельніцтва з заклікам падтрымаць паўстанне ў Польшчы. У студзені-лютым 1863 г. на тэрыторыі Беларусі з’явіліся першыя атрады паўстанцаў з Польшчы. У сакавіку-красавіку былі створаны і мясцовыя паўстанцкія атрады ў заходніх паветах Беларусі. Паступова выступленні распаўсюдзіліся на ўсю Беларусь. Вядомымі кіраўнікамі паўстанцаў сталі З.Серакоўскі, В.Урублеўскі (будучы генерал Парыжскай камуны), А.Трусаў (будучы член рускай секцыі І Інтэрнацыянала), Ф.Ражанскі, М.Чарняк і інш.

Але першыя поспехі паўстання не задаволілі белых, якія баяліся буйных сялянскіх выступленняў і не давяралі чырвоным, у тым ліку К.Каліноўскаму. Апошні сапраўды дабіваўся большай самастойнасці віленскага ўрада, пра што сведчаць яго выказванні. У прыватнасці, К.Каліноўскі заяўляў “ Нельга давяраць такой дурной галаве як Варшава ”. У сакавіку 1863 г. белыя ўзялі кіраўніцтва ўсім паўстаннем у свае рукі. Часовы ўрад Літвы і Беларусі быў ператвораны ў Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. На чале яго стаў памешчык Я.Гейштар.К.Каліноўскі быў адхілены ад кіравання ўсім паўстаннем і стаў ваенным камісарам на Гарадзеншчыне. Ён адкрыта не выступіў супраць белых, якія захапілі ўладу, бо разумеў, што гэта можа падарваць адзінства паўстанцаў і неўзабаве прывядзе да паражэння.

У красавіку 1863 г. атраду Людвіка Звяждоўскага ўдалося пры падтрымцы студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута ўзяць павятовы горад Горкі (адзіны горад у Беларусі, які быў захоплены паўстанцамі). Найбольшы размах паўстанне атрымала на Гарадзеншчыне, дзе ім кіраваў сам К.Каліноўскі. Па гэтай жа прычыне тут назіралася і найбольшая колькасць сялян сярод паўстанцаў (33%). У цэлым па Беларусі яны складалі толькі 18% ад агульнай колькасці удзельнікаў паўстанніцкага руху. Буйнейшай бітвай перыяду паўстання стала бітва ля м. Мілавіды Слонімскага павета, якая адбылася 21 мая 1863 г. У ёй прыняло ўдзел каля 800 паўстанцаў.

У маі 1863 г. Віленскім генерал-губернатарам стаў Міхаіл Мураўёў (што атрымаў мянушку Вешальнік), які быў накіраваны сюды для падаўлення паўстання. Ён дзейнічаў рознымі метадамі. З аднаго боку прымяняліся жорсткія рэпрэсіі. Беларускія губерні з пачатку 1863 г. былі аб’яўлены на ваенным становішчы, выкарыстоўвалася ваенная сіла, праводзіліся карныя аперацыі. Для ўзмацнення расійскага ўплыву неблаганадзейныя, з пункту погляду ўрада, мясцовыя чыноўнікі замяняліся выхадцамі з Расіі. З іншага боку праводзіліся мерапрыемствы для паляпшэння становішча сялян. Апошняе было абумоўлена спробай прадухіліць іх удзел у паўстанні. Дзеля гэтага актыўна выкарыстоўвалася прапаганда, у сялянскім асяроддзі распаўсюджваліся чуткі, што памешчыкі паднялі паўстанне, каб вярнуць прыгон. Адначасова было ліквідавана часоваабавязанае становішча сялян (усе пераводзіліся на выкуп), змяншаліся выкупныя плацяжы (на 20%), прымянялася практыка перадачы сялянам зямлі удзельнікаў паўстання і г.д. На месцах арганізаваліся сялянскія каравулы, якія удзельнічылі ў патруляванні тэрыторыі і затрыманні паўстанцаў. Усё гэта дапамагло не дапусціць далучэнне сялян да паўстання і садзейнічала таму, што яно было хутка падаўлена.

Ва ўмовах нарастання рэпрэсій паўстанцкі рух пайшоў на спад. Першымі ад паўстання адышлі белыя, якія сталі пісаць лісты да імператара з просьбамі аб дараванні ці эмігравалі за мяжу. У кіраўніцтве паўстаннем апынуліся чырвоныя. У ліпені 1863 г. К.Каліноўскі зноў узначаліў паўстанне ў Беларусі. Але шанцаў актывізаваць паўстанне ужо не было. Да канца 1863 г. амаль усе паўстанцкія атрады былі ліквідаваны. Апошняй спыніла супраціўленне паўстанцкая арганізацыя на Наваградчыне, што дзейнічала да лета 1864 г.

У выніку спада паўстанцкага руху К.Каліноўскі вымушаны быў перайсці на нелегальнае становішча. Ён жыў на канспіратыўных кватэрах пад чужымі прозвішчамі. Але у студзені 1864 г. К.Каліноўскі быў арыштаваны (пад прозвішчам Вітажэнец) расійскімі ўладамі. На яго след удалося выйсці дзякуючы паказанням аднаго з паўстанцаў (В. Парафіяновіча).

Знаходзячыся ў турмеК.Каліноўскі напісаў славутыя “ Пісьмы з-пад шыбеніцы ”, ў якіх ён звярнуўся да сялян і заклікаў іх працягваць барацьбу. 22 сакавіка 1864 г. К.Каліноўскі быў публічна павешаны у Вільні. Перад смерцю на зварот да яго ката “ Дваранін Каліноўскі! ” ён рашуча адказаў: “ У нас няма дваран! У нас усе роўныя! ”, чым у апошні раз падкрэсліў сваю жыццёвую пазіцыю. Акрамя таго, у Беларусі 128 паўстанцаў было пакарана смерцю, больш за 850 чалавек саслана на катаргу, каля 12,5 тыс. чалавек было выселена.

Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі было пазітыўна ўспрынята ў Еўропе. Дапамогу паўстанцам аказвалі лідэр італьянскага вызваленчага руху Дж.Гарыбальдзі і рэвалюцыйная арганізацыя “Маладая Еўропа”. У падтрымку паўстання выказваліся і расійскія рэвалюцыйныя дэмакраты А.Герцэн, М.Бакунін і інш.

Такім чынам, паўстанне на Беларусі пацярпела паражэнне. Прычынай гэтага стала адсутнасць адзінства сярод яго кіраўнікоў, а таксама паслядоўныя дзеянні расійскіх уладаў. У выніку паўстання быў закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут і скарачалася колькасць сярэдніх навучальных устаноў (з-за ўдзелу студэнтаў і навучэнцаў), у краі да 1870 г. захоўвалася ваенае становішча, землеўладальнікам каталіцкага веравызнання забаранялася набываць і арандаваць маёнткі на беларускіх землях. Буржуазныя рэформы былі праведзены са значным спазненнем і з абмежаваннямі. У той жа час, внікам паўстання стала палепшэнне становішча сялян на беларускіх землях (у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай Імперыі). Акрамя таго яно засведчыла паступовае зараджэнне беларускага нацыянальнага руху ля вытокаў якога стаялі К.Каліноўскі і яго паплечнікі.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 794. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Плейотропное действие генов. Примеры. Плейотропное действие генов - это зависимость нескольких признаков от одного гена, то есть множественное действие одного гена...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Классификация холодных блюд и закусок. Урок №2 Тема: Холодные блюда и закуски. Значение холодных блюд и закусок. Классификация холодных блюд и закусок. Кулинарная обработка продуктов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия